Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў з Радаўніцай
«Дарагія мае, гэты дзень для нас заўжды быў важны, бо беларусы добра ведаюць, якую падтрымку дае сям’я. Сёння мы не проста ўзгадваем продкаў, а нібыта адчуваем іх жывымі побач з намі. Мы ўваскрашаем у памяці іх выявы, дзелімся з імі радасцямі і навінамі.
Не ўсе сёння маюць магчымасць пайсці на могілкі да родных і блізкіх. Гэта вельмі балюча, бо рэжым намагаецца забраць у нас нават магчымасць трымацца за карані. Нягледзячы на складанасці, сваё неба мы носім з сабою, а родных людзей трымаем у сэрцы. Здолеем і гэта!», — звярнулася беларуская лідарка.
🐤 Інжынер са Шклова паўгода краў куранят з птушкафабрыкі
Ён вынес больш за 18 тысяч птушачак.
Паводле міліцыі, мужчына прадаваў куранят у прыватную фермерскую гаспадарку ў Гомельскай вобласці. Цяпер у дачыненні да яго распачатая крымінальная справа.
Шкоду птушкафабрыкі за крадзеж амаль 20 тысяч куранят ацанілі ў 15 тысяч рублёў.
🔺Візавы скандал у Польшчы працягваецца. Цяпер са студэнтамі
Аказалася, што для шматлікіх замежнікаў плата за год навучання ў ВНУ была «ўваходным білетам» на рынак працы ў ЕЗ. Справа ў тым, што «студэнцкія» візы, якія выдаюць студэнтам, даюць таксама і магчымасць уладкавацца на працу без спецыяльнага дазволу.
Паводле выдання «Dziennik Gazeta Prawna», большасць атрымальнікаў студэнцкіх візаў так і не з’яўлялася на заняткі, хаця плата за навучанне ад іх прыходзіла.
Падрабязней чытайце па спасылцы:
✅Праз VPN ❎Без VPN
👆Працягваем распавядаць пра кандыдатаў у КР
Гэтым разам прадстаўляем спіс «Каманда Латушкі і Рух «За свабоду»». Лідар спісу – Павел Латушка. Гэты спіс самы вялікі – 46 асобаў.
Якія, на думку чальцоў спісу, тры галоўныя выклікі, якія стаяць перад Беларуссю сёння, як ставяцца да санкцыяў і прыватызацыі дзяржаўных прадпрыемстваў?
Распавядаем у нашым артыкуле. Пачытайце!
✅Праз VPN ❎Без VPN
Дабрыдзень, шаноўныя!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔺«Вельмі сумленны» эканаміст Белавусаў замест Шайгу: чаму Пуцін мяняе кіраўніка Мінабароны
Праз VPN
Разбіраемся, што азначаюць перастаноўкі, хто такі Белавусаў і як гэта можа адбіцца на ходзе вайны.
🔺«Спіс бясконцы»
Праз VPN
Улады раскрылі, хто атрымае доступ да запісаў відэарэгістратараў у таксоўках і маршрутках.
🔺Знаёмімся з кандыдатамі ў Каардынацыйную раду
Праз VPN
Распавядаем пра выбарчы спіс № 11 «Краіна для жыцця».
#штопачытаць
📌 Эстонія можа адправіць свае войскі ва Украіну
Дарадца прэзідэнта Эстоніі па нацыянальнай бяспецы Мадыс Рол кажа, што гэтае пытанне цяпер сур'ёзна абмяркоўваецца.
☝️ Эстонскія вайскоўцы маглі б узяць на сябе частку тылавых функцыяў, што дазволіла б ЗСУ накіраваць больш сілаў непасрэдна на фронт для ўдзелу ў баявых дзеяннях.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔥 Таямніца таго, дзе была напісаная «Мона Ліза», раскрытая
Эн Піццоруссо, італійская геолаг і гісторык мастацтва эпохі Адраджэння сцвярджае, што ёй удалося знайсці фонавы пейзаж самай вядомай карціны ў свеце
👉 На яе думку, Леанарда адлюстраваў некалькі вядомых месцаў гораду Лека, што знаходзіцца на берагах возера Кома ў рэгіёне Ламбардыя на поўначы Італіі.
Навукоўца супаставіла мост, горны хрыбет і возера на карціне «Мона Ліза» з пабудаваным у 14 стагоддзі ў Лека мостам Аццонэ Вісконці, паўднёва-заходнімі Альпамі і возерам Гарлатэ, якое Леанарда, як вядома, наведаў 500 гадоў таму.
⛰ Яна адзначыла, што скалы ў Лека складаюцца з вапняку, а Да Вінчы намаляваў свае скалы якраз у шэра-белых колерах.
Раней сцвярджалася, што мост і дарога на карціне «Мона Ліза» належаць Бобіа, невялікаму мястэчку на поўначы Італіі. А ў 2023 годзе з'явілася новая тэорыя, што мастак напісаў мост у правінцыі Арэца. Аднак Піццоруссо кажа, што ў Лека, у адрозненні ад гэтых месцаў, ёсць возера. Падабенства бясспрэчнае, лічыць яна.
🤔 Пейзаж, намаляваны на карціне Леанарда Да Вінчы «Мона Ліза», заўсёды выклікаў бясконцыя спрэчкі. Частка мастацтвазнаўцаў увогуле лічылі, што гэты від быў уяўным і ідэалізаваным.
💁🏻♂️ У Берасці з'явіцца рэстарацыя амерыканскай кухні. Яе адкрые ўдзельнік штурму Капітолію
Эван Ньюман, якога шукае ФБР, папрасіў у Беларусі палітычнага прытулку. У інтэрв'ю дзяржаўным прапагандыстам ён расказаў пра сваё жыццё і планы.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔴 «Аб’ектыў» і – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Пуцін замяніў Сяргея Шайгу;
🔸У Беларусі стала менш абортаў, але нараджаць нашыя жанчыны таксама не спяшаюцца;
🔸Беларуская дэлегацыя прывезла ў Бельгію карціну Алеся Пушкіна «Беларускае сонца»;
🔸Заўтра беларусы адзначаць Радуніцу – дзень памінання памерлых;
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=BaJxyPEVzw8
📺 Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 паводле менскага часу запрашаем да прагляду «Студыі Белсат» на youtube-канале Белсат NEWS – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
🛩 Які лёс напаткае беларускія рэгіянальныя аэрапорты?
Пакуль выглядае на тое, што вельмі сумны. У большасці з іх плынь пасажыраў у апошнія гады ледзь-ледзь перавышае паказчыкі статыстычнай пагрэшнасці.
Паслухайце, што кажуць нашыя эксперты ☝️
🪂 Вось гэта бітва за рэкорды! 106-гадовы мужчына з Тэхасу вярнуў сабе тытул самага пажылога парашутыста
Першы раз Альфрэд Блашке скокнуў з парашутам у дзень свайго стагоддзя ў 2017 годзе. У 2022-м 103-гадовая шведка Рут Лінэа Інгэгерд Ларсан забрала ў Альфрэда тытул самага пажылога парашутыста. Праз тры гады ён паўтарыў подзвіг, усталяваўшы рэкорд.
«Калі вы думаеце, што чагосьці не можаце, то проста недаацэньваеце сябе. Часам проста трэба наважыцца і паспрабаваць», – заявіў Альфрэд Блашке, калі спусціўся на зямлю.
Разам з Альфрэдам упершыню ў жыцці скокнуў з парашутам і губернатар Тэхаса Грэг Эбат.
🔹 У пятніцу каля 140 мігрантаў паспрабавалі прарваць мяжу з Польшчай у раёне Белавежы
Кадры іхняга «штурму» паказала «Страж Гранічна».
Паводле інфармацыі памежнікаў, мігранты шпурлялі ў польскіх службоўцаў камянямі і галлём, аднак іхную навалу ўдалося адбіць, і ў выніку група замежнікаў вярнулася назад углыб Беларусі.
💁🏻♂️ Міжнародная лізінгавая кампанія «Eleving Group» сышла з беларускага рынку
У Беларусі пад брэндам «Mogo Belarus» яна працавала з 2017 года. Акрамя нашай краіны, прадстаўніцтвы латвійскай кампаніі ёсць яшчэ ў 16 дзяржавах.
Чытайце болей:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🇸🇪 Прэм'ер-міністр Швецыі заявіў, што ў выпадку вайны ягоная краіна гатовая размясціць ядравую зброю на сваёй тэрыторыі
У той жа час Ульф Крыстэрсан дадаў, што «ўсё сяброўства Швецыі ў NATO і ўся шведская абарона накіраваныя на тое, каб не дапусціць такой сітуацыі».
Чытайце падрабязней:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔍 Які ўплыў аказалі на беларускія землі крыжакі і Тэўтонскі ордэн?
Чаму гэты ордэн наогул быў створаны? Навошта адбываліся крыжовыя паходы?
Ну і, нарэшце, якое значэнне мела ў гісторыі ВКЛ і Тэўтонскага ордэна Грунвальдская бітва?
👀 Глядзіце і слухайце пра ўсё гэта ў новым выданні «Вусоў Скарыны»
Мігрант абакраў польскага памежніка і пабег у Беларусь
Калі жаўнер падышоў да плота на польска-беларускай мяжы, мігрант працягнуў руку праз яго і хутка выхапіў радыётэлефон. Памежнік хацеў адабраць прыладу, але выкрадальнік уцёк у бок Беларусі.
Радыётэлефон адразу быў выдалена адключаны.
◽️Сёння палітвязню Уладзіміру Мацкевічу спаўняецца 68 гадоў
Гэта ўжо трэці дзень народзінаў, які філосаф, метадолаг, грамадскі дзеяч і наш калега сустракае за кратамі.
Спадару Уладзіміру прысудзілі 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Нашаму калегу інкрымінавалі адразу 3 артыкулы: «абраза Лукашэнкі», «стварэнне і кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем» і «актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
Распавядаем пра правілы жыцця Уладзіміра Мацкевіча. Пачытайце!
✅Праз VPN ❎Без VPN
У Менску на Радаўніцу запусцілі дадатковыя маршруты
🔸На «Паўночныя» могілкі, акрамя аўтобусных маршрутаў №68, №109, 14 траўня пусцяць дадатковыя аўтобусы – №974Э, №979Э, №977 і №973Э.
🔸На могілкі ў «Калодзішчах», акрамя маршруту №31, можна будзе скарыстацца дадатковым аўтобусам №972Э.
🔸Да «Заходніх» могілак можна будзе даехаць маршрутам №170С, сюды ж пусцяць дадатковы маршрут №970Э.
🔸На «Чыжоўскія» могілкі будзе курсаваць аўтобус №94С. Акрамя таго, 14 траўня сюды будуць хадзіць яшчэ некалькі дадатковых маршрутаў.
🔸Дабрацца на могілкі ў «Міханавічы» можна будзе аўтобусам №5Э, сюды ж будуць даязджаць дадатковыя маршруты №975Э і №971Э.
🔸Да могілак «Лясныя» будзе хадзіць аўтобус №178Э.
Акрамя таго, будзе зроблены бясплатны заезд транспарту на тэрыторыю могілак.
📌 «Што трэба сказаць у адносінах асабістага жыцця Лукашэнкі? Што гэта абсалютна хворы чалавек!»
Асабістае жыццё Лукашэнкі заўсёды выклікала шмат пытанняў. Чаму ў Беларусі ніколі не было першай лэдзі, на якія беніфіты мяняюць сваю схільнасць дзяўчаты з найбліжэйшага кола дыктатара?
Разбіраемся ў нашым відэа!
💥 #галоўнае за 13 траўня
✔️ Польшча збіраецца выдаткаваць дадатковыя сродкі на мадэрнізацыю агароджы на мяжы з Беларуссю. Тым часам польскія памежнікі паказалі відэа, як 10 траўня мяжу каля Белавежы штурмавалі 140 мігрантаў
✔️ Прэзідэнцкія выбары ў Літве: будзе другі тур
✔️ З-пад завалаў пад'езду, які абрынуўся ў нядзелю ў Белгарадзе, дасталі целы 15 загінулых
✔️ У Казахстане паставілі кропку ў гучнай справе – былому міністру эканомікі, які да смерці збіў жонку, прысудзілі 24 гады турмы
✔️ З беларускага рынку сышла яшчэ адна міжнародная кампанія
✔️ У Берасці з'явіцца рэстарацыя амерыканскай кухні. Яе адкрые ўдзельнік штурму Капітолію
✔️ Сюжэт аб тым, як «купалаўцы» ставяць п'есу «Зэкамерон» паводле аднайменнай кнігі апавяданняў палітвязня Максіма Знака
#рэпрэсіі:
▫️Праваабаронцы: у красавіку ў Беларусі за «палітыку» асудзілі як мінімум 161 чалавека
▫️У Менску за ўдзел у пратэстах затрымалі дырэктара мэблевай кампаніі
▫️Таксама за падзеі 2020-га затрымалі інжынера-праграміста Банкаўскага працэсінгавага цэнтру
🍺 Півазаўры, глядзіце што вынайшлі для вас у Нямеччыне!
Гэта не проста ровар, а трансформер, які можа раскладвацца ў павозку для некалькіх скрыняў з півам!
Ну і шкоду для здароўя, якую наносіць пенны напой, можна трохі кампенсаваць, праехаўшы на такім транспартным сродку некалькі кіламетраў.
💬 «На Валадарцы быў расстраляны ягоны прадзед. І ён хадзіў тым самым расстрэльным калідорам»
Сюжэт аб тым, як «купалаўцы» ставяць п'есу «Зэкамерон» паводле аднайменнай кнігі апавяданняў палітвязня Максіма Знака.
Паглядзіце!
💔 Максім Знак
Сябра прэзідыуму Каардынацыйнай рады па ўрэгуляванні палітычнага крызісу, адвакат.
У 2009 годзе Максіму была прысвоена навуковая ступень кандыдата юрыдычных навук. Таксама ён з'яўляецца арбітрам Міжнароднай палаты арбітраў пры Саюзе юрыстаў Рэспублікі Беларусь.
У траўні 2020 года адвакат пазнаёміўся з Віктарам Бабарыкам і заняўся юрыдычным напрамкам працы ягонага штабу.
Да таго ж, Максім – таленавіты літаратар. У зняволенні ён напісаў зборнік апавяданняў «Зэкамерон», па якім «Вольныя купалаўцы» паставілі нядаўна пʼесу.
Максіма знака абвінавацілі па трох артыкулах КК Рб, у тым ліку нібыта «Змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам».
Яму прысудзілі 10 гадоў зняволення.
📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба
🙄 Рэжым сцвярджае, што мы проста-такі ратуем Кітай ад малочнага галадання
Што без нашай малочкі аніводзін кітаец не ўяўляе сабе жыцця і што нашыя гандлёвыя стасункі паляпшаюцца з кожным днём.
Але ж на тое і прапаганда, каб хлусіць і не чырванець. А як жа ж там на самой справе?
👉 Разбіраемся ў таямніцы сапраўдных беларуска–кітайскіх стасункаў у новым выпуску праграмы «Атма$фера».
📽 Поўны выпуск глядзіце на нашым YouTube канале БЕЛСАТ NEWS
💬 «У Вашынгтоне і Бруселі няма стратэгіі па Беларусі. Затое яна ёсць у Крамлі»
У новым выданні ток-шоу «План: Б» абмяркоўваем сцэнары Пуціна для нашай краіны, ці ўдасца выкруціцца ад інтэграцыі ды хто супрацьстаіць гэтым працэсам унутры сістэмы?
▶️ https://youtu.be/1i32gWOAP60
🇰🇿 У Казахстане паставілі кропку ў гучнай справе – былому міністру эканомікі, які да смерці збіў жонку, прысудзілі 24 гады турмы
Пасля сваркі з жанчынай у рэстаране Куандык Бішымбаеў 8 гадзін збіваў яе. Пазней Салтанат Нукенава памёрла ад атрыманых траўмаў – дактароў для яе Бішымбаеў выклікаць не стаў, хоць жанчыну яшчэ можна было выратаваць.
Прычынаю такіх паводзінаў экс-чыноўніка сталі падазрэнні ў тым, што жонка яму здраджвае.
📷 Фота: @tengrinews
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️ Прапаганда па метадычцы. BELPOL – пра «фабрыкі ботаў», падстаўныя «незалежныя» каналы і блогераў
✔️ Бельгія, Данія і Польшча – шэраг сустрэч Святланы Ціханоўскай
✔️ У Лідзе лекары змагаюцца за жыццё дзяўчынкі, якая выпала з атракцыёну
✔️ Расейцы наступаюць на Харкаўшчыне. Жыхароў Ваўчанску эвакуююць
✔️ У Белгародскай вобласці за содні загінулі ў выніку абстрэлаў 19 чалавек. 15 з іх – пад заваламі разбуранага пад'езду
✔️ Лёс прэзідэнцкай пасады ў Літве вырашыцца ў другім туры выбараў
✔️ У Грузіі працягваюцца жарсці вакол скандальнага закону «Аб замежных агентах»
✔️ На вуліцах Ерэвану патрабуюць адстаўкі Пашыняна
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🥰 Гэтая акторка пражыла 95 гадоў і да апошняга выходзіла на сцэну
Стэфанія Станюта нарадзілася роўна 119 гадоў таму, а ўжо ў 1918 годзе яна выйшла на сцэну. Яна аднолькава бліскуча грала і шэкспіраўскіх гераінь, і сялянак. За час сваёй кар’еры спадарыня Стэфанія сыграла каля 200 роляў.
Паглядзіце сюжэт пра нашую выбітную зямлячку!
😊 Паглядзіце на гэтыя смешныя здымкі хатніх гадаванцаў
Усе яны патрапілі ў фінал сёлетняга конкурсу Comedy Pet Photo Award.
📷 Цяпер на афіцыйнай старонцы конкурсу ідзе галасаванне на «Прыз глядацкіх сімпатыяў». Там можна пабачыць усе 30 фатаграфій-фіналістаў і прагаласаваць за тую, якая спадабалася найбольш.
📍З-пад завалаў пад'езду, што ўчора раніцай абрынуўся ў Белгарадзе, дасталі ўжо 15 целаў
Ратавальнікі скончылі разбор завалаў, таму, імаверна, гэтая лічба канчатковая. Яшчэ 17 асобаў былі параненыя, аднак іхныя жыцці ўдалося выратаваць.
Чытайце на сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN