belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42764

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

💬 «Беларусы самыя выбралі Лукашэнку ў 1994 годзе. Час выправіць гэтую гістарычную памылку»

Намеснік камандзіра Палка Каліноўскага Вадзім (Ігар) Кабанчук ваюе на баку Украіны з 2014 года.

❓ Як хутка прайшоў гэты час? З якімі настроямі прыязджалі ў полк Каліноўскага добраахвотнікі і што яны сёння думаюць пра вайну? Калі чакаць яе заканчэння?

Глядзіце ў новым выданні праграмы «Ваяры» на
YouTube-канале «Белсат LIFE» 🎞

#штопаглядзець

Читать полностью…

Белсат

🤡 Экс-кіраўнік «Роскосмоса» паказаў «пачуццё гумару» і назваў чыноўніка ЗША малпай

Дзмітрый Рагозін апублікаваў тўіт з двума здымкамі: малпа і міністр абароны ЗША Лойд Осцін. На такі расісцкі «жарт» востра адрэагаваў амерыканскі астранаўт. Такога адказу Рагозін не чакаў:

«Дзімон, улічваючы што ты, па сутнасці, нацыст, твой агідны расізм не выклікае асаблівага здзіўлення. Ты банальна зайздросціш сапраўднаму генералу з яго рэальным баявым досведам, таму што ты – фэйкавы салдат з фэйкавымі медалямі. Калі ты збіраешся вярнуцца ва Украіну, каб зноў пагуляць у салдацікаў? Не забудзься захапіць з сабой браняваныя памперсы», – напісаў астранаўт Скот Келі.

Читать полностью…

Белсат

Шаўцоў, Шпакоўскі і Вячорка – хто «перамог» у «адзіны дзень галасавання»?

Усяго было абрана 110 дэпутатаў. Паглядзіце, якая асоба цяпер «прадстаўляе» вашую акругу:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

Латвія не будзе змяняць назву Беларусі па-латышску

Наша краіна працягне называцца «Baltkrievija».

Гэтак лінгвісты адхілілі прапанову змяніць афіцыйную назву. Беларусь хацелі называць «Baltrutenia», а жыхароў – «baltrutēņi». У выніку, усё застанецца, як і раней.

Змены адбыліся адносна Расеі: яшчэ ў 2023-м замест Калінінграду, латвійскія лінгвісты вырашылі выкарыстоўваць гістарычную назву Кенігсберг (Königsberg) або Каралаўчы (Karalauci).

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 25 лютага

📌 Раптоўна памёр журналіст і рэдактар Андрэй Александровіч;

📌 Сёння ў Беларусі адбываюцца так званыя выбары. Святлана Ціханоўская заклікала беларускіх выбаршчыкаў «заставацца дома» і «не ўдзельнічаць у падмане». Лукашэнка тым часам анансаваў свой удзел у выбарчай кампаніі 2025. З заявай выступіў і Дзярждэпартамент ЗША;

📌 Самыя атмасферныя фота і відэа свята «бязвыбару». Не забыліся гэтым разам і пра дзяцей;

📌 Зяленскі агучыў страты ЗСУ за апошнія два гады вайны;

📌 Gulagu.net паведамляе, што Навальнага, магчыма, катавалі перад смерцю;

📌 У Вярхоўнай радзе Украіны заклікалі зрабіць усё магчымае, «каб Лукашэнка апынуўся за кратамі»;

📌 Адзіны грузавы шлях паміж Беларуссю і Польшчай можа быць заблакаваны;

📌 Гэтай ноччу Расея атакавала Украіну ракетамі і дронамі. Вынікі 732-х содняў поўнамаштабнай вайны;

📌 ЗША і Вялікая Брытанія нанеслі новыя ўдары па хусітах у Емене;

#рэпрэсіі

✔️ Супрацоўнікі кампаніі, якая абслугоўвае экраны, затрыманыя. Менавіта на гэтых экранах учора быў паказаны зварот Святланы Ціханоўскай;

✔️ Жонку палітзняволенага Арцёма Ляшнеўскага пакаралі за атрыманне дапамогі ад «INeedHelpBY»;

✔️ Беларуса аштрафавалі за фотаздымак выбарчага бюлетэня;

✔️ Яшчэ адзін мужчына, які знаходзіўся ў вышуку, прыйшоў за кампанію на галасаванне і таксама быў затрыманы;

Читать полностью…

Белсат

😁 «Нашы людзі, каб зрабіць выбар, праб’юць агонь, ваду і нос рэпарцёру дзяржаўнага СМІ»

ЦВК заявіў, што на спецыяльны ўчастак для беларусаў замежжа ўсё ж прыехалі 6 чалавек. Здаецца, мы ведаем, як 😉 Глядзіце ў відэа ☝️

Актуальныя жарты і падборка заборыстых навінаў ад Кацярыны Ваданосавай, Міхася Зуя ды Дзяніса Дудзінскага

Глядзіце ў новым выданні гумарыстычнага шоу
«Хай Так TV» ПА СПАСЫЛЦЫ 🎞

#штопаглядзець

Читать полностью…

Белсат

🙌 Дзярждэпартамент ЗША: «Выбары адбываліся ў атмасферы страху»

ЗША выпусцілі заяву з нагоды так званых выбараў, што адбыліся сёння ў Беларусі:

Выбары праходзілі ў атмасферы страху, пры якой ніякія выбарчыя працэсы нельга было назваць дэмакратычнымі.


У заяве таксама згадалі пра палітзняволеных, безальтэрнатыўнасць выбару, а таксама той самы спецыяльны ўчастак для беларусаў замежжа:

Беларусы замежжа маглі б прагаласаваць толькі ў выпадку вяртання ў Менск, дзе іх, хутчэй за ўсё, чакалі б рэпрэсіі.


☝️ У заяве таксама гаворыцца, што Злучаныя Штаты прызнаюць сілу, стойкасць і мужнасць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнага руху Беларусі, якія патрабуюць голасу ў вызначэнні будучыні сваёй краіны:

Беларускі народ заслугоўвае лепшага


💁 Тым часам ЦВК агучыў яўку - 72,98% (самая нізкая з 2000 года), а таксама паведаміў, што «выбары прайшлі ў штатным рэжыме»

Читать полностью…

Белсат

😳 Ва Украіне за два гады былі знішчаныя ці значна пашкоджаныя сотні помнікаў гісторыі і культуры

Вядома пра шматлікія выкраданні і вываз каштоўнасцяў за межы краіны. За два гады вайны нанесеная шкода ў памеры $3,5 мільярдаў, паведамляе ЮНЭСКО.

Паводле Bloomberg, кампанія па ўратаванні ўкраінскай культурнай спадчыны – адна з самых маштабных у ХXІ стагоддзі і можа параўнацца з кампаніяй у Еўропе падчас Другой сусветнай вайны.

Што было пашкоджана, што страчана беззваротна і як расейцы крадуць украінскую спадчыну 👇

Праз VPN Без VPN

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоў «Тыдзень»

У сённяшнім выданні:

🔸«Бязвыбары» і спектакль для электарата. Як прайшоў адзіны дзень галасавання ў Беларусі;

🔸Палітычнае забойства ў калоніі. Расследаванне пра супрацоўнікаў Бабруйскай калоніі нумар 2, ў якой памёр Ігар Леднік. Каментары былых палітвязняў гэтай калоніі;

🔸 Равеснікі вайны. Гісторыя маленькага хлопчыка, які нарадзіўся ў дзень пачатку вайны;

🔸Расследаванне «Белсату». Як медыкаў выкідаюць з працы за палітычныя погляды;

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=84N4ak1C27U

Читать полностью…

Белсат

🙌 Ейныя сваякі ратавалі людзей падчас Другой сусветнай, а цяпер яна дапамагае беларусам у Польшчы

Катажына Скопец
- заснавальніца фонду «Humanosh» і «Мірнага дому». Арганізацыі з 2020 года дапамаглі некалькім тысячам беларусаў з бясплатным жытлом на час, пакуль тыя ўстануць на ногі.

🙏 У новым выданні «Беларус беларусу» таксама былая палітзняволеная Таццяна Астроўская, якой дапамаглі гледачы праграмы, а яна цяпер займаецца перапраўкай гуманітарнай дапамогі для ваюючай Украіны.

Глядзіце новы выпуск «Беларус беларусу» на YouTube-канале «Белсат LIFE» 🎞

#штопаглядзець #рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

🔻 Жонку палітзняволенага Арцёма Ляшнеўскага пакаралі за атрыманне дапамогі ад «INeedHelpBY»

Як паведамляе «Віцебская Вясна», у судзе прагучалі звесткі пра тое, што жонка палітзняволенага перадавала прадстаўнікам «экстрэмісцкага фармавання» звесткі пра судзімасць мужа, а потым «атрымала і выкарыстала ў асабістых мэтах дабрачынную дапамогу ў выглядзе таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў», за якія сетцы «Еўраопт» заплацілі з-за мяжы.

Праз VPN Без VPN

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

☝️ Gulagu.net: Навальнага звязвалі, блакавалі рукі і ногі, катавалі холадам

Расейскі праваабарончы праект Gulagu.net распавёў, што мае звесткі пра магчымае выкарыстанне гвалту ў дачыненні апазіцыйнага лідара Аляксея Навальнага 15-16 лютага.

Праваабаронцы заклікаюць сям’ю Навальнага адкласці пахаванне і правесці незалежную экспертызу і даследаванне за межамі РФ

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

😂 Мы рагаталі да слёз! 32 секунды, якія зробяць ваш дзень

У Нарвегіі цяпер наймацнейшы за апошнія 30 гадоў шторм. Мясцовы журналіст рабіў на ўзбярэжжы рэпартаж. Ён быў падрыхтаваны да ўсяго, нават надзеў камізэльку, але не быў гатовы, што атрымае рыбінай па твары

🥹 Больш арыгінальны рэпартаж аб надвор'і прыдумаць ужо будзе цяжка. Уключайце гук і глядзіце ☝️

Читать полностью…

Белсат

☝️ Што Польшча ўсё яшчэ купляе ў Беларусі?

Інфармацыю аб знешнім гандлі за 2023 год апублікавала Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Польшчы. Такім чынам у студзені – снежні 2023 года найбольшы аб’ём імпарту ў Польшчу з Беларусі склалі:

✔️ прадукцыя хімічнай і звязаных з ёй галін прамысловасці;
✔️ розныя прамысловыя тавары;
✔️ вырабы з каменю, гіпсу, цэменту, азбесту, лушчаку або аналагічных матэрыялаў; керамічныя вырабы; шкло і вырабы з яго.

Імпарт «Гатовых харчовых прадуктаў; алкагольныя і безалкагольныя напоі і воцат; тытунь і яго заменнікі» павялічыўся адносна 2022 года. Экспарт скараціўся ў два разы

Читать полностью…

Белсат

🔻 Памёр журналіст і рэдактар Андрэй Александровіч

Пра гэта паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў са спасылкай на сяброў спачылага. Вядома, што спадар Андрэй знаходзіўся ў Варшаве. Прычынай смерці імаверна стала вострае запаленне падстраўнікавай залозы.

Андрэй Александровіч працаваў для такіх выданняў як «Белорусская делова газета», Deutsche Welle, быў адным з заснавальнікаў выдання «Штодзённік» і апошнім галоўным рэдактарам эканамічнай газеты «Беларусы і рынак», якую разграмілі ўлады ў 2022 годзе.

☝️ Нягледзячы на інфармацыйную блакаду ў турмах, газета «Беларусы і рынак» доўгі час была даступнай для вязняў і з'яўлялася рэдкай у зняволенні крыніцай інфармацыі без прапаганды

Праз VPN Без VPN

🙏 Рэдакцыя «Белсату» выказвае глыбокія спачуванні родным і блізкім журналіста

Читать полностью…

Белсат

😢 «Старыя масава падняліся на «барацьбу з нацызмам»

Жыхар Гомлю, які ўчора схадзіў на так званыя выбары, падзяліўся сваімі ўражаннямі з выданнем «Флагшток».

Прыводзім некалькі ёмістых цытатаў:

«Там нейкія незразумелыя людзі з чырвонымі павязкамі, не паспеў прачытаць. Нейкая дружына. Але самае смешнае, што са старых»

«Канцэрты, на ўваходзе дзеці стаяць без мікрафонаў, робяць выгляд, што спяваюць і танчаць. Аж ванітавала ад дыму і савецкай закускі. І адныя старыя, старыя, калупаюцца ва ўсім гэтым. Рэальна жудасна»

«Парушэнні там суцэльныя, наогул жах. Карацей, проста стандарт усяго самага дрэннага. Шторак ніякіх. Паўсюль налепкі, што забароненая аўдыя– і відэафіксацыя»

«На ўсіх участках стаіць стол «для грамадзянаў РФ» і там гэтыя спісы, куды яны гэтых людзей дапісваюць»


«Агульнае ўражанне ад наведвання выбараў – як быццам бы ў выграбной яміне выкупаўся, хочацца памыцца»

Читать полностью…

Белсат

🇺🇦Уладзімір Зяленскі распавёў пра вынікі двух гадоў вайны

Прыводзім галоўныя цытаты з прэс-канферэнцыі 25 лютага:

🔻Трэці год вайны будзе «пераломным».

🔻Украіна не мае намеру ісці на саступкі. «Ці можна размаўляць з чалавекам, які [Пуцін] забівае сваіх апанентаў? Мы прапануем пляцоўку, на якой ён зможа пагадзіцца з тым, што ён прайграў гэтую вайну»

🔻План контрнаступу 2024 ёсць. Але ён у сакрэце.

🔻Украіна не знаходзіцца ў найбольш цяжкім становішчы за ўвесь час вайны. Самы цяжкі час – першыя дні поўнамаштабнай агрэсіі.

🔻За два гады Украіна страціла 31 тысячу чалавек. Не 300 і 150 тысячаў, як кажа Крэмль.

🔻Ёсць надзея на Кангрэс ЗША, які мусіць ухваліць крытычна важную вайсковую дапамогу для Украіны.

Читать полностью…

Белсат

😡 Яна – рэкардсменка па рэпрэсіях і нават не пад санкцыямі

Знаёмцеся, 32-гадовая «суддзя» Таццяна Шоцік. Менавіта яна асудзіла Ігара Ледніка, які памёр за кратамі. Дзяўчына выносіла па 7 прысудаў за дзень і прызначыла беларусам ужо агулам 31,8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Сабралі ўсё, што вядома пра сапраўднага «карніка ў мантыі»:

Праз VPN   ❎ Без VPN

Читать полностью…

Белсат

☕️ Добры дзень, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы, каб пачытаць раніцою:

🔺Як ва Украіне цяпер жыве культурная спадчына?

Праз VPN

За два гады поўнамаштабнай вайны былі знішчаныя ці пашкоджаныя сотні помнікаў гісторыі і культуры. Часта з іх была скрадзена расейцамі. Ці можна цяпер гэта аднавіць і колькі трэба грошай?

🔺«Сінія пальцы» рыхтуюцца да 2025 года

Праз VPN

«Шчыра скажу, нідзе ў свеце адкрытых сумленных выбараў як у Беларусі – няма!«. Пераказваем, што Лукашэнка »перадаў апазіцыі«.

🔺Расейская машына атакоўвала КДБ Беларусі?

Праз VPN

Падчас пратэстаў 2020-ага машына на расейскіх нумарах пратараніла браму аддзелу КДБ. Што з кіроўцам было далей – распавядаюць расследавальнікі праз 4 гады.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

❤️‍🩹 Медзведзяняты блізняты засталіся без маці

Пасля некалькіх дзён у бярлозе іх знайшлі эколагі і прывезлі іх у віцебскі заапарк

Падтрымайце наш канал, націснуўшы ➡️ на спасылку (для ўладальнікаў Telegram-прэміюм)

Читать полностью…

Белсат

😡 «Сядзеў за БЧБ? Развітваемся»

Як падчас пандэміі каронавіруса чыноўнікі абмяркоўвалі статыстыку смяротнасці, дамаўляліся «расказваць казкі» пра прышчэпкі ды называлі яшчэ жывых пацыентаў дохлымі.

Працяг супольнага расследавання «Белсату» і «Кіберпартызанаў»👇

Праз VPNБез VPN

Першую частку расследавання глядзіце ПА СПАСЫЛЦЫ 🎞

#штопаглядзець

Читать полностью…

Белсат

😮 У жніўні 2020-га машына на расейскіх нумарах пратараніла браму аддзела КДБ. Што гэта было?

Як высветліў Альянс расследавальнікаў Беларусі, позна ўвечары 31 жніўня 2020 году пʼяная кампанія на аўтамашыне «Мерседэс Бэнц» пратараніла браму Аршанскага міжраённага аддзелу КДБ. Пашкодзіўшы браму, кампанія зʼехала і накіравалася ў гульнявы клуб «Вэгас». Там іх і затрымала міліцыя.

🤔 Уявіце, як моцна здзівіліся супрацоўнкік Аршанскага КДБ у жніўні 2020-га.

☝️ А цяпер увага: для кіроўцы і пасажыраў «прыгода» скончылася адміністратыўкай і паўторнай крымінальнай справай за п’яную язду.

Читать полностью…

Белсат

❗️ Супрацоўнікі кампаніі, якая абслугоўвае экраны, затрыманыя

Менавіта на гэтых экранах учора быў паказаны зварот Святланы Ціханоўскай.

Відэа з супрацоўнікамі кампаніі «Легіён-104» з'явілася на канале, блізкім да сілавікоў. Вяглядае на тое, што сілавікі зладзілі жорсткі ператрус.

Читать полностью…

Белсат

🫥 Атмасфера свята «бязвыбару»

Журналісты незалежных медыяў сёлета не змаглі трапіць на выбарчыя ўчасткі. Але нам дапамаглі праўладныя медыі, якія апублікавалі «парадныя карцінкі», якія мусяць перадаць «атмасферу свята».

🤌 Візуальная эстэтыка, якую стварылі людзі сістэмы, не патрабуе каментароў. Кожны здымак – асобная гісторыя пра чарговыя выбары без выбару ў Беларусі ў 2024 годзе

Сабралі для вас самае атмасфернае

Читать полностью…

Белсат

🇺🇦 Зяленскі агучыў страты ЗСУ за апошнія два гады вайны

На сённяшняй прэс-канфэрэнцыі ў рамках форуму «Украіна. 2024 год» прэзідэнт Украіны агучыў лічбу ў 31 тысячу вайскоўцаў.

Паводле расейскіх выданняў, страты Расеі на вайне склалі каля 75 тысяч вайскоўцаў (станам на канец 2023-га года). Уладзімір Зяленскі ў сваю чаргу назваў лічбу ў 180 расейскіх вайскоўцаў.

☝️ Варта адзначыць, што аб стратах Украіны на вайне Уладзімір Зяленскі афіцыйна заявіў упершыню.

Читать полностью…

Белсат

🤨 Куток будучага выбарніка

Не толькі бясплатным танным віном і кулінарнымы ізыскамі здзіўляюць на «бязвыбарах» у Беларусі. Знайшлося месца і для дзяцей.

Вось як «новы трэнд» апісваюць лукашысты:

Уголки для будущих избирателей: тренд, который завоевывает сердца родителей. Мальчики и девочки не только могут наблюдать за тем, как их родители голосуют, но и учатся ценить и понимать важность участия в выборах. Уголок стал настоящим центром патриотизма. Дети имеют возможность играть в специально подготовленные игры, рисовать. Родители в свою очередь, ценят этот подход.


Падтрымайце наш канал, націснуўшы ➡️ на спасылку (для ўладальнікаў Telegram-прэміюм)

Читать полностью…

Белсат

🤜🤛 У Вярхоўнай радзе Украіны заклікалі зрабіць усё магчымае, «каб Лукашэнка апынуўся за кратамі»

25 лютага міжфракцыйнае дэпутацкае аб’яднанне Рады Украіны «За дэмакратычную Беларусь!» выступіла з заявай аб беларускіх «бязвыбарах».

📌 Дэпутаты згадваюць, што ў 2023 годзе быў падпісаны закон аб змене Выбарчага кодэксу Беларусі, згодна з якім на выбарах дэпутатаў быў скасаваны парог яўкі, што дазваляе праводзіць гэтыя выбары нават калі народ Беларусі адмаўляецца браць у іх удзел.

☝️ Тым часам беларуса аштрафавалі за фотаздымак выбарчага бюлетэня. Яшчэ адзін мужчына, які знаходзіўся ў вышуку, прыйшоў за кампанію на галасаванне і таксама быў затрыманы.

Читать полностью…

Белсат

💁 Ніхто не прыйшоў на спецыяльна створаны выбарчы ўчастак у Менску

У гэтую выбарчую кампанію ўчасткі за мяжой створаны не былі. Для беларусаў замежжа арганізавалі адзін участак у Менску – людзей запрашалі прыехаць у краіну, каб прагаласаваць там.

☝️Сакратарка ЦВК Алена Балдоўская выказала спадзеў, што да вечара такія людзі ўсё ж знойдуцца.

Читать полностью…

Белсат

Добрыя навіны прынеслі

Апошнія дні зімы будуць цёплымі. Канец лютага і пачатак сакавіка пройдуць пад знакам адлігі, сярэдняя тэмпература перавысіць норму на 6 – 8 ºС, абыдзецца без істотных ападкаў.

🌤 Прасцей кажучы, у большасці раёнаў будзе ўмераная цеплыня, а скрозь аблокі нарэшце пачне выглядаць сонца.

Читать полностью…

Белсат

😳 Хто не прагаласаваў, той у лякарні ляжаць больш не будзе

У Рагачове адміністрацыя лякарні запатрабавала ад пацыентаў, якія знаходзяцца на лячэнні, абавязковага галасавання. Тым, хто адмаўляецца, прыгразілі выпіскай са стацыянара і іншымі праблемамі, піша @flagshtok

🤯 Таксама паведамляецца, што ў некаторых лекарнях людзей не пускаюць на сняданак, пакуль тыя не прагаласуюць

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…
Подписаться на канал