😨 Узламаны папулярны беларускі партал Realt.by. Персанальныя звесткі карыстальнікаў, імаверна, выцеклі ў інтэрнэт
Пра парушэнне сістэмы абароны персанальных звестак ТАА «РыэлтБай» паведаміў Нацыянальны цэнтр абароны персанальных звестак.
Чытайце падрабязней:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💱Курсы валютаў на 21 траўня
Вынікам сённяшніх таргоў стаў невялікі рост расейскага рубля і невялікае зніжэнне вартасці долара. Курс еўра застаўся без зменаў.
#курсывалютаў
🤡 Следчы камітэт Лукашэнкі анансаваў арышты маёмасці ва ўсіх удзельнікаў выбараў у Каардынацыйную раду
Прадстаўнік гэтага ведамства заявіў, што «в противостоянии за позиции в преступной иерархии принимает участие 257 человек имена которых достоверно известны следователям». На іх заведзеныя крымінальныя справы паводле чатырох крымінальных артыкулаў.
«По устоявшемуся алгоритму, уже получена информация о принадлежащих фигурантам объектах недвижимости и имуществе на территории нашей страны. В настоящее время проводятся следственные действия, в том числе осмотры, обыски, наложение ареста», – гаворыцца ў заяве лукашэнкаўскага СК.
#рэпрэсіі
🏘️ У Нідэрландах ёсць вёска, усе жыхары якой пакутуюць на адзін і той жа сіндром
Аднак, нягледзячы на гэта, намагаюцца весці паўнавартаснае жыццё 💪
Глядзіце ў нашым відэа, у чым справа ⬆️
🇺🇦🇪🇺 Перамовы аб далучэнні Украіны да ЕЗ могуць пачацца 25 чэрвеня
Як сцвярджаюць журналісты Politico, Кіеў і Брусэль спрабуюць пераканаць Вугоршчыну даць сваю згоду на старт гэтых перамоваў. Складанасці звязаны з праблемай венгерскіх меншасцяў ва Украіне.
Паводле крыніцы выдання, на пачатку перамоваў настойваюць афіцыйныя асобы Брусэля. Яны могуць пачацца 25 чэрвеня – у дзень саміту Еўрапейскага савету.
Акрамя таго, у гэты дзень могуць пачацца перамовы аб уступленні Малдовы ў ЕЗ.
У дачкі Паўла Латушкі арыштавалі кватэру
Увечары 20 траўня прапагандысты паказалі сюжэт пра тое, як сілавікі ламалі дзверы ў кватэрах беларускіх актывістаў, якія жывуць за мяжой. Адна з кватэраў – нерухомасць Яны Латушкі, дачкі вядомага палітыка.
Таксама КДБ арыштавала кватэру актывіста Аляксандра Шышко, за нібыта заклік да санкцыяў.
«Квартира будет изъята в счет компенсации потерь государства из-за санкций, к которым господин Шишко и призывал. Арендаторам придется съезжать», – заявілі прапагандысты.
#рэпрэсіі
Расея ноччу атакавала ўкраінскія гарады дронамі-камікадзы
Усяго было запушчана 29 дронаў. Паводле СПА, з боку Расеі таксама ляцела балістычная ракета. Агулам пацярпелі 7 чалавек.
У выніку начной атакі, толькі ў Харкаве былі пашкоджаны жылыя і офісныя будынкі, тры аўтамабіля, 25 грузавікоў і аўтобусаў. Мэр гораду Ігар Тэрэхаў зазначыў, што акупанты ўдарылі па адным з любімых месцаў адпачынку харкаўчан.
Вітаем, дарагія сябры!
Сёння – Дзень салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі. Менавіта 21 траўня 2021 года рэжым Лукашэнкі забіў палітвязня Вітольда Ашурка. На жаль, беларусы працягваюць паміраць за кратамі. Пра некаторых палітвязняў мы не маем звестак больш за год.
У гэты дзень за мяжой адбудуцца акцыі ў падтрымку тых, каго рэжым асудзіў за жаданне жыць ў вольнай краіне. Мы сабралі для вас акцыі ва ўсіх гарадах. Таксама прапануем пачытаць цікавыя аналітычныя матэрыялы з нашага сайту:
🔺Куды прыйсці, каб паўдзельнічаць у акцыях салідарнасці з палітвязнямі?
Праз VPN
У гадавіну смерці палітвязня Вітольда Ашурка беларусы ладзяць Дзень салідарнасці з палітвязнямі. Белсат распавядае, дзе за мяжой будуць адбывацца мерапрыемствы.
🔺Ці зменіцца рэжым у Іране пасля смерці прэзідэнта Раісі?
Праз VPN
Кіраўнік Ірану, які падтрымліваў рэпрэсіі, мае датычнасць да масавых смяротных пакаранняў і даваў згоды на атакі суседніх краінаў – памёр. Што будзе з краінай далей?
🔺Арганізацыя выбраў у Каардынацыйную раду рыхтавалася наспех – так мяркуе палітолаг Анатоль Котаў
Праз VPN
Узялі каментар у эксперта, які крытычна ставіцца да выбараў у КР і спыталі, чаму ён так лічыць.
💥 #галоўнае за 20 траўня
✔️Прэзідэнта Ірану Эбрагіма Раісі знайшлі мёртвым на месцы ўчорашняй аварыі верталёту. Разам з ім загінулі некаторыя іншыя высокапасадоўцы краіны
✔️Ці зменіцца нешта ў палітычнай сістэме Ірану пасля загібелі прэзідэнта? Тлумачаць нашыя эксперты
✔️Лукашэнка зладзіў «ператрах» у КДБ. Аднак каго зняў і каго прызначыў – загадка
✔️Карпянкоў стварае фонд «Маладая гвардыя», які аб'яднае «вайскова-патрыятычныя» дзіцячыя клубы ў адно цэлае
✔️Зборку трактароў МТЗ могуць арганізаваць у занятых Расеяй тэрыторыях Запарожскай вобласці
✔️Чаму выбары ў Каардынацыйную раду не будуць мець 100%-га прызнання?
✔️Беларусы замежжа ладзяць акцыі да Дня салідарнасці з палітвязнямі. У планах – дзясяткі лакацыяў
✔️«Белнафтахім» зноў будзе штотыднёва падвышаць кошт паліва на капейку, як у «старыя добрыя часы»
#рэпрэсіі:
▫️У Берасці за «агентурную дзейнасць» асудзілі грамадзяніна Украіны, які 15 гадоў пражывае ў Беларусі
▫️Лукашэнкаўцы прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» тэлеграм-чат, які складаецца ўсяго з аднаго ўдзельніка
▫️За «распальванне варожасці» і «заклікі да санкцыяў» судзяць былога тэлеаператара дзяржаўнага каналу АНТ
🤔 Ці будуць бяспечнымі выбары ў КР і ці будуць збірацца звесткі пра ўдзельнікаў?
Нагадаем, што журналісты «Белсату» правялі тэставанне аплікацыі «Belarus ID», праз якую будзе праходзіць галасаванне, паспрабаваўшы яе падмануць… І сістэма прыняла гэтую фальшыўку.
👀 Глядзіце размову з нашай праграмы «Тыдзень» цалкам
Чытайце каментар на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💬 «Санкцыі ад УЕФА не галоўнае, важна было яшчэ раз нагадаць нашу пазіцыю»
Літоўскія футбольныя каманды з ініцыятывы тамтэйшай федэрацыі футболу адмовіліся праводзіць матчы з супернікамі з Беларусі. Атрымалі за гэта штраф ад УЕФА, аднак не засмуціліся.
Чытайце на сайце, што адбываецца:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔥 У сталіцы Туркменістану з'явіўся помнік Янку Купалу
Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця культурна-паркавага комплексу прыняў удзел амбасадар Вячаслаў Бяскосты ☝️
⛽️ Памятаеце, як калісьці «Белнафтахім» штотыднёва падымаў кошт паліва на капейку? Здаецца, гэтая практыка вернецца
Хаця мінулы раз кошт паліва ў Беларусі змяняўся досыць даўно – яшчэ ў траўні 2023-га.
Чытайце болей на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🖼 У сённяшнім выданні «Вусоў Скарыны» – гісторыя жыцця Алены Аладавай
Больш за 30 гадоў яна ўзначальвала Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, зрабіўшы яго за гэты час адным з найлепшых у СССР.
❓Чаму Аладаву абмінулі рэпрэсіі, хаця ейны бацька быў расстраляны за «контррэвалюцыйную дзейнасць»?
❓Як спрабавала ўратаваць калекцыю музею ў 1941-м да захопу Менску нацыстамі і чаму гэтага не ўдалося зрабіць?
❓Як пашырала калекцыю Нацыянальнага мастацкага музею ў пасляваенныя гады?
👀 Глядзіце ў свежым выданні «Вусоў Скарыны» на канале «Белсат HISTORY»
💁🏻♂️ Лукашэнка зладзіў «ператрах» у КДБ. Аднак каго зняў і каго прызначыў – загадка
Пра кадравыя перастаноўкі ў органах дзяржбяспекі РБ ён расказаў на нарадзе з Церцелем. Прэс-служба «самаабвешчанага» імёнаў звольненых людзей не раскрывае.
Чытайце падрабязней на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔍 Эканамічны погляд на вайну: аналізуем, колькі грошай выдаткоўваюць на баявыя дзеянні РФ, Украіна і Захад
Нядаўна Міхаіл Хадаркоўскі зрабіў гучную заяву: ён зазначыў, што Масква траціць на вайну значна больш грошай, чым Кіеў ды ягоныя заходнія саюзнікі. І што Украіна разам з Захадам вайну ўжо фактычна прайгралі.
Разбіраліся, наколькі абгрунтаваныя гэтыя разлікі і як выглядае сітуацыя насамрэч:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🚀 У Міжнародны дзень космасу адпраўляемся ў далёкія і нязведаныя галактыкі
Сабралі для вас прыгожыя і гістарычныя фота ад Нацыянальнага ўпраўлення па аэранаўтыцы і даследаванню касмічнай прасторы ЗША.
🪐 Ніякага кефіру ну борце! 1...2...3...Паехалі!
☝️На Паліну Шарэнду-Панасюк заведзеная новая крымінальная справа
Пра гэта піша ейны муж Андрэй. Таксама ён паведаміў, што Паліна знаходзіцца ў гомельскім СІЗА №3.
Раней стала вядома, што Шарэнду-Панасюк не выпусцілі на волю, хоць сёння скончыўся тэрмін яе зняволення.
#рэпрэсіі
🤔 Навошта нам Каардынацыйная рада?
У новым выданні ток-шоу «План: Б» разбіраем выбары ў Каардынацыйную раду і разважаем, навошта яна патрэбная.
📺 Паслухайце, ці бяспечным будзе галасаванне, ці варта браць у ім удзел і ці шмат людзей аддадуць свае галасы. А таксама размаўляем пра тое, што адбываецца ў дэмакратычных сілах Беларусі і чаму Ціханоўская не можа прыкаваць сабе кайданкамі да рэек, каб паўплываць на вызваленне палітвязняў?
▶️ https://youtu.be/ae_9wlrRAoo
🇵🇱 У Польшчы затрымалі дзевяць асобаў, якія маглі планаваць дыверсіі на загад Расеі
Сярод іх ёсць і беларусы.
Дональд Туск назваў усіх іх наймітамі з крымінальнага свету. Ён дадаў, што справа не мае «нацыянальнага характару».
Паводле прэмʼера Польшчы, затрыманыя спрабавалі падпаліць завод у горадзе Вроцлаў і датычныя да падпалу склада «Ікеі» ў Літве. Туск заявіў, што гэта бясспрэчна было даручэнне расейскіх спецслужбаў.
❗️Паліна Шарэнда-Панасюк не выйшла з калоніі
Палітзняволеная беларуска мусіла пакінуць калонію 21 траўня.
«Паліна не выйшла. Яшчэ 19 траўня яе этапавалі з калоніі № 24, куды дакладна – хаваюць», – напісаў муж палітзняволенай.
Нагадваем, Паліна Шарэнда-Панасюк была асуджана да двух гадоў пазбаўлення волі за нібыта гвалт у дачыненні да сілавіка і абразу Лукашэнкі. Адбываць пакаранне яе адправілі ў жаночую калонію № 4 у Гомелі. У жанчыны два дзіцяці.
#рэпрэсіі
Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў у дзень салідарнасці з палітвязнямі
«Я не магу проста прамовіць слова «палітвязень» – яго хочацца крычаць ад болю і злосці. Злосць жа перапаўняе мяне ад таго, што рэпрэсіі працягваюцца – і людзей бяруць у закладнікі. Мы імкнуліся шмат што зрабіць, каб змяніць сітуацыю – публічна і не публічна. Але рэжым не мае цікавасці ў вызваленні палітвязняў».
Паводле абранай Прэзідэнткі, кожны беларус павінен падтрымліваць палітвязняў
«Мы – голас беларускіх палітвязняў, і нам нельга маўчаць ні дня. Мы можам быць стомленымі і разгубленымі ад таго, што адбываецца навокал. Але людзі, якія знаходзяцца за кратамі, ахвяруюць кожным днём жыцця за вольную Беларусь. І сёння мы з вамі – іх голас, іх надзея. Мы не маем права падвесці нашых герояў».
Лідарка падчас прамовы таксама нагадала, што ўжо больш за год няма звестак пра некаторых палітвязняў. Сярод іх: Сяргей Ціханоўскі, Марыя Калеснікава, Мікалай Статкевіч, Ігар Лосік і Віктар Бабарыка.
🎵 Цікавай музыкі на ноч
Спявачка МASHA разам з кампазітарам Мікітам Залатаром робяць незвычайную электронную музыку, сумяшчаючы яе з беларускімі народнымі песнямі.
Песня «VOL» – гэта электронная інтэрпрэтацыя беларускай народнай песні «Вол бушуе – вясну чуе». Вакал Марыі тут аказвае медытатыўны эфект, у адрозненне ад самой музыкі. Таксама рэліз дапоўнены відэашэрагам, зробленым з выкарыстаннем ШІ.
#штопаслухаць
🥰 Рэдкая з'ява: у Беларусі заўважылі пару белага і чорнага буслоў
Звычайна гэтыя птушкі не ствараюць пары паміж сабою (такое здараецца хіба што ў заапарках, дзе няма выбару партнёра). Аднак у апошні час у дзікай прыродзе таксама сталі фіксавацца падобныя выпадкі.
Канал @wildlifebelarus піша, што белая бусліха звычайна сядзіць у гняздзе, а чорны бусел аблюбаваў для сябе слуп побач з ёй. Мясцовыя жыхары нават бачылі, як ён біўся за сваю «дзяўчыну» з самцамі белых буслоў.
❌ Расейскія войскі працягваюць спробы прасунуцца ў Харкаўскай вобласці
У медыяпрасторы прагучалі абвінавачванні, што лінія абароны была кепска падрыхтаваная.
Ці так гэта?
💔 Сцяпан Латыпаў
Арбарыст і дырэктар кампаніі «Беларбо», жыхар дому каля «Плошчы Пераменаў» у Менску.
Быў затрыманы 15 верасня 2020 года супрацоўнікамі АМАПу. У яго кватэры адбыўся ператрус.
У суд Латыпава прывезлі з відавочнымі слядамі збіцця. Сцяпан спрабаваў забіць сябе наўпрост у залі суда. У пачатку сакавіка 2024 г. стала вядома, што палітвязень у турме захварэў на цынгу.
📩 Падтрымайце палітвязня: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Расследаванне BELPOL, датычнае прадпрыемства «Пеленг»
🔸 Карпянкоў стварае фонд «Маладая гвардыя»
🔸 Крэмль прасоўвае наратыў нелегітымнасці Зяленскага
🔸 70 гадоў беларускай службе Радыё «Свабода»
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/irOMvu9JSvU
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 па менскім часе запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
☝️У Берасці асудзілі грамадзяніна Украіны, які 15 гадоў пражывае ў Беларусі. Яго прызналі вінаватым у «агентурнай дзейнасці»
Падрабязнасцей справы праваабаронцы не маюць, бо працэс над Арцёмам Макавеем ішоў у закрытым рэжыме. Аднак вядома, што справу разглядаў суддзя Мікалай Сянько з Берасцейскага абласнога суда. Ён накіраваў Арцёма за краты на 6 гадоў.
Арцёма Макавея, які жыў у Беларусі з 2009 года і працаваў дыджэем у розных гарадах, затрымалі летась у студзені ў Кобрыне.
#рэпрэсіі
❓Як працуе платформа для галасавання на выбарах у Каардынацыйную раду?
Для галасавання стварылі адмысловую праграму «Belarus ID». У аплікацыю ўбудаваная сістэма «Veriff», якой карыстаюцца «Bolt» і «Visa». Аднак ці дастаткова часу на тэставанне і ці можна падмануць «Belarus ID»?
Распавядаем у нашым сюжэце, паглядзіце! ☝🏻
Больш падрабязна, з каментарамі сябраў выбарчай камісіі, глядзіце ў праграме «Тыдзень» 🎬
🇮🇷 Ці зменіцца нешта ў палітычнай сістэме Ірану пасля загібелі прэзідэнта?
Хутчэй за ўсё, не. Хаця б з той прычыны, што сапраўдным кіраўніком дзяржавы ў Іране з'яўляецца не чалавек, што займае пасаду прэзідэнта, а аятала Алі Хаменеі.
Пачытайце, што думаюць нашыя эксперты:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN