👨🎨 «Я пафарбаваў у чырвоны колер тачку, апрануў нацыянальную кашулю, вянок з васільком, белыя пальчаткі. Гной узяў у майго суседа Валодзі, які трымае карову»
25 гадоў таму мастак Алесь Пушкін зрабіў свой самы вядомы перформанс пад адміністрацыяй Лукашэнкі. Вось як творца прыгадваў тагачасныя падзеі:
«На гной паклаў партрэт Лукашэнкі, дэвальваваныя грошы, кайданкі, каланіяльную сімволіку. Забыўся толькі пакласці туды ягоную Канстытуцыю 1996 года»,
🏆 Рэкорд: у чэрвені ў Беларусі пабудавалі самую вялікую з пачатку года колькасць кватэр
Больш за ўсё новых квадратаў з'явілася ў Менскай вобласці. Менш за ўсё – у Віцебскай. Пры гэтым траціна ўсяго новабудаў знаходзіцца ў даволі незвычайных месцах. Дзе? Чытайце ў нашым матэрыяле.
✅ Чытаць праз VPN ❎ Без VPN
💥 #галоўнае за 20 ліпеня
▫️8 гадоў таму загінуў Павел Шарамет.
▫️У Беларусі не хапае 164 тысячы працаўнікоў.
▫️30 гадоў таму Лукашэнка афіцыйна стаў прэзідэнтам Беларусі.
▫️Яшчэ адзін рэйтынг, у якім Беларусь апошняя. Ён — прэзідэнтцкі.
▫️Польскія спецслужбы высветлілі асобу меркаванага забойцы салдата на беларускай мяжы.
▫️Суд у Беларусі прыгаварыў вайсковага доктара з Нямеччыны, да смяротнага пакарання.
🤔Санкцыі не працуюць? Бізнесмен Лукашэнкі спакойна набывае для Расеі самыя люксавыя еўрапейскія машыны
«Lamborghini», «Porsche», «Mercedes» і «Bentley» на мільёны долараў прыязджаюць з Літвы і Латвіі чыгункай у Беларусь. Паводле выдання @motolkohelp, за такімі схемамі стаіць «гаманец Лукашэнкі» Аляксей Алексін – у дакументах ён лічыць атрымальнікам грузаў.
Паведамляецца, што цяпер машыны стаяць у Воршы і далей мелі быць пастаўленыя ў Расею.
Дарэчы, зусім нядаўна Латвія і Літва ўвялі забароны на ўезд у Еўразвяз машынаў на беларускіх нумарах. Тады балтыйскія краіны абгрунтавалі гэта санкцыямі. Тым часам, рэжым Лукашэнкі гэтыя санкцыі паспяхова абыходзіць.
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸МЗС Нямеччыны змагаецца за лёс свайго грамадзяніна, асуджанага на смерць у Беларусі.
🔸Польскія службы высветлілі асобу забойсцу польскага вайскоўца на мяжы з Беларуссю.
🔸Бактэрыю халеры выявілі ў адным з вадаёмаў Менку.
🔸8 гадоў са смерці Паўла Шарамета.
🔸55 гадоў пасля таго, як чалавек ступіў на Месяц.
https://www.youtube.com/watch?v=JuJu9xRlbD0
🎸 🎧 Фестываль, які выхаваў некалькі пакаленняў беларусаў: чаму скончылася эпоха «Басовішча»
Як фэст эвалюцыянаваў на фоне грамадска-палітычных зменаў у Беларусі і Польшчы?
Глядзіце наш фільм прысвечаны слыннаму беларускаму фестывалю «Басовішча» на youtube-канале Белсат DOC.
☝️Дырэктар «Белсату» пракаментаваў артыкул «Onet», у якім кіраўніцтва нашага тэлеканалу абвінавачваюць у перавышэнні паўнамоцтваў
«Я, Аляксей Дзікавіцкі, в. а. дырэктара «Белсат TV», з усёй адказнасцю заяўляю, што апісаныя ў артыкуле «Onet» «Onet ujawnia. Ponad 200 umów telewizji Biełsat ze spółką zarejestrowaną w prywatnym mieszkaniu» нібыта «злоўжыванні» ёсць няпраўдай і паклёпам. Аўтар артыкулу нават не зацікавіўся, як гэтага вымагаюць элементарныя журналісцкія правілы, ані маім каментаром, ані каментарамі іншых асобаў, чые прозвішчы пададзеныя ў матэрыяле» – напісаў Аляксей Дзікавіцкі ў сваіх сацсетках.
✅Чытаць праз VPN ❎Чытаць без VPN
🫠 Не, гэта не нейкі фестываль (хаця падобна)
Гэта памежны пераход у Берасці, дзе людзі самі ствараюць вакол сябе атмасферу, каб хутчэй прайшоў час чакання ў чарзе.
Чылаўт-зоны, забаўкі, шпацыры... карацей, глядзіце самі.
🤔 Яшчэ адзін рэйтынг, у якім Беларусь апошняя
Калі б сярод краінаў-суседак быў створаны рэйтынг колькасць прэзідэнтаў за часы незалежнасці – Беларусь заняла б у ім апошняе месца. Бо нашай краінай вось ужо 30 год гвалтоўна кіруе адзін і той жа чалавек. А як у іншых? Пачытайце ў нашым адмысловым матэрыяле.
✅ Чытаць праз VPN
❗️ Чат-бот Белсату часова не прымае паведамленні
Мы імкнемся як найхутчэй развязаць праблему і абавязкова паведамім вам, калі бот зноў пачне працаваць. А пакуль скіроўваць свае паведамленні можна на паштовую скрыню belsat.eu@gmail.com.
😮 Беларусь працягвае ў антырэкорды: 164 тысячы працаўнікоў не стае на вакантных працоўных месцах
У канцы траўня ў беларускім банку вакансіяў было 154 тысячы месцы, у канцы сакавіка – 141 тысяча. Толькі за апошні тыдзень з’явілася амаль 16 тысяч вакансіяў, за месяц – звыш 69 тысяч.
Вішанька на гэтым торце: на 164 тысячы вакансіяў на сайце Службы занятасці прыпадае толькі 12,9 тысячы рэзюмэ.
☀️ Добры дзень усім, хто пачынае яго разам з Белсатам! Трымайце самыя цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:
🗞 Навошта Беларусь і Кітай ладзілі антытэрарыстычныя вучэнні?
Перыядычнасць вучэнняў (пятыя за 13 гадоў і першыя за апошнія 6 гадоў), іх падкрэслена малыя маштабы і геаграфічная аддаленасць дзвюх краінаў паказваюць на тое, што насамрэч падзея мела пераважна сімвалічнае, палітычнае значэнне.
🗞 Ад Чэчкі да Шмыта: хто бяжыць у Беларусь
Такога «падарунку», як Шмыт, прапаганда чакала даўно, тым не менш польскі суддзя – далёка не адзіны, хто перабег у Беларусь у апошнія гады. Сабралі найбольш яскравыя выпадкі ўцёкаў замежнікаў.
🗞 «Трактаванне на нацыянальным узроўні». Чаму краіны Балтыі забаранілі беларусам уезд аўтамі?
Латвія, Літва і Эстонія забаранілі ўезд на сваю тэрыторыю легкавых аўтамабіляў, зарэгістраваных у Беларусі, спасылаючыся на апошні санкцыйны пакет супраць Менску. Аднак адпаведная пастанова не абавязвае краіны ЕЗ уводзіць гэтую забарону, а толькі дае такое права.
#штопачытаць
💔 Андрэй Валахановіч
Верагодна быў затрыманы ў верасні 2023 года. Прычына – чат, у якім яны з сябрамі абмяркоўвалі розныя падзеі.
Суд над мужчынам пачаўся 7 чэрвеня 2024 года ў Менгарсудзе. Працэс вядзе суддзя Любоў Сімахіна.
📩 Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Менскі раён, Менская вобласць
#рэпрэсіі Асноўнае за 19 ліпеня
🔻 У Беларусі да смяротнага пакарання прысудзілі грамадзяніна Нямеччыны
🔻 Затрыманыя маці і цётка палітвязня Аляксандра Францкевіча
🔻 Сілавікі затрымалі жыхара Гродна, які вярнуўся з Нідэрландаў у Беларусь
🔻 У Менску будуць судзіць канцэртнага фатографа і музыканта Дзмітрыя Сочыўка
У Сляпянскай воднай сістэме Партызанскага раёну Менску знойдзеная бактэрыя халеры
Па інфармацыі нашай крыніцы, адпаведная інфармацыя распаўсюджваецца ў чатах сталічных паліклінік. Бактэрыя халеры выклікаць дыярэю і ваніты, хуткае абязводжванне, тэмпературу, болі жывата, галаўны боль. Пра такія выпадкі раяць абавязкова паведамляць на прыёме ў лекара.
За час існавання чалавецтва было зафіксавана як найменш сем эпідэміяў халеры. Цяпер жа гэтае захворванне не з'яўляецца небяспечным, а ўспышкі халеры фіксуюцца ў бедных краінах і краінах, якія знаходзяцца на шляху развіцця.
😯 Усё, цяпер дыван-самалёт гэта не проста казка
Прафесійны пілот так захапіўся гісторыяй Аладзіна, што сам паляцеў на дыване-самалёце.
Паглядзіце, як гэта крута выглядае!
☀️ Добры дзень усім, хто пачынае яго разам з Белсатам! Трымайце самыя цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:
🗞 Беларусы ў Польшчы просяць Анджэя Дуду адмяніць апастыль для беларускіх дыпломаў і атэстатаў
Аўтары петыцыі тлумачаць, што шмат беларусаў, якія ўцяклі з радзімы ад палітычнага пераследу, не могуць зрабіць апастыль на сваіх атэстатах ці дыпломах, бо не маюць магчымасці вярнуцца ў Беларусь дзеля гэтай працэдуры – там ім пагражае затрыманне і турма.
🗞 МЗС Беларусі і Нямеччыны вядуць кансультацыі паводле справы асуджанага да смяротнага пакарання Рыка Крыгера
Беларусь прапанавала «канкрэтныя развязанні адносна варыянтаў развіцця сітуацыі», з улікам просьбы МЗС Нямеччыны. Што за развязанні, не ўдакладняецца.
🗞 З’явілася відэа люксавых машынаў, што завезлі з Латвіі і Літвы ў абыход санкцыяў
У Беларусь паставілі «Lamborghini», «Porsche», «Mercedes» і «Bentley» на мільёны долараў.
#штопачытаць
У Беларусі цяпер такая спякота, што буслы купаюцца разам з людзьмі
Паглядзіце, як гэты міла выглядае!
❌Першы ў Беларусі паводле артыкулу за «Наёмніцтва» прысудзілі грамадзяніну Нямеччыны
Суд у Беларусі прыгаварыў Рыка Крыгера, вайсковага доктара з Нямеччыны, да смяротнага пакарання.
За што Рыка Крыгера так жорстка пакаралі і што вядома пра яго? Глядзіце ў нашым відэа👆
💥 «Белсат» па-беларуску – у Google News
🙌 Калі для вас гэта бяспечна, далучайцеся падпісвайцеся, гэта дапаможа ў тым ліку і прасоўванню беларускай мовы ў Google
Чым больш падпісчыкаў і падпісчыц, тым больш бачны наш кантэнт.
Дарэчы, праз Google News наш сайт адкрываецца ў Беларусі 👇🏻
✅ Падпісацца тут
🤔 Беларускі рэжысёр Максім Швед: «насамрэч хацеў бы займацца чайным грыбам, а не кіно»
Пачытайце цікавую гутарку з рэжысёрам пра стан беларускага кіно, запатрабаванасць дакументалістыкі і пра тое, чаму беларускае кіно не паглядзіш на ноч.
✅Чытаць праз VPN ❎Чытаць без VPN
☝️Польскія спецслужбы высветлілі асобу меркаванага забойцы салдата на беларускай мяжы
Падазраваны застаецца на тэрыторыі Беларусі, але можа эвакуявацца ў Сірыю.
Афіцыйна аб выяўленні падазраванага Польшча не казала, журналісты даведаліся пра гэта праз неафіцыйныя каналы. Імя і знешнасць падазраванага не раскрываюць. Раней паведамлялася, што праваахоўныя органы Польшчы маюць запісы, на якіх відаць забойцу жаўнера.
Падазраванага ідэнтыфікавалі з запісаў, а таксама дзякуючы допытам мігрантаў, якія ўжо трапілі на тэрыторыю Польшчы, і інфарматараў з ліку мігрантаў на тэрыторыі Беларусі.
☝️ Беларусаў заклікалі не хадзіць у лес найбліжэйшыя тыдні
І не толькі праз спёку, але і праз разбіранне ветралому пасля ўрагану.
На момант публікацыі хадзіць у лес не забаронена: Міністэрства лясной гаспадаркі толькі абмежавала наведванне лясоў у некаторых раёнах, пераважна на захадзе Беларусі.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
Роўна 30 гадоў таму Лукашэнка афіцыйна стаў прэзідэнтам Беларусі
20 ліпеня 1994-га прайшла першая інаўгурацыя Лукашэнкі. А 4 гады таму адбылася апошняя таемная каранацыя інаўгурацыя.
А ці ўсе памятаюць колькі іх усяго было і ў якой атмасферы адбываліся?
Мы вырашылі згадаць, колькі іх было, і паглядзець, як змяніўся дыктатар за гэты час👆
🕯 Павел Шарамет загінуў раніцай 20 ліпеня 2016 года ў Кіеве
Яго лёс - гэта драматычны лёс трох краін, у якіх ён працаваў - Расеі, Украіны і Беларусі
💥 #галоўнае за 19 ліпеня
✔️ Знайшоўся зніклы ў Польшчы беларус – яго збілі і абрабавалі
✔️ Інтэрпол выкрасліў Андрэя Гнёта са свайго «чырвонага спісу»
✔️ Ватыкан прызначыў новага біскупа для Беларусі
✔️ Індыя збіраецца здымаць у Беларусі фільмы для Балівуду
✔️ Святлана Ціханоўская правяла перамовы з прэм'ер-міністрам Вугоршчыны Віктарам Орбанам
✔️ У «Windows» – глабальны збой. Падобна, яго выклікала няўдалае абнаўленне старонняга антывірусу
🤖 Тэхнаапакаліпсіс сёння
Глабальны збой у сістэме «Windows» спыніў сёння палову свету 🤯
🤔 Беларусь пашырае бязвіз – і дражніць Маскву?
Цяпер у Беларусь без дазволу змогуць уехаць грамадзяне яшчэ 35-ці дзяржаваў ☝️
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Нікарагуа і іншыя краіны далёкай дугі. Што са свайго турнэ ўдалося прывезці Раману Галоўчанку?
🔸 Пракуратура Польшчы расследуе злачынства ў дачыненні палітыка Паўла Латушкі
🔸 Грамадзяніна Нямеччыны прысудзілі ў Беларусі да расстрэлу
🔸 Беларусы замежжа стварылі новую краундфандынгавую платформу Gronka
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/dezIIMVv7BQ
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!