😭 У Амерыцы ўсыпілі знакамітую вавёрку з мянушкай Пінат і янота Фрэда
Жывёлінак выратаваў амерыканец Марк Лонга. Але даглядаць за імі хлопцу не дазволілі — утрыманне дзікіх жывёлаў забароненае мясцовым заканадаўствам.
На жаль, у гэтай гісторыі вельмі сумны канец 😢
💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоу «Тыдзень»
У сённяшнім выданні:
🔸 Лукашэнка хоча ўдзельнічаць у перамовах па заканчэнні вайны ва Украіне. Таго ж хацелі бы і беларускія дэмсілы. Ці знойдзецца хоць для кагосьці з іх месца за такім уяўным сталом?
🔸 Андрэй Гнёт выехаў з Сербіі
🔸 Адмоўны рэкорд нараджальнасці ў Беларусі. І разам з гэтым - рост дзіцячае смяротнасці. Што адбываецца?
🔸 Машэнскі, што катаецца паміж Варшавай і Менскам і беларускі бізнес у Еўропе - ці варта ціснуць і патрабаваць санкцыяў супраць тых, хто наўпрост не замяшаны ў рэпрэсіі?
🔸 Выбары ў Малдове - электарат павезлі з Масквы ў Менск
Далучайцеся да нашага эфіру!
🔸Віцебскі арт-менеджар Уладзімір Булаўскі выйшаў на волю
Ён быў затрыманы ў снежні 2022 года. Праз некалькі месяцаў яго прызналі вінаватым па «народным» 342-м артыкуле.
📍Чытайце болей НА СТАРОНЦЫ
📢 Адпачылі ад навінаў на выходных, а цяпер хочаце зноў вярнуцца ў павестку?
У нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноўных падзей ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.
Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia
#галоўнае
🗓 142 гады таму на Меншчыне нарадзіўся Якуб Колас
Якім быў ягоны шлях ад школьнага настаўніка да класіка беларускай літаратуры – прыгадваем у адным з выпускаў нашай праграмы «Вусы Скарыны»:
🤨 Зноў «Шагэды» над Беларуссю. Авіяцыю гэтым разам не падымалі
І цяпер яны лёталі не ўначы, як раней, а вечарам. Вось што вядома маніторынгавым паблікам
📱 Telegram істотна абнаўляецца: да канца года запрацуюць дзесяць новых функцыяў
Дзве з іх ужо ўведзеныя, астатнія Павел Дураў абяцае запусціць на працягу лістапада.
✍️Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ, які функцыянал набудзе папулярны сярод беларусаў мэсэнджар
🕵🏼♀️ Трэцяя частка расследавання пра карупцыйныя схемы на БелАЗе ад «BELPOL»
Гэтым разам гаворка пойдзе пра чарговых асобаў, набліжаных да клану Лукашэнкі, якія датычныя да «схематозаў» на адным з найбуйнейшых заводаў краіны. Расследавальнікі аналізуюць, колькі ў сукупнасці зарабіла «схема дылераў» за апошнія 17 гадоў.
А яшчэ – як «сям'я» дыктатара спрабуе ўклініцца з вуглездабываючы бізнес на акупаваных тэрыторыях Украіны.
👉Глядзіце трэці эпізод вялікага расследавання «BELPOL». Прычым ён не стане апошнім, як планавалася раней!
🚁 Расейцы здзівілі Лукашэнку татарскімі верталётамі
📍Лукашэнка шукае сабе новае паветранае судна
📍Харчаванне ў беларускім шпіталі і на кантрасце з ім – шпіталь будучыні ў Нямеччыне
📍Як выкарыстоўвае дроны паліцыя Эміратаў і міліцыя РБ?
👀 Глядзіце новы выпуск праграмы «Навіны з будучыні» на канале «Белсат LIFE»
🍁 «А за вакном плача лістапад»
Гурт Naviband прэзентаваў сінгл «Лістапад»
🎧 Паслухаць тут
#штопаслухаць
🧐 Чаму знік «Ролтан»?
Ці сапраўды вінаватая кішэчная палачка? А можа ўсё ж імпартазамяшчэнне?
Глядзіце ў нашым відэа.
📌 Армія абароны Ізраіля знішчыла ў цэнтры сектара Газа завод па вытворчасці боепрыпасаў для «Хамас»
Ён быў у тунэлі пад зямлёй.
У тунэльнай сетцы побач з заводам таксама былі жылыя памяшканні. Там знойдзеныя печ, пліта, прадукты харчавання, ложкі і кабінеты, «якія выкарыстоўваліся тэрарыстамі падчас вайны».
🤔 Я быў у адпачынку або на бальнічным 8 лістапада, ці трэба адпрацоўваць 16 лістапада?
Ці трэба адпрацоўваць суботу, калі быў у адпачынку або хварэў? А адмовіцца ад працы 7 лістапада, калі паставілі ў графік? Ці выгадна браць адпачынак у вялікія выходныя?
👉 «Белсат» паглядзеў у законы і адказвае на гэтыя і іншыя распаўсюджаныя пытанні работнікаў у сувязі з будучымі вялікімі выходнымі.
😁 У Бразіліі злавілі самага маруднага ў свеце «выкрадальніка» аўтамабіляў
Ён проста не здолеў на час уцячы.
Не верыце? Ну то паглядзіце наша відэа ☝️
📌 Андрэй Гнёт распавёў, каму ён удзячны за сваю эвакуацыю
«Сербскі бок у гэтай камунікацыі праявіў сябе вельмі эмпатычна, уважліва і пазітыўна. Тое, што я апынуўся тут, перад вамі, а не ў беларускай турме, – гэта прамое наступства гэтых прамых кантактаў і перамоваў»
😳 Караля Іспаніі Філіпа закідалі брудам у рэгіёне Валенсія, які страшна пацярпеў ад паводкі
Таксама натоўп выгукваў на адраз манарха абразы. Дасталася і каралеве Летыцыі, што яго суправаджала, а яшчэ прэм'ер-міністру Пэдра Санчэсу.
У рэгіёне Валенсія ў выніку залеваў узнік патоп, які забраў жыцці больш як 200 чалавек. Пацярпелі тысячы будынкаў і аўтамабіляў, была разбураная транспартная інфраструктура.
🥣 Топ-7 восеньскіх супоў па версіі нашага сайту 🤗
Гарачы суп у такія халады не толькі сагрэе і дазволіць падсілкавацца, а яшчэ і абароніць ад інфекцыяў ☝️
Сабралі 7 рэцэптаў, якія ідэальна пасуюць пад надвор'е лістападу. Чытайце ВОСЬ ТУТ
🔹Палітзняволены Аляксандр Фядута сёння адзначае 60-ты дзень народзінаў
І ўжо чацвёрты раз запар гэта адбываецца ў турме.
Фядута быў затрыманы ў Маскве ў межах справы аб «спробе дзяржаўнага перавароту» ў РБ. Пазней яго перавезлі ў Беларусь. На судзе ён прызнаў сваю віну часткова і не пагадзіўся з агучанымі ў абвінавачванні матывамі.
Суддзя Уладзімір Арэшка прызнаў Аляксандра вінаватым і прысудзіў яму 10 гадоў зняволення ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183
📹 Таксама прапануем паглядзець наш стары (але, на жаль, усцяж актуальны для Беларусі) фільм, дзе Аляксандр Фядута расказвае пра сваё знаходжанне ў камеры-«амерыканцы» КДБ.
💬 «Васкрасенскі даў мне 160 рублёў. Зараз пачну працаваць і абавязкова яму гэтыя грошы вярну»
Былы палітвязень Аляксей Раманаў некалькі тыдняў таму з'ехаў з Беларусі. Кажа, што мог бы неяк выжываць і там, перабіваючыся падпрацоўкамі (бо на сталую працу былых «палітычных» не бяруць), але да яго зноў «прачнулася цікавасць» у сілавікоў рэжыму.
☝️Пра свае хваробы, дапамогу беларусаў і сустрэчу з Васкрасенскім пасля выхаду з турмы ён расказвае ў інтэрв'ю нашым журналістам. Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
💬 «Давайце прасіць нашых Дзядоў, каб яны нам дапамаглі. Але ўсё ж такі будучыня залежыць толькі ад нас, жывых!»
Сабралі для вас у нашым рэпартажы найцікавейшыя цытаты з прамоваў, што гучалі ў шэсці на Дзяды ў Варшаве. Дарэчы, Зянона Пазняка сярод спікераў не было 💁🏻♂️
📷 А прыпраўлена ўсё гэта нашым фотарэпартажам. Чытайце і глядзіце ПА СПАСЫЛЦЫ
🎸 J:Морс сабраў аншлаг у адным з найвялікшых клубаў Варшавы
Уладзімір Пугач адсвяткаваў 25-годдзе свайго гурта, парадаваўшы публіку вялікім канцэртам у клубе «Stodoła».
🔥 Паглядзіце, як гэта было
🕯Беларускія «Дзяды» ў Варшаве: сотні нашых землякоў зладзілі шэсце ў цэнтры польскай сталіцы
Калісьці падобныя акцыі на «Дзяды» праходзілі ў Беларусі, аднак цяпер яны магчымыя толькі ў эміграцыі.
▶️Глядзіце сюжэт нашага карэспандэнта Андрэя Сульжыца, які далучыўся да варшаўскага шэсця
💬 «Демократия – это жёсткий режим. А что ж вы думали, демократия – это делай что хочу?»
🕷У свежым выданні «Шухер шоу» Павук вырашыў пацікавіцца ў сяброў Ліберальна-дэмакратычнай партыі Гайдукевіча, чаму іх палітычная структура мае такую назву і за што яна ўвогуле змагаецца.
Адказы атрымаліся максімальна дзіўнымі (калі не сказаць «крынжовымі»). Нават зноў усплыла тэма таго, што «не всё только плохое было связано в Германии с известным Адольфом Г.»...
👀 Глядзіце і слухайце новы выпуск цалкам на канале «Белсат LIFE»
Мы вярнуліся 👋
Прапануем вам пачытаць матэрыялы з нашага сайту, якія вы маглі прапусціць учора:
🔺Грузія пачала масава адмаўляць беларусам у прытулку – тыя не здаюцца і ідуць у суд
На сёння у Грузіі знаходзіцца прыкладна 14 тысяч беларусаў. Гэтая лічба недакладная і ў адкрытых крыніцах амаль нідзе не фігуруе. Усё таму, што знаходзіцца ў Грузіі без якой-небудзь рэгістрацыі беларусы могуць 365 дзён на год.
🔺Як збіраць подпісы для высоўвання на прэзідэнцтва, калі за мінулыя дагэтуль рэпрэсуюць?
У краіне дагэтуль не скончыліся рэпрэсіі ў дачыненні тых, хто чатыры гады таму падпісаўся за альтэрнатыўных палітыкаў
🔺«Грузіць сябе і іншых»: экс-памочнік Лукашэнкі актыўна дае паказанні па «малочнай справе»
«Малочная справа» перш за ўсё ўзнікла вакол дзеячаў з Барысава – Ігара Брыло, які на момант затрымання быў памочнікам Лукашэнкі па Віцебскай вобласці, і Генадзя Скітава, які ўзначальваў «Бабушкину крынку».
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 2 лістапада
✔️ Фестываль «Лістапад» абяцае паказаць «кіно са знакам якасці»
✔️ Становішча «палітычных» беларусаў у Грузіі сур'ёзна пагаршаецца
✔️ У Беларусі выбралі расліну года
✔️ У Афрыцы кантрабанду цяпер выяўляюць…пацукі
✔️ Андрэй Гнёт распавёў, каму ён удзячны за сваю эвакуацыю
✔️ МТЗ выпусціў мармелад у выглядзе трактара
✔️ «Калашнікаў» паставіў Беларусі пісталеты-кулямёты «ППК-20». Такія Расея выкарыстоўвае ва Украіне
✔️ Наперадзе вялікія выходныя. Шэсць важных пытанняў пра працу і адпачынак у гэты час
✔️ Ізраіль знішчыў падземны завод па вытворчасці боепрыпасаў у Газе
#рэпрэсіі:
▪️ Жыхара Латвіі будуць судзіць у Беларусі па трох палітычных артыкулах
▪️ У Лошыцы знік крыж ахвярам бальшавіцкага тэрору
▪️ Кацярына Андрэева адзначае дзень народзінаў
🤔 Чаму «савок» такі паганы і як вызваліцца ад яго ды Лукашэнкі?
«85 гадоў таму адбылася лёсавызначальная падзея… 17 верасня 1939 года панскія ланцугі ўпалі пад націскам гістарычнай справядлівасці», – заявіў Лукашэнка.
Што насамрэч адбылося ў 1939 годзе і пры чым тут ратуша ў Беластоку? Разбіраецца Зміцер Лупач 👇
🔴 «Аб’ектыў» — галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
📌 Дзяды: як беларусы памінаюць продкаў
📌 Дзень народзінаў Каці Андрэевай
📌 Адзін з «кандыдатаў у кандыдаты» ужо пачаў перадвыбарчую агітацыю. А якія магчымасці ў іншых?
📌 Прэс-канферэнцыя Андрэя Гнёта пасля вызвалення. Рэжысёр год знаходзіўся ў сербскай турме і пад пагрозай экстрадыцыі ў Беларусь
📌 У Варшаве прэзентавалі «Ордэн Белай Мышы», якая адбылася ў Варшаве
📌 Першы снег у Беларусі
Далучайцеся да эфіру ⤵️
❗️«Калашнікаў» паставіў Беларусі пісталеты-кулямёты «ППК-20». Такія Расея выкарыстоўвае ва Украіне
Пра гэта распавёў кіраўнік канцэрна Алан Лушнікаў:
«Беларускія падраздзяленні з вялікім задавальненнем узялі гэты ўзор і яго выкарыстоўваюць. Мы туды паставілі дастаткова сур'ёзную колькасць. І ў войску [Расеі] ён таксама ёсць»Читать полностью…
🚜 Цяпер трактар BELARUS можна з’есці
МТЗ выпусціў мармелад у выглядзе трактара. Каштуе прысмак - 2,55 рубля.
«Толькі не здзіўляйцеся, калі хутка скончыцца. Ужо веееельмі смачны!»Читать полностью…
🐀 У Афрыцы кантрабанду цяпер выяўляюць…пацукі
Афрыканскіх сумчатых пацукоў навучылі вынюхваць кантрабанду. Яны ўжо здолелі беспамылкова распазнаваць яшчара, драўніну і рог насарога пасля васьмі месяцаў адсутнасці іх паху. Даследчыкі сцвярджаюць, што пацукі могуць запамінаць пахі гэтак жа доўга, як сабакі-шныпары.
😮 У 2023 годзе пацукі таксама былі пратэставаныя ў рэжыме рэальнага часу ў порце Дар-эс-Салама, гандлёвай сталіцы Танзаніі. Яны выявілі 85% незаконна падкінутых узораў дзікай прыроды.