belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42764

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

📍25 траўня распачнуцца выбары ў Каардынацыйную раду. Прапануем вам паўдзельнічаць у рэпетыцыі галасавання ў нашым тэлеграм-канале

Мы зробім два «паўфіналы» (у кожным па 6 спісаў + варыянт «супраць усіх»), а пасля зладзім фінальнае галасаванне для тых спісаў, якія набяруць больш за 3,25% галасоў (парог для праходу ў КР).

Нагадаем спачатку пра ўсе спісы. Лідар кожнага з іх адказаў на пытанні Белсату, пачытайце гэтыя адказы:

🔹спіс № 1 «Салідарнасць»
🔹спіс № 2 «Воля»
🔹спіс № 3 «Еўрапейскі выбар»
🔹спіс № 4 «Наша справа»
🔹спіс № 5 «Закон і Правапарадак»
🔹спіс № 6 «Голас дыяспараў»
🔹спіс № 7 «Незалежныя беларусы»
🔹спіс № 8 «Блок Пракоп’ева – Ягорава»
🔹спіс № 9 «Каманда Латушкі і Рух «За свабоду»
🔹спіс № 10 «Хопіць баяцца!»
🔹спіс № 11 «Краіна для жыцця»
🔹спіс № 12 «Моладзевы наступ»

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️Прэзідэнт Ірану загінуў у авіякатастрофе. Лукашэнка заявіў, што ён быў «сапраўдным сябрам Беларусі»

✔️Скончыла кар'еру баскетбалістка Кацярына Сныціна

✔️BELPOL зрабіў расследаванне пра тое, як рэжым Лукашэнкі гандлюе зброяй

✔️На Гомельшчыне затрымалі банду, якая рабавала фуры

✔️Перакладчыцу Вольгу Калацкую аштрафавалі на 800 рублёў

✔️На акупаваных тэрыторыях Запарожскай вобласці могуць збіраць беларускія трактары

✔️У акупаваным Луганску прагрымеў выбух

✔️У Туркменістане цяпер ёсць помнік Янку Купалу

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Польскія памежнікі фіксуюць рэзкі ўсплёск плыні мігрантаў на мяжы з Беларуссю: з пачатку траўня нелегальна прарвацца ў Еўразвяз спрабавалі каля 4 тысячаў чалавек

Агулам з пачатку года на беларуска-польскай мяжы зафіксавалі звыш 13 тысяч спробаў незаконнага пераходу. Такіх вялікіх лічбаў не было з 2021 года, калі «міграцыйны крызіс», штучна створаны рэжымам Лукашэнкі, толькі распачаўся.

Чытайце болей:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🤔 Чаму выбары ў Каардынацыйную раду не будуць мець 100%-га прызнання?

Пра гэта, у прыватнасці, кажа адзін з міжнародных назіральнікаў, які будзе сачыць за выбарчым працэсам. У нашай студыі ягоную заяву каментуюць сябры выбарчай камісіі Каардынацыйнай рады Алена Прыходзька і Яраслаў Бекіш.

👀 Цалкам выданне праграмы «Тыдзень» з гэтай размоваю глядзіце па спасылцы

🔍 А яшчэ чытайце наш разбор пра «багі» прыкладання «Belarus ID»:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

☝️Беларусы замежжа ладзяць акцыі да Дня салідарнасці з палітвязнямі. У планах – дзясяткі лакацыяў

Шэраг акцыяў распачаўся яшчэ на выходных, а на гэтым тыдні ланцужок салідарнасці працягнецца. Вось у якіх гарадах можна будзе наведаць гэтыя мерапрыемствы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🐻 А вы ўжо бачылі мядзведзя?

Беларусы ўсё часцей выкладваюць у сеціва кадры такіх незвычайных сустрэчаў. Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

😮 Лукашэнкаўскія прапагандысты ў Еўропе

Што яны там робяць і як ім увогуле ўдаецца ездзіць у Еўразвяз? Глядзіце ў нашым відэа.

Читать полностью…

Белсат

Дабрыдзень, шаноўныя!

Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔸Фота галоўных падзеяў за тыдзень

Праз VPN

Пратэсты ў Грузіі з-за прыняцця закону аб замежных агентах, перформанс экаактывістаў у Італіі, падрыхтоўка да місіі на Месяц у пустэльні Арызоны.

🔸Сілавы сцэнар, увага свету і палітвязні

Праз VPN

Што казалі на канферэнцыі па выбарах у Каардынацыйную раду?

🔸«Паўстанні нельга прадказаць»

Праз VPN

Блогер Тутэйшы шляхціч – пра Кракаў, важнасць голасу і шлях вяртання ў новую Беларусь.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

💔 «Памятайце, што мы вялікая нацыя, а не народзец!»

Дачка беларускага Героя Васіля Парфянкова, атрымала ад Рады БНР яго Медаль Ордэну Пагоні.

Васіль (Сябро) Парфянкоў – беларускі добраахвотнік, які загінуў пад Лісічанскам, абараняючы Украіну.

Читать полностью…

Белсат

👆 Журналістка «Белсату» праверыла як працуе прыкладанне для выбараў у Каардынацыйную раду. Вынікі здзіўляюць

Анансавана, што кожны беларус зможа прагаласаваць на выбарах у Каардынацыйную раду дыстанцыйна – праз прыкладанне Belarus ID. Электронны бюлетэнь даступны пасля ананімнай верыфікацыі асобы і стварэння лічбавага пашпарту.

«Белсат» паспрабаваў скарыстацца прыкладаннем у тэставым рэжыме. Глядзіце ў праграме «Тыдзень», што атрымалася, а таксама што пра выбары кажуць сябры выбарчай камісіі Каардынацыйнай рады Алена Прыходзька і Яраслаў Бекіш.

Читать полностью…

Белсат

🔶 Верталёт прэзідэнта Ірана трапіў у аварыю

Акрамя прэзідэнта Ібрагіма Раісі, на борце знаходзіліся яшчэ некалькі афіцыйных асобаў Ірана.

Пошукі вядуць 40 пошукава-выратавальных групаў, але ходу выратавальнай аперацыі перашкаджаюць складаныя ўмовы надвор’я.

Падрабязней 👇

✅ Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🔥 Кацярына Сныціна прыгожа завяршыла сваю кар'еру

Кацярына правяла апошні матч у сваёй кар’еры і выйграла яго: ейная каманда стала чэмпіёнам Вялікай Брытаніі. Беларуска набрала 11 пунктаў.

❤️ Няхай усё атрымаецца на новым шляху!

Читать полностью…

Белсат

📌 Зламаў трыбуну падчас эмацыйнай прамовы

У Варшаве праходзіць канферэнцыя па выбарах у Каардынацыйную раду.

Некаторыя кандыдаты не змаглі стрымаць эмоцый.

Читать полностью…

Белсат

🤔 Ці рызыкуюць беларускія НПЗ стаць мэтай для ўкраінскіх удараў?

Мазырскі НПЗ нарошчвае экспарт у Расею. Гэта адбываецца праз такі ўкраінскіх БПЛА на расейскія аб'екты нафтавай інфраструктуры.

Але ці могуць праз гэта ЗСУ разглядаць беларускія НПЗ як законную цэль?

Читать полностью…

Белсат

🪖 Гэта здымкі Валчанску ў Харкаўскай вобласці, які спрабуе захапіць Расея

😢 Горад паступова пераўтвараецца ў руіны, бо на яго тэрыторыі зараз вядуцца інтэнсіўныя баявыя дзеянні.

Улады Валчанску паведамілі аб эвакуацыі жыхароў. Аднак паспелі выехаць не ўсе...

Читать полностью…

Белсат

🔹У Іране – феерверкі. Так жыхары краіны рэагуюць на навіну пра гібель прэзідэнта Раісі

Ён загінуў у авіякатастрофе: верталёт, на якім Раісі вяртаўся з працоўнай паездкі, упаў у цяжкадаступнай горнай мясцовасці.

Распавядаем, што вядома пра гібель прэзідэнта Ірану.

Читать полностью…

Белсат

🐎 У Магілёве на адну з дзіцячых пляцовак зноў завіталі коні

Гэта адбываецца ўжо не ў першы раз – на такі ж самы табун магілёўцы скардзіліся яшчэ летась увосень. Коні належаць мясцовым прадстаўнікам цыганскай грамады, якія жывуць у пасёлку Грабянёва.

Читать полностью…

Белсат

📍Карпянкоў стварае фонд «Маладая гвардыя», які аб'яднае «вайскова-патрыятычныя» дзіцячыя клубы ў адно цэлае

У апякунскую раду фонду ўвайшлі 13 чалавек, сярод іх чыноўнікі, прадпрымальнікі і супрацоўнікі дзяржаўных медыяў.

Чытайце падрабязней:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🚜 Трактары МТЗ могуць пачаць збіраць у занятых Расеяй тэрыторыях Запарожскай вобласці

Пакуль, праўда, перамовы ідуць марудна. Не факт, што праект у выніку будзе рэалізаваны:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

📍Пяцёх аршанцаў злавілі на крадзяжы з фураў на трасе Берасце–Гомель

Паводле сілавікоў, затрыманыя – мужчыны ад 34 да 51 года, якія чынілі крадзяжы ў Берасцейскай, Гомельскай, Магілёўскай і Менскай вобласцях, па начах узломвалі замкі грузавых адсекаў фураў і перакладвалі тавары ў свой мікрааўтобус. Падчас крадзяжоў яны, як заяўляюць сілавікі, насілі балаклавы, выкарыстоўвалі рацыі.

У асноўным злачынцы, паводле МУС, цэліліся на машыны з беларускімі нумарамі. Кралі розныя грузы, ад тэхнікі да прадуктаў харчавання, нават злівалі паліва з бакаў. Скрадзенае прадавалі ў Расеі або дзялілі між сабой.

Крымінальную справу распачалі за крадзеж у асабліва буйным памеры.

Читать полностью…

Белсат

🔺Як прагаласаваць за спісы кандыдатаў у КР на выбарах?

Галасаванне пройдзе ўжо 25-27 траўня. Як будзе выглядаць працэс галасавання, што патрэбна, каб прагаласаваць і ці бяспечна гэта для людзей у Беларусі?

Сабралі для вас падрабязны гайд. Пачытайце:

✅Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

📍Прэзідэнт Ірану загінуў у выніку аварыі верталёту

Падчас аварыі верталёту, на борце якога быў прэзідэнт Ірану Эбрагім Раісі, ніхто з пасажыраў не выжыў, паведамляе іранскае агенцтва «Mehr».

На борце разам з прэзідэнтам Ірану Эбрагімам Раісі ляцелі міністр замежных справаў Ірану, генерал-губернатар правінцыі Ірану Усходні Азербайджан і прадстаўнік Вярхоўнага лідара ў гэтай правінцыі, яшчэ два пасажыры і тры чальцы экіпажу.

Паводле «Mehr», у выратавальнай аперацыі бралі ўдзел 73 каманды са спецыяльным абсталяваннем, якія працягвалі пошукі, нягледзячы на цяжкія ўмовы надвор’я. На кадрах з месца здарэння відаць, што верталёт цалкам згарэў.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 19 траўня

✔️ За беларусамі на электрасамакатах будуць сачыць самі самакаты

✔️ У Signal з'явілася беларуская мова

✔️ У Варшаве адкрылася выстава пра эмігрантаў з Беларусі

✔️ Верталёт прэзідэнта Ірана трапіў у аварыю

✔️ Зламаў трыбуну падчас эмацыйнай прамовы

✔️ Што казалі на канферэнцыі па выбарах у Каардынацыйную раду

✔️ Баскетбалістка Кацярына Сныціна завершыла кар’ёру пераможным матчам

✔️ Кіраўнік Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі заявіў, што Расея і Кітай уяўляюць пагрозу дэмакратычным каштоўнасцям

Читать полностью…

Белсат

👆У Беларусі расце колькасць ДТЗ з удзелам дзікіх жывёлінаў

Асабліва шмат такіх аварыяў здараецца ў траўні і чэрвені. Як пазбегнуць ДТЗ і што рабіць, калі аварыя ўсё ж здарылася?

Распавядаем у нашым відэа, паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

📌 «Гэта не добра для тых, хто любіць дэмакратыю»

Кіраўнік Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі Грант Шапс назваў Расею і Кітай пагрозай дэмакратычным каштоўнасцям.

Таксама, паводле Шапса, рызыку ўяўляе тое, што Расея мае сувязі з Іранам і Паўночнай Карэяй.

Падрабязней 👇

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

💥Нядзельнае вечаровае шоў «Тыдзень»

У сённяшнім выданні:

🔸 Выбары ў Каардынацыйную раду: ці бяспечна галасаваць і хто зможа гэта зрабіць; 

🔸 Лукашэнкаўскі рэжым пагражае беларусам замежжа, што святкавалі Дзень Волі; 

🔸 Сітуацыя на Харкаўшчыне - агляд падзеяў за тыдзень; 

🔸 Што адбываецца з грузінскім "расейскім законам";

🔸 Расследаваньне Белпол аб удзеле дзяржаўных і прыватных беларускіх фірмах, што падтрымліваюць Расею ў вайне ва Украіне.

Далучайцеся да эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/watch?v=KQch6PtpCzM

Читать полностью…

Белсат

📌 Падмурак перамогі – незалежнасць і еўрапейскі выбар

У Варшаве адбываецца канферэнцыя па выбарах у Каардынацыйную раду, якія пройдуць онлайн 25–27 траўня. У ёй прымаюць удзел прадстаўнікі выбарчых спісаў.

«Белсат» пераказвае, што на ёй абмяркоўваюць 👇

✅ Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

💔 «Каб памяталі пра палітвязняў»

У Варшаве адкрылася выстава, якая распавядае гісторыі былых беларускіх палітвязняў.

👉 Праект, створаны польскім фатографам Пётрам Вуйцікам і беларускай журналісткай Ірынай Арахоўскай, называецца «Спаць спакойна».

Ён пра тое, што сны беларусаў у Польшчы поўняцца трывогай і неспакоем, «у якіх ты ўвесь час вяртаешся дадому».

«Белсат» пабываў на адкрыцці 👇

Праз VPN     Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🛴 Цяпер за беларусамі будуць сачыць яшчэ і самакаты

Гаворка ідзе пра тых, хто любіць катацца парна на двухколавым транспарце. Каб сачыць за імі ў самакаты ўбудавалі сістэму штучнага інтэлекту.

«Калі сістэма распазнае, што на самакаце едуць двое, яна пачне запавольвацца для таго, каб зменшыць хуткасць да прымальнай. Прыйдзе паведамленне, каб яны не ехалі ўдваіх. Калі будуць такія выпадкі некалькі разоў з’яўляцца на адным карыстальніку, то рахунак будзе блакавацца на нейкі час»


Падрабязней 👇

✅ Праз VPN     ❎ Без VPN

Читать полностью…

Белсат

☄️ Жыхары Партугаліі сталі сведкамі падзення метэору

Пра гэта паведамляе выданне Publico.

Успышка і след у небе былі прыкметныя ў паўночных раёнах краіны.

☝️ Апошні раз падобная з'ява назіралася ў Партугаліі ў сярэдзіне сакавіка.

Читать полностью…
Подписаться на канал