📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Новая схема махлярства ў Беларусі ⬆️
✔️Больш за 400 беларускіх сілавікоў на пенсіі займаюць кіраўнічыя пасады на прадпрыемствах
✔️На беларускія курорты могуць прыехаць для рэабілітацыі расейскія вайскоўцы, што былі на вайне ва Украіне
✔️Беларусь трапіла ў спіс краінаў-спонсараў гандлю людзьмі
✔️Алейнік: Беларусь гатовая абмяркоўваць з Польшчаю бяспеку на мяжы
✔️Польскі суддзя, што збег у Беларусь, атрымаў новую пасаду
✔️Арына Сабаленка трапіла ў няласку лукашэнкаўскіх прапагандыстаў. У чым прычына?
✔️Прэм’ер-міністр Вугоршчыны Віктар Орбан трапіў у аварыю
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🌒 На Зямлі цяпер ёсць узоры грунту з адваротнага боку Месяцу
Іх даставіў у Кітай спецыяльны зонд, чыя касмічная місія трывала амаль два месяцы.
Вось як зонд вяртаўся на Зямлю ⬆️
💱 Курсы валютаў на 25 чэрвеня
Еўра страціў тры капейкі, долар патаннеў больш як на дзве. Вырас толькі расейскі рубель, праўда зусім нязначна.
#курсывалютаў
💬 «У інтарэсах Кітаю – дамовіцца з ЕЗ і Польшчаю і ціснуць на Расею і Беларусь, каб яны не перашкаджалі ягонаму бізнесу»
Палітолаг Анатоль Котаў пракаментаваў «Белсату» магчымае закрыццё Польшчаю ўсіх КПП на мяжы з Беларуссю.
🔍 Якой можа быць рэакцыя на гэта з боку Кітаю, гандаль якога з Еўразвязам ідзе нават актыўней, чым з Расеяй? Для кітайскага боку стварэнне такой перашкоды для руху ягоных тавараў у Еўропу можа стаць галаўным болем.
Чытайце каментар цалкам на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
Томаш Шмыт атрымаў працу ў БелТА
Былы польскі суддзя, які ўцёк у Беларусь, цяпер будзе браць інтэрв’ю ў запрошаных гасцей.
«Вельмі добрая праца», – пракаментаваў новую пасаду Шмыт. У базе вакансіяў, рэдактарам БелТА прапаноуюць 1500 рублёў, што ў разы менш заробку суддзі ў Польшчы.
Дарэчы, нядаўна ў сацсетках Томаша з'явіліся пагрозы польскаму журналісту Пятру Ніштару, які паабяцаў прэзентаваць інфармацыю, якая шакуе ўсіх.
«Здаваць зараз ты пачнеш. Цябе ўжо некалькі разоў прыціснулі, багажнік быў малы, і я не ўспомню, як было ў лесе. Мне толькі шкада гэтай «тваёй – не тваёй» дзяўчыны. Але табе ўжо ніхто не дапаможа», – напісаў былы суддзя і цяперашні супрацоўнік БелТА.
Картэж Віктара Орбана трапіў у аварыю
Загінуў адзін паліцэйскі, прэм'ер Вугоршчыны не пацярпеў.
Аварыя адбылася ўчора ў Штутгарце. Жанчына выехала за шлагбаўм і ўрэзалася ў матацыкл афіцэра паліцыі, які суправаджаў вугорскага палітыка. Паліцэйскі неўзабаве памёр у больніцы.
Віктар Орбан знаходзіцца ў Нямеччыне на чэмпіянаце Еўропы па футболе. Напярэдадні аварыі ён назіраў за перамогай венгерскай зборнай над Шатландыяй.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺Еўразвяз увёў санкцыі супраць БРСМ
У 14-ы пакет санкцыяў ЕЗ супраць Расеі трапіў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі (БРСМ). Чаму менавіта гэтая арганізацыя, чытайце ў артыкуле.
🔺З чым звязана скарачэнне Польшчай выдачы візаў беларусам?
Палітолаг Анатоль Котаў распавёў, чаму беларусам выдаюць менш візаў і што будзе з памежпераходамі паміж Беларуссю і Польшчай?
🔺Гадавіна мяцяжу Прыгожына ў Расеі
Узгадваем незвычайны паход вагнэраўцаў на Маскву і як гэта паўплывала на далейшы лёс расейскай ПВК.
#рэпрэсіі Асноўнае за 24 чэрвеня
🔻Блогер Андрэй Павук завочна атрымаў 12 гадоў калоніі ды штраф 200 тысяч BYN. Дарэчы, у свежым выданні «Шухер-шоу» можна паглядзець, як ён спрабаваў выйсці на сувязь са сваёй адвакаткаю, якую яму прызначылі лукашэнкаўцы
🔻Маргарыта Ляўчук, Уладзіслаў Наважылаў ды Ілля Саленкоў завочна асуджаныя да тэрмінаў ад 6 да 8 гадоў за ўдзел у праекце «Рудабельская паказуха»
🔻Каталіцкі святар Анджэй Юхневіч не выйшаў на волю пасля 45 содняў арышту
🔻Дактароў-анколагаў (мужа і жонку) звольнілі з гомельскіх дзяржустановаў пасля адбыцця адміністрацыйнага арышту
🔻Лукашэнкаўскі суд надаў «экстрэмісцкі» статус тром кнігам Паўла Севярынца
🔻Двое жыхароў Менску затрыманыя за ўдзел у маршы пратэсту 6 верасня 2020 года
💰Стала вядома, якія грошы будуць вытрачаныя на святкаванне дзяржаўнага «Дня незалежнасці»
Найбольшая сума выдаткаваная для мерапрыемстваў у сталіцы. Прычым яна ў два разы больш, чым тая, якая была ў 2022-м.
Вось на што лукашэнкаўцы выдзелілі сродкі:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤦🏻♂️ Лукашэнкаўскі суд надаў «экстрэмісцкі» статус тром кнігам Паўла Севярынца
Сярод іх ёсць кніга з назваю «Люблю Беларусь».
Вось якія яшчэ выданнні патрапілі ў «няміласць» да лукашэнкаўцаў:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😮 Як лукашэнкаўцы збіраюцца выхоўваць вашых дзяцей?
Спачатку казалі «нараджайце, дапаможам», а што цяпер – на справе?
📺 Глядзіце ў нашым відэа
🔍 Дык ці закрые Польшча апошнія памежныя пераходы з Беларуссю?
У апошні час польскія ўлады бачаць усё больш небяспекі з боку рэжыму Лукашэнкі. На жаль, расплочвацца за гэта часта даводзіцца звычайным грамадзянам.
Пакуль на польска-беларускай мяжы працуе адзін пасажырскі пункт пропуску «Тэрэспаль-Берасце», пункт для грузавога транспарту «Казловічы» і адзін чыгуначны пункт у Кузніцы.
Польскі і беларускі журналісты далі «Белсату» каментары стасоўна бягучай сітуацыі і зрабілі свае прагнозы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🇸🇪 Міністр замежных справаў Швецыі сустрэнецца з беларусамі падчас візіту ў Варшаву
Табіяс Більстрэм правядзе сустрэчу з польскім калегам Радаславам Сікорскім, а таксама з прадстаўнікамі беларускіх дэмакратычных сілаў.
Акрамя таго, у праграме – наведванне Еўрапейскага каледжа ў Натоліне, дзе Більстрэм выступіць з прамоваю ды сустрэнецца з маладымі дыпламатамі з розных краін Еўразвязу.
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Патусілі з аганьком: пафасная вечарына на яхце ў Грэцыі скончылася буйным лясным пажарам ⬆️
✔️Тэракты ў Дагестане: забітыя 15 паліцэйскіх, праваслаўнаму святару адрэзалі галаву
✔️Еўразвяз увёў санкцыі супраць БРСМ
✔️Войска Лукашэнкі няздольнае спыніць нават мігрантаў
✔️Каталіцкага святара не выпусцілі з няволі пасля 45 содняў «адміністратывак»
✔️Навошта ў Менск прылятала «авіяхуткая»?
✔️Украіна распачынае працэс перамоваў аб далучэнні да ЕЗ
✔️Ранішняя атака расейцаў па Адэсе
✔️EURO 2024: групавы этап выйшаў на фінішны адцінак
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
📍Дактароў-анколагаў (мужа і жонку) звольнілі з гомельскіх дзяржустановаў пасля адбыцця адміністрацыйнага арышту
У Сяргея ды Вольгі Івановых знайшлі падпіскі на «экстрэмісцкія» рэсурсы.
Сяргей Іваноў, акрамя медычнай практыкі, пісаў навуковыя публікацыі ды вучэбныя дапаможнікі, ён мае званне «Выдатнік аховы здароўя Беларусі».
Чытайце болей:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💁🏻♂️ Колькасць звальненняў у беларускай IT-сферы істотна вырасла
За сакавік і красавік бягучага года былі звольненыя больш за 2300 чалавек, у той час як у студзені-лютым – каля 1600 супрацоўнікаў.
Чытайце падрабязней на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☝️Міжнародны крымінальны суд выдаў ордэр на арышт Шайгу ды Герасімава
Былы міністр абароны РФ Сяргей Шайгу ды кіраўнік Генштабу РФ Валерый Герасімаў абвінавачваюцца ў нанясенні ўдараў па цывільных аб'ектах ды па мірным насельніцтве ва Украіне.
🔹Губернатар Ленінградскай вобласці спадзяецца, што параненыя на вайне расейскія вайскоўцы будуць аднаўляцца на курортах Беларусі
Паводле Аляксандра Драздзенкі, цяпер Беларусь ужо наведваюць сем’і, чые сужэнцы і бацькі ўдзельнічаюць у баявых дзеяннях ва Украіне.
📷 Фота ілюстрацыйнае
Чытайце болей:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📍Больш як 400 былых сілавікоў з МУС цяпер займаюць кіроўныя пасады на буйных прадпрыемствах
Такую лічбу назваў кіраўнік грамадскай арганізацыі ветэранаў органаў унутраных справаў Валянцін Патаповіч.
🔍 Акрамя таго, 89 ветэранаў МУС падаліся ў дэпутаты мясцовых саветаў, а 56 апынуліся на пасадах старшыняў мясцовых саветаў.
Каля двух тысячаў супрацоўнікаў МУС пасля сыходу на пенсію засталіся ў сілавых структурах і служаць там па кантракце.
#лічбадня
Як беларусам легалізавацца ў Польшчы?
Разбяром усе шляхі ад «міжнароднай абароны» да працоўнага дазволу: у чым іх розніца, куды падавацца і якія ўмовы атрымання:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
Джуліян Асанж выйшаў на волю ў абмен на прызнанне віны
Заснавальнік «Wikileaks» вызваліўся з турмы строгага рэжыму, дзе ён правёў 1 901 дзень, і вылецеў з Вялікай Брытаніі на востраў Сайпан (ЗША).
Па ўмовах здзелкі, заўтра адбудзецца суд, дзе Асанж прызнае сябе вінаватым па адным з абвінавачванняў – змова з мэтай атрымання і раскрыцця звестак аб нацыянальнай абароне. Пасля гэтага яго цалкам вызваляць і ён зможа з'ехаць на радзіму ў Аўстралію.
Раней заснавальніку «Wikileaks» прадʼяўлялі 18 абвінавачванняў. Яму пагражала ў ЗША да 175 гадоў турэмнага зняволення.
💥 #галоўнае за 24 чэрвеня
✔️БРСМ патрапіў пад санкцыі Еўразвязу праз датычнасць да вывазу ўкраінскіх дзяцей. Таксама ўведзеныя санкцыі супраць больш як 100 расейскіх фізічных ды юрыдычных асобаў
✔️Мінус прыватная ВНУ: у Менску закрываецца Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці
✔️Ці чакаць закрыцця Польшчаю апошніх памежных пераходаў з Беларуссю? Спыталі ў польскага ды беларускага журналістаў
✔️Ад серады падаваць дакументы ў візавыя цэнтры Польшчы ў Горадні ды Лідзе змогуць толькі жыхары гэтых гарадоў
✔️Памерла даследчыца беларускай літаратуры Лідзія Савік, дзякуючы якой вярнуліся ва ўжытак імёны рэпрэсаваных у сталінскія часы пісьменнікаў
✔️«Беларусьфільм» здыме моладзевы фільм пра прапагандыстаў
💔Сяргей Гунь
Былы дырэктар івэнт-агенцтва KRONA, быў затрыманы 3 чэрвеня 2022 года ў сябе на лецішчы.
Сяргей нарадзіўся ў Гомлі, скончыў каледж музычнага мастацтва, Універсітэт культуры. Актыўна ўдзельнічаў у гульнях КВЗ. Мае малога сына Емяльяна.
📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба
⚽️ Сямейныя дынастыі на EURO: бацькі гулялі ў 90-х, сыны гуляюць у 2020-х
На сёлетні чэмпіянат кантыненту ў Нямеччыну прыехалі адразу шасцёра гульцоў, чые бацькі таксама выступалі за тыя ж зборныя чвэрць стагоддзя таму.
Расказваем пра тое, як любоў да футболу перадаецца з пакалення ў пакаленне:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸14-ты пакет санкцый ЕЗ супраць расейскай агрэсіі закрануў і Беларусь
🔸У Дагестане трохдзённая жалоба з-за тэрактаў
🔸Інстытут прадпрымальніцтва закрываюць у Менску
🔸 Новы шэдэўр «Беларусьфільма» – «Культурны код». Пра што карціна і ці будзе мець цікаўнасць у мэтавай аўдыторыі?
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/o_5kRM2_0EA
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
▪️Пайшла з жыцця пісьменніца і даследчыца беларускай літаратуры Лідзія Савік
Сёлета ёй споўнілася 88 гадоў.
Спадарыня Лідзія шмат гадоў працавала старэйшай навуковай супрацоўніцаю Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі, была прафесаркаю Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту культуры і мастацтваў, дзе выкладала беларускую літаратуру.
Лідзія Савік выдала некалькі манаграфіяў, прысвечаных праблемам развіцця беларускай літаратуры, кнігу «Пакліканыя: літаратура беларускага замежжа» і некалькі кніг у суаўтарстве на сумежную тэматыку. Таксама яна мае больш за 300 артыкулаў, рэцэнзіяў і энцыклапедычных артыкулаў.
💬 «Менавіта дзякуючы яе карпатлівай працы, у тым ліку з архівамі КДБ, да якіх яна на пачатку 90-х атрымала доступ, у культурны ўжытак вярнуліся дзясяткі імёнаў і літаратурных твораў беларускіх рэпрэсаваных пісьменнікаў і дзеячаў эміграцыі», – піша Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына».
🔸26 чэрвеня ў Варшаве – монаспектакль ад Паўла Гарадніцкага
Актор Свабоднага тэатру і музыка гурта «Разбітае сэрца пацана» прэзентуе пастаноўку «Паслязаўтра будзе заўтра», якая заснаваная на рэальных гісторыях тых, хто прайшоў праз лукашэнкаўскія турмы за каментары ў сацсетках.
Чытайце болей:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
♨️У Менску адбылася «гарачая» пагоня
Кур'ера, які спяшаўся найхутчэй даставіць ежу, пачала пераследаваць міліцыя☝🏻
🔹Мінус прыватная ВНУ: у Менску закрыецца Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці
Ён быў заснаваны ў 1992 годзе.
Цяпер кіраўніцтва працуе над тым, каб перавесці навучэнцаў у іншыя ўстановы. Новага набору інстытут ажыццяўляць не будзе.
Чытайце болей:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🐯 У Беларусі з’явіўся незвычайны жыхар
Малое тыграня, якое ўратавалі ў Расеі, цяпер будзе жыць у Менску ☝️