belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42764

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

🤯 Эрдаган даў аплявуху дзіцяці, якое не пацалавала яму руку

Гэта адбылося пад час урачыстай цырымоніі ў яго родным горадзе Рызе, піша партал T24.

🤦‍♀️ Пасля прамовы, прысвечанай праекту па абнаўленні гарадской інфраструктуры на плато Айдэр, на сцэну падняліся дзеці, каб атрымаць падарунак ад прэзідэнта. Маленькі хлопчык падышоў да Эрдагана і моўчкі ўтаропіўся на яго. Палітык даў яму лёгкую аплявуху.

Пасля гэтага малы паціснуў яму руку, патрос яе, а затым, пасля падказкі дарослых, пацалаваў і прыціснуўся да яе галавой. У гэты час падышоў старэйшы хлопчык і абняў прэзідэнта. Эрдаган адпусціў дзяцей і нават даў ім кішэнныя грошы.

☝️ Раней паведамлялася, што падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця тунэлю ў Турцыі Эрдаган ударыў дзіця за тое, што той не ўтрымаўся і разрэзаў блакітную стужачку раней часу.

Читать полностью…

Белсат

Ізраіль нанёс авіяўдары па сямі аб’ектах арганізацыі «Хазбула» на тэрыторыі Лівану

Увечары 27 ліпеня ваенізаваная ліванская групоўка «Хазбула» атакавала ракетамі ізраільскі пасёлак Маджаль-Шамс на Галанскіх вышынях. Адна з ракет трапіла на спартовую пляцоўку, дзе дзеці гулялі ў футбол. На дадзены момант вядома пра 12 загінулых.

👉 У адказ 28 ліпеня ізраільскія вайскоўцы атакавалі 7 аб’ектаў арганізацыі «Хазбула» на тэрыторыі Лівану.

У паведамленні Цагалю адзначаецца, што былі атакаваныя цэлі ў глыбіні і на поўдні краіны. Сярод гэтых аб’ектаў – «сховішчы зброі і тэрарыстычная інфраструктура».

☝️ ВВС падкрэслівае, што цяпер супрацьстаянне паміж Ізраілем і арганізацыяй «Хазбула», якая фактычна кіруецца Іранам, можа выліцца ў маштабную вайну.

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🤬 «Вяртайцеся дадому, беларускія свінні»

На будынку беларускай крамы Kropka у Вільні зрабілі абражальныя надпісы на літоўскай мове і пабілі шкло, паведамляе паведамляе «Новая газета.Балтия»

Крама з беларускімі сувенірамі і сімволікай у цэнтры Вільні адкрыў былы палітвязень Дзмітрый Фурманаў і яго жонка Вольга. Пара працуе ў тым ліку з майстрамі, якія вымушана пакінулі Беларусь.

Читать полностью…

Белсат

🤯 «Гэта трэш поўны!!!»

Амаль 200 аўтаў стаяць у чарзе ў Тэрэспалі, час чакання – 12–14 гадзінаў.

🤷‍♀️ «Улезуны» і гандляры месцамі нікуды не падзеліся, сведчаць падарожнікі. У чатах публікуюць фота машынаў, што намагаюцца ўціснуцца без чаргі – такое адбываецца па абодвух баках мяжы.

Пішуць з чаргі ў Берасці:

«Машыны на першым рэгіёне прадаюць чаргу. Інспектар ДАІ стаіць і не хоча аніякіх захадаў прымаць! Гэта трэш поўны!!!»


«Адзін трымае чаргу, астатнія закупляюцца раніцою, каб потым улезці да таго, хто трымае. Перагружаюцца – і наперад увозіць тавар «для асабістага карыстання»»


Падрабязней пра сітуацыю на мяжы👇

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

📌 Літоўскія кампаніі аблажылі мытам за шэраг працэдураў, звязаных з легалізацыяй замежных грамадзянаў, якіх бяруць на працу

Новае мыта пачнуць браць з 1 жніўня. Плаціць давядзецца за пасярэдніцкія лісты пры выдачы або змене дазволу на часовае жыхарства або нацыянальнай візы, а таксама за заявы аб змене працадаўцы замежнага грамадзяніна.

Кожная такая працэдура будзе каштаваць 50 еўраў. Запоўніць адмысловую форму працадаўца зможа толькі пасля аплаты.

☝️ У выпадках працаўладкавання выкладчыкаў або даследчыкаў плаціць не трэба.

Читать полностью…

Белсат

🔹 Наколькі і ці шкодныя вэйпы?

У Беларусі плануюць забароніць электронныя цыгарэты – вэйпы. Падобна, што вэйпы могуць быць шкодныя, але «жалезных» доказаў як значнай шкоды, так і адсутнасці шкоды няма, бо электронныя цыгарэты на масавым рынку толькі 20 гадоў.

«Белсат» сабраў тое, што варта ведаць пра вэйпы і іх небяспеку 👇

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🦮 Глухі пёсік сабраў мільёны падабаек у TikTok менш чым за месяц

І вось чаму.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 27 ліпеня

✔️ 34 гады таму прынялі Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі

✔️ На Гомельшчыне цалкам аднавілі штатнае электразабеспячэнне

✔️ На польска-беларускай мяжы б'юцца з берасцейцамі з-за чэргаў

✔️ Кітайскія навукоўцы знайшлі старажытны алкаголь...і выпілі яго

✔️ Сустрэча Пуціна з Лукашэнкам у Карэліі нарадзіла новыя мемы ў інтэрнэце

✔️ Расея паскардзілася ЗША, што Украіна рыхтуе «таемную аперацыю»

✔️ Гісторыя, як кухар з Расеі гатаваў дыверсію на Алімпіядзе, але напіўся і ўсё пайшло не па плане

✔️ Што рабіць, калі ў Беларусі «запаволяць» YouTube?

✔️ У Гомлі моцная залева

✔️ Дэмсілы дамагаюцца змякчэння санкцыяў супраць аўтамабіляў з Беларусі

✔️ Латушка просіць дапамогі з пошукам звестак пра вывезеных у Беларусь ўкраінскіх дзяцей

✔️ У Польшчы ўхвалілі закон, які дазваляе вайскоўцам выкарыстоўваць зброю на мяжы

#рэпрэсіі:

▪️Сталічныя ўлады ліквідуюць «Менскае роварнае таварыства»

Читать полностью…

Белсат

🙏🏻 Павел Латушка звярнуўся да беларусаў з просьбай дапамагчы ў пошуку інфармацыі пра ўкраінскіх дзяцей, якіх незаконна вывезлі ў Беларусь

Палітык нагадаў, што ў Беларусь прымусова прывозяцца тысячы дзяцей з акупаваных тэрыторыяў Украіны.

☝️ Адзіны спосаб пазбегнуць адказнасці, паводле палітыка, – паспрыяць вяртанню дзяцей дамоў, у сваю дзяржаву.

Таму Павел Латушка звяртаецца да беларусаў з просьбай дапамагчы ў пошуку наступнай інфармацыі:

▪️пра месцы знаходжання любых дзяцей грамадзянаў Украіны, якія знаходзяцца ў Беларусі без сваіх бацькоў, уключаючы сіротаў;

▪️пра сем’і, у якіх яны знаходзяцца;
пра перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей па тэрыторыі Беларусі;

▪️пра асобаў, датычных да іх незаконнага перамяшчэння;

▪️пра асаблівасці абыходжання з дзецьмі;

▪️іншай інфармацыі, якая мае дачыненне да незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей у Беларусь.

Читать полностью…

Белсат

😊 Трошкі мілаты вам у стужку

У Турцыі кацяня захрасла ў каналізацыі і прышлося разбіваць асфальт. Пухнаціка выратавалі.

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸34 гады таму Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб суверэнітэце рэспублікі.

🔸У Расеі замядляюць працу YouTube, а ў Беларусі адначасова заяўляюць пра стварэнне новага відэа-хостынгу для дзяржаўных медыяў.

🔸У Гомлі працягваюць разбор завалаў пасля абрынання будынку былога РАУС.

🔸Прадстаўнікі акупаванай часткі Запарожскай вобласці Украіны прапануюць супрацу БелАЗу, Амкадору і МТЗ.

🔸Польшча не плануе абмяжоўваць уезд аўтамабіляў на беларускіх нумарах.
https://www.youtube.com/watch?v=ZsuPHvYYvJ8

Читать полностью…

Белсат

🤬 Рэжым хоча зліквідаваць чарговую добрую ініцыятыву

У Менскім гарадскім судзе 6 жніўня будзе разглядацца пазоў аб ліквідацыі грамадскага аб’яднання «Менскае роварнае таварыства». Працэс, ініцыяваны галоўным упраўленнем юстыцыі Менгарвыканкаму.

☝️ Таварыства займаецца развіццём і папулярызацыяй роварнага руху і ровару як гарадскога транспарту. Арганізацыя была зарэгістраваная 16 сакавіка 2011 года.

9 сакавіка 2023 года намеснік дырэктара таварыства Максім Пучынскі быў асуджаны на 2,5 гады «хатняй хіміі» за «арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскім парадак альбо актыўны ўдзел у іх». Беларускія праваабаронцы прызналі яго палітвязнем. Пасля прысуду мужчына пакінуў Беларусь.

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

😱 Гомель паплыў

У інтэрнэце з'явіліся відэа моцнай залевы ў Гомлі. Машыны літаральна плывуць па вуліцах.

Читать полностью…

Белсат

Будынак РАУС, дзе ў 2020-м катавалі беларусаў, абрынуўся

Адбылося гэта 26 ліпеня ў Гомлі, на вуліцы Сялянскай. Паводле МНС, будынак не эксплуатаваўся, пацярпелых у выніку інцыдэнту няма.

Вядома, ў 2020-м у гэтым будынку збівалі удзельнікаў мірных пратэстаў. Шмат хто выходзіў адтуль з сурʼёзнымі траўмамі. У сакавіку 2022 міліцыянты пераехалі ў новы будынак на вуліцы Галавацкага.

Читать полностью…

Белсат

🙈 Шцірліц яшчэ ніколі не быў так блізка да правалу

Кухар з Расеі гатаваў...дыверсію на Алімпіядзе

Але напіўся і расказаў пра гэта сваім спадарожнікам. А тыя здалі яго ў паліцыю.

Читать полностью…

Белсат

🏆 Карціна беларускага мастака Аляксандра Некрашэвіча «Грыбны сезон» была абраная ў фінал італьянскай прэміі Arte Laguna

Малюнак пра ядравую пагрозу з «Апакаліптычнай серыі» можна будзе ўбачыць на выставе фіналістаў конкурсу сучаснага мастацтва ў лістападзе гэтага года ў прасторы Arsenale Nord у Венецыі, паведамляе reformby.org.

🥇 Італьянская прэмія візуальнага мастацтва Arte Laguna ладзіцца раз на два гады. Карціны фіналістаў будуць выстаўляцца ў прэстыжнай прасторы Arsenale Nord у Венецыі ў лістападзе – снежні 2024 года.

Аляксандр Некрашэвіч – Мастак, які родам з Палесся, працуе на стыку такіх мастацкіх напрамкаў як гістарычны жанр, поп-арт і contemporary art. Аўтар палатна «Чужыя» да вядомага твора польскага жывапісца Яна Матэйкі.

Читать полностью…

Белсат

💔«Мы словы кахання даўно забылі
Таму што столькі гадоў маўчалі»


На фестывалі ў Юрмале Макс Пакроўскі з гурту «Ногу свело» паказаў кадры з беларускіх пратэстаў

Читать полностью…

Белсат

🤯 «Чаго ламаешся, давай»: і зноў у Варшаве напалі на беларуску

Падпісчыца выдання The Warsaw распавяла пра напад на яе. Дзяўчына ішла дадому позна вечарам. Да яе наблізіўся мужчына, які, мяркуючы па знешнасці, быў выхадцам з Сярэдняй Азіі. Спачатку ён проста ішоў побач, але потым пачаў прыставаць з рознымі пытаннямі, у тым ліку і асабістага характару: наяўнасць мужа і прычыны, па якіх яна ходзіць адна так позна.

🤬 Калі дзяўчына падышла да свайго пад'езду і дастала ключы, незнаёмы тузануў за яе завушніцу, спрабаваў задраць майку і пачаў прыставаць, кажучы: «чаго ламаешся, давай». Потым схапіў яе за валасы.

Аднак дзяўчына не разгубілася і ўдарыла нападніка локцем, а потым кулаком. Хлопец спалохаўся і ўцёк.

Пацярпелая пакуль не звярталася ў паліцыю. Але напад трапіў на камеру назірання.

👉 Раім пачытаць наш артыкул пра самаабарону.

Читать полностью…

Белсат

⚔️ 28 ліпеня 1914 года пачалася Першая сусветная вайна

На першай паласе «Нашай Нівы» тады напісалі прароцкія словы:

«Вось цяпер ідзе на нас навальніца, якой наш край ад часу французскай вайны не бачыў. З усходу плывуць хвалі аграмаднай расейскай арміі, з захаду – нямецкай, і хто ведае, ці не тут, на нашых палях, адбудзецца страшная бітва народаў, такая крывавая, якой свет даўно не бачыў»


Лічыцца, што ў Першую сусветную вайну былі ўцягнутыя трыццаць дзяржаваў.

😢 Але ўсе чамусьці забываюць пра дзясяткі народаў, што ўваходзілі ў склад імперыяў, якія выступілі галоўнымі бакамі вайны.

Каля 900 тыс. жыхароў беларускіх губерняў былі прызваныя ў рады расейскай арміі. У падзеях ваенных гадоў загінула 60 тыс. мірных жыхароў, яшчэ 50 тыс. былі сілай сагнаныя ў Германію. Расейскія ўлады загналі ў бежанства ад 1,5 да 2,2 млн жыхароў беларускіх тэрыторый. Многія з іх ужо не вярнулася на Радзіму.

☝️ Страты Беларусі цалкам параўнальныя са стратамі насельніцтва Бельгіі (тым больш, што ў Бельгіі жыло прыкладна столькі ж людзей, колькі ў беларускіх губернях). Але Бельгія прызнаная адной з галоўных ахвяр гэтай вайны!

🎬 Вельмі раім паглядзець фільм «Першая катастрофа Беларусі ў Першай сусветнай вайне», рэж. Кацярына Зінкевіч на youtube канале БЕЛСАТ DOC

Читать полностью…

Белсат

🇻🇪 У Венесуэле на выбарах апазіцыя можа перамагчы, але Мадура наўрад ці гэта прызнае

У Венесуэле 28 ліпеня адбудуцца прэзідэнцкія выбары – першыя пасля скандальнай кампаніі 2019 года і перыяду двоеўладдзя.

☝️ Апазіцыя мае рэальныя шанцы на электаральную перамогу, аднак Нікаляс Мадура наўрад ці аддасць уладу добраахвотна.

«Belsat.eu» распавядае, што адбываецца цяпер у Венесуэле і чым сітуацыя ў гэтай краіне адрозніваецца ад сітуацыі ў Беларусі пасля 2020 года 👇

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🤦‍♀️ Рэжым прыдумаў новы спосаб утрымаць моладзь у краіне

Беларусі і Расеі разглядаюць магчымасць размеркавання выпускнікоў сярэдніх і вышэйшых навучальных установаў на прадпрыемствы, задзейнічаныя ў прыярытэтных галінах эканомікі Саюзнай дзяржавы.

☝️Размеркавання ў Расею змогуць пазбегнуць студэнты, якія маюць ільготы па размеркаванні.

Выпускнікоў сярэднеспецыяльных установаў забяспечаць працай на тры гады, а тых, хто скончыў ВНУ – на пяць гадоў.

Абяцаюць добры заробак і жытло для мэтавікоў.

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем вас ў гэты нядзельны паранак!

І спяшаемся падзяліцца з вамі трыма найбольш цікавымі матэрыяламі «Белсату», якія варта пачытаць:

🔻Распальванне міжрэгіянальнай варожасці. На польска-беларускай мяжы – абразы на адрас берасцейцаў і бойкі

Нервы здаюць праз доўгае чаканне і «ўлезуноў» – пераважна, як пішуць у Telegram-чатах, машынаў з нумарамі Берасцейскай вобласці. Падарожнікі не шкадуюць абразаў на адрас жыхароў гэтага рэгіёну.


🔻Латушка просіць дапамогі з пошукам звестак пра вывезеных у Беларусь ўкраінскіх дзяцей

Павел Латушка звярнуўся да беларусаў з просьбай дапамагчы ў пошуку інфармацыі пра ўкраінскіх дзяцей, якіх незаконна вывезлі ў Беларусь


🔻Што рабіць, калі ў Беларусі «запаволяць» YouTube?

У Расеі даўно ідуць размовы аб тым, каб заблакаваць ці хаця б «запаволіць» Youtube. Часам у такіх прапановах згадваюць і Беларусь. Але ёсць некалькі шляхоў доступу да гэтага відэасэрвісу ў абыход перашкодаў. «Белсат» расказвае, як падрыхтавацца да «запавольвання»

#галоўнае

Читать полностью…

Белсат

🇵🇱 Польскі Сейм прагаласаваў за закон, які дазволіць сілавікам ужываць агнястрэльную зброю на мяжы з Беларуссю

Цяпер прымяненне зброі ці непасрэднай сілы не будзе карацца паводле крымінальнага кодэксу, калі існавала пагроза бяспецы асобы ці краіны.

☝️ Законапраект быў распрацаваны пасля гібелі польскага жаўнера ў выніку нажавога ранення, нанесенага мігрантам на польска-беларускай мяжы.

Каб закон уступіў у сілу, яго яшчэ мусіць падпісаць прэзідэнт.

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

📌 «Эстонія гатовая рабіць выключэнні»

Дэмакратычныя сілы Беларусі сустрэліся ў Талліне з еўрапейскімі дыпламатамі. Пад час сустрэчы вялася гаворка пра забарону ўязджаць у краіну на аўтамабілях, зарэгістраваных у Беларусі.

Пра вынікі сустрэчы, чытайце ў нашым матэрыяле 👇

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🤷‍♀️ «Не ведаю, пра што вы кажаце»

16 ліпеня ў Кастрычніцкім раёне Гомельскай вобласці ўпаў і выбухнуў расейскі дрон-камікадзэ «Шагэд».

Як так сталася: Лукашэнка ж абяцаў усім мірнае неба? А калі неба не такое ўжо і мірнае, то што рабіць?

З такімі пытаннямі блогер Андрэй Павук звярнуўся да чыноўнікаў.

👉 Ну а што з гэтага атрымалася, глядзіце ў новым выпуску «Шухер-шоу»

Читать полностью…

Белсат

🫤 У Расеі даўно ідуць размовы аб тым, каб заблакаваць ці хаця б «запаволіць» Youtube

Часам у такіх прапановах згадваюць і Беларусь. Але ёсць некалькі шляхоў доступу да гэтага відэасэрвісу ў абыход перашкодаў ☝️

«Белсат» расказвае, як падрыхтавацца да «запавольвання» 👇

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

💥 «Белсат» па-беларуску – у Google News

🙌 Калі для вас гэта бяспечна – далучайцеся, гэта дапаможа ў тым ліку і прасоўванню беларускай мовы ў Google.

Чым больш падпісчыкаў і падпісчыц, тым больш бачны наш кантэнт.

Дарэчы, праз Google News наш сайт адкрываецца ў Беларусі 👇🏻

✅ Падпісацца тут

Читать полностью…

Белсат

🫤 Надоечы ў Тэрэспалі адбылося некалькі боек з удзелам «улезуноў» у чэргі

У чатах пішуць інструкцыі — як кідацца на капот, калі нахабнік усё ж намагаецца праехаць.

Читать полностью…

Белсат

🤔 Украіна рыхтуе «таемную аперацыю» супраць Расеі?

Прынамсі на гэта паскардзіўся міністр абароны РФ Андрэй Белавус, калі два тыдні таму патэлефанаваў міністру абароны ЗША Лойду Осціну.

Як піша «The New York Times», Белавусаў спытаў Осціна, ці ведаў Пентагон аб гэтай аперацыі і аб тым, што яна можа прывесці да абвастрэння напружанасці паміж Масквой і Вашынгтонам. На што прадстаўнікі Пентагона паведамілі, што нічога пра гэта не ведалі.

🤷‍♀️ У чым заключаўся план украінскага боку, невядома.

Выданне дадае, што ўкраінскія афіцыйныя асобы не заўсёды празрыстыя з амерыканскімі калегамі ў дачыненні да сваіх ваенных аперацый. І гэтыя аперацыі расчароўваюць амерыканскіх чыноўнікаў, якія лічаць, што яны не толькі не паляпшаюць пазіцыі Украіны на полі бою, але і рызыкуюць адапхнуць еўрапейскіх саюзнікаў Кіева.

Читать полностью…

Белсат

Беларусь накрые новая навальніца

Цыклон можа накрыць Беларусь ўжо ў панядзелак, 29 ліпеня, піша Еўрарадыё.

☝️ Набліжэнне цыклону пачне адчувацца ўжо ў нядзелю. Паводле папярэдніх звестак, дзённая тэмператур паветра ў шэрагу рэгіёнаў апусціцца да +16°С, а парывы ​​ветру могуць дасягаць 22 м/с.

Читать полностью…
Подписаться на канал