💬 «Нашая задача – рабіць тое, чаго не робіць дзяржава»
У Беластоку хочуць заснаваць Інстытут беларускай мовы. Навошта ствараецца гэтая ўстанова ды як яе падтрымаць, глядзіце ў відэа ⬆️
📍Што яшчэ абмяркоўвалі на канферэнцыі «Беларуская мова і мовазнаўства» ў сталіцы Падляшша, чытайце ў нашым вялікім рэпартажы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
Чарговыя змены ў Крымінальным кодэксе, змены ў выплаце бальнічных і сацыяльныя выплаты па-новаму
У ліпені беларусаў чакае шэраг зменаў. Якіх?
Глядзіце ў нашым сюжэце!
Пачытаць пра іх можна ў артыкуле:
✅Праз VPN ❎Без VPN
👆Ізраіль памяняў правілы бязвізавага ўезду. Яны датычаць і беларусаў
Цяпер для атрымання права на ўезд неабходна падаць адпаведную заяву.
Для ўезду ў Ізраіль з 1 жніўня 2024 года ў выпадку кароткатэрміновых паездак (турыстычная, гасцёўня, дзелавая) беларусы, як і іншыя замежныя грамадзяне, павінны мець дазвол ETA-IL. Ён будзе дзейнічаць напрацягу 2 гадоў.
Цягам ліпеня 2024 г. падача заявы будзе бясплатнай. Пасля тэставага перыяду – з 1 жніўня 2 – падача заяўкі будзе каштаваць 25 шэкелей (каля 7 долараў).
Вітаем у выходных, сябры!
Мы вам ранішняе чытво прынеслі: сабралі найбольш цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць. Пачытайце!
🔸Заявы расейцаў пра занятыя сёлы
Што адбываецца на фронце ва Украіне?
🔸Беларусаў чакаюць у Крыме. І хутчэй за ўсё – вялікія непрыемнасці
Беларускія турыстычныя аператары прапаноўваюць пуцёўкі ў Крым, нахвальваючы цудоўны адпачынак на беразе Чорнага мора.
🔸«Быў выдатным прэзідэнтам»
Рэдкалегія газеты «The New York Times» заклікала Джо Байдэна зняцца з выбараў, а Дэмакратычную партыю – знайсці яму замену.
#штопачытаць
🧙♀️ Ілюстрацыю да першага выдання раману Джаўэн Роўлінг прадалі за амаль 2 млн. долараў
Чакалася, што лот прададуць за 600 000 долараў – гэта самая высокая перадпродажная цана, калі-небудзь усталяваная для прадмета, звязанага з Гары Потэрам.
😮 Але арыгінальная ілюстрацыя да першага выдання раману Джаўэн Роўлінг 1997 года «Гары Потэр і філасофскі камень» была выкупленая за рэкордныя 1,9 млн долараў.
Акварэльную вокладку стварыў ілюстратар Томас Тэйлар (Thomas Taylor). На той момант мастаку было ўсяго 23 гады, ён намаляваў выяву для вокладкі за два дні
🤔 Як кантактуюць са сваімі гадаванцамі людзі, якія не могуць размаўляць?
Яны проста вучаць іх сваёй мове жэстаў!
Не верыце? Паглядзіце самі!
🔥 У Чарнігаве з'явілася мемарыяльная дошка ў гонар Кастуся Каліноўскага
Шыльда ўсталяваная на вуліцы Кастуся Каліноўскага на доме, у які патрапіў снарад у пачатку сакавіка 2022 года падчас расейскага ўварвання на поўнач Украіны.
☝️ Гэтая вуліца раней насіла назву дзеяча часоў Другой сусветнай вайны Смірнова. У гонар беларускага нацыянальнага героя яе перайменавалі ў 2024 годзе.
Устаноўку і выраб мемарыяльнай дошкі ініцыяваў дабрачынны фонд «Вольная Беларусь».
🍓 У Лунінецкім раёне ў сезон з'яўляецца...трускаўкамэн!
Кажуць, у яго самыя смачныя ягады. Калі давядзецца спаткаць, напішыце нам ці праўда!
💥 «Белсат» па-беларуску - у Google News
🙌 Калі для вас гэта бяспечна, далучайцеся падпісвайцеся, гэта дапаможа ў тым ліку і прасоўванню беларускай мовы ў Google
Чым больш падпісчыкаў і падпісчыц, тым больш бачны наш кантэнт.
Дарэчы, праз Google News наш сайт адкрываецца ў Беларусі 👇🏻
✅ Падпісацца тут
🐄 Данія першая ў свеце ўвядзе падатак на выкіды вуглякіслага газу ў сельскай гаспадарцы
Цяпер малочныя фермеры гэтай краіны будуць плаціць 672 кроны (каля 96 долараў) за кожную карову.
🤔 Мэта падатку – стымуляцыя да пошуку рашэнняў па змяншэнні выкідаў. Сярод магчымых мераў – змена складу кармоў. Да 2035 года падатак павялічыцца да 241 долараў за карову.
У сярэднім адна малочная карова ў Даніі выкідвае каля 5,6 тон CO2-эквіваленту ў год.
🔥 Беларусь цяпер не зможа дапамагаць Расеі абыходзіць санкцыі
ЕЗ пашырыў санкцыі супраць Беларусі. Яны датычаць гандлю, паслугаў і грузаперавозаў.
☝️ Як адзначаецца ў адмысловым паведамленні, гэтыя абмежаванні раней зазнала Расея, таму беларуская дзяржава цяпер не зможа дапамагаць Маскве іх абыходзіць.
📌 «Мы падкрэсліваем, што ў зняволенні застаюцца яшчэ некалькі грамадзян Украіны»
Пяць грамадзянаў Украіны вызвалілі па абмене з беларускіх калоній. Гэта адбылося ўвечары 28 чэрвеня. Умовы абмену не паведамляюцца, але вядома, што гэтаму паспрыяў Ватыкан.
Праваабаронца «Вясны» Павел Сапелка падкрэслівае, што праваабаронцы «патрабавалі перагляду прысудаў з устараненнем парушэнняў» у дачыненні да людзей, якія былі асуджаныя за «шпіянаж» і «агентурную дзейнасць».
А таксама звяртае ўвагу:
«...што ў зняволенні застаюцца яшчэ некалькі грамадзян Украіны, асуджэнне якіх звязана з рэалізацыяй імі правоў і свабодаў і ў тым ліку абумоўлена вайной, якая ідзе ва Украіне. Мы таксама нагадваем пра дзясяткі беларусаў і беларусак, адвольна асуджаных у сувязі з іх антываеннай пазіцыяй або падтрымкай барацьбы Украіны з расейскай агрэсіяй. Вызваленню гэтых людзей павінны і, як мы бачым, могуць спрыяць украінскія ўлады»Читать полностью…
🇺🇸 «Ён з цяжкасцю растлумачыў, чаго даб’ецца падчас другога тэрміна»
Рэдкалегія газеты «The New York Times» заклікала Джо Байдэна зняцца з выбараў.
«Ён з цяжкасцю растлумачыў, чаго даб’ецца падчас другога тэрміна. Ён з цяжкасцю адказваў на правакацыі Доналда Трампа. Не аднойчы ён з цяжкасцю дацягваў да канца сказа»
«Я не дыскутую так добра, як раней. Але я ведаю, як рабіць гэтую працу. Я ведаю, як казаць праўду. Выбар на гэтых выбарах просты. Доналд Трамп знішчыць нашу дэмакратыю. Я буду гэта абараняць»
◼️ «Цяжка пра гэта казаць, цяжка сабе ўявіць, што чалавек зрабіў іншаму чалавеку такое пекла. Але так было»
84 гады таму з Заходняй Беларусі цягам адной ночы дэпартавалі ў Сібір і Казахстан больш 50 тысячаў палякаў.
З 50 тысячаў дэпартаваных 10 тысячаў памерлі ў дарозе.
🇵🇱 Сейм Польшчы ўхваліў узмацненне жорсткасці крымінальнага артыкула аб згвалтаванні
Пра гэтыя змены загаварылі пасля нападу на беларуску Лізавету, якая была збітая і згвалтаваная ў цэнтры Варшавы.
Цяперашняе вызначэнне згвалтавання, якое дзейнічае ў Польшчы, датуецца яшчэ 1932 годам:
«Хто гвалтам, незаконнай пагрозай або падманам прымушае іншага чалавека падпарадкавацца блуднаму дзеянню(...) падлягае турэмнаму зняволенню»
«Новы закон – гэта чыстая дэмагогія, падарунак бязлітасным і помслівым жанчынам, якія змогуць выкарыстаць гэты закон, каб напасці на былога палюбоўніка. Мужчына загадзя знаходзіцца на пройгрышнай пазіцыі»Читать полностью…
☝️Двое замежных грамадзянаў атрымалі тэрміны ў калоніі за арганізацыю незаконнай міграцыі
Суд адбыўся ў Менску. Грамадзянства асуджаных не называецца. Вось якое пакаранне было ім прызначана:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔹Парламенцкая асамблея АБСЕ прызнала дзеянні РФ генацыдам украінскага народу
Пра гэта паведаміў член парламенцкай дэлегацыі Павел Фралоў у Telegram:
«У дзень адкрыцця летняй сесіі ў Бухарэсце ПА АБСЕ прыняла рэзалюцыю з асуджэннем 10-гадовай узброенай агрэсіі РФ супраць Украіны, якая прызнала дзеянні ваенна-палітычнага кіраўніцтва РФ і яе ўзброеных сіл падчас поўнамаштабнага ўварвання генацыдам украінскага народу».
😮 На аўтобусным прыпынку ў Лондане знайшлі скрадзеную карціну Тыцыяна
Карціна «Адпачынак на шляху ў Егіпет» ацэньваецца ў $19,1–31,9 млн.
Твор найхутчэй быў напісаны, калі майстар эпохі Адраджэння быў яшчэ падлеткам.
У 1995 годзе карціну скралі. Уладальнікі нават нанялі дэтэктыва са сферы мастацтваў, каб яе адшукаць.
Праз сем гадоў карціну знайшлі... без рамы ў пакеце для пакупак на аўтобусным прыпынку ў Лондане.
💥 #галоўнае за 29 чэрвеня
✔️ Вызваленых з Расеі і Беларусі ўкраінцаў сустрэлі ў аэрапорце «Жуляны
✔️ У Google Translate дадалі больш за 100 моваў
✔️ Сейм Польшчы ўхваліў узмацненне жорсткасці крымінальнага артыкула аб згвалтаванні
✔️ 84 гады таму з Заходняй Беларусі цягам адной ночы дэпартавалі ў Сібір і Казахстан больш 50 тысячаў палякаў
✔️ Рэдкалегія газеты «The New York Times» заклікала Джо Байдэна зняцца з выбараў
✔️ Праз тое, што Беларусь знаходзіцца пад міжнароднымі санкцыям, «Гары Потэр» не дазваляюць выдаваць на мове
✔️ ЕЗ распаўсюдзіў на Беларусь санкцыі, якія раней увёў супраць Расеі
✔️ 25га чэрвеня Украіна вярнула дадому яшчэ 90 ваеннапалонных
✔️ Данія першая ў свеце ўвядзе падатак на выкіды вуглякіслага газу ў сельскай гаспадарцы
✔️ У Чарнігаве з'явілася мемарыяльная дошка ў гонар Кастуся Каліноўскага
#рэпрэсіі:
▪️ Сілавікі цяпер змогуць блакаваць грошы на вашых электронных гаманцах
▪️ Праваабаронца «Вясны» Павел Сапелка пракаментаваў вызваленне украінскіх палонных
▪️ Палітвязня Цімура Рызапура будуць судзіць за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»
▪️ Палітзняволеных беларусак у жаночай калоніі №4 змяшчаюць у «клетку» на вуліцы
😂 Ябацькі пакрыўдзіліся на Андрэя Павука і патрабуюць ад яго маральную кампенсацыю
Блогер патэлефанаваў да пакрыўджаных, каб спраўдзіць, наколькі моцна яны пакутуюць ад ягоных дзеянняў.
👉 Глядзіце новае выданне праграмы «Шухер-шоу»
📌 Уладзімір Зяленскі ў сваім відэазвароце падзякаваў ААЭ і Ватыкану за дапамогу ў вызваленні палонных
Прэзідэнт Украіны таксама згадаў пра 10 украінцаў, вызваленых з беларускіх турмаў, пра 90 вайскоўцаў, якіх таксама атрымалася абмяняць. Агулам з пачатку вайны з расейскага палону былі вернутыя 3310 украінцаў, зазначыў Зяленскі.
«Я дзякую ўсёй нашай камандзе, якая займаецца абменамі: Ярмак, Буданаў, Малюк, Любінец, Кліменка. Дзякую Аб’яднаным Арабскім Эміратам і Ватыкану за пасярэдніцтва ў вызваленнях, якія адбыліся на гэтым тыдні»Читать полностью…
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Еўрапейская рада зацвердзіла новыя абмежаванні для эканомікі Беларусі
🔸 Дэлегацыю афіцыйнага Менску не дапусцілі да ўдзелу ў сесіі парламенцкай асамблеі АБСЕ
🔸 40 гадоў Менскаму метрапалітэну
🔸Балотны футбол у Беластоку ў якім бяруць удзел і беларусы
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/_YUHSYK36IU
🚇Менскаму метро — 40 гадоў
Ці шмат вы ведаеце пра сталічную падземку? Распавядаем пра адметнасці, знакавыя падзеі і факты, пра якія вы маглі і не ведаць☝🏻
🥵У Беларусь прыйшла спёка. Як не атрымаць цеплавы ўдар?
Бліжэйшыя дні ў Беларусі будуць гарачымі – сіноптыкі прагназуюць каля +30.
Як ратавацца ад спёкі, распавядаем у нашым відэа, паглядзіце!
💔 «Галодныя. Змучаныя. Шчаслівыя»
25га чэрвеня Украіна вярнула дадому яшчэ 90 ваеннапалонных. Гэта тыя, хто абараняў Чарнобыльскую АЭС, Марыупаль, памежнікі. А таксама вайскоўцы Нацыянальнай гвардыі, ВМС ды Сухапутных войскаў.
Украінскія фатографы Канстанцін і Улада Ліберавы падзяліліся здымкамі з больніцы, куды адразу адправілі вызваленых.
«Гэтыя фатаграфіі кажуць самі за сябе. Расейскі палон забівае, і кожнае вяртанне нашых дадому – велізарнае шчасце з прысмакам вялікага болю»Читать полностью…
😢 «Гары Потэра» па-беларуску не будзе
Выдавец Андрэй Янушкевіч патлумачыў, што праз тое, што Беларусь знаходзіцца пад міжнароднымі санкцыямі, выдаўцы не змаглі дамовіцца з праваўладальнікамі серыі кніг Джаўэн Роўлінг.
«Усе нашыя тлумачэнні, што мы зараз пад польскай юрысдыкцыяй, не далі выніку, мы зрабілі што маглі»
📌 Рэжым даў больш свабодаў дзеянняў...але не для звычайных беларусаў
Сілавікі цяпер змогуць блакаваць грошы на вашых электронных гаманцах.
Але гэта яшчэ не ўсё...☝️
#рэпрэсіі
🔷 «Многія запісваліся добраахвотнікамі ў войска...і Янка Купала, і Якуб Колас, і многія іншыя нашыя класікі..»
Лічыцца, што ў Першую сусветную вайну былі ўцягнутыя трыццаць дзяржаваў. Але ж у склад імперыяў, якія выступілі галоўнымі бакамі вайны, уваходзілі дзясяткі народаў.
І народы гэтыя, і заселеныя імі мясціны пацярпелі ад ваеннага Молаха не менш, а часам і больш за метраполіі. Гэта датычыць і Беларусі...
👉 Глядзіце фільм «Першая катастрофа» Кацярыны Зінкевіч на Youtube канале «Белсат DOC»
🤡 «Гэта прыклад адкрытай прадузятасці і дыскрымінацыі»
Беларускія дэпутаты пакрыўдзіліся, што іх не пазвалі на сесію Парламенцкай асамблеі АБСЕ.
«Беларускія парламентарыі дужа абураныя тым, што румынскія ўлады наўмысна сарвалі ўдзел дэлегацыі Нацыянальнага сходу ў 31-й штогадовай сесіі ПА АБСЕ ў Бухарэсце адмоваю ва ўездзе на тэрыторыю Румыніі. Гэтая пастанова прынятая насуперак усім базавым абавязанням і прынцыпам АБСЕ»
👆У Google Translate дадалі больш за 100 моваў
Пра гэта паведамілі ў кампаніі:
«Мы пачулі ваш запыт на большую колькасці моваў і радыя паведаміць, што мы дадаем 110 новых моваў у Перакладчык. На працягу наступных некалькіх дзён вы ўбачыце новыя мовы, даступныя на translate.google.com і ў дадатках Google Translate».