💱 Курсы валютаў на 8 жніўня
Долар і еўра працягваюць расці. А вось рубель крыху страціў пазіцыі.
#курсывалютаў
🔶 Праз атаку Украіны на Курскую вобласць Расеі, дзе працуе газаразмеркавальная станцыя «Суджа», праз якую сыравіну пампуюць у ЕЗ, падаражэла паліва
Звесткі нідэрландскай біржы «ICE Endex» сведчаць, што кошт газу ў найбліжэйшых кантрактах на верасень вырас да € 38,45 за мегават-гадзіну. Гэта максімум з леташняга снежня.
Кастрычніцкія ф’ючарсы на газ на «ICE Endex» падаражэлі да € 39,14 за мегават-гадзіну.
👉 Хаця гэткае падаражанне канешне не ідзе ў параўнанне з 2022 годам, калі з пачаткам вайны ва Украіне ЕЗ злазіў з расейскай газавай іглы. Тады цэны ўзляталі да € 330 за мегават-гадзіну.
🤯 Пасля вяртання з крымскага «Артэку» дзеці пачынаюць называць украінцаў нацыстамі
Беларускіх дзяцей возяць у акупаваны Крым у якасці ўзнагароды за супрацоўніцтва з Расеяй. Аднак астатнім часам гэтую тэрыторыю ўсё больш бамбяць.
Хто тыя бацькі, якія адпраўляюць сваё дзіця ў лагер у фактычна зону баявых дзеянняў? І што там робяць з беларускімі школьнікамі, што пасля яны ў прызнаюцца ў любові да Расеі?
👉 Чытаць падрабязней
📌 Не адкрываецца тэкст па спасылцы — уключыце VPN
Беларусы сталі больш зарабляць?
Эксперты даследчага цэнтру BEROC зрабілі агляд эканомікі і сапраўды заўважылі рост заробкаў. Але адна справа — заробкі, іншая — кошты і розныя выдаткі, наконт якіх ужо ёсць пытанні.
Пра гэта, а таксама чаго чакаць беларускай эканоміцы ў будучыні, пачытайце пераказ даследвання простымі словамі — ПА СПАСЫЛЦЫ.
😵💫 «Беларусьфільм» рыхтуе прапагандысцкую стужку «Культурный код»
Галоўныя пытанні, якія паставіў рэжысёр: што значаць для моладзі дзяржаўныя сімвалы краіны і хто такія сапраўдныя патрыёты?
Па сюжэце, героі фільма раскрываюць «таямніцы» музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці, удзельнічаюць у аўтапрабегу і становяцца адзінымі гледачамі выступлення Прэзідэнцкага аркестра.
У канцы фільма персанажы разгадваюць «культурный код» беларусаў. Стужку збіраюцца паказаць ва ўсіх кінатэатрах з 5 кастрычніка.
Паводле з тг-каналу «Священный Белавуд», аўтары скралі ідэю і кінамову стужкі ў стваральнікаў фільма «Гэта я, Мінск» Змітра Дзядка і Андрэя Грынько, які так і не выйшаў на экраны.
💥 #галоўнае за 7 жніўня
✔️Былы дэпутат Вярхоўнага Савету Сяргей Навумчык выступіў у абарону «Белсату»
✔️ЗСУ захапілі некалькі населеных пунктаў Курскай вобласці і газавымяральную станцыю
✔️Кітай прафінансуе Дзяржпамежкамітэт Беларусі
✔️Эксперты не прызналі абвінавачанага ў забойстве беларускі Лізы псіхічна хворым
✔️Іран мае намер напасці на Ізраіль?
✔️Чаму ў абменных спісах не было ніводнага беларускага палітвязня
✔️Сацыёлаг аб выніках апытання аб закрыцці мяжы з Беларуссю: «Яшчэ больш схілімся да расейскага вектару»
✔️Суд зліквідаваў Менскае роварнае таварыства
✔️У блогера і былога палітвязня Vadimati у калоніі развілася анкалагічная хвароба
#рэпрэсіі:
▫️Памерла маці палітзняволеных антыфашыстаў Цімура і Тамаза Піпія
▫️Да спісу палітвязняў у Беларусі дадалося 10 чалавек
▫️Яшчэ восем жыхароў Брэста асудзілі да калоніі за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту
▫️«Хапун» у Кобрыне — затрымалі як мінімум 5 чалавек
💔 Вадзім Жылінскі
Жыхар Берасця, фігурант крымінальнай справы аб масавых беспарадках.
12 жніўня 2021 года ў судзе Ленінскага раёна г. Берасця Святаслаў Каліна пакараў палітвязня 4 гадамі зняволення.
📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Прарыў ВСУ ў Курскую вобласць. Версіі бакоў розняцца.
🔸 «Яе звалі Ліза» – неўзабаве пачнецца суд над абвінавачваемым у згвалтаванні і забойстве беларускі ў Варшаве
🔸 Літоўскую кампанію аштрафавалі на 13,6 млн еўраў за пастаўкі аўтаў у Беларусь
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/vlVG5BYY5fM
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
❓Вайна дайшла да Курскай вобласці Расеі?
Тлумачым, што там адбываецца і ці праўда, што ЗСУ ужо на расейскай зямлі☝🏻
🔥 «Турэцкі кілер», цяжарная фехтавальніца і Снуп Дог, які баіцца коней
Галоўныя мэмы і скандалы Алімпіяды-2024 у картках ☝🏻
🫡Беларусам варта паклапаціцца пра стварэнне незалежнага войска?
Прадстаўнік па нацыянальнай абароне Вадзім Кабанчук, нядаўна прызначаны ў АПКБ, у інтэрв'ю «Белсату» падзяліўся планам сваіх дзеянняў на новай пасадзе☝🏻
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Лукашэнкаўскае войска рыхтуецца супрацьстаяць дыверсантам
✔️Яшчэ адна аблава сілавікоў у Кобрыне
✔️У Гомлі тралейбус збіў школьніцу, дзяўчынка ў рэанімацыі
✔️Справу забойцы беларускі Лізы перадаюць у варшаўскі суд
✔️Цяпер афіцыйна кандыдатка - новы этап кампаніі Камалы Гэрыс
✔️ЗША спрабуюць перадухіліць поўнамаштабную вайну на Блізкім Усходзе
✔️Бітва тытанаў: ЗША і Кітай змагаюцца за першанство ў медальным заліку Алімпіяды
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
📝 Чаму ў абменных спісах не было ніводнага беларускага палітвязня
Колькасць палітвязняў у нашай краіне не змяншаецца, але нягледзячы на гэта, у нядаўнім абмене зняволенымі з боку Беларусі фігураваў толькі Рыка Крыгер.
📍У сваё аўтарскай калонцы Аляксандр Кныровіч называе некалькі прычынаў адстутнасці беларусаў у гэтых спісах.
💱 Курсы валютаў на 7 жніўня
На сённяшніх таргах усе тры валюты неістотна дадалі ў кошце адносна беларускага рубля
#курсывалютаў
🤔 «Заклікаем прадстаўнікоў кааліцыі Латушка-Ціханоўскай пазбягаць аўтарытарных практык і будаваць палітычнае лідарства на аснове дэмакратычных прынцыпаў»
Вадзім Пракоп'еў, Андрэй Ягораў і Аляксандр Кныровіч ад імя фракцыі КР «Беларусы» апублікавалі заяву, у якой выступілі супраць падаўжэння мандата Святланы Ціханоўскай у якасці лідаркі дэмсілаў.
«Лічым, што палажэнне аб бестэрміновым падаўжэнні мандата Святланы Ціханоўскай у якасці нацыянальнай лідаркі, замацаванае ў «Пратаколе аб узаемадзеянні КС, ОПК і ОСТ», недапушчальнае і падрывае давер да ўсіх дэмакратычных сіл Беларусі ў цэлым»
📌 Ілля Яшын: беларускія палітвязні павінны былі быць у спісе на абмен
Расейскі палітык, які быў асуджаны па палітычных матывах у Расеі і вызвалены праз абмен з ЗША, распавёў пра вязніцы ў Беларусі:
«Насколько в Беларуси подавляют, унижают людей. И Лукашенко в этом смысле абсолютно недоговороспособен. Известно, что частью этой сделки должны были стать белорусские политзаключенные. Но мы с вами уже давно не знаем, что там происходит с Марией Колесниковой, что происходит с Сергеем Тихановским».
Арыштаваны мастак Аляксей Кузьміч абвясціў галадоўку
Французскі суд, пасля інцыдэнту з магілай Ван Гога, падоўжыў тэрмін арышту Аляксея на 26 содняў. Беларус заявіў, што зняволенне не мае падставаў, а ягоныя правы парушаюцца.
Таксама мастак заявіў, што яго катавалі (ён сядзеў у белым пакоі з мігатлівым святлом каля 9 гадзін, што прывяло Аляксея, як ён сцвярджае, да галюцынацый). У знак пратэсту Кузьміч абвясціў галадоўку.
😡 У Беларусі раптоўна заблакаваны шэраг онлайн-сэрвісаў
Сярод іх: платформа для гульняў «Battle.net» (Call of Duty, Diablo, Warcraft), онлайн-кінатэатр «Megogo» і сэрвіс для вандровак «Airbnb».
Паводле тг-канала @motolkohelp, у некаторых беларусаў перасталі адчыняцца сэрвісы — з'яўляецца надпіс Міністэрства інфармацыі. З чым звязаны абмежаванні ў доступе, пакуль невядома.
Diablo 4 першапачаткова была недаступная для куплі і запампоўкі гульцам з Беларусі і РФ. Сэрвіс «Airbnb» перастаў прапаноўваць паслугі беларусам і расейцам пасля лютага 2022 года. А «Megogo» — украінскі сэрвіс, што магло паўплываць на блакаванне.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺Дзеянні для вызвалення Пачобута працягваюцца
Кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы распавёў, што падчас перамоваў па абмене зняволенымі згадваўся Анджэй Пачобут. Даведаліся, чаму ён не аказалася ў абменым спісе.
🔺Галоўныя мэмы і скандалы Алімпіяды-2024
Сённяшняя Алімпіяда ў Францыі атрымліваецца незвычайнай і нават скандальнай. За недоўгі час увесь свет абмеркаваў «турэцкага кілера», раку Сену, супермэна ад спартовай гімнастыкі і прапанову кахання. Сабралі ўсе цікавосткі ў адным месцы.
🔺Што будзе з расейскі газам пасля аперацыі ЗСУ?
Паводле расейскіх тэлеграм-каналаў, жаўнеры Украіны захапілі газавымяральную станцыю «Суджа» у Курскай вобласці. Як цяпер будуць ісці пастаўкі газу і чым гэта нашкодзіць эканоміцы РФ?
🤔 Як палякі ставяцца да закрыцця мяжы з Беларуссю?
Спыталі жыхароў Варшавы, ці падтрымліваюць яны заклікі польскіх уладаў ☝️
😢Памерла маці палітзняволеных антыфашыстаў Цімура і Тамаза Піпія
Пра гэта паведамляе @belarus_abc
Анкалагічная хвароба выявілася ў Марыны Чыкіткінай на глебе стрэсу пасля затрымання сыноў. Яна змагалася з хваробай і працягвала клапаціцца пра хлопцаў — адвакаты, суд, перадачы, спатканні, лісты і званкі, скаргі на ўмовы ўтрымання. Гэтай вясной яна была апошні раз у іх на спатканнях.
Але моцны стрэс, у тым ліку і ад праведзенага ператрусу і допыту ў перыяд масавых затрыманняў 24-25 студзеня
гэтага года, зрабілі сваю справу — арганізм не вытрымаў і 4 жніўня яна сышла.
Цімура і Тамаза затрымалі ў верасні 2020-га году. Суд прызначыў ім 6 гадоў, 3 месяцы і 2 дні пазбаўлення волі і 5 гадоў пазбаўлення волі адпаведна.
😢«Я цалкам вінавачу іх і маю на гэта права!»
Блогер і былы палітвязень Вадзім Ермашук, раскрыў свой дыягназ – гэта злаякасная меланома трэцяй стадыі, піша @hrodnaonelove.
Яшчэ да затрымання Вадзім назіраў у лекараў радзімку, збіраўся выдаліць яе ўвосень, але ўлетку яго затрымалі. У калоніі ў візіце да анколага палітвязню адмовілі.
🧾 Гэткае абыякавае стаўленне да здароўя вязня выклікала наступствы⬅️
🗣Падчас перамоваў па абмене зняволенымі згадвалася імя Анджэя Пачобута
Пра гэта распавёў кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы Яцэк Севера. Ён таксама паведаміў, чаму Пачобута не аказалася ў абменным спісе і ці разлічвае Польшча яго вызваліць.
🔗 Чытайце падрабязней па спасылцы
⛽️Што цяпер будзе з пастаўкамі расейскага газу
Горад Суджа – адчувальная кропка на мапе для «Газпрому», але таксама для Украіны і для Еўропы. Менавіта з ГВС «Суджа» газ ідзе далей па ўкраінскім маршруце. Цяпер газавымярульная станцыя пашкоджаная ракетай.
📍Тлумачым, якія наступствы можа выклікаць гэтая сітуацыя
🤔Што схавана за шырмаю абмена зняволенымі?
«Белсат» накіраваў запыт ва ўрад Германіі, каб даведацца, ці намагаўся Берлін выцягнуць кагосьці з беларускіх палітвязняў.
🔗 Вось што адказала прэс-служба ўраду ФРГ
🙋🏻♂️Што можна зрабіць са стаўленнем беларусаў да ўразлівых групаў
На канферэнцыі «Новая Беларусь» феміністка Наста Базар спытала, дзе ёй купіць квіток у тую Новую Беларусь, якую хочуць збудаваць удзельнікі.
➡️Вось, што стала прычынаю такога пытання
📰 Вызваленне Пачобута – адна з галоўных тэмаў у польскай палітыцы адносіны Беларусі
Журналіст і сябра Саюзу палякаў Беларусі за кратамі ў Беларусі больш як тры гады. Польшча неаднаразова ўздымала пытанне ягонага вызвалення і спрабавала ціснуць на беларускія улады.
🔗 Тлумачым, чаму дагэтуль ў гэтай справе нічога не атрымалася
🚙У беларусаў з'явілася больш грошай на пакупку аўтамабіляў?
У ліпені ў Беларусі было прададзена 4 763 новых легкавых і лёгкіх камерцыйных аўтамабіляў. Гэта рэкорд за апошнія тры гады і ў 2,5 разы больш, чым у ліпені 2023 года.
Але на такі высокі попыт ёсць свае прычыны, глядзіце якія⬅️