😔5 асобаў зніклі без звестак пасля ўдару па шматпавярховіку ў Дняпры
Працягваецца пошукава-выратавальная аперацыя ў шматпавярховым доме, у які ўчора трапіла расейская ракета. Яна знішчыла кватэры аднаго пад’езда з 8 па 11 паверхі. У выніку загінула адна асоба. 12 былі параненыя, сярод іх – немаўля і цяжарная жанчына. Двух жыльцоў выратавалі.
Пасля ўдару ўзнік пажар, агонь ахапіў 150 квадратных метраў.
На месцы працуюць 100 ратавальнікаў, задзейнічаныя 35 адзінак тэхнікі.
Добрай суботы, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:
🔺Як цяпер жыве і чым займаецца легенда беларускага плавання?
Аляксандра Герасіменя – пра сваіх вучняў, дачку, Алімпіяду ў Парыжы ды шалёную мару
🔺Што новага ва ўступнай кампаніі ў беларускія ВНУ і колькі месцаў пакінулі «простым смяротным»
Апошнім часам існуе трэнд на «ручны адбор» на так званае мэтавае падрыхтаванне. «Белсат» паглядзеў, колькі і куды возьмуць вучыцца.
🔺З’есці перац чылі і прыняць цёплы душ: як уратавацца ад спёкі?
«Белсат» сабраў парады на розныя выпадкі жыцця.
#штопачытаць
💔Андрэй Ярэмчык
Бас-гітарыст гурта «Tor band» з Рагачова Андрэя затрымалі 28 кастрычніка 2022 года разам з іншымі музыкамі.
У Гомельскім абласным судзе 31 кастрычніка 2023 года агучылі прысуд па крымінальных справах супраць музыкаў гурта. Андрэю Ярэмчыку – 7,5 гадоў калоніі.
📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 22. 225295, Берасцейская вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20
▪️Не стала беларускага праваабаронцы Леаніда Свеціка
Сёння ён раптоўна памёр у Варшаве. Свеціку было 59 гадоў.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🥇Нічога не можа быць перашкодай на шляху да перамогі
Падымаючы штангу, спартоўка вывіхнула палец. Паглядзіце, што яна зрабіла пасля☝🏻
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸У Еўразвязе пастанавілі ўзмацніць абмежаванні для Беларусі за суўдзел у вайне
🔸Што зменіцца ў крымінальна-працэсуальным кодэксе
🔸У ЗША прайшлі першыя дэбаты кандыдатаў на пасаду прэзідэнта ЗША
🔸 Як абараніць сябе ад перагрэву і атрымліваць асалоду ад летняга сезона
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/Vu358k6-u0Y
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
💬 З'явілася за савецкім часам, але не перажыла лукашэнкаўскі
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны адзначае сваё 35-годдзе. Цяпер аб'яднанне працягвае існаваць за межамі Беларусі.
Расказваем пра істотны ўплыў ТБМ у нашым відэа☝🏻
🔍 Індэкс забароны катаванняў: Беларусь – найгоршая сярод постсавецкіх дзяржаваў
Лідарам у выкананні забароны катаванняў у 2023 годзе стала Арменія, набраўшы 131,53 балы. На другім месцы – Казахстан, на трэцім – Малдова.
Беларусь ужо традыцыйна заняла апошняе месца, набраўшы ў 2023 годзе -93,83 балы.
Чытайце падрабязней:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Памежны камітэт распавёў пра схроны выбухоўкі і расейскіх добраахвотнікаў на беларуска-украінскай мяжы
✔️На мяжу з Украінаю накіравалі «Паланэзы»
✔️Адбыліся дэбаты Байдэна і Трампа
✔️Да Алімпіяды дапусцілі яшчэ адну «партыю» беларускіх спартоўцаў
✔️У Гомлі судзілі цэлую сям'ю за «здраду дзяржаве»
✔️Ідэолагі збіраюцца «аднавіць генацыд»
✔️У структурах Еўразвязу – новыя кіраўнікі
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
📍Гомельскі суд прызнаў вінаватымі ў «здрадзе дзяржаве» мужа, жонку ды іхняга сына
Акрамя сям’і Прохаравых, у справе былі яшчэ фігуранты. З неафіцыйнай крыніцы вядома, што крымінальная справа датычыць фатаграфавання розных аб’ектаў на тэрыторыі Беларусі.
Чытайце падрабязней:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💱 Курсы валютаў на 28 чэрвеня
Па выніках сённяшніх таргоў долар нязначна падаражэў, еўра і расейскі рубель — страцілі ў кошце.
#курсывалютаў
🇺🇸 Байдэн і Трамп сышліся адзін з адным на дэбатах – было горача
Джо Байдэн назваў былога прэзідэнта няўдачнікам. Трамп заявіў, што Байдэн – горшы прэзідэнт у гісторыі, а ягоная палітыка вядзе справу да трэцяй сусветнай вайны.
І гэта яшчэ не ўсё:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤬 ДА катаванняў і ПАСЛЯ
На два этапы падзяляюць жыццё беларусы, якія хацелі падзення рэжыму, але зазналі пераслед і здзекі.
Добрай пятніцы, дарагія чытачы!
Гэтай дастаўка ранішняй прэсы! Прынеслі вам 3 найбольш цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:
🔹«Былога пад’ёму салідарнасці няма, але падтрымка не спыняецца»
Чаго чакаць беларусам у Літве?
🔹Асцярожна, межы закрываюцца
А што, калі Польшча ўсё ж зачыніць пераходы на мяжы з Беларуссю?
🔹КНДР накіруе вайскоўцаў ва Украіну?
Наколькі гэта рэальна і як паўплывае на вайну.
#штопачытаць
📌 Amnesty International заклікае Сербію спыніць працэс экстрадыцыі Андрэя Гнёта
Мары Страдэрс, дырэктарка Amnesty International па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі, падкрэсліла, што «згодна з міжнародным правам, якое забараняе катаванні і бесчалавечнае абыходжанне, Сербія павінна забяспечыць абарону Андрэя Гнёта».
☝️ Нагадаем, 13 чэрвеня стала вядома, што сербскі суд пастанавіў экстрадаваць беларускага журналіста і рэжысёра Андрэя Гнёта ў Беларусь. Андрэй кажа, што гэта для яго будзе смерцю.
✅Праз VPN ❎Без VPN
🔹«Мы вельмі стомленыя, але шчаслівыя вярнуцца ў Бацькаўшчыну»
Так сказаў адзін з вызваленых палонных украінцаў.
Медыі паказалі, як вызваленых з Расеі і Беларусі ўкраінцаў сустрэлі ў аэрапорце «Жуляны».
Пра іх вызваленне ў пятніцу ўвечары паведаміў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. У сваім Telegram-канале ён напісаў, што ўсе 10 асобаў былі ў расейскім палоне, хаця пяцёра з іх сядзелі ў беларускіх турмах: Наталля Захаранка, Павел Купрыенка, Людміла Ганчарэнка, Кацярына Бруханава і Мікалай Швец.
Падрабязнасці чытайце на нашай старонцы:
✅Праз VPN ❎Без VPN
💥 #галоўнае за 28 чэрвеня
✔️Байдэн і Трамп сышліся адзін з адным на дэбатах – было горача
✔️Пяцёра барцоў з пашпартамі РБ адмовіліся ехаць на Алімпіяду ў нейтральным статусе, хоць ім прапанавалі такую магчымасць
✔️Арцыбіскуп Антэ Ёзыч пакідае Беларусь і накіроўваецца на Каўказ
✔️У чацвер распачалася ўступная кампанія ў беларускія ВНУ. Вось якія яна мае асаблівасці сёлета
✔️Як цяпер жыве і чым займаецца легенда беларускага плавання? Вялікае інтэрв'ю з Аляксандрай Герасіменяй
✔️У Азербайджане пройдуць пазачарговыя парламенцкія выбары – Аліеў распусціў дэпутатаў
✔️У Варшаве памёр беларускі праваабаронца
#рэпрэсіі:
▫️Лідарцы прафсаюзу «Нафтан» Вользе Брыцікавай прысудзілі тры гады калоніі
▫️У Гомлі за здраду дзяржаве асудзілі цэлую сям’ю
▫️Індэкс забароны катаванняў: Беларусь – найгоршая сярод постсавецкіх дзяржаваў
🤔 WSJ: Вена ператварылася ў цэнтр расейскага шпіянажу ў Еўропе
«Па дадзеных еўрапейскіх чыноўнікаў і разведчыкаў, Вена стала базай для расейскіх таемных аперацый, уключаючы фінансаванне і матэрыяльна-тэхнічную падтрымку забойстваў, сабатажу і вярбоўкі па ўсёй Еўропе, а таксама прамысловага шпіянажу і аперацый па аказанні ўплыву», – піша выданне.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🇺🇸 Што было на дэбатах Трампа і Байдэна ды як на іх адрэагавала амерыканская прэса?
Зрабілі для вас падрабязны разбор бадай што галоўнай падзеі мінулых содняў у сусветнай палітыцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🇦🇿 У Азербайджане пройдуць пазачарговыя парламенцкія выбары – Аліеў распусціў дэпутатаў
Тэрмін паўнамоцтваў шостага склікання Мілі меджліса заканчваўся ў 2025 годзе. Аднак 20 чэрвеня дэпутаты кіруючай партыі «Новы Азербайджан» звярнуліся да Ільхама Аліева з просьбай аб правядзенні датэрміновых выбараў, спаслаўшыся на тое, што ў краіне будуць праводзіцца важныя міжнародныя мерапрыемствы.
Чытайце падрабязней:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
✝️ Арцыбіскуп Антэ Ёзыч пакідае Беларусь і накіроўваецца на Каўказ
21 траўня 2020 года Папа Рымскі Францішак прызначыў яго Апостальскім нунцыем у Беларусі. Цяпер Ёзыч працягне служэнне ў Грузіі ды Арменіі.
Чытайце болей:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💁🏻♂️ Пяцёра барцоў з пашпартамі РБ адмовіліся ехаць на Алімпіяду ў нейтральным статусе, хоць мелі такую магчымасць
Адзіным барцом, які прыняў запрашэнне, стане Абубакар Хаслаханаў, нарадзінец Дагестану.
Чытайце на сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☝️У чацвер распачалася ўступная кампанія ў беларускія ВНУ. Вось якія яна мае асаблівасці сёлета
Калі вы думаеце, што Беларусь трапіла ў міжнародную ізаляцыю і перажывае прававы дэфолт, БДУ з вамі не пагодзіцца. Найбольш разрасліся планы прыёму на юрыдычны факультэт (плюс 130 бюджэтных месцаў, але мінус 25 платных) і факультэт міжнародных стасункаў (плюс 50 бюджэтных і 42 платныя месцы).
Чытайце болей на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🛟 Рызыкнулі жыццём, каб прадухіліць трагедыю
Паглядзіце, як неабыякавасць дапамагла ўратаваць чалавека☝🏻
🔹Як цяпер жыве і чым займаецца легенда беларускага плавання? Вялікае інтэрв'ю з Аляксандрай Герасіменяй
Рэжым Лукашэнкі завочна асудзіў «залатую рыбку» да 12 гадоў калоніі. Шлях у Беларусь для яе цяпер закрыты, аднак Герасіменя ўпэўненая, што гэта не назаўсёды:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😱 Шпіталі перапоўненыя. У Беларусі адзначаецца моцны рост фіксаваных выпадкаў на коклюш
Улады кажуць, што ўсё пад кантролем. Аднак аб’яднанне лекараў «Белыя халаты» адзначае, што «гэтая інфармацыя – нагода моцна ўстрывожыцца».
☝️ Коклюш (або кохлік) – небяспечнае інфекцыйнае захворванне дыхальных шляхоў. Вельмі небяспечны для дзяцей да 2 гадоў.
✅Праз VPN ❎Без VPN
◼️ У Вільні адбылася акцыя «Турэмны эксперымент» да Тыдня супраць катаванняў
Удзельнікі, у асноўным замежнікі, апынуліся ў невялікай камеры, каб наблізіцца да разумення сітуацыі з палітвязнямі ў Беларусі і паспрабаваць уявіць сябе на іх месцы.
Як гэта было, глядзіце ў фотарэпартажы «Белсату»👇
✅Праз VPN ❎Без VPN
💥 #галоўнае за 27 чэрвеня
✔️ Чыноўнік рэжыму Лукашэнкі прыехаў у Брусэль
✔️ ЕЗ аслабіў санкцыі супраць Беларусі праз ціск з боку Нямеччыны і Францыі
✔️ Лукашэнка правёў кадравы дзень – адбылося шмат прызначэнняў
✔️ Польшча ўсё ж зачыніць пераходы на мяжы з Беларуссю?
✔️ У Грузіі забараняюць «прапаганду ЛГБТ»
✔️ КНДР накіруе вайскоўцаў ва Украіну?
#рэпрэсіі:
▪️ Палітзняволенай Паліне Шарэнда-Панасюк прызначылі ўжо чацвёртую псіхіятрычную экспертызу
▪️ «Вязням, асабліва палітычным, сядзець будзе горш». Чаго чакаць ад новых зменаў у КК Беларусі
▪️ Пасля размовы з правакатарам у чат-рулетцы затрымалі беларуса
▪️ У Рэчыцы арыштавалі супрацоўніка метызнага завода
▪️ Жыхара Маладзечна асудзілі ў Магілёве за абразу прадстаўніка ўлады і Аляксандра Лукашэнкі
▪️ У Гродне за ўдзел у пратэстах затрымалі сямейную пару
▪️ Палітзняволенага журналіста Ігара Карнея этапавалі ў шклоўскую калонію
💔 Сяргей Кірэенка
Пакінуў каментар з нагоды гібелі супрацоўніка КДБ і айцішніка Андрэя Зельцара. На Сяргея распачалі крымінальную справу.
Суддзя Руслан Царук прызначыў палітвязню 3.5 гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1