📰 Cябры, нагадваем, што цяпер «Белсат» па-беларуску ёсць і ў Google News
🙌 Калі для вас гэта бяспечна, далучайцеся. Гэта дапаможа ў тым ліку і прасоўванню беларускай мовы ў Google.
Чым больш падпісчыкаў і падпісчыц, тым больш бачны наш кантэнт.
✅ Падпісацца можна тут
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Лукашэнка паехаў на мяжу слухаць справаздачу пра дзяжурства па супрацьпаветранай абароне
🔸Прышчэпка ад віруса папіломы чалавека – віруса-ўзбуджальніка анкалагічных хваробаў – зробіцца бясплатнаю
🔸У Кобрыне рашэннем мясцовага Савету дэпутатаў перайменавалі вуліцу, названую ў гонар Кастуся Каліноўскага
🔸На Падляшшы адкрыўся фестываль «Тутака»
Далучайцеся да нашага эфіру!
🍛Халодны супчык супраць пякельнага сквару 🥊
Мы сабралі ды пратэставалі для вас тры рэцэпты супоў, якія насамрэч хочацца есці, нават калі за акном +35 °С.
🤌 Адзін з іх – бясспрэчная класіка; іншы – цікавы досвед; а яшчэ адзін – дзёрзкі эксперымент!
📷 Фатаграфіі тыдня: ракетны ўдар па дзіцячай лякарні ў Кіеве, забег з быкамі ў Іспаніі, лясныя пажары ў Каліфорніі
Сабралі традыцыйную падборку найлепшых кадраў апошніх сямі дзён:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🍺 Сябры бельгійскай сямейнай пары абклалі ейны дом па перыметры сотнямі скрыняў з півам
Такім чынам яны павіншавалі маладых у дзень шлюбу. Каб збудаваць такую піўную «фартыфікацыю», спатрэбілася тры гадзіны. Сумарна вакол хаты нявесты Арну ды жаніха Фларанса выставілі 650 скрыняў пеннага напою.
А якія падарункі сябры рабілі на вяселле вам? 🫠
😊 Што агульнага ў EURO 2024 і твораў жывапісу? Больш, чым здаецца на першы позірк 🔍
Акаўнт ArtButMakeItSports з сацсеткі X параўноўвае футбольны чэмпіянат Еўропы з вядомымі творамі мастацтва.
Напрыклад, спроба турэцкага брамніка дацягнуцца да мяча падобная да карціны Шагала! А іспанскі вундэркінд Ламін Ямал параўноваецца з творам амерыканскай мастачкі-мадэрністкі Джорджыі О`Кіф.
Глядзіце болей цікавых параўнанняў тут 👀
📍Ксяндза Анджэя Юхневіча трымаюць у няволі больш за два месяцы, ён у знясіленым стане
Вернікі, якія цікавіліся ягоным лёсам, даведаліся, што толькі нядаўна святару дазволілі прыняць душ – упершыню з моманту затрымання.
Чытайце болей на сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🇩🇪 Нямецкі Бундэсвэр распрацоўвае схему перакідвання вайскоўцаў праз сваю тэрыторыю на выпадак вайны з РФ
Калі наўпроставае сутыкненне расейскіх войскаў з натаўскімі ўсё ж адбудзецца, праз тэрыторыю Нямеччыны давядзецца перакінуць каля 800 тысяч вайскоўцаў NATO і яшчэ прыкладна 200 тысяч адзінак тэхнікі.
Чытайце падрабязней на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☀️Анамальная спёка працягвае панаваць у Беларусі: сёння тэмпература дасягне +37°С
Белгідрамет у сувязі з гэтым абвясціў чырвоны ўзровень небяспекі.
Мы ўжо рабілі гайды пра тое, як уратавацца падчас такіх тэмператураў людзям і жывёлінкам.
🍲 А тут – падборка супоў, якія здольныя ахалодзіць ваш арганізм (хаця б на кароткі прамежак часу).
🌶 Адзін з невідавочных спосабаў выратавацца ад спёкі – спажываць вострую ежу, якая ўтрымлівае перац чылі ці прыправу кары. Не дарма самыя вострыя стравы ядуць у самых спякотных краінах. Справа ў тым, што рэчыва капсаіцын, якое ўтрымліваецца ў перцы чылі, стымулюе потааддзяленне, што спрыяе ахалоджванню. Такі ж эфект прыносіць імбір. Аднак людзям, якія церпяць на гастрыт і іншыя захворванні стрававальнай сістэмы, лепш ратавацца ад спёкі іншымі спосабамі.
🔸Вялікае інтэрв'ю з Янай Шостак, якая праславілася сваёй «Хвілінай крыку для Беларусі»
Мастачка расказвае пра хэйт і пра тое, як невядомыя пашкодзілі ейную майстэрню, пра спробы балатавацца ў польскі Сейм ды пра магчымасць зарабляць грошы на ўласных мастацкіх творах.
Чытайце размову з Янай на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
Дабрыдзень, сябры!
Зычым вам файнага дня і прапануем пачытаць найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🗞 «Славянскі ваенны базар». Чаму фестываль захапілі «победобесие» і «русский мир»?
Цяпер большасць еўрапейскіх краінаў адмаўляецца ад удзелу ў «Славянскім базары», а фестываль зрабіўся рупарам прапаганды. Пра тое, як і чаму змяніўся «Славянскі базар» распавядае колішні вядоўцу фэсту Дзяніс Дудзінскі.
Тым часам у Берасці дэградуе іншы фестываль. Як «Белая Вежа» ператвараецца ў пляцоўку для правінцыйных расейскіх тэатраў, чытайце ў калонцы на нашай старонцы.
🗞 «Мірная місія 5.0». Што трэба ведаць пра скандальнае турнэ Віктара Орбана
Паводзіны вугорскага прэм'ера выклікалі абурэнне ў Еўразвязе, аднак Орбан на іхную крытыку ніяк не рэагуе і працягвае гнуць сваю лінію. Аналізуем «мірнае турнэ» Орбана, у межах якога ён ужо паспеў наведаць чатыры краіны.
🗞 АБСЕ зноў запусціла Венскі механізм адносна Беларусі. Што гэта?
З ініцыятывай запуску механізму выступіла нефармальная група АБСЕ «Сябры дэмакратычнай Беларусі». Рэжыму Лукашэнкі далі 10 дзён на адказ на 11 пытанняў. Тлумачым, што гэта за пытанні ды што будзе, калі адказ не задаволіць АБСЕ.
#рэпрэсіі Асноўнае за 12 ліпеня
🔻Эдуард Бабарыка атрымаў яшчэ 1,5 года зняволення ў дадатак да папярэдняга тэрміну
🔻Сілавікі «аджалі» беларускую кватэру Івана Падрэза ды выгналі з яе пажылую маці блогера
🔻Бабруйскі суд накіраваў у калонію на 1,5 года мужчыну, які «рэзка выказаўся» пра Лукашэнку на вуліцы
🔻Лунінецкі суд палічыў «экстрэмісцкімі» матэрыяламі групу ў «Одноклассниках» «Старый Лунин». Там публікуюць архіўныя здымкі, а таксама фатаграфіі з кветкамі ды выпечкаю
🔻Пасля вяртання ў Беларусь была затрыманая адміністратарка чату «Беларусы Tarnogaj» (так называецца адзін з раёнаў Уроцлава)
🔻Стала вядома пра затрыманне баскетбольнага арбітра Аляксандра Сырыцы (яно адбылося яшчэ на пачатку года). Сырыца таксама вярнуўся ў Беларусь з-за мяжы
🚬Чаму ў Беларусі збіраюцца забараніць вэйпы, а звычайныя цыгарэты – не?
Нядаўна чыноўнікі вырашылі ўзяцца за законапраект аб забароне вэйпаў. Афіцыйнай прычынаю называюць тое, што яны небяспечныя для здароўя. Але ў звычайных цыгарэтах утрымліваюцца тыя ж таксіны, аднак іх забараняць ніхто не збіраецца.
З чым гэта звязана, распавядаем у нашым відэа☝🏻
💨 У цэнтры Віцебску нарабіў шкоды моцны вецер
Ён раскідаў намёты ды іншыя канструкцыі, у тым ліку з выставы МУС.
Сённяшняя стыхія ў Віцебску супакоілася гэтак жа раптоўна, як і распачалася. У горадзе, нагадаем, у гэтыя дні адбываецца «Славянскі базар».
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Расейскі дрон заляцеў у паветраную прастору Беларусі
🔸На саміце NATO ў Вашынтоне запачаткавалі «Украінскую дамову»
🔸Пачынаецца прыём дакументаў у ВНУ
🔸 «Славянскі базар» на фоне вайны Расеі супраць Украіны
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/WPfNQlMm1I0
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
❗️Пасля экстрэмальнай спёкі на Беларусь абрынуліся ўраганы
У сталіцы вецер ламаў і вырываў з каранямі дрэвы. На Вілейскім вадасховішчы загінуў чалавек.
Сабралі для вас відэа відавочцаў.
Падрабязнасці чытайце па спасылцы:
✅Праз VPN ❎Без VPN
Расейскія шпіёны могуць быць бліжэй, чым падаецца 🫣
Аўстралійская паліцыя затрымала аўтараў блогу пра здабычу золата, якія не захацелі дзяліцца з чытачамі сваёй «гісторыяй эміграцыі». Цяпер сямейную пару з расейскімі пашпартамі абвінавачваюць у шпіянажы. Каротка пра гэтую гісторыю глядзіце ў нашым відэа ⬆️
Больш падрабязна чытайце ў нашых калегаў з «Вот Так»
🔹Бурштынавая кіслата, кафеін ды вітамінна-мінеральны комплекс – навукоўцы з НАН Беларусі распрацавалі сродак ад пахмелля
Цяпер адбываюцца яго клінічныя выпрабанні (што б гэта не азначала).
Пра вынаходніцтва паведамляе агенцтва «Минск-Новости». Распрацоўшчыкі новага сродка заяўляюць, што ён дапаможа не толькі пры пахмеллі, але і падчас харчовых атручванняў ці рэспіраторных інфекцыяў, бо бурштынавая кіслата добра выводзіць з арганізму таксіны.
Пра ранейшыя дасягненні беларускіх навукоўцаў глядзіце тут.
🎸Фэст «Тутака» ў самым разгары: чытайце наш рэпартаж і глядзіце здымкі
Беларусы з усяго свету зноў сабраліся ва ўрочышчы Барык на Падляшшы, каб пагудзець цягам трох спякотных дзён. Музыка, танцы, майстар-класы, кірмаш-рамеснікаў – усё як заўсёды па-свойску ды ўтульна.
Мяжа паміж публічнымі ды непублічнымі беларусамі тут сціраецца: усе разам бавяць час, спяваюць песні, размаўляюць ды чакаюць вечаровага канцэрту.
Ён распачнецца а 21:30 па беларускім часе (альбо 20:30 па польскім) і працягнецца да позняй ночы. «Белсат» будзе ладзіць стрым вось па гэтай спасылцы.
Чытайце рэпартаж на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📍Паўсотні нобэлеўскіх лаўрэатаў падпісаліся пад адкрытым лістом з заклікам спыніць войны ва Украіне ды ў сектары Газа
Сярод падпісантаў ёсць і Святлана Алексіевіч.
Лаўрэаты зазначаюць, што за час вайны бюджэты на абарону ў свеце выраслі настолькі, што цяпер яны параўнальныя са сродкамі, неабходнымі для запаволення глабальнай змены клімату і барацьбы з голадам на планеце.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☝️У Канатопе (Сумская вобласць) з'явілася вуліца імя Івана Марчука
Гэты беларускі баец быў больш вядомы пад сваім пазыўным «Брэст». Ён загінуў болей за два гады таму ў баі каля Лісічанску.
📍Канатоп – раённы цэнтр у Сумской вобласці, дзе пражываюць каля 80 тысяч жыхароў.
📉 Дэмаграфічная сітуацыя ў Беларусі пагаршаецца
Колькасць пенсіянераў за апошнія гады істотна вырасла, а нараджальнасць падае. Такімі тэмпамі да 2050-га года ў нашай краіне застанецца ўсяго 7,5 млн насельніцтва (і значную долю з іх будуць складаць пенсіянеры).
Глядзіце нашае відэа на гэтую тэму ⬆️
👀 Глядзіце на нашым канале «Белсат DOC» новы праект – цыкл размоваў пра беларускае дакументальнае кіно
Госць першага выдання «Ток Док» – Мікалай Лаўранюк, былы каардынатар Нацыянальнага конкурсу на кінафестывалі «Лістапад», прадзюсар, выпускнік Варшаўскай кінашколы Вайды, сябра рады Беларускай незалежнай кінаакадэміі (BIFA).
📍Размову вядзе Януш Гаўрылюк – рэдактар @belsat_doc, дырэктар Фестывалю беларускага кіно @bulbamovie
🔹Кобрынскія чыноўнікі змянілі назву вуліцы Каліноўскага
Цяпер яна будзе насіць імя Машэрава. Нюанс у тым, што вуліца Машэрава ў Кобрыне была і раней, таму змянілі і ейную назву.
Чытайце падрабязней:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📍Расейскі дрон зноў выкарыстаў паветраную прастору Беларусі падчас атакі на Украіну
Украінскі бок паведамляе, што чатыры беспілотнікі былі знішчаныя, а пяты выйшаў у паветраную прастору Гомельскай вобласці.
Чытайце падрабязней:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💥 #галоўнае за 12 ліпеня
✔️Як беларусы правозяць тавары праз польска-беларускую мяжу, дзе ўжо тыдзень дзейнічаюць новыя (не да канца зразумелыя) правілы
✔️Беларусь тры месяцы праядае валюту: дэфіцыт вонкавага гандлю перавысіў $ 500 млн
✔️АБСЕ зноў запусціла Венскі механізм адносна Беларусі. Што гэта і ці ёсць у ім сэнс?
✔️Аналізуем «мірнае турнэ» Віктара Орбана, якое крытыкуюць чыноўнікі Еўразвязу
✔️Колішні вядоўца «Славянскага базару» (а цяпер палітэмігрант) Дзяніс Дудзінскі разважае пра тое, ува што ператварыўся цяпер віцебскі фэст. Дарэчы, на Віцебск сёння наляцеў магутны вецер і разбурыў там выставу МУС 💁🏻♂️
✔️Спявачка Маргарыта Ляўчук пабралася шлюбам з украінскім вайскоўцам
📍Махляры выманілі ў гарадзенкі амаль 20 тысяч рублёў, напужаўшы яе адказнасцю за «экстрэмізм»
Ашуканец, які патэлефанаваў жанчыне, назваўся супрацоўнікам службы бяспекі банку. Ён заявіў, што нібыта з яе карткі быў зроблены перавод на картку «экстрэмістаў», і цяпер жанчыне трэба «адкупіцца», выслаўшы грошы на «рэзервовы рахунак».
Чытайце болей:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔍 Венскі механізм у дачыненні рэжыму Лукашэнкі. Чаму яго запусцілі, што гэта такое і ці мае ён нейкі сэнс?
З ініцыятывай запуску механізму выступіла нефармальная група АБСЕ «Сябры дэмакратычнай Беларусі». Прадстаўнікі амаль усіх еўрапейскіх краінаў (а яшчэ ЗША і Канады) запатрабавалі ад афіцыйнага Менску даць адказы на 11 пытанняў.
Вось што за яны:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📍Сёння спаўняецца 54 гады палітзняволенай журналістцы TVP Ірыне Слаўнікавай
Свой дзень народзінаў Ірына сустракае ў няволі ўжо трэці год запар. Яна была затрыманая напрыканцы кастрычніка 2021 года ў Нацыянальным аэрапорце, калі вярталася дадому з адпачынку разам з мужам.
«Са здароўем, прынамсі як яна піша, больш ці менш нармалёва, з настроем нармалёва. Чакае, калі хто-небудзь што-небудзь зробіць, каб зняволеных выпускалі з турмаў і калоніяў», – расказаў нам муж Ірыны тое, што яму вядома пра стан ягонай жонкі.
☝️Напісаць ліст Ірыне можна на гэты адрас:
📩 ПК № 4, вул. Антошкіна, д.3, 246035, г. Гомель, Ірыне Аляксандраўне Слаўнікавай
🔹Аналізуем «мірнае турнэ» Віктара Орбана, у межах якога ён ужо паспеў наведаць чатыры краіны
Паводзіны вугорскага прэм'ера абурылі некаторых чыноўнікаў Еўразвязу, аднак Орбан на іхную крытыку ніяк не рэагуе і працягвае гнуць сваю лінію.
Афіцыйны Кіеў таксама даў зразумець, што не разглядае фігуру Орбана ў якасці пасярэдніка для перамоваў.
Чытайце аналітыку на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN