☕️ Добры дзень, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы, каб пачытаць раніцою:
🔺У інтэрнэце абʼявілі «кошт за жыццё» Паўла Латушкі
Праз VPN
Кіраўнік НАУ перыядычна атрымлівае пагрозы расправаю, але цяпер зʼявіўся і пошук забойцы за ганарар. Спыталі Паўла Латушку пра такую дзіўную абвестку.
🔺Найлепшая гульня 2023 года перакладзена на беларускую
Праз VPN
Гульню «Baldur’s Gate 3», якая стала хітом мінулага году, цалкам пераклалі на мову. І ўсяго за два дні! Сам аўтар прызнаўся, што такіх перакладаў яшчэ не рабілі.
🔺Заведзена першая справа за «адмаўленне генацыду»
Праз VPN
У Беларусі зʼявілася першая «крыміналка» паводле артыкулу «Адмаўленне генацыду беларускага народу». Распавядаем, за што менавіта хочуць асудзіць.
#штопачытаць
☝️ У лютым 2024 года Расея зазнала самыя высокія сярэднядзённыя страты з пачатку вайны
Паводле брытанскай выведкі, у лютым 2024 года страты расейскай арміі ва Украіне ў сярэднім складалі 983 асобы за содні:
Рост сярэднядзённага паказніка стратаў адлюстроўвае прыхільнасць Расеі да масаванай вайны на знясіленне. Хоць гэта і дорага каштуе з пункту гледжання чалавечых жыццяў
❤️ Дзень Волі адзначаць беларусы і беларускі ў дзясятках гарадоў па ўсім свеце
Беларусы Беластоку, што ў Польшчы, ужо анансавалі акцыі і святочны канцэрт. З удзелам гістарычнага клубу рэканструкцыі «Invictus 1863». І гэта яшчэ не ўсё, распавёў «Белсату» прадстаўнік аргкамітэту па святкаванні Дня Волі ў Беластоку Ян Абадоўскі.
😮 У Беластоку па розных падліках жыве болей за 10 тысяч беларусаў.
❓ А што плануецца ў вашым горадзе?
Раскажыце нам у чат-бот @BelsatBot, а мы складзем агульны спіс-мапу, каб кожны і кожная маглі зарыентавацца і вырашыць, дзе хочацца адсвяткаваць сёлетні Дзень Волі.
❗️ Каб шукалі забойцу за ганарар - гэта бадай, нешта новае
У даркнэце размясцілі абвестку, датычную Паўла Латушкі
Даркнэт – нябачная для пошукавых сістэмаў сетка, праз якую злучаюцца асобы, якія маюць прычыны схавацца. Скажам, кібервыведнікі, тэрарысты, педафілы і злачынцы ў галіне інфармацыйных тэхналогіяў.
Падрабязней:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🕯 Сёння гадавіна смерці беларускага ваяра Іллі «Літвіна»
Ілля Хрэнаў з пазыўным «Літвін» стаўся першай стратай сярод беларускіх добраахвотнікаў. Ён загінуў абараняючы Бучу ў першыя тыдні поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну. Падчас бою Ілля атрымаў раненне, яму зрабілі аперацыю, аднак выратаваць не змаглі.
Развітацца з ім удалося не адразу – толькі пасля таго як ваколіцы ўкраінскай сталіцы вызвалілі ад расейцаў.
☝️ Ілля пасмяротна ўзнагароджаны медалём «За абарону Бучы». У ягоны гонар названы адзін з батальёнаў палка Каліноўскага. Таксама ягонае імя носіць адна з вуліц у Бучы.
Як загінуў беларус, што бараніў Бучу, глядзіце ПА СПАСЫЛЦЫ 🎞
🙌 36 арганізацыяў запатрабавалі вызвалення палітзняволеных праваабаронцаў ПЦ «Вясна»
Год таму лаўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, віцэ-прэзідэнт FIDH Валянцін Стэфановіч і юрыст «Вясны» Уладзімір Лабковіч па сфабрыкаваных абвінавачваннях былі асуджаныя да 10, 9 і 7 гадоў зняволення адпаведна.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#рэпрэсіі
🔠🔠🔠🅰️🔠 Двойчы асабіста ўганараваны «экстрэмізмам» праект «Хай так» рвецца ў вашу стужку
Пачнем з заяваў мужчыны з вусамі, які называе сябе прэзідэнтам Беларусі. Ён расказаў, як польскія і амерыканскія выведкі рыхтуюць маштабную правакацыю, але як заўсёды нешта пайшло не так 😁
Глядзіце новае выданне сатырычнага праекту «Хай так TV» на YouTube-канале «Белсат LIFE» 🎞
#штопаглядзець
💁 Прысабечылі і выставілі на аўцыён
Улады Беларусі прысабечылі прыватную электрападстанцыю, што належала брытанцам. Суд прызнаў несапраўднай дзяржрэгістрацыю і права ўласнасці кампаніі «Салар Лэнд», якая была заказчыкам сонечнай электрастанцыі ў Чэрыкаўскім раёне.
Цяпер яе прадаюць. Стартавая цана – Br79,5 млн (у пераліку – амаль $25 млн). Акрамя таго, арганізатары гандляванняў нагадваюць, што сонечныя панэлі нельга вывезці за мяжу.
🥺 Спадарыня Алена – настаўніца з сяла Міраполле, за кіламетр ад якога праходзіць мяжа з Расеяй
З-за сталых абстрэлаў ёй даводзіцца весці заняткі проста са склепа:
У нас з бацькамі ёсць такая дамоўленасць: калі ідзе абстрэл, то яны кажуць, што недзе там шумна, адключаюцца і ідуць у хованку. Гэта трэба глядзець на вочы гэтых дзяцей, якія гэта спалоханыя дзеці, гэтыя вочкі…
🔥 Відэагульню па-беларуску хочаце?
Беларус пад нікнэймам Zmiecer апублікаваў 1 сакавіка поўны пераклад тэкстаў відэагульні «Baldur’s Gate 3» на беларускую мову.
«Baldurʼs Gate 3», кажа Zmiecer, гэта вялікая і высокабюджэтная гульня, якая запусціцца толькі на моцных камп’ютарах ці новых кансолях – і яму проста стала цікава, ці можна перакласці менавіта такую гульню з дапамогай нейрасетак. Маўляў, раз такога няма, давайце паспрабуем.
Падрабязней 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#штопачытаць
🇺🇦 «Іх знайшлі ў моцных абдымках». Лік ахвяраў расейскай атакі на Адэсу вырас да 10
Пад заваламі ў Адэсе знайшлі целы немаўляці і маці. Жанчына спрабавала ўратаваць дзіця, намагалася затуліць сабою. Іх знайшлі ў моцных абдымках.
🕯 Сярод загінулых таксама яшчэ двое дзяцей - трохгадовы і чатырохмесячны хлопчыкі. У Адэсе і вобласці сёння дзень жалобы.
Наш фотакарэспандэнт Аляксандр Зяньковіч пабываў на месцы трагедыі 📷
💬 «Вярнуцца ў Беларусь думкі ніколі не ўзнікала»
Ала Пеўзнер разам з сям'ёй яшчэ 35 гадоў таму пастанавіла з'ехаць з Беларусі ў Ізраіль.
Расказвае, што распрадалі ўсё, што было магчымым, нават гузікі і цвікі на рынку. Пакінулі дзяржаве дзве не прыватызаваныя кватэры, грамадзянства, стаж, чарнобыльскія ільготы.
Пасля ўсіх выдаткаў заставалася толькі $22 на ўсю вялікую сям’ю. Чытайце размову з Алаю ў нашым артыкуле 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#штопачытаць
🐼 Кітай працягвае панда-дыпламатыю з ЗША ды Еўропай
У Паднябёснай заявілі, што дасягнулі пагаднення з заапаркамі аб новай адпраўцы пандаў у ЗША і Еўропу.
🤝 Такім чынам Кітай наладжвае адносіны з іншымі дзяржавамі з 1940-х гадоў. Краіны атрымліваюць ад КНР пандаў, як сімвал дружалюбнай дыпламатыі паміж дзвюма краінамі. Пры тым заапаркі, якія атрымліваюць у падарунак пандаў з Кітая, плацяць штогадовую плату за ўтрыманне мядзведзяў.
Аднак у 2023 годзе Кітай адазваў жывёлінаў з заапаркаў Брытаніі ды ЗША.
💥 #галоўнае за 2 сакавіка
✔️ Беларуска, якая памерла ў шпіталі пасля нападу і згвалтавання, будзе пахаваная ў Варшаве
✔️ Смерць беларускі ўжо выклікала дыскусіі наконт узмацнення адказнасці за сэксуальны гвалт у польскім заканадаўстве
✔️ У Адэсе абвалілася частка жылога шматпавярховіка пасля ранішняй атакі дронаў. З-пад завалаў дасталі семярых загінулых, лічба ахвяраў можа вырасці
✔️ На факультэтах БДУ стварылі адмысловыя камісіі, якія будуць займацца рэпрэсіямі выкладчыкаў
✔️ Супрацоўнік Мазырскага НПЗ скончыў жыццё самагубствам, бо на яго завялі крымінальную справу за крадзёж паліва
✔️ Вольга Гарбунова стала лаўрэаткаю прэміі Дзярждэпу ЗША
#рэпрэсіі:
▫️У Гомлі асудзілі галоўнага інжынера прадпрыемства «Мілкавіта», бо ён нібыта фінансаваў «экстрэмізм»
▫️За «здраду дзяржаве» будуць судзіць нарадзінца Жабінкі, які доўга жыў і Польшчы і нават атрымаў грамадзянства гэтай краіны. Улетку 2022 года ён вярнуўся ў Беларусь і быў затрыманы
▫️Неўзабаве пачнецца разгляд справы супраць журналіста Ігара Карнея. Яму «шыюць» удзел у «экстрэмісцкім фармаванні»
😳 «Я літоўскую мову ўвогуле не паважаю. У мяне ёсць дазвол на жыхарства, але мова мне не патрэбная»
Беларус, які жыве ў Літве з 2019 года, у відэа заявіў, што яму не падабаецца Літва, яе законы, улада, кошты, і што ён прынцыпова не вучыць літоўскую мову, бо яна не прыгожая і увогуле яму не патрэбная.
Пазней ён выбачыўся, а дзяўчына, якая запісала інтэрв'ю выдаліла відэа.
Аднак хлопцам ужо зацікавіўся дэпартаменту міграцыі Літвы і распачаў у дачыненні да беларуса расследаванне
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💥 #галоўнае за 3 сакавіка
🔸 Дзень памяці Францішка Аляхновіча. 80 гадоў таму ў гэты дзень ён быў застрэлены;
🔸 Сёння гадавіна смерці беларускага ваяра Іллі «Літвіна»;
🔸 Беларус пераклаў на беларускую тэксты відэагульні «Baldur’s Gate 3»;
🔸 Сёння адзначаецца Міжнародны дзень пісьменніка. Віншуем нашых шаноўных!
🔸 У Нацыянальнай галерэі мастацтваў ЗША выправілі подпіс да карціны беларускага мастака Хаіма Суціна. Раней было пазначана, што ён паходзіць з Расеі;
🔸 Беларусь у 5–6 разоў падняла для расейцаў цану на запчасткі для «Градаў»;
🔸Лік ахвяраў расейскай атакі на Адэсу вырас да 10. Вынікі 739-х содняў поўнамаштабнай вайны ва Украіне;
🔸 Еменскія хусіты патапілі брытанскі сухагруз і абяцаюць новыя атакі;
#рэпрэсіі
🔹 МУС Беларусі заявіла пра першую справу за «адмаўленне генацыду»;
🔹 Год таму вынеслі прысуд лаўрэату Нобэлеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму, віцэ-прэзідэнту FIDH Валянціну Стэфановічу і юрысту «Вясны» Уладзіміру Лабковічу
🔻 На трэці дзень пасля пахавання Навальнага - вялізная чарга людзей, каб ушанаваць памяць палітыка
Чарга з людзей, якія хацелі ўскласці кветкі на магілу палітыка, расцягнулася прыкладна на 600 метраў
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📷 Пратэст на дрэвах у Нямеччыне і пратэст фермераў у Польшчы
А таксама развітанне з палітыкам Аляксеем Навальным у Расеі і 24-гадзінны страйк у Грэцыі – сабралі галоўныя падзеі тыдня ў фотаздымках.
🥳 Сёння адзначаецца Міжнародны дзень пісьменніка
Гэта свята бярэ пачатак з 1986 года, калі на міжнародным кангрэсе ПЭН-клубу ў Лондане было прынятае рашэнне абвесіць 3 сакавіка Днём пісьменніка. Першапачатковай мэтай было змаганне супраць фальсіфікацыі і хлусні ў друку
🙌 Наша сучасная літаратура жыве хутчэй насуперак усім перашкодам. І яшчэ як жыве, варта прызнаць. Віншуем нашых шаноўных пісьменнікаў і пісьменніц, выдавецтвы, ініцыятывы, якія робяць усё магчымае, каб дапамагчы беларускай літаратуры развівацца, а нам - мець магчымасць атрымаць кнігі сваіх аўтараў і аўтарак на сваёй мове
📚 Вось тут можна знайсці падборку найбольш важных беларускіх кніг 2023 году. А вось тут – дзе шукаць беларускія кнігі за мяжою.
📖 А таксама зрабілі для вас падборку рэсурсаў, дзе можна сачыць за навінамі беларускай літаратуры (калі штосьці забыліся, дадавайце ў каментары):
📌 bellit.info Усё пра беларускую літаратуру;
📌 bellit.store Сайт з рэцэнзіямі на беларускія кнігі;
📌 @bel_audiobooks Усё пра беларускія аўдыёкнігі;
📌 @litarchiu Гісторыя беларускай літаратуры, фотаздымкі, архіўныя дакументы, рарытэтныя выданні, відэа- і аўдыёматэрыялы;
📌 @chadanovic Андрэй Хадановіч пра сусветную літаратуру і Беларусь;
📌 @PENBelarus Беларускі ПЭН;
📌 Кніжны Хома Блог беларускамоўнага хамяка пра белліт (яшчэ і з годнымі літаратурнымі мемамі);
📌 Exlibris Мікрамедыя пра літаратуру ў часы апакаліпсісу;
Гэта далёка не поўны спіс, бо існуе безліч асабістых блогаў, дзе людзі дзеляцца сваімі ўласнымі рэкамендацыямі і навінамі літаратуры
#штопачытаць
💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоў «Тыдзень»
У сённяшнім выданні:
🔸 Лукашэнка-2025, Лукашэнка-2030? Якія варыянты пакідае сабе рэжым на бліжэйшую пяцігодку
🔸 Развітанне з апошнім рэальным апанентам Пуціна. Ці Навальная можа ўзняць сцяг мужа?
🔸 Што адбываецца з беларускімі каманднымі відамі спорту?
🔸 Чаму катастрофа з грамадзянскай авіяцыяй у РФ – бяда і для Беларусі
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/mj2Az2cQ9-o
🎥 Яго падманам заманілі ў Савецкую Беларусь, а ягоны твор стаў першым у свеце апісаннем жыцця ў канцлагеры з погляду арыштанта
Сёння дзень памяці Францішка Аляхновіча. Беларускі драматург, тэатральны дзеяч, публіцыст, празаік быў застрэлены 3 сакавіка 1944 годзе. У гэты дзень 80 гадоў таму.
📌 Вучыўся ў той жа гімназіі, дзе і Дзяржынскі ды Пілсудскі.
📌 Паставіў у Вільні першы спектакль на беларускай мове. Быў кіраўніком Беларускага савецкага тэатру і Беларускага дзяржаўнага тэатру.
📌 Асуджаны да 10 гадоў катаргі на Салавецкіх астравах за нібыта шпіянаж. Ягоныя творы забаранялі ўлады Расейскай імперыі, СССР, Нямеччыны і Польшчы.
📌 Савецкія ўлады абмянялі Аляхновіча на Тарашкевіча, які быў расстраляны ўжо праз 5 гадоў у Курапатах.
Пра найвядомейшы абмен палітзняволенымі беларусамі, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ ✅ (праз VPN)
🎞 Як Аляхновіча падманам запрасілі ў Савецкую Беларусь і як спрабавалі ўратаваць - у выданні цыклу «Лабірынты»
#штопачытаць #штопаглядзець
😮 Польскія кіроўцы прыкідваюцца беларусамі і ўкраінцамі, каб пазбегнуць штрафу
Кіроўцы пазначаюць, што за стырном быў беларус або ўкраінец. Спраўдзіць гэтыя звесткі польскія службы не могуць, і сапраўдныя парушальнікі пазбягаюць адказнасці, піша «Rzeczpospolita».
Выданне пры гэтым нагадвае, што, калі падман уласніка транспартавага сродку ўдасца даказаць, яму будзе пагражаць да 3 гадоў пазбаўлення волі.
Падрабязней 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🙌 Герой новага выдання «Ваяроў» – Марк, камандзір узвода тэхнічнага забеспячэння палка Каліноўскага
Ён расказаў як працуе мінамётны разлік і як на развалінах хутара пасмажылі яечню. Напрыканцы выдання Марк звярнуўся да беларусаў і беларусак
Глядзіце новае выданне праграмы «Ваяры» на YouTube-канале «Белсат LIFE» 🎞
#штопаглядзець
🤔 Беларусь у 5–6 разоў падняла для расейцаў цану на запчасткі для «Градаў»
Галоўнае ўпраўленне выведкі Мінабароны Украіны раскрыла падрабязнасці перамоваў пра пастаўкі камплектуючых для вытворчасці і рамонту ракетных сістэмаў залпавага агню «Град»:
Спрэчка ўзнікла падчас сустрэчы, калі дэлегацыя «Волатаўта» прэзентавала паперы з разлікамі. Кошт асобных відаў беларускай прадукцыі перавышаў чаканы расейцамі на 500–600%
🙌 Now Belarus. У Нацыянальнай галерэі мастацтваў ЗША выправілі подпіс да карціны Хаіма Суціна
Гаворка пра карціну «Партрэт хлопчыка». Раней мастак быў пазначаны як расеец, а дакладней «нарадзіўся ў Расеі». Наш зямляк пераважна працаваў у Францыі.
Пра змены паведамляе Дзяніс Баранаў на старонках сацсетак:
Я пакінуў водгук аб гэтым не думаючы, што гэта будзе мець значэнне. Вы можаце толькі ўявіць маё здзіўленне, калі адна з куратараў адказала праз тыдзень і сказала мне, што яна будзе сачыць за тым, каб этыкетка была абноўлена ў адпаведнасці з бягучым каталогам. Сёння я быў у раёне і вырашыў праверыць
☝️ Першая справа за «адмаўленне генацыду беларускага народу»
Паводле версіі Следчага камітэту, фігурант справы, 54-гадовы мянчук, з лістапада 2021 года публікаваў у групе допісы пра гісторыю.
💁 Заадно мужчыну абвінавацілі ў «актыўным удзеле ў вулічных буянствах» і «рэгулярных абразах» Лукашэнкі.
Артыкул аб «адмаўленні генацыду» з’явіўся ў Крымінальным кодэксе напачатку 2022 года. Што з ім не так? Чытайце тут 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#штопачытаць
☝️ Расейская прапагандыстка Сіманьян апублікавала 38-хвілінны запіс размовы нямецкіх генералаў
У міністэрстве абароны ФРГ прызналі, што размова праслухоўвалася. Імаверна, расейцы перахапілі інтэрнэт-канферэнцыю афіцэраў 19 лютага, калі яны рыхтаваліся да прамовы міністра абароны Нямеччыны Борыса Пісторыюса аб мэтазгоднасці паставак «Taurus» Украіне.
💬 Канцлер Оляф Шольц заявіў, што ў Берліне расследуюць «вельмі сур’ёзны выцек» інфармацыі. Міністэрства замежных справаў Расеі запатрабавала ад Нямеччыны тлумачэнняў
☕️ Добрай раніцы, паважаныя чытачы!
🎂 У гэты дзень у 1067 годзе ў летапісе «Аповесць мінулых гадоў» ўпершыню згаданая цяперашняя сталіца нашай краіны – Менск.
Ну а мы традыцыйна прынеслі вам ранішняе чытво:
🔺Краіны ЕЗ скарачаюць памер дапамогі ўкраінскім уцекачам
Праз VPN
Усё больш краінаў заяўляюць, што магчымасці ўтрымліваць такую колькасць людзей на працягу нявызначанага часу няма.
🔺У БДУ стварылі камісіі, якія будуць рэпрэсаваць выкладчыкаў
Праз VPN
Камісіі будуць правяраць выкладчыкаў на лаяльнасць да рэжыму і вырашаць, ці працягваць далей кантракт з супрацоўнікам.
🔺У Польшчы хочуць зрабіць больш жорсткім пакаранне за згвалтаванне
Праз VPN
Смерць 25-гадовай беларускі Лізаветы шакавала грамадства. Польскія ўлады плануюць унесці змены ў крымінальны кодэкс.
#штопачытаць
💬 «Удобры поле г*ўном, то не трэба й аграном»
Цяжка ў гэта паверыць, але ў нашага журналіста Змітра Лупача ёсць нешта агульнае з Лукашэнкам − яны абодва скончылі сельскагаспадарчую акадэмію ў Горках.
Праўда, Лукашэнка лічыць, што ён, як вясковы чалавек, і без усялякіх там акадэмій выдатна разбіраецца ў сельскай гаспадарцы. Ды й не толькі ў ёй.
👀 Глядзіце новы выпуск «Фельетонаў Лупача» на нашым канале Белсат LIFE
🪽Людзі не лётаюць як птушкі, але ўжо набліжаюцца да гэтага
Паглядзіце, як у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах праходзілі спаборніцтвы па паветраных гонках у рэактыўных строях!
Прызнайцеся, захацелі сабе такі касцюмчык 😌