📺 Навіны за 5 хвілін
✔️ Міністр абароны РБ прыгразіўся збіваць натаўскія самалёты
✔️ Бестэрміновая забарона на выдачу візаў ды ВНЖ беларусам уведзеная ў Чэхіі
✔️ Спецслужбы Польшчы пракаментавалі аповеды Лукашэнкі
✔️ ЦВК хваліцца рэкорднай яўкаю на датэрміновых «выбарах»
✔️ У Смалявічах на выбарчым участку ўзнік пажар, давялося эвакуяваць чальцоў камісіі
✔️ Офіс Ціханоўскай даў беларусам парады, як правесці «Адзіны дзень галасавання»
✔️ У Берасцейскім аблвыканкаме знік чыноўнік
✔️ У ЗША ў самалёта адваліўся кавалак крыла падчас палёту
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
📷 Фотафакт: у Дзень роднай мовы Саладуха выступіў у музеі Якуба Коласа
Яго паклікалі стаць госцем праекту «Простыя словы 65.0». І музею Коласа, і спеваку сёлета выпаўнілася па 65 гадоў.
😲 Як францужанка Нясвіжскі палац ратавала
Марыя дэ Кастэлян са старадаўняга роду Талейранаў прыехала ў Нясвіжскі замак у канцы ХІХ ст. і змяніла ягоны лёс. Калі б не яна, Нясвіжскі палац Радзівілаў не дайшоў бы да нас ува ўсёй сваёй прыгажосці і аўтэнтычнасці.
📌 Як французская арыстакратка апынулася ў Нясвіжы і што там зрабіла, вы можаце даведацца ў новым выпуску перадачы «Вусы Скарыны» на YouTube-канале «BELSAT HISTORY».
📍Хрэнін расказаў пра 110-тысячную «ударную групоўку» украінцаў на мяжы з РБ і прыгразіўся збіваць натаўскія самалёты
«Калі гэта сапраўды пачне ператварацца ў стварэнне больш магутных груповак або яшчэ чагосьці, будзе рэакцыя ў адказ з нашага боку».
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
«Закрываюцца памежныя пераходы для пасажыраў. А ці закрываецца і абмяжоўваецца гандаль з рэжымам?»
Чаму ў Літве ўзмацняецца антыбеларуская рыторыка, у ток-шоу «План: Б» распавёў Валер Кавалеўскі.
Паслухайце, хто і чаму выступае за абмежаванні для беларусаў у Літве ды як гэтаму супрацьстаяць ☝🏻
🎬 Выданне цалкам глядзіце на youtube-канале Белсат NEWS.
😡 Вось так, дзякуючы ўкраінскім дзецям, Лукашэнка хоча паказаць сябе «міратворцам»
Паглядзіце, якую ролю насамрэч грае беларускі рэжым у дэпартацыі маленькіх украінцаў.
«Правядзіце гэты дзень з карысцю для сябе, а не для рэжыму!»
🤔Парады Святланы Ціханоўскай, як можна цікава правесці дзень «выбараў» у лукашэнкаўскай Беларусі.
👹 30 гадоў «страшылак» Лукашэнкі
Ад карупцыянераў і мафіі, да Майдану, наймітаў і трэцяй сусветнай - пачытайце, як змянялася рыторыка чалавека, які палохае беларусаў аж з 1994-га:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
«Гэта гонар для кожнага беларуса»
❤️У Польшчы прайшоў фінал Дэкламатарскага конкурсу да Дня роднай мовы
Ужо трэці год запар яго прымае тэатр лялек у Беластоку. Падтрымаць беларусаў прыйшлі і мясцовыя ўлады.
«У беларусаў ёсць жаданне паспрабаваць свае сілы на сцэне, у творчасці, і мы даём ім такую магчымасць. Тое, што вы робіце, – важна і цікава»
Самы малодшы ўдзельнік – Стэфан Лісічонак, перамог у катэгорыі 5–8 гадоў. Падрабязней у нашым рэпартажы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤩 На ноч вам прынеслі прэм'еру беларускай версіі «Let it snow»
Заспяваў яе Зміцер Нікановіч. Па-беларуску завецца песня «Зноў снег». Акрамя цёплай кампазіцыі яшчэ і такія прыемна вядомыя асобы ў кліпе. Слухайце глядзіце і расказвайце, каго пазналі
Вершы – Мікіта Найдзёнаў.
Рэжысёрка – Аліна Мазавец.
Відэа – Яўген Курыльчык.
🎧 Слухаць тут
#штопаслухаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 21 лютага
🔻 Дыпламаты ЕЗ прыйшлі да суда ў Менску, дзе судзяць каталіцкага верніка Уладзіслава Беладзеда;
🔻 Сілавікі затрымалі мужчыну, які нібыта хацеў «сарваць выбары»;
🔻Затрымалі супрацоўнікаў прадстаўніцтва LG у Беларусі;
🔻 Затрымалі мужчыну, які нібыта напісаў больш за тысячу каментароў, хацелі зняць з ім «пакаяннае відэа», але нешта пайшло не так;
🔻 Пенсіянерку пакаралі 4,5 гадамі абмежавання волі і вялікім штрафам за каментары і «гвалт»;
🔻Сужэнцаў Віталя і Аксану Каражанаў асудзілі да «хатняй хіміі» за ўдзел у акцыі пратэсту;
🔻 «Вясна»: верагодна, адзін з фігурантаў «справы Белгазпрамбанка» выйшаў на волю датэрмінова;
🔻 Мастак Кузьміч зноў паехаў у Беларусь, на гэты раз выязджаў за дапамогай службы эвакуацыі BYSOL;
🔻 Пяць палітыкаў з Латвіі сталі «хроснымі» беларускіх палітвязняў;
🔻 На мяжы Літвы і Беларусі заўважылі вялізны плакат з патрабаваннем паказаць Міколу Статкевіча;
🔻 Дабрачынны збор у падтрымку палітзняволеных беларусак. Падтрымайце, калі для вас гэта бяспечна;
💔 Ігар Карпіцкі
Ігару Лявонцьевічу Карпіцкаму былі прад’яўленыя абвінавачанні:
Абраза прэзідэнта, абраза прадстаўніка ўлады, гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да службовай асобы
Па сукупнасці пакаранняў, шляхам іх частковага складання, канчаткова прызначанае пакаранне – пазбаўленне волі тэрмінам на сем год з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183
📷 Фотафакт. Вялізны плакат з патрабаваннем паказаць Міколу Статкевіча на мяжы Літвы і Беларусі
Чытачы адзначаюць, што гэта новы банэр.
📌 Звестак пра Міколу Статкевіча няма ўжо больш за год. Апошні ліст ад мужа Марына Адамовіч атрымала 9 лютага мінулага года.
Фота: чытачы Белсату
💬 Ці шмат памылак вы рабілі ў беларускіх дыктоўках, калі вучыліся ў школе?
Пра гэта мы запыталіся і ў прадстаўніцы па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета Аліны Коўшык.
Яна расказала, чаму сядзела за апошняй партай, з чаго пачынаецца ейны ранак, а таксама чаму і калі ўвогуле вырашыла зʼехаць з Беларусі.
☝️ І, вядома, пра лёс нашай мовы. Пісьменніца Ева Вежнавец нядаўна на літаратурным спатканні адзначыла, што, каб нацыя стала паўнавартаснай, на беларускай мове павінны загаварыць прасталыткі, злодзеі і забойцы… А якой беларуску мову надалей бачыць Аліна Коўшык?
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#штопачытаць
🎥 Калі беларусы змогуць глядзець кінанавінкі на беларускай і што гэтаму замінае?
Прагляд сусветных кінапрэм’ераў на роднай мове – гэта звычайная для бальшыні нацыяў з’ява, але сапраўдная раскоша для беларусаў.
💬 Аляксандр Навіцкі, кіраўнік кампаніі «Zołak Pro», якая агучвае фільмы для «Белсату», кажа, што пераклад і дубляж не такая затратная справа, калі ў гэтым будзе дапамагаць дзяржава:
Для беларускай мовы гэта была б неблагая ідэя, калі б дзяржава за гэта ўзялася і мела б такую матывацыю. Гэта было б імпульсам для людзей у Беларусі не цурацца беларускай мовы
😳 Звычайныя мышы звар'яцелі і пачалі есці зажыва альбатросаў
Інцыдэнты адбываюцца на астравах Мідўэй у Ціхім акіяне, дзе ў Другую сусветную праходзілі жорсткія баі саюзнікаў з японскай арміяй.
Пасля вайны астравы былі ачышчаныя і там нават адкрылі нацыянальны запаведнік, які стаў прытулкам для птушак. Аднак пазней туды выпадкова завезлі чорных пацукоў і дамавых мышэй. Пацукі пачалі паляваць на птушак, пасля чаго драпежных грызуноў цалкам знішчылі.
На дамавых мышэй ніхто не звяртаў увагі да нядаўняга часу. Аказваецца, яны могуць даць фору і самым лютым забойцам. Праз частую засуху з выгляду мілыя мышкі пачалі рэйды на птушак, прычым любых памераў. Спачатку яны цікавіліся памерлымі, а потым перайшлі на жывых.
Цяпер навукоўцы спрабуюць усімі сіламі знішчыць на астравах і мышэй.
🇪🇪 У Эстоніі мастакі стварылі шакавальныя білборды з выявамі Таліна ў руінах
Гэта зроблена, каб нагадаць аб тым, што вайна можа дайсці да Еўразвяза. У тым ліку да Эстоніі, якая мяжуе з Расеяй.
Мастакі Estookin і Рэбека Парбус атрымалі палярныя рэакцыі ў сацыяльных сетках на свае працы. На сайце hetk.info вы знойдзеце онлайн фотавыставу.
🤔 Ці можа Каардынацыйная рада можа змясціць Ціханоўскую і абраць новага лідара?
Алена Жываглод з ініцыятывы «Сумленныя людзі», якая добраахвотна пакінула склад КР, кажа, што Каардынацыйная рада ў сённяшнім складзе нашрад ці ўвогуле патрэбнная.
У той жа час лідар адной з фракцыяў у КР Віталь Рымашэўскі намагаецца перакласці адказнасць на «дэмакратычныя сілы» цалкам.
☝️ Як дыскусія наконт лёсу ў КР перарасла ва ўзаемныя абвінавачванні і ці варта ісці беларусам на «бязвыбары» 25 лютага? Глядзіце ў новым выданні праграмы «Двубой» ПА СПАСЫЛЦЫ 🎞
🚜 «Трактарны майдан». Па ўсёй Еўропе ўжо цягам месяца не спыняюцца пратэсты фермераў
Блакаванне дарог сельскагаспадарчай тэхнікай, цюкі саломы і купы гною на аўтастрадах і пад адміністратыўнымі будынкамі. Гэтая карцінка ўжо стала звыклай для стужак навінаў апошніх тыдняў.
Чым незадаволеныя еўрапейскія фермеры і чаго патрабуюць?
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🥺 «13 снежня я выйшла з дому і больш не вярнулася»
Марыя Несцерава ў Грузіі ўпершыню. Прыляцела 24 снежня 2023 года. Тбілісі стаў канчатковым пунктам экстраннай эвакуацыі жанчыны. З'язджаць давялося хутка, зусім без рэчаў і нават без тэлефона.
Спадарыня Марыя адседзела амаль тры гады ў калоніі за актывізм у 2020 годзе. У 57 гадоў яна пачынае новае жыццё ў новай краіне. Гутарым пра калонію, эвакуацыю і дапамогу, якая ёй цяпер найбольш патрэбная
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#рэпрэсіі #штопачытаць
🤯 Беларусу пагражае 15 год калоніі за данаты
Жудасны тэрмін можа атрымаць менчук Аляксандр Зіязэтдзінаў. Паводле следства, ён нібыта перавёў 800 долараў у BYPOL.
Хлопца асудзілі яшчэ восенню 2022 года на тры гады калоніі, але цяпер яго зноў хочуць судзіць. Гэтым разам Аляксандра абвінавачваюць у «фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці». Яму пагражаюць зняволеннем на 15 год.
Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1, 220030, Менск, Валадарскага, 2, Зіязэтдзінаў Аляксандр Зуфар'евіч.
🙁Беларусы больш не змогуць атрымаць чэшскія візы
Урад Чэхіі вырашыў зрабіць забарону – бестэрміновай. Прычына, як і раней, напад Расеі на Украіну.
Але ёсць і выключэнні. Пачытайце, каму ўсё ж такі могуць даць візу (спіс вельмі абмежаваны)
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
❗️Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч трапіў у шпіталь
Прычына шпіталізацыі не паведамляецца. Вядома, што год таму іерарху была зроблена аперацыя па выдаленні пухліны.
Кандрусевічу - 78 гадоў. У 2020-м мітрапаліт крытыкаваў дзеянні ўладаў і сілавікоў, прыходзіў з малітвай да сценаў Акрэсціна. А у 2021-м ён атрымаў прэмію за салідарнасць у намінацыі «З верай у сэрцы».
3 студзеня 2021 года Тадэвуш сышоў у адстаўку.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы:
🔺Дзе ў Беларусі вучыцца на роднай мове?
Праз VPN
Школьная адукацыя, на жаль, становіцца ўсё больш расейскамоўнай. Улады зачыняюць беларускамоўныя класы, а ў тыя, што засталіся, бацькі баяцца аддаваць дзяцей. Але выхад ёсць!
🔺Як Лукашэнка дапамог Расеі ўзброіцца ў абыход санкцыяў?
Праз VPN
Вялікае расследаванне аб тым, як Крэмль абыходзіў санкцыі пры закупах вайсковай тэхнікі. Значную ролю ў гэтым выканалі менавіта ўлады Беларусі.
🔺«Хачу, каб мовай майго сына была беларуская»
Праз VPN
Прадстаўніца АПК Аліна Коўшык распавяла, колькі ў Беларусі павінна быць моваў, чаму мы не маюць адзінага правапісу і які ейны рэкорд яшчэ ніхто не пабіў.
💥 #галоўнае за 21 лютага
📌 Развітанне з памерлым за кратамі палітвязнем Ігарам Леднікам адбудзецца заўтра. Што вядома пра калонію, дзе памер палітвязень, і якая рэакцыя беларускай супольнасці;
📌 Еўракамісія адрэагавала на смерць беларускага палітвязня Ігара Ледніка;
📌 Сёння ў свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Аб'яднаны пераходны кабінет з гэтай нагоды ўзнагародзіў выбітных людзей за ўнёсак у захаванне і папулярызацыю беларускай мовы;
📌 54,1% насельніцтва Беларусі называюць роднай мовай беларускую. Белстат апублікаваў вынікі апытанняў;
📌 Лукашэнка хоча ўзброіць міліцэйскія патрулі пісталетамі, «каб людзі маглі спакойна хадзіць па вуліцах»;
📌 Мінздароўя зрабіла віртуальную прыёмную для дапамогі ў экстранных сітуацыях;
📌 Як Беларусь дапамагла Расеі ўзброіцца ў абыход санкцыяў – міжнароднае расследаванне;
📌Літва з 1 сакавіка закрывае яшчэ два памежныя пункты на мяжы з Беларуссю;
📌 Вынікі 728-х содняў поўнамаштабнай вайны ва Украіне;
😉 На выпадак, калі ў вас скончыліся ўсе вядомыя словы, каб выказаць сваё абурэнне падзеям навокал
Раней мы звярталіся да сацыялінгвіста Уладзіслава Гарбацкага з просьбай назваць парачку ёмкіх слоўцаў. Захоўвайце, ужывайце.
🤫 P.s.: нам давялося заблюрыць некаторыя літары, каб пазбегнуць рызыкі быць пакаранымі алгарытмамі сацсетак
❤️ Аб'яднаны пераходны кабінет узнагародзіў выбітных людзей за ўнёсак у захаванне і папулярызацыю беларускай мовы
Сярод уганараваных - мовазнаўца Вінцук Вячорка, грамадска-палітычны дзеяч, паэт, празаік Уладзімір Някляеў, беларусістка, першая амбасадарка Польшчы ў Беларусі Эльжбета Смулкова, старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла, перакладчык, журналіст Сяргей Шупа і яшчэ чатыры асобы, імёны якіх не раскрываюцца з прычын бяспекі.
📌 Медалём «Гонар і Годнасць» узнагароджаныя доктар філалагічных навук Ніна Баршчэўская, дырэктар Беларускага ліцэя ў Гайнаўцы Ігар Лукашук, паэтэса і перакладчыца Ванда Марцінш, гісторык, выдавец Андрэй Янушкевіч і яшчэ дзве асобы, імёны якіх не раскрываюцца з прычын бяспекі.
🕯 20 лютага ў Ігара Ледніка спынілася сэрца
Смерць наступіла ў Менскай раённай лякарні, куды яго планава прывезлі з калоніі ў Бабруйску (там ён адбываў пакаранне).
Рэанімацыйныя мерапрыемствы з боку медыкаў аказаліся марнымі
#рэпрэсіі
🤔 Белстат (не блытаць з «Белсат») правёў апытанне да Дня роднай мовы
Згодна з вынікамі, на захадзе краіны беларускую мову прызнаюць роднай больш асобаў, чым на ўсходзе.
Найбольш такіх людзей на Берасцейшчыне – 77 % апытаных.
Найбольшую ўдзельную вагу насельніцтва, што ўважае беларускую мову за родную, складаюць людзі, старэйшыя за 70 гадоў, – 13,4 %. Ва ўзроставай групе ад 30 да 34 гадоў гэта 9,6 %.
☝️ Як Беларусь дапамагла Расеі ўзброіцца ў абыход санкцыяў
Сёння стала вядома, што міністэрства замежных справаў Літвы прапануе ўраду разарваць пагадненні гандлёва-эканамічнай супрацы з Беларуссю і Расеяй. Акрамя таго, ЕЗ ухваліў 13-ты пакет санкцый супраць Расеі.
Тым часам беларускія расследавальнікі «Бюро», расейскія «Вёрстка» і міжнародныя OCCRP пры ўдзеле «Кіберпартызанаў» і іншых зрабілі вялікае расследаванне аб тым, як Расея абыходзіць санкцыі пры закупках сучаснай тэхнікі для ваенных мэтаў.
У Беларусі тут значная роля. Расказваем, пра што вядзецца ў расследаванні
✅ Праз VPN ❎ Без VPN