🔴 «Аб’ектыў» + «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Як і які беларускі бізнес спрычыніўся да расейскага вайсковага прамкомплексу
🔸 Рэакцыі міжнароднай супольнасці на смерць Ігара Ледніка
🔸 Польскія фермеры працягваюць пратэсты і блакаванне мяжы з Украінай
🔸 Дзень роднай мовы
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/mbJDcGyHmvE
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 па менскім часе запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
🤨 Падрыхтавалі аркуш і асадку? Бо мы неўзабавае пачынаем!
Сёння, 21 лютага, у Дзень роднай мовы кожны і кожная з любой кропкі свету можа паўдзельнічаць у агульнанацыянальнай дыктоўцы.
Надыктуе Павел Латушка. Пачынаем вось-вось — а 19:00 (Менск), а 17:00 (Варшава), а 18:00 (Вільня)
Далучайцеся ПА СПАСЫЛЦЫ ⤵️
🙌 Заклікаем дбаць пра сваю бяспеку падчас напісання і карыстацца VPN
🕯 Развітанне з Ігарам Леднікам адбудзецца заўтра - 22 лютага
Як паведамляе @BSDP_Hramada, развітанне пройдзе з 8:00 да 12:00 у Барысаве (вул.Нармандыя-Нёман, 22). Адпяванне - а 9-й гадзіне.
📌 Ігар Леднік памёр у зняволенні. Яму было 63 гады.
Актывіст быў затрыманы 12 красавіка 2022 года. Яго прызналі вінаватым у «паклёпе на Лукашэнку» за публікацыю ў партыйным часопісе БСДП і прысудзілі 3 гады калоніі. Палітвязень меў інваліднасць 2-й групы праз праблемы з сэрцам.
🙌 Дыпламаты ЕЗ прыйшлі да суда ў Менску, дзе судзяць каталіцкага верніка
Пра гэта паведаміла амбасада Нямеччыны ў Беларусі:
Сёння (21.02) у Менску адбудзецца судовае пасяджэнне ў дачыненні да несправядліва зняволенага Уладзіслава Беладзеда. Абвінавачанні, вылучаныя супраць яго, – несправядлівасць. Яны матываваныя палітычна.
Прадстаўнік Амбасады Нямеччыны ў Менску, а таксама прадстаўнікі іншых дыпламатычных місіяў сёння адправіліся да будынку суда, каб выказаць салідарнасць з Уладзіславам Беладзедам.
Федэральны ўрад Нямеччыны патрабуе вызвалення ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі
🔸 Беларуская тайбаксёрка рызыкуе стаць нелегалкаю ў Грузіі
Справа ў тым, што ў дзіцяці двухразовай чэмпіёнкі свету па тайскім боксе Марыны Зялёнай сканчаецца пашпарт, а па новых законах памяняць яго за мяжой жанчына не можа.
Марына вымушаная была эміграваць пасля 2020 году праз пагрозу рэпрэсій. Пасля ад'езду яна пачала трэніраваць ахвотных у Грузіі.
Свой унікальны досвед працы з людзьмі з цяжкімі формамі інваліднасці Марына хацела б выкарыстоўваць і ў рэабілітацыі байцоў ЗСУ.
🎞 Глядзіце гісторыю Марыны Зялёнай у праграме «Беларускі свет» на YouTube-канале «Белсат Life»
#штопаглядзець
😵💫 Увесну беларускія дарогі пераўтвараюцца ў… 🙈
Глядзіце самі (там яшчэ каментар эксперта) ☝️
😁 ЦВК ужо размеркаваў, на якія выбарчыя ўчасткі з «раптоўнымі» праверкамі прыедуць міжнародныя назіральнікі
Паводле звестак аб’яднання былых сілавікоў Беларусі, якія «BELPOL» падаў «Белсату», амаль палова гэтых назіральнікаў з Беларусі. Таксама будуць назіральнікі з Расеі (26), Кітая (3), Казахстану (3), Таджыкістану (4), Узбекістану (3), Азербайджану (2), Арменіі (2), Туркменістану (2), Кыргызстану (1).
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
Мы такія коцікі! І мова нашая такая...❤️
Гульня, якая дакладна ўзніме вам настрой. Ідэя ад нашых коцікаў, як прабавіць час у Дзень роднай мовы!
💥 Топ любімых словаў ад смм-рэдакцыі «Белсату» – хрушч, Шчучыншчына, Цэнтральны, упартасць, афэлак, заробак, матуля, карункі, паходня, сенцы, летуценнік, пяшчота, агеньчык, агрэст, вільгаць, рыхтык, прыпынак, калі ласка, зрэшты, спаць.
❓А якое вашае любімае беларускае слова? Раскажыце ў каментарах 👇
🔻 «Вясна»: верагодна, адзін з фігурантаў «справы Белгазпрамбанка» выйшаў на волю датэрмінова
Як паведамляюць праваабаронцы «Вясны», 9 лютага разглядалі справу «Аб замене неадбытай часткі пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі» Дзмітрыю Кузьмічу.
Спадар Дзмітрый – колішні намеснік старшыні праўлення Белгазпрамбанка – адзін з галоўных фігурантаў у справе, па якой асудзілі палітзняволенага Віктара Бабарыку.
☝️ Яму прызначылі 6,5 гадоў калоніі. На працэсе ён прызнаў віну, падрабязна даў паказанні. Хутчэй за ўсё, мяркуюць праваабаронцы, па выніках новага суда яго вызвалілі з калоніі. Справу аб замене пакарання разглядала Наталля Траццякова.
Тым часам пра Віктара Бабарыку няма звестак ад вясны 2023 году.
🤍❤️🤍Сёлета – 100 гадоў з дня народзінаў Васіля Быкава
Паглядзіце, як знішчаюць памяць пра вялікага пісьменніка ў лукашэнкаўскай Беларусі
🔥 Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў з Днём роднай мовы
«Яшчэ тры гады таму я сама не вельмі ўпэўнена пачувалася, калі размаўляла на беларускай мове. Вы, дарагія мае, натхнялі мяне, дапамагалі, матывавалі.
Беларуская мова – гэта наш унікальны пароль, які ведаем толькі мы з вамі. Захоўвайце родную мову, аберагайце, перадавайце дзецям. Бо пакуль жыве наша мова, будзе жыць і нашая нацыя», — адзначыла абраная прэзідэнтка.
✍️Сёння, 21 лютага, беларусы адзначаюць Дзень роднай мовы. З нагоды свята, а 19-й па Менску пачнецца онлайн-дыктоўка. Не прапусціце!
⚽️ Зборная Беларусі па футболу ўсё ж такі з кімсьці сыграе
Беларускі футбол атрымаў так званы міжнародны каляндар: у планах матчы з Балгарыяй, Люксембургам і Паўночнай Ірландыяй. Таксама чакаецца гульня са зборнай Расеі, нават у Менску.
Усё гэта дзякуючы дамоўленасцямі з УЕФА. Цяпер арганізацыя мае зносіны з прадстаўнікамі рэжыму Лукашэнкі. Тыя ж хочуць, каб знялі санкцыі і дазволілі матчы ў Менску пад дзяржаўнымі сцягамі.
Паводле нашых крыніцаў, у футбольных чыноўнікаў высокая ўпэўненасць, што ўдасца перагарнуць старонку і адбяліць не толькі беларускі футбол, але і расейскі.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы:
🔺Лукашэнка анансаваў атакі на Польшчу?
Праз VPN
20 лютага самаабвешчаны раптам заявіў, што нібыта польская і амерыканская выведкі рыхтуюць правакацыю супраць саміх палякаў. У гэтым, паводле Лукашэнкі, абвінавацяць Расею і Беларусь. Што гэта можа азначаць?
🔺АПК патрабуе накіраваць міжнародных экспертаў у калоніі Беларусі
Праз VPN
«Мы б’ём ва ўсе званы! Людзі паміраюць! Пятая нам вядомая смерць. Чаму вы яшчэ не наведалі турмы рэжыму? Чаму яшчэ не накіравалі ў Беларусь экспертныя камісіі?».
🔺10 гадоў таму сілавікі масава расстрэльвалі пратэстоўцаў у Кіеве
Праз VPN
Успамінаем тыя падзеі і тлумачым, чаму 20 лютага лічыцца днём рэальнай незалежнасць?
💥 #галоўнае за 20 лютага
✔️ Чарговая смерць беларускага палітзняволенага. У 63-гадовага Ігара Ледніка спынілася сэрца
✔️ Лукашэнка зноў «сарваў покрыва» з каварных планаў Захаду. А яшчэ адрэагаваў на нашае расследаванне пра вакцынацыю ад COVID-19
✔️ Да другой гадавіны поўнамаштабнай вайны Паўднёвая Карэя ўводзіць новыя санкцыі ў дачыненні РФ і РБ
✔️ На могілках пад Воршай нечакана ўтварылася «коўзанка»
✔️ Аўдзееўка пад кантролем расейцаў. Якім коштам яе захапілі і куды армія РФ накіруе свой удар далей? Разбіраемся
✔️ 10 гадоў расстрэлу «Нябеснай сотні» ў цэнтры Кіева
#рэпрэсіі:
▫️Жонка Міколы Статкевіча паведаміла, што перадачу і лекі для ейнага мужа зноў адмовіліся прымаць
▫️У Берасці судзілі жыхара Бярозы, які заданаціў Палку Каліноўскага $13
▫️САХР (СОБР) затрымаў мужчыну за каментары ў інтэрнэце. На яго навесілі ажно чатыры крымінальныя артыкулы
🔴 «Аб’ектыў» + «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 У зняволенні памёр палітвязень Ігар Леднік
🔸 Расея вяртае Украіне самую вялікую групу вывезеных дзяцей
🔸 Крэмль спрасціў працэдуру «добраахвотнага перасялення» у Расею. Як гэта адаб’ецца на Беларусі і беларусах?
🔸 Сусветны дзень сацыяльнай справядлівасці
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/MwxuNJxp4Qw
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 па менскім часе запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
🦀 Надзвычайная засуха на 2 месяцы затрымала міграцыю чырвоных крабаў
Паглядзіце, як яны ўсё роўна ўпарта ідуць да акіяну👆
🤷🏻♀️ Мастак Кузьміч зноў паехаў у Беларусь, на гэты раз выязджаў за дапамогай службы эвакуацыі BYSOL
Мастак Аляксей Кузьміч прыехаў на радзіму, бо спачыла ягоная бабуля. За пару дзён да таго, як супрацоўнікі Следчага камітэту прыйшлі да Аляксея дадому, яму ўдалося выехаць на вёску. Аказалася, што з Расеі яму таксама забаронены выезд. Як адзначыў мастак, усё ж «цалкам легальна зваліў. Ужо ў трэці раз».
☝️ Як стала вядома, эвакуацыяй Аляксея займаўся BYSOL, аб чым напісаў у сваім акаўнце ягоны кіраўнік Андрэй Стрыжак:
Гэтая эвакуацыя экстраардынарная тым, што чалавек неаднаразова падвяргаў сябе небяспецы, вяртаючыся ў Беларусь, што пацягнула за сабой значныя наступствы (крымінальны пераслед) і стварыла дадатковую нагрузку на службу эвакуацыі BYSOL
✌️ Гісторыя Рады БНР: як і чаму яна існуе да сёння?
Рада БНР паходзіць ад Рады Першага Усебеларускага з’езду, які ў снежні 1917 года сабраў у Менску 1872 дэлегатаў з усіх рэгіёнаў Беларусі.
💁 У 1920 годзе Рада БНР, якая ўжо перажыла першы раскол, пакінула тэрыторыю Беларусі.
Яшчэ пазней частка дзеячаў абвясціла Менск «адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння Беларусі», а ўрад БНР – «зліквідаваным». Але Рада гэтага не прызнала. Расказваем пра найстарэйшы ў свеце ўрад у выгнанні 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#штопачытаць
💬 «Беларусы прывыклі да смерці палітвязняў»
❓ Што вядома пра калонію, дзе памер палітвязень Ігар Леднік? Былы палітзняволены Алег Кулеша расказвае пра асобны атрад для хворых людзей:
За 9 месяцаў, як ён там быў, у тым атрадзе памерла 7 чалавек
📺 Асноўнае на гэтую гадзіну
✔️ «Нашая мова – унікальны пароль». У дзень роднай мовы запрашаюць на агульнанацыянальную дыктоўку;
✔️ Літва разрывае гандлёва-эканамічныя дамовы з Беларуссю і Расеяй;
✔️ У Воршы могілкі ператварыліся ў сапраўдную ледзяную коўзанку;
✔️ У Эстоніі затрыманні за супрацу з расейскімі спецслужбамі;
✔️ Адным ударам ЗСУ знішчылі адразу 60 расейскіх вайскоўцаў;
✔️ Усё золата свету: лукашэнкаўскія чыноўнікі працягваюць спаборнічаць у маштабах ацэнкі шкоды Беларусі ад другой сусветнай вайны;🫡
... і яшчэ пра непамерныя апетыты: вучоныя знайшлі самую пражэрлівую чорную дзірку
Глядзіце кароткае выданне навінаў на «Белсаце» 🎞
🇱🇹 Літва закрывае яшчэ два памежныя пункты на мяжы з Беларуссю
Сёння ўрад Літвы прыняў рашэнне закрыць памежныя пункты «Райгардас» («Прывалка») і «Лаварышкес» («Катлоўка»).
Яны будуць закрытыя з 1 сакавіка.Такім чынам на мяжы Беларусі і Літвы застануцца два памежныя пераходы: «Каменны Лог»-«Медзінінкай» і «Беняконі»-«Шальчынінкай».
☝️ Таксама ўрад прыняў рашэнне аб паступовым скарачэнні колькасці дазволаў, якія выдаюцца беларускім і літоўскім пасажырскім перавозчыкам.
📌 У 2023-м годзе Літва закрыла два з шасці пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю. Таксама паведамлялася, што пераходы могуць скараціць час працы.
🤷🏻♀️ Ці то смяяцца, ці то плакаць?...
«Выбары» ў Беларусі становяцца ўсё менш падобнымі да чагосьці ўцямнага. Дабравольна-прымусовыя сустрэчы на прадпрыемствах, у цэрквах разам са свечкамі выдаюць агітку пра бязвыбары. Спрабуюць асядлаць Telegram і Tik-Tok, далучаюцца блогеры, якіх раней затрымлівалі
А з праграмамі кандыдатаў выходзіць даволі смешна - некаторыя тэксты паўтараюцца слова ў слова.
😬 Спачатку робіцца смешна, потым - сумна, а пазней - проста страшна... Паказваем і расквазваем 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#штопачытаць
🐈 Узровень спакою - віцебскі кот на спаборніцтвах у баявых мастацтвах
Паглядзіце, як выглядае сапраўдны будыйскі спакой☝️
☝️ Еўракамісія адрэагавала на смерць беларускага палітвязня Ігара Ледніка
Беларускі рэжым будзе прыцягнуты да адказнасці, заявіў галоўны прадстаўнік у пытаннях вонкавай палітыкі і палітыкі бяспекі ЕК Петар Стана:
Трагічная смерць Ігара Ледніка ў турме даказвае бесчалавечны маштаб рэпрэсій Лукашэнкі. У Беларусі ўтрымліваецца больш за 1400 палітычных зняволеных, якія падвергніся жорсткаму абыходжанню або пазбаўленых медыцынскай дапамогі. Рэжым нясе адказнасць за іх жыццё і здароўе і будзе прыцягнуты да адказнасціЧитать полностью…
«Пакаяннае відэа» выйшла з пад кантролю...
Затрыманыя беларусы ўжо нават не ведаюць, што сказаць на арышты за каментары і лайкі.
Цяпер за такі каментар яму яшчэ і пагражаюць даць «па максімуме»
🥲Новы крэатыў кантрабанды: цыгарэты спрабавалі правесці ў хлебе
Але і яго не хапіла, прыйшлося схаваць некалькі пачкаў у банках з кавай. Такі незвычайны груз знайшла літоўская мытня.
Дарэчы: пра кантрабанду цыгарэтаў з Беларусі можна здымаць сапраўдны серыял. Незаконна перавесці тытунёвыя выбары спрабавалі ў крыгах, піве, цыстэрнах са смалой, у аўтамабільных шынах і шмат дзе яшчэ.
🤡Лукашэнка хоча ўзброіць міліцэйскія патрулі пісталетамі
«Яны павінны быць узброеныя. І пра гэта павінны ведаць усе. Яны цяпер будуць хадзіць спакойна па вуліцах»
Паводле самаабвешчанага, наяўнасць такіх узброеных сілавікоў дазволіць беларусам «адчуваць сябе ў бяспецы ўдома, на працы, на вуліцы ў любы час сутак».
Справу возьмуць на кантроль МУС, КДБ, спецслужбы і пракуратуры.
💔 Аляксей Арлоў
Быў затрыманы 15 траўня 2023 года па абвінавачванні ў «фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці» – за данаты арганізацыі, прызнанай «экстрэмісцкім фармаваннем».
Да гэтага, у красавіку, Аляксея затрымліваў ГУБАЗіК, і затым яго асудзілі да арышту па адміністрацыйным артыкуле.
Прысуд – 3 гады ў калоніі агульнага рэжыму.
📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20
😳 Ваў! Нейронкі пачалі рабіць відэа і яны сапраўды цудоўныя
Мы нават баімся уявіць, што будзе далей. Будучыня ўжо сёння.
📍У Берасці судзілі жыхара Бярозы, які заданаціў Палку Каліноўскага $13
Праваабаронцам стала вядома, што імя мужчыны – Аляксандр Сысоеў. Напрыканцы 2000-х гадоў ён скончыў БДУІР, а ў апошні час займаўся распрацоўкаю камп'ютарнай гульні. Аляксандра затрымалі 5 ліпеня мінулага года, бо раней ён скінуў са сваёй беларускай карткі $12,91 Палку Каліноўскага, выкарыстоўваючы Facebook і плацёжную сістэму PayPal.
Бок абвінавачвання папрасіў пакараць Сысоева 5-цю гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму (пракурор, які запытаў такі прысуд – Аляксандр Богуш). 14 лютага суддзя Берасцейскага абласнога суда Руслана Сянько вынесла свой вердыкт па гэтай справе, аднак праваабаронцам ён пакуль што невядомы.