belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42764

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

Уладзімір Зяленскі пабываў на мяжы з Беларуссю

Прэзідэнт Украіны наведаў Валынскую вобласць, якая мяжуе з Беларуссю і Польшчай. Тут ён правёў нараду наконт бяспекі і праверыў будаванне фартыфікацыяў.

З пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварвання тут былі пабудаваныя супрацьтанкавыя равы, загараджальныя платы і апорныя пункты з агнявымі пазіцыямі.

Цяпер будуюць новы металічны плот у багністых і цяжкадаступных месцах, дзе ўжываюцца жалезабетонныя піраміды, якія ў народзе называюць «зубамі цмока». Гэтыя канструкцыі разлічаны на супрацьстаянне руху цяжкай тэхнікі і ўсталёўваюцца ў месцах, дзе тэрыторыя больш сухая.

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў на 30 ліпеня

Беларускі рубель прасеў адносна іншых валютаў: долар пацягнуў рост, еўра не гандляваўся, расейскі рубель таксама ўмацаваўся.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

🤔 Тэйлар Сўіфт дае тры канцэрты ў Варшаве. Што гэта значыць для польскай эканомікі?

Здавалася б, проста канцэрт амерыканскай спявачкі. Хіба гэта можа неяк паўплываць на эканоміку цэлай вялікай краіны? У выпадку Тэйлар Сўіфт – так. Ейны ўплыў на эканоміку кожнай краіны, куды яна прыязджае з канцэртамі, настолькі моцны, што нават атрымаў асобны тэрмін – «сўіфтаноміка».

І «сўіфтаноміка» ужо пачала працаваць у Польшчы: кошты на асобнае жытло проста адляцелі ў космас.

Якія прагнозы даюць эканамічныя аналітыкі для Польшчы – чытайце ў нашым матэрыяле.


✅ Чытаць праз VPN ❎ Без VPN

Читать полностью…

Белсат

💫 Да 25 выбліскаў за гадзіну: не прапусціце сённяшні зарапад

У ноч на 31 ліпеня метэорны паток Паўднёвыя дэльта-Акварыды дасягне піка сваёй актыўнасці. Пры ясным надвор’і найлепшым часам для адсочвання выбліскаў будуць перадсвітальныя гадзіны.

Метэорны паток Паўднёвыя дэльта-Акварыды з сузор'я Вадаліў дасягае максімуму дзеяння. Чакаецца да 25 метэораў за гадзіну.

Выдатны шанец загадаць тое самае жаданне!

Читать полностью…

Белсат

🫡 АМАПаўцы пакрыўдзіліся і затрымалі ўдзельнікаў гідрабольнага клуба з Слуцку

Справа ў тым, што некалькі дзён таму гідрабалісты (гідрабол – гульня, падобная да пейнтболу) арыгінальна павіншавалі свайго 15-гадовага сябра з днём нараджэння: яны імітавалі затрыманне з апрананнем кайданкоў.

Але гэткі бяскрыўдны жарт заўважылі служкі Лукашэнкі і пакрыўдзіліся, таму затрымалі ўдзельнікаў гідрабольнага клубу, склалі пратаколы за дробнае хуліганства і змясцілі ў ІЧУ.

Читать полностью…

Белсат

Ці проста цяпер купіць кватэру ў Беларусі?

Насамрэч, што ні год, рынак нерухомасці б'е рэкорды. Нягледзячы на санкцыі, эміграцыю і падзенне рэальных даходаў, беларусы бяруць крэдыты і купляюць кватэры. І нават больш, чым у 2019-м.

Чаму так адбываецца і як змяніліся цэны за гэтыя 4 гады? Разбярэмся тут:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

💁🏼‍♀️ Гэтыя лічбы закрыюць рот прапагандыстам

Лукашэнкаўцы ўпіраюць на тое, што ў Беларусі з прамысловасцю ўсё выдатна, нават лічбы прыводзяць. Але што будзе, калі параўнаць гэтыя лічбы з вынікамі падобных краінаў?
Падрабязна тлумачыць Аляксандр Кныровіч у праграме «Атма$фера», паглядзіце ⬆️

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺Навошта звольнілі пробашча Чырвонага касцёлу?

Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк адпраўлены ў адстаўку. Эксперты адзначаюць, што гэта магло быць умовай уладаў для вяртання каталікам будынку касцёлу. Распавядзем пра святара і чаму рэжым жадаў яго звальнення.

🔺У Польшчы плануюць змяніць спосаб падачы заявы на ДНЖ

Якія змены чакаюць беларусаў у пытаннях легалізацыі ў Польшчы – чытайце на старонцы.

🔺На мяжы выспявае бунт, хочуць пісаць Лукашэнку

Нянавісць расце: чаканне на мяжы робіцца яшчэ даўжэйшым праз «улезуноў» і гандляроў месцамі ў чарзе. У чатах абмяркоўваюць, як прыцягнуць улады да развязання праблемы і нават хочуць клікаць АМАП.

Читать полностью…

Белсат

#рэпрэсіі Асноўнае за 29 ліпеня

🔻 За адмову пісаць прашэнне аб памілаванні змяшчаюць у ШІЗА

🔻 Спецназ затрымаў жыхара Берасця за ўдзел у пратэстах 2020 года

🔻 Сёння пачынаецца суд над мужчынам з «тэрарыстычнага спісу»

🔻 Пасля двухмесячнага перапынку працягваюць судзіць палітзняволеную Жанну Дашкевіч

🔻 18-гадовага хлопца з Быхава судзяць за «здраду дзяржаве» за «сувязі з СБУ»

🔻 Сёння пачынаюць судзіць адміністратара Telegram-чату «Беларусы на Шры-Ланцы»

🔻 Затрымалі дырэктара мінскай кампаніі — у яго нібыта быў заробак у 15 000 рублёў

🔻 У Камянцы па «справе карагодаў» двух чалавек асудзілі да калоніі

🔻 Індывідуальнага прадпрымальніка з Магілёва затрымалі за «распаўсюд экстрэмізму»

🔻 Наваполацкага актывіста Андрэя Зуева завочна асудзілі да сямі гадоў калоніі

🔻 Палітвязня Вячэслава Шэлямета збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым

🔻 У Беларусі затрымалі чатырох грамадзянаў Латвіі, якія прыехалі на фестываль

Читать полностью…

Белсат

🗣Да перамоваў усе гатовыя – але ніхто іх не хоча

Міністр замежных справаў Украіны Дмытро Кулэба кажа пра гатовасць да перамоваў з Расеяй пры выкананні пэўных умоваў. Расея тым часам мае свае ўмовы для дыялогу з Кіевам.

📍Але ёсць некалькі чыннікаў, што падштурхоўваюць абодва бакі сесці за стол перамоваў. Якія – глядзіце ў нашым відэа☝🏻

Читать полностью…

Белсат

Як працуюць прашэнні аб памілаванні на імя Лукашэнку?

Разбярэм схему рэжыму, што будзе за адмову і чаму верыць такой прапанове не варта – глядзіце ў нашым відэа.

Читать полностью…

Белсат

📌 85 гадоў таму Менск стаў Мінскам

Расказваем, чаму адбылося перайменаванне ды чаму мы на Белсаце дагэтуль трымаемся гістарычнай назвы

Читать полностью…

Белсат

🐴 У СССР не было хобіхорсінга?

Быў, ды яшчэ і вельмі массавы☝🏻

Читать полностью…

Белсат

🔥 Замест асабістай падачы – онлайн

У аўторак, 30 ліпеня, на пасяджэнні ўрада Польшчы будзе абмяркоўвацца ўнясенне зменаў у закон аб замежніках.

👉 Папраўка прадугледжвае змяненне спосабу падачы заявы на атрыманне дазволу на часовае і пастаяннае пражыванне і дазволу на знаходжанне доўгатэрміновага рэзідэнта ЕЗ – замест абавязку асабістай падачы заявы на папяровым носьбіце ў ваяводскім упраўленні, яе можна будзе падаць онлайн.

Падрабязней 👇

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️ Пасля паездкі ў Карэлію Лукашэнка надумаў забараніць «палітычны турызм»

✔️ Самалёт «Белавіі» не даляцеў да Грузіі

✔️ Былая актывістка партыі Статкевіча, якая аказалася даносчыцай, усплыла на ОНТ

✔️ Аўтобус з дзецьмі трапіў у ДТЗ каля Вялейкі

✔️ Расейскія ўдары па гарадах Украіны і атакі БПЛА на лагістыку акупантаў

✔️ Мадура абралі прэзідэнтам Венесуэлы

✔️Эрдаган пагражае Ізраілю ўварваннем

Гэта і шмат іншых цікавых навінаў – глядзіце ў кароткім выданні на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️ Вучоны Лукашэнка "ператрахівае" навукоўцаў

✔️ «Ігар, спыніся» – у Беларусі працягвае панаваць непагадзь

✔️ АМАП не любіць шоу з пераапрананнем

✔️ Збор грошаў на беларускую краму ў Вільні. Днямі яе атакавалі вандалы

✔️ «Элегантнай перамогі» не атрымалася. У Венесуэле народ спрабуе знесці сябра Лукашэнкі

✔️ Ізраіль можа пачаць вайну з Ліванам

✔️ Беларус спрабаваў раскапаць магілу Ван Гога

Глядзіце ў
кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

❗️ Асуджаны на смерць у Беларусі немец напісаў прашэнне аб памілаванні

Лукашэнка сабраў цэлую нараду, каб вырашыць, што рабіць з прашэннем ад Рыка Крыгера. Хто вырашаў і што вырашылі – не паведамляецца.

Читать полностью…

Белсат

☝️ Палітвязень Юрый Зянковіч зноў прадстане перад судом. У трэці раз

Раней яго асудзілі на 11 гадоў калоніі па «справе аб захопе ўлады» і за «абразу прадстаўніка ўлады».

7 эніўня ў судзе Ленінскага раёна суддзя Вікторыя Палякова пачне разглядаць справу супраць Зянковіча за «непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі».

Читать полностью…

Белсат

😳 Стваральнік Telegram прызнаўся, што ў яго – 100 дзяцей

А жывуць яны ў 12 краінах свету.

Насамрэч, справа ў тым, што мільярдэр – донар спермы. Яшчэ 15 год таму яго сябар папрасіў дапамагчы стаць донарам для сямʼі, паколькі ў яго з жонкай не атрымлівалася завесці дзіцяці.

Паводле Дурава, у клініцы яму сказалі, што ён уласнік «высакаякаснага донарскага матэрыялу» і яго грамадзянскі абавязак – ананімна здаваць сперму, каб дапамагчы іншым парам.

Дураў сцвярджае, што да 2024 года ён стаў донарам для больш за 100 пар у 12 краінах і спыніў сваю донарскую дзейнасць, пры гэтым адна клініка па-ранейшаму працягвае выкарыстоўваць яго замарожаны матэрыял для ЭКА.

Читать полностью…

Белсат

Уладальнік крамы KROPKA, на якую здзейснілі напад, заклікаў па дапамогу

«Даражэнькія, пазаўчора ноччу на Kropka адбыўся напад, хутчэй за ўсё з боку лукашыстаў, але Kropku nie raźbić, nie spynić, nie strymać!

Таму мы адчыняем рахунак на платформе
buymeacoffee, каб вы маглі нам дапамагчы аднавіць шыбы і сцены крамы», – напісалі Зміцер і Вольга Фурманавы.

Дапамагчы можна ахвяраваннем на банкаўскі рахунак
MB KROPKA LT977300010185765144 (з пазнакай Parama), ці проста штосьці набыць у краме.

KROPKA знаходзіцца ў Вільні па адрасу Savičiaus g. 6.

Читать полностью…

Белсат

🤨 Беларус зладзіў перфоманс – раскапаў магілу Ван Гога

Акцыяніст Аляксей Кузьміч прыйшоў на могілкі вядомага мастака з рыдлёўкай і будзільнікам. Там ён заявіў, што «не можа жыць у свеце, дзе скончыліся мастакі», але цяпер «усё зменіцца».

Мужчына пачаў раскапваць магілу, але праз некаторы час яго затрымала паліцыя.

Читать полностью…

Белсат

У Венесуэле пачаліся масавыя пратэсты пасля выбараў

Тысячы праціўнікаў Мадуры выйшлі на вуліцы Каракаса і іншых гарадоў краіны. Сілавікі пачалі страляць у пратэстоўцаў пластыкавымі кулямі і гранатамі са слёзатачывым газам.

«Людзі пайшлі пешшу – некаторыя за шмат кіламетраў – у цэнтр і да прэзідэнцкага палаца», – распавядае адзін з пратэстоўцаў выданню BBC

Нагадваем, учора ўлады Венесуэлы абвясцілі пераможцам у прэзідэнцкіх выбарах – Нікаласа Мадура. Ён «набраў» 51 % і пераходзіць на трэці тэрмін (6 гадоў). Незалежныя экзіт-полы паказваюць, што за галоўнага суперніка Мадура – Гансалеса галасавалі больш за 65%.

Мадура адмаўляе абвінавачванні ў фальсіфікацыі выбараў і заявіў, што пратэсты на вуліцах – гэта спроба перавароту, якую праводзяць пры дапамозе замежных дзяржаў.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 29 ліпеня

✔️ Шматгадовы пробашч Чырвонага касцёлу ў Менску, ксёндз Уладзіслаў Завальнюк адпраўлены ў адстаўку

✔️ Мадура перамог на выбарах

✔️ Эрдаган заявіў, што Турцыя можа ўвесці войскі ў Ізраіль

✔️ Футбольны сімулятар ад беларускіх распрацоўшчыкаў

✔️ У Польшчы прапанавалі Вугоршчыне пакінуць ЕЗ і NATO

✔️ Пацверджана смерць атраду ПВК Вагнэра ў Малі

✔️ КДК распачаў крымінальную справу на беларусаў, якія дапамагаюць Расеі абыходзіць санкцыі

✔️ Орбан будзе пускаць у ЕЗ расейцаў і беларусаў у якасці гастарбайтараў без дазволу службы бяспекі

✔️ У Польшчы плануюць змяніць спосаб падачы заявы на атрыманне ДНЖ

✔️ Расейскі блогер Ілля Варламаў загаварыў па-беларуску

✔️ Пуцін загадаў падпісаць дамову пра абʼяднаны рынак электраэнергіі РФ і Беларусі

Читать полностью…

Белсат

📌 Пуцін ухваліў Дамову аб фармаванні аб'яднанага рынку электрычнай энергіі Саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі

20 ліпеня яе падтрымаў урад РФ. Цяпер расейскі прэзідэнт пастанавіў «лічыць мэтазгодным ажыццявіць падпісанне дамовы, прадугледжанай гэтым распараджэннем, на вышэйшым узроўні»

Раней старшыня камітэту Дзярждумы РФ па энергетыцы Павел Завальны тлумачыў, што агульны рынак энергарэсурсаў Саюзнай дзяржавы будзе заснаваны на расейскім досведзе і расейскім заканадаўстве.

Читать полностью…

Белсат

😢 Шматгадовы пробашч Чырвонага касцёлу ў Менску, ксёндз Уладзіслаў Завальнюк адпраўлены ў адстаўку

Вернікі гэтым незадаволеныя. Яны лічаць, што ксёндз Завальнюк мае дастаткова фізічнай моцы, каб надалей кіраваць парафіяй.

Эксперты ў сваю чаргу адзначаюць, што менавіта гэта магло быць умовай уладаў для вяртання каталікам будынку касцёлу, што стаіць зачыненым з 2022 года.

Ці прынясе ахвяра свае плады? 👇

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸 Падрабязнасці сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна на Валааме

🔸 У абмен на Рыка Крыгера прапагандысты патрабуюць адмены санкцыяў і рэпарацыі

🔸 85 гадоў таму Менск страціў сваю спрадвечную назву

🔸 Мадура перамог на выбарах у Венесуэле?

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/b4RLRBRLgcQ

📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!

Читать полностью…

Белсат

🔥 Расейскі блогер Ілля Варламаў загаварыў па-беларуску

Нягледзячы на жорсткі акцэнт, нават беларускія гледачы ацанілі гэткі пачатак станоўча.

А што думаеце вы?

Читать полностью…

Белсат

📌 У Нямеччыне адбыўся выбух на буйным хімічным заводзе

14 чалавек пацярпелі.

Гарадскія ўлады і пажарная ахова выпусцілі папярэджанне аб небяспецы ў сувязі з вылучэннем прадуктаў гарэння.

Пажарныя просяць людзей аб'язджаць пацярпелыя раёны, трымаць вокны і дзверы зачыненымі і выключыць сістэмы вентыляцыі і кандыцыянавання.

Читать полностью…

Белсат

📌 Орбан будзе пускаць у ЕЗ расейцаў і беларусаў у якасці гастарбайтараў без дазволу службы бяспекі

«Венгрыя становіцца пагрозай бяспецы ЕЗ», піша rnd.de.

☝️ Справа ў тым, што дзякуючы рэгістрацыі ў якасці гастарбайтараў у Венгрыі, цяпер расейцы і беларусы змогуць уязджаць у ЕЗ праз гэтую краіну на працягу некалькіх дзён без якой-небудзь праверкі бяспекі і бесперашкодна перамяшчацца ў іншыя краіны Еўразвязу. Сярод іх могуць быць шпіёны і тэрарысты.

Увесну вугорскае ўрад заявіў, што разлічвае прыцягнуць каля 65 000 гастарбайтараў. Яны могуць падаць заяву на атрыманне пастаяннага віду на жыхарства праз тры гады.

👉 Між тым Польшча прапануе Орбану выйсці з ЕЗ і NATO.

Читать полностью…

Белсат

🤬 За адмову пісаць прашэнне аб памілаванні змяшчаюць у ШІЗА

Праваабаронцы «Вясны» паведамляюць, што прадстаўнікі мінскай пракуратуры прымушаюць палітвязняў у наваполацкай калоніі № 1 пісаць прашэнні аб памілаванні. Але гэта тычыцца толькі асуджаных да невялікіх тэрмінаў.

Таксама па звестках праваабаронцаў, за адказ пісаць прашэнне – змяшчаюць у ШІЗА, а некаторым пагражаюць новай крымінальнай справай за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі».

👉 Паводле звестак «Белсату», з аналагічным прапановамі ў другой палове ліпеня звярталіся да некаторых палітзняволеных у гомельскай жаночай калоніі №4. Ва ўсіх выпадках гэта тычылася толькі тых, у каго тэрміны зняволення блізкія да завяршэння.

#рэпрэсіі

Читать полностью…
Подписаться на канал