🎣 Вы толькі паглядзіце, якога сома вылавіў беларус!
Ён паказаў сам працэс у alexastik">TikTok і за дзень сабраў амаль 700 тысяч праглядаў. Паказваем і вам!
☕️ Кава ўжо не тая. Што здарылася са смакам – ды яшчэ й за такія грошы.
А адмыслоўцы прагназуюць, што неўзабаве за кубачак нясмачнага капучына давядзецца плаціць яшчэ даражэй!
🤔 Здаецца, Расея плануе абмяняць палітвязняў. Ці магчыма такое і ў Беларусі?
Расейскія апазіцыянеры пачалі масава знікаць з калоніяў. Адвакаты і родныя не могуць іх знайсці. Адзін са сцэнароў развіцця падзеяў – абмен. Ці можа ён закрануць і беларускіх вязняў.
Пачытайце наш адмысловы артыкул 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💱 Курсы валютаў на 31 ліпеня
Даляр зноў крыху абваліўся, затое еўра някепска набраў. Расейскі рубель адправіўся за далярам і таксама трошкі скінуў.
#курсывалютаў
😮 Дзіўная гісторыя: беларусы ў Падмаскоўі выкралі беларуску і патрабавалі за яе грошы
Нападнікі выкралі 33-гадовую грамадзянку Беларусі з гатэлю, пасадзілі яе ў машыну і з надуманай нагоды патрабавалі ад яе 700 тысячаў расейскіх рублёў (каля 8100 долараў). Яе, паводле каналу, давезлі да канцэртнай залі «Крокус Сіці Хол» каля самай Масквы, перасадзілі ў іншую машыну.
Паліцыянтам удалося вызваліць пацярпелую на 111-м км дарогі «М4 Дон». Выкрадальнікамі, як сцвярджаецца, аказаліся 26-гадовы і 37-гадовы жыхары Беларусі.
Што праўда, адзіная крыніца, дзе ўдалося знайсці інфармацыю пра здарэнне – «Рен ТВ». Таму, хочаце – верце, хочаце – не.
«Cмерць Амерыцы і Ізраілю» – пад такія заклікі прыняў прысягу Масуд Пезешкіян
Новы прэзідэнт Ірану заступіў на пасаду пасля смерці Ібрахіма Раісы, які разбіўся на верталёце 19 траўня.
У сваёй прамове Масуд заявіў, што хоча палепшыць сувязі з замежнымі краінамі і аслабіць абмежаванні свабодаў. Расею ён назваў «каштоўным хаўруснікам», а таксама выказаў «імкненні да міру для расейцаў і ўкраінцаў». ЗША ён абвінаваціў у дапамозе «ізраільскімі злачынствамі ў Газе».
На цырымоніі прысутнічалі лідары ХАМАС і «Ісламскага джыхаду», а таксама прадстаўнікі «Хезбалы».
Сын Яўгенія Прыгожына ўзначаліў кампанію ў Беларусі
Экс-старшыня ПВК Вагнэра кіраваў беларускім ТАА «Канкорд Менеджмент і Кансалтынг». Цяпер кіраўніком кампаніі стаў ягоны сын Павел.
Фірма была зарэгістраваная ў вёсцы Цэль Магілёўскі аблвыканкам за месяц да загадкавай смерці Прыгожына. На той момант 100 % кампаніі належалі холдынгу «Конкорд», якая вядомая рэстарацыямі, пастаўкамі харчавання і так званай «фабрыкай троляў».
Нагадваем, 23 жніўня ў Цвярской вобласці Расеі разбіўся бізнес-джэт Прыгожына, які ляцеў з Масквы ў Санкт-Пецярбург. Усе загінулі. На думку ISW, самалёт загадаў збіць асабіста Пуцін.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺Латушка: Лукашэнка гандлюе Крыгерам. Чаго хоча наўзамен?
Асуджанага на смяротнае пакаранне Рыка Крыгера – памілавалі. Паралельна з гэтым у Расеі сталі «знікаць» вядомыя палітвязні. Павел Латушка не выключае, што гэтыя падзеі звязаныя.
🔺Венесуэла зрабілася як Беларусь?
Фальсіфікацыі на выбараў, масавыя пратэсты, вусаты аўтакрат і АМАП – паглядзелі, чым падобныя і непадобныя рэакцыі грамадства на вынікі галасавання ў Беларусі і Венесуэлы.
🔺Колькі цяпер каштуюць кватэры ў Беларусі?
Беларускі рынак нерухомасці расце. Нават пры санкцыях, саўдзелу рэжыму ў вайне і падзенню рэальных даходаў. З чым гэта звязана і як змяніліся цэны на квадратныя метры з 2020-ага?
💔 Дзмітрый Данільчык
Затрыманы ў Cлоніме ў жніўні 2023 года першапачаткова на 15 сутак, пасля чаго была ўзбуджаная крымінальная справа.
Суд Дзятлаўскага раёна 30 траўня 2024 года прызнаў яго вінаватым паводле двух артыкулаў і прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на два гады са штрафам у памеры 100 базавых велічынь.
📩 Падтрымайце палітвязня: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1
🦮А вы б хацелі патрапіць да такога тэрапеўта?
Паглядзіце, на гэтага мілага пухнатага супрацоўніка☝️
🤔 Навошта Пуцін запрасіў Лукашэнку ў манастыр?
Разбяром апошнюю сустрэчу ў Вааламе, адкуль мы ўбачылі рэальны выгляд Лукашэнкі (вельмі дрэнны)☝️
❗️ Лукашэнка прыняў рашэнне пра памілаванне Рыка Крыгера
Нагадаем, сёння стала вядома, што грамадзянін Нямеччыны напісаў прашэнне аб памілаванні. Пасля гэтага Лукашэнка нават збіраў адмысловую нараду.
🙅🏻♀️«Не вядзіцеся на правакацыі рэжыму»
Святлана Ціханоўская наведала краму «Кропка» ў Вільні, якую грамілі вандалы, і пракаментавала сітуацыю☝🏻
☝️ Са станцыі метро «Акадэмія навук» выносілі цела дзяўчыны. Верагодна, яна загінула
Раніцай Менскі метрапалітэн паведамляў аб спыненні руху цягнікоў на Маскоўскай лініі. Пра гэта паведамляе «Reform.news» са спасылкай на чытачоў.
❗️ Славенскі тэлеканал N1: «Маштабны абмен зняволенымі паміж Расеяй, ЗША, Германіяй і Беларуссю адбудзецца ў бліжэйшыя гадзіны»
Медыя паведаміла, што ўдзельнікамі абмену будуць асуджаныя ў Славеніі за шпіянаж Ганна і Арцём Дульцавы, затрыманыя ў студзені 2023 года.
Таксама чакаецца, што грамадзяніна Нямеччыны Рыка Крыгера абмяняюць на меркаванага супрацоўніка ФСБ Вадзіма Красікава, асуджанага ў Германіі за забойства палявога камандзіра Зелімхана Хангашвілі.
Яшчэ адным удзельнікам абмену можа быць карэспандэнт The Wall Street Journal Эван Гершковіч.
🎧 20 беларусаў і беларусак узялі ўдзел у агучванні кнігі. Далучыцца мог кожны жадаючы
Больш за 9 месяцаў працы, дзясяткі гадзін запісаў, правак ды мантажу – і вось: кніга «Мальцы выходзяць з-пад кантролю» даступная для праслухоўвання.
Гэта стала магчымым дзякуючы праекту «Народная аўдыёкніга», аўдыёвыдавецтву audiobooks.by і выдавецтву «Скарына».
Слухайце!
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️ Рэжым гатовы разгледзець выдачу Рыко Крыгера Нямеччыне. Тым часам BELPOL даказвае невінаватасць немца
✔️ Іранскія дроны «Шагэд» зноў лёталі над Беларуссю
✔️ Сотні затрыманых: у Венесуэле трываюць пратэсты пасля прэзідэнцкіх выбараў
✔️ Забіты адзін з лідараў «Хамасу» Ісмаіл Ганія
✔️ Кім Чэн Ын на дзіўным транспарце працягвае інспектаваць затопленыя раёны
✔️ Вайсковы ўлік стане абавязковаю ўмоваю для атрымання расейскага грамадзянства
✔️ Беларуская плыўчыха Аліна Змушка не трапіла ў паўфінал Алімпіяды
✔️ У Салігорску пенсіянер гразіўся ўзарваць разлікова-касавы цэнтр
✔️ З першага жніўня ў Беларусі стартуюць продажы новай калекцыі дзелавой вопраткі для школьнікаў
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
❗️ «BELPOL» правёў асабістае расследаванне «тэракту» на чыгунцы. Крыгер не вінаваты
Аб'яднанне былых сілавікоў Беларусі BELPOL знайшло шэраг нестыковак у гісторыі з «тэрактам», які здзейсніў грамадзянін Нямеччыны Рыка Крыгер.
Пачытайце, чаму ў арганізацыі сцвярджаюць, што насамрэч немец не вінаваты і асуджаны на смерць незаконна.
✅ Чытаць праз VPN ❎ Без VPN
🥳 Сёння дзень народзінаў беларуса, які стаў сваім для чылійцаў
Геній, навуковец, філамат ды нацыянальны герой Чылі Ігнат Дамейка нарадзіўся 31 ліпеня 1802 года.
Яго імем названыя від дыназаўра, астэроід, кветка, населеныя пункты і горны ланцуг. Ён знайшоў у Чылі карысныя выкапні, якія абагацілі гэтую краіну.
🤔 Што трымала Дамейку на чужыне і ці ўдалося яму ўсё ж вярнуцца на радзіму, глядзіце ў праграме «Вусы Скарыны» на ютуб-канале «Belsat History».
☝️ «280 чалавек пры публічным хэйце, балатаваліся на 80 неаплочваемых месцаў працы»
❓ Як і для чаго працуе Каардынацыйная Рада?
❓ Чаму новай віцэ-спікерцы КР Стасі Гліннік было крыўдна за Латушку і Азарава?
❓ Які заробак атрымліваюць чальцы КР?
❓ Якія запыты ад беларускага грамадства паступаюць у КР?
Пра гэта Белсат гутарыў з віцэ-спікеркаю Каардынацыйнай Рады Стасяй Гліннік. Пачытайце, што яна адказала.
✅ Чытаць праз VPN ❎ Без VPN
Невядомыя падпалілі машыну экс-міліцыянта, адказнага за масавыя арышты
Адбылося гэта 30 ліпеня ў Навагрудку. Уладальнікам пашкоджанай «Audi 80» зʼяўляецца Віктар Машчар – ідэолаг «Наваградскага заводу газавай апаратуры».
Раней мужчына служыў у міліцыі, але ў 2022 годзе пайшоў у адстаўку. Пасля прызначэння ідэолагам на заводзе, Віктар пачаў выяўляць працоўных, у якіх былі падпіскі на «экстрэмісцкія каналы». Людзей затрымлівалі, а потым звальнялі з працы.
❗️Расейскія дроны зноў заляцелі ў Беларусь
Сёння ноччу 6 шахедаў зайшлі ў беларускую паветраную прастору з тэрыторыі Украіны. На перахоп беспілотнікаў, як сцвярджае «Беларускі Гаюн», падымалі самалёт-знішчальнік.
Паводле кіеўскай адміністрацыі, у ноч на 31 ліпеня адбылася самая масавая атака дронамі на сталіцу Украіны за 2024 год. Былі збітыя больш за 40 расійскіх беспілотнікаў, а сама паветраная атака трывала каля 7 гадзінаў. Магчыма, дроны сутыкнуліся з моцным агнём СПА, таму змянілі маршрут і перайшлі ў паветраную прастору Беларусі. Падрабязней чытайце тут:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💥 #галоўнае за 30 ліпеня
✔️ Лукашэнка вырашыў памілаваць Рыка Крыгера
✔️ Другі «аднарог» у беларускім IT: «Flo» ацанілі ў мільярд долараў
✔️ Зяленскі праінспектаваў мяжу з Беларуссю
✔️ Сёння ноччу чакаем самы багаты зарапад у паўночных шыротах
✔️ У Літве распачалі расследаванне атакі на краму былога беларускага палітвязня
#рэпрэсіі Асноўнае за 30 ліпеня
🔻 АМАПаўцы затрымалі ўдзельнікаў гідрабольнага клуба з Слуцку за розыгрыш з пераапрананнем
🔻 Палітвязня Юрыя Зянковіча будуць судзіць у трэці раз
🔻 Затрымалі адміністратарку чата «Беларусы ў ЗША»
🔻 У Магілёве звальняюць «нафтавікоў». У 2020 яны падпісваліся за незалежных кандыдатаў
🔻 У Гродне завочна судзяць журналіста і праваабаронцу Уладзіміра Хільмановіча
📺 Беларус прывозіць з гарачых кропак дакументальныя фільмы
Сяргей Марчык аб’ездзіў большасць ваенных канфліктаў і рэвалюцыяў апошняга часу: Сірыя, Ірак, Украіна, Венесуэла, Турэцкі Курдыстан, Арменія, Малдова і, вядома, Беларусь. Вынікамі паездак Сяргея сталі дакументальныя фільмы. Што прыцягвае рэжысёра на вайне?
Глядзіце ў нашай праграме Tok Dok.
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Беларусь трапіла ў спіс краінаў-спонсараў гандлю людзьмі
🔸Лукашэнка сабраў цэлую нараду, каб вырашыць, што рабіць з Рыка Крыгерам і ў выніку памілаваў яго
🔸Па ініцыятыве расейскага боку адбылася тэлефонная размова паміж Лукашэнкам і кіраўніком «Раснафты» Ігарам Сечыным
🔸Паслявыбарчыя пратэсты ў Венесуэле
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/Az_AWgAQths
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
❗️ У Літве распачатае расследаванне праз атаку на краму былога беларускага палітвязня
«Па факце знішчэння або пашкоджання маёмасці пачата папярэдняе расследаванне»,
«Насупраць нас ёсць рэстаран, у іх ёсць камера звонку, і там відаць, што чалавек разбівае Шкло і потым фоткае. Выглядае, як замоўленая правакацыя»,
🇻🇪На прэзідэнцкіх выбарах у Венесуэле Нікаляс Мадура пайшоў шляхам Лукашэнкі?
Як 12,5 % маглі ператварыцца ў «элегантную перамогу», расказваем у нашым відэа☝🏻
🇻🇪 Чарговая «перамога» Мадуры прывяла да масавых пратэстаў
Як у гэтыя часы выглядаюць гарады Венесуэлы, глядзіце ў відэа.