🤡 Учора Лукашэнка сустрэўся з Пуціным на востраве Валаам у Карэліі
Чытачы заўважылі, што расейская і беларуская прапаганда па рознаму паказалі дыктатара. Беларускі бок яўна спрабаваў прэзентаваць яго з лепшага ракурсу.
🙈 Сабралі для вас рэакцыю інтэрнэту на гэты нюанс
📌 Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў з 34-й гадавінай прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце
Беларуская лідарка зазначае, што шлях да мары быў доўгім і поўным выпрабаванняў. І падкрэслівае, што незалежнасць – гэта «пра свабоду думак, выказванняў і самавыяўлення, а не толькі пра афіцыйныя паперы і законы; пра нашае імкненне жыць у гармоніі з сабой і навакольным светам, паважаць годнасць і правы адно аднаго; пра магчымасць самастойна абіраць свой, незалежны шлях, і жыць у добрых адносінах з суседзямі»
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
👩🦯 Вытворца лялек Barbie выпусціў дзве новыя мадэлі – з сіндромам Даўна і сляпую
Кампанія паведаміла, што хоча зрабіць лялькі больш інклюзіўнымі
📌Міністэрства энергетыкі паведаміла пра перавод паселішчаў Гомельшчыны з дызель-генератараў на штатныя схемы электразабеспячэння
Нагадаем: 13–14 ліпеня на Беларусь абрынуліся разбуральныя ўраганы. Сямёра чалавек загінулі. Сотні паселішчаў засталася без электрычнасці і водазабеспячэння.
☝️Найбольш пацярпела Гомельская вобласць. Каб забяспечыць мясцовых жыхароў святлом, улады масава выкарыстоўвалі генератары.
У міністэрстве паведамілі, што агулам перасовачныя дызель-генератарныя ўстаноўкі былі задзейнічаны больш як у 170 паселішчах Гомельскай вобласці. Частка з іх застанецца ў рэгіёне ў якасці рэзерву.
☀️ Вось і распачаўся новы дзень, шаноўнае спадарства!
А гэта значыць, што мы спяшым падзяліцца з вамі трыма найбольш цікавымі матэрыяламі «Белсату», якія варта пачытаць:
🔻Расстрэльны прысуд Крыгеру: навошта гэта Лукашэнку – і ці законна гэта?
У Беларусі асудзілі на смяротнае пакаранне грамадзяніна Нямеччыны Рыка Крыгера. Па дзяржаўнаму тэлебачанню паказалі сюжэт, з якога вынікае, што у выніку яго дзеянняў ніхто не загінуў, а шкода склала 516 долараў. Пацікавіліся ў праваабаронцаў, ці суразмернае злачынства і пакаранне, і што можа хавацца за гэтай гісторыяй.
🔻Ціск на Украіну, лёс нямецкага грамадзяніна і мігранты. Што могуць абмяркоўваць Лукашэнка і Пуцін
Эксперты кажуць «Белсату», што напаўтаемна Лукашэнка і Пуцін абмяркоўваюць перш за ўсё ціск на Украіну. Пацікавіліся, якія яшчэ пытанні могуць быць на парадку дня.
🔻Украіне – сяброўства ў NATO і ЕЗ, Расеі – касаванне санкцыяў. Ці жыццяздольны «план Трампа»?
«The Wall Street Journal» апублікавала артыкул, прэзентаваны як мірны план Доналда Трампа, што мае спыніць вайну ва Украіне. Сярод пунктаў ёсць сяброўства Украіны ў NATO і касаванне пасля гэтага ўсіх санкцыяў супраць Расеі.
#main
#рэпрэсіі Асноўнае за 26 ліпеня
🔻 Асуджаных да «хіміі», прыцягнуць да ўборкі ўраджаю
🔻 На таргі выставілі матацыкл і аўтамабіль, якія належаць палітвязню Эдуарду Бабарыка
🔻 Палітвязням, тэрміны якіх блізкія да завяршэння, прапанавалі пісаць просьбы аб памілаванні на імя Лукашэнкі
🔻 Беларуса затрымалі па вяртанні з Польшчы
🔻 Супрацоўнікаў «Беларусбанку» спраўджваюць на паліграфе па запыце КДБ
🔻 Улады абвесцілі журналістаў «Бюро Медыя» ў міждзяржаўны вышук
🔻 Палітвязня Вячаслава Малейчука трэці раз будуць судзіць за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»
🔻Сёння пачалі судзіць палітзняволеную мінчанку за данаты і «фінансаванне вайны»
🔻У Мінску сёння пачынаюць судзіць пяць чалавек па гучнай справе за «падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі»
🔻Сілавікі прымусілі мінчука звесці татуіроўку «А.С.А.В.»
🔻Па заяве пракурора Бешанковіцкага раёна інфармацыйная прадукцыя YouTube-канала «Дай Дарогу!» прызнаная судом «экстрэмісцкімі матэрыяламі»
🔻Мінскага музыку і вядучага святаў, якога затрымалі за тату «Жыве Беларусь», будуць судзіць за ўдзел у пратэстах
🔻Гамельчука судзяць за «распальванне варожасці» і «абразу прадстаўніка ўлады»
🔻Асуджанага да расстрэлу грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў»
🔻Затрымалі жыхара Гродна, які зняў чаргу людзей каля ДАІ — МУС назвала гэта «інфармацыйным укідам, які не адпавядае рэчаіснасці»
Сяргея Жыгалёва затрымалі паводле справы «Чорных салаўёў»
Цяпер навучэнца каледжу абвінавачваюць у «акце тэрарызму» і «здрадзе дзяржаве». Прапагандысты сцвярджаюць, што хлопец і яшчэ некалькі падлеткаў аб’ядналіся, каб нібыта рабіць дыверсіі ў Беларусі, а пасля – у Расеі.
Падтрымайце палітвязня: СІЗА №7, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, 224040, г. Берасце.
🔥 Снуп Дог пранёс алімпійскі агонь
А яшчэ ён збіраецца асвяшчаць гульні як журналіст. Алімпіяда становіцца ўсё цікавей.
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Прапагандысты АНТ паказалі асуджанага да расстрэлу Рыка Крыгера.
🔸 Палітвязням, тэрміны якіх блізкія да завяршэння, прапанавалі пісаць просьбы аб памілаванні на імя Лукашэнкі.
🔸 Ціск на працаўнікоў «Беларусбанку» – іх адпраўляюць на паліграф.
🔸 Кандыдат на прэзідэнта ЗША Доналд Трамп можа ўхваліць ленд-ліз на суму 500 мільярдаў долараў для Украіны, калі пераможа.
🔸 Павел Латушка атрымаў прэмію «Салідарнасць» імя Леха Валэнсы.
https://www.youtube.com/watch?v=m-V45Z2j7V4
🗼 Алімпіяда – найбуйнейшае свята спорту
Сёлетнія гульні ў Парыжы ўжо б’юць рэкорды па продажах квіткоў
Паглядзіце!
😢 Беларуса затрымалі па вяртанні з Польшчы
На відэа, знятым сілавікамі, малады чалавек кажа, што яго завуць Уладзіслаў і «сазнаецца», што браў удзел у пратэстах у 2020 годзе.
Пазней малады чалавек пераехаў у Польшчу, дзе вучыўся ва ўніверсітэце і працаваў ахоўнікам.
Пасля заканчэння ўніверсітэту ён вырашыў вярнуцца на радзіму і быў затрыманы на мяжы.
У паведамленні сілавікоў гаворыцца, што хлопец «бліжэйшую будучыню будзе праводзіць за кратамі». Пакуль невядома, якія абвінавачанні выстаўленыя Уладзіславу.
👏 Беларусы зноў даказалі сваю еднасць
Гэтым разам яны згуртаваліся дзеля дапамогі пацярпелым птушкам пасля моцнага ўрагану 13 ліпеня. Пачытайце, як гэта было:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️ Збіраць ураджай на Гомельшчыне будуць прымушаць беларусаў на «хіміі»
✔️ Больш за палову беларусаў жыве ад заробку да заробку: апытанне Нацбанку
✔️ Камала Гэрыс заклікала спыніць вайну ў Газе
✔️ У Францыі за некалькі гадзінаў да пачатку Алімпіяды адбылася масавая дыверсія
✔️ У Расеі анансавалі змены ў працы YouTube
✔️ Гаспадароў усіх небяспечных сабакаў у Беларусі абавяжуць праходзіць спецыяльнае навучанне
✔️Затапленне ў Берасцейская вобласці: пашлі пад ваду некалькі паселішчаў
Гэта і шмат іншых цікавых навінаў – глядзіце ў кароткім выданні на Белсаце 💻
🤯 Яшчэ адна беларуска збітая ў цэнтры Варшавы
Увечары 25 ліпеня беларуска Вольга ішла на сустрэчу са знаёмым.
«За мной ішоў нейкі мужчына і гучна размаўляў па тэлефоне, крычаў на кагосьці. Я азірнулася, ён гэта заўважыў. Яму гэта не спадабалася. Ён пачаў крычаць ужо мне, каб не паварочвалася. Неўзабаве я адчула, як ён плюнуў мне ў спіну»
📌 На Дзень гораду ў Лідзе правядуць «ХарчФэст»
Упершыню гэты фестываль правялі ў мінулым годзе паралельна з Lidbeer.
Аднак у гэтым годзе Lidbeer не быў анансаваны, паведамляе Reform.
У фестывалі «ХарчФэст» будуць удзельнічаць прадстаўнікі харчовай прамысловасці: Лідскі малочнакансервавы камбінат, Лідскае піва, Лідахлебпрадукт, Лідскія харчаканцэнтраты, Белсалттрэйд, Гарадзенскі мясакамбінат, Лідскі хлебазавод.
У праграме - фудкорты, канцэрты кавер-гуртоў, тэматычныя лакацыі, канцэрт. Хто будзе хэдлайнерам трымаюць у сакрэце.
🙈 Брытанскую краму больш за год рабуе пярнаты злачынца
Што толькі не рабілі ўласнікі, каб не дапусціць птушку ў краму...але ён заўсёды знаходзіць магчымасць скрасці ўлюбёныя пачастункі
🍺 Кітайскія навукоўцы выявілі алкагольны напой узростам 2,3 тыс.гадоў
Гэта адбылося падчас раскопак грабніцы дынастыі Цын у кітайскай правінцыі Шань-Сі. Археолагі знайшлі бронзавую бутэльку, у якой і знаходзіўся напой.
🙈 Па дадзеных двух навукоўцаў, якія пакаштавалі вадкасць, напой быў падобны на «жоўтае піва» – кітайскі алкагольны напой з зерняў рысу, проса ці пшаніцы, паведамляецца на сайце MDPI.
😱 Межрегіянальная варожасць: беларусы б'юцца з берасцейцамі на польска-беларускай мяжы з-за чэргаў
Даходзіць да разбітых аўтамабільных люстэркаў і, імаверна, ужывання слезацечнага газу.
👉 Нервы здаюць праз доўгае чаканне і «улезуноў» – пераважна, як пішуць у Telegram-чатах, машынаў з нумарамі Берасцейскай вобласці. Падарожнікі не шкадуюць абразаў на адрас жыхароў гэтага рэгіёну.
«Бальшыня «ўлезуноў» – першы рэгіён, бальшыня тых, хто прадае чаргу, – першы рэгіён. Вы сваім прыкладам паказваеце, што астатнія для вас – пыл, пытанне: чаго вы чакаеце, чалавечнага стаўлення? Вашыя паводзіны на мяжы з боку Польшчу – мне сорамна за нас, лезеце ў бойкі, людзей давіце, казкі расказваеце. Усім нялёгка, стой, як усе, будзь падобны на чалавека».
👆34 гады таму прынялі Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі
З 1991 да 1996 году гэты дзень адзначаўся як Дзень незалежнасці Беларусі.
У 1996 годзе пасля рэферэндуму афіцыйны Дзень незалежнасці Беларусі перасунулі на 3 ліпеня – дзень вызвалення Менску ад нямецкіх акупантаў.
💥 #галоўнае за 26 ліпеня
✔️ Каб вывезці сабаку ці ката ў ЕЗ, спатрэбіцца тэст на колькасць антыцелаў да віруса шаленства
✔️ Гаспадароў буйных сабакаў прымусяць праходзіць спецыяльнае навучанне
✔️ 26 ліпеня Дзень эсперанта
✔️ Сёння нарадзіўся стваральнік моўнай службы «Белсату» Зміцер Саўка
✔️ Кіеўскі апеляцыйны суд зняў арышт з часткі актываў даччынай кампаніі «Беларуснафты» «Сэрвіс Ойл»
✔️ У Лідзе замест Lidbeer правядуць «ХарчФэст»
✔️ Польская прэмія імя Леха Валенсы прысуджана палітыку Паўлу Латушку
✔️ Яшчэ адна беларуска збітая ў цэнтры Варшавы
✔️ У беларусаў спраўдзяць, якія ў іх духоўна-маральныя каштоўнасці
✔️ У Беларусі новы вытворца цыгарэтаў
✔️ Польшча не плануе абмяжоўваць уезд асабістых аўтамабіляў з беларускай рэгістрацыяй
✔️ Ва Украіне з’явілася яшчэ адна вуліца імя Кастуся Каліноўскага
🔥 Польшча не плануе абмяжоўваць уезд асабістых аўтамабіляў з беларускай рэгістрацыяй
Пра гэта заявіў міністр замежных справаў Польшчы Радослаў Сікорскі падчас размовы з кіраўніком НАУ Паўлам Латушкам.
☝️ Падчас размовы Радослаў Сікорскі падкрэсліў, што Польшча аддзяляе беларускі народ ад рэжыму Лукашэнкі. Робіць захады, каб змякчаць умовы для легалізацыі беларусаў, і будзе прытрымлівацца пазіцыі не абмяжоўваць перасячэнне грамадзянамі Беларусі беларуска-польскай мяжы.
Аднак Сікорскі заявіў, што Польшча прытрымліваецца сваіх патрабаванняў да рэжыму Лукашэнкі: спыніць міграцыйную вайну, выдаць злачынцу, які ўчыніў забойства польскага салдата, а таксама дабіваецца вызвалення палітычных зняволеных у Беларусі, у тым ліку актывіста польскай меншасці Анджэя Пачобута.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔥 Ва ўкраінскім Ужгарадзе з’явілася вуліца імя Кастуся Каліноўскага
Пра гэта «Белсату» паведаміў кіраўнік ініцыятывы «Вільна Білорусь» Аляксандр Францкевіч.
☝️ Гэта ўжо не першы горад, у якім з’яўляецца вуліца, названая ў гонар беларускага нацыянальнага героя. Так, у красавіку 2024 года дэпутаты Адэскай гарадской рады прагаласавалі за змены назваў звыш сотні вуліц, сярод іх вуліца Беларуская змяніла назву на вуліцу Кастуся Каліноўскага.
У канцы чэрвеня ва ўкраінскім Чарнігаве на вуліцы Кастуся Каліноўскага ў яго гонар размясцілі мемарыяльную дошку.
📌 Спроба абысці санкцыі? У Беларусі новы вытворца цыгарэтаў
Гаворка пра ЗТАА «Алідзі-Вест». Гэта вынікае з дадзеных пра рознічныя цэны на тытунёвыя выбары з 1 жніўня 2024 года, апублікаваных Міністэрствам па падатках і зборах, піша тэлеграм-канал «Мотолько Помоги».
☝️ Кампанія была зарэгістраваная ў Беларусі яшчэ ў 2011 годзе. Яна з’яўляецца філіялам расейскай фірмы «Алідзі», якая займаецца аптовым гандлем нехарчовымі таварамі.
Кампанія «Алідзі-Вест» задэкларавала цэны на два гатункі цыгарэт такіх марак, як «Kent Crystal Red» і «Kent Crystal Exotic».
👉 Нагадаем, што асноўныя беларускія тытунёвыя фабрыкі ГТФ «Нёман», ТАА «Тытунь-інвест», ТАА «Інтэр Табака» знаходзяцца пад санкцыямі.
🤦♀️ Доказаў няма, а смяротны прысуд за «тэрарызм» ёсць
Дзяржаўны тэлеканал «Беларусь-1» паказаў 25 ліпеня сюжэт аб немцы Рыку Крыгеры, асуджаным у Беларусі на смяротнае пакаранне.
☝️ У сюжэце дыктар кажа, што Служба бяспекі Украіны зрабіла з яго «тэрарыста». Але паказанае хутчэй абвяргае гэта. Нейкіх доказаў таго, у чым абвінавачваюць замежніка прапагандысты так і не паказалі.
«Белсат» разбірае гэты сюжэт👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤯 Супрацоўнікаў «Беларусбанку» спраўджваюць на паліграфе па запыце КДБ
Уласныя крыніцы «Белсату» паведамляюць, што ў банк прыйшлі спісы з КДБ, у якіх пазначаныя асобы, што ў 2020 годзе пакідалі подпісы за альтэрнатыўных кандыдатаў, уваходзілі ў ініцыятыўныя групы або прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у пратэсных акцыях.
☝️ Гэтых людзей выклікаюць на размову з паліграфам, пад час якой задаюць «палітычныя» пытанні: пра ўдзел у мітынгах, падпіскі на «экстрэмісцкія» СМІ і г.д. Тым, хто ўжо прайшоў паліграф, выдаюць спецыяльны дакумент.
Падрабязней⤵️
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📌 Палітвязням, тэрміны якіх блізкія да завяршэння, прапанавалі пісаць просьбы аб памілаванні на імя Лукашэнкі
Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на сваякоў асуджаных, якія адбываюць пакаранне ў калоніі №15 пад Магілёвам.
Колькасці тых, каму было прапанавана пісаць прашэнні аб памілаванні, суразмоўца выдання не ведае, але ўдакладняе, што «сярод іх дакладна няма тых, каму выходзіць на волю яшчэ няхутка».
🫤 У беларусаў спраўдзяць, якія ў іх духоўна-маральныя каштоўнасці
Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі правядзе апытанне беларусаў па сацыяльна-эканамічных і палітычных пытаннях па тэлефоне і падчас пакватэрнага абходу.
🤦♀️ Да 8 жніўня 2024 года сацыёлагі будуць хадзіць па кватэрах, каб правесці «маніторынг сацыяльна-эканамічнай і палітычнай сітуацыі» у Беларусі.
Пытанні складаюцца з трох блокаў:
▪️ духоўна-маральныя каштоўнасці і грамадскае жыццё;
▪️сродкі масавай інфармацыі;
▪️размеркаванне абавязкаў у сям’і.
Да 26 ліпеня праходзіла тэлефоннае сацапытанне «Меркаванне насельніцтва па актуальных пытаннях жыцця».
🤬 На электронныя таргі пляцоўкі «Белюр» выставілі матацыкл Suzuki і аўтамабіль Mercedes-Benz, якія належаць палітвязню Эдуарду Бабарыка
Таргі прызначаныя на канец жніўня, піша «Зеркало». Першапачатковы кошт матацыклу – 5100 рублёў, аўтамабіля – 118 000 рублёў.
💔 Эдуард Бабарыка быў затрыманы 18 чэрвеня 2020 года разам з бацькам, калі ішоў у ЦВК здаваць сабраныя подпісы. Быў асуджаны да 8мі гадоў зняволення. Аднак 9 ліпеня 2024 г. у Бабруйску палітвязня зноў судзілі за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі» і прызначылі яшчэ 2 гады зняволення.
#рэпрэсіі
🏆 Польская прэмія імя Леха Валенсы прысуджана палітыку Паўлу Латушку
Узнагароджданне абудзецца на цырымоніі 18 верасня ў Варшаве. Прысуджэнне прэміі спадару Паўлу было прапанаванае кіраўніком МЗС Польшчы Радославам Сікорскім.
«Успрымаю гэта як важны палітычны мэсідж з боку Польшчы наконт. Гэта прызнанне дзейнасці ўсёй нашай каманды, якая вядзе барацьбу за свабодную, дэмакратычную, еўрапейскую і незалежную Беларусь. Гэта вялікі гонар, але гэта і вялікая адказнасць», – заявіў Латушка.
☝️ Прэмія Леха Валенсы прысуджаецца на знак прызнання заслугаў у прасоўванні і падтрыманні дэмакратычных каштоўнасцяў.
💱 Курсы валютаў на 26 ліпеня
Долар і рубель крыху падраслі. А вось еўра працягвае падаць.
#курсывалютаў