🧩 «Я мяркую, што гэта сапраўды ўмоўны «Навічок»
Улады Расеі «уклалі столькі гадоў і столькі грошай» у папярэднюю спробу забойства Аляксея Навальнага, што «пакінуць яе няскончанаю нельга». Такую думку выказаў журналіст-расследавальнік Хрыста Грозэў.
На яго думку, забойствы палітычных вязняў і апазіцыянераў у Расеі працягнуцца. А забойства Навальнага было сігналам Захаду пра адсутнасць чырвоных лініяў з боку пуцінскага рэжыму.
Падрабязней ⤵️
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🎧 Дуэт з беларуска-польскага памежжа Niczos x Sw@da выпусціў новы трэк «Высоко летаю». На падляшскай гаворцы
Аўтарам словаў стала Ніка Юрчук (Niczos), былая навучэнка школы на Падляшшы з вывучэннем беларускай мовы.
Для стварэння відэакліпа музыкі выкарысталі запіс з выступу дуэта на беларускім фэсце «Варушняк».
🎼 Niczos x Sw@da ужо скарылі беларусаў хітамі «Хаджу я» і «Трава мурава», натхнёнымі беларускім фолкам.
🔹Да чаго рыхтуецца армія РБ сёлета, калі для яе абвешчаны «Год баявой вывучкі»?
Да гіпатэтычных сутыкненняў як з войскамі NATO, так і з Палком Каліноўскага.
Пра тое, як (і куды) ідзе мілітарызацыя Беларусі пры Лукашэнку, глядзіце ў нашым відэа ⬆️
💁🏻♂️ Міністр унутраных справаў Кубракоў цяпер мае ордэн. Яго ўручыў чыноўніку мітрапаліт Веньямін
Перад тым, як прычапіць ордэн на форму Кубракова, Веньямін правёў памінальную літыю па загінулых на працы супрацоўніках МУС.
Пра які ордэн гаворка, чытайце тут:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🦘 Прырода ачысцілася да такой ступені, што кенгуру з'явіліся... у Карпатах
Насамрэч гэта не зусім кенгуру, а чырвонашыі падэлемон – маленькая жывёла з сямейства кенгуравых.
Падэлемона выявілі ў горным масіве ў Славаччыне. Хутчэй за ўсё, ён збег з прыватнага падворка альбо з фермы. Славацкі заолаг Бенджамін Беня мяркуе, што прадстаўнік сямейства кенгуравых добра перанёс зіму ў гарах, бо ў натуральным арэале, дзе жывуць гэтыя жывёлкі ў Аўстраліі, тэмпература таксама ўзімку апускаецца да мінусавых паказчыкаў.
👍 Беларускія праграмісты стварылі сэрвіс, які можа дапамагчы вярнуць заклад ад арэндадаўцаў
На сайт kaucja365.pl загружаецца дамова арэнды, сістэма з дапамогай ШІ распазнае яго ўмовы і складае ліст для арэндадаўца на польскай мове з патрабаваннем вярнуць заклад (у Польшчы яго называюць каўцыяй).
Сэрвіс заснавалі беларусы Яўген і Уладзімір, якія пераехалі ў Польшчу і на ўласным вопыце пераканаліся, як складана бывае прыезджым ў новай краіне:
«Маёй стрыечнай сястры ва Ўроцлаве не вярнулі каўцыю праз тое, што яна нібыта зламала чайнік, які 2 гады прастаяў у склепе за непатрэбнасцю»
«Мой арэндадаўца «заціснуў» палову з 4000 злотых каўцыі на падставе чорных палосак на адной сцяне. За гэтыя грошы ён потым перафарбаваў усю кватэру»
Праграмісты захацелі трохі спрасціць жыццё землякам-эмігрантам і за месяц стварылі бэта-версію сайта, які дапамагае змагацца з нядобрасумленнымі арэндадаўцамі.
«Пакуль водгукі станоўчыя, але юрыдычна працэс вяртання каўцыі можа займаць 2-4 тыдні, таму мы яшчэ чакаем першых паспяховых кейсаў», – распавялі Яўген і Уладзімір.
📍Еўрапейскія краіны паступова зніжаюць узровень падтрымкі для ўкраінскіх уцекачоў
Аналізуем у нашым аглядзе, на якую дапамогу ўкраінцы цяпер могуць разлічваць у некаторых еўрапейскіх краінах і што для іх змяняецца ў горшы бок.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💬 «Гэта вынаходка рэжыму Лукашэнкі. Цяпер кожны дэкан і ўсе сябры камісіі будуць несці адказнасць за "экстрэмістаў"»
У БДУ з'явіліся камісіі, якія будуць вырашаць, ці працягваць кантракт з выкладчыкам. Галоўным фактарам для падаўжэння дамовы будзе лаяльнасць да ўлады.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🫣 Угадай аўтара па цытаце: «Беларусам для шчасця дастаткова перамогі над расейцамі ў любым спорце»
Лукашэнка незадаволены беларускім спортам і патрабуе пераменаў. Але зноў не тых 🤷🏻♀️
🫤 «Дзверы прычыненыя, а правілы злёгку змяніліся і сталі больш жорсткімі..»
Так пракаментаваў закрыццё чарговых КПП на мяжы з Беларуссю міністр замежных справаў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс.
Гэта дастаткова моцны сігнал, што ў Літву павінны прыязджаць тыя, хто дакладна ведае, што хоча быць тут, і тыя людзі, якія нам больш за ўсё патрэбныя
«Тут проста жах». У Адэсе ў выніку атакі дрона абвалілася частка шматпавярховіка
У ноч на 2 сакавіка з прычыны атакі расейскіх беспілотнікаў ва ўкраінскай Адэсе абвалілася частка шматпавярховіка. Вядома пра двух загінулых, але пад заваламі яшчэ могуць быць людзі.
«Чарговы тэрарыстычны напад на мірна спячы горад. Густанаселены раён. Тут проста жах. На месцы працуюць ратавальнікі, муніцыпальныя і аварыйныя службы. Вядуцца разборы завалаў», – заявіў мэр гораду Генадзь Труханаў.
Сілы абароны поўдня Украіны паведамілі, што знішчылі сем з васьмі расейскіх дронаў.
Яшчэ адна асоба загінула ад атакі дронаў на Харкаўшчыне. У пасёлку Вялікі Бурлук з-пад завалаў ва ўласным доме дасталі 76-гадовага мужчыну. У самім Харкаве ў выніку трапляння дронаў гарэлі два аўтамабілі.
🇷🇺 Тым жа ранкам БПЛА ўрэзаўся ў жылы дом у Санкт-Пецярбургу. Пашкоджанні атрымалі дзевяць балконаў. Інфармацыі аб пацярпелых пакуль няма.
☕️ Добрай суботняй раніцы, паважаныя чытачы!
🔥 Сёння Міжнародны дзень запалкі.
Першыя запалкі зрабіў у 1805 годзе французскі хімік Жан Шансель. А ў 1813 годзе ў Вене была зарэгістраваная першая ў Аўстра-Венгрыі мануфактура па вытворчасці хімічных запалак.
Ну а мы традыцыйна прынеслі вам ранішняе чытво:
🔺Вагнэраўцы дагэтуль застаюцца ў Беларусі
Праз VPN
У якім статусе яны застаюцца ў краіне, і хто іх забяспечвае.
🔺Колькасць забітых перавысіла 200 тысячаў?
Праз VPN
Аналізуем звесткі пра страты Украіны і Расеі.
🔺Канцэрты з нагоды Дня Волі
Праз VPN
Канцэрт у Варшаве, канферэнцыя ў Празе і трансляцыя для Беларусі. Якія мерапрыемствы анансуюць да Дня Волі дэмакратычныя сілы Беларусі.
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 1 сакавіка
📌 Міхаіл Жамчужны расказаў, што адбывалася з ім за кратамі;
📌 Затрымалі гарадзенца Сяргея Ганчарука за распаўсюд «экстрэмізму» і ўдзел у пратэстах;
📌 Затрымалі берасцейца, які напісаў больш за 1000 «абразлівых» каментароў;
📌 Сяргея Ерамеева, якога вінавацяць у выбухах на чыгунцы ў Расеі, утрымліваюць у «Лефортава» ў Маскве;
📌 Людзей у справе «INeedHelpBy» судзяць за «наданне ім псеўдастатусу «палітвязняў»;
📌 Гамельчука асудзілі да 3 гадоў «хатняй хіміі» за данат у BYSOL;
📌 У «cпіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 26 чалавек – цяпер у ім 3845 прозвішчаў;
📌 Пракуратура Гомельскага раёну загадала зняць з онлайн-продажу раман Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Еўропы»;
📌 Гады жыцця ў адным фота каля сценкі. Новы праект праваабаронцаў «Вясны» – «mug shot»;
⚡️ Затрыманы былы кіраўнік берасцейскага гарвыканкама Аляксандр Рагачук
Яго называлі самым народным мэрам з усіх абласных гарадоў, а Лукашэнка ледзь не прарочыў яму стаць наступным прэзідэнтам. У 2023 ён падаў у адстаўку. Пасля гэтага Рагачук кіраваў абласной федэрацыяй прафсаюзаў.
Прычыны затрымання і іншыя падрабязнасці справы пакуль не вядомыя.
У праграме «Тыдзень» мы ўжо распавядалі, хто такі Аляксандр Рагачук👇
https://youtu.be/AIkHztBlQcQ?t=1343
🕯 Святлана Ціханоўская і Аліна Коўшык выказалі спачуванні з нагоды смерці беларускі Лізы
У сувязі са смерцю беларускі польскі кангрэс жанчын звярнуўся да палітыкаў з патрабаваннем забяспечыць барацьбу з гвалтам у дачыненні да жанчын:
Мы больш чым узрушаныя смерцю гэтай дзяўчыны, мы поўныя гневу і абуранасці. Мы схіляемся перад ёю, але ў той жа час звяртаем увагу: яна адна з тысячаў!
🤫 Вайна скончыцца сустрэчаю Лукашэнкі... з Бандэрай
Імітацыя ядравай вайны ад Пуціна, ды віягра, каб падняць Расею з кален!
📍Жэстачайшы гумар у юбілейным 200-м выпуску праграмы «Вечаровы шпіль»
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 У Польшчы могуць узмацніць пакаранне за сексуальны гвалт пасля гісторыі з беларускай Лізаветай. А як сітуацыя выглядае ў Беларусі?;
🔸 У БДУ створаць камісію, якая будзе займацца праверкай выкладчыкаў на лаяльнасць;
🔸 Як Лукашэнка ўзурпаваў уладу;
🔸«Беларусьфільм» анансаваў новы фільм;
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=RlhOdEmWWP8
📍10 гадоў без «дзядзькі Рыгора». У гэты дзень у 2014-м не стала Рыгора Барадуліна
Вясковы хлопец, які зрабіўся гонарам народу. Стаўленне ўладаў да яго было неадназначным ва ўсе часы. Як сапраўдны мастак, дзядзька Рыгор не залежаў ад кан’юнктуры эпохі, бо сам уплываў на эпоху.
🖋 Глядзіце дакументальны фільм «Эпоха Барадуліна» пра легендарную постаць айчыннай літаратуры на «БЕЛСАТ DOC»
▪️«Флагшток»: на Мазырскім НПЗ скончыў жыццё самагубствам супрацоўнік транспартнага цэху
Паводле інфармацыі ад дзвюх не звязаных між сабою крыніцаў, мужчына здзейсніў суіцыд у другой палове лютага: ён перарэзаў сабе вены.
Падштурхнуць працаўніка НПЗ да такога кроку магло тое, што ў транспартным цэху заводу падчас праверкі АБЭЗ (ОБЭП) выявілі факты крадзяжоў паліва. У выніку была заведзеная крымінальная справа, пад следствам знаходзяцца каля 10 супрацоўнікаў.
Пра асобу мужчыны на гэты момант публічна нічога не вядома.
▪️Смерць беларускі, на якую напалі ў Варшаве, выклікала такі рэзананс, што ўжо ідуць размовы пра змены ў крымінальным заканадаўстве Польшчы
Намесніца міністра юстыцыі краіны заклікала зрабіць пакаранні за згвалтаванне больш жорсткімі, а таксама вызначыць саму фармулёўку згвалтавання ў крымінальным кодэксе больш дакладна.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🕷 Павук прыгадаў, як у жніўні 2020 года падчас датэрміновага галасавання паздымаў выбарчы ўчастак у Акцябрскім раёне, а потым сеў на 15 содняў
«Ябацька» з TikTok, які называе сябе юрыстам, паспрабаваў давесці Павуку, што той атрымаў «адміністратыўку» справядліва. Аднак прэзідэнтка Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека Марыя Колесава-Гудзіліна мае іншы погляд на гэтую сітуацыю.
👀 Глядзіце новы выпуск «Шухер-шоў» і самастойна рабіце высновы, ці сапраўды Павука варта было кідаць на «содні» ў тыя жнівеньскія дні 💁🏻♂️
🔹 Вольга Гарбунова стала лаўрэаткаю прэміі «Жанчыны мужнасці»
У спіс лаўрэатаў патрапілі яшчэ болей за 10 актывістак ды праваабаронцаў з усяго свету. Цырымонія ўзнагароджання пройдзе 4 сакавіка ў Белым доме.
Чытайце падрабязней:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
Стала вядома, дзе пахаваюць забітую ў Варшаве беларуску
Што датычыць сабраных сродкаў на рэабілітацыю дзяўчыны, то іх плануюць вярнуць ахвярадаўцам з прапановай дапамагчы з пахаваннем. Або грошы могуць вярнуцца на рахункі тых, хто іх дасылаў.
Чытайце болей на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🚑 Хуткая дапамога для рэпрэсаваных
Чатыры вядучыя арганізацыі ў пытаннях дапамогі палітычным рэпрэсаваным абвясцілі пра стварэнне «Службы хуткай гуманітарнай дапамогі».
«Каардынацыя сумесных дзеянняў дазволіць нам аператыўна рэагаваць на запыты рэпрэсаваных, хутка выводзіць іх з-пад удару і надаваць у неабходныя тэрміны эвакуацыйную і рэабілітацыйную дапамогу пацярпелым ад палітычных рэпрэсій»
🤩 Фатограф-самавучка, які ўвайшоў у класіку беларускай фатаграфіі
Ян Булгак нарадзіўся ў 1876 годзе ў мястэчку пад Наваградкам. Фатаграфіяй зацікавіўся выпадкова. Яго жонцы падарылі на дзень нараджэння просценькую камеру. Булгаку на той час было ўжо амаль 30 гадоў.
І вось ён выправіўся ў Дрэздэн вучыцца фатаграфіі, а калі вярнуўся, то разгарнуў цэлую лабараторыю. А ў 1912 годзе – і фотаатэлье ў Вільні.
☝️ Ён друкаваўся ў польскіх і нямецкіх часопісах як фатограф-фрылансер. А потым стаў афіцыйным фатографам Вільні. Асабліва вартая ўвагі серыя з віленскімі аркамі. Ян Булгак важны аўтар для беларусаў, літоўцаў ды палякаў.
📷 У нашай падборцы вы бачыце як выглядалі маладыя палешукі на пабранні шлюбам. А таксама Менск, Любчу і Наваградак.
😡 Вагнэраўцы, якія прыбылі ўлетку 2023 года, дагэтуль застаюцца ў Беларусі
Што яны робяць?
Вядома, што частка вагнэраўцаў увайшла ў склад спецназу і займаецца навучэннем беларускіх сілавікоў.
Аднак застаецца адкрытым пытанне, у якім статусе яны застаюцца ў Беларусі і хто іх забяспечвае 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#галоўнае за 1 сакавіка
🔻 25-гадовая Лізавета, якая пацярпела ад гвалтаўніка ў Варшаве, памерла. Ейнаму хлопцу Данілу патрэбна псіхалагічная дапамога;
🔻 Татальны кантроль за дзейнасцю рэлігійных арганізацыяў у Беларусі;
🔻 Далучайцеся да збору на святкаванне Дня Волі. Іх два;
🔻 Ад сёння спынены рух праз два прапускныя пункты на беларуска-літоўскай мяжы;
🔻 Сёння адбылося пахаванне Аляксея Навальнага;
🔻 У Газе больш за сто чалавек загінулі ў чарзе па гуманітарку;
🔻 Кіраўнік Пэнтагону выказаў думку, што параза Украіны можа прывесці да пачатку вайны паміж Расеяй і NATO. Вынікі 737-х содняў поўнамаштабнай вайны ва Украіне.
🎥 Людзі скандавалі «Навальны», антываенныя лозунгі і заклікі выпусціць палітвязняў
Тысячы людзей прыйшлі на развітанне з Аляксеем Навальным.
Юлія Навальная не змагла развітацца з мужам асабіста. Таму апублікавала кранальнае відэа з Аляксеем
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💔 Таццяна Сцепа
Была затрыманая 23 студзеня 2024 году падчас рэйду сілавікоў да сваякоў і блізкіх палітвязняў, а таксама былых палітзняволеных.
Падрабязнасцяў на жаль не шмат. Пакуль вядома, што яе абвінавачваюць па арт. 361-4 КК – Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці. Жанчына выказвала салідарнасць палітзняволеным, пісала ім лісты.
Зараз яна знаходзіцца ў следчай турме Жодзіна.
📩 Падтрымайце палітвязня: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А
#рэпрэсіі
🚛 Едзьма ў падарожжа па беларускіх вёсках… з аўталаўкаю
Самыя далёкія куткі, куды не ездзяць аўтобусы і дзе практычна няма дарог.
У гэтых вёсках яшчэ зусім нядаўна жылі сотні людзей, а засталіся лічаныя насельнікі. У тутэйшых школах тры вучні ў класе – звыклая справа. Тут увесь час жывуць у чаканні – аўталаўкі ды буслоў, якія мо прынясуць унукаў. Ды ў чаканні смерці, якая ў гэтых мясцінах – самы часты госць.
Але пры гэтым смяюцца і жартуюць, цешацца першымі промнямі сонейка ды працуюць з ранку да ночы.
💥 Прэм'ера на канале «Белсат DOC». Дакументальны фільм Вольгі Швед «Усё прыдумана Богам», Беларусь, 2014 г.. Глядзіце ПА СПАСЫЛЦЫ 🎞
#штопаглядзець