😘 Далучайцеся да збору на святкаванне Дня Волі. Іх два
📌 Каманда, якая ладзіла мітынг-канцэрт БНР-100 у Менску ў 2018 годзе (так-так, той легендарны), задумала канцэрт БНР-106 у фармаце «late night show».
Прадстаўнік каманды БНР-100 Антон Матолька пакуль мала што раскрывае. Галоўнае, кажа, каб канцэрт пабачылі не толькі беларусы ў эміграцыі, але і людзі ў Беларусі.
Падрабязней тут. Заданаціць тут (толькі калі для вас гэта бяспечна)
📌 Аб’яднаны пераходны кабінет і партнёры адкрылі збор грошай на арганізацыю канцэрту да Дня Волі ў Варшаве. Імпрэзу збіраюцца правесці 24 сакавіка. Спачатку будзе мітынг, потым марш і канцэрт.
Падрабязней тут. Заданаціць тут (толькі калі для вас гэта бяспечна)
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Як прайшло пахаванне Навальнага;
🔸 Дорага і доўга: як пасля закрыцця чарговых пунктаў пропуска выглядаюць паездкі на Захад;
🔸 Масква гатовая перадаць целы загінулых пры крушэнні Іл-76;
🔸106 гадавіна БНР;
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=sV1Wac_ZIbM
📺 Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 паводле менскага часу запрашаем да прагляду «Студыі Белсат» на youtube-канале Белсат NEWS – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
☝️ 15 грамадзянаў Расеі былі «абраныя» ў дэпутаты мясцовых саветаў у Беларусі
Тым часам Палата прадстаўнікоў паведаміла, што напісала толькі 3 % законапраектаў, ухваленых ёй за мінулае скліканне. Магічныя лічбы, канечне 🤭
А ЦВК прызначыў дату выбараў дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу ад мясцовых саветаў дэпутатаў і ад грамадзянскай супольнасці
📷 Ілюстрацыйнае
🚧 Польскія фермеры перакрылі дарогу на былым прапускным пункце паміж Польшчай і Літвой
Фермеры накіроўваюць цяжкавікі на асобную паласу, а частку з іх – на адмысловую пляцоўку, дзе іх аглядаюць польскія паліцэйскія, мытная служба, дарожна-транспартная інспекцыя. Яны намагаюцца вызначыць, колькі расейскага ці ўкраінскага збожжа завозіцца ў Польшчу.
Перашкодаў для руху пакуль няма. Фермеры маюць намер заставацца на мяжы цягам тыдня
🔻 Сяргея Ерамеева, якога вінавацяць у выбухах на чыгунцы ў Расеі, утрымліваюць у «Лефортава» ў Маскве
Звестак аб ягоным месцазнаходжанні не было два з паловай месяцы. На дапамогу да беларускіх праваабаронцаў прыйшлі расейскія калегі.
Бліжэйшым часам да зняволенага беларуса паспрабуе патрапіць адвакат.
📌 Сяргей Ерамееў раней працаваў на «Нафтане» і ўдзельнічаў у стачцы ў 2020 годзе.
📨 Падтрымаць Сяргея Ерамеева можна лістом або бандэроллю. Адрас: 111020, Масква, вул. Лефортаўскі вал, д. 5, корп. 2, СІЗА-2.
#рэпрэсіі
📺 Асноўнае на гэтую гадзіну
✔️ Асцярожна, межы зачыняюцца. Літва закрыла два прапускныя пункты на мяжы з Беларуссю;
✔️ КДБ зладзіў «хапун» адвакатаў;
✔️ Найміты «Вагнэраўцы» цяпер навучаюць беларускіх выкладчыкаў;
✔️ У Расеі развітваюцца з Аляксеем Навальным;
✔️ Сілавікі атрымалі поўны доступ да банкаўскіх аперацыяў беларусаў;
✔️ Хроніка расейскіх абстрэлаў Украіны;
Кароткае выданне навінаў на «Белсаце» ⤵️
😤 Лукашэнкаўскае МЗС накіравала запыт польскім службам па факце смерці Лізаветы
Пра гэта паведамляюць пралукашэнкаўскія СМІ:
В белорусские загранучреждения никаких обращений либо официальной информации по данному вопросу не поступало. Соответствующие запросы направлены в правоохранительные органы Польши
📷 Фота з храму, дзе адбываецца развітанне з Аляксеем Навальным
Яго апублікавала каманда палітыка. Станам на 13 гадзінаў паводле маскоўскага часу чарга на развітанне з Аляксеем Навальным расцягнулася на паўтара кіламетра. Цяпер цела палітыка вязуць на могілкі.
Далучайцеся да спецыяльнага эфіру @vottaktv 🎞
https://www.youtube.com/live/26TBy-inV7M
Альбо сачыце за трансляцыяй тут (артыкул абнаўляецца) 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📷 Гады жыцця ў адным фота каля сценкі. Фота пад арыштам – асобны кірунак фотаздымкі
Для міліцэйскай фотаздымкі існуе неафіцыйны тэрмін – «mug shot». З 2020 года праз такую «фотасесію» прайшлі сотні тысяч беларусаў і беларусак, затрыманых па палітычных прычынах.
☝️ Але атрымаць «на памяць» ад дзяржавы такі фотаздымак могуць толькі былыя зняволеныя па крымінальных артыкулах па вызваленні з месцаў няволі.
Былая палітзняволеная па «справе студэнтаў» Ася Булыбенка так, напрыклад, апісала сваё стаўленне:
Два гады жыцця заключаны ў адной гэтай маленькай жоўтай фатаграфіі, дзе я ў гэтай сукенцы. Гэта частка майго жыцця, таму я не збіраюся адмаўляцца і пазбаўляцца ад гэтай фатаграфіі.
🙌 Хлопцу беларускі Лізаветы, на якую напалі ў Варшаве, трэба псіхалагічная дапамога
Пра гэта расказала «Белсату» кіраўніца праекту «Беларус беларусу» Валярына Кустава, якая дапамагае хлопцу.
Для Данілы знайшлі неабходных адвакатаў і перакладчыкаў, адгукнуліся лекары, юрысты Аб’яднанага пераходнага кабінету і НАУ, кажа Кустава. Але Данілу яшчэ патрэбная дапамога:
Калі ёсць ахвочыя крызісныя псіхатэрапеўты, якія маглі б падтрымаць Данілу, то на гэта ёсць запыт, – расказвае Кустава. – Вельмі складана ён пераносіць гэтую бяду, ён ужо адчувае ўнутраную патрэбу ў гэтым. Калі нехта адгукнецца, магу перадаць кантактЧитать полностью…
💬 Лекары распавялі пра стан беларускі на якую напалі ў цэнтры Варшавы
Лізавета застаецца пад апаратам штучнай вентыляцыі лёгкіх. Пра стан беларускі польскаму парталу Onet.pl распавяла прэс-сакратарка Універсітэцкага клінічнага цэнтру ВМУ Барбара Меткоўска:
Пацыентка ў крытычным стане. Усё яшчэ працягваюцца спробы ўратаваць ейнае жыццё, якое дагэтуль застаецца пад пагрозай. Жанчына ляжыць у аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі і анестэзіялогіі. Стан здароўя не дае паліцыі магчымасці апытаць яе. Пацыентка ў непрытомнасці
Што не так з лічбамі стратаў Расеі і Украіны?
Амаль тыдзень таму Зяленскі заявіў, што ў ЗСУ загінула 31 тысяча вайскоўцаў. З боку Расеі, як ён сцвярджае, 180 тысяч.
Тым часам, Генштаб Украіны ўвогуле кажа пра амаль паўмільёна забітых расейцаў.
Разам з экспертамі разбяромся, колькі насамрэч маглі страціць дзве арміі:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔥 На Дзень Волі можа адбыцца вялікі канцэрт БНР106
«Гэта будзе і музычная частка, і інфармацыйна-гутарковая частка. Я б назваў гэта late night show з элементамі канцэрту любімых беларускіх музыкаў», — распавёў Антон Матолька.
Сабраць хочуць 25 тысяч еўра, але сумы можа нават не хапіць. На што пойдуць грошы, чытайце тут:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🇺🇸 Міністр абароны ЗША лічыць, што Пуцін не спыніцца
«Калі Расея атрымае перамогу ва Украіне, краіны Балтыі могуць стаць наступнымі. Гэта азначае, што будзе вайна з NATO»
Прэс-сакратарка МЗС Расеі Марыя Захарава пракаментавала заяву кіраўніка Пентагону.
«Гэта прамая пагроза Расеі або спроба прыдумаць адгаворку для Зяленскага? І тое, і іншае шаленства. Зараз усё бачаць, хто агрэсар – гэта Вашынгтон», – напісала яна ў сваім Telegram-канале.
💥 #галоўнае за 29 лютага
🔻 Што вядома пра беларуску, на якую напалі ў цэнтры Варшавы;
🔻 Беларускага рэжысёра Андрэя Гнёта арыштавалі ў Сербіі на запыт беларускіх уладаў;
🔻 Каардынацыйная рада вызначылася са схемай выбараў, Ціханоўская падтрымала;
🔻 Памёр яшчэ адзін высокапастаўлены міліцыянт. Яму было 44 гады;
🔻 У Беларусі спрабуюць даказваць праз суды факты смерці сваякоў, якія ваявалі за Расею;
🔻 Пуцін выступіў з пасланнем. Пра што вяшчаў;
🔻 Апоўначы Літва спыняе працу двух пераходаў на мяжы з Беларуссю. Пабывалі на мяжы;
🔻 Ерэван можа далучыцца да ЕЗ і выйсці з АДКБ;
🔻 У Польшчы пачаліся хіба найбуйнейшыя вучэнні NATO з канца халоднай вайны;
🔻 Няўдалая аперацыя ССА і цяжкія баі на ўсходзе. Вынікі 736-х содняў поўнамаштабнай вайны ва Украіне;
🎥 «Тры разы спрабавалі мяне забіць у калоніі»
Міхаіл Жамчужны адседзеў у турмах 11 гадоў, але нават пасля вызвалення ў 2021 годзе ён заставаўся ў Беларусі. Ён дапамагаў іншым вязням. Але ўлады вырашылі пакараць яго і за гэта
Цяпер ён у бяспецы і змог расказаць, што адбывалася з ім ☝️
#рэпрэсіі
☝️ Расейскі Чырвоны Крыж патрабаваў ад беларускіх калегаў узгадняць паездкі на Данбас
Журналісты радыё «Свабода» атрымалі ад «Кіберпартызанаў» звесткі з паштовай скрыні Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.
📷 На фота - Кіраўнік Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў падчас наведвання акупаваных тэрыторыяў Украіны. Здымак прадстаўлены ініцыятывай «Белпол»
😳 Людзей у справе «INeedHelpBy» судзяць за «наданне ім псеўдастатусу «палітвязняў»
Магілёўскія праваабаронцы з @MAYDAYMog атрымалі ў распараджэнне некалькі рашэнняў судоў паводле артыкулу 24.15 КаАП, згодна з якімі беларусаў – сваякоў палітвязняў і былых палітычных зняволеных – пакаралі за атрыманую дапамогу ад арганізацыі «INeedHelpBy».
💬 Праваабаронцы адзначаюць:
На афіцыйным узроўні беларускія ўлады, падкантрольныя Лукашэнку, не прызнаюць наяўнасць у краіне палітычных зняволеных.
☝️ Хлопец памерлай Лізы пракаментаваў грашовае пытанне
Даніла падзякаваў кожнаму і кожнай за «данаты, за кантакты, словы падтрымкі і малітвы» і адзначыў, што далейшы лёс сродкаў будзе кантралявацца:
Многія з вас цікавіліся, як размеркаваны сродкі, якія мы сабралі. На дадзены момант усе сродкі застаюцца на рахунку Pomagam.pl – мы не можам іх перавесці на свой рахунак. Частка грошай будзе выкарыстана на пакрыццё выдаткаў на лячэнне, як толькі мы (брат Лізы) атрымаем афіцыйны рахунак ад лякарні. Размеркаванне рэшты сродкаў мы будзем узгадняць з Pomagam.pl, і я падрабязна паінфармую вас аб гэтым у справаздачы праз некалькі дзён
Хоць Даніла фармальна не сваяк Лізаветы і хоць неабходная сума невядомая, грошы перадаюць не наўпрост яму, а сайту збору сродкаў, а польская дзяржава гэты збор пільнуе, грошы не выдаткуюць без патрэбных дакументаў.
☝️ Татальны кантроль за дзейнасцю рэлігійных арганізацыяў
Як паведамляе @belpol, кантроль ажыццяўляюць не толькі сілавікі, але і супрацоўнікі тэрытарыяльных органаў улады – выканаўчых камітэтаў.
Дакументы, якія маюцца ў распараджэнні BELPOL, сведчаць, што «апорай» у рэлігійным асяроддзі рэжым Лукашэнкі лічыць Беларускую праваслаўную царкву
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
Аляксея Навальнага пахавалі
На мосце па дарозе да могілак выстраілася чарга. Паводле кіраўніка «Фонду барацьбы з карупцыяй» Івана Жданава, труну апусцілі ў магілу пад песню Фрэнка Сінатры «My way» і музычную тэму фільма «Тэрмінатар», які Навальны вельмі любіў
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
Фота: AFP / East News / AP Photo
❗️ Згвалтаваная ў Варшаве беларуска памерла
Прадстаўніца шпіталю Барбара Меткоўска пацвердзіла «Белсату», што дзяўчына памерла ад атрыманых траўмаў 1 сакавіка перад полуднем.
Медычныя падрабязнасці прадстаўніца шпіталю не можа раскрыць – можа сказаць толькі, што ў дзяўчыны наступіла смерць мазгоў, медыкі не былі ў стане ўратаваць жыццё:
Нягледзячы на намаганні лекараў, раніцай яна памерла. Нам вельмі шкада. Абставіны трагічныя, інфармацыя трагічная. Дактары зрабілі ўсё магчымае
🙄 Памежнікі выявілі віягравае сховішча
Польская памежная служба паведаміла пра затрыманне трох грамадзянаў Украіны, якіх падазраюць у кантрабандзе сродкаў для стымуляцыі эрэкцыі.
☝️ Мільён таблетак знайшлі ў марскім кантэйнеры. Падазраваныя пакуль арыштаваныя на тры месяцы.
🤔 У краіне недахоп трактарыстаў і слесараў
Паглядзелі, што цяпер адбываецца на рынку вакансіяў. Агулам ў Беларусі часцей звальняюць, чым бяруць на працу.
💁 Цягам 2023 года значна ўзрасла патрэба ў слесарах, зваршчыках, будаўніках і швачках. Усё больш бракуе кіроўцаў для міжнародных перавозак. Бяззменна ў топе - дактары.
На рынку ІТ-вакансіяў пакуль самае глыбокае дно. Падрабязней 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#грошы
🔻 У Маскве развітваюцца з Навальным
Каля храму, дзе пройдзе адпяванне, шмат сілавікоў. Агароджы, аўтазакі і нават конная паліцыя. Паведамляюць пра праблемы з сувяззю. Маскоўскім студэнтам пагражаюць адлічэннем за наведванне пахавання.
Тым не менш людзі збіраюцца. Сілавікі правяраюць дакументы ўва ўсіх, хто з кветкамі.
📺 Нашыя калегі з @vottaktv неўзабаве пачнуць спецыяльны эфір з нагоды развітання з Аляксеем Навальным. Пачатак а 13.30 (Менск), 11.30 (Варшава), 12.30 (Вільня)
Далучайцеся 🎞
https://www.youtube.com/live/26TBy-inV7M
А калі вам зручней чытаць, то нашы журналісты сочаць за падзеямі тут (артыкул будзе абнаўляцца) 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
👩⚕️❤️ Украінскія медыкі ў пунктах экстраннай дапамогі штодня ратуюць сотні ваяроў
Працаваць прыходзіцца нават пад абстрэламі.
Паглядзіце, як ратуюць людзей мужныя лекары☝️
У Газе больш за сто чалавек загінулі ў чарзе па гуманітарку
Здарылася гэта 29 лютага, калі ў раён Ан-Наблусі прыехалі 30 цяжкавікоў з ежай. Вакол машынаў адразу з'явіліся велізарныя натоўпы.
Палестынцы заяўляюць, што Цагаль пачаў страляць па людзям. Ізраіль прызнаў, што жаўнеры стралялі, але гэта быў асобны інцыдэнт. Людзі, паводле IDF, загінулі ў цісканіне.
Як сцвярджае CNN, большая частка мясцовых жыхароў загінула пад коламі аўтамабіляў.
❌ Спынены рух праз два прапускныя пункты на беларуска-літоўскай мяжы
Праз дарогу працягнулі калючы дрот.
Ноччу 1 сакавіка Літва закрыла пераходы «Лаварышкес» (Котловка) і «Райгардас» (Привалка). Улады краіны прынялі такое рашэнне праз абарону нацыянальнай бяспекі.
Па стане на раніцу ў гэтых двух пунктах сабраліся чэргі на выезд з Беларусі: 200 легкавых аўтамабіляў і 1175 цяжкавікоў.
☕️ С першым днём вясны, паважаныя чытачы!
Cёння дзень народзінаў вядомага кампазітара Фрэдэрыка Шапэна! Ну а мы традыцыйна прынеслі вам ранішняе чытво:
🔺Вайна працягнецца: Пуцін выступіў з з перадвыбарным пасланнем
Праз VPN
Расейскі кіраўнік не выключыў адпраўкі войскаў заходніх краін ва Украіну. Эксперты прааналізавалі ягоны выступ і распавялі, што было паміж радкоў.
🔺Якіх спецыялістаў не хапае ў Беларусі?
Праз VPN
Каго шукае рэжым ужо цягам двух гадоў? Сярод амаль 140 000 адкрытыя пазіцыі вызначылі самыя папулярныя. І гэта зусім не IT.
🔺Што чакае беларусаў у сакавіку?
Праз VPN
Праўладныя сходы, закрытыя памежныя пераходы і шматдзетныя «дармаеды»: сабралі галоўныя змены ды падзеі сакавіка.
#штопачытаць
😳 Падатковая «раскулачыла» блогераў на сотні тысяч рублёў
Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі 29 лютага распавёў начальнік галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асобаў Міністэрства падаткаў і збораў Андрэй Кавалеўскі.
💬 Чыноўнік адзначыў, што ў 2023 годзе ў беларускім заканадаўстве адбыліся пэўныя змены – у тым ліку датычна блогераў:
Падатковыя органы размяшчаюць вялікай колькасцю інфармацыі і паралельна з расейскімі калегамі разглядалі блогераўЧитать полностью…