belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42764

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

☕️ Добры дзень, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы, каб пачытаць раніцою:

🔺Белстат склаў партрэт беспрацоўнага беларуса

Праз VPN

Як паводле рэжыму Лукашэнкі выглядае сярэдні заняты і беспрацоўны беларус? Пераказваем праўладную статыстыку.

🔺Расея не галоўны страх: чаго насамрэч баяцца жыхары краінаў G7?

Праз VPN

Зʼявілася даследаванне таго, што лічаць пагрозамі людзі Вялікай сямёркі і блоку BRICS. Распавядаем, якія краіны лічаць адзін аднаго саюзнікамі і ворагамі.

🔺Юлія Навальная заклікала Еўрапарламент перастаць быць «нудным» і змагацца з Пуціным

Праз VPN

«Нічога не спрацавала, адбылося найгоршае: усе звыкліся з вайною. Калі вы праўда хочаце перамагчы Пуціна, вам трэба стаць наватарамі, а не быць нуднымі». Пачытайце, як на гэта адрэагавалі ў ЕЗ.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

#рэпрэсіі Асноўнае на 28 лютага

📌 Сілавікі прымусілі бацьку добраахвотніка Дзяніса Урбановіча запісаць яшчэ адно відэа для сына;

📌 Родныя атрымалі ліст ад Рыгора Кастусёва. Ён баіцца, што памрэ ў няволі;

📌 Сілавікі разграмілі кватэру псіхалагіні Алы Марціновіч;

📌 Вольгу Маёраву будуць судзіць за «непадпарадкаванне адміністрацыі турмы»;

📌 Яшчэ адно затрыманне па вяртанні з-за мяжы;

📌 Чарговы раз быў затрыманы лекар Руслан Бадамшын;

📌 Затрыманы жыхар Магілёва нібыта за «план Перамога»;

📌 За данаты праекту NEXTA затрыманы жыхар Слуцка;

📌 Судзяць прарасейскую актывістку, арганізатарку «Бессмертного полка». У тым ліку – за прапаганду нацысцкай сімволікі;

📌 Праваабаронцы запатрабавалі рэабілітацыі асуджаных удзельнікаў мірных сходаў – статус «былы палітвязень» надалі яшчэ 22 беларусам;

📌 Палітзняволены Павел Пяскоў, які першым атрымаў палітычны прысуд за падзеі пасля выбараў 2020 года, цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю;

Читать полностью…

Белсат

💔 Яўген Глушкоў

Магілёўскі журналіст і відэааператар. У 90-я і 2000-я Яўген працаваў на гарадскім тэлебачанні, пасля гэтага супрацоўнічаў з некалькімі гарадскімі парталамі.

Спадара Яўгена затрымалі ў студзені 2024 году - штурмам, паколькі мужчына не адчыніў дзверы сілавікам. Яго выцягнулі на вуліцу ў тым адзенні, у якім ён знаходзіўся дома.

Яго абвінавацілі ў «стварэнні ці ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні» (361-1 КК)

📩 Падтрымайце палітвязня: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А

Читать полностью…

Белсат

🔹Лізавета не прыходзіць у прытомнасць і падключана ў ШВЛ

Да вечара 28 лютага стан беларускі, на якую напалі і згвалтавалі ў цэнтры Варшавы 25 лютага, не палепшыўся. Лекары прагназуюць вегетатыўны стан або смерць, аднак Данііл спадзяецца на лепшае

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🥁 Рэпетыцыя прэзідэнцкіх выбараў 2025 года

Лукашэнка сыдзе толькі наперад нагамі, а транзіт улады і пераемнік – толькі гульня. 25 лютага ў Беларусі абкаталі прэзідэнцкія выбары 2025 года, тым самым памыліліся.

Аднак, як адзначае медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі, «ёсць рэчы, якія набліжаюцца звычайным чынам да канца. Напрыклад, чалавечае жыццё».

Глядзіце ў новым выданні праграмы «Двубой» з Віталём Цыганковым на YouTube-канале «Белсат NEWS» 🎞

#штопаглядзець

Читать полностью…

Белсат

🤔 А вы заўважылі, што сталі зарабляць больш? Дзіўна...

Новыя звесткі Белстата паказваюць рост рэальных прыбыткаў у 2023 годзе. Але калі паглядзець, якімі тэмпамі растуць цэны, становіцца зразумела, чаму жыць лягчэй не стала.

✅ Праз VPN ❎ Без VPN

#грошы

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» + «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸 Сілавікі прыходзяць і грамяць кватэры тых, хто з’ехаў. Навошта? Якое маюць права? І як перажыць гэты агідны досвед?

🔸 Як у Беларусь 4 гады таму прыйшоў Ковід;

🔸 Былога трэнера Ціманоўскай адхілілі на 5 год за парушэнне кодэксу этыкі міжнароднай арганізацыі атлетыкі;

🔸 Паводка ў Беларусі;

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/EeYLJEnWW1o

📺 Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 па менскім часе запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!

Читать полностью…

Белсат

☎️ «Вас дэпартуюць». Беларусы атрымліваюць званкі нібыта ад літоўскай міграцыёнкі

Людзям кажуць, што яны будуць дэпартаваныя. У самім Дэпартаменце ужо пракаментавалі, што яны не маюць дачынення да гэтых званкоў.

☝️ Тым, хто атрымаў такія званкі, рэкамендуюць праверыць свой статус у літоўскай сістэме «MIGRIS».

Што адбываецца і як адразу зразумець, што званок падазроны? Чытайце ў нашым матэрыяле 👇

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

😦 «С учётом уникального положительного опыта российского миротворчества»

Дэпутаты Прыднястроўя звярнуліся да Расейскай Федэрацыі з просьбай аб абароне. У заяве дэпутаты адзначылі, што Малдова развязала супраць рэспублікі «эканамічную вайну».

☝️ Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка абвясціла сваю «незалежнасць» у 1990 годзе, праўда, яе не прызнала ніводная дзяржава ў свеце. Тым не менш, Расея надае так званай рэспубліцы эканамічнае, палітычнае і вайсковае падтрыманне, а таксама ўтрымлівае свой вайсковы кантынгент на яе тэрыторыі.

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🙌 Гучыць як план

Другі год запар у Дзень Волі, 25 сакавіка, мэрыя польскага гораду Элку вывесіць беларускі бела-чырвона-белы сцяг.

З адпаведным зваротам выступілі прадстаўнікі беларускай дыяспары ў горадзе.

Вось, як «Белсату» пракаментаваў сваё рашэнне прэзідэнт гораду Томаш Андрукевіч:

Гісторыя польскага змагання за дэмакратыю з аднаго боку поўная рашучасці і веры ў перамогу, а з другога – ахвяраў, у тым ліку і ўласным жыццём. Я ведаю, што беларуская апазіцыя таксама кожны дзень здае самы цяжкі іспыт (...)

Гісторыя паказвае, што перамагчы можна, нават калі змаганне вельмі цяжкае і шанцы на перамогу падаюцца нікчэмнымі (...)

У знак маёй (нашай) салідарнасці з беларускай апазіцыяй у Дзень Волі 25 сакавіка на будынку ўраду гораду Элк будуць з гонарам лунаць побач два сцягі: бел-чырвона-белы і бела-чырвоны.

Няхай гэта будзе прадвеснікам вашай перамогі. ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!

Читать полностью…

Белсат

📺 Кароткае выданне навінаў на «Белсаце»

🔻 Родныя Рыгора Кастусёва атрымалі ліст ад вязня. Ён не спадзяецца дажыць да сямейнага юбілею;

🔻 Літва правядзе дадатковую праверку 18 000 беларусаў;

🔻 Сталі вядомыя дата і месца развітання і пахавання Аляксея Навальнага;

🔻 Ракеты, «Шагеды» і артылерыйскія абстрэлы – дайджэст атакаў Расеі на ўкраінскія гарады;

🔻 У Тэхасе маштабныя пажары. Тысячы людзе эвакуаваныя;

🔻 Збор сродкаў на дапамогу беларусцы, што сталася ахвяраю гвалтаўніка ў Варшаве. Стан дзяўчыны – крытычны;

🔻 «SPIEVY z-pad mosta» паказалі свой канцэрт у касцёле;

https://youtu.be/Vu7hVVVVuqs?si

Читать полностью…

Белсат

🔻 Што вядома пра хлопца, якога падазраюць у згвалтаванні беларускі ў Варшаве?

Як удалося высветліць польскім журналістам, мужчыну завуць Дорьян, Яму 23 гады. Жыве ў Варшаве з верасня мінулага года. Здымае кватэру разам са сваёй дзяўчынай.

Дорьян раней меў праблемы з законам – быў судзімы за захоўванне наркотыкаў і шматразовыя крадзяжы. Сталай працы не меў. Некалькі разоў змяняў месца жыхарства.

☝️Цяпер хлопца арыштавалі на тры месяцы. Калі яго прызнаюць вінаватым, то можа атрымаць пажыццёвае. Паводле апошняй інфармацыі, стан пацярпелай Лізы не паляпшаецца

Читать полностью…

Белсат

🔻 Аляксея Навальнага пахаваюць 1 сакавіка ў Маскве

Як паведамляе каманда палітыка, сваякі доўга не маглі знайсці месца для развітання, бо атрымлівалі адмовы. У адной з рытуальных службаў ім наўпрост сказалі аб забароне на пахаванне Навальнага.

Пахаванне было запланаванае на 29 лютага, аднак, як кажа кіраўнік ФБК Іван Жданаў, на гэтую дату «нет ни единого человека, кто мог бы выкопать могилу»

☝️ Таксама стала вядома пра затрыманне адваката, які дапамагаў маці Аляксея Навальнага. Пазней яго адпусцілі, прычыны затрымання абаронца тлумачыць не стаў.

Читать полностью…

Белсат

🤬 «Цябе можа не расстраляюць тут, ну 10 лет адседзіш»

Сілавікі прымусілі бацьку добраахвотніка Дзяніса Урбановіча запісаць яшчэ адно відэа для сына. Вось, што яны прымусілі мужчыну сказаць:

Вайна скончаная. Украінцы няхай застаюцца. Беларусам трэба сыходзіць адтуль. Даўно сыходзіць трэба. Іх шмат – 45 мільёнаў – няхай наводзяць парадак. А нам тут на радзіме трэба парадкаваць.

Ты ж хочаш на радзіму, цябе цягне дамоў. Там чужая краіна, тут гаворка твой, мова твая.

Цябе можа не расстраляюць тут, ну 10 лет адседзіш. Многа перабіў людзей, схадзі з касцёл або царкву


☝️ Гэта ўжо не першае відэа, якое змушаюць запісаць для сына бацьку Дзяніса Урбановіча. Сам добраахвотнік тады пракаментаваў зварот, адзначыўшы, што бацька па сутнасці ў закладніках у сілавікоў, а сам Дзяніс «у лукашэнкаўскую Беларусь дакладна не вернецца».

Читать полностью…

Белсат

☝️ Родныя атрымалі ліст ад Рыгора Кастусёва. Ён баіцца, што памрэ ў няволі

У лісце палітзняволены павіншаваў жонку з гадавінай шлюбу, паведамляе @radiosvaboda. Аднак адзначае, што аптымізму паменела і да залатой даты дажыць будзе складана.

☝️ Разам з жонкай Ларысай яны пражылі 44 гады. Больш за два гады яны разлучаныя. Былога старшыню партыі БНФ абвінавацілі нібыта ў замаху на забойства Лукашэнкі і прысудзілі 10 гадоў зняволення.

Яшчэ падчас знаходжання ў СІЗА ў Рыгора Кастусёва дыягнаставалі рак. Сваякі паведамлялі надоечы, што стан ягонага здароўя пагоршыўся.

У Рыгорв і Ларыса Кастусёвых трое дзяцей. Дачка Галіна, якая цяпер жыве ў Польшчы, успамінае, што святкаванне гадавіны шлюбу заўсёды трывалай традыцыяй і адзначалася шчыра ды прыгожа.

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 28 лютага

🔸 «Вас дэпартуюць». Беларусы атрымліваюць званкі нібыта ад літоўскай міграцыёнкі. Што адбываецца?

🔸 Пацярпелай ад гвалтаўніка Лізе сабралі больш за $70 000. Паляпшэння стану дзяўчыны пакуль не назіраецца. Падазраванага арыштавалі на 3 месяцы, што пра яго вядома;

🔸 Пасведчанне кіроўцы будуць выдаваць цяпер на 20 гадоў;

🔸 У Беларусі перадумалі абавязваць гаспадароў чыпаваць сабак і катоў;

🔸 На поўдні Беларусі можа з'явіцца яшчэ адна АЭС;

🔸 Дэпутаты Прыднястроўя звярнуліся да Расейскай Федэрацыі з просьбай аб абароне;

🔸 Швейцарыя гатовая выдаваць пашпарты замежніка беларусам, якія не могуць вярнуцца дадому;

🔸 Аляксея Навальнага пахаваюць 1 сакавіка ў Маскве. Юлія Навальная звярнулася да Еўрапейскага парламенту;

🔸 Вынікі 735-х содняў поўнамаштабнай вайны ва Украіне;

Читать полностью…

Белсат

💁 У Беларусі перадумалі абавязваць гаспадароў чыпаваць сабак і катоў

У законапраекце асобна прапісалі забарону на наведванне з жывёлінамі-кампаньёнамі харчовых крамаў.

Таксама забаранілі продаж жывёлінаў няпоўнагадовым асобам.

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

😬 Яшчэ два беларускія манастыры адзначыліся дапамогай расейскаму войску

Расейскія прапагандысцкія каналы распаўсюджваюць відэа, на якім салдаты войскаў РФ, што знаходзяцца ва Украіне, дзякуюць за дапамогу беларускім праваслаўным манастырам, прыкмеціла @belamova

☝️ Cярод іх Лаўрышаўскі (на Наваградчыне) і Жыровіцкі. Раней звестак аб тым, што яны адкрыта падтрымліваюць расейскую агрэсію ва Украіне, не было.

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

😁 Акцыяніст Уладзіслаў Бохан зладзіў яшчэ адзін пранк. І зноў удалося!

Гэтым разам ён прадставіўся даверанай асобай Уладзіміра Пуціна і папрасіў расейскіх настаўнікаў размясціць абвесткі аб сустрэчы з ім у школах. Як зазвычай, разаслаў лісты на электронную пошты. Вынік – на выявах. Вось, што кажа сам Уладзіслаў:

Плакат «доверенного лица»с такой трактовкой «нашего президента» с моим гордым ликом мог бы вызвать подозрения – это раз. Я подписался своим именем – достаточно ввести запрос в Гугл и стало бы все ясно – два. Прямо на плакате был QR-код с ссылкой на мой канал. Но...


📌 Раней з лёгкай рукі акцыяніста Бохана расейскія настаўнікі віншавалі Пуціна з днём нараджэння, трымаючы ў руках партрэты Бандэры.

А яшчэ раней Уладзіслаў «высунуў» сваю кандыдатуру на расейскія выбары і папрасіў настаўнікаў тамтэйшых школ дапамагчы з агітацыяй. І яны памаглі.

🤷🏻‍♀️ Нават незразумела, смяяцца ці плакаць тут

Читать полностью…

Белсат

☝️ Вялікае апытанне аб страхах і стаўленні да іншых краінаў

«Мюнхенскі індэкс бяспекі» – даследаванне таго, што лічаць пагрозамі людзі ў краінах «Вялікай сямёркі» (G7) і блоку BRICS (без Расеі).

Да адказаў з Кітаю заклікаюць ставіцца з насцярожанасцю, бо ў аўтарытарных краінах рэспандэнты могуць непакоіцца за асабістую бяспеку і адказваць непраўдзіва.

Сцісла:

✔️ Найбольш за год вырасла ўспрыманне пагрозы радыкальнага ісламскага тэрарызму. Таксама адчувальна вырасла ўспрыманне як пагрозы штучнага інтэлекту і аўтаномных робатаў;

✔️Расею сталі бачыць меншай пагрозай паўсюль акрамя Бразіліі, а ў рэшце краінаў недалюбліваюць Беларусь;

✅ Праз VPN Без VPN

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

💁 Цяжкавікі МАЗ ганебна разваліліся па дарозе на выставу ў Афрыцы

Гэтага можна было пазбегнуць, але МАЗ адмовіўся ад тэхналогіяў, якімі карыстаюцца канцэрны «Mercedes» і MAN.

Чаму так сталася, у эфіры ток-шоу «План: Б» расказаў стваральнік ПВТ Валер Цапкала. Паслухайце ☝🏻

Цалкам
выданне пра якасць беларускіх тавараў глядзіце на youtube-канале «Белсат NEWS» 🎞

Читать полностью…

Белсат

🐑 Як ангельскія авечкі паспрыялі запрыгоньванню беларускіх сялян?

Гісторыя прыгоннага права даўгая, ганебная і заблытаная. На з'яўленне прыгону паўплывала чума, кошты на збожжа, розніца ландшафтаў і як гэта не дзіўна, ангельскія авечкі.

☝️ У новым выданні «Вусоў Скарыны» разбіраем складаную тэму – адкуль зʼявілася і чаму агулам існавала прыгоннае права

Читать полностью…

Белсат

😮 Велізарныя пажары ў Тэхасе

Больш за 800 км2 тэрыторыі ў агні. Пра пацярпелых пакуль не паведамлялася.

Выглядае эпічна ☝️

Читать полностью…

Белсат

🤦‍♂️ У адказ на санкцыі Еўразвязу МЗС Беларусі прыгразіла беларусам

Прадстаўнікі МЗС заявілі, што вывучылі заявы Еўразвязу і асобных краінаў-чальцоў у сувязі з выбарамі, якія адбыліся ў Беларусі.

Сёння ведамства заявіла, што трэба караць «ініцыятараў» гэтых абмежавальных мераў (санкцый), у тым ліку «асуджаных за падобныя злачынствы, аднак якія ўсё яшчэ ўхіляюцца за мяжой ад адбыцця пакарання»

Праз VPN ❎ Без VPN

Читать полностью…

Белсат

😳 Адзін з паверхаў будынку КДБ на праспекце ў Менску цалкам аддадзены афіцэрам ФСБ

Дэпутат Вярхоўнага Савету ў 1990-х гадах, палітычны аглядальнік Сяргей Навумчык у эфіры «Белсату» расказаў пра маштаб уплыву расейскіх спецслужбаў у Беларусі.

Лукашэнка цудоўна ведае, што пры жаданні Пуціна ён будзе цягам некалькіх гадзінаў змешчаны альбо проста яго прыбяруць фізічна


Журналіст Еўрарадыё Зміцер Лукашук і дэпутата Сяргей Навумчык пра «русский мир» у Беларусі
ПА СПАСЫЛЦЫ 🎞

Читать полностью…

Белсат

☝️ «Калі вы праўда хочаце перамагчы Пуціна, вам трэба перастаць быць нуднымі»

Юлія Навальная звярнулася да Еўрапейскага парламенту. Яна заклікала змагацца з рэжымам Пуціна як з арганізаванай злачыннасцю, пераследаваць памагатых пуцінскай «­мафіі».

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🤔 Як называюць Беларусь у замежжы?

Большасць краінаў па суседстве не спрабуюць перакладаць назву нашай краіны, але не ўсё, як той казаў, так адназначна
belsat_tv">
Забягайце на наш TikTok
, там ягоны загадчык Ягор яшчэ шмат цікава раскажа 🏃

Читать полностью…

Белсат

☝️ Пацярпелай ад гвалтаўніка Лізе сабралі больш за $70 000. Паляпшэння стану дзяўчыны пакуль не назіраецца

📌 UPD: Польскія СМІ паведамляюць, што хлопца, якога падазраюць у згвалтаванні, арыштавалі 3 месяцы.
Мужчыну абвінавачваюць у замаху на забойства. Яму пагражае пажыццёвае зняволенне. Як неафіцыйна стала вядома журналісту RMF FM, мужчына прызнаў віну.

Даніла, хлопец пацярпелай дзяўчыны падзякаваў за сабраныя сродкі. Ён спадзяецца, што грошы спатрэбяцца на рэабілітацыю Лізы, але пакуль што прагнозы лекараў не суцяшаюць, кажа хлопец у каментары @radiosvaboda.

Збор сродкаў працягваецца

Даніла кажа, што шукаў беларускіх ці ўкраінскіх лекараў для дапамогі, але ў варшаўскім шпіталі яму паведамілі, што старонніх медыкаў туды не пусцяць:

Я папрасіў у шпіталі выпіску пра стан здароўя і далей буду кансультавацца з іншымі лекарамі


📌 Нагадваем, учора ранкам у Варшаве знайшлі непрытомную 25-гадовую беларуску Лізу, яе згвалцілі і душылі. Дзяўчына цяпер у лякарні ў цяжкім стане. Падазраваны затрыманы.

Читать полностью…

Белсат

😱 Што будзе, калі змяшаць хакей і амерыканскі футбол?

Такую гульню прыдумалі нядаўна на нямецкім тэлебачанні. Яна адразу ўразіла публіку і здабыла вялікую цікаўнасць з боку гледачоў.

Выглядае сапраўды эфектна, паглядзіце самі ☝️

Падтрымайце наш канал, націснуўшы ➡️ на спасылку (для ўладальнікаў Telegram-прэміум)

Читать полностью…

Белсат

🪨 У свеце шмат саляных шахт, але яны не такія чыстыя, як гэтая

Гэтая соль родам з Пакістана. Краіна экспартуе 90% солі і імкнецца павялічыць даходы ад продажу

Паглядзіце, як яна здабываецца ☝️

Читать полностью…
Подписаться на канал