🤔 Ці варта набываць у Польшчы «забароненыя» тавары, або яны таннейшыя ў Беларусі?
З пачатку ліпеня прывозіць новы смартфон ці фотаапарат у Беларусь з Польшчы паводле закону нельга.
Зрабілі параўнанне 👇 👇 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😱 Над небам Беларусі 20 хвілін лятаў еўрапейскі самалёт
Увечары 17 ліпеня над Беларуссю зафіксавалі самалёт «AirBaltic» Airbus A220−300.
✈️ Борт павінен быў ляцець ляцеў з Рыгі ў Прыштыну над Польшчай, але замест гэтага прыкладна 20 хвілін правёў у паветранай прасторы нашай краіны.
«Oro navigacija» паведаміла, што гэта была вымушаная мера, каб пазбегнуць навальніцы:
«Пацвярджаем, што згаданы вамі самалёт «AirBaltic» (BTI2UE) заляцеў на тэрыторыю Беларусі па рашэнні пілота абагнаць навальнічнае воблака»
💔 Шасцёра чалавек загінулі праз непагадзь у Беларусі, у тым ліку дзеці
Шмат населеных пунктаў засталіся без электрычнасці і водазабеспячэння.
☝️Такіх ураганаў у Беларусі хіба яшчэ не было. Што адбываецца і хто вінаваты? Ці гэта праз кліматычныя змены? І мо варта рыхтавацца да чагосьці горшага ў будучыні?
Адказвае навуковец Сяргей Бесараб.
📺 Цалкам размову глядзіце на нашым youtube канале «БЕЛСАТ NEWS»
🍾 Грамадзяне яшчэ 35 краінаў змогуць ездзіць у Беларусь па бязвізу
З 19 ліпеня іншаземцы, якія ўехалі па бязвізу, змогуць знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі не больш за 30 сутак з дня ўезду.
❗️ Пры гэтым улады Польшчы, Літвы і Латвіі і іншых краін заклікалі грамадзянаў сваіх краінаў адмовіцца ад паездак у Беларусь, каб не стаць «аб’ектам правакацый з боку беларускіх спецслужбаў».
👉 Спіс з 35 краінаў тут
😢 «Гэта ў 2020 годзе мы былі папулярныя...У лютым 2022-га сітуацыя перакруцілася на 180 градусаў»
Спіс з тавараў, якія Еўразвяз забараніў увозіць на тэрыторыю Беларусі складае 265 старонак.
🫤 На беларуска-польскай мяжы перасталі афармляць чэкі «Tax Free» на названыя ў спісах тавары. З 16 ліпеня Латвія перастала прапускаць на сваю тэрыторыю легкавікі з беларускімі нумарамі, Літва паабяцала неўзабаве далучыцца да гэтай пастановы.
Прадпрымальнік Аляксандр Кныровіч лічыць, што гэткія захады паказваюць не толькі на змаганне Захаду з рэжымам Лукашэнкі, але і на тое, што «стаўленне да беларусаў як нацыі працягвае пагаршацца».
Пачытайце яго меркаванне 👇
✅Праз VPN ❎Без VPN
🔶 Беларускага музыку, што прыйшоў у польскае міністэрства з падазронай сумкай, адпусцілі
У Варшаўскай акруговай пракуратуры паведамілі «Белсату», што не знайшлі прыкметаў крымінальнага злачынства ў дзеяннях беларуса.
У паліцыі, куды справу вярнулі, нашаму карэспандэнту сказалі, што мужчына на волі.
«Яго вызвалілі з-пад варты. У выніку допыту яго і сведкаў не было выяўлена крымінальнага следу. Правяранне трывае, разглядаецца пытанне прыцягнення мужчыны да адміністратыўнай адказнасці».
🫤 Простыя беларусы трапляюць у ізаляцыю, а лукашэнкаўцаў гэта зноў не закране
Латвія перастала пускаць на сваю тэрыторыю аўтамабілі з беларускай рэгістрацыяй. Але ёсць адзін нюанс ☝️
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️У Беларусі працягваюць ліквідаваць наступствы ўрагану
✔️Літва з 18 ліпеня перастане прапускаць легкавыя аўтамабілі з беларускімі нумарамі
✔️Беларусь гатовая мяняць тэхніку на кубінскі ром
✔️Украіна папярэдзіла Беларусь пра магчымыя санкцыі за супрацу з акупаваным Крымам
✔️Белтэлерадыёкампанія не будзе трансляваць Алімпійскіх гульняў у Парыжы
✔️Ва Украіне больш не будуць пераводзіць гадзіннікаў на летні час
✔️Улады ЗША атрымалі выведныя звесткі пра планы Ірану забіць Трампа
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
⏰ «Луч» выпусціў новую калекцыю, прысвечаную Дню беларускага пісьменства
Яна называецца «Кропкі часу» і складаецца з 3 мадэляў гадзіннікаў і будзільнікаў.
«Натхненнем паслужыла наша родная мова з яе неверагодна багатай разнастайнасцю дыялектаў. Яны падобныя да пунктаў на карце, якія былі раскіданыя па тэрыторыі нашай краіны...Гэтая калекцыя, як люстэрка, адлюстроўвае самабытнасць нашай роднай беларускай мовы».Читать полностью…
😢 Аўтамабілі з беларускімі нумарамі больш не будуць дапускацца ў Літву
А тыя аўто, якія ўжо ў Літве, павінны будуць выехаць або перарэгістравацца цягам шасці месяцаў.
«Выключэнне не распаўсюджваецца на легкавыя аўтамабілі, якія належаць юрыдычным асобам або выкарыстоўваюцца ў камерцыйных мэтах»
🤩 Пакуйце валізкі! Добрая навіна для падарожнікаў!
Беларусы змогуць атрымаць турыстычную візу ў Тайланд пасля прыбыцця ў краіну.
☝️ Для гэтага трэба будзе звярнуцца ў кантрольна-прапускныя пункты Каралеўства Тайланд. Максімальная працягласць – 15 дзён. Віза аднаразовая і каштуе 2000 батаў, ці прыкладна 56 долараў.
Што трэба, каб атрымаць такую візу, чытайце ў нашым матэрыяле 👇
✅Праз VPN ❎Без VPN
📍Аднак, пасля інцыдэнту з затрыманнем гурту «Бі-2» беларускія юрысты і праваабаронцы не раяць ехаць у Тайланд тым, хто асцерагаецца пераследу з боку рэжыму.
📌 Хто з пацярпелых праз непагадзь можа атрымаць дапамогу ад дзяржавы?
У Міністэрстве працы распавялі, што частка беларусаў, пацярпелых ад непагадзі могуць звярнуцца па аднаразовую дапамогу ад дзяржавы. Абавязковая ўмова – месячны даход на аднаго чальца сям’і не большы за 628,10 рубля.
Разлічваць на матэрыяльную дапамогу могуць таксама пацярпелыя ад непагадзі пенсіянеры, якія не працуюць, і людзі з інваліднасцю.
🐎Ці ведалі вы, чым адметныя коні, што жывуць у Ісландыі?
Распавядаем ў нашым відэа☝🏻
🇺🇲 У ЗША існуе легенда аб праклёне Тэкумсэ
Паводле легенды, кожны амерыканскі прэзідэнт, абраны ў год, які без астатку дзеліцца на 20, заўчасна памрэ або будзе забіты
🐊 Па вуліцах гарадоў Мексікі гуляюць сотні кракадзілаў
Прычынай нашэсця сталі ліўні, якія прынёс у краіну ўраган «Берыл»☝️
🔥 Клінічныя выпрабаванні пацвердзілі 100% эфектыўнасць новага прэпарату для абароны ад ВІЧ
Ён называецца Ленакапавір. Ін'екцыі трэба рабіць двойчы ў год.
☝️ Сярод падыспытных былі 5300 дзяўчынак падлеткаў і жанчын ва ўзросце ад 16 да 25 гадоў. Сярод жанчын, якія атрымлівалі прэпарат, не было зарэгістравана ніводнага выпадку ВІЧ-інфекцыі.
Клінічныя выпрабаванні ленакапавіра ўсё яшчэ працягваюцца. Афіцыйна прэпарат пакуль не адобраны
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Чаму чыноўнікі і службы не спраўляюцца з наступствамі ўрагану
🔸 Літва прыняла абмежаванні па аўта на беларускіх нумарах
🔸 Еўропа адмовіцца ад беларускай мэблі?
🔸 Птушыны прытулак просіць дапамогі для сваіх падапечных
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/XUnZKZ9shlg
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
✈️ Куды лепш не ехаць беларусам, якія асцерагаюцца пераследу з боку рэжыму?
Не так даўно грымела гісторыя пра беларуса, якога ледзь не дэпартавалі на радзіму з Арменіі. А беларускі рэжысёр Андрэй Гнёт дагэтуль змагаецца з уладамі Сербіі, якія хочуць экстрадаваць яго ў Беларусь.
Дык якія краіны бяспечныя для падарожжаў беларускіх грамадзянаў? «Белсат» разбіраўся разам з экспертамі 👇
✅Праз VPN ❎Без VPN
✍️ Пачала працу новая беларуская краўдфандынгавая платформа «Gronka»
Яна не спаганяе камісіі з крэатараў і іх спонсараў, але невялікую камісію (3-5%) забірае плацежны сэрвіс Stripe, праз які працуе платформа. Таксама праект не збірае асабістую інфармацыю спонсараў – толькі адрас электроннай пошты.
Каго там можна падтрымаць?
✅Праз VPN ❎Без VPN
🫠 Яшчэ адзін план дзеянняў, для тых хто пакутуе ад спёкі
Але эфектыўнасць гэтага спосабу мы не гарантуем🙃
Ва Украіну вярнуліся амаль сотня палонных з Расеі
Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі:
«Працягваем вяртаць нашых людзей дадому. Яшчэ 95 абаронцаў вызваленыя з расейскага палону. Гэта воіны Узброеных Сіл Украіны, Нацыянальнай гвардыі, пагранічнікі»Читать полностью…
🔥 Максім Знак стаўся адным з чатырох намінантаў на ўзнагароду Цэнтру Вацлава Гавэла «Парушэнне спакою»
«Нягледзячы на тое, што з лютага 2023 года Максім Знак застаецца пад вартаю без сувязі з вонкавым светам, ягоны дух захоўваецца ў ягоных творах, у тым ліку ў творы «Зэкамерон: сто гісторыяў з-за кратаў і павек»
🕯 Сёння - дзесятая гадавіна адной з найбуйнейшых катастрофаў у гісторыі авіяцыі
17 ліпеня 2014 года ў небе над Данбасам збілі «Boeing», які ляцеў з Амстэрдама ў Куала-Лумпур. Загінулі ўсе 298 чалавек, якія былі на борце. Целы некаторых пасажыраў пападалі наўпрост у агароды мясцовых жыхароў.
Гэтая катастрофа сталася адной з самых буйных у гісторыі авіяцыі і паклала пачатак шматгадоваму міжнароднаму расследаванню, а таксама спекуляцыям з боку расейскіх уладаў, якія адмаўлялі сваё дачыненне.
🤔 Беларуска, купіла машыну ў ЗША, але літоўская мытня не хоча аддаваць ёй аўта
Літоўскі бок спасылаецца на санкцыі. Але паводле жанчыны, набыты ёй аўтамабіль пад іх не трапляе.
Са словаў беларускі, з гэткай праблемай сутыкнуліся ўжо сотні асобаў. Але людзі сумняюцца ў законнасці затрымання машынаў.
«Белсат» разбіраўся ў чым тут справа 👇
✅Праз VPN ❎Без VPN
🫤 Супрацоўнікі ДАІ пачалі штрафаваць таксістаў за выкарыстанне аўтамабіля таксі ў асабістых мэтах
Транспартная інспекцыя Магілёўскай вобласці праводзіла аперацыю «Плафон», у рамках якой аштрафавала пяць вадзіцеляў, піша Наша Ніва.
🥴 Аднак, артыкул, па якім штрафуюць дзіўны – за ўдзел у дарожным руху транспартных сродкаў з няспраўнасцямі.
Транспартная інспекцыя спасылаецца на Закон «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках».
Ён забараняе ўдзел у дарожным руху транспартнага сродку з вонкава бачнымі налепкамі, акрамя вызначаных ва ўсталяваным парадку апазнавальных знакаў, прадугледжаных у прыкладанні да ПДРі.
☝️ Выкарыстанне фізічнай асобай транспартнага сродку з адметнымі знакамі абслугоўвання аўтамабіля-таксі для сваіх асабістых, сямейных, хатніх і іншых патрэб, не звязаных з ажыццяўленнем прадпрымальніцкай дзейнасці, трактуецца як парушэнне ПДР.
🔥 Беларуская незалежная кінаакадэмія стала сузаснавальніцай Федэрацыі кінаакадэміяў Еўропы
Цырымонія падпісання дакументу аб заснаванні Федэрацыі адбылася ў Люксембурзе 16 ліпеня.
Усяго арганізацыямі-заснавальніцамі выступіла 21 кінаакадэмія.
☝️ Мэта стварэння Федэрацыі – аб’яднацца для прадстаўлення агульных інтарэсаў і супрацы, падвысіць бачнасць еўрапейскага кіно.
📌 У Варшаве затрымалі беларускага музыканта
Беларус, якога 16 ліпеня затрымалі ў Варшаве – магчыма гарадзенскі музыка Ігар Б. Пра гэта MOST распавялі яго сябры.
☝️ Яны спрабуюць высветліць лёс мужчыны і шукаюць адваката. Тэлефон Ігара недаступны, а апошняя актыўнасць у сацсетках была содні таму. Узрост (44 гады) супадае з узростам затрыманага.
Нагадаем, 16 ліпеня з будынку Міністэрства сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі ў Варшаве прыйшоў мужчына, у сумцы якога выявілі небяспечныя прадметы.
Мужчына паводзіў сябе спакойна і нікому не пагражаў. Аднак, агледзеўшы сумку, ахова прыняла рашэнне выклікаць паліцыю.
🌔 Італьянскія навукоўцы даказалі, што ў нетрах Месяца існуе сістэма натуральных тунэляў
Дзякуючы дадзеным аб радыёлакацыйным сканаванні са станцыі НАСА Lunar Reconnaissance Orbiter, навукоўцы выявілі сігнал, які паказвае на гіганцкі падземны тунэль у вобласці Мора Спакою.
Тунэлі ўтварыліся ў выніку вывяржэнняў вулканаў на паверхні спадарожніка.
☝️ Даследчыкі лічаць, што яны ідэальна падыходзяць для ўзвядзення навуковых і жылых базаў для будучых каланістаў з Зямлі.
💣 З якой мэтаю расейскі дрон-камікадзэ «падарожнічаў» у Магілёў?
Апошнім часам пачасціліся выпадкі выкарыстання паветранай прасторы Беларусі падчас расейскіх атак на Украіну. 16 ліпеня ў беларускім небе з’явіліся мінімум два расейскіх дрона-камікадзэ «Shahed».
Разбіраемся, што гэта можа значыць👇
✅Праз VPN ❎Без VPN
Дабрыдзень, сябры!
Мы сабралі найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🗞 Якімі дамамі, кватэрамі, машынамі і зброяй валодае клан Лукашэнкаў?
Аляксандр Лукашэнка заяўляе, што 30 гадоў змагаецца з карупцыяй. Але, відаць, не вельмі паспяхова. Сам Лукашэнка фактычна мае не менш як 18 рэзідэнцыяў, але паводле дакументаў не валодае ніякай маёмасцю. Са звестак, якія мы атрымалі, сваю сям'ю ён таксама няблага забяспечыў.
🗞 Што робіцца на мяжы пасля забароны ўезду ў Латвію на беларускіх нумарах?
З 16 ліпеня ў Латвію перасталі пускаць аўтамабілі на беларускіх нумарах. Паглядзелі, як гэта паўплывала на праходжанне памежных пунктаў у іншыя краіны.
🗞 «Хочацца прыгожай перамогі, але я цяпер – за эфектыўнасць». Інтэрв'ю з Вольгай Лойкай
З журналісткай і былой палітзняволенай, заснавальніцай праекту «Plan B» Вольгай Лойкай гутарым пра завочны суд над ёй, пра футбол, брыдкія перамогі ды пра тое, колькі яшчэ гадавінаў «прэзідэнцтва» у Лукашэнкі наперадзе.
#штопачытаць