🔥 Гарашчыя навіны! У цэнтры Менску згарэў чарговы МАЗ
Падрабязнасці высвятляюцца. Пацярппелых няма.
☝️ Аднак намеснік кіраўніка Менскага аўтазаводу Сяргей Жыліч у інтэрв'ю выданню «Настоящее время» прызнаваў, што ўзгаранні аўтобусаў – наступствы санкцыяў.
🐬 У Менскім дэльфінарыі падчас выступу дэльфін выскачыў з басейну
Гэта выклікала абурэнне з боку менчукоў. Яны скардзяцца на дрэнныя ўмовы ўтрымання дэльфінаў.
😡 А мы ўвогуле не разумеем, як у век касмічных падарожжаў можна плаціць грошы, каб паглядзець на пакуты братоў нашых меншых!
🤯 «У нас застаўся 1% бчбэшнікаў, з якімі можна размаўляць. Астатнія – гэта пыл і бруд пад пазногцямі. Іх трэба саджаць і караць»
Мяркуеце, гэта словы Лукашэнкі ці Азаронка? Не, гэта – палітычны блогер Ягор Liftador (Дзмітрый Макаранка).
👉 Глядзіце новае выданне «Шухер-шоу»...Толькі папярэджваем, лепш запасціся валяр'янкай 🙈
⚡️ Ці такое ўжо «мірнае» неба над Беларуссю?
Дзесяцігоддзямі Лукашэнка казаў, што Беларусь – самая міралюбная краіна, якая не шукае ніякіх канфліктаў.
😡 А потым дазволіў войскам расейскіх акупантаў бесперашкодна напасці на Украіну з нашай тэрыторыі.
Якія ж прадпрыемствы дапамагаюць рэжыму ўдзельнічаць у вайне супраць Украіны, а таксама абыходзіць міжнародныя санкцыі?
👉 Глядзіце новае расследаванне BELPOL
❤️ У мэсэнджар Signal дадалі беларускую мову
Піша motolkohelp.
☝️ Пытанне падтрымкі мэсэнджарам мовы даўно турбавала карыстальнікаў. Для абмеркавання гэтай праблемы была нават створаная асобная галіна на Reddit.
Пытанне беларускамоўнай лакалізацыі мэсэнджару падымала і Святлана Ціханоўская пад час сустрэчы з прэзідэнткай фонду Signal Мерэдыт Уітакер на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы ў лютым гэтага году.
🔺«Такія падзеі, як рэвалюцыі і паўстанні – непрадказальныя. Усё парой вырашаюць імгненні»
Вядомы блогер «Тутэйшы шляхціц» Усяслаў Пашкевіч ужо 3 гады жыве ў Кракаве. Ён папулярызуе гісторыю Беларусі і беларускую мову. Пра тое, як пратэсты паставілі голас блогеру, як дзед прывіў яму любоў да гісторыі і шлях вяртання ў Беларусь, чытайце ў нашай шчырай размове з Усяславам:
✅Праз VPN ❎Без VPN
😍 🐶 Сапраўдны сабака граў і спяваў на фестывалі цюльпанаў
Так! Мы не памыліліся. Самы сапраўдны сабака пароды бігль, якога клічуць Бадзі Мэрк'юры.
І пакуль вы будзеце глядзець гэтае відэа, магчыма, ён заваюе ды растопіць і вашае сэрцайка.
🎹 Музыка AP$ENT выпусціў новы кліп
«Не гледзячы на кучу перашкод і перашкод – вось кліп. Мы знялі яго на старыя камеры, таму ўсе артэфакты і глічы ў кліпе сапраўдныя»
🤔 Дык ці атрымае польскі суддзя Томаш Шмыт грамадзянства Беларусі?
😡 «Карнавальная ноч» ад Лукашэнкі: выпускныя пад татальным кантролем
😢 За скаргі на ЖКГ пасадзяць? У Рагачове – карычневая вада з-пад крану, а паскардзіцца страшна
👀 Глядзіце разважанні вядоўцаў нашай гумарыстычнай праграмы «Хай Так TV» на гэтыя ды іншыя тэмы ў новым выданні на канале «Белсат Life»!
😡 «Знайшлі брата і прыйшлі да яго»
16 – 17 траўня ў Беларусі прайшла хваля ператрусаў у кватэрах і ў сваякоў беларусаў, якія з’ехалі за мяжу пасля 2020 года.
😱 У кватэрах беларусаў выломвалі дзверы, пагражалі іхным сваякам, апячатвалі іх маёмасць без суда і следства...
Пацярпелыя расказалі, што ім вядома пра гэтыя ператрусы на дадзены момант 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#рэпрэсіі
😡 Рэпер Сярога падтрымлівае Пуцінскі і Лукашэнкаўкі рэжымы...і пры гэтым ладзіць канцэрты ў Нямеччыне
Як так? Як прапагандысты абыходзяць санкцыі? І чаму ўвогуле ўсе яны дагэтуль не пад санкцыямі і могуць свабодна перамяшчацца па Еўразвязе?
Павел Латушка тлумачыць, як так адбываецца і ці можна перашкодзіць выступу рэпера ☝️
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Польшча ўмацоўвае мяжу з Беларуссю і Расеяй;
🔸 Мазырскі НПЗ пастаўляе Расеі авіяцыйнае паліва;
🔸 Беларуская амбасада ў Эстоніі часова прыпыняе працу сваёй консульскай службы;
🔸 У сталіцы Зімбабве паставяць помнік «перамозе СССР над нацызмам у Вялікай Айчыннай вайне»;
🔸 Ноч музеяў у Беларусі.
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/bRYw1ohJbjE?feature=shared
💔 «На мяне глядзяць як на тэрарыста»
Пенсіянера Васіля Дземідовіча будуць судзіць у 8 раз
Яго абвінавачваюць за нібыта абразу прадстаўніка ўлады і абразу суддзі.
😡 Паводле паказанняў «пацярпелых», сярод якіх пракурор Гомельскай вобласці Дзяніс Мікушаў, усе яны знайшлі свае асабістыя звесткі ў тг-канале «Карнікі Беларусі» і пабачылі пад гэтымі допісамі абразлівыя каментары, напісаныя Дземідовічам.
😢 Гэта ўжо восьмы суд над пенсіянерам. Агулам яго асудзілі на 7 гадоў пазбаўлення волі, пры гэтым вынік апошніх трох судоў пакуль невядомы. У зняволенні мужчыну ўтрымліваюць амаль два гады.
Ён унесены ў «спіс тэрарыстаў». За апошні год пенсіянер перажыў дзясяткі этапаў. У яго значна пагоршылася здароўе.
#рэпрэсіі
😢 «За грошы, якія плоцяць спецыялістам музею, немагчыма жыць»
Сёння праходзіць Ноч Музеяў. Па ўсёй краіне наведвальнікам прапануюць цікавыя экспазіцыі і інтэрактыўныя шоў. У тым ліку, Нацыянальны мастацкі музей, які ў 2020 году страціў каля 20 супрацоўнікаў і спыніў супрацу з еўрапейскімі інстытуцыямі.
Як палітыка змяніла галоўны музей краіны глядзіце ў нашым відэа ☝️
😡 Расейская мусіць быць «вялікай і магутнай» для ўсіх?
Дэпутат парламенту Рэспублікі Узбекістан так не лічыць.
Днямі Алішэр Кадзіраў заявіў, што «расейцам, што жывуць ва Узбекістане, трэба разумець і размаўляць узбекскай».
🤡 Гэтак палітык адрэагаваў на заяву спікера расейскай Дзярждумы Вячаслава Валодзіна пра тое, што «важна, каб працоўныя мігранты прыязджалі ў РФ працаваць з валоданнем расейскай мовы, здаўшы экзамены не толькі моўныя, але і на веданне гісторыі Расеі і асноваў заканадаўства РФ».
Гэта не першая моўная пікіроўка паміж прадстаўнікамі гэтых краінаў.
З чаго ўсё пачалося і чым можа скончыцца чытайце на нашай старонцы 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😂 Навіны, якія мы заслугоўваем. У Баранавічах абсалютна голага мужчыну здымалі з даху крамы
Як і ўвогуле навошта ён туды залез, пакуль не вядома.
😳 Ватыкан узмацніў правілы праверкі паведамленняў... аб звышнатуральным
Так–так. Існуе спецыяльная служба, якая займаецца такімі пытаннямі.
☝️ Ватыкан зазначае, што ў эпоху сацыяльных сетак вырасла колькасць фэйкаў.
Таму, калі ў вас, напрыклад, заміраточыць карціна з коцікамі 🐈⬛ то паводле новых правілаў, біскупы змогуць выдаць вам рэзалюцыю nihil obstat – літаральна, «нішто не перашкаджае». Гэта значыць, што інцыдэнт не будзе фармальна прызнаны звышнатуральным, але ніхто не перашкодзіць вам з суседзямі на яе маліцца.
🤔 Таксама паводле новых правілаў, біскупы могуць наогул адмовіцца прызнаць якую-небудзь падзею звышнатуральнай і нават забараніць пакланенне некаторым зʼявам.
А яшчэ біскупы заўсёды павінны запытваць адабрэнне Ватыкана, перш чым публікаваць якія-небудзь высновы, а ў выключных выпадках можа ўмяшацца асабіста Папа.
🤷♀️ Увогуле, прызнанне звышнатуральнага з боку Ватыкана здараецца рэдка
😢 «Тата паляцеў у космас і там памёр»
Гэтак разважае маленькая Каця, якая страціла бацьку на вайне.
Яна, як і іншыя дзеткі, якія праз гэтую вайну засталіся сіротамі ці страцілі аднаго з бацькоў, жыве ў школе-пансіянаце пад Кіевам.
😡 Рэпер Сярога ўсё ж даў канцэрт у Нямеччыне
Нягледзячы на ўсе намаганні, адмяніць выступ не ўдалося.
Арганізатар канцэрту – нямецкая кампанія BEM Holding GmbH. Журналісты звярталіся да яе па каментары, чаму выканаўца, які падтрымлівае рыторыку Лукашэнкі і распаўсюджвае прапаганду, будзе выступаць на тэрыторыі ЕЗ.
А Павел Латушка пісаў нават у МЗС і Бундэстаг Нямеччыны.
🫤 Аднак усе намаганні аказаліся марнымі.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📸Традыцыйна фотападборка галоўных падзеяў тыдня
Пратэсты ў Грузіі праз закон аб замежных агентах, эвакуацыя насельніцтва з Ваўчанску і падрыхтоўка да місіі на Месяц у пустэльні Арызоны – сабралі фотаздымкі за тыдзень.
🌅Замаразкаў больш не будзе? Якое надвор'е чакаецца ў Беларусі на наступным тыдні
Сіноптыкі кажуць, што на тыдні з 20-е па 26-е варта прыгатавацца да дажджоў і навальніц. А ў выходныя, паводле прагнозаў, травень успомніць, што хутка лета.
Падрабязней пра надворʼе на наступным тыдні чытайце ў нашым артыкуле:
✅Праз VPN ❎Без VPN
Добрай нядзелі, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔸«Расея сваёй атакай на Харкаў сапсавала свае ж магчымасці для наступу на іншых напрамках»
Праз VPN
Украінскія эксперты пра тое, дзе чакаць актывізацыі войскаў РФ і што адбываецца пад Харкавам.
🔸«Хтосьці казаў, што я шмат любові Ціханоўскай аддала»
Праз VPN
Юля Лейдзік і Жэня Канаплёў – пра тое, як ім удалося пракрасціся ўнутр Ціханоўскай.
🔸Кандыдаты ў КР: выбарчы спіс № 5 «Закон і правапарадак»
Праз VPN
Працягваем распавядаць пра кандыдатаў у Каардынацыйную раду.
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 18 траўня
✔️ Беларусь і Расея дамовіліся аб абмене школьнікамі і стварэнні асацыяцыі каледжаў
✔️ Украінскія зняволеныя змогуць пайсці ваяваць, аднак не ўсе
✔️ У пункце пропуску «Каменны Лог» на мяжы з Літвой у бліжэйшыя дні яшчэ больш ускладніцца рух
✔️ Паводле ўкраінскіх вайсковых экспертаў, атакай на Харкаў Расея сапсавала свае магчымасці для наступу на іншых напрамках
✔️ БТ агітуе беларусаў на «працу сваёй мары» – на «Горадню Азот», абяцаючы вялікія заробкі
✔️ Моўная пікіроўка паміж дыпламатамі Расеі і Узбекістану. Хто павінен вучыць чыю мову? І ці павінен?
✔️ Амаль як Мексіка. Польшча пабудуе непраходны «Шчыт Усходу» на мяжы з Беларуссю і Расеяй
✔️ Прэзідэнтка Грузіі наклала вета на закон «аб замежных агентах»
#рэпрэсіі:
▪️ Жыхара Магілёва затрымалі за негатыўныя каментары адносна расейскіх вайскоўцаў
▪️ Пенсіянера ў Крупках будуць судзіць у 8 раз
▪️ За падзеі 2020 года і за допіс ў чат-бот «Чорнай кнігі Беларусі» затрымалі жанчыну
▪️ Дна няма. Як Лукашэнка «варыць» беларусаў
▪️ У Беларусі прайшла хваля ператрусаў у кватэрах, а таксама ў сваякоў беларусаў, якія з’ехалі за мяжу
🫣У розных частках Беларусі нядаўна ўтварыліся пылавыя смерчы
Такая з'ява для нашай краіны зусім не характэрная, а адбываецца такое праз бяздумнае абыходжанне з сельскагаспадарчымі землямі.
Паглядзіце, што адбывалася!
У Слуцку з'явіўся мурал з Анастасіяй Слуцкай
Яго стварыў менскі мастак Канстанцін Пархомчык. Яго тэхніка цікавая тым, што Канстанцін не выкарыстоўвае праектар і малюе муралы «на вока».
Акрамя муралу Анастасіі Слуцкай цягам двух месяцаў у Слуцку зʼявяцца яшчэ 8 муралаў ад Канстанціна Пархомчыка.
📌 Прэзідэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі наклала вета на закон «Аб празрыстасці замежнага ўплыву»
Аднак кіроўная партыя «Грузінская мара», якая і была ініцыятарам прыняцця закону, заявіла, што пераадолее вета прэзідэнткі цягам месяцу.
Закон «Аб празрыстасці замежнага ўплыву» быў прыняты парламентам Грузіі 14 траўня. Гэта вызвала хвалю пратэстаў сярод насельніцтва, самы масавы з якіх адбыўся 11 траўня.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤡 Зноў гэты загніваючы Захад не дае зарабіць грошай на мігрантах чэснаму рэжыму
ГПК напісаў, пра пяцярых грамадзян Самалі, якіх польскія памежнікі нібыта жорстка збілі, а потым выштурхнулі на беларускі бок.
☝️ У сваю чаргу польскі бок паведамляе, што толькі за 15-16.05 на мяжы з Беларуссю былі зафіксаваныя 604 спробы спробы незаконнага пранікнення ў Польшчу. Некаторыя з мігрантаў паводзілі сябе агрэсіўна, кідаліся ў памежнікаў галінамі дрэваў і камянямі.
У сувязі з небяспечнай сітуацыяй на беларуска-польскай мяжы, Дональд Туск аб'явіў аб выдзяленні 2,5 мільярдаў долараў на ўмацаванне мяжы з нашай краінай і Расеяй.
«Гэта будзе шчыт, які абароніць нас ад нападаў з усходу, яго галоўная задача – стрымліваць ворага»
😡 Расея ўсё больш уплывае на адукацыю ў Беларусі
На гэты раз краіны дамовіліся аб абмене школьнікамі і стварэнні асацыяцыі каледжаў. А таксама ў Беларусі задзейнічаюць расейскую федэральную інфармацыйную сістэму «Мая школа».
Падрабязнасці чытайце на нашай старонцы 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🐕🐈⬛ Еўразвяз зробіць больш жорсткімі патрабаванні для ўвозу хатніх гадаванцаў з Беларусі
Цяпер кожная жывёліна павінна будзе прайсці сералагічнае даследаванне на антыцелы да вірусу шаленства і атрымаць дакумент, які гэта пацвярджае.
☝️ Узор тэсту на антыцелы да шаленства неабходна ўзяць як мінімум праз 30 дзён пасля вакцынацыі і як мінімуму за 3 месяцы да выдачы ветэрынарнага сертыфікату і ўезду ў ЕЗ.
Падрабязней пра новыя патрабаванні 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔺«Я люблю і паважаю беларускіх добраахвотнікаў. Гэта хлопцы-ваяры!»
Так кажа грузінскі ваяр Вано, які абараняе Украіну з 2014 году. Цяпер ён працуе інструктарам у Сілах спецыяльных аперацыяў.
Паглядзіце ягоную гісторыю!
Цалкам праграму глядзіце ў плэй-лісце «Ваяры» на youtube-канале «БЕЛСАТ life»