💪 Беларускія добраахвотнікі ўзнагароджаны выведкай Украіны
Усе ўзнагароджаныя – ваяры Палка Каліноўскага.
Імёны беларусаў – не паведамляюцца, але вядома пра 24 медалі. Сярод узнагароджаных: добраахвотнікі батальёнаў «Літвін», «Волат» і падраздзялення аператараў дронаў імя Мікіты Крыўцова.
💱Курсы валютаў на 15 траўня
На сённяшніх таргах не адбылося істотных зменаў: долар неістотна патаннеў, еўра і расейскі рубель крыху падаражэлі.
#курсывалютаў
«Калі чалавек сядзе «за прынцыпы» – нічога добрага не будзе»
Фатограф Саша Васюковіч пасля Акрэсціна І Валадарцы моцна змяніў погляды. Цяпер мужчына лічыць свабоду галоўнай каштоўнасцю, а турму трэба пазбягаць «любымі метадамі».
Акрамя таго, былы палітвязень расчараваўся ў людзях і сучасным грамадстве. Чаму – пачытайце шчырае інтэрв'ю з вядомым фатографам:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
«Калі ты здатны навучацца, то гэтая краіна – для цябе»
Блогерка і актывістка беларускага паслявыбарчага пратэсту Іна Зайцава атрымала тое, за што змагалася: перамены ў жыцці.
Гучыць двухсэнсоўна – і так яно і ёсць на самой справе. Іна змяніла не толькі месца жыхарства ды працу, але і разуменне жыцця і ўсяго, што з ёй адбываецца. Цяпер Іна з сям'ёй жыве ў Швейцарыі. Яна адкрыла для сябе гэтую краіну з нечаканага боку.
▶️ Пра свой досвед Іна распавяла ў праграме «Беларускі свет» на YouTube-канале «Белсат Life».
⛔️ Парад да нас прыходзіць
З 16 траўня ў Менску па маршруце руху калонаў на працягу 4 тыдняў будзе абмяжоўвацца рух для ўсіх відаў транспарту на некалькіх вуліцах.
📍Глядзіце, якія месцы лепей абмінаць:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🏔Каб трапіць у Грузію, цяпер спатрэбіцца страхоўка
З пачатку лета наведнікам будзе неабходна медычная страхоўка на ўвесь перыяд знаходжання ў Грузіі.
Чытайце падрабязнасці:
✅Праз VPN ❎Без VPN
Добрага дня, сябры!
Мы вам прынеслі ранішняе чытво – сабралі найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔺У Грузіі прынялі скандальны закон аб «замежных агентах»
Праз VPN
Парламент Грузіі 14 траўня прыняў у трэцім, фінальным чытанні законапраект «Аб празрыстасці замежнага ўплыву», у Тбілісі пачаліся масавыя пратэсты.
🔺Знаёмімся з кандыдатамі ў Каардынацыйную раду
Праз VPN
Распавядаем пра выбарчы спіс № 9 «Каманда Латушкі».
🔺Гадзіннік і завушніцы за дзясяткі тысяч еўра
Праз VPN
У Наталлі Эйсмант, прэс-сакратаркі Лукашэнкі, заўважылі на руцэ дарагі гадзіннік. І гэта не адзіны дарагі аксесуар.
#штопачытаць
💔 Уладзімір Каменнаў
Быў затрыманы 31 сакавіка 2023 года і змешчаны пад варту. Таксама па справе былі затрыманы Дзмітрый Папкоў, Ігар Чарнавусаў.
Пасля брутальнага затрымання сяброў прымусілі запісаць «пакаяннае відэа» і сказаць пра тое, што яны стварылі чат, дзе перапісваліся паміж сабой, а пасля ўварвання РФ ва Украіну нібыта некалькі разоў у перапісках абразілі Лукашэнку, таксама пісалі «няправільныя» каментары.
📩 Падтрымайце палітвязня: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А
Радаўніца ў вёсцы Будзішча
Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС амаль усе жыхары вёскі былі выселеныя, засталіся толькі некалькі старыкоў і хворы хлопец Аляксей са сваімі бацькамі. Раптам туды завітваюць японскія кінадакументалісты і робяць тое, што потым стала сапраўднай легендай.
Паглядзіце дакументальны фільм пра зачарованую вёску:
https://youtu.be/vxXgkSKluOI
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Чарговае прызначэнне КДБшніка на кіраўнічую пасаду
🔸 Як нямэтавае выкарыстанне візаў адгукаецца на беларусах?
🔸 Рэферэндум, які зраўняў расейскую і беларускія мовы
🔸 Беларусы адзначаюць Радаўніцу
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/yOQqTb2j86s
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 па менскім часе запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
«BYPOL»: беларускія і расейскія спецслужбы рыхтуюць правакацыю на польскай мяжы з удзелам чачэнцаў
Паводле Азарава, Лукашэнка бліжэйшым часам плануе на мяжы масавы прарыў мігрантаў. У атацы будзе браць удзел 700–800 чалавек, сярод якіх могуць быць агенты-чачэнцы.
«Міграцыйны крызіс заўсёды выкарыстоўваецца для адпраўкі [у Еўразвяз] агентуры расейскай і беларускай. А расейцы ў гэтыя групы ўкараняюць людзей, якія падобныя да мігрантаў, людзей з Каўказу. І мы ведаем, што ў большасці гэта людзі чачэнскай нацыянальнасці», – кажа Азараў.
Ці будуць гэта баевікі з атрадаў Кадырава – невядома, але навучэннем займаюцца менавіта яны.
Кіраўнік «BYPOL» распавёў пра вядомую схему сілавікоў да 2020-ага: калі мігранты ехалі, то заўсёды з імі быў праваднік і адзін чачэнец. «Да прыезду мігрантаў у выведку адпраўлялі менавіта чачэнцаў, якія ляжалі ў лесе цягам аднаго-двух тыдняў і праводзілі выведку: адсочвалі, калі і дзе праходзяць патрулі. А ўжо потым з гэтай інфармацыяй вярталіся ў Маскву».
Цяпер жа, як сцвярджае Азараў, спецслужбы самі піхаюць мігрантаў праз мяжу. Іх забаронена нават чапаць і затрымліваць на тэрыторыі Беларусі.
🇬🇪 Што цяпер адбываецца ў Грузіі?
🔸Пасля прыняцця закона аб «замежных агентаў», пратэстоўцы спрабуюць прарвацца на тэрыторыю Парламенту. Сілавікі пачалі жорстка разганяць і затрымліваць людзей.
🔸У Парламенце абвешчаны «чырвоны» узровень небяспекі: амаль усе дэпутаты і супрацоўнікі павінны яго пакінуць.
🔸Спецназ пачаў адціскаць пратэстоўцаў з праспекта Руставэлі ля парламенту ў Тбілісі, а сілавікі ўзялі будынак у ачапленне.
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻Візавы скандал у Польшчы можа закрануць беларускіх студэнтаў.
🔻Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен прыбыў у Кіеў.
🔻У Валгаградскай вобласці Расеі цягнік сышоў з рэек.
🔻Саўладальнік «Гіпа» Васіль Варфаламееў выйшаў на волю.
🔻Беларусы адзначаюць Радуніцу.
https://youtu.be/0xy1CKVH9vw
Аказваецца, першая жонка Лукашэнкі галасавала супраць расейскай мовы
Журналіст Дзмітрый Гурневіч узгадаў першы рэферэндум, ініцыяваны самім Лукашэнкам. Галоўныя пытанні там былі: статус расейскай мовы, замена БЧБ-сцяга і «Пагоні» на абноўленыя савецкія сімвалы ды інтэграцыя з Расеяй.
Паводле журналіста, Галіне Лукашэнкі было вельмі шкада, што людзі ў такой вялікай колькасці выказаліся за расейскую мову. Яна выказала ўпэўненасць, што беларуская мова не знікне.
«Матчына мова будзе жыць заўсёды. Я ў гэта веру», – заявіла тады жонка Лукашэнкі.
👆Ці ведалі вы, што Радаўніца для нашых продкаў мела глыбокае сімвалічнае значэнне?
Беларусы адзначаюць Радаўніцу – памінаюць памерлых. Распавядаем пра прызначэнне гэтага свята і яго асаблівасці.
Паглядзіце!
🤔Колькі каштуюць гардэробы жанчын Лукашэнкі?
Спойлер: лічбы даходзяць да $ 160 тыс.
Паглядзіце!
МЗС Польшчы: няма масавых адмоваў беларусам у студэнцкіх візах
Яшчэ раней стала вядома пра візавы скандал, у які раптоўна патрапілі студэнты Беларусі. Справа ў тым, што віза для навучання дазваляе таксама і працаваць, таму пэўная частка «студэнтаў» проста прыязджала ў Польшчу зарабляць грошы. Гэтам карыстаюцца студэнты з Азіі і Афрыкі.
Паводле МЗС Польшчы, адмовы ў студэнцкіх візах беларусам не носяць масавага характару. За амаль паўгода, з 161 заяваў на візы – адмоваў было толькі 10 (6,2 %).
Акрамя таго, ведамства патлумачыла Белсату, чаму візу могуць выдаць на тэрмін, меншы за год. Гэтак консул кожны раз разглядае «даступную яму інфармацыю» для ацэнкі заяўленай мэты і ўмоваў знаходжання. Калі са звестак у справе будзе вынікаць, што патрэбная менавіта такая віза – консул будзе яе ставіць.
Малюнкі на турэмнай сцяне ад забітага Алеся Пушкіна
Копіі малюнкаў вынес фатограф Саша Васюковіч, які таксама сядзеў у той жа камеры на Валадарцы.
«Гэта была першая камера, у якую я трапіў на Валадарцы, у так званым шанхаі. У ёй утрымліваліся 24 чалавекі. Да мяне там нехта і з «Litesound» сядзеў, і Алесь Пушкін таксама. Дык вось, мне паказалі малюнак – рысачкі, якія маляваў на сцяне Алесь Пушкін. Я папрасіў сваіх, каб мне пераслалі ў перадачы кальку, каб можна было яго скапіяваць. І я зрабіў гэта. І ў выніку вынес на свабоду.
Вельмі балюча было гэта ўсё бачыць, таму што я быў да гэтага на пахаванні Алеся… І, блін, не ведаю, мне падалося, што ўсё, што я мог зрабіць, – гэта вынесці адтуль тую штуку. Для гісторыі»
Беларуса Уладзіміра Мартава затрымалі ў Расеі па запыце беларускіх сілавікоў
Нагодай стала інтэрв'ю незалежнаму выданню.
Уладзімір – былы загадчык аддзяленнем анестэзіялогіі і рэанімацыі Віцебскай лякарні. У 2020-м ён адкрыта крытыкаваў улады адносна пандэміі, казаў пра рэальную сітуацыю і праблемы медыкаў.
3 красавіка 2021 года лекара звольнілі, а ў 2022-м асудзілі на 7 содняў. Цяпер стала вядома, што ў Беларусі яго ўнеслі ў базу вышуку.
🛒 Што не так з фразай «хадзіць за пакупкамі»?
Справа ў тым, што ў беларускай мове гэты выраз мае крыху іншы сэнс, чым у расейскай. Глядзіце, у чым розніца і як будзе правільна па-беларуску☝🏻
Глядзіце поўнае выданне праграмы «Мовы Нанова» на канале «Белсат LIFE»
Разарванае яшчэ адно пагадненне Украіны з Беларуссю
Пра гэта 14 траўня паведаміў прадстаўнік ураду ў Вярхоўнай Радзе Украіны Тарас Мельнічук.
Агулам дэнансаваныя ўжо больш за 50 розных пагадненняў паміж Беларуссю і Украінай.
💥 #галоўнае за 14 траўня
▫️Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў з Радаўніцай.
▫️Парламент Грузіі ўсё ж такі прыняў закон аб «інаагентах».
▫️Візавы скандал у Польшчы працягваецца. Цяпер са студэнтамі.
▫️Сёння палітвязню Уладзіміру Мацкевічу спаўняецца 68 гадоў.
▫️Інжынер са Шклова паўгода краў куранят з птушкафабрыкі. Ён вынес 18 тысяч птушачак.
▫️Мігрант абакраў польскага памежніка і пабег у Беларусь.
▫️Беларуска перамагла ў судзе міграцыйную службу Украіны.
▫️Аказваецца, першая жонка Лукашэнкі галасавала супраць расейскай мовы.
▫️«BYPOL»: беларускія і расейскія спецслужбы рыхтуюць правакацыю на польскай мяжы з удзелам чачэнцаў.
❌ Перайшлі мяжу, занялі тры вёскі і ўшчыльную падабраліся да горада.
Расійская армія пайшла ў атаку на поўначы Харкаўскай вобласці. Ужо некалькі дзён з Ваўчанска масава эвакуююць апошніх жыхароў
Паглядзіце ☝️
Святлана Ціханоўская ўзнагароджана прэміяй «Еўрапеец года»
Лаўрэатамі прэміі штогод становяцца асобы, якія ўнеслі выбітны ўклад у еўрапейскую інтэграцыю, развіццё еўрапейскага грамадства і прасоўванне агульначалавечых каштоўнасцяў.
Раней такую прэмію атрымлівалі Уладзімір Зяленскі, Эмануэль Макрон ды іншыя палітыкі.
🤔 Ці існуюць забароненыя тэмы для жартаў?
Цяпер цяжка сабе ўявіць жарты, напрыклад, пра вайну ва Украіне. Але, як можна заўважыць, з часам людзі пачынаюць жартаваць і пра тэракты, і пра хваробы, і нават пра Галакост.
А ці ёсць нешта, пра што ніколі не будуць жартаваць комікі? Абмеркавалі гэта разам са стэндап-комікам Паўлам Радзевічам у відэа 🎥
📺 А поўнае выданне праграмы «Трэба пагаварыць» глядзіце на YouTube-канале «Белсат Life».
👩Які ён – партрэт сучаснай беларускі?
Беларускія жанчыны цяпер Пазней бяруць шлюб, менш нараджаюць і шмат працуюць, аднак сутыкаюцца ў няроўнасці заробкаў з мужчынамі.
Распавядаем пра сучасных беларускіх жанчын у нашым відэа!
🤔Метадычка беларускай прапаганды – ці дзейсная яна?
Нядаўна незалежныя экс-сілавікі з «BELPOL» паказалі метадычку, па якой працуюць прапагадысты. Якія метады ў ёй апісаныя, і ці дейнічаюць па ёй прапагандысты, глядзіце ў нашым відэа!
😲Вы не паверыце, але гэта не новы мультфільм, а дэкарацыі
У такійскім Дыснэйлэндзе зрабілі вельмі натуральных аніматронікаў.
Паглядзіце!
❗️Парламент Грузіі ўсё ж такі прыняў закон аб «інаагентах»
Сам законапраект называюць «расейскім». За яго прагаласавалі 84 дэпутаты.
На сённяшнім пасяджэнні паміж дэпутатам ад кіроўнай францыі «Грузінскай мары» і прадстаўнікамі апазіцыі адбылася сутычка. Ля будынку парламенту з раніцы праходзіць акцыя пратэсту.
Беларуска перамагла ў судзе міграцыйную службу Украіны
Раней чыноўнікі наклалі на грамадзянку Беларусі штраф за тое, што ў яе скончыўся тэрмін пашпарту. Яе абвінавацілі ў парушэнні міграцыйнага заканадаўства.
Беларуска вырашыла пайсці ў суд і распавяла, што не мае магчымасці выехаць у Беларусь. Нечакана, суд заняў яе бок.
Пачытайце, як беларуска ва Украіне абараняе свае правы:
✅Праз VPN ❎Без VPN