🤔 Вы ведалі, што 100 гадоў таму беларус заснаваў у Еўропе фірму, якая стварала кузавы для «Бугацці» ды «Ролс-Ройсаў»?
Якаў Саўчык (насамрэч ягоным прозвішчам было Саўчук), які нарадзіўся ў Койданаве, атрымаў прызнанне ў Еўропе дзякуючы сваёй фірме, што вырабляла эксклюзіўныя аўтамабільныя кузавы.
Фірма так і называлася – «Саўчык» («Saoutchik»). Цяпер, праз дзесяцігоддзі, энтузіясты з Нідэрландаў надумалі вярнуць імя да жыцця.
Глядзіце наш сюжэт пра гэта ☝️
😳 Лукашэнка знайшоў нафту і таму Беларусь выходзіць з АДКБ
Не верыце?
👀 Ну то паглядзіце новы выпуск сатырычнага шоу «Вечаровы шпіль».
📸 Маштабныя пажары ў Партугаліі і магутныя паводкі ў краінах Цэнтральнай Еўропы
Сабралі для вас галоўнае за тыдзень у фотаздымках.
🦏 Рэдкаму насарогу зрабілі ўнікальную аперацыю
У брытанскім сафары-парку Knowsley Safarі заўважылі, што двухгадовая самка паўднёвага белага насарога па мянушцы Амара пачала кульгаць.
☝️ Рэнтген паказаў пералом жбіцы (лакцявая косць) у пярэдняй правай лапе. Аднак высветлілася, што гэта быў першы падобны выпадак, і ветэрынары не ведаюць, як лячыць насарогаў з такімі траўмамі. Таму прыйшлося рызыкнуць і выкарыстаць свой вопыт у лячэнні коней.
Аперацыя цягнулася ажно 5 гадзінаў. Пасля хірургічных маніпуляцыяў Амары наклалі гіпс і размясцілі ў мяккім вальеры разам з маці.
😊 Жывёліна хутка пачала хадзіць самастойна, а праз 27 тыдняў гіпс паспяхова знялі. Цяпер Амара зноўку свабодна гуляе з суродзічамі.
Усе свае маніпуляцыі хірургі падрабязна запісалі на бучучыню. Але спадзяюцца, што больш такіх пераломаў у рэдкіх насарогаў ня будзе.
🙈 Аляксей Кузьміч стварыў чарговы перфоманс
Гэтым разам ён прымаляваў да Вандомскай колоны ў Парыжы 2 кругі, зрабіўшы яе падобнай на мужчынскі палавы орган.
Мастак назваў свой твор «Інсемінацыя». Відэа перфомансу Кузьміч апублікаваў на сваёй старонцы ў Facebook.
😂 Ды што вы ведаеце пра крэатыў!
Вось такі ролік запісалі беларускія сілавікі, каб падштурхнуць моладзь да паступлення ў Акадэмію МУС.
👮♀️ Цікава, што мелодыю для свайго відэа міліцыянты ўзялі з камедыйнага фільму «Паліцэская акадэмія». Менавіта трэк Jean-Marc Dompierre «El Bimbo» граў пад час знакамітай сцэны у гей-бары «Блакітная Вустрыца»
Літва разглядае магчымасць перадаць Украіне 17 пажарных машын, набытых Зімбабвэ ў Беларусі
Машыны былі затрыманыя летась у Клайпедзе праз санкцыі, паведамляе BNS.
Генеральны пракурор Літвы Ніда Грунскене паведаміла, што зараз «вырашаецца пытанне аб магчымасці перадачы (аўтамабіляў) Украіне»
«Ёсць пастанова пракурора, у якой мы інфармуем пракуратуру Зімбабвэ аб тым, што гэтыя 17 аўтамабіляў канфіскаваныя, таму што прадпрыемства, якое вырабіла аўтамабілі, падлягае санкцыям, а таксама ёсць санкцыі супраць самога Зімбабвэ»
🙈 Бяздомны скраў заплечнік з вялікай сумай грошай. Грошы выкінуў, а заплечнік пакінуў сабе
Інцыдэнт адбыўся ў Менску на аўтавакзале «Цэнтральны». Бяздомны запрыкмеціў мужчыну, які спаў. І яму вельмі спадабаўся яго заплечнік, таму ён вырашыў яго скрасці.
🫣 Усё змесціва заплечніка, у якім акрамя асабістых рэчаў ляжалі 1600 еўра, абвінавачаны выкінуў на сметнік, спакаваўшы ў яго свае пажыткі.
Абакраны мужчына звярнуўся ў міліцыю. Агульная сума нанесенай яму шкоды склала больш за 5 600 рублёў. Злачынцу знайшлі і распачалі ў дачыненні да яго крымінальную справу.
🫤 «Без тытраў на шаленства не пусцяць»
ЕЗ выкрэсліў Беларусь з пераліку дзяржаваў, дзе сітуацыя з шаленствам не выклікае асцярогі. Прышчэпка ад гэтага вірусу патрабавалася заўсёды, аднак з 16 верасня дадаткова неабходны тэст на колькасць антыцелаў – гэты аналіз паказвае, ці мае жывёліна імунітэт пасля вакцынацыі.
Праблема ў тым, што тэст можна зрабіць толькі ў лабараторыі, акрэдытаванай ЕЗ, а ў Беларусі такой лабараторыі няма ніводнай.
👉 Якія варыянты вывазу беларускіх гадаванцаў у ЕЗ засталіся, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
🖤 Украінскага салдата ў расейскім палоне катавалі так, што яму адняло мову
Паглядзіце, як прайшла ягоная сустрэча з маці.
На гэтую гісторыю нельга глядзець без слёз.
😢 У Беларусі вымушаныя спыніць працу пансіянаты для людзей сталага ўзросту
Установы не атрымалі ліцэнзію. Супрацоўніца аднаго з такіх пансіянатаў распавяла, што ліцэнзію ім не далі праз невыкананне ўсіх патрабаванняў МНС:
«Але ёсць патрабаванні, дапусцім, да дзвярнога праёму. То бок, ён павінен быць метр, а ў нас 99,5 см – мы ўжо не праходзім. Ці перапад ступеняў – няўжо паўсантыметры перападу паўплываюць на якасць эвакуацыі»
☕️ Вітаем, паважаныя чытачы!
Пачынаем выходныя са свежай прэсы! Сабралі тры найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
⭕️ «Толькі і марыў, каб узяць гітару ў абдымкі». Былы палітвязень Алесь Папковіч – пра Польшчу, музыку і штучны інтэлект
Душэўнае інтэрв'ю з музыкам, аніматарам і былым палітвязнем Алесем Папковічам. А таксама спасылка на збор для яго, каб хлопец адчуў, што за ягонымі плячыма зноў стаяць тысячы беларусаў.
⭕️ Выйшаў пераклад на беларускую мову бестселеру Эндзі Ўіра «Марсіянін»
Раман Эндзі Ўіра «Марсіянін» на беларускай мове выдадзены адразу ў трох фарматах – папяровым, электронным і аўдыя.
⭕️ Шмат чулі пра пагрозу бяспецы Літвы ад беларусаў, а асудзілі літоўца – Кавалеўскі пра прысуд шпіёну КДБ
Віленскі суд асудзіў літоўца за шпіянаж на карысць беларускага рэжыму. Гэта важны прэцэдэнт, бо беларусаў, якіх у Літве пазбаўляюць ВНЖ нібыта праз небяспеку, за такое не судзілі, кажа Валерый Кавалеўскі
#штопачытаць
📀 Гурт Naviband выдаў новы сінгл
Песня пад назвай «Арыён». Як кажуць самі музыкі 👇
«Арыён» — гэта спалучэнне электроннага і акустычнага гучання, а густоўная аранжыроўка дае адчуванне надзеі, палёту і светлага суму.
#рэпрэсіі Асноўнае за 20 верасня
🔻 Дызайнера-ілюстратара з Мінска будуць судзіць за «садзейнічанне экстрэмізму» і ўдзел у пратэстах
🔻 У Віцебску, верагодна, затрымалі вядомага мінскага блогера Bulbanews
🔻 За ўдзел у акцыях пратэсту затрымалі як мінімум траіх жыхароў Глыбокага
🔻 У Пінску будуць судзіць журналіста, які быў моцна збіты падчас пратэстаў
🔻 У Вушацкім філіяле «Белтэлекама» правялі праверку «на экстрэмізм». Вынік — 4 суды па адміністрацыйных справах
🔻 Затрымалі двух жыхароў Слаўгарада за сарваны дзяржаўны сцяг
🔻 У Беларусі больш за 5 тысячаў інтэрнэт-рэсурсаў прызнаныя экстрэмісцкімі
🔻У Рэчыцы за «распаўсюд экстрэмізму» асудзілі школьную настаўніцу
🎻 З Украіны спрабавалі вывезці скрыпку Страдывары
У пункце пропуску «Кракавец» у аўтамабілі памежнікі выявілі скрыпку, якая магчыма з’яўляецца арыгінальным творам італьянскага майстра Страдывары.
Інструмент пазначаны, як Antonius Stradiuarius Cremonensis Faciebad Anno 1728. Ён адрозніваецца асаблівай чысцінёй гучання і вельмі шануецца ў свеце.
☝️ Скрыпку канфіскавалі і аддалі на экспертызу.
🌸 На поўдні Беларусі заквітнеў бэз
Гэтыя кадры знятыя не ўвесну, а пару дзён таму!
Звычайна бэз квітнее ў траўні (здараецца што другі раз на пачатку жніўня). Аднак у другой палове верасня пабачыць гэтую расліну квітнеючай – сапраўды рэдкасць!
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸У Беларусі ініцыявалі перарэгістрацыю рэлігійных арганізацыяў. Якія выстаўленыя патрабаванні?
🔸У школах будуць расказваць, што такое выбары
🔸Нявестка Лукашэнкі прыдумала айчынных трансформераў
🔸«Белсат» пабываў у вызваленым два гады таму Ізюме на Харкаўшчыне
🔸У Нідэрландах плануюць адрадзіць аўтамабільны брэнд, заснаваны ў мінулым стагоддзі выхадцам з Койданава
Далучайцеся да эфіру ⤵️
💊 У Менску 39-гадовая жанчына хацела набыць лекі па фальшывым рэцэпце, а ў выніку трапіла за краты
39-гадова жыхарка Менску сустрэла знаёмага і пацікавілася, як набыць лекавы прэпарат без рэцэпта ўрача. Той перадаў ёй пусты бланк, які яна запоўніла і адправілася ў аптэку на вуліцу Гінтаўта. Але рэцэптурныя бланкі, сярод якіх і прад'яўлены жанчынай, значыліся згубленымі, аб чым ведалі работнікі аптэк.
Фармацэўт папрасіла жанчыну пачакаць і выклікала міліцыю, але жанчыла збегла. Яе затрымалі праз некалькі дзён.
Раней жанчына ўжо была тройчы судзімая (у тым ліку за абарот забароненых рэчываў і выкарыстанне падробленых дакументаў), а таксама стаяла на ўліку ў нарколага.
👉 Суд прызначыў ёй 11 год і 1 месяц папраўчай калоніі строгага рэжыму, а таксама штраф у памеры 12 тыс. рублёў і прымусовае лячэнне ад наркаманіі.
🐬 Санкцыі санкцыямі, а адпачыць хочацца. Паглядзелі, куды ездзілі на летнія вакацыі беларусы
Нягледзячы на рост коштаў на 20%, на першым месцы па-ранейшаму Турцыя. На другім - ААЭ.
Застаецца прываблівай для беларусаў і Грузія.
👉 Аднак былі і экзатычныя кірункі. Пачытаць пра іх можна ПА СПАСЫЛЦЫ
🏆 Лепшыя бізнесоўцы атрымалі ўзнагароды на ўжо VII Беларускім бізнес-форуме, які прайшоў у Варшаве
Больш за 150 удзельнікаў, дзясяткі спікераў, узнёслая атмасфера. Вянцом канферэнцыі, якую ладзіць асацыяцыя ABBA, стала ўрачыстае ўручэнне прэміі «Бізнес вольнай Беларусі» («Free Belarus Business Awards»).
👉 Пачытаць, што адбывалася на форуме, а таксама хто з беларускіх бізнесоўцаў замежжа атрымаў узнагароды, можна ПА СПАСЫЛЦЫ
🙈 «На ўтрыманне жонкі з Беларусі патрэбны вялікія грошы»
73-гадовы ізраільцянін Моці Маман абвінавачваецца ў супрацы з іранскай разведкай.
🤷♀️ Мужчына растлумачыў, што яму патрэбны былі грошы, каб утрымліваць жонку з Беларусі. Яна маладзей мужа, зараз ёй 36 гадоў.
«У мяне жонка з Беларусі, яе ўтрыманне абыходзіцца ў вялікія грошы. Калі б я жыў там, у Беларусі, усё было б танна. А выйсці выпіць піва ў Ізраілі каштуе 120 шэкеляў (каля 30 долараў, — заўв. Белсат). Мне патрэбны былі грошы, грошы мяне асляпілі. Я проста хацеў узяць у іх грошы і ўцячы»
🦁 Менскі заапарк збірае цацкі для сваіх вялікіх коцікаў
Пра гэта паведамляецца ў іnstagram заапарку:
«Прапануем для нашых каціных прынесці ў дар мяккія вялікія цацкі ад 50 см.»
❤️🐕🐈⬛ Вось у такіх чэргах стаялі людзі, каб забраць жывёлінак з эвакуяванага падчас паводкі ў Польшчы прытулку
Прытулак у горадзе Олава чакаў паводку і прапанаваў мінакам забраць жывёлінак да дому. За гадзіну разабралі ўсіх.
«Людзі стаялі ў чарзе, машын было вельмі шмат — каля 200. Нас ахоплівалі дрыжыкі, мы не чакалі такога водгуку», — распавяла Юстына Душкевіч, супрацоўніца прытулку.
🥰 13 сабак і 30 катоў спачатку трапілі ў часовыя дамы. Але ўжо ёсць некалькі заяў ад людзей, у якіх яны застануцца на стала, таму частка ўжо не вернецца ў прытулак.
🤡 У адной са школаў Віцебску адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця профільнага класа «Юны пракурор»
Гэта клас прававой накіраванасці і з'явіўся ён пры падтрымцы Генпракуратуры.
🥴 Мясцовыя ўлады ўпэўненыя, што такія класы дапамогуць выхаваць сапраўдных патрыётаў:
«Гэта не толькі прафесійная арыентацыя, самае важнае падрыхтаваць грамадзяніна (з вялікай літары), патрыёта нашай краіны.»
«Акрамя таго, навучэнцы наведаюць некаторыя судовыя працэсы, пабываюць на цырымоніі прынясення прысягі, іншых значных мерапрыемствах, у тым ліку звязаных з расследаваннем крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа.»Читать полностью…
🕷 У вёсцы Рудня Светлагорскага раёна злавілі тарантула
Паводле выдання «Раней за ўсіх», павук належыць Гомельскаму медыцынскаму ўніверсітэту, куды яго накіравалі для даследаванняў.
😱 У Гомельскай вобласці пачаў сустракацца паўднёварускі тарантул. Магчыма, членістаногае з'явілася ў нашых шыротах праз глабальнае пацяпленне.
Ён звычайна жыве ў норах каля рэкаў, неагрэсіўны. Укус параўнальны з укусам шэршня ці асы.
🩸 50 гадоў спатрэбілася навукоўцам, каб выявіць яшчэ адну групу крыві — MAL
У 1972 годзе ў цяжарнай жанчыны ўзялі ўзор крыві. Лекары выявілі, што ў ім адсутнічае адзін са звычайных антыгенаў.
Праз 50 гадоў даследчыкі з Вялікабрытаніі і Ізраіля раскрылі гэтую таямніцу і апісалі новую сістэму груп крыві ў людзей, якую назвалі MAL.
«Гэта велізарнае дасягненне і кульмінацыя доўгіх намаганняў каманды — нарэшце стварыць новую сістэму вызначэння груп крыві і мець магчымасць прапаноўваць найлепшы падыход рэдкім, але важным пацыентам»
«Гэтыя рэдкія асаблівасці крыві могуць аказваць разбуральнае ўздзеянне на пацыентаў, таму чым больш мы зможам зразумець пра іх, тым больш жыццяў зможам выратаваць.»Читать полностью…
☝️ Такія парады мы глядзім!
Паглядзіце, хто прайшоўся па вуліцах Санцьяга ў Дзень незалежнасці Чылі.
💥 #галоўнае за 20 верасня
✔️Міністры замежных справаў Беларусі і Ірану абмеркавалі праекты па лагістыцы, транспарце і адукацыі
✔️У Тайландзе чатырохметровы пітон спрабаваў задушыць мясцовую жыхарку
✔️У Вільні грамадзяніна Літвы прызналі вінаватым у шпіянажы на карысць беларускага КДБ
✔️Неверагодна рэдкі грыб знайшлі ў Белавежскай пушчы
✔️Новае расследаванне BELPOL: Як Лукашэнка санаторый у Кіславодску прадаваў
✔️У Расеі Анатоль Кашпіроўскі зноў праводзіць свае «сеансы»
✔️Студэнты першага курсу польскіх ВНУ змогуць падаць дакументы на візу без рэгістрацыі
✔️У Вільні адкрылі офіс Беларускай місіі амерыканскай Агенцыі па міжнародным развіцці (USAID)
✔️У Лейпцыгу знайшлі раней невядомы твор Моцарта
✔️Выйшаў пераклад на беларускую мову бестселеру Эндзі Ўіра «Марсіянін»
📌 У крымінальнай справе аб нападзе на расейскіх апазіцыянераў, якая расследуецца ў Польшчы, - 8 падазраваных
Адзін з іх – беларус. Чацвёра падазраваных затрыманыя, паведамляе Нацыянальная пракуратура Польшчы.
Сярод падазраваных – расейскі юрыст Анатоль Бліноў. Яго абвінавачваюць, у тым ліку, у збіцці палітыка Леаніда Волкава. Бліноў арыштаваны на тры месяцы.
👉 Падрабязнасці справы чытаць ПА СПАСЫЛЦЫ
🙈 Гадзюка незадаволеная жабай
Спыталі ў былога сакратара пяршоўкі, што насамрэч адбываецца ў БРСМ?