🇵🇱 Польскага суддзю, які збег у Беларусь, абвесцілі ў вышук на радзіме
Пакуль яшчэ ўпарадкоўваюцца апошнія фармальнасці.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤔 Змены для ІП у Беларусі: што далей рабіць прадпрымальнікам?
Грамадскае абмеркаванне праекту пастановы Саўміна «Аб прадпрымальніцкай дзейнасці» будзе доўжыцца да 25 траўня. Галоўная інтрыга – скарачэнне відаў дзейнасці, якімі змогуць займацца ІП.
Нашая экспертка Анастасія Лузгіна тлумачыць, якую мэту пераследуе чарговая змена заканадаўства для ІПэшнікаў і па кім яна ўдарыць найбольш:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🇸🇰 Што адбываецца ў палітычным жыцці Славаччыны і як сітуацыя дайшла да таго, што тамтэйшага прэм'ера Робэрта Фіца ледзь не забілі?
Размаўляем пра гэта з віцэ-прэзідэнткай Даследчага інстытуту «Globsec» Аленай Кудзько ⬆️
🕯 Год таму ў баі пад Бахмутам загінуў беларускі ваяр Міраслаў Лазоўскі
Ён не дажыў пару месяцаў да свайго 50-годдзя.
Лазоўскі быў адным з заснавальнікаў «Белага легіёну», уваходзіў у каманду Аляксандра Казуліна на выбарах-2006. Цягам 2000-х і 2010-х гадоў яго некалькі разоў затрымлівалі сілавікі Лукашэнкі. Пасля падзеяў 2020-га года Міраслаў з'ехаў ва Украіну.
🔹Прапануем паглядзець на канале «Белсат DOC» дакументальны фільм пра Міраслава Лазоўскага ад рэжысёркі Вольгі Воранавай
🛩У Бягомлі гарэла мясцовая славутасць
Самалёт-помнік, які ўсталяваны побач з трасай Менск-Віцебск, загарэўся ў выніку «дзіцячых гульняў з агнём», як паведамляе МНС Беларусі.
Роберта Фіца пасля замаху аперавалі цягам некалькіх гадзінаў
Пра гэта паведаміў віцэ-прэмʼер Славакіі Томаш Тараба. Адна куля прайшла праз жывот Фіца, а другая трапіла ў сустаў.
Паводле звестак мясцовых СМІ, на Фіца 15 траўня напаў 71-гадовы пісьменнік і паэт Юрай Цынтула. Сцвярджаецца, што пры сабе ў яго быў легальны пісталет.
💥 #галоўнае за 14 траўня
▫️У Менску пачынаюць перакрываць вуліцы дзеля рэпетыцыяў параду.
▫️Беларускага лекара затрымалі ў Расеі па запыце беларускіх сілавікоў.
▫️Фатограф Саша Васюковіч вынес з Валадаркі копіі малюнкаў Алеся Пушкіна.
▫️У Славакіі здзейснены замах на прэм'ер-міністра.
▫️Беларускія добраахвотнікі ўзнагароджаны выведкай Украіны.
▫️Раптоўна памёр Уладзімір Калач – прыбліжаны да Лукашэнкі чыноўнік.
▫️Рэжым Лукашэнкі перадаў расейскім сілавікам дадзеныя пра яшчэ 400 беларусаў.
🤬 Расейская армія 10 траўня перайшла ў наступленне на поўначы Харкаўскай вобласці
Што вядома:
🔻Агрэсар наносіць удары на двух кірунках: у напрамку Харкава (заходні фланг) і на Ваўчанск (усходні фланг)
🔻Цягам некалькіх дзён расейцы здолелі захапіць шэраг прыгранічных паселішчаў і прасунуцца на глыбіню да 5-6 км
🔻Цяпер галоўная задача ЗСУ – выйграць час, каб дачакацца прыбыцця заходняй тэхнікі і боепрыпасаў
Чытайце ваенную аналітыку на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
Робэрт Фіца пасля аперацыі знаходзіцца ў стабільным стане, паведамляюць медыі.
У шпіталі ў Банска-Бістрыцы, куды прэм’ера даставілі пасля нападу, пакуль не каментуюць ягоны стан здароўя.
Upd. Кіраўнік МУС Славакіі Матуш Шутай-Эшток заявіў, што прэм'ер-міністр усё яшчэ знаходзіцца на аперацыйным стале, ён у крытычным стане.
Аператыўная інфармацыя тут:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
Ці чакаць беларусам новых праблемаў з візамі?
У Польшчы новы віток візавага скандалу: дзясяткі тысяч асобаў маглі зрабіць сабе польскія студэнцкія візы і ніколі не распачаць навучання ў Польшчы.
Глядзіце, як гэта адаб'ецца на атрыманні візаў.
Адпрацаваў на прапаганду і паехаў адпачываць
Польскі суддзя Томаш Шмыт запрасіў палітычнага прытулку ў рэжыму Лукашэнкі. За некалькі дзён ён даў шмат інтэрвʼю, пакрытыкаваў Польшчу і нават анансаваў, што апублікуе сакрэтныя дакументы з Варшавы.
А потым пачаліся выходныя. Гарэлка, тролінг, шопінг, адпачынак – пачытайце, чым займаецца ў Беларусі польскі суддзя:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😡 Рэжым Лукашэнкі перадаў расейскім сілавікам дадзеныя пра 3400 беларусаў
Толькі ў апошнія 3 месяцы крымінальны вышук Расеі папоўніўся прозвішчамі 400 грамадзянаў Беларусі. У спіс трапляюць нашыя землякі, якіх пераследваюць па палітычных матывах.
Паглядзіце, хто ўжо ёсць у вышуку МУС Расеі:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
Стала вядома пра стралка – ім аказаўся 71-гадовы мужчына
Ён стрэліў тры разы. Паведамляецца, што ў прэм’ера цяпер раны жывата і, мяркуючы з усяго, рук і ног.
Матывы замаху пакуль невядомыя. Сабралі падрабязнасці ў відэа.
Мы працягваем сачыць за сітуацыяй тут:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
❗️У Славакіі здзейснены замах на прэм'ер-міністра
Прэм'ер Роберт Фіца —паранены. Зараз яго вязуць у больніцу.
Вядома, што ў яго стралялі на вуліцы пасля пасяджэння ўрада. Падазраваны затрыманы паліцыяй на месцы.
Мы працягваем сачыць за сітуацыяй тут:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
Раптоўна памёр Уладзімір Калач – прыбліжаны да Лукашэнкі чыноўнік
Ён быў намеснікам старшыні КДБ і потым памочнікам Лукашэнкі па Меншчыне. Чыноўніку было ўсяго 55 гадоў.
Прычына смерці – невядомая.
Уладзімір Калач быў пад еўрапейскімі санкцыямі з 2011 па 2016 год, а пасля зноў з 2020.
🏠 Беларуская вёска ў мініяцюры
Паглядзіце, якія фігуркі вясковых хатаў ды іхных інтэр'ераў вырабляюць гэтыя майстры 😍
🔍 Выбары ў Каардынацыйную раду: вывучаем чарговы выбарчы спіс
Сёння ў нашым адмысловым праекце разбіраем спіс № 3 «Еўрапейскі выбар».
Ягоны лідар – Аляксандр Дабравольскі, старэйшы палітычны дарадца офісу Святланы Ціханоўскай. Другую пазіцыю займае Аліна Коўшык – прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінету (АПК) у пытаннях нацыянальнага адраджэння. Агулам у спісе 35 асобаў.
Чытайце на сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💬 «Сходки представителей радикалов сопровождались использованием националистической символики, оскорбительными лозунгами, призывами к давлению на нашу страну»
Следчы камітэт РБ зрабіў чарговую заяву, аформленую ў стылі сталінскіх часоў, дзе пагражае беларусам, што ўдзельнічаюць у акцыях у замежжы.
Лукашэнкаўскае ведамства сцвярджае, што ўстаноўленыя чарговыя 104 асобы, якія бралі ўдзел у акцыях у Вільні, Варшаве, Беластоку, Батумі, Празе, Філадэльфіі ды іншых гарадах. На іх заведзеныя крымінальныя справы, у межах якіх самаабвешчаныя ўлады збіраюцца арыштаваць маёмасць, якую людзі маюць на тэрыторыі Беларусі.
🥔 Бульбяная статыстыка: звычайныя беларусы вырошчваюць гэтай гародніны на сваіх падворках істотна болей, чым прадпрыемствы
Адпаведныя звесткі збіраюцца з 1994 года. Дзяржава за гэты час яшчэ ні разу не «абагнала» грамадзян у колькасці сабранага ўраджаю «другога хлеба».
Глядзіце наш разбор ды інфаграфіку па тэме тут:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💸Аб'ём пераводаў з Беларусі зменшыўся на траціну
У першым квартале 2024 года абʼём пераводаў з Беларусі знізіўся на 32% у параўнанні з чацвёртым кварталам 2023 года. Пераводы ў краіну такскама скараціліся прыкладна на 1%.
Глядзіце, з чым гэта звязана👇🏻
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
Добрай раніцы, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔺У Славаччыне стралялі ў прэм'ер-міністра
Праз VPN
Стрэлы прагучалі перад Домам культуры, дзе было паседжанне ўраду, калі прэм’ер выйшаў да народу.
🔺Знаёмімся з кандыдатамі ў Каардынацыйную раду
Праз VPN
Распавядаем пра выбарчы спіс № 2 «Воля».
🔺Рэкі і павароты Сашы Васюковіча. Шчырая размова з фатографам па вызваленні з турмы
Праз VPN
Вядомы беларускі фатограф-дакументаліст вынес з Валадаркі шмат вобразаў, якія чакаюць на рэалізацыю. А яшчэ – копію малюнку Алеся Пушкіна, які той пакінуў на турэмнай сцяне. Размаўляем з Аляксандрам Васюковічам пра свабоду і будучыню
#штопачытаць
🫡 Ваяры Палка Каліноўскага выжылі дзякуючы даберману Магнусу.
Сабака быў побач у шэрагу баявых задач. На гэты раз цаной свайго жыцця ён выратаваў групу людзей ад смерці і раненняў😢
Пабрацімы выражаюць спачуванні гаспадару Магнуса і жадаюць найхутчэйшага ўзнаўлення параненым.
💔 Артур Роліч
Прадпрымальнік. Яго затрымалі па вяртанні з-за мяжы. У 2013-м мужчына адкрыў уласны бізнес – краму Grandbazaare, у якой прадаваў брэндавае адзенне і абутак. А з 2023-га Роліч перавёў старонкі свайго бізнесу на беларускую мову.
Яму прад'явілі абвінавачанні па пяці артыкулах крымінальнага кодэксу, усе з якіх датычныя ахвяраванняў розным беларускім ініцыятывам.
📩 Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Менскі раён, Менская вобласць
У блогера Улада Бумагі нарадзілася дачка
«8 траўня 2024. Наша Аліўка нарэшце з намі» – напісала ягоная жонка Юлія Гадунова.
Роды прайшлі ў Расеі. У лютым стала вядома, што блогера шукаюць расейскія судовыя прыставы з-за штрафаў. Пасля гэтага ён некалькі месяцаў запар падарожнічаў па свеце.
Улад Бумага спецыялізуецца на расейскамоўных відэароліках для дзіцячай аўдыторыі. Самыя папулярны фармат – чэленджы кшталту «24 гадзіны ў дэльфінарыі», «Сёння ядзім усё чырвонае» і г. д.
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Парад 3-га чэрвеня. За чые грошы свята і для каго?
🔸 Апублікавалі спіс дзейнасці прадпрымальнікаў – што цяпер будзе з тымі, хто па-за ім?
🔸 Як браты Карычы шыкуюць на запрацаваныя на забудове Менску грошы
🔸 Напад на прэм’ер-міністра Славаччыны Робэрта Фіца
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/7J2kVoNtXIY
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 па менскім часе запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
🤔 Навошта рэжыму столькі сілавікоў на кіроўных пасадах?
Відавочна, што не для развіцця прадпрыемстваў.
Разбіраліся ў відэа ☝️
❓Якія ёсць сцэнары зменаў улады ў Беларусі?
У новым выданні праграмы «двубой» на гэтае пытанне дыскутуюць палітык Анатоль Лябедзька і палітолаг Дзмітрый Балкунец.
Ад атакаў на сямʼю Лукашэнкі да прызнання КДБ тэрарыстычнай арганізацыяй – паслухайце, што прапануюць нашыя госці:
https://youtu.be/hojeC0PPGHI
🤡Улады ўключылі ў базу «дармаедаў» беларуса з непрацоўнай групай інваліднасці
Жыхар Сяргей Гіркін мае другую групу інваліднасці праз дзіцячы цэрэбральны параліч. Мужчына заўсёды адстойваў дэмакратычнае развіццё краіны. За гэта яго шмат разоў затрымлівалі і штрафавалі.
Цяпер яму прыйшла «жыроўка», дзе трэба аплаціць камуналку па «тарыфах, якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных выдаткаў».
Сяргей лічыць, што ўлады пайшлі на такі крок, бо мужчына выехаў з Беларусі. За час эміграцыі ён ніколі не атрымліваў беларускую дапамогу па інваліднасці.
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻Вядомага беларускага лекара затрымалі ў Расеі.
🔻У Менску пачалі падрыхтоўку да параду. Жыхароў сталіцы чакае перакрыццё дарогаў.
🔻Аляксандр Васюковіч змог вынесці з "Валадаркі" копіі малюнкаў Алеся Пушкіна.
🔻У Шклоўскім раёне БМВ насмерць пераехаў раварыста.
🔻Начные атакі БПЛА па расейскіх рэгіёнах і акупаваным Крыме.
https://youtu.be/ErrZuZU7gCo
Вось так адбываецца эвакуацыя з украінскага Ваўчанску
Паслухайце, што распавядае 78-гады пенсіянер.