💁 Калі побач пакласці паперку з замежным словам, то віно «Степной Беркут» ўжо не так танна выглядае
Вось такі асартымент прапануюць на выбарчых участках у Гомлі.
Наведнікі адзначаюць, што раней алкаголь на ўчастках для галасавання можна было толькі купіць, а цяпер прагрэс пайшоў далей – наліюць бясплатна, яшчэ і з асартыментам.
🤷🏻♀️ Навошта ўвогуле алкаголь на выбарчых участках, якія найчасцей месцяцца ў школах, – вялізнае пытанне
🤡 Лукашэнка анансаваў свой удзел у выбарчай кампаніі 2025
Канешне, калі яго словы «перадайце ім, што пайду» былі не пра паход у буфет пасля закідвання бюлетэня ў урну.
😁 Паводле Лукашэнкі (толькі не смейцеся):
«нигде в мире нет таких открытых честных выборов как в Беларуси, а свергнуть власть в стране будет сложно даже самым радикальным способом».
❗️ Святлана Ціханоўская заклікала беларускіх выбаршчыкаў «заставацца дома» і «не ўдзельнічаць у падмане»
У якасці альтэрнатывы так званым выбарчым забавам – танным сталоўкам ды прапагандысцкім кінапаказам беларуская лідарка прапануе паглядзець онлайн-марафон «Выбіраю новую Беларусь».
У онлайн-марафоне прымуць удзел больш за 20 спікераў – «артыстаў і актывістаў, эканамістаў і палітыкаў, блогераў і журналістаў», якія «падзеляцца сваім бачаннем, як ад дыктатуры падману і страху перайсці да новай Беларусі».
❓ Чаму вайна ва Украіне – справа беларусаў?
❓ З якімі складанасцямі сутыкаюцца беларускія ваяры на фронце і пасля яго?
❓ Ці праўда, што беларускіх добраахвотнікаў ва Украіна становіцца ўсё меней?
Пра гэта мы пагаварылі з былым добраахвотнікам, прадстаўніком Асацыяцыі беларускіх ветэранаў вайны Андрэем Кушняровым. Пачытайце, ён распавёў шмат цікавага.
✅ Чытаць праз VPN ❎ Без VPN
☕️ Добры дзень, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы, каб пачытаць раніцою:
🔺 «Я раблю ўсё, каб вайна не прыйшла туды, дзе знаходзіцца мой сын». Валанцёркі – пра вайну ва Украіне
Праз VPN
Распавядаем гісторыі дзвюх беларусак, якія натхняюць не губляць надзею нават у самыя змрочныя часы.
🔺 Прагнозы адносна вайны ва Украіне: у пачатку ўварвання і праз два гады
Праз VPN
Не толькі пуцінскі «Кіеў за тры дні» і «два-тры тыдні» Арэстовіча.
🔺 На «бязвыбары» у Беларусі пастанавілі прывабіць «Белымі Росамі» з «сюрпрызам»
Праз VPN
У Беларусі зладзілі «патрыятычную кінаакцыю» з паказам знакамітай камедыі «Белыя Росы» у кінатэатрах і паўсюль, дзе адкрылі выбарчыя ўчасткі. У якасці тызера гледачам прапануюць прапагандысцкую стужку.
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 24 лютага
📌 Гадавіна поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну. Згадваем імёны беларусаў, якія загінулі, пачынаючы з 24 лютага 2022 года;
📌 Дзве тоны гною прывезлі да вілы расейскага амбасадара ў Варшаве. Акцыі салідарнасці ў Украінай прайшлі па ўсім свеце;
📌 У Кіеў прыбылі прэм’ер-міністры Італіі, Канады, Бельгіі, а таксама кіраўніца Еўракамісіі;
📌 Да беларусаў з сотняў экранаў па ўсёй Беларусі звярнулася Святлана Ціханоўская. Вось так гэта выглядала;
📌У Офісе Ціханоўскай адбылася вялікая сустрэча спецпасланнікаў аб Беларусі;
📌 Цела Аляксея Навальнага аддалі маці;
📌 ЦВК сцвярджае, што на выбарах дэпутатаў датэрмінова прагаласавалі 41,71% выбарнікаў. Журналісты «Белсату» параўналі звесткі з агучанымі падчас «рэферэндуму» 2022 года;
📌 Змянілі правілы ўлучэння ацяплення: чакаць давядзецца меней;
📌 З Чырвонай кнігі Беларусі хочуць выключыць 12 відаў жывёлінаў і 26 відаў раслін;
📌 Затрыманыя намеснік старшыні аблвыканкаму ў Берасці і дырэктар аднаго з буйнейшых прадпрыемстваў;
❤️ 🇺🇦 Акцыі салідарнасці з Украінай адбываюцца сёння ва ўсім свеце
Нашы карэспандэнты дасылаюць фота з Берліну, дзе каля Брандэнбургскай брамы сабралася каля 5 тысячаў удзельнікаў. На мітынгу выступіў у тым ліку мэр нямецкай сталіцы. Беларусы прыйшлі на мітынг асобна вялікай групаю.
Таксама акцыя адбылася і ў Варшаве ля расейскай амбасады. Дзясяткі знічаў на знак памяці загінулых. Каля тысячы чалавек рушылі маршам ад амбасады ў кірунку польскага Сейму.
❤️ Беларусы далучыліся да акцыяў салідарнасці не менш як у 15 краінах свету
☝️ Чытачы даслалі нават фота з Масквы, дзе беларусы ўсклалі кветкі да вечнага агню каля Крамля (апошняе фота)
📷 Міра Ляселішская, Карына Пашко / Белсат
🎥 чытачы @belsat
Больш фота і падрабязнасцяў 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔻 «Ідзем у глухую абарону». Два гады з пачатку вайны ва Украіне, што абдываецца на фронце?
Як за гэты час змянілася Украіна і як вайна паўплывала на Беларусь? Глядзіце ў нашым сюжэце☝️
Асноўныя вынікі 731-х содняў поўнамаштабнай вайны чытайце ў нашым штодзённым аглядзе
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🙌 Вось так выглядалі экраны ў Беларусі сёння
Спыталі ў BELPOL пра сённяшнюю акцыю:
Самое главное, что сегодня, в день начала войны россии против Украины, беларусы увидели национальные символы своей страны, а также смогли увидеть антивоенное обращение Президента Республики Беларусь Светланы Георгиевны Тихановской. Борьба не окончена! Жыве Беларусь! Слава Украине!
🙌 Упершыню цалкам жаночы экіпаж правёў патрульны вылет на AWACS
За мінулы год авіяцыя NATO больш за 300 разоў перахапляла расейскія ваенныя самалёты, якія набліжаліся да межаў Альянсу
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Сумная гадавіна.Што змянілася за 2 гады вайны?
🔸Да другой гадавіны расейскага ўварвання Еўразвяз і ЗША ўвялі санкцыі супраць Расеі і Беларусі;
🔸 Апошні дзень датэрміновага. Параўноўваем лічбы;
🔸Дзень народзінаў Рыгора Барадуліна;
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=P8oaaOVTmO8
🤔 Толькі не спісвай слова ў слова або матэматыка па-выбаркамаўскі
Журналісты «Белсату» параўналі звесткі пра ўдзел у датэрміновым галасаванні на сёлетніх выбарах з агучанымі падчас мінулай электаральнай кампаніі.
Гаворка пра рэферэндум 2022-га. І вынікі амаль ідэнтычныя.
Гэтак, сёлета ў першы дзень агучылі яўку амаль 6%, два гады таму – 6,9%. Цяпер па двух днях прагаласавалі нібыта крыху больш за 14,5%, падчас мінулай кампаніі – амаль столькі ж. Тое сама – з іншымі днямі.
Паказваем наглядна на выяве ☝️
🔻 Цела Аляксея Навальнага аддалі маці
Пра гэта паведамляе прэс-сакратарка палітыка Кіра Ярмыш:
Спасибо большое всем, кто требовал этого вместе с нами. Пока Людмила Ивановна в Салехарде. Похороны еще впереди. Мы не знаем, будет ли власть мешать провести их так, как этого хочет семья и как того заслуживает АлексейЧитать полностью…
💬 Пуцінскі «Кіеў за тры дні» і «два-тры тыдні» Арэстовіча
Безліч прагнозаў пра вайну ва Украіне гучала за два гады, іх хапае і цяпер, на любы густ і ад любых крыніцаў.
☝️ «Белсат» згадаў, што прадракалі раней, а таксама запытаў трох экспертаў пра іхныя прагнозы ў пачатку вайны і пра чаканні ад 2024 году
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#штопачытаць
☝️ «RBI Group» у адказ на запыт «Белсату» растлумачыла, чаму пастанавіла прадаць сваю долю ў беларускім «Прыёрбанку»
Аўстрыйская кампанія адмовілася раскрываць асобу новага ўласніка, спаслаўшыся на патрабаванні канфідэнцыйнасці.
💁 Прычыны продажу «Прыёрбанку» растлумачылі коратка: «Геапалітычная сітуацыя».
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#грошы
🔻 Адзіны грузавы шлях паміж Беларуссю і Польшчай можа быць заблакаваны
Польскія перавозчыкі і фермеры падалі ў адміністрацыю гміны Цярэспаль заяўку на правядзенне акцыі пратэсту на аўтадарозе № 68 у раёне Карошчына.
На працягу месяца ўдзельнікі акцыі плануюць прапускаць па ключавой трасе па адным грузавіку за гадзіну. Для беларускіх транспартных кампаній гэта можа азначаць страты ў сотні мільёнаў еўра.
Беларускія перавозчыкі рыхтуюць петыцыю. Падрабязней 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😲 Эстоніі ў свеце стала больш
Кожныя восем гадоў зямельны Дэпартамент складае карту ўзбярэжжа Балтыйскага мора і Вялікіх азёраў. У выніку апошніх даследаванняў высветлілася, што колькасць марскіх выспаў Эстоніі павялічылася з 2222 да 2317, а плошча Эстоніі цяпер складае 45 335 км².
💬 Прадстаўніца зямельнага дэпартаменту Леа Паутс патлумачыла:
Берагавая лінія Балтыйскага мора пастаянна змяняецца. На берагавую лінію ўплывае пасляледавіковае ўзняцце, якое выклікае ўздым грунту, а таксама бесперапынныя працэсы берагавой эрозіі і акрэцыі, асабліва інтэнсіўныя падчас штормаў. Таму берагавую лінію час ад часу даводзіцца зноўку наносіць на карту
Гэта «залежыць ад іх захаванасці, асаблівасцяў і таго, ці трэба людзям іх называць – напрыклад, каб растлумачыць сябрам, куды яны адправіліся ў паход на каноэ летам або на каньках зімойЧитать полностью…
☝️ Гэтай ноччу Расея атакавала Украіну ракетамі і дронамі
Кіраўніца Аб'яднанага каардынацыйнага прэс-цэнтра Сіл абароны поўдня Украіны – палкоўнік Наталля Гумянюк распавяла, што расейцы хацелі знішчыць украінскую сістэму супрацьпаветранай абароны, а потым запускалі хвалямі беспілотнікі. Ракеты былі збітыя ўкраінскай СПА над акваторыяй Чорнага мора.
Атак дронамі было некалькі, але сілы абароны Украіны выдатна адпрацавалі іх.
Не абышлося, што праўда, без разбурэнняў – так у Канстанцінаўцы Данецкай вобласці прыляцела па будынку чыгуначнага вакзалу. Падчас удару закранула гандлёвы цэнтр, навакольныя дамы і праваслаўны храм.
😮 Летась нелегальнага тытуню з Беларусі выявілі на $6 млн
Цыгарэты хаваюць у «грузах драўніны, вугалю, солі, у ахоўных пакрыццях вагонаў-цыстэрнаў»
Цыгарэты складаюць больш за палову абʼёму ўсёй кантрабанды? выяўленай летась на мяжы з Беларуссю, Расеяй і Украінай
🎙 Музычная падборка салідарнасці
За апошнія содні адразу некалькі вядомых музыкаў выпусцілі шэраг антываенных кампазіцый:
✔️ Макс Корж прэзентаваў антываенны трэк - «Холодное утро»
✔️ Noize MC выпусціў песню «Open Air». У кліпе - кадры з Ірпені пад Кіевам за красавік 2022 года.
✔️ Гурт Океан Ельзи выклаў на сваім канале відэа на песню «Відповідь»
Пра боль і памяць, пра пажыццёвую падзяку, пра цяжкі і доўгі шлях да Перамогі.
Пра пытанне «колькі яшчэ?..»
#штопаслухаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 24 лютага
🔻 Як найменей 1671 чалавек былі асуджаныя ў Беларусі за антываенную пазіцыю;
🔻 У Менску затрымалі каля 40 архітэктараў;
🔻 Затрымалі жыхара Кіраўска, які нібыта збіраўся «ўсталяваць схаваную камеру на выбарчым участку»;
🔻 Затрыманы жыхар Берасця за ўдзел у пратэстах у 2020-м годзе;
🔻 На паказальны суд прывялі школьнікаў;
🔻 Былы палітвязень Міхаіл Жамчужны выехаў з Беларусі. Агулам на радзіме ён прабыў за кратамі 11 гадоў;
🙌 Больш за 30 сусветна вядомых музычных і кіназорак звярнуліся да ўкраінцаў са словамі падтрымкі
Сярод іх – Роберт Дэ Ніра, Вігга Мортэнсэн, Катрын Дэнёў, гурт Imagine Dragons, Джарэд Падалекі, Эма Томпсан, Стывен Фрай і іншыя.
🎥 @United24media
🤦♂️ На «бязвыбарах» зладзілі «патрыятычную кінаакцыю» з паказам знакамітай камедыі «Белыя Росы»
Але ёсць нюанс: у якасці тызера гледачам прапануюць прапагандысцкую стужку. Дзяржаўныя медыі адзначаюць, што гэта – «падарунак выбарцам». Паказы бясплатныя.
☝️ Офіс Святланы Ціханоўскай назваў адзіны дзень галасавання 25 лютага «бязвыбарамі» і прапанаваў правесці гэтую нядзелю больш карысна: напрыклад, прыгатаваць беларускую нацыянальную страву і запрасіць сяброў, схадзіць у музей або на экскурсію, заняцца спортам.
❤️🩹 «Ведаеце, як беларусы дапамагаюць? Беларус прывёз машыну ціхенька, перадаў вайскоўцам і ўсё»
Гісторыі дзвюх беларусак, якія натхняюць не губляць надзею нават у самыя змрочныя часы
Алена Жаркевіч – кіраўніца беларуска-украінскага хабу «Сустрэча». Беларуска неўтаймавана дапамагае іншым вось ужо некалькі гадоў. У Беларусі займалася актывізмам, разам з сынам пераехала ва Украіну ў 2021 годзе:
Наталля Ягорава пайшла валанцёрыць з пачаткам поўнамаштабнага ўварвання, а пазней стала пераганяць машыны хуткай дапамогі ва Украіну. Да чэрвеня 2023 года яна здзейсніла каля 26 выездаў.
Пра лісты беларускім палітвязням ад украінскіх дзяцей, пра новы год з ваярамі, а таксама пра тое, чаму даводзіцца хаваць, што ты беларуска👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#штопачытаць
🕯 Яны не дачакаліся перамогі, але аддалі жыццё, каб яе наблізіць. Беларусы, якія загінулі ва Украіне, пачынаючы з 24 лютага 2022 года
🙌 Вельмі важна, каб імёны герояў, якія аддалі свае жыцці за свабоду, не былі забытыя і каб у будучыні мы з гонарам маглі называць іх, аддаючы належную пашану.
Колькасць загінулых ідзе на дзясяткі. І выглядае на тое, што ўсталяваць дакладны лік робіцца ўсё больш складана.
Поўны спіс імёнаў загінулых з абодвух бакоў вайны 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🙌 Беларускія і ўкраінскія артысты аб'ядналіся ў «Культурны дэсант»
«Культура – гэта нашая зброя», – кажа беларуская спявачка Маргарыта Ляўчук, якая далучылася да культурнага дэсанту і вуступае з канцэртамі для ваяроў палка Каліноўскага
🥺 Дзяніс Дудзінскі падзяліўся кадрамі з вайны, якія ўдалося зняць падчас працы ва Украіне
Аператар Алесь Баразенка і журналіст Дзяніс Дудзінскі некалькі месяцаў працавалі ў гарачых кропак ва Украіне
Сярод іншага, ім удалося стварыць цэлы цыкл рэпартажаў «Людзі вайны». За яго пазней яны атрымалі прэмію «Вольнае слова».
🙌 Але раім яшчэ паглядзець рэпартаж пра іх – калегаў, якімі мы ганарымся, за якіх увесь час перажывалі і дзякуючы якім маглі бачыць на ўласныя вочы жахі вайны. Глядзіце размову з Алесем і Дзянісам ПА СПАСЫЛЦЫ 🎞
#штопаглядзець
☝️ Нашы крыніцы паведамляюць: затрыманы намеснік старшыні аблвыканкаму ў Берасці і дырэктар аднаго з буйнейшых прадпрыемстваў
Гаворка ідзе пра першага намесніка старшыні Берасцейскага аблвыканкаму Валянціна Зайчука і дырэктара «Берасцейскай кацельнай гаспадаркі» Юрыя Аверчука. Неафіцыйныя крыніцы сцвярджаюць, што прычынай затрымання стаў хабар.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😬 Дзве тоны гною прывезлі да вілы расейскага амбасадара ў Варшаве
Гэтак польскія актывісты правялі акцыю падтрымання Украіны.
☝️ Падобную акцыю ў свой час зладзіў забіты за кратамі мастак Алесь Пушкін, які прывёз тачку гною да рэзідэнцыі Лукашэнкі
⏺Да беларусаў з сотняў экранаў па ўсёй Беларусі звярнулася Святлана Ціханоўская
Як паведамляе офіс беларускай лідаркі, сёння з 15:00 на сотнях экранах па ўсёй Беларусі выйшаў відэазварот Святланы Ціханоўскай да беларусаў – з нагоды гадавіны пачатку вайны і фальшывых выбараў.
Паведамляецца, што акцыю правяло аб'яднанне сілавікоў Беларусі BELPOL.
Агулам відэа магло выйсці на больш чым 2000 экранаў, усталяваных у публічных месцах — на плошчах, у супермаркетах, гандлёвых і спартовых цэнтрах, яно працягвае паказвацца дагэтуль. Чытачы @belamova заўважылі відэа на адным з экранаў у супермаркеце.
😮 Вы бачылі? Дасылайце нам фота і відэа у чат-бот @BelsatBot