Дабрыдзень, шаноўныя!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔸 Фонд «Razam»: адзенне і абутак, якія мы аддавалі бясплатна, перапрадаюць на рынку ў Вільні
Фонд дапамогі беларусам у Літве «Razam» размесціў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку абвестку аб тым, што больш не прымае гуманітарную дапамогу ў выглядзе адзення і абутку.
🔸 У Беларусі зачыняюцца «Табакеркі». Адчыняць праз два дні ці тры тыдні, максімум ‒ месяц
Прынамсі ў двух гарадах Беларусі зачыніліся шапікі «Табакеркі», дзе ў тым ліку ‒ практычна ва ўмовах манаполіі ‒ прадаваліся квіткі на грамадскі транспарт. Гэта выклікала нараканні пасажыраў.
🔸 Піяр, хайп, слоўная эквілібрыстыка: чаму ў Менску загаварылі пра Год беларускай мовы?
Эксперты не чакаюць рэальных захадаў цяперашніх уладаў на карысць роднай мовы.
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 8 кастрычніка
✔️ У Беларусі плануюць павысіць падаткі на багацце, валоданне кватэрай і сабак
✔️ Азаронак стане рэжысёрам дакументальных стужак на «Беларусьфільм»
✔️ 61-гадовая жыхарка Казахстану зачытала трэк Gangsta's Paradise на вяселлі
✔️ Аматар «Гульні тронаў» зладзіў незвычайную выпіску з радзільні для сваёй сям'і
✔️ КР ладзіць акцыі для прафілактыкі раку ў жанчын з кансультацыяй лекара
✔️ Спектакль паводле кнігі Евы Вежнавец выклікаў фурор на тэатральным фэсце ў Польшчы
✔️ З аўтобуса Менск – Варшава на хаду праз вакно спрабаваў выскачыць пасажыр
✔️ Што азначае для беларусаў зніжэнне ліміту на бязмытныя пасылкі
🤔 «Ён (Лукашэнка) хоча з таго ж Пратасевіча зрабіць прапагандысцкага сэлэбрыці»
Парламент сабраўся на восеньскую сесію, падчас якой мусяць прызначыць дату прэзідэнцкіх выбараў. Не чакаючы адмашкі, улады ўжо пачалі актыўную перадвыбарчую кампанію. Каб не паўтарыць памылак 2020 года і забяспечыць сапраўднае падтрыманне – тлумачаць эксперты прычыны мабілізацыі дзяржаўных прапагандыстаў.
👉 Але ці магчыма гэта? Разбіраемся ПА СПАСЫЛЦЫ
📌 Апошнім часам у Беларусі сталі выпускаць на волю палітвязняў
Лукашэнка сцвярджае, што гэта зроблена не пад ціскам. Аднак гістарычны досвед сведчыць пра тое, што аўтарытарныя рэжымы амаль заўсёды ідуць на вызваленне палітвязняў менавіта пад ціскам абставінаў. Яны могуць быць міжнароднымі, унутрыпалітычнымі і эканамічнымі.
👉 ПА СПАСЫЛЦЫ «Белсат» разбірае досвед Беларусі і іншых краінаў.
😱 Мужчына паспрабаваў выбіць з дапамогай малатка ў аўтобусе Менск – Варшава задняе вакно і выскачыць з яго
На шчасце пасажыры хутка зрэагавалі - схапілі спадарожніка за нагу, і трымалі да поўнага спынення аўтобуса.
«Белсат» звярнуўся ў менскі офіс «Ecolines» з просьбаю пракаментаваць інцыдэнт.
👉 Пачытаць адказ ПА СПАСЫЛЦЫ
📌 У Беларусі затрымалі былых партнёраў Дзмітрыя Мазепіна па «Уралкаліі» Яўгена Шавеля і Дзмітрыя Лобяка
Паводле інфармацыі Наша Ніва, пытанні ў беларускіх уладаў з’явіліся да беларускай фірмы «Юрас-Ойл», якая з’яўляецца дылерам прамысловай хіміі і ўгнаенняў. Лобяк і Шавель у ёй - суакцыянеры.
Затрымалі бізнесоўцаў па падатковым артыкуле.
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Яшчэ 45 беларусаў замежжа трапілі пад пераслед рэжыму
✔️Нарвегія спрычынілася да санкцыяў супраць Беларусі
✔️Лукашэнка дазволіў збіваць беспілотнікі з дапамогай зброі не толькі сілавікам
✔️Мінабароны абвясціла збор вайсковаабавязаных
✔️Азаронак асвойвае новую прафесію
✔️Гарадзенцы не могуць набыць квіткі на грамадскі транспарт
✔️Ролік беларуса пра баравікі сабраў у TikTok 2 млн праглядаў
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
❤️ У Каардынацыйнай радзе распрацавалі план дзеянняў для ўмацавання здароўя і фармаванне культуры здаровага ладу жыцця беларусаў
У прыватнасці, з нагоды Сусветнага дня барацьбы з ракам малочных залозаў, які адзначаецца 15 кастрычніка, запланаваны шэраг акцыяў, накіраваных на пашырэнне ведаў пра анкалогію. Таксама можна будзе атрымаць індывідуальныя кансультацыі.
👉 Падрабязней пра акцыі і дзе можна будзе атрымаць кансультацыю, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
😡 Міліцыя хоча пакараць дачнікаў, якія вядуць барацьбу за захаванне возера ў Гомельскім раёне
Што здарылася: мясцовыя ўлады аддалі ў арэнду ТАА «Грын плейс» возера каля вёскі Цыкуны на 15 гадоў. Прыватнік планаваў пабудаваць на беразе дзесяць домікаў рыбака, сауну, спортпляцоўкі і арганізаваць рэкрэацыйнае рыбаводства. Аднак мясцовыя дачнікі выступілі супраць. Мясцовыя хвалююцца, што побач будуць адпачываць шумныя кампаніі, вадаём могуць забрудзіць, а дарогу праз вёску – сапсаваць.
👉 18 жніўня 2024 года прайшла сустрэча ўладальнікаў дачных участкаў і збор подпісаў супраць застройкі. У канцы сустрэчы грамадзяне сталі на беразе, узяліся за рукі і скандавалі «Не арэндзе».
Па звестках выдання Флагшток, пасля гэтай падзеі членаў дачных таварыстваў сталі выклікаць на допыты.
☝️ Удзельнікі сустрэчы хвалююца, што ў міліцыі хочуць аформіць іх дзеянні, як несанкцыянаваны мітынг, і пакараць арганізатараў.
💃🏼Гэтая жанчына - проста маці ўсіх рэпераў
Паглядзіце, як 61-гадовая жыхарка Казахстану зачытала трэк Gangsta's Paradise на вяселлі, і якія падарункі за гэта атрымала.
😊 Хатні гадаванец з будучыні
Паглядзіце, якая мілата!
Але мы, ўсё ж, за сапраўдных жывёлак 😃
📌 У Беларусі супрацоўнікі пракуратуры і следчага камітэта цяпер змогуць збіваць беспілотнікі
Адпаведны ўказ 7 кастрычніка падпісаў Лукашэнка.
Дакумент дае права на прымяненне фізічнай сілы, спецыяльных сродкаў, зброі, баявой і спецыяльнай тэхнікі на ўсе віды беспілотнікаў, уключаючы падводныя і надводныя судны, наземныя апараты і комплексы.
☝️ У адпаведнасці з указам права на прымяненне (выкарыстанне) зброі і спецыяльных сродкаў у дачыненні да беспілотных апаратаў разам з вайскоўцамі (супрацоўнікамі) воінскіх фарміраванняў і органаў унутраных спраў надзеленыя таксама органы пракуратуры, Следчы камітэт, Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз, органы фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях, мытныя органы.
🔹 «Шкадую, што паддаўся на ўгаворы прадстаўнікоў Сейма Літвы і спыніў пратэст»
Беларус Рыгор Алексіевіч, які каля двух тыдняў трымаў галадаванне ў Літве на знак пратэсту супраць дзеянняў мытні, што адмаўлялася перадаць яму ў распараджэнне набыты ім аўтамабіль, аднавіў сваю акцыю ў ЗША.
Не дачакаўшыся адказу літоўскіх уладаў, Алексіевіч вырашыў аднавіць свой пратэст. Праўда, робіць ён цяпер гэта не ў Літве, а ў ЗША — у горадзе Сакрамэнта (Каліфорнія), дзе выйшаў з плакатам выйшаў да мясцовага Капітолія.
👉 Чытаць падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ
😡 «Гэта такая спроба выбіць сродкі з людзей за працэсы, што даўно аплачаныя»
Трэці месяц выпускнікі беларускіх установаў адукацыі спрабуюць сябе ў якасці маладых спецыялістаў. Сёлета пад размеркаванне трапіла больш за 55 тысяч маладзёнаў. Не ўсе з іх даехалі на прызначаныя працоўныя месцы, з чым актыўна пачала змагацца пракуратура.
👉 Што цяпер адбываецца з беларускай сістэмай адукацыі, чытайце ў нашым матэрыяле.
Дабрыдзень, шаноўныя!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔸«Я быў народжаны для кахання, а не для вайны»
Лідар «Голай Манашкі» Фёдар Жывалеўскі – пра альбом «19» і мроі аб Менску.
🔸Разрастанне канфлікту і палонныя, якія не вярнуліся: год вайны Ізраілю з «Хамасам»
Узгадваем ключавыя падзеі за гэты час.
🔸«Гэты спектакль – вяртанне да продкаў»
Спектакль паводле кнігі Евы Вежнавец выклікаў фурор на тэатральным фэсце ў Польшчы.
#штопачытаць
☝️Лукашэнкаўцы арыштавалі бацькоўскую хату выканаўцы абавязкаў дырэктара «Белсату»
Пра гэта Аляксею Дзікавіцкаму стала вядома сёння. Арышт быў накладзены 26 верасня.
Калі на маёмасць чалавека накладаюць арышт, ён не мае магчымасці ёй распараджацца: нельга прадаць, падарыць, абмяняць яе альбо ажыццявіць іншыя падобныя дзеянні.
Хату, якую хочуць забраць лукашэнкаўцы, пабудаваў дзед Аляксея Дзікавіцкага каля 100 гадоў таму ў вёсцы Мястковічы (цяпер Пінскі раён Берасцейскай вобласці).
«Я рос там да школы, адтуль вёз на могілкі дзядоў і бацькоў, гэта самае дарагое для мяне месца. Калісьці дзядуля з бабуляй дазволілі на шмат гадоў вучыцца там дзецям, пакуль у вёсцы будавалі школу», – кажа кіраўнік нашага каналу.
#рэпрэсіі Асноўнае за 8 кастрычніка
🔻 Расследаваць катаванні ў Беларусі цяпер таксама «экстрэмізм»
🔻 Беларус аднавіў свой пратэст супраць нявыдачы яму Літвой набытага аўтаміля
🔻 СК пачаў справы супраць 45 беларусаў за нежаданне «прызнаваць сябе палітычна мёртвымі»
🔻 У Беларусі супрацоўнікі пракуратуры і следчага камітэта цяпер змогуць збіваць беспілотнікі
🔻 У дачыненні да бібліятэкараў ладзяць правакацыі
🔻 Міліцыя хоча пакараць дачнікаў, якія вядуць барацьбу за захаванне возера ў Гомельскім раёне
🔻 Па «справе Мачулішчаў» шасці завочным фігурантам прызначылі вялікія штрафы
🔻У Менску затрымалі дырэктара ТАА «Пад'ёмна-пагрузачная тэхніка» за нібыта рэгістрацыю ў чат-боце плана «Перамога»
🔻 Затрыманы ксёндз Юры Бараўнёў з Крулеўшчыны за нібыта заховаўнне «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
🔻 Затрымалі мужчыну, які вырашыў вярнуцца ў Беларусь з-за мяжы
🔻 Размеркаванне студэнтаў ВНУ стала свайго роду дзяржаўным рэкетам
🔴 «Аб’ектыў» — галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Саміт краін-удзельніц СНД у Маскве. Хто прыехаў і з якімі мэтамі? Ці чакаць прыняцца сур’ёзных рашэнняў на саміце?
🔸 Святлана Ціханоўская з Візітам у Осла
🔸 Следчы камітэт аб’явіў пра палітычны пераслед удзельнікаў праекту «Платформа 2025» і прадстаўнікоў Народных амбасадаў
🔸 Расследавальніцкі цэнтр правёў уласнае расследаванае і вызначыў: санкцыі з «Белшыны» знялі неапраўдана
🔸 У Менску затрымалі былых партнёраў расейскага алігарха Дзмітрыя Мазэпіна па «Уралкаліі» Яўгена Шавеля і Дзмітрыя Лобяка
🔸 Партыя «Альтэрнатыва для Нямеччыны» падтрымала папярэдняе расследаванне ў дачыненні да свайго дэпутата Ёрга Дорнау
🔸 Крамы пад брэндам «Востраў чысціні і смаку» вяртаюцца ў беларускія гарады з новым уласнікам
🔸 Азаронку прапанавалі здымаць фільмы для «Беларусьфільму»
Далучайцеся да эфіру ⤵️
🤔 ЕАЭС абмяркоўвае законапраект, які прадугледжвае зніжэнне ліміту на бязмытныя пасылкі да € 50
Эканаміст Яраслаў Раманчук мяркуе, што для беларусаў гэта будзе азначаць рост цэнаў у інтэрнэт-крамах і тое, што даступных маркетплэйсаў стане менш:
«Гэта таксама спроба манапалізацыі рынку, бо, калі шмат гэтыхкрамаў, тады можна і канкурэнцыю зрабіць, а гэта не падабаецца таталітарным сістэмам, арыентаваным на дзяржаўны план. Таму замест усіх гэтых маркетплэйсаў будуць дзве – тры вызначаныя структуры, якім будзе дазволена больш як іншым»
💭 «Гэта будзе цікава вельмі маргінальнай, у палітычным сэнсе, аўдыторыі»
Кінакрытык Тарас Тарналіцкі пра праекты Азаронка для «Беларусьфільма» ☝️
🤔 Выпускнікі ігнаруюць размеркаванне
А прапаганда паказвае «жаданне» маладых спецыялістаў працаваць на дзяржаўных прадпрыемствах
Паглядзіце ☝️
🎭 «І смешна, і грэшна, і страшна»
Спектакль паводле кнігі Евы Вежнавец (Святланы Курс) «Па што ідзеш, воўча?» стаўся адною з топавых падзеяў тэатральнага фэсту «Kierunek Wschód» і прайшоў з аншлагам.
👉 Журналіст «Белсату» наведаў прэм'еру і паразмаўляў з рэжысёркай, акторкамі і арганізатарамі. Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
👑Маці драконаў ды Джон Сноў з Баранавічаў
Аматар «Гульні тронаў» зладзіў незвычайную выпіску з радзільні для сваёй сям'і.
❓Як думаеце, як звалі б беларускага Джона Сноў?
💱 Курсы валютаў на 8 кастрычніка
Долар і еўра падраслі. Рубель пакуль працягвае страчваць пазіцыі.
#курсывалютаў
😢 «Ужо некалькі гадоў пачынаю працоўны дзень не з чытання любімых газетаў, а з вывучэння спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў»
З пачаткам навучальнага года школьнікі і студэнты часцей сталі карыстацца бібліятэкамі. А праз тое, што ўжо некалькі дзясяткаў кніг у Беларусі на загад рэжыму прызнаныя «экстрэмісцкімі», паход у бібліятэку таксама стаў небяспечным.
☝️ Як мы высветлілі, даходзіць да правакацыяў і адміністратыўных справаў. Падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ
😱 Азаронак стане рэжысёрам дакументальных стужак на «Беларусьфільм»
Пра гэта паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на ўласныя крыніцы. Плануецца, што Грыша здыме два праекты, звязаныя з падзеямі 2020 года.
☝️ Але калі вы хочаце паглядзець сапраўды якаснае дакументальнае кіно, то раім наш Youtube-канал belsat_doc">БЕЛСАТ DOC
😳 СК пачаў справы супраць 45 беларусаў за нежаданне «прызнаваць сябе палітычна мёртвымі»
Паводле СК, крымінальная справа пачатая за правядзенне Канферэнцыі «Новая Беларусь» у жніўні 2024 года.
Як заяўляецца, яна пачатая за «імітацыю дзейнасці» і нежаданне «прызнаваць сябе палітычна мёртвымі фігурамі».
👉 Падрабязнасці чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
📌 У Беларусі плануюць павысіць падаткі на багацце, валоданне кватэрай і сабак
За нясплату апошняга пагражае штраф да 600 рублёў. У праекце зменаў кодэксу прапануюць падняць падатак на да 13 рублёў за звычайнага сабаку і да 63 рублёў за «асабліва небяспечнага».
Аднак, некаторыя групы беларусаў могуць быць часткова ці цалкам вызваленыя ад сплаты гэтага падатку.
Хто трапляе ў гэтыя групы, а каму прыйдзецца плаціць, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
🫥 Расследаваць катаванні ў Беларусі цяпер таксама «экстрэмізм»
Учора МУС прызнала Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў «экстрэмісцкім фарміраваннем».
У сувязі з камітэтам згадваюцца імёны Сяргея Усцінава і Вікторыі Федаровіч. У пералік МУС таксама ўнесеныя сайт камітэту, ягоныя электронная пошта, Telegram-канал і бот, а таксама Instagram.
📍Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі — спецпраект праваабарончай арганізацыі «Прававая ініцыятыва», заснаваны разам з беларускімі і міжнароднымі праваабаронцамі. Прадстаўнікі камітэту фіксуюць выпадкі катаванняў, шукаюць сведкаў і доказы катаванняў, аказваюць юрыдычную дапамогу пацярпелым.
💥 #галоўнае за 7 кастрычніка
✔️ На нафтабазе ў Феадосіі адбыўся выбух у выніку атакі дронаў
✔️ У Валожыне паставілі памятную табліцу, дзе з чатырох моваў у дзвюх зрабілі памылкі
✔️ Улады прапанавалі зрабіць 2025-ы Годам беларускай мовы
✔️ Беларусь уваходзіць у тройку найбуйнейшых пастаўшчыкоў азотных угнаенняў у Польшчу
✔️ Лукашэнку хочуць судзіць у Міжнародным судзе ААН
✔️ Наталля Радзіна падчас выступу на Форуме свабоднай Расеі заявіла, што расейцы не браты беларусам
✔️ Вайсковыя дроны над Беларуссю – чаму яны прылятаюць у нашу краіну і як ратавацца
✔️ Гадавіна нападу «Хамасу» на Ізраіль у фота
✔️ Навукоўцы ў камені ўзростам 2 млрд гадоў знайшлі жывыя мікраарганізмы