🤡 Сілавікі зноў разграмілі кватэру і хваляцца гэтым
Паводле праваабаронцаў, пад такі ператрус трапіла маёмасць псіхалагіні Алы Марціновіч. ГУБАЗіК выламаў дзверы і раскідаў усе ейныя рэчы.
Вядома, што Ала за мяжой у бяспецы. Супраць яе пачалі крымінальную справу.
🪪 Правы кіроўцы будуць выдаваць на 20 год
Такое рашэнне, паводле чыноўнікаў, «прынясе карысць як кіроўцам, так і ДАІ», бо знізіць нагрузку на іх. Правы на новы тэрмін можна атрымаць з 23 сакавіка.
Акрамя таго, змяненні датычацца і іншых дакументаў:
🔻змяншаюцца тэрміны выдачы даведак аб рэгістрацыі транспартных сродкаў у ДАІ (з 10 да 7 працоўных дзён).
🔻павялічваюцца тэрміны дзеяння пасведчання кіроўцы (з 10 да 20 гадоў)
🔻павялічваецца тэрмін дазволу на допуск да ўдзелу ў дарожным руху аўтамабіляў, з года выпуску якіх прайшло менш за 3 гады (да 3 гадоў).
Пад Магілёвам фура збіла машыну хуткай дапамогі
Фельчар і кіроўца хуткай шпіталізаваныя.
Здарэнне адбылося каля запраўкі «Беларуснафта» у Слаўгарадзе. Машына хуткай выязджала з другаснай дарогі, але трапіла пад колы цяжкавіка.
На фота бачна, як цяпер выглядае аўтамабіль медыкаў.
💥 #галоўнае за 27 лютага
✔️ Жахлівы напад на беларуску ў цэнтры Варшавы: дзяўчына на мяжы жыцця ды смерці, нападніку пагражае пажыццёвае зняволенне
✔️ Неафіцыйныя крыніцы паведамілі пра чарговую смерць рабочага на «Беларуськаліі»
✔️ Аўкцыён па продажы менскай кватэры Валерыя Цапкалы праваліўся
✔️ Памежны камітэт расказаў пра затрыманне трох мужчынаў, якія нібыта напалі на памежніка на Гарадзеншчыне, а пасля ўцяклі
✔️ Літоўскія дзяржаўныя органы правераць тысячы беларусаў, якія ўжо атрымалі ВНЖ
✔️ Фермеры з усёй Польшчы прайшліся маршам па цэнтры Варшавы
✔️ Як улады стымулююць сваіх грамадзян нараджаць дзяцей у Беларусі і ў краінах блізкага замежжа? Другая частка нашай «дэмаграфічнай трылогіі»
#рэпрэсіі:
▫️Пастару з Новалукомля, якога затрымалі, бо ён маліўся за Украіну, прысудзілі 15 содняў арышту
▫️У Быхаве затрымалі 54-гадовага мужчыну, які сарваў дзяржаўны сцяг з крамы ды схаваў яго на гарышчы
▫️За «класы» ў «Аднакласніках» судзілі супрацоўніка чыгункі з Берасця
▫️За ўдзел у пратэстах-2020 і за каментары затрымалі сямейную пару
▫️Некаторых людзей, якія «адкупаліся» ад сілавікоў за свае данаты ў фонды, усё роўна затрымліваюць і «шыюць» ім крыміналкі
🔥🔥🔥 «Восем дзён, і кожны дзень быў штурм, у нейкія дні – не адзін»
Гэтая гісторыя з Украіны вартая стаць сцэнарам галівудскага фільму
Паглядзіце!
🤦 У Расеі з'явіўся дзіцячы... ракетны комплекс
Прызначана машына для дзяцей ад 2 да 6 гадоў
📍Як у медустановах Беларусі блытаюць целы памерлых?
Безумоўна, гэта не масавая з'ява, аднак нават адзінкавыя падобныя выпадкі пераўтвараюцца ў жахлівы ланцужок падзеяў для людзей, якім паведамляюць пра смерць іхных сваякоў, у той час як яны насамрэч жывыя.
Так, у «ковідныя» часы падобную памылку дапусцілі гомельскія медыкі. Яны паведамілі сыну аб смерці маці, выдалі цела, а на адпяванні высветлілася, што ў труне ляжыць зусім іншая жанчына. Шырока вядома пра той выпадак стала толькі цяпер.
Чытайце болей на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔴 «Аб’ектыў» + «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Ці ўдаецца прапагандыстам пераканаць расейцаў, што Менск на іхным баку?
🔸 Смерць рабочага на Беларуськаліі
🔸 У беларускім футболе забароняць «пазітыўны хабар»
🔸 Сусветны дзень НДА
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/7Q0bkbRXv0Q
📺 Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 па менскім часе запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
😞 Што вядома пра беларуску, якую пазаўчора ледзь не забілі ў цэнтры Варшавы? Расказаў ейны хлопец
Для падтрымкі Лізы ён адкрыў рахунак, куды пры жаданні можна пералічыць любую суму, якой вам не шкада.
Чытайце падрабязнасці на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔹Некаторых людзей, якія «адкупаліся» ад сілавікоў за свае данаты ў фонды, усё роўна затрымліваюць і «шыюць» ім крыміналкі
Пра гэта паведамляе ініцыятыва By_Help. Там расказалі, што ім стала вядома пра чарговы выпадак завядзення крыміналкі ў падобнай сітуацыі. Справы заводзяць за «здраду дзяржаве» (па такім артыкуле чалавек можа сесці аж на 15 гадоў).
Чытайце болей на сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🚜 Фермеры з усёй Польшчы прайшліся маршам па цэнтры Варшавы
Адным з галоўных патрабаванняў было абмежаваць увоз сельскагаспадарчай прадукцыі з Украіны, якая істотна танней за польскую. Таксама фермеры абураюцца неабгрунтаванымі і празмернымі, на іх думку, патрабаваннямі «зялёнага» заканадаўства ЕЗ.
Мітынгоўцы прайшліся ад Палацу культуры і навукі да канцылярыі прэм'ер-міністра краіны.
📍Некалькі дзён таму на нашым сайце быў разбор сутнасці і прычынаў фермерскіх пратэстаў, хваля якіх працягвае накрываць Еўропу.
💪 Гэта быў сапраўдны экстрым, і ён перамог!
Беларус стаў чэмпіёнам па мотагонках у Камбоджы. А здабыў перамогу наш зямляк вось у такіх умовах…
📈 Кошты на прадукты ў Беларусі шалёна растуць
За 3 гады моцна падаражэлі гародніна, садавіна, мяса, хлеб, малочныя прадукты.
Але ёсць і пазітыўныя навіны − грэчка патаннела! Гэта адзіны прадукт, які стаў каштаваць меней.
Глядзіце, як падаражэлі іншыя прадукты:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📍Памежны камітэт расказаў пра затрыманне трох мужчынаў, якія напалі на памежніка ды ўцяклі
Паводле ведамства, інцыдэнт адбыўся яшчэ 10 лютага. Памежнік выявіў мужчынаў, якія збіраліся запусціць дрон (як сцвярджаецца, «для ажыццяўлення супрацьпраўнай дзейнасці») і паспрабаваў ім перашкодзіць. Мужчыны не падпарадкаваліся, селі ў аўтамабіль і ўцяклі. Перад гэтым нібыта яшчэ і напалі на памежніка.
14 лютага двух мужчынаў затрымалі, калі яны ехалі па трасе М6 (працэс затрымання − на відэа). Неўзабаве ў вёсцы Васілевічы Гарадзенскага раёна выявілі і трэцяга ўдзельніка кампаніі.
На затрыманых завялі крымінальную справу, адзін з іх змешчаны ў СІЗА, а яшчэ двое знаходзяцца пад падпіскаю пра нявыезд. Усім пагражае да 7 гадоў зняволення.
📍У ААН перажываюць за здароўе Рыгора Кастусёва і заклікаюць яго вызваліць
Эксперты Арганізацыі аб’яднаных нацыяў, у тым ліку спецдакладчыца па Беларусі Анаіс Марэн, падпісалі супольны зварот за вызваленне палітвязня.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🕯 Абвешчаныя дата і месца развітання з Андрэем Александровічам
Цырымонія пройдзе 1 сакавіка ў Варшаве.
Жыццё журналіста абарвалася на 50-м годзе жыцця. У 2022-м годзе сілавікі разграмілі выданне «Беларусы і рынак», рэдактарам якога ён быў. У 2023-м Александровіч з'ехаў у Польшчу.
Развітацца можна будзе 01.03 у Варшаве па адрасе: вул. Фоса, 19А. Пачатак у 16 гадзін.
Тадэвуша Кандрусевіча выпісалі з 1-й клінічнай больніцы
«Хачу выказаць сваю ўдзячнасць усім, хто мяне лячыў і маліўся аб маім здароў’і»
Арцыбіскуп правёў у лячэнні два тыдні. Як кажа сам святар, лекары паспяхова прывялі ў норму рытм сэрца. 12 лютага, ён трапіў у шпіталь з дыягназам мігацельная арытмія сэрца.
☕️ Добрай серады, спадарства!
Прынеслі вам найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔺Заходнія войскі могуць сапраўды прыйсці на дапамогу Украіне
Праз VPN
Прэзідэнт Францыі не выключыў, што краіны Захаду ўсё ж накіруюць сваіх жаўнераў. Ці ўразіць такая заява Крэмль і як да гэтага ставіцца NATO?
🔺45% расейцаў чакаюць ад 2024 года заканчэння вайны
Праз VPN
Рэкорды па рэпрэсіям, ціску і антываенным настроям: сабралі цікавыя факты таго, як Расея змянілася за два гады вайны.
🔺Улады хваляцца падтрымкай маладых бацькоў. А якая сітуацыя ў іншых краінаў?
Праз VPN
Разабраліся, якія выплаты за дзіцяці прапануюць у Польшчы, Літве, Грузіі, Расеі і Казахстане.
💔 Дзмітрый Лукша
Журналіст, раней шмат гадоў працаваў у Белтэлерадыёкампаніі, быў вядоўцам праграмы «Зона X».
Затрыманы пасля ператрусу ў кватэры ў Менску 11 сакавіка 2022 года. Падставай для яго затрымання стаў апошні сюжэт на канале. Ягоная жонка Паліна Палавінка таксама была затрыманая і праходзіць па той жа крымінальнай справе. Паводле версіі абвінавачвання, Лукша з мэтай дыскрэдытацыі краіны з дапамогай аператара вырабіў шэраг відэасюжэтаў, якія нібыта змяшчалі загадзя ілжывую інфармацыю.
📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8
📍Мужчына, які забіў на паляванні цяжарных казуль, можа атрымаць вялікі турэмны тэрмін
Супрацоўнікі інспекцыі прыродааховы знайшлі астанкі дзвюх асобін у гаражы. Кадры, якія яны апублікавалі, вельмі жорсткія. Унутры жывёлін знаходзіліся два эмбрыёны.
У Беларусі забаронена паляванне на казуль. Паляўнічаму пагражае тэрмін да 6 гадоў калоніі з пазбаўленнем права палявання і штрафам.
☝️Польская паліцыя паказала кадры з затрыманым, які падазраецца ў нападзе на беларуску ў Варшаве
Яго вылічылі і затрымалі ў той жа дзень, калі ён ажыццявіў сваё злачынства. І гэта нягледзячы на тое, што ў момант нападу 23-гадовы хлопец схаваў твар пад балаклаваю.
❌ «Сячэм усё, што бачым, – дрэвы, сады высеклі. Я ўсю мэблю ўжо спаліў»
Як выжываюць прыфрантавыя сёлы ва Украіне? Глядзіце ў відэа ☝️
😑 Ён навучыўся чытаць толькі ў 15 гадоў, хоць і паходзіў з багатай сям'і. А яшчэ ў тыя ж 15 гадоў стаў камандзірам харугвы лёгкай кавалерыі!
Яшчэ болей цікавых фактаў з жыцця Караля Станіслава Радзівіла (вядомага як «Пане Каханку») – у нашым архіўным выданні праграмы «Вусы Скарыны».
☝️ А прыгадалі мы пра гэты выпуск таму, што менавіта сёння, 27 лютага – дзень нараджэння «Пане Каханку».
😲 «Калі мы ставілі "Раскіданае гняздо", нас папрасілі не казаць слова "бацька"»
Беларускі актор Ігар Сігоў прайшоў паліграф і распавёў пра цэнзуру ў тэатрах і пра тое, чаму ён хацеў бы калісьці сыграць Лукашэнку. Паглядзіце!
📌 Цалкам размову з Ігарам Сіговым можна ўбачыць у нашай праграме «Шчыра кажучы» на YouTube-канале BELSAT NEWS.
😨 У цэнтры Менску гарыць будынак, дзе калісьці быў рэстаран «Журавінка»
Полымя заўважылі на даху будынка на скрыжаванні вуліцаў Янкі Купалы ды Інтэрнацыянальнай.
📹 Відэа публікуе @onlinerby са спасылкаю на сваіх чытачоў
UPD. Пажар патушылі, пацярпелых няма. Гарэла столь у памяшканні кухні рэстарану «Рыа».
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️ Чарговая смерць на «Беларуськаліі»
✔️ BYPOL прагназуе, што лукашысты будуць паляваць на людзей, што знаходзіліся побач з экранамі, на якіх паказвалі Ціханоўскую
✔️ У Менску правераць «тэрабарону» і «народнае апалчэнне»
✔️ Z-імпрэза ў Свята-Елісавецінскім манастыры ўразіла колькасцю расейскіх сцягоў
✔️ Польская паліцыя расследуе спробу забойства беларускі ў цэнтры Варшавы
✔️ Украінскія вайскоўцы зноў збілі расейскі знішчальнік
✔️ Аляксея Навальнага могуць пахаваць напрыканцы тыдня. Праўда, няясна дзе менавіта
✔️ 3,5 года калоніі атрымаў расейскі маладзён, які спаліў Каран і быў збіты за гэта сынам Кадырава
✔️ У Мар'інай Горцы супрацоўнікі МНС ратавалі жанчыну, якую зачыніла на гаўбцы 2-гадовае дзіця
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🇱🇹 Літоўскія дзяржорганы правераць тысячы беларусаў, якія ўжо атрымалі ВНЖ. Будуць задаваць пытанні пра стаўленне да вайны і прыналежнасць Крыма
У планах Дэпартаменту міграцыі Літвы – праверка амаль 20 тысяч грамадзян РБ. Калі адказы на пытанні анкеты будуць «падазронымі» – да праверкі падключацца яшчэ і спецслужбы.
А што будзе, калі наогул адмовіцца ад анкетавання? Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
👩 Вайна – гэта і жаночая справа!
Паглядзіце, як адважная Аксана з шэрагаў ЗСУ камандуе ўзводам і дае прыклад хлопцам. І яна не адна такая!
💁🏻♂️ Аўкцыён па продажы менскай кватэры Валерыя Цапкалы праваліўся
За трохпакаёвае жытло выставілі стартавы кошт у амаль 360 000 BYN. Гэта, дарэчы, цана істотна ніжэйшая за рыначную. Да таго ж у каплекце да кватэры ішло парковачнае месца.
Чытайце падрабязнасці:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☀️ Ну што, за вакном з'явілася сонца, а вы ўжо думаеце, як прывесці фігуру ў парадак да лета?
Тады лепш за ўсё вам у гэтым дапаможа патрыятычная зарадка з ідэалагічным ухілам ад Натаніэля Старажылава 💪
Глядзіце, запамінайце і паўтарайце кожны ранак 🙃
А яшчэ больш вострай беларускай сатыры – у поўным выданні «Хай Так TV» на YouTube-канале «Белсат LIFE»