belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42764

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

🥳 Серыял «Працэсы» стаў фіналістам італьянскага фестывалю «Prix Italia»

1–4 кастрычніка ў Турыне наш серыял «Працэсы» пазмагаецца за галоўны прыз у катэгорыі «Digital fiction».

«Prix Italia» – адзін з самых прэстыжных міжнародных фестываляў у сферы радыё, кіно, тэлебачання і інтэрнэту. У свой час прызы на ім атрымлівалі Фэдэрыка Фэлліні і Іньмар Бергман.

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️Радыёактыўны смог над Гомельшчынай?

✔️Літвы плануе ўзмацніць паветраную абарону краінаў Балтыі

✔️Польшча можа ўвесці персанальныя санкцыі за міграцыйны крызіс

✔️Лукашыстку судзяць пасля сустрэчы з Кубраковым

✔️У Аршанскім раёне трапілі пад суд 27 кіраўнікоў навучальных установаў

✔️У беларускія ВНУ на бюджэт не дабралі мінімум 500 асобаў

✔️У Беларусі пройдуць супольныя з Расеяй вайсковыя вучэнні

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

🥴 Гэты чыноўнік - імаверны пераемнік Лукашэнкі

Гаворка пра Дзмітрыя Крутога, кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі. Чыноўнік упарта і мэтанакіравана ўскараскаўся па вертыкалі ажно да пасады ледзьве не другой асобы ў краіне.

Распавядаем, што пра яго вядома. Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

🤔 Раману Пратасевічу адмянілі штраф у 24, 5 мільёна рублёў, дзякуючы чаму ён змог паляцець у Дубаі

Пра гэта ён паведаміў прапагандыстам Людміле Гладкай і Канстанціну Прыдыбайла падчас іх сумеснага стрыму.

Раман Пратасевіч разам з жонкай паляцеў у Дубай. На стрыме прапагандысты яго спыталі, як яму ўдалося выехаць з Беларусі.

«Я яшчэ некаторы час таму падаў апеляцыю і мне адмянілі гэты штраф. Усё сумленна, усё законна. Гэта была афіцыйная працэдура, гэта была апеляцыя, гэта былі асобныя судовыя пасяджэнні. Ну і я, як мне здаецца, прывёў дастатковую колькасць аргументаў для таго, каб вось гэты вось велізарны, нават астранамічны штраф адмянілі»


3 мая 2023 года Рамана Пратасевіча асудзілі да 8 гадоў калоніі. Пасля суда ён застаўся пад хатнім арыштам да ўступлення прысуду ў сілу. Пазней Лукашэнка яго памілаваў. У траўні стала вядома, што па пазове пракурора суд прызначыў Пратасевічу пакрыць шкоду дзяржаве ў 24, 5 мільёна рублёў.

Читать полностью…

Белсат

💲 Курсы валютаў на 9 верасня

Усе валюты страцілі пазіцыі.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

🤔 «Ці гэта ўсё не нагадвае ЦК КПСС?»

Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка адказаў на «нязручныя» пытанні. Напрыклад, чаму тыя, хто крытыкуюць беларускую лідарку, губляюць пасля свае пасады.

📽 Цалкам размову глядзіце ў выданні «Тыдзень»

Читать полностью…

Белсат

✅ Беларусы старэйшыя за 60 гадоў могуць падаць дакументы на польскую гасцявую візу без папярэдняй рэгістрацыі

«З 9 верасня 2024 года заяўнікі старэйшыя за 60 гадоў могуць ажыццяўляць падачу дакументаў на візу па запрашэнні ад дзяцей і ўнукаў заверанаму ў ваяводстве без папярэдняй рэгістрацыі ва ўсіх візавых цэнтрах Польшчы»,


— піша VFS Global.

Пры падачы трэба ўлічваць тэрытарыяльную юрысдыкцыю консульстваў, гэта значыць падацца ў Брэсцкай вобласці, напрыклад, маючы прапіску Гродзенскай вобласці нельга.

Читать полностью…

Белсат

🫥Вальфовіч: Ля мяжы з Украінай знаходзіцца 4,4 тысячы беларускіх вайскоўцаў

Пра гэта дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч заявіў у інтэрв'ю праўладнаму СМІ:

«Та группировка сил, численность, которую говорят украинцы, западники, о том, что мы вывели там 4, 4 с небольшим тысячи военнослужащих, она в разы меньше той группировки, которая находится на сопредельной территории Украины. Сегодня вблизи государственной границы, рядом с нашими границами находится группировка вооруженных сил, других структур, военизированных структур Украины, около 14 тыс. военнослужащих. Поэтому та группировка, которая выведена сегодня к государственной границе, ну, говоря и характеризуя языком военных, это просто смешно говорить о том, что она угрожает безопасности Украины».


👆Гэтыя лічбы не супадаюць са словамі Аляксандра Лукашэнкі, які заявіў, што Украіна сабрала 120 тысяч вайскоўцаў ля мяжы з Беларуссю.

Падрабязнасці чытайце ў нашым матэрыяле (з Беларусі - праз VPN)

Читать полностью…

Белсат

🤯Кіраўнік МЗС заявіў, што палітыка Захаду ў дачыненні да Беларусі не зменіцца да канца вайны ва Украіне

Пра гэтым Максім Рыжанкоў кажа, што «Запад хочет, чтобы Минск проводил антироссийскую политику»:

«Это политика в угоду тех политических процессов, которые видит себе Запад. То есть приведение к власти таких псевдодемократических сил, которые сегодня подпитываются и кормятся там, на Западе. Это решение вопросов так называемой экономической либерализации, распродажи государственного имущества и так далее. Их планы не поменялись. И, думаю, пока не закончится активная фаза конфликта на юге, в который вовлечены Россия и Украина, никакого изменения этой политики не будет».

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 8 верасня

✔️ Сёння адзначаецца свята Беларускай вайсковай славы - 510-я гадавіна Бітвы пад Воршай

✔️ Іран хоча перанесці сталіцу на поўдзень краіны

✔️ У Ізраілі на пратэсты супраць ХАМАС выйшлі 500 тысячаў чалавек

✔️ Былы кандыдат у прэзідэнты Венесуэлы пакінуў краіну, бо на яго завялі крымінальную справу

✔️ Невядомыя знішчылі крыжы і стэнды ў «віцебскіх Курапатах»

✔️ Расейскі беспілотнік парушыў паветраны прастор Румыніі і Латвіі

✔️ Украіна забараніла расейскім ваеннапалонным тэлефанаваць дадому

✔️ Беларус абвесціў галадоўку, бо Літва не аддае яму куплены ім аўтамабіль

✔️ Ілан Маск плануе здзейсніць першы пілатуемы палёт на Марс праз чатыры гады

#рэпрэсіі:

▪️ Сёння - Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў. За кратамі знаходзяцца 34 прадстаўнікі беларускіх СМІ

Читать полностью…

Белсат

📱Гэты айфон дакладна не змесціцца ў вашую кішэню

Двое відэаблогераў вырашылі змайстраваць гіганцкую копію iPhone 15 Pro Max і вытрацілі на гэта дзясяткі тысяч долараў.

Глядзіце, што ў іх атрымалася!

Читать полностью…

Белсат

💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоў «Тыдзень»

У сённяшнім выданні:

🔸Агляд «падарожжаў» «Шахедаў» па беларускім небе – дзе лёталі, дзе і хто іх збіваў

🔸Вялікае інтэрв'ю з Франакам Вячоркам

🔸Разбіраем абсурдныя моманты ў справе «японскага шпіёна»

🔸 Лукашэнка то ідзе на выбары, то не. А калі не пойдзе, дык хто можа быць кандыдатам ад «ябацек»?

🔸Размова з Івонкай Сурвілаю – пра моц дыяспары і пра тое, што беларусам «пара паказаць кіпцюры»

Далучайцеся да эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

🫤 «Я адчаяўся знайсці развязанне сітуацыі»

Беларус Рыгор Алексіевіч, якому Літва не аддае куплены аўтамабіль, 8 верасня пачаў галадоўку ў Клайпедзе. Мужчына плануе трываць столькі, «колькі хопіць сілаў».

Беларус называе гэта акцыяй супраць блакавання ў Літве аўтаў, за якія беларусы заплацілі, але вывезці ў нашую краіну не могуць:

«Гэтыя аўтамабілі, бальшыня з іх, і мой таксама, былі купленыя да ўвядзення санкцыяў супраць Беларусі, а менавіта – 1 ліпеня 2024 года. Тое, што нашыя машыны затрыманыя, лічу абуральным беззаконнем. Я адчаяўся знайсці развязанне сітуацыі, я пабываў у ва ўсіх інстанцыях, і адзіным выйсцем бачу галадаванне пратэсту»

👉 Чытаць падрабязней

Читать полностью…

Белсат

😢 За кратамі знаходзяцца 34 прадстаўнікі беларускіх СМІ

Сёння ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў. Яго заснавала Міжнародная арганізацыя журналістаў у 1958 годзе.

Дата прымеркаваная да сумнай падзеі - 8 верасня 1943 года, у фашысцкай Германіі быў пакараны смерцю чэшскі журналіст Юліюс Фучык, які ў няволі стварыў вядомую кнігу «Рэпартаж з пятлёю на шыі».

У Беларусі, па звестках Беларускай асацыяцыі журналістаў, за кратамі знаходзяцца 34 прадстаўнікі СМІ. Сярод якіх ёсць і супрацоўнікі нашага тэлеканалу.

💔 Кацярына Андрэева, Ірына Слаўнікава, Павел Мажэйка, Уладзімір Мацкевіч

Кажучы словамі дэпутаткі Еўрапейскага парламенту Дэляры Буркгарт - «Вы – сімвал супраціву, надзеі і нязломнай барацьбы за справядлівасць».

Читать полностью…

Белсат

🥃 У Фаніпалі будуюць завод па вытворчасці віскі

Праект будуць рэалізоўваць бровар «Саюз» і завод чорнай ікры «Admiral Husso», перадае словы ЗАО «ДГ-Центр» выданне «Фаніпаль бай».

🤔 У кампаніі лічаць, што вытворчасць беларускага віскі дазволіць знізіць залежнасць ад імпарту спіртных напояў, стварыць новыя працоўныя месцы і адкрые новыя перспектывы для экспарту.

Цікава, што ўзвядзенне завода ў Фаніпалі пачалося на фоне спрэчак паміж беларускімі і расейскімі вытворцамі спіртных напояў. Расейцы скардзяцца, што Беларусь пастаўляе свае віна пад назвамі італьянскіх і партугальскіх. А спецпрадстаўнік Пуціна па сувязях з міжнароднымі арганізацыямі Барыс Цітоў назваў такое віно ад беларускіх вытворцаў «шмурдяком».

Читать полностью…

Белсат

🇱🇹 Улады Літвы распрацуюць Нацыянальны план масавай эвакуацыі насельніцтва

Яго плануецца падрыхтаваць да пачатку кастрычніка, паведаміла кіраўнік літоўскага МУС Агне Білатайтэ.

«Вайна супраць Украіны працягваецца, краіны нашага рэгіёну падвяргаюцца гібрыдным і дэзынфармацыйным нападам, а дыверсіі – гэта наша новая рэальнасць. Важна адзначыць, што мы знаходзімся на перадавой пазіцыі, таму сёння грамадзянская абарона стала прыярытэтам»

Праца над планам будзе весціся сумесна з Латвіяй і Эстоніяй. На гэтыя мэты краіны будуць запытваць фінансаванне ў Еўрасаюза.

Читать полностью…

Белсат

📌 Расейскі беспілотнік, які заляцеў у суботу ў Латвію з Беларусі, быў дронам тыпу «шагэд», абсталяваны выбухоўкай

Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Рызе абвясціла кіраўніцтва латвійскай арміі, паведамляе BBC News | Русская служба.

Латвійскія вайскоўцы мяркуюць, што «шахед» заляцеў у Латвію выпадкова.

Таксама паведамляецца, што беспілотнік упаў у поле на адлегласці ад населеных пунктаў.

Читать полностью…

Белсат

📌 Польскія службы выявілі кібер-групу, якая працавала на інтарэсы беларускіх і расейскіх уладаў

Пра гэта распавёў віцэ-прэм'ер, міністр лічбавізацыі Польшчы Кшыштаф Гаўкоўскі.

На праблему звярнулі ўвагу пасля ўцечкі звестак з Польскага антыдопінгавага агенцтва. Пасля чаго сталі правяраць іншыя дзяржустановы на прыкметы пранікнення кібершкоднікаў.

Па словах чыноўніка, за дзеяннямі групы стаялі беларускія і расійскія службы, якія дамагаліся канкрэтнай мэты — «вымагальніцтва інфармацыі, індывідуальнага і інстытуцыйнага шантажу»

Міністр унутраных спраў і каардынатар спецслужбаў Томаш Семоняк запэўніў, што ўрад «робіць высновы з усіх пагроз і падобных сітуацый».

Читать полностью…

Белсат

😡 Улады хочуць прызнаць фікцыйнай угоду аб продажы маёмасці палітэмігранткі

Працэс праходзіць у Горадні ў дачыненні да журналісткі, жонкі палітвязня Паўла Мажэйкі Ірыны Чарняўка.

У суд на Ірыну падала пракуратура Горадні і Міністэрства фінансаў.

👉 Чытаць падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

💃 Сёння - міжнародны дзень прыгажосці

Свята з'явілася па ініцыятыве Міжнароднага камітэта па эстэтыцы і касметалогіі (CIDESCO).

CIDESCO лічыцца галоўнай міжнароднай асацыяцыяй тэрапіі прыгажосці ў свеце, быў заснаваны ў Брусэлі ў 1946 годзе.

👑 А ці ведалі вы, што першую каралеву прыгажосці выбралі 115 гадоў таму. 19 верасня 1888 года на бельгійскім курорце Спа прайшоў першы ў гісторыі конкурс прыгажосці. Прыгажунь адбіралі па фатаграфіях, дасланых у журы. Пераможцай стала 18-гадовая дзяўчына з Гвадэлупы Берта Сукарэ.

У СССР таксама абіралі прыгажунь. «Пробным» стаў конкурс, арганізаваны летам 1987 года ў рамках свята газеты «Маскоўскі камсамолец». Пераможцай тады была абвешчаная студэнтка Марыя Глазоўская.

Аднак першым афіцыяльным конкурсам прыгажосці стаў «Маскоўская прыгажуня», які прайшоў у 1988 годзе. Пераможцай стала 16-гадовая масквічка Маша Калініна.

👸 А вось у Беларусі першы Нацыянальны конкурс прыгажосці «Міс Беларусь» прайшоў у 1998 годзе. Пераможцай стала жыхарка Горадні Святлана Крук.

Читать полностью…

Белсат

Паўднёвая Карэя афіцыйна пашырыла пералік абмежаванняў на экспарт у Беларусь і РФ

У пералік дадалі 243 пазіцыі, сярод якіх металарэзныя станкі, розныя дэталі машын, часткі аптычнага абсталявання, а таксама датчыкі, «якія з высокай верагоднасцю будуць выкарыстоўвацца ў ваенных мэтах».

Пра пашырэнне спісу Пастановы Міністэрства гандлю, прамысловасці і энергетыкі Паўднёвай Карэі папярэджвала яшчэ 28 чэрвеня. А ў сілу змены ўступілі 9 верасня.

☝️ Экспарт прадукцыі са спісу забаронены, аднак ёсць выключэнні. У выпадку кантрактаў, заключаных да ўвядзення экспартнага кантролю, або пастаўках паўднёвакарэйскім даччыным кампаніям, то магчыма разавае ліцэнзаванне.

Читать полностью…

Белсат

🥴Лукашэнка чакае «значнага прагрэсу» ў адносінах з Паўночнай Карэяй

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Кім Чэн Ына з Днём утварэння Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі. У віншаванні адзначаецца «істотная актывізацыя дыялогу паміж Беларуссю і КНДР на ўсіх узроўнях»:

«Убежден, Минск и Пхеньян скоро достигнут значительного прогресса в налаживании практического взаимодействия в таких отраслях, как сельское хозяйство, медицина и фармацевтика, образование».


Падрабязнасці чытайце ў нашым артыкуле (з Беларусі - праз VPN)

Читать полностью…

Белсат

👆Прыхільніцу Лукашэнкі будуць судзіць паводле трох «пратэставых» артыкулаў пасля прыёму ў Кубракова

Жыхарка Валожына Натялля Мікуліч апошнія гады спрабавала прыцягнуць да адказнасці свайго зяця, які, як сцвярджала Мікуліч, гвалтаваў ейную ўнучку.

Пасля шматлікіх правяранняў следчыя вырашылі не заводзіць на мужчыну крымінальную справу, а сам зяць падаў супраць Наталлі пазоў аб абароне гонару і годнасці. Суд мужчына выйграў.

У лютым гэтага году Наталля з мужам пайшла на прыём да міністра ўнутраных справаў Кубракова, які абяцаў праверыць матэрыялы праверкі па ейнаму зяцю. У выніку праз 2 месяцы жанчына знікла з сацсетак, якія актыўна вяла.

Адказ на пытанне, куды падзелася Наталля, выданне «Наша Ніва» знайшло ў раскладзе судоў. Сёння Мікуліч пачнуць судзіць. Ёй інкрымінуюць «Распальванне варожасці», «Дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь» і «Паклёп».

У сваіх сацсетках Наталля актыўна падтрымлівала Лукашэнку, рэпосціла праўладныя матэрыялы, а таксама сцвярджала, што ўсе дзяржаўныя структуры пакрываюць педафілаў.

Читать полностью…

Белсат

Добрага панядзелку, дарагія чытачы

Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔹Ракетны ўдар па Львове і антыўрадавыя пратэсты ў Ізраілі

Сабралі традыцыйную падборку галоўных падзеяў тыдня ў фотаздымках.

🔹«Пакуль у Беларусі ладзяць канцэрты Бузавай»

Распавядаем, што мы пабачылі на фестывалі «GRAJ» у Варшаве.

🔹Ці ёсць стратэгія ў дэмсілаў, на што ўплывае Святлана Ціханоўская і ці магчыма адпусціць Лукашэнку на выспы

Вялікая размова з Франакам Вячоркам.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

💬 «Калі мы заплюшчваем вочы на тое, што робіць Лукашэнка, і не крытыкуем яго, то мы аўтаматычна робімся суагрэсарамі»

📍
Сёння ў эфіры нашай праграмы «Тыдзень» выйшла вялікае інтэрв'ю з дарадцам Святланы Ціханоўскай Франакам Вячоркам. Ён адказаў на ўсе пытанні (часам досыць нязручныя), што тычацца дзейнасці дэмсілаў і становішча беларусаў за мяжою.

Тэкставую версію размовы Сяргея Падсасоннага з Франакам Вячоркам чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

🚀 Ілан Маск плануе здзейсніць першы пілатуемы палёт на Марс праз чатыры гады

Пра гэта ён заявіў у сваім блогу ў X.

Спачатку на Марс адправяць непілатаваныя апараты Starship. Па словах Маска, гэта адбудзецца праз два гады. Калі палёт пройдзе паспяхова і пасадка пакажа дастатковы ўзровень бяспекі, праз яшчэ два гады на Марс адправіцца пілатуемы карабель.

🤔 Прадпрымальнік мае намер за 20 гадоў пабудаваць на Марсе горад.

Гендырэктар SpaceX ужо даўно распрацаваў план каланізацыі Марса. У 2016-м ён прадставіў праграму і ў той жа год паабяцаў у 2024-м адправіць на планету першага чалавека.

Касмічны карабель Starship - самы магутны і вялікі з калі-небудзь пабудаваных. Яго вышыня дасягае 120 метраў. Тэставы палёт гэтай ракеты ў 2023 годзе прайшоў няўдала — праз чатыры хвіліны пасля старту яна выбухнула.

Читать полностью…

Белсат

📸 Разбор завалаў пасля расейскага ракетнага авіяўдару па Львове і пратэсты супраць вета на павышэнне пенсіяў у Аргентыне

Сабралі для вас галоўнае за тыдзень у фотаздымках.

Читать полностью…

Белсат

📢 Не паспелі ўсачыць за навінамі на выходных?

У нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноўных падзеяў ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.

Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia

#галоўнае

Читать полностью…

Белсат

📌 Украіна забараніла расейскім ваеннапалонным тэлефанаваць дадому ў адказ на расстрэлы палонных байцоў ЗСУ

Амбудсмен па правах чалавека Дзмітрый Лубінец падкрэсліў, што «забарона здзяйсняць званкі не парушае Жэнеўскую канвенцыю. Дакумент дазваляе палонным толькі перапіску».

👉 6 верасня тэлеканал CNN апублікаваў відэазапісы расстрэлу вайскоўцаў ЗСУ, атрыманыя ад украінскіх вайскоўцаў. Сцвярджаецца, што на двух відэазапісах жаўнеры расейскага войска забіваюць вайскоўцаў ЗСУ, якія здаліся ў плен.

А днем раней, 5 верасня, у інтерв’ю телеканалу NBC News прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што ўзброеныя сілы Украіны падчас аперацыі ў Курскай вобласці РФ узялі ў палон больш за 600 расейскіх вайскоўцаў.

Читать полностью…

Белсат

🤯 У Латвіі ўпершыню ўпаў расейскі вайсковы дрон. Ён прыляцеў з тэрыторыі Беларусі

Інцыдэнт адбыўся 7 верасня, паведамілі ў Мінабароны Рэспублікі.

Праводзіцца расследаванне. У міністэрстве адзначылі, што ўжо апавясцілі NATO аб выпадку. На ўсходняй мяжы Латвіі былі ўзмоцненыя сілы супрацьпаветранай абароны.

Читать полностью…
Подписаться на канал