belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42764

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

😱 Медыцына для дальнабойнікаў стане платнай?

Прынамсі, такую ідэю прапанавалі беларускія чыноўнікі. Маўляў, кіроўцы, што працуюць у ЕЗ, не плацяць падатак у ФСАН. Аднак сапраўдная прычына такой ініцыятывы зусім іншая.

Якая? Распавядаем у нашым відэа!

Читать полностью…

Белсат

Новыя доказы злачынстваў Лукашэнкі перадалі ў Гаагу

Праваабаронцы з Freedom House Ukraine і цэнтра правоў чалавека ZMINA перадалі чарговы пакет дакументаў у Міжнародны крымінальны суд. Паводле матэрыялаў, Лукашэнка вінаваты ў вывазе 2200 ўкраінскіх дзяцей. Якраз па гэтай справе Пуцін атрымаў міжнародны ордэр на арышт.

Новае расследаванне будзе апублікавана 4 кастрычніка. Украінскім праваабаронцам дапамаглі BELPOL і Вясна.

Читать полностью…

Белсат

🔥Святлана Ціханоўская сустрэлася з Іланам Маскам

«Прапанавала нарэшце дадаць у твітар беларускую мову», — напісала беларуская лідарка ў інстаграме.

Сустрэча з вядомым мільярдэрам адбылася падчас працоўнага візіту Ціханоўскай у ЗША

Читать полностью…

Белсат

Святлану Ціханоўскую назвалі ў ААН абранай прэзідэнткай Беларусі

У звароце да 57-й чарговай сесіі Рады па правах чалавека яе падпісалі як «President-elect».

«Беларускія турмы — смяротныя пасткі. З 2020 года ў зняволенні памерлі ўжо пяць палітычных зняволеных. Мы не можам чакаць новых смерцяў.

Я заклікаю арганізацыю Аб'яднаных Нацый дзейнічаць. Патрабуйце спыніць утрыманне пад вартай без сувязі са знешнім светам. Патрабуйце доступу да медыцынскай дапамогі і зносін з сем'ямі для ўсіх палітычных зняволеных. Гэта не проста палітычнае пытанне — гэта пытанне жыцця і смерці»
, — звярнулася да ААН Ціханоўская.

Читать полностью…

Белсат

Вызваленне палітвязняў – спроба Лукашэнкі стварыць ілюзію супрацы з Захадам

Гэтак заявіў кіраўнік МЗС Літвы ў ААН. Паводле яго, рэжым кожны раз перад «выбарамі» робіць хлуслівыя крокі:

«Гэтым разам мы не памылімся і не паддамося ілюзіям. У беларускіх турмах знаходзяцца сотнкі людзей, якія сталі закладнікамі рэжыму Лукашэнкі.

Дыктатар у чарговы раз будзе спрабаваць абмяняць іх на паслабленне санкцыяў і адмену ізаляцыі», — сказаў Габрыэлюс Ландсбергіс.

Читать полностью…

Белсат

◾️Памёр легендарны беларускі панк-рокер Віктар «Мао» Жаркевіч

Пра смерць музыкі паведаміла выданне «Наша Ніва». Паводле інфармацыі ад знаёмых Жаркевіча, у яго не вытрымала сэрца. Яму быў 51 год.

У 2022 годзе Віктара Затрымліваў ГУБАЗіК. Тады сілавікі зламалі яму аб галаву патэльню, моцна збілі і прымусілі несці ў пастарунак дзверы ад халадзільніка. Пасля ён адседзеў на Акрэсціна 30 содняў, гэта падарвала здароўе музыкі.

Віктара звольнілі з працы на будоўлі пасля затрымання, а новую яму знайсці было вельмі цяжка праз палітычныя абвінавачванні.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 23 верасня

▫️Жыхар Магілёву выйшаў на вуліцу з нажом і параніў двух сілавікоў.

▫️Роўна 4 гады таму адбылася таемная інаўгурацыя Лукашэнкі.

▫️Школьнікі ў Расеі спалілі ваенны верталёт.

▫️Беларусам за мяжой сталі прыходзіць паведамленні ад «камісіі для вяртання».

▫️Чыноўнікі Беларусі будуць вучыцца ваяваць з «дыверсантамі».

▫️«План перамогі» Украіны ўжо гатовы.

▫️Лукашэнка просіцца ў госці ў Саудаўскую Аравію.

▫️Украіна абяцае наступствы Лукашэнку за сустрэчу з Пушыліным.

▫️Загінуў 18-гадовы брат спявачкі PALINA (Паліны Рэспублікі).

Читать полностью…

Белсат

🔹Гэты чалавек прыдумаў легендарнага «Дзеда Барадзеда» і выхаваў не менш легендарнага Лявона Вольскага

Сёння спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Артура Вольскага – беларускага пісьменніка, пра якога сучасная дзяржпрапаганда не ўзгадвае.

А мы ўзгадаем! Глядзіце прысвечаны літаратару сюжэт «Белсату» і паслухайце ўспаміны Лявона Вольскага пра свайго бацьку ☝️

Читать полностью…

Белсат

💬 «Залезлі ў тэлефон да мамы. Цынічна заўважылі, што ў хаце рабілі рамонт, маўляў, а чаму ж сын не дарабіў рамонтных працаў»

Былы журналіст Сяргей Скулавец ужо некалькі гадоў не супрацоўнічае з нашым каналам і наогул пражывае ў Злучаных Штатах. Аднак сілавікі раптам вырашылі ім зацікавіцца і сталі турбаваць маці мужчыны.

Чытайце падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

🇺🇳 Святлана Ціханоўская зноў узняла праблему беларускіх палітвязняў на міжнародным узроўні

Гэтым разам лідарка беларускіх дэмсілаў прыняла ўдзел у дэбатах на палях Генасамблеі ААН. Дэбаты былі арганізаваныя дэлегацыяй Еўразвязу супольна з Эстоніяй, Літвой, Іспаніяй, Нямеччынай і Францыяй.

Сітуацыю ў Беларусі Ціханоўская назвала «нацыянальнай катастрофаю». Яна, сярод іншага, прапанавала разгледзець дыпламатычныя каналы для абмену зняволенымі, падобныя абмену па «справе Красікава» ці абмену ваеннапалоннымі Украінаю.

Читать полностью…

Белсат

Такой рэпутацыі расейскага праваслаўя мы яшчэ не бачылі 💁🏻‍♂️

Паглядзіце, як змянілася стаўленне да Маскоўскага патрыярхату ў свеце пасля агрэсіі Расеі супраць Украіны ☝️

Читать полностью…

Белсат

Сумныя навіны ад кіраўніка «BYSOL»

Здаецца, рэпрэсіі за апошні час моцна ўзмацніліся. Адна з прычынаў – сканчэнне адпачынкаў у сілавікоў, але галоўнае – рэжым прыдумаў новы падыход.

Які? Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (Праз VPN)

Читать полностью…

Белсат

😳 Школьнікі ў Расеі спалілі ваенны верталёт!

Яны прабраліся на авіябазу ў Омску і кінулі ў верталёт Мі-8 кактэйль «Молатава». Неўзабаве падлеткаў затрымалі.

Хлопцам усяго па 16 гадоў. Па іх словах, яны нібыта атрымалі заданне ў Telegram, за якое ім абяцалі 20 млн рублёў (больш за 700 000 беларускіх рублёў).

На фота відаць наступствы падпалу.

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

🔻У Магілёве затрымалі мужчыну, які раніў двух міліцыянтаў.

🔻У Віцебску чыноўнікі будуць шукаць і нейтралізаваць дыверсантаў.

🔻Беларусам замежжа дасылаць паведамленні прапановай вяртацца дадому.

🔻17-цігадовы студэнт адной з сталічных ВНУ загінуў падчас працы на могілках.

🔻На Паўднёвую Афрыку абрынуліся магутныя снегапады.

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

🇺🇦 Украіна абяцае наступствы Лукашэнку за сустрэчу з Пушыліным

Паводле ўкраінскага МЗС, сустрэча з кіраўніком «ДНР» — чарговае сведчанне падтрымання захопніцкай вайны:

«Пазіцыя уладаў Беларусі адносна суверэнітэту Украіны прадыктаваная Крамлём і не мае нічога супольнага ані з міжнародным правам, ані з міжнароднымі абавязкамі», —
заявілі ў МЗС Украіны, папярэдзіўшы пра негатыўныя наступствы.

Святлана Ціханоўская таксама пракаментавала сустрэчу:

Марыянеткавы дыктатар Пуціна ў Беларусі сустракаецца з іншым марыянеткавым лідарам з Данецку. Мы ведаем, што ў яго не засталося саюзнікаў, акрамя тыранаў і ўзурпатараў»

Читать полностью…

Белсат

Долар падаражэў, а еўра з расейскім рублём патаннелі...

Такія навіны курсаў валютаў на 24 верасня.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

❗️Уладзімір Зяленскі: мы ўсё бліжэй да завяршэння вайны

«План перамогі — гэта ўмацаванне Украіны. Вось чаму мы просім нашых сяброў, нашых саюзнікаў ўмацаваць нас. Гэта вельмі важна. Я думаю, што мы бліжэй да міру, чым думаем», — заявіў Прэзідэнт Украіны ў інтэрв'ю ABC News

Нагадваем, план перамогі Украіны ўжо гатовы і ў чацвер будзе прадстаўлены Байдэну. Зяленский запэўніў, што гэты план — «не пра перамовы з Расеяй»

Читать полностью…

Белсат

Беларус, які кінуў кактэйлі «Молатава» ў каралеўскі палац у Осла — асуджаны

Нарвежскі суд прызначыў яму шэсць месяцаў турмы.

Абвінавачванне прасіла восем, але суд улічыў стан здароўя 50-гадовага беларуса: у яго праблемы са зрокам, і ён перасоўваецца на інвалідным вазку.

На судзе мужчына прызнаўся, што хацеў прыцягнуць увагу да несправядлівасцяў, якім ён падвергнуўся, асабліва ў цэнтры прыёму бежанцаў. Ён пагадзіўся з прысудам і папрасіў прабачэння ў жыхароў Осла і Нарвегіі.

Нагадаем, інцыдэнт адбыўся 8 ліпеня каля будынка каралеўскай рэзідэнцыі ў Осла. Мужчына на інвалідным вазку кінуў два «кактэйлі Молатава» ў дзверы. Ніхто не пацярпеў, агонь хутка патушылі.

Читать полностью…

Белсат

Асуджаных беларусаў адпраўляюць працаваць на цыбулевыя плантацыі

А належаць яны немцу Ёргу Дорнаў, дэпутату ультраправай партыі «Альтэрнатыва для Германіі».

Адзін з арыштаваных на 15 содняў распавёў @rfrm_io сваю гісторыю:

«Нас завезлі ў сховішча. Люты, падвал, адзенне было ў каго якое. Таму рукі і ногі мерзлі. Сняданак у 7:00 раніцы. Працавалі да 18:00 без ежы і вады. Цыбуля была смачнай.

Згоду на працу падпісвалі штодня. Калі брыгадзір палічыў, што затрыманы працуе добра, яму налічваўся заробак. Лідскаму ЦІП плацілі 30 рублёў, затрыманым — каля 20. Цыбулю перабіралі для гандлёвай сеткі
"Еўраопт"».

Паводле беларуса, праца не была прымусовай. Заробленыя грошы ішлі на аплату ўтрымання ў ЦІП. Прадпрыемства, на якім яны працавалі, называлася «Цыбулька-Бел». Немец зарэгістраваў яго ў 2020 годзе і падпісаў кантракт з Лідскім ЦІП.

Читать полностью…

Белсат

😳Як ставіцца да сваёй працы звычайны беларускі чыноўнік?

Мы паслухалі размовы намесніка кіраўніка Маскоўскага раёну Менска Сяргеяй Рубанава, і былі шакаваныя. Спойлер: такой колькасці нецэнзурных словаў мы яшчэ не чулі.

Распавядаем вам, што пачулі. Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

Дабрыдзень, сябры!

Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔹Супрацьстаянне да канца нашага жыцця

Эна Эплбаўм пра тое, як дэмакратычнаму свету змагацца з «карпарацыяй дыктатараў».

🔹Містыфікацыя пагрозы і нечаканыя нюансы

Якую эскалацыю анансуе на восень Лукашэнка і навошта ён гэта робіць?

🔹Заяўкі на дапамогу выраслі на 50–80 %

Стрыжак паведаміў пра ўзмацненне рэпрэсіяў у Беларусі.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

#рэпрэсіі Асноўнае за 23 верасня

▪️Дзяўчына вярнулася ў Беларусь і цяпер ёй пагражае 10 гадоў калоніі.

▪️Палітзняволеную Аксану Ляпко асудзілі на тры гады калоніі.

▪️Беларуса пасля вяртання з Расеі асудзілі за ўдзел у пратэстах на 2 гады «хатняй хіміі».

▪️Да маці былога журналіста «Белсату» прыйшлі з ператрусам. Сам ён жыве ў ЗША

▪️Instagram-старонку з навінамі Баранавічаў прызналі «экстрэмісцкай».

▪️Сужэнцаў затрымалі за ўдзел у мірных акцыях пратэсту ў 2020-м годзе.

▪️Жыхароў Добрушу асудзілі за «распаўсюд экстрэмізму».

▪️Пачалі судзіць айцішніка з EPAM за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

🍺 €15 еўра за куфаль піва 😨

Такія расцэнкі чакаюць гасцей сёлетняга Актобэрфэсту ў Мюнхене. Дарагавата нават па еўрапейскіх мерках!

Але гэта не бянтэжыць сотні тысячаў аматараў пеннага напою, якія зноў з'ехаліся ў Баварыю на легендарны піўны фэст. Глядзіце, што там адбываецца ☝️

Читать полностью…

Белсат

😠 «Гэта вельмі ўпісваецца ў псіхалагічны партрэт Лукашэнкі»

Кандыдат гістарычных навук Яўген Красулін – пра абмен палітвязняў на дэталі самалётаў ☝️

Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:


🔸У Магілёве мужчына напаў з нажом на ГУБАЗіКаўцаў. Сабралі ўсё, што вядома

🔸«Гэта не проста крызіс – гэта нацыянальная катастрофа». Святлана Ціханоўская ўздымае тэму рэпрэсіяў у Беларусі на палях Генасамблеі ААН

🔸У МЗС Украіны адрэагавалі на сустрэчу Лукашэнкі з Пушыліным

🔸100 гадоў з дня народзінаў пісьменніка Артура Вольскага

Далучайцеся да эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

🇩🇰 Кажуць, што ў Даніі не вельмі любяць турыстаў... І нават смецце ў Капенгагене спрабуюць прыбіраць з іхнай дапамогаю!

Але не ўсё так страшна. Па-першае, гэта справа добраахвотная. Па-другое, узамен вы атрымаеце класныя «плюшкі»: бясплатны абед ці магчымасць задарма пракаціцца па мясцовым канале ў чоўне.

Глядзіце, як працуе сістэма CopenPay ☝️

🔍 Яшчэ болей навінаў пра тое, як людзі па ўсім свеце спрабуюць рабіць нашую планету лепей, глядзіце ў свежым выданні «Навінаў з будучыні» на канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

❌ «Калі хоць хтосьці ім чыніць супраціў – ужо аднаго чалавека яны скруціць не могуць. Трэба цэлая рота»

Прадстаўнікі «BELPOL» Уладзімір Жыгар і Мацвей Купрэйчык пракаментавалі нам сітуацыю ў Магілёве ☝️

Читать полностью…

Белсат

🚀 Кітайская касмічная кампанія падрыхтавала адказ Ілану Маску

Але нешта пайшло не так 🤯

Читать полностью…

Белсат

◾️Загінуў 18-гадовы брат спявачкі PALINA (Паліны Рэспублікі)

Павадле @nashaniva, прычына смерці — аўтакатастрафа. Ён сам знаходзіўся за рулём.

Фёдар Паланейчык, так звалі хлопца, выступаў за юнацкія каманды «Мінска». Граў ён пад нумарам 22 і загінуў 22 верасня.

Пахаванне адбудзецца на Паўночных могілках 24 верасня ў 14:00.

Читать полностью…

Белсат

🤬 «Яны хочуць прымусіць людзей думаць, што нічога і ніколі не зменіцца, а калі зменіцца, то стане горш»

Паглядзіце, што кажа даследніца аўтарытарных рэжымаў Эн Эплбаўм ☝️

Читать полностью…
Подписаться на канал