belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42764

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

🥷 Камандзір ПКК: «Нас заўсёды адпраўлялі на самыя гарачыя задачы»

Беларускі ваяр Кіт раней абараняў Украіну ў шэрагах «Азову», а цяпер ён – камандзір Палка Каліноўскага. Кіт распавёў нашай праграме «Ваяры» пра апошнія поспехі палка, а таксама пра тое, як беларускія ваяры матывуюць украінскіх калегаў ды выконваюць самыя цяжкія задачы.

Паглядзіце!

📌 Цалкам праграму глядзіце ў плэй-лісце «Ваяры» на youtube-канале «БЕЛСАТ Life».

Читать полностью…

Белсат

☝️Усё ідзе да таго, што ў РБ цалкам забароняць продаж нерухомасці без прысутнасці ўласніка

Палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман разважае аб тым, навошта Лукашэнка працягвае помсціць тым беларусам, якія з'ехалі ад ягонага неадэкватнага рэжыму:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

💬 «Ніхто не ведае, праз які час ты станеш ім непатрэбны». Грамадскі актывіст Алесь Крот расказвае пра тое, як яго вербавала КДБ, ды пра свой ад'езд з Беларусі

Да мінулага года ў жыцці актывіста быццам усё было даволі спакойна: АМАП не прыходзіў, на размовы не выклікалі. Ажно да 19 кастрычніка 2023-га. Менавіта ў той чацвер сілавыя структуры згадалі пра ягонае існаванне.

Чытайце на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🤬 Як беларускі бізнес дапамагаў Расеі нішчыць Украіну

Як высветлілі расследавальнікі з праекту «Бюро», кампаніі з беларускімі каранямі дапамагалі абыходзіць санкцыі і пастаўлялі ў Расею кампаненты для ВПК

Паглядзіце ☝️

Расказваем, пра што вядзецца ў расследаванні

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

😡Беларусы ўжо баяцца прыйсці на пахаванне праз страх рэпрэсіяў

Як паведамляе @BSDP_Hramada, на развітанне з памерлым у калоніі Ігарам Леднікам, прыйшло толькі 7 асобаў.

«Людзі настолькі запужаныя, што нават паплечнікі па партыі не рызыкнулі паехаць праз пагрозу»перадае выданне «Позірк».

Нагадваем, палітвязень Ігар Леднік памёр 20 лютага. Прычына смерці – спыненне сэрца. Смерць наступіла ў Менскай раённай лякарні, куды мужчыну планава прывезлі з калоніі ў Бабруйску (там ён адбываў пакаранне).

Читать полностью…

Белсат

А што там з лукашэнкаўскімі «выбарамі»?

🤡 Паводле ЦВК, датэрмінова прагаласавала ўжо 24,44 % выбарцаў, і гэта нібыта толькі за тры дні.

Такія лічбы ад уладаў зʼяўляюцца рэкордам за ўвесь час кіраўніцтва Лукашэнкі. Падчас «выбараў» 2020 года гэты паказчык складаў 22,47 %.

Датэрміновае галасаванне працягнецца да 24 лютага, асноўным днём для галасаванне стане 25 лютага.

Читать полностью…

Белсат

Расея зноў атакавала ноччу Украіну

Тры чалавекі загінулі ад дронаў

Чарговую атаку расейская армія зладзіла па Адэскай вобласці з Чорнага мора. Аскепкі збітага дрону ўпалі на прадпрыемства і выклікалі пажар. Пад заваламі знайшлі целы трох загінулых.

Таксама паведамляецца пра 8 пацярпелых у Дняпры. Беспілотнік трапіў у шматпавярхоўнік.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 22 лютага

✔️ Чэхія ўвяла бестэрміновую забарону на выдачу візаў грамадзянам Беларусі

✔️ Святлана Ціханоўская дала парады беларусам, што рабіць у «Адзіны дзень галасавання»

✔️ Хрэнін расказаў пра 110-тысячную «ударную групоўку» украінцаў на мяжы з РБ і прыгразіўся збіваць натаўскія самалёты

✔️ МЗС РБ абяцае «жорсткую рэакцыю на несяброўскія дзеянні Вільні» пасля абвяшчэння Літвою намеру закрыць яшчэ два КПП на мяжы

✔️ Расейская апазіцыя заклікала еўрачыноўнікаў прызнаць Пуціна нелегітымным прэзідэнтам

✔️ Змясцілі ў СІЗА аднаго з найбагацейшых бізнесоўцаў Беларусі

✔️ «Інфляцыя стой, раз-два!». Як лукашэнкаўцы сёлета плануюць утаймаваць рост цэнаў. Аналізуем «зліты» дакумент

✔️ Слонімскую сінагогу, якую прадавалі за 1 базавую велічыню, купіў расеец

✔️ Разбіраем, чаму ва ўсім свеце (не толькі ў Беларусі) падае нараджальнасць

#рэпрэсіі:

▫️За «распаўсюд экстрэмізму» затрымалі майстра «Слоніммэблі»

▫️Чарговае затрыманне за каментары. На Берасцейшчыне сілавікі прыйшлі да мужчыны, які «абражаў» Лукашэнку і прадстаўнікоў самаабвешчанай улады

▫️Пісьменнік Саша Філіпенка расказаў, што данос на яго напісаў уласны дзед

Читать полностью…

Белсат

📍27 гадоў таму ў Менску выйшлі за пратэст некалькі соцень жанчынаў. Яны правялі «Марш пустых каструляў»

Падчас падобных маршаў (такі фармат існуе ва ўсім свеце) прынята ствараць шум, грукаючы лыжкамі ды іншымі сталовымі прыборамі па каструлях. Патрабаванні ўдзельнікаў могуць быць рознымі, але найчасцей такі пратэст паўстае з нагоды эканамічных праблемаў.

Читать полностью…

Белсат

🇬🇧 Новыя санкцыі для РФ і РБ – Вялікая Брытанія прымеркавала новы пакет да другой гадавіны поўнамаштабнага расейскага ўварвання ва Украіну

У санкцыйны спіс уключылі два прадпрыемствы з Беларусі, якія вырабляюць электроніку, што можа выкарыстоўвацца для вайсковых мэтаў.

Чытайце падрабязней:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» + «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸 ЦВК паведамляе пра рэкордную колькасць выбарцаў падчас датэрміновага галасавання

🔸 КДБ зацікавіўся дзейнасцю натарыусаў, якія афармляюць здзелкі па продажы нерухомасці

🔸 У Літве патлумачылі, чаму закрываюць яшчэ 2 пункты на мяжы з Беларуссю

🔸 Чыноўнікі збіраюцца стрымліваць цэны

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/w-ogJSZ0YR4

📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 па менскім часе запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!

Читать полностью…

Белсат

👨‍👩‍👧‍👦 Нізкая нараджальнасць – праблема не толькі для Беларусі, яна глабальная. Чаму людзям усё меней хочацца пакідаць пасля сябе нашчадкаў?

Першая частка нашага разбору, дзе мы аналізуем, чаму чалавецтва добраахвотна становіцца на шлях вымірання.

Чытайце на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

✡️ Слонімская сінагога, якую прадавалі за 1 базавую, дасталася расейцу. Іншых ахвочых яе набыць не знайшлося

Згодна з умовамі аўкцыёну, новы ўладальнік, які аддаў за будынак сімвалічныя 42 беларускія рублі, павінен цягам пяці гадоў увесці яго ў эксплуатацыю. Пры гэтым абавязкова трэба захаваць стылістычныя і канструктыўныя асаблівасці сінагогі.

Рэканструяваць былую сінагогу можна не ў што заўгодна. Стасоўна гэтага таксама ёсць абмежаванні. Будынак пасля працы, праведзенай новым уладальнікам, можа вярнуцца да статусу аб'екту культавага прызначэння, стаць музейным комплексам, ператварыцца ва ўстанову грамадскага харчавання ці гандлю альбо выкарыстоўвацца для культурных і забаўляльных мерапрыемстваў.

Читать полностью…

Белсат

☝️ «Наша ніва»: адзін з беларускіх «алігархаў» змешчаны ў СІЗА

Гэта Васіль Варфаламееў – саўладальнік «Гіпа» ды «Белмаркета», а таксама нафтавы магнат.

Летась Лукашэнка публічна абурыўся вялізнымі заробкамі кіраўніцтва сеткі «Гіпа». Кіраўнік Дзяржкантролю заяўляў, што «гендырэктар "Гіпа" зарабляе $100 тысяч на месяц». Відаць па ўсім, гаворка ішла менавіта пра Варфаламеева.

У апошні час бізнесмен пражываў за мяжою. Сутнасць выстаўленых яму цяпер абвінавачванняў пакуль невядомая.

Читать полностью…

Белсат

🔹Дырэктар польскага ліцэю, які пакутаваў на залежнасць ад азартных гульняў, прайграў чужыя грошы і збег ад адказнасці ў Беларусь. Але ўсяго праз 10 дзён вярнуўся ды сеў у турму

Гісторыя здарылася яшчэ ў 2022-м годзе. Аднак апублічылі яе толькі цяпер, пасля заканчэння следства ды вынясення выраку былому дырэктару.

Мужчына, якога завуць Томаш, кіраваў ліцэем у мястэчку Буска-Здруй на поўдні Польшчы. У гэтай навучальнай установе часта арганізоўвалі паездкі дзяцей за мяжу: на пачатку 2020-га вучняў планавалі завезці ў Італію ды Харватыю. Але планы сапсаваў каронавірус, а сабраныя на вандроўкі бацькоўскія грошы засталіся ляжаць у сейфе дырэктарскага кабінету.

Томаш, які яшчэ ад 2012 года меў гульнявую залежнасць (ад якой спрабваў лекавацца, але марна) скраў грошы і вытраціў іх на азартныя гульні. Сумарна ён прайграў каля 500 тысяч злотых ($125 000). а вучням ды іхным бацькам казаў, што арганізаваць паездкі немагчыма праз пандэмію ды вайну.

У верасні 2022 года Томаш не з'явіўся на працы на пачатку новага навучальнага года, а неўзабаве сям'я заявіла пра ягонае знікненне. Намеснік дырэктара заўважыў знікненне грошай з сейфу. Стала зразумела, што да крадзяжу, хутчэй за ўсё, датычны кіраўнік ліцэю. Але ніхто не мог высветліць ягонае месцазнаходжанне.

Як аказалася, 5 верасня мужчына выехаў з Польшчы ў Беларусь, бо «яму надакучылі пытанні пра грошы». Што праўда, ужо 16 верасня ён вярнуўся назад на радзіму і праз некалькі дзён быў затрыманы.

Суд пастанавіў, што Томаш павінен адбыць пакаранне ў выглядзе 2 гадоў і 10 месяцаў пазбаўлення волі і вярнуць уладальнікам усе скрадзеныя грошы. Мужчына прызнаў сябе вінаватым, а свае дзеянні патлумачыў гульнявой залежнасцю ды спадзяваннем на тое, што «зможа адыграцца».

Читать полностью…

Белсат

☝️Ва ўзросце 47 гадоў памёр Аляксей Старавойтаў, які кіраваў калоніяй «Віцьба» да мінулага лета

Пра гэта пішуць праваабаронцы з @MAYDAYMog.

Кіраўніком папраўчай калоніі № 3 у Віцебску (на фота) Старавойтаў быў каля 5 гадоў. Агулам жа ён працаваў у гэтай установе ажно з 1998 года, калі ўладкаваўся на пасаду кантралёра.

Да жніўня 2020 года ў «Віцьбе» адбывалі пакаранне шматлікія бізнесоўцы і чыноўнікі, таму яна лічылася адной з найлепшых у краіне. Пасля таго, як Лукашэнка запусціў хвалю масавых рэпрэсіяў, звязаных з пратэстамі супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту, ПК-3 стала такім жа месцам катавання палітвязняў, як і дзясяткі іншых лакацыяў. Калі казаць канкрэтна пра памерлага Старавойтава, то дакладна вядома, што ён прымушаў «палітычных» пісаць лісты з прашэннем аб памілаванні на імя Лукашэнкі.

У траўні мінулага года ў віцебскай ПК-3 памёр Мікалай Клімовіч, якога пакаралі за карыкатуру на Лукашэнку. У мужчыны была другая група інваліднасці, аднак яго ўсё роўна накіравалі ў калонію. Звальненне Аляксея Старавойтава, зрэшты, не было ніяк звязана з той смерцю.

Читать полностью…

Белсат

🔍 У РБ прыходзіць усё больш расейскага бізнесу. Ці ёсць у гэтым небяспека для беларускіх кампаніяў?

Пасля 2020 (і асабліва 2022) года з нашай краіны пачалі сыходзіць заходнія кампаніі. Іхныя нішы паступова сталі займаць расейскія. Разам з гэтым яны прыйшлі і на тыя дзялянкі, дзе традыцыйна працаваў айчынны бізнес.

Чытайце на старонцы:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

⚽️ Клуб «Пагоня Варшава» – пераможца конкурсу Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой

Беларус Аляксандр Кушнер заснаваў у Варшаве футбольны клуб для дзетак з асаблівасцямі развіцця.

Паглядзіце, якой класнай справай займаюцца беларусы 👆

Читать полностью…

Белсат

🙈 Прэзідэнт Зімбабвэ амаль 2 хвіліны не мог завесці трактар ад Лукашэнкі...

81-гадовы прэзідэнт Зімбабвэ Эмэрсан Мнангагўа хацеў пакатацца на новым трактары «Беларус», але нешта пайшло не так.

Тут і дадаць няма чаго – паглядзіце👆

Читать полностью…

Белсат

Экс-палітвязень Аляксей Раманаў выйшаў на волю

Ён адсядзеў 30 содняў арышту за «экстрэмісцкія матэрыялы». Мужчыну асудзілі нягледзячы на інваліднасць праз анкалогію. Падчас зняволення яму некалькі разоў рабілася блага.

«Лекары сказалі, што яго пакладуць на лячэньне, калі адбудзе адміністрацыйны арышт», – паведамляе Радыё «Свабода».

Читать полностью…

Белсат

🇦🇲Нікол Пашынян заявіў аб прыпыненні сяброўства Арменіі ў АДКБ

Ён падкрэсліў, што вайсковы блок цалкам залежыць ад Крамля, які яшчэ і вядзе прапаганду супраць армянскага ўраду. Што датычыцца расейскай базы ў Арменіі, пытанне пра ейнае захаванне «не стаіць на парадку дня».

Раней Пашынян ужо не падпісваў сумесную дэкларацыю, заяўляў, што АДКБ не рэагуе на просьбы даслаць маніторынгавую місію і нават не прыехаў на сустрэчу ў Менск.

Читать полностью…

Белсат

☕️ Добрай пятніцы, шаноўныя!

Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы:

🔺Улады прыдумалі новыя спосабы адпомсціць беларусам за 2020 год

Праз VPN

Цяпер прадаць кватэру, калі ўладальнік знаходзіцца за мяжой, не атрымаецца. Разам з аналітыкам абмяркуем, што Лукашэнка хоча рабіць з нерухомасцю ўцекачоў.

🔺Амбасадарка ў ААН: ЗША не спыняць падтрымкі Украіны

Праз VPN

«Перамовы, толькі калі Пуцін выводзіць войскі з Украіны» – так заявіла прадстаўніца ЗША ў міжнароднай арганізацыі. А што наконт дапамогі на тле страты Аўдзееўкі, якую не могуць ухваліць у Кангрэсе? Пачытайце ейны адказ.

🔺Як расейскі бізнес адціскае рынак у беларусаў?

Праз VPN

Сыход заходніх кампаніяў згуляў на руку расейцам. На вызваленыя месцы прыйшоў бізнес усходняй суседкі і нават атрымаў манаполію. Распавядзем, што гэта за сферы.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

🔹Прадстаўніца Злучаных Штатаў у ААН адкінула варыянт таго, што Амерыка будзе разглядаць «формулу Пуціна»

Кіраўнік РФ у інтэрв’ю Карлсану прапанаваў Штатам спыніць пастаўкі заходняй зброі Украіне, пасля чаго «ўсё будзе завершана за некалькі тыдняў», а затым можна і пачынаць перамовы – не з Украінай, а з ЗША.

Штаты з гэтым не пагадзіліся. Прадстаўніца ЗША пры ААН прапанавала трошкі іншую формулу міру: спачатку Расея выводзіць войскі з Украіны, потым ідзе на перамовы з Украінай.

Чытайце на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

☝️Маці Аляксея Навальнага паказалі цела сына. Аднак аддаваць яго для пахавання не хочуць

«Яны хочуць прывесці мяне на ўскраіну могілак да свежай магілы і сказаць:«Вось тут ляжыць ваш сын». Я на гэта не згодна».

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🐎 Што магло пайсці не так? У Польшчы 19-гадовы хлопец скраў кабылу і хацеў схаваць яе ў шматпавярховым будынку

Учора ўвечары паліцыя ў мястэчку Вэйгерова непадалёк ад Гданьску атрымала паведамленне ад жыхара шматпавярховіка. Ён сцвярджаў, што спаткаў у будынку маладзёна, які вёў па лесвічнай клетцы каня.

Калі паліцыя прыбыла на месца, то пераканаліся, што гэта не выдумка: 19-гадовы хлопец сапраўды зацягнуў кабылу ў будынак і здолеў падняць яе ажно на чацвёрты паверх. Зайсці вышэй яму не даў сведак, які і выклікаў паліцыю.

Маладзёна затрымалі, яму пагражае да 5 гадоў зняволення за крадзеж. Кабылу ж вярнулі гаспадару.

📷 Фота ілюстрацыйнае

Читать полностью…

Белсат

📍У Варшаве прэзентуюць дакументальны спектакль «How are you?», прымеркаваны да гадавіны поўнамаштабнай расейска-ўкраінскай вайны

Гэта спектакль-вербацім, які складаецца з сапраўдных гісторый людзей, якія сутыкнуліся з вайною: уцекачоў з Кіева ды Вінніцы; эмігрантаў, што жывуць у Румыніі ды Нямеччыне. Таксама ў спектаклі ўзгадваюцца трагедыі Бучы і Марыупалю.

Спектакль створаны незалежным тэатральным калектывам «BY TEATR» разам з Музеем Вольнай Беларусі і «Домам Творцаў». У ім прымуць удзел у тым ліку акторы з нашага серыялу «Працэсы» − Андрэй Новік (1 серыя), Дар'я Новік (4 серыя) ды Ігар Сігоў (2 серыя).

🔍 Калі? 24 і 25 лютага, а 19-й гадзіне польскага часу
🔍 Дзе? Музей Вольнай Беларусі, вуліца Foksal, 11. Варшава


Усе сабраныя сродкі будуць пералічаныя на дапамогу «Цэнтру для перасяленцаў горада Херсона». Купіць квіткі можна тут (на 24 лютага) і тут (на 25 лютага). Цана – 60 злотых.

Читать полностью…

Белсат

❓Што рабіць, калі вы сутыкнуліся з харасментам?

Адзіны рычаг паўплываць на агрэсара – зрабіць гэтую гісторыю бачнай для грамадства. Але як, калі часцей за ўсё няма доказаў, а ёсць толькі словы ахвяры? І ці дапаможа тут «культура адмены»?

☝️ Паслухайце, што на гэтыя пытанні адказвае псіхалагіня Наталля Скібская ў відэа.

Чаму харасмент раз'ядае асобу? Чаму грамадства абвінавачвае ахвяру? І як абараніцца ад харасменту? Глядзіце ў нашай праграме «Трэба пагаварыць» на YouTube-канале «Белсат LIFE».

Читать полностью…

Белсат

🫡 «Інфляцыя стой, раз-два!». Як лукашэнкаўцы сёлета плануюць утаймаваць рост цэнаў

Арганізацыя «BELPOL» перадала нам дакумент з пазнакаю «для службовага карыстання». Ён дае зразумець, у які паказчык інфляцыі сёлета хочуць «упісацца» самаабвешчаныя ўлады.

Чытайце аналітыку на старонцы:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🇪🇺 У Еўрапарламенце прайшлі слуханні з удзелам расейскай апазіцыі. Яна заклікала еўрачыноўнікаў прызнаць Пуціна нелегітымным

Слуханні арганізавалі ў якасці рэакцыі на смерць галоўнага расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага. Паседжанне распачалося з хвіліны маўчання ў памяць аб ім.

Чытайце на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

💬 «Выклікае ўжо не абурэнне, а ўсмешку». МЗС РБ адрэагаваў на намер Літвы закрыць два памежныя пераходы

Таксама ў ведамстве анансавалі «жорсткую рэакцыю на несяброўскія дзеянні Вільні».

Чытайце болей на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…
Подписаться на канал