belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42764

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

КДБ зранку аднавіла спіс асобаў, «дачыненных да тэрарызму»

Да злачынцаў узроўню ІГІЛ і «Аль-Каіды» дадалі яшчэ 12 прозвішчаў беларусаў. Цяпер у гэтым спісе 1158 чалавек (амаль палова — грамадзяне нашай краіны).

Сярод новых асобаў у спісе: Лазарэвіч Уладзімір, Блізнец Аляксандр, Максімовіч Аляксандр, Зайкоў Андрэй, Мірэйчык Андрэй, Судзілоўская Анастасія, Цімашчук Алена, Сауцін Павел, Субцельны Андрэй, Наумаў Сяргей, Германовіч Яўген, Валадзько Анатоль.

Читать полностью…

Белсат

Кіраўнік МЗС Украіны плануе сысці з пасады

Адпаведную заяву Дзмітрый Кулеба накіраваў у Вярхоўную Раду. Паводле спікера парламенту Украіны, заява будзе разгледжана на адным з бліжэйшых пленарных пасяджэнняў.

Акрамя таго, стала вядома, што ўчора некалькі міністраў таксама падалі заявы аб адстаўцы.

Читать полностью…

Белсат

Добрай серады, сябры!

Гэта дастаўка ранішняй прэсы. Сабралі найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔸«Сын так пазяхаў, ледзь сківіцу не звіхнуў»

Бацькі расказалі пра ўражанні дзяцей ад школьных лінеек.

🔸Аляксей Кузьміч: «Мне не блізкія мастакі, якія займаюцца нацыяналізмам у мастацтве»

Мастак-акцыяніст Аляксей Кузьміч, які так і не адкапаў Ван Гога, каб пахаваць сябе, распавядае ў інтэрв'ю «Белсату», чаму сышоў з закрыцця выставы, прысвечанай Алесю Пушкіну, і чаму смерць Пушкіна ў беларускай турме не стала творам мастацтва.

🔸«Пад пагрозаю ўся архітэктура міжнароднага правасуддзя»

Чаму Манголія не арыштавала Пуціна?

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

#рэпрэсіі Асноўнае за 3 верасня

🔻 Больш за тры дзясяткі чалавек судзяць паводле «народнага» артыкулу на гэтым тыдні

🔻 У Наваполацкай калоніі знішчаюць асабістыя рэчы асуджаных праз недахоп месца на складах

🔻 У Акадэміі навук супрацоўнікам абмяжуюць доступ у інтэрнет

🔻 Пачынаецца суд над затрыманай падчас рэйду за салідарнасць з палітвязнямі

🔻 На Віцебшчыне ўчора па палітычных матывах асудзілі не менш за 8 чалавек

🔻 Чарговае затрыманне за пратэсты

🔻 У Бярозаўцы затрымалі дырэктарку бара «Столе»

🔻Затрымалі сямейную пару з Кобрына за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе

Читать полностью…

Белсат

✊ «Мы выходзім на поле бою не са зброяй у руках, а з нашым голасам. Мой голас не забаронены!»

Афганскія жанчыны публікуюць у сацсетках відэа, на якіх яны спяваюць на знак пратэсту супраць законаў руху «Талібан», якія забараняюць жанчынам спяваць і гаварыць на публіцы, піша The Guardian.

🤦‍♀️ У канцы мінулага месяца рух «Талібан» апублікаваў новыя абмежаванні, накіраваныя на «барацьбу з заганай і прапаганду цноты». Дакумент у тым ліку прадугледжвае забарону жанчынам спяваць і чытаць услых на публіцы, глядзець на мужчын, якія не з'яўляюцца іх крэўнымі крэўнымі сваякамі або мужамі і абавязвае насіць на публіцы шчыльную вопратку, якая цалкам закрывае цела і твар.

Читать полностью…

Белсат

🙈 «У нас такі традыцыйны пачатак навучальнага года: надышоў верасень – даставай гаманец»

2 верасня па ўсёй краіне адбыліся ўрачыстыя лінейкі. На іх прысутнічалі не толькі настаўнікі, дзеці і іх бацькі, але і сілавікі.

Выданне «Салідарнасць» спытала ў некалькіх бацькоў, як усё прайшло.

👉 Пачытаць пра ўражанні тут

Читать полностью…

Белсат

🔥 Для беларусаў стварылі віртуальнага адваката

У мэсэнджары Telegram распачаў працу Advakatby_bot — аўтаматызаваны сервіс кансультавання ахвяраў рэпрэсій і іх блізкіх.

Распрацоўкай займаліся адвакаты, пазбаўленыя ліцэнзій у Беларусі за абарону палітвязняў, пры кансультацыйнай падтрымцы праваабарончых арганізацый «Вясна», BYSOL, By_Help, Dissidentby і Фонду «Краіна для жыцця».

👉 Што гэта за бот і як ён працуе чытаць тут

Читать полностью…

Белсат

🇰🇬 Кыргызстан мяняе бязвізавыя правілы знаходжання ў краіне для грамадзянаў з шэрагу краін, у тым ліку для беларусаў

З 5 верасня атрымаць або падоўжыць рэгістрацыю можна будзе толькі, калі маецца адзін з наступных дакументаў:

🔻Від на жыхарства

🔻Пасведчанне асобы без грамадзянства

🔻Пасведчанне «Кайрылман» (могуць атрымаць этнічныя кыргызы без грамадзянства)

🔻Пасведчанне «Мекен-карт» (дакумент, які пацвярджае статус суайчынніка з замежным грамадзянствам)

Раней беларусы маглі атрымаць рэгістрацыю ў Кыргызстане на паўгода і падаўжаць яе «у залежнасці ад мэты знаходжання».

👉 Падрабязней пра змены тут

Читать полностью…

Белсат

🛬 Ці арыштуюць самалёты Лукашэнкі следам за бортам Мадуры?

Злучаныя Штаты арыштавалі самалёт прэзідэнта Венесуэлы. Паводле Міністэрства юстыцыі ЗША, самалёт быў незаконна вывезены з краіны і выкарыстоўваўся ў інтарэсах Мадуры і ягоных прадстаўнікоў.

Кіраўнік НАУ Павел Латушка пракаментаваў «Белсату» гэтую сітуацыю і растлумачыў ці арыштуюць самалёты Лукашэнкі, гэтак жа, як гэта здарылася з Мадура.

Читать полностью…

Белсат

Беларусы не хочуць жыць, як у Еўропе і не лічаць сябе «заходнімі»

Новае апытанне «Беларускай ініцыятывы» аналітычнага цэнтру «Chatham House».

У 827 беларусаў спыталі пра іхнае стаўленне да Захаду і пра сувязі з заходнімі краінамі.

Даследчыкі адзначылі, што падтрымка палітыкі Лукашэнкі можа быць як заніжаная ў выніках (бо прыхільнікі гэтай палітыкі менш актыўныя сацыяльна і эканамічна), так і завышаная (праз фактар страху).

👉 Пачытаць вынікі апытання тут

Читать полностью…

Белсат

💁‍♂️ BYPOL прадае маёмасць, «у якой на дадзены момант не мае патрэбы»

BYPOL даў афіцыйны адказ на паведамленні аб рэалізацыі маёмасці:

«Сёння ў шэрагу незалежных СМІ з'явілася інфармацыя аб рэалізацыі маёмасці арганізацыі BYPOL і плана «Перамога».

Растлумачым, што арганізацыя BYPOL на працягу года, а дакладней – з восені 2023-га, прадае маёмасць, у якой на дадзены момант не мае патрэбы. Частка маёмасці была бязвыплатна перададзена адной з беларускіх дэмакратычных арганізацый, якая пажадала захаваць сваю ананімнасць.

Таксама растлумачым, што заробленыя ад рэалізацыі сродкі будуць пераведзеныя на рахункі BYPOL і выкарыстаныя для фінансавання іншых праектаў арганізацыі.»


👉 Цалкам адказ чытаць тут

Читать полностью…

Белсат

😔 «Мы больш не можам марыць, што беларускія школы будуць фармаваць крытычнае мысленне»

У школах збіраюцца распавядаць вучням пра мірныя пратэсты 2020 года як пра спробу дзяржаўнага перавароту, а чыноўнікі праводзяць заняткі ў класах паводле свайго профілю.

Куды коціцца беларуская адукацыя, распавядаем у нашым відэа.

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў на 3 верасня

Еўра яшчэ больш страціў - амаль 3,5 капейкі. Долар таксама патаннеў амаль на паўтары капейкі. А вось рубель падрос на амаль 2,5 капейкі.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

🤔«Людзі ў Беларусі пачалі жыць даўжэй, толькі чамусьці беларусаў зрабілася менш на мільён»

Чыноўнікі перакананыя: працягласць жыцця ў Беларусі значна павялічылася. Але з гэткай гучнай заявай могуць не пагадзіцца беларускія мужчыны, якія ў сярэднім жывуць на 14 гадоў менш за жанчынаў.

Як насамрэч выглядае сітуацыя і што з ёй рабіць, распавядаем у нашым відэа. Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

😡 Новыя схемы тэлефонных махляроў. Цяпер яны дзейнічаюць ад імя Wildberries

Злачынцы тэлефануюць і паведамляюць, што з тэлефоннага нумара карыстальніка ў акаўнце Wildberries аферысты спрабуюць аформіць крэдыт. Пасля чаго перанакіроўваюць да нібыта супрацоўніка праваахоўных органаў, які паведамляе, што махляры адкрылі ад імя карыстальніка крэдыт у банку і «адмываюць» грошы. Па гэтай прычыне ў кватэры грамадзяніна правядуць ператрус, а таксама выключаць усе незадэклараваныя сродкі. Каб пазбегнуць гэтага, аферысты прапануюць перавесці грошы на «спецыяльны рахунак».

Яшчэ адна схема — пад выглядам падаткавай службы.

👉 Як яны гэта робяць і як асцерагчыся ад такіх злачынцаў, глядзіце ў праграме «Аб’ектыў».

Читать полностью…

Белсат

🇺🇦Украіна выходзіць з некаторых пагадненняў з Беларуссю

Паведамляецца, што краіна мае намер адмовіцца ад 14 дамоваў у вайсковай, медыцынскай, эканамічнай і іншых сферах, якія былі заключаныя з Беларуссю, Расеяй і СНД.

«Практычная супраца з Расеяй і Беларуссю даўно спынена. Але важна таксама юрыдычна адключыць гэтыя сотні правадоў, якімі наша дзяржава была далучана да Масквы і краін СНД», — пракаментаваў рашэнне Дзмітрый Кулеба.

Таксама Украіна выключае 50-метровы ўчастак мяжы з Беларуссю з Чарнобыльскай зоны адчужэння.

«Рэалізацыя гэтага акту дазволіць Дзяржаўнай памежнай службе Украіны забяспечыць належную ахову і абарону ўкраінска-беларускай мяжы і выкананне яго рэжыму», — заявілі ў МУС Украіны.

Читать полностью…

Белсат

🔺Раніцою Расея абстраляла Львоў. Пацярпела больш за 20 чалавек

Пра гэта паведаміў кіраўнік Львоўскай вобласці Максім Казіцкі.

У выніку абстрэлы загінула 5 чалавек (паводле папярэдняй інфармацыі, двое з іх - дзеці), яшчэ 25 атрымалі раненні, сярод іх - 5 дзяцей.

📸Фота: Суспільне Львів/Іванна Дусько

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 3 верасня

✔️ У Манголіі Пуціна не арыштавалі, а сустрэлі чырвонай дарожкай

✔️ Амерыканскія расследвальнікі выявілі імавернае месца разгортвання новай расейскай ядравай ракеты

✔️ У Беларусі ІП больш не змогуць займацца арганізацыяй культурна-відовішчных мерапрыемстваў

✔️ Іранскаму блогеру прысудзілі 12 гадоў турмы за твіт з адной кропкай

✔️ Куды коціцца беларуская адукацыя

✔️ Расея ўдарыла па Палтаве

✔️ Хтосьці распрадае маёмасць BYPOL. Арганізацыя дала афіцыйны адказ

✔️ Новае даследаванне: беларусы не хочуць жыць, як у Еўропе і не лічаць сябе «заходнімі»

✔️ Кыргызстан робіць больш жорсткімі правілы знаходжання для беларусаў

✔️ Для беларусаў стварылі віртуальнага адваката

✔️ Бацькі падзяліліся ўражаннямі дзяцей пасля лінеек

Читать полностью…

Белсат

«Капаў магілу і канцэнтраваўся толькі на гэтым. Клікаў Ван Гога і прасіў, каб мастак падняўся…»

Аляксей Кузьміч - мастак-акцыяніст, які так і не адкапаў Ван Гога, каб пахаваць сябе.

У інтэрв'ю «Белсату» ён распавёў, чаму не любіць мастакоў, «якія займаюцца нацыяналізмам у мастацтве», чаму сышоў з закрыцця выставы, прысвечанай Алесю Пушкіну, і чаму смерць Пушкіна ў беларускай турме не стала творам мастацтва.

👉 Чытаць інтэрв’ю тут

Читать полностью…

Белсат

🤯 Ня ўсім супрацоўнікам Акадэміі Навук можна будзе карыстацца інтэрнэтам на працы

Па паручэнні старшыні прэзідыума НАН Уладзіміра Гусакова ўжо рыхтуць спісы «абраных» і не вельмі.

Фрагмент дакумента апублікаваў у сваім тэлеграм-канале вядомы беларускі навуковец-хімік Сяргей Бесараб.

🫤 Для навукоўцаў, якія з’ехалі таксама рыхтуюць змены. Іх хочуць пазбавіць званняў акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў. Гусакоў ужо даручыў распрацаваць і ўнесці дапаўненні ў Статут НАН, якія б прадугледжвалі такую магчымасць.

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸 МЗС Беларусі хоча правесці канферэнцыю і хоча запрасіць прадстаўнікоў ЕЗ

🔸 Як беларусы ставяцца да заходніх краінаў? Chatam House правялі даследаванне

🔸 Пуцін у Манголіі - такі не затрыманы

🔸 Расея абстраляла Палтаву

🔸 Беларусы ў Вільні сутыкнуліся з праблемай - недахоп месцаў у школе, каб дзеткі маглі навучацца па-беларуску

Далучайцеся да эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

🇱🇻 Латвія перадасць у падтрымку Украіне 18 аўтамабіляў, якія канфіскавалі ў п’яных кіроўцаў

У спісе канфіскаваных аўтамабіляў ёсць і люксавыя мадэлі, піша Delfi

Агульны папярэдні рынкавы кошт 18 транспартных сродкаў для Украіны складае 94 680 еўра

Читать полностью…

Белсат

💔 97 гадоў магло б споўніцца слыннаму беларускаму пісьменніку Алесю Адамовічу

Ён быў чалавекам, які рабіў усё магчымае, каб вайны больш ніколі не было ў нашым свеце.

Паглядзіце відэа, прысвечанае Алесю Адамовічу.

Даруйце, спадар Алесь, за тое, што чалавецтва стала забываць пра жахі вайны і распачало яе зноў!

Читать полностью…

Белсат

📌 У Данецкай і Харкаўскай вобласці маштабны лясны пажар

Агонь ляснога пажару ў Данецкай і Харкаўскай абласцях знішчыў вялікую плошчу лесу і больш за 150 прыватных дамоў. Сітуацыя пагаршаецца гарачым надвор'ем, ветрам і выбухам боепрыпасаў.

На Харкаўшчыне пацярпела 69-гадовая жанчына, а ў выніку выбуху боепрыпасаў, пакінутых расейскімі войскамі, атрымаў раненне выратавальнік, паведамляе Дзяржаўная служба Украіны па надзвычайных сітуацыях.

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️Пуцін прыбыў з візітам у Манголію

✔️Хапун у Лідзе

✔️У ЗША арыштавалі самалёт прэзідэнта Венесуэлы Мадура

✔️Беларусь і Расея падпішуць дамову аб гарантыях бяспекі

✔️Беларускія прадпрамальнікі больш не змогуць арганізоўваць культурніцка-відовішчных мерапрыемстваў

✔️Першы беларускі цыгарэтны тытунь вырасцілі на Віцебшчыне

✔️Расея атакавала Запарожжа, загінуў 8-гадовы хлопчык

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

▪️Наступствы расейскага ўдару па Палтаве: вядома пра 41 загінулага і каля 200 параненых

Аб гэтым паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі:

«Атрымаў папярэднія даклады аб расейскім удары па Палтаве. Папярэдне вядома, што дзве балістычныя ракеты патрапілі ў навучальную ўстанову і суседнюю лякарню. Часткова разбураны адзін з будынкаў Інстытута сувязі. Людзі апынуліся пад заваламі, многіх удалося выратаваць. Больш за 180 чалавек паранены, і, на жаль, вядома аб 41 загінулым»


Паводле Мінабароны Украіны, расейскія войскі выкарыстоўвалі дзве балістычныя ракеты. Часавы прамежак паміж трывогай і прылётам ракет быў настолькі кароткім, што заспеў людзей у момант эвакуацыі ў бамбасховішчы.

Быў разбураны адзін з карпусоў інстытуту, шмат людзей апынуліся пад заваламі, удалося выратаваць 25 чалавек, 11 з іх удалося дэблакіраваць з-пад завалаў. Ратавальная аперацыя трывае.

Читать полностью…

Белсат

😡 Супрацоўнікі Наваполацкай ПК-1 знішчаюць асабістыя рэчы асуджаных праз недахоп месца на складах

Паводле праваабаронцаў з MAYDAY.TEAM, такі працэс у калоніі называюць «днямі расхламлення».

«Пад знішчэнне нібыта непрыдатных або «лішніх» рэчаў могуць патрапіць амаль новыя тапкі, абутак для спорту, зменныя спартовыя касцюмы, ручнікі і г.д.»


Праваабаронцы кажуць, што паводле закону сваякі з часам маюць права забраць рэчы асуджаных. Але адміністрацыя афармляе менавіта ўтылізацыю.

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

😳 На польскім сэрвісе OLX чалавек з нікам Aliaksandr прадае маёмасць «Байпола»

Сярод рэчаў - офісная тэхніка і рэчы ваеннага прызначэння. Улічваючы, што лідар «Байпола» — Аляксандр Азараў, у інтэрнэце прэтэнзіі былі выстаўленыя менавіта яму.

☝️ На званок «Белсату» Азараў адказаў, што «рыхтуецца афіцыйны адказ» BYPOL, бо яго «замучылі званкі і паведамленні» і з нагоды гэтай навіны. Неяк каментаваць інфармацыю пра нібыта продаж рэчаў да афіцыйнага адказу ён адмовіўся.

Читать полностью…

Белсат

«Каб праз 5 гадоў не апынуцца ў той самай кропцы». Беларускае пытанне ўзнялі на найбуйнейшым у Цэнтральнай Еўропе аналітычным форуме

У Чэхіі завяршыўся міжнародны форум у справе бяспекі «GLOBSEC». Адна з панэляў канферэнцыі была прысвечаная Беларусі.

Што казалі пра нашую краіну ды да якой стратэгіі заклікалі Еўропу, глядзіце ў сюжэце «Аб’ектыву» 🔼

Читать полностью…

Белсат

🤯 12 гадоў за тое, што твой твіт сабраў больш падабаек чым твіт вярхоўнага лідара краіны

Не, гэта не навіны рэпрэсій з Беларусі. Гэта Іран.

🤦‍♀️ Мясцоваму блогеру Хасейну Шанбехзадэ прысудзілі 12 гадоў турмы за твіт з адной кропкай, які ён напісаў у адказ на пасаду вярхоўнага лідара краіны Алі Хамэйні. Твіт набраў значна больш падабаек, чым пост Хамэйні.

Па словах адваката блогера, Шанбехзадэ прысудзілі пяць гадоў «за прапаганду на карысць Ізраіля», чатыры — «за абразу ісламскіх святыняў», два — за «распаўсюджванне лжывай інфармацыі» і год за «антыдзяржаўную прапаганду».

🫤 У 2019 годзе Шанбехзадэ ўжо трапляў у турму. Пасля пратэстаў з-за шматразовага павелічэння цэнаў на паліва ў Іране. Тады блогера абвінавацілі ў абразе святыняў і лідара Ісламскай рэспублікі.

Читать полностью…
Подписаться на канал