📌 Радослаў Сікорскі падчас выступу ў Кіеве прапанаваў перадаць Крым на 20 гадоў пад міжнародны мандат ААН
Міністр замежных спраў Польшчы адзначыў, што акупаваны Крым «адыгрывае ключавую ролю ў магчымых перамовах паміж Украінай і Расеяй, і адным з варыянтаў магла б стаць перадача паўвыспы пад міжнародны мандат ААН».
Сікорскі падкрэсліў, што няма «ніякай магчымасці дасягнення міру без дэмілітарызацыі Крыма»:
«Мы маглі б перадаць гэта пад мандат ААН з місіяй арганізацыі справядлівага рэферэндуму з законным насельніцтвам ... а маглі б адкласці яго на 20 гадоў»Читать полностью…
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Лукашэнка сустрэўся з Пушыліным. І заявіў, што гатовы супрацоўнічаць не толькі з «ДНР», але і з Украінай
🔸Літва заблакавала ў сябе дзясяткі YouTube-каналаў, якія належаць дзяржаўнай прапагандзе РБ. А ці можна заблакаваць іх у самой Беларусі?
🔸Беларусь знаходзіцца на 10-м месцы ў антырэйтынгу смяротнасці
Далучайцеся да эфіру ⤵️
📌 Еўрапарламент ухваліў рэзалюцыю аб Украіне з заклікам да краін ЕЗ неадкладна зняць усе абмежаванні на ўдары Кіева ўглыб Расеі
Дакумент падтрымалі 425 парламентарыяў, 131 выказаўся супраць, яшчэ 63 устрымаліся.
У тэксце дакументу ўтрымліваецца заклік «неадкладна зняць абмежаванні на выкарыстанне заходніх сістэм узбраенняў, якія пастаўляюцца Украіне, супраць вайсковых мэтаў на расейскай тэрыторыі». На думку аўтараў рэзалюцыі, гэта перашкаджае Кіеву «ў поўнай меры ажыццяўляць права на самаабарону».
👉 Пуцін папярэдзіў, што выкарыстанне дальнабойнай зброі будзе азначаць, што краіны NATO ваююць з Расеяй.
📌 Еўрапаламент ухваліў рэзалюцыю «Аб цяжкім становішчы палітвязняў у Беларусі»
Дакумент падтрымалі 549 парляментарыяў, 21 супраць, 37 устрымаліся. У ім ад беларускіх уладаў патрабуюць неадкладнага вызваленьня ўсіх палітвязьняў.
Асаблівую заклапочанасць выклікаюць палітвязні, з якімі ўжо шмат часу няма ніякай сувязі: Марыя Калесьнікава, Сяргей Ціханоўскі, Мікола Статкевіч, Алесь Бяляцкі, Максім Знак, Віктар Бабарыка, Ігар Лосік, Паліна Шарэнда-Панасюк, Павал Севярынец, Аляксандар Ярашук, Мікіта Залатароў і Яна Пінчук.
Таксама дакумент змяшчае заклік да ЕЗ пашырыць і ўзмацніць санкцыі супраць асобаў і арганізацый, адказных за рэпрэсіі ў Беларусі.
Святлана Ціханоўская выказала падзяку еўрапейскім парламентарыям за прыняцце дакументу:
Мы шчыра ўдзячныя Еўрапейскаму парламенту за прыняцце рэзалюцыі, якая падкрэслівае цяжкае становішча палітвязняў у Беларусі. Гэта ясны сігнал рэжыму Лукашэнкі, што міжнародная супольнасць не заплюшчвае вочы на рэпрэсіі, катаванні і несправядлівыя суды. Асабліва важна, што ў рэзалюцыі згадваюцца імёны тых, хто стаў сімваламі гэтай барацьбы: Алесь Бяляцкі, Ігар Лосік, Марыя Калеснікава і многія іншыя. Усе яны павінны быць неадкладна вызваленыя, а рэпрэсіі спыненыя.Читать полностью…
📌 «Беларуськалій» паспрабаваў аспрэчыць уведзеныя ЕЗ санкцыі. Цяпер прадпрыемства мусіць яшчэ і аплаціць усе судовыя выдаткі
Еўрапейскі суд разгледзеў пазоў «Беларуськалій» аб скасаванні санкцый, якія ўвялі супраць прадпрыемства.
👉 Юрысты кампаніі дамагаліся адмены санкцыяў, настойваючы, што іх увядзеннем Рада ЕЗ парушыла асноўныя правы чалавека і акты міжнароднага права. А таксама патрабавалі ад Рады аплаты панесеных выдаткаў.
Аднак 18 верасня суд у Люксембургу адхіліў пазоў, палічыўшы яго довады недастатковымі для анулявання ўведзеных захадаў. Таксама былі адхіленыя пазовы дырэктара «Беларуськалія» Івана Галаватага і «Беларускай калійнай кампаніі», якія дамагаліся зняцця абмежаванняў у судзе. Таксама суд абавязаў прадпрыемства аплаціць усе судовыя выдаткі.
🤯 У Беларусі збіраюцца прыняць новы закон аб дапамозе беспрацоўным, у якім... змяншаюць гэтую дапамогу
А яшчэ, паводле яго, памеры выплат будзе зацвярджаць Лукашэнка.
Што там збіраюцца памяняць і паменшыць, распавядаем у нашым відэа.
🤯 «Мой свет абрынуўся». Муж 10 гадоў напампоўваў снатворным сваю жонку, каб яе гвалтавалі староннія мужчыны, якіх ён знаходзіў у інтэрнэце
Жызэль Пеліка даведалася пра гэта толькі ад паліцыянтаў.
На кампутары абвінавачанага знайшлі тысячы здымкаў , на якіх бачна, як сам мужчына, а таксама дзесяткі іншых гвалцяць яго непрытомную жонку.
Жызэль вырашыла зрабіць суд адкрытым:
«Я кажу ад імя ўсіх жанчын, якіх напампоўвалі наркотыкамі без іх ведама. Я раблю гэта ад імя ўсіх жанчын, якія магчыма ніколі пра гэта не даведаюцца»
💱 Курсы валютаў на 19 верасня
Долар вырас больш чым на 1,5 капейкі, амаль на капейку ўмацаваўся еўра. А вось рубель страціў больш за 2 капейкі
#курсывалютаў
🤡 Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком «ДНР» Дзянісам Пушыліным
На сустрэчы з лідарам самаабвешчанай «ДНР» Лукашэнка заявіў, што Менск даўно супрацоўнічае з акупаваным рэгіёнам:
«А што тычыцца Беларусі, то ў складзе Украіны Мы заўсёды супрацоўнічалі з Данецкай вобласцю. І, натуральна, у гэтыя складаныя, цяжкія часы з тых яшчэ часоў мы не адмаўляліся ад гэтага супрацоўніцтва, гатовыя працягваць і ў цяперашні час. Тым больш што пэўныя напрацоўкі ёсць, база створаная»
«Мы нікога не крыўдзім. Мы гатовыя супрацоўнічаць і з Украінай на тых жа прынцыпах, што і з Данецкай Рэспублікай»Читать полностью…
🇪🇪 «Не можам чакаць, калі нас удараць кувалдай па галаве»
Эстонія змяніла план абароны на выпадак вайны з Расеяй. Краіна мае намер першай нанесці ўдар у момант пагрозы. Пра гэта заявіў начальнік Генеральнага штаба Сіл абароны Эстоніі генерал-маёр Вахур Карус.
Раней, у выпадку нападу РФ, Эстонія планавала пратрымацца каля 10 дзён да падыходу асноўных сіл NATO. Аднак з расейскім уварваннем ва Украіну ўлады краіны вымушаныя былі перагледзець гэты план:
«Гэта было выклікана пераменамі, якія вайна ва Украіне прынесла шматлікім саюзнікам па NATO. Мы больш не можам чакаць, калі нас удараць кувалдай па галаве, мы павінныя быць здольнымі зрабіць пэўныя рэчы першымі»Читать полностью…
🤍❤️🤍33 гады таму над нашай краінай афіцыйна залунаў бел-чырвона-белы сцяг
19 верасня 1991 года Вярхоўны Савет БССР прыняў законы «Аб Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь», а таксама «Аб Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь». Замест камуністычнага сцяга і гербу нашымі сімваламі сталі бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня».
У той жа дзень нашая краіна стала афіцыйна называцца Рэспубліка Беларусь.
Верым, што нашыя нацыянальныя сімвалы зноў стануць афіцыйнымі ў Новай Беларусі!
📍На наступным тыдні Уладзімір Зяленскі плануе сустрэцца з кандыдатамі ў прэзідэнты ЗША
Выданне Bloomberg паведамляе, што Камала Гарыс збіраецца на наступным тыдні сустрэцца з прэзідэнтам Украіны. У той жа час Reuters піша, што Дональд Трамп заявіў, што, імаверна, сустрэнецца з Зяленскім на наступным тыдні.
Акрамя таго, прэзідэнт Украіны выступіць у ААН і сустрэнецца з цяперашнім прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам.
📸Фота: Alessandro Della Valle/AFP/Getty Images
Добрага дня, шаноўныя!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
⭕️ Раз’яднаны пераходны кабінет?
Наколькі крытычны выхад «міністраў» з АПК і што за гэтым стаіць.
⭕️ «Фактычна выціскаюць з краіны»
Як і чаму беларус, якога Літва сама ж запрасіла ў краіну, стаўся для яе «пагрозаю нацбяспецы»?
⭕️ «Цвёрда веру, што беларуская салідарнасць таксама стане пераможцам»
Павел Латушка атрымаў прэмію «Салідарнасць» імя Леха Валэнсы
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 18 верасня
▫️Украінскія дроны атакавалі склад боепрыпасаў у Расеі.
▫️Выйшаў на волю журналіст Андрэй Толчын.
▫️Вольга Гарбунова выказала незвычайныя думкі пасля сыходу з АПК.
▫️Ізраіль адначасова падарваў 3000 пэйджараў, якімі карысталіся баевікі «Хізбулы». А потым пачалі выбухаць іншыя прылады.
▫️Рэжым Лукашэнкі ўсё ж такі плануе прыняць закон аб «замежных агентах.
▫️У цэнтры эстонскай сталіцы з'явіліся дзіўныя расейскамоўныя шыльды.
▫️Новы альбом «Молчат Дома» абышоў альбомы Тэйлар Свіфт!
🛑 YouTube будзе блакаваць прапагандысцкія каналы лукашэнкаўцаў, калі атрымае запыт ад той ці іншай дзяржавы
Першай такой дзяржаваю стала Літва.
Літоўская агенцыя па наглядзе за СМІ паведаміла ў прэс-рэлізе, што папрасіла платформу выдаліць 18 беларускіх акаўнтаў у рамках супрацоўніцтва з Google.
🔍Чытайце болей ПА СПАСЫЛЦЫ
🔺 Вольга Гарбунова раскрывае і тлумачыць тэзы, агучаныя ў нашумелым інтэрв‘ю Радыё «Свабода»
Паглядзіце, што кажа былая прадстаўніца АПК ў сацыяльнай палітыцы ☝️
💬 «Ён знаходзіцца ў найгоршай сітуацыі за ўсе свае кадэнцыі. Фактычна ідзе гаворка не пра яго палітычнае жыццё, а пра жыццё ўвогуле»
У свежым выданні «Двубою» Анатоль Котаў і Павел Усаў разважаюць пра тое, ці пойдзе Лукашэнка на чарговыя «прэзідэнцкія выбары». Пытанне дагэтуль вісіць у паветры, бо за апошнія месяцы самаабвешчаны кіраўнік РБ пасылаў на гэты конт супярэчлівыя сігналы.
Анатоль Котаў мяркуе, што Лукашэнка разумее ўсе рызыкі і ўсё ж адважыцца сысці ў цень. Усаў з ім не пагаджаецца і думае, што дыктатар выйдзе сухім з вады нават у цяперашняй няпростай геапалітычнай сітуацыі, якая склалася ў рэгіёне.
👀 Глядзіце выданне цалкам на YouTube-канале «Белсат NEWS»
🤔 Прызнавайцеся, чый баця?
Інстаграм-акаўнт backtobelarus падзяліўся рарытэтным здымкам з 1990-х гадоў. На ім мужчына, апрануты па апошнім піску тагачаснай моды, стаіць каля аўтамабіля, які нагадвае Volkswagen Golf.
Але гэта зусім не «Гольф», а легендарны польскі Polonez. Для Беларусі такія аўтамабілі былі рэдкасцю, аднак канкрэтна гэтая машына на здымку мае беларускія нумары (тыя самыя, з чырвонымі сімваламі і «Пагоняй»).
📍Дзяліцеся ў каментарах, на чым у 90-я ездзіў ваш бацька 🔽
❤️ Вольга Залатар выйшла на волю!
«Еўрарадыё» піша, што пра гэта паведамляюць яе сябры.
Шматдзетную маці пакаралі чатырма гадамі калоніі ў 2021-м годзе. Яе прызналі вінаватай паводле трох артыкулаў КК РБ, у тым ліку стварэнні экстрэмісцкага фарміравання.
Верагодна, палітзняволеная цалкам адбыла свой тэрмін.
📌 Уладзіславу Бакальчуку, мужу заснавальніцы «Wildberries», выставілі абвінавачанне ў забойстве
Акрамя таго яму выставілі абвінавачанне ў замаху на забойства, замаху на супрацоўніка праваахоўных органаў і самаўпраўстве. Мужчына затрыманы на 48 гадзінаў.
Справа ў тым, што 18 верасня кампанія «Wildberries» паведаміла, што Бакальчук разам з аховай паспрабаваў «незаконна пракрасціся» ў офіс маркетплэйсу. Каля будынку пачалася страляніна, у выніку якой загінулі двое працаўнікоў аховы.
👉 Падрабязнасці чытаць ПА СПАСЫЛЦЫ
😂 «А цяпер запомні: ты цяпер пацан, ты цяпер з вуліцай, а вакол ворагі»
Аб'яўляем конкурс на лепшы допіс да гэтага фота.
Скідайце вашыя варыянты ў каментары 👇
🕵🏻♂️ «Масад» паўсюль?
Чаму ў Ліване выбухаюць пэйджары?
Нам каментуе Ігар Сэмівалос, дырэктар Цэнтру блізкаўсходніх даследаванняў ☝️
😡У Глыбокім масавы «хапун»
Па звестках праваабаронцаў, затрымалі мінімум 12 чалавек. Усіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту ў 2020 годзе.
На відэа сілавікоў бачна, як аднаго з затрыманых са зламанай рукой паклалі тварам на падлогу.
📌 Праваабаронца і кіраўніца фонду «Краіна для жыцця». Хто яна, новая прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы?
Святлана Ціханоўская накіравала ліст у Каардынацыйную Раду з просьбай разглядзець кандыдатуру Вольгі Зазулінскай на пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета.
Вольга Зазулінская – кіраўніца фонду «Краіна для жыцця», праваабаронца, каардынатарка праекта дапамогі сем'ям палітзняволеных, суарганізатарка службы «Хуткай гуманітарнай дапамогі».
☝️ Нагадаем, Вольга Гарбунова, якая займала гэтую пасаду з 22 снежня 2022 года, заявіла, што пакідае Аб’яднаны пераходны кабінет.
🤔 Шматпакутны аўтавакзал «Усходні» нарэшце атрымае другое жыццё
Там плануюць зрабіць гарадскі цэнтр тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі.
«Минскстрой» паведамляе, што на вакзале будзе «інавацыйная адукацыйная пляцоўка» для дзяцей і навучальныя лабараторыі (нават для забароненых беспілотнікаў), трасы, пляцоўкі і мабільны каркасны басейн.
Таксама ўлады абяцаюць, што «футурыстычная архітэктурная выява будынка» будзе захаваня.
☝️ Аб'ект плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2025 годзе
👆Былая грамадзянская жонка Паўла Дурава збіраецца даказваць свае правы на Telegram
З гэтай нагоды Ірына Балгар збіраецца звярнуцца ў суд. Чаму жанчына толькі цяпер вырашыла даказаць свае правы на Telegram, і на падставе чаго яна збіраецца гэта рабіць, чытайце ў нашым артыкуле ПА СПАСЫЛЦЫ (з Беларусі - праз VPN).
🔹«Польшча для нас прыклад, як салідарнасць можа змяніць хаду гісторыі»
Упершыню беларус стаў лаўрэатам прэміі «Салідарнасць» імя Леха Валэнсы - яе атрымаў Павел Латушка.
Што за прэмія і хто яшчэ яе атрымліваў? Глядзіце ў нашым сюжэце з месца падзеяў!
💬 «Дыктатар, хочаш перавярнуць старонку? Няма чаго пераварочваць – твая кніжка ўжо скончылася!»
Павел Латушка стаў лаўрэатам прэміі «Салідарнасць» імя Леха Валэнсы.
Уручаў яе кіраўніку НАУ міністр замежных справаў Польшчы Радослаў Сікорскі. Пасля гэтага Латушка выступіў з моцнай прамоваю.
☝️Наш рэпартаж з урачыстай цырымоніі чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
#рэпрэсіі Асноўнае за 18 верасня
▪️Палітвязня Змітра Дашкевіча зноў судзяць.
▪️У Беларусі +7 новых палітвязняў.
▪️У Гомельскай вобласці затрымалі як мінімум 7 чалавек.
▪️Настаўнікаў выклікаюць у КДБ і затрымліваюць па справе «Адукаванкі».
▪️Ксяндза Генрыка Акалатовіча абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве».
▪️За каментары пра прадстаўнікоў рэжыму затрымалі мужчыну.
▪️У Менску пачынаюць судзіць 57-гадовую жанчыну, затрыманую за дапамогу палітвязням.
▪️Жыхарку Брэста пачалі судзіць па шасці крымінальных артыкулах.
▪️«Беларускі жаночы фонд Belarus Women’s Foundation» прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем».
▪️Беларускія пракуроры патрабавалі выдаліць з «Яндэкс Музыцы» «экстрэмісцкія песні» гурта TOR BAND.
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Ад «памілавання» да выклікаў у КДБ настаўнікаў. Як Лукашэнка рыхтуецца да выбараў?
🔸На дзяржаўным ТБ паказалі Юрася Зянковіча, асуджанага па «справе змоўшчыкаў». Ён змяніўся да непазнавальнасці
🔸Суд ЕЗ не задаволіў пазоў «Беларуськалію» аб адмене санкцыяў
🔸Новыя выбухі гаджэтаў (і не толькі) ў Ліване
🔸Павел Латушка стаў лаўрэатам прэміі «Салідарнасць» імя Леха Валенсы
Далучайцеся да эфіру ⤵️