🐈⬛ Цяпер у свеце афіцыйна стала на адну каціную пароду болей
Спецыялістычныя міжнародныя арганізацыі прызналі існаванне «трансільванскай пароды». Яна не была выведзеная штучна, а з'явілася натуральным чынам у румынскай частцы Карпатаў.
Поўсць трансільванскіх котак складаецца з белых ды чорных валаскоў, якія змяшаныя між сабою. Лапкі ў іх святлейшыя, чым, напрыклад, у сіямскай пароды.
Але што найбольш цікава (і файна) – прадстаўнікі гэтай пароды спакойныя, хоць і паходзяць з дзікай прыроды. Звычайна коткі і каты ў дзікай прыродзе досыць агрэсіўныя.
Трансільванская котка ўжо набрала пэўную папулярнасць у Еўропе, існуюць суполкі заводчыкаў такой пароды.
📌 «Працэс практычна незваротны»
Галоўны юрыдычны кансультант ураду Літвы ў справе прыцягнення рэжыму Лукашэнкі да адказнасці Аарыф Абрагам адзначыў у каментары «Белсату», што пасля таго, як дзяржава-ўдзельніца Рымскага статуту перадала дакументы ў Міжнародны крымінальны суд, «гэты працэс, у некаторым сэнсе, незваротны».
Пры гэтым удзел іншых краінаў мог бы спрасціць і паскорыць працэс.
Падрабязнасці чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
🙈 Помста фанатаў - страва, якую падаюць халоднай
Паглядзіце, як амерыканец адпомсціў знакамітай спявачцы за тое, што яе палітычныя погляды не супадаюць з ягонымі ☝️
🤦♀️ Генпракуратура Беларусі патрабуе ад Wildberries спыніць продаж фізічным асобам беспілотнікаў, авіямадэляў і запчастак да іх
У прыватнасці, намеснік генеральнага пракурора просіць ліквідаваць прычыны і ўмовы, «якія спрыялі рэалізацыі фізічным асобам на дадзенай гандлёвай пляцоўцы беспілотных лятальных апаратаў, авіямадэляў і запасных частак да іх».
На думку чыноўніка, распаўсюджванне такой тэхнікі «павышае рызыкі яе выкарыстання ў супрацьпраўных мэтах, у тым ліку для парушэння грамадскага парадку, экстрэмісцкай дзейнасці і здзяйснення актаў тэрарызму».
🌍 Дэмсілы падрыхтавалі для рэпрэсаваных беларусаў спіс бяспечных і небяспечных для паездак краінаў
Як паведамляюць стваральнікі спісу, перш за ўсё ён прызначаны для тых беларусаў і беларусак замежжа, якія падчас выбараў 2020 году, а таксама пасля іх прымалі ўдзел у акцыях пратэсту ў Беларусі ці па-за яе межамі, вялі ці працягваюць весці актыўную дзейнасць, накіраваную на дэмакратычныя перамены ў Беларусі.
👉 Паглядзець спіс краінаў можна ПА СПАСЫЛЦЫ
😢 «Няма ўжо сілаў, лепш бы мяне забіла»
У гэты харкаўскі шматпавярховік «прылятае» ўжо другі раз з пачатку вайны.
Глядзіце, як мясцовыя жыхары перажылі чарговую атаку. А вось многія кватэры яе, на жаль, перажыць не здолелі.
🤯 ФОТАФАКТ: школьнікаў на экскурсіях у Мазырскім РАУС змясцілі ў «стакан»
Сілавікі называюць такую экскурсію «незабыўнай», піша Флагшток.
📌 «Ведамства правядзе праверку»
Пасля перадачы Літвой Міжнароднаму крымінальнаму суду доказы злачынстваў рэжыму Лукашэнкі, пракурор Міжнароднага крымінальнага суда Карым Асад Ахмад Хан выступіў з заявай.
Пракурор паведаміў, што перадача справы дзяржаве-ўдзельніку не прыводзіць аўтаматычна да пачатку расследавання, але пацвердзіў, што ведамства правядзе папярэднюю праверку.
👉 Чытаць падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ
🔥 Прэс-канферэнцыя ў Гаазе аб злачынствах Лукашэнкі
Трансляцыю прэс-канферэнцыі з амбасады Літвы ў Гаазе з удзелам літоўскага намеснікі міністра юстыцыі, Святланы Ціханоўскай ды Паўла Латушкі можна глядзець ТУТ 👈
🔥 «Расейскі Фелікс супраць беларускага Фенікса»
Беларуская аналітычная майстэрня пад кіраўніцтвам прафесара Андрэя Вардамацкага запытала беларусаў пра нацыянальныя каштоўнасці.
У выніку даследавання сацыёлагі параўналі нацыянальную ідэнтычнасць беларусаў «Феніксам», бо колькі б разоў яе не спрабавалі зруйнаваць, яна ўсё роўна адраджалася.
👉 Чытаць падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ
🔺Цагаль пачаў наземную аперацыю на поўдні Лівана
Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны Ізраілю:
«Некалькі гадзінаў таму Цагаль распачаў абмежаваныя, лакалізаваныя і мэтавыя наземныя рэйды супраць тэрарыстычных аб'ектаў і інфраструктуры «Хізбулы» на поўдні Лівана. Гэтыя мэты размешчаны ў вёсках непадалёк ад мяжы і ўяўляюць непасрэдную пагрозу грамадам на поўначы Ізраілю».
💥 #галоўнае за 30 верасня
▫️Літва перадала ў Міжнародны суд у Гаазе дакументы па злачынствах рэжыму Лукашэнкі.
▫️Немец, на плантацыях якога працуюць палітвязні, магчыма звязаны з колам Лукашэнкі.
▫️250 паветраных шароў з кантрабандай прыляцелі ў Літву з Беларусі. І гэта толькі за месяц.
▫️Навальнага маглі атруціць яшчэ раз у турме. Падобна на дзеянне «Навічка».
▫️У Аўстрыі перамагла Партыя Свабоды, якая выступае за зняцце санкцый з Расеі.
І навіны рэпрэсіяў:
▪️Змітру Дашкевічу прысудзілі яшчэ 1 год і 3 месяцы.
▪️У Магілёве судзяць мужчыну за «камеру на выбарчым участку».
▪️Дваіх сяброў затрымалі за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту.
▪️Сям'ю з Баранавічаў асудзілі на 12 і 8 гадоў за «здраду дзяржаве». У іх на волі засталіся трое дзяцей.
▪️Праўладнага блогера судзяць за «дыскрэдытацыю Беларусі».
▪️Менскага бізнесоўца будуць судзіць па трох артыкулах за данаты.
📍Падчас крушэння расейскага верталёту ў Пакістане загінуў грамадзянін Беларусі
Прычым мужчына быў не простым пасажырам, а камандзірам паветранага судна. Тэлеграм-канал @aviatorshina паведамляе, што яго звалі Сяргей Кошалеў і яму было 58 гадоў. Другі пілот ды борт-інжынер былі грамадзянамі РФ.
Прычынаю катастрофы Мі-8, які 28 верасня ўзлятаў з пасадачнай пляцоўкі Шэва, стала адмова аднаго з рухавікоў на вышыні прыкладна 200 метраў. Экіпаж паспрабаваў пасадзіць верталёт, аднак у працэсе развалілася хваставая балка ды лопасці нясучага вінту. Усе чальцы экіпажу загінулі, таксама мёртвымі знайшлі трох пасажыраў.
Усяго на борце было 18 чалавек.
☝️Мала хто ведае, але ля вытокаў штучнага інтэлекту стаялі не толькі вядомыя сусветныя карпарацыі кшталту Google, але і Лукашэнка
Ён бы, безумоўна, ужо выйшаў у адзінаасобныя лідары ў гэтай галіне, калі б эксперта ва ўсіх сферах на свеце не «кінуў» арабскі інвестар.
🔍 Пра больш удалыя стартапы ў сферы высокіх тэхналогіяў глядзіце ў свежым выданні «Навінаў з будучыні» на канале «Белсат LIFE»
🫥 «Калгас – гэта чорная дзірка»
Чумы свіней у Беларусі няма, але ў гаспадарках на магільнікі адпраўляюць цэлыя пагалоўі, а паморак быдла з прычынаў кепскай ежы і ўмоваў утрымання стаўся проста рэкордным. Па гэта стала вядома з дакументаў, якімі з намі падзяліўся «BELPOL».
Распавядаем, як ідуць справы ў беларускай сельскай гаспадарцы ў нашым відэа, паглядзіце!
Cюжэт цалкам глядзіце ў праграме «Тыдзень» 🎬
🫤 Апошняе абнаўленне для Windows 11 паламала кампутары
Партал PC World паведамляе: карыстальнікі скардзяцца, што пасля ўсталёўкі абнаўлення кампутары завісаюць у пастаянным цыкле загрузкі, перастаюць працаваць мышкі і клавіятуры.
☝️ Партал раіць карыстальнікам увогуле не ўсталёўваць гэтае абнаўленне, бо ў ім няма неабходнасці. Калі яно ўжо ўсталяванае, то лепш выдаліць, пасля чаго Windows зможа правільна перазагрузіцца.
На дадзены момант карпарацыя Microsoft вывучае паведамленні аб непаладках.
🗻 Паміж Італіяй і Швейцарыяй у прамым сэнсе растаяла мяжа. Цяпер яе перакройваюць
Швейцарыя і Італія вымушаныя перанесці ўчастак мяжы ў Альпах, з-за раставання ледавікоў і змены формы горных хрыбтоў, па якіх гэты ўчастак пралягае. Частка тэрыторыі, якую закранулі змены, праходзіць па схілах і ля падножжа аднаго з самых высокіх пікаў Еўропы – Матэрхорна.
Швейцарыя на мінулым тыдні афіцыйна ўхваліла пагадненне аб зменах, якое было падрыхтаванае яшчэ ў траўні 2023-га. Італія – пакуль не.
🤝 Швейцарыя заяўляе, што перагляд межаў адказвае эканамічнымі інтарэсам абедзвюх краінаў, паколькі дапаможа ім дамаўляцца аб тым, хто з іх нясе адказнасць за ўтрыманне той ці іншай канкрэтнай прыроднай тэрыторыі.
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Кіраўнік МАГАТЭ Рафаэль Гросі прыляцеў у Беларусь, каб наведаць Астравецкую АЭС
✔️Міжнародны суд у Гаазе пацвердзіў атрыманне звароту аб прыцягненні Лукашэнкі да адказнасці
✔️У Менску аднавілі рэгістрацыю для індывідуальных прадпрымальнікаў
✔️Менская міліцыя ўзялася за квадробераў
✔️Не менш за 67 беларускіх пенсіянераў зазналі крымінальны пераслед
✔️Расейскія вайскоўцы здзейснілі атаку на ўкраінскі Херсон
✔️Армія Ізраілю распачала наземную аперацыю на поўдні Лівану
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🤔 Беларусь становіцца Меккаю для турыстаў?
Прынамсі, так сцвярджаюць чыноўнікі. А як насамрэч?
Разбіраемся ў нашым відэа, паглядзіце!
😢 «Магу сказаць, што Алесь дакладна схуднеў»
Дэсантнік Руслан Акостка больш за год правёў у калоніі ў Горках, дзе ўтрымліваюць Алеся Бяляцкага. Мужчына распавёў Нашай Ніве, у якіх умовах утрымліваюць нобелеўскага лаўрэата.
Паводле Акосткі, Бяляцкі працуе на дрэваапрацоўцы.
«На яго таксама складаюцца акты за парушэнні — за пыл за тумбачкай, за ручнік на нары ці за адзенне на спальным месцы. У гэтым плане ўсё банальна і аднатыпна. Алеся часта кідаюць у штрафны ізалятар, трапляў ён у ПКТ. Доўгі час Бяляцкаму не давалі звязацца з роднымі — памятаю, што ліст ён нарэшце атрымаў перад самым маім вызваленнем. Тэлефанаваць блізкім яму таксама не дазвалялі»
💱 Курсы валютаў на 1 кастрычніка
Долар і рубель падраслі. Еўра без зменаў
#курсывалютаў
😡 Памілаванне ці проста звальненне месцаў для новых вязняў?
Па дадзеных праваабаронцаў 115 палітвязняў выйшлі на волю…аднак з 3 ліпеня па 16 верасня такі статус атрымалі 142 чалавекі.
☝️ Да таго ж, тыя, хто выйшаў зазнаюць пераслед і на волі. Іх прымушаюць супрацоўнічаць з сілавікамі і пагражаюць іхным сем’ям.
#рэпрэсіі #лічбадня
🤔 Квадроберы могуць быць Божым промыслам?
Пра гэта заявіў протаерэй з Беларусі Сергій Лепін:
«Ведайце, дарагія мае, што дзесьці сёння падрастаюць на палянках будучыя бацюшкі і матушкі з квадробераў і хобіхорсінгш. У гэтым – я падазраю - і заключаецца дзівосны Божы Промысел…»
«Вось у нас у БПЦ ёсць, напрыклад, аж цэлы Сінадальны аддзел па ўзаемадзеянні з казацтвам. Чаму не зрабіць такое ж падраздзяленне, але зарыентаванае на квадробераў? Іх і больш, і... я не ведаю, карацей»
🔥 У Менску пасля трох гадовага перапынку зноў пачалі рэгістраваць ІП
Пра гэта паведамляецца на сайце Мінгарвыканкама.
з 2021 года рэгістрацыя індывідуальных прадпрымальнікаў у Менску была прыпыненая быццам бы «па тэхнічных прычынах»
📌 «BELPOL»: мільёны долараў ад даходу «БелАЗ» ідуць у кішэні набліжаных да Лукашэнкі, а прадпрыемства амаль нічога не зарабляе
З аднаго самазвала «БелАЗ» коштам ад $2 млн да $7 млн прадпрыемства губляе палову ад названай сумы.
А ўсё з-за адной фірмы-пасярэдніка, набліжанай да сям'і дыктатара, паведамляе «BELPOL».
👉 Працяг вялікага расследавання «BELPOL» чытаць ПА СПАСЫЛЦЫ.
Дабрыдзень, дарагія чытачы!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы. Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
⭕️«Фенікс беларушчыны»
Што беларусы кажуць пра нацыянальную ідэнтычнасць?
⭕️«Болей не можам сядзець склаўшы рукі»
Літва растлумачыла зварот у суд у Гаазе супраць Лукашэнкі.
⭕️«BELPOL»: «БелАЗ» амаль нічога не зарабляе – мільёны долараў у набліжаных да Лукашэнкі
«БелАЗ» недаатрымлівае мільёны долараў даходаў, а беларускі бюджэт падаткаў праз пасрэдніцкія схемы набліжаных да сям'і Аляксандра Лукашэнкі.
#штопачытаць
🏀 У тэатры на Мангэтане прэзентавалі спектакль, галоўную ролю ў якім грае баскетбалістка Кацярына Сныціна
Прычым грае яна самую сябе, таму вялікіх высілкаў для пераўвасаблення ў сцэнічны вобраз не спатрэбілася.
Пра якую пастаноўку гаворка і як яна нагадвае публіцы пра праблему беларускіх палітвязняў – глядзіце ў нашым відэа ☝️
💁🏻♂️ Футбаліст гарадзенскага «Нёмана» быў так расчараваны заменаю, што ўдарыў нагою ў рэкламны банэр каля поля і паламаў яго
Такое раз-пораз здараецца ў футболе, але тут банэр быў не звычайны, а вельмі важны для сучаснай беларускай ідэалогіі. На ім была згадка пра 80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Ягор Зубовіч гэтага не заўважыў. А калі даведаўся, давялося запісваць відэа з выбачэннямі. Таксама Зубовіч паабяцаў адрамантаваць рэкламную канструкцыю за ўласны кошт.
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Літва перадала матэрыялы аб злачынствах рэжыму Лукашэнкі ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе
🔸Змітру Дашкевічу дадалі новы тэрмін зняволення
🔸Ва Узброеных сілах РБ зноў праверка баегатовасці
🔸На беларуска-польскай мяжы змяняюцца правілы чакання ў чарзе
Далучайцеся да эфіру ⤵️
«Больш не можам сядзець склаўшы рукі»
Спачатку ордэр на Пуціна, цяпер на Лукашэнку — Літва ўжо другі раз звяртаецца да Гаагі дзеля арышту узурпатараў.
Ці атрымаецца ў іх гэтым разам? Каментуе міністарка Літвы ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)