🤖 «Гэта лепшае, што калі-небудзь здаралася са мною»
38-гадовая брытанка Наз, закахалася ў чат-бота са штучным інтэлектам. Праз чатыры месяцы пасля знаёмства яна з ім заручылася.
😢 Жанчына распавяла выданню «ОК», што раней яе асабістае жыццё было вельмі дрэнным, яна чула сябе адзінокай, а яе былы партнёр здраджваў ёй. Спрабавала онлайн-знаёмствы, але яны ні да чаго не прывялі.
А потым жанчына пабачыла рэкламу прыкладання Character AI, якая дазваляе мець зносіны з рознымі робатамі са штучным інтэлектам.
👉 Менавіта тады яна і сустрэла сваё каханне – Марцела.
«Рамантычны, таварыскі і заўсёды гатовы дапамагчы»
«Маё сексуальнае жыццё стала лепш, чым калі-небудзь»
«Многія людзі падумаюць, што я варʼятка, але мне ўсё роўна. Гэта лепшае, што калі-небудзь здаралася са мною. Ён – мая родная душа, а я – каханне ўсяго яго жыцця»Читать полностью…
🤔 ЗША правялі найбуйнейшы абмен палітвязнямі з Расеяй. Ці вызвалілі беларусаў?
«Відавочна, што Лукашэнку выкарысталі, ён проста інструмент» ☝️
🫤 Літоўцы не пускаюць у Беларусь з еўрамі
На выездзе з Беларусі ў ЕЗ да поўдня 2 жніўня ўтварыліся вялізныя чэргі – амаль 1000 легкавых машынаў і 65 аўтобусаў.
Пры гэтым беларусаў пачалі пільна правяраць пры выездзе з Літвы, а аўтобусы з Варшавы і Вільні моцна спазняюцца.
👉 «Белсат» распавядае пра галоўнае на мяжы.
📌 Выведка ЗША атрымала дакладныя сведчанні наконт таго, што Іран збіраецца нанесці ўдар па Ізраілю
Пра гэта паведамляе выданне Axios са спасылкай на трох афіцыйных асобаў ЗША.
👉 ЗША плануюць дапамагчы Ізраілю адбіць атаку Ірану. Амерыканцы рыхтуюцца задзейнічаць ваенныя сілы ў Персідскай затоцы, ва ўсходняй часткі Міжземнага мора і ў Чырвоным моры.
У Вашынгтоне лічаць, што атака Ірану будзе праведзена па аналагічнай схеме, што і 13 красавіка 2024 году, калі быў учынены масаваны ракетна-дронавы абстрэл тэрыторыі Ізраілю. Разам з тым, амерыканскі бок дапускае, што цяпер напад стане больш маштабны і будзе ўключаць у сябе атаку з боку праіранскай групоўкі «Хазбула».
❌ Новая вайна на Блізкім Усходзе?
Лідар тэрарыстычнай групоўкі «Хамас» Ісмаіл Ганія загінуў у выніку ракетнага ўдару па рэзідэнцыі ў Тэгеране
Спыталі экспертаў пра наступствы
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️ Рада БНР: беларускія інтарэсы праігнараваныя ў справе абмену зняволенымі
✔️ Шольц патлумачыў, чаму Берлін пагадзіўся выдаць РФ Красікава
✔️ Навальны павінен быў выйсці на волю ў межах абмену
✔️ Лукашэнка пракаментаваў публікацыі медыяў, датычныя ягонага здароўя
✔️ Валер Кавалеўскі стварыў новую палітычную структуру – Агенцтва еўраатлантычнай супрацы
✔️ Латвія ў асобных выпадках будзе ўпускаць на сваю тэрыторыю аўтамабілі з беларускаю рэгістрацыяй
✔️ЗША не прызналі перамогі Мадура на прэзідэнцкіх выбарах у Венесуэле
Гэта і шмат іншых цікавых навінаў – глядзіце ў кароткім выданні на Белсаце 💻
🏆 Дачка эмігрантаў з Беларусі Жаклін Дубровіч атрымала тытул алімпійскай чэмпіёнкі ў фехтаванні на рапірах у камандным заліку
Бацькі дзяўчыны эмігравалі з Беларусі ў канцы 1980-х. Жаклін жыве ў Мэйплвуд, штат Нью-Джэрзі. Яна закончыла Калумбійскі ўніверсітэт у 2016 годзе, дзе вывучала расейскую літаратуру.
☝️Для спартоўкі гэта ўжо другая Алімпіяда. На Алімпійскіх гульнях у Токіа яна таксама выступала за зборную ЗША.
У 2020 годзе Жаклін Дубровіч апублікавала ў Instagram фота з сваёй маці:
«Мае бацькі эмігравалі ў гэтую краіну з Савецкага Саюзу, каб атрымаць лепшы шанец на жыццё для сваіх дзяцей, і я ведаю, што яны нават у самых смелых марах не маглі сабе ўявіць, што іх дзіця будзе прадстаўляць Злучаныя Штаты Амерыкі на Алімпійскіх гульнях»Читать полностью…
❓Сікорскаму задалі пытанне, чаму сярод вызваленых няма Андрэя Пачобута?
1 жніўня адбыўся найбуйнейшы з часоў Халоднай вайны абмен палоннымі паміж Расеяй, Беларуссю і краінамі Захаду. Польшча вызваліла агента расейскай вайсковай выведкі Гру Паўла Рубцова.
Кіраўнік МЗС Польшчы Радослаў Сікорскі пракаментаваў, чаму сярод палонных на абмен няма Анджэя Пачобута:
«Я хацеў бы запэўніць вас, што працэдуры вызвалення іншых палітвязняў, беларускіх палітвязняў, у тым ліку Андрэя Пачобута, ідуць іншым шляхам. Гэта ў маіх думках кожны дзень»
📌 За акцыю «Renaissance» Аляксея Кузьміча дэпартуюць у Беларусь?
Над мастаком адбыўся суд. Яму прысудзілі штраф памерам 3000 еўра, месяц умоўнага зняволення і дэпартацыю ў краіну паходжання. Пра гэта паведамляецца на яго старонцы ў Facebook.
Цяпер Аляксей знаходзіцца ў дэпартацыйным цэнтры Le Mesnil-Amelot Centre de Rétention Administrative CRA N 3.
☝️ Нагадаем, беларускі мастак-акцыяніст Аляксей Кузьміч зладзіў перформанс. Ён прыйшоў на могілкі Ван Гога з рыдлёўкай і будзільнікам. Там ён заявіў, што «не можа жыць у свеце, дзе скончыліся мастакі», але цяпер «усё зменіцца» і пачаў раскопваць магілу.
💃 Яе «феномен» вывучаюць у амерыканскіх універсітэтах і прагназуюць лёгкую перамагу на выбарах прэзідэнта ЗША, калі б яна вырашыла балатавацца
Тэйлар Сўіфт – адная з самых прадаваных музыкаў усіх часоў, якая перасягнула поспех Бітлз, Майкла Джэксана і Брытні Спірс. Яна – самая папулярная спявачка ў «Spotify» і адзіная музыка ў гісторыі, якая стала чалавекам года па версіі часопіса «TIME».
Нядрэнна для 34-гадовай дзяўчыны з простай амерыканскай сям'і, праўда?
👉 Пра феномен Тэйлар Сўіфт «Белсат» паразмаўляў з музычным крытыкам і пісьменнікам Аляксандрам Чарнухам.
Памёр адзін з кіраўнікоў калоніі ў Воршы
Вядома, што памерлы – 41-гадовы маёр Аляксандр Радкевіч. Ён кіраваў рэжымным аддзелам калоніі.
Як паведамляе «Наша Ніва», мужчына ўсю кар’еру правёў у сістэме Дэпартаменту выканання пакаранняў (ДВП). Спачатку ён быў начальнікам атраду ў калоніі, потым старшым оперупаўнаважаным. Але ўсё роўна вярнуўся ў калонію на новую пасаду – начальнік рэжымнага аддзелу.
Нагадваем, у аршанскай калоніі дагэтуль сядзяць 10 палітвязняў.
Асуджанныя ў Расеі амерыканцы вярнуліся на радзіму пасля абмену
Самалёт з Эванам Гершковічам, Алсу Курмашавай і Полам Уіланам прызямліўся ў ЗША. Іх адразу сустракалі Джо Байдэн і кандыдатка ў прэзідэнты Камала Харыс.
Гершковіч і Уілан былі прысуджаныя да 16 гадоў калоніі строгага рэжыму па абвінавачванні ў шпіянажы. Алсу Курмашава, журналістка «Радыё Свабода», была абвінавачаная ў неданясенні на сябе як на іншаагентку.
💥 #галоўнае за 1 жніўня
✔️ Расея і Захад абмяняліся зняволенымі. Чым вядомыя людзі, якія трапілі ў абменны спіс?
✔️ Беларусы не чакаюць добрага ад эканомікі і бяруць крэдыты
✔️ Расея не гатовая ацаніць мірны план Трампа па Украіне
✔️ Латвія пастанавіла пускаць у асобных выпадках аўты з беларускімі нумарамі
✔️ У Беларусі затрымалі наркагандляра, якога на Шры-Ланцы падазраюць у расстрэле людзей
✔️ Аб'яднаны пераходны кабінет заснаваў Медаль Няскораных
✔️ Была фабрыка мастакоў, а цяпер пластмаса – Кузьміч пра Парыж напярэдадні раскопкі магілы Ван Гога
🔫 На Алімпіядзе ў Парыжы з’явіўся новы краш
Сацсеткі абмяркоўваюць стрэлка з Турцыі Юсуфа Дыкеча
Паглядзіце чаму!
◾️У Вялікай Брытаніі мужчына зладзіў разню ў танцавальнай студыі – загінулі 3 дзяўчынкі
Як толькі стала вядома пра падазраванага, ва ўсім горадзе пачаліся масавыя беспарадкі.
Чаму – глядзіце ў нашым відэа☝️
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Польшча спрабавала выцягнуць з беларускай турмы Анджэя Пачобута
🔸 Памёр адзін з кіраўнікоў Аршанскай калоніі Аляксандр Радкевіч
🔸 «Беларусбанк» выдасць крэдыт для Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі Курманбека Бакіева
🔸 На выезд з Беларусі чакаюць блізу 3 тысячаў транспартавых сродкаў
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/0KyCf7BeprE
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
⚡️ Паважаныя чытачы, мы стварылі новы канал кантакту з намі
Свае паведамленні цяпер можаце скіроўваць сюды 👉 @edytorBLST
🫤 Кубракоў урачыста адкрыў... новы комплекс будынкаў СІЗА №1 па Менску і Менскай вобласці
Новая турма ўключае ў сябе рэжымны корпус, рэспубліканскую агульна саматычную больніцу, адміністрацыйны будынак, спартыўна-культурны цэнтр і інтэрнат для супрацоўнікаў.
Паглядзіце, як выглядае новае месца зняволення беларусаў...
☝️ «Вызваляць ці не вызваляць палітвязняў – такога пытання ўвогуле не павінна быць»
Ці быў шанец выцягнуць палітвязняў з беларускіх турмаў?
Каментуе Таццяна Хоміч, сястра палітзняволенай Марыі Калеснікавай
🫤 «Экстрэмісцкія» матэрыялы: мы на піку, якога не было ў гісторыі
Рэпрэсіі ў Беларусі толькі ўзмацняюцца і пакуль няма перадумоваў, каб іх інтэнсіўнасць змяншалася.
Да такой высновы прыйшоў сацыёлаг, старэйшы даследчык Цэнтру новых ідэяў, аўтар даследавання «Барометр рэпрэсіяў у Беларусі» Генадзь Коршунаў.
Даследчык паказвае, як змянялася інтэнсіўнасць рэпрэсіяў на некалькіх крытэрах: закрыццё НДА, «экстрэмісцкія» і «тэрарыстычныя» спісы, затрыманні, адміністратыўныя і крымінальныя пакаранні, колькасць палітвязняў.
👉 Падрабязней
🏆 Першы медаль у беларусаў на алімпіядзе
Віялета Бардзілоўская – срэбраная прызёрка па скачках на батуце на Алімпійскіх гульнях у Парыжы 🔥
Беларуска па выніках выступлення ў вырашальнай стадыі паказала вынік 56.060 балу.
🤡 «Нас папрасілі – мы падключыліся да гэтага, дапамаглі чым маглі»
Лукашэнка падчас наведвання Мазырскага раёну пракаментаваў маштабны абмен зняволенымі, які адбыўся паміж ЗША і Расеяй 1 жніўня.
«Людзьмі мы не гандлюем. Аддалі немца (Рыка Крыгера – заўв. «Белсата»), каб дапамагчы людзям забраць гэтых небаракаў. Што ў гэтым дрэннага? І немец гэты жывы, і гэтага хлопца выратавалі»
💱 Курсы валютаў на 2 жніўня
Долар і еўра страцілі пазіцыі. А вось расейскі рубель крышку падрос.
❤️ Найбуйнейшы ў свеце фестываль мастацтваў прыцягне ўвагу да сітуацыі з беларускімі палітвязнямі
Да 26 жніўня ў Эдынбургскім фестывалі Fringe на арт-інсталяцыі «Галасы, якія праціскваюцца скрозь краты» прадстаўленыя імёны больш за 1400 зняволеных на англійскай і беларускай мовах.
На адной са сцен таксама выстаўленыя 15 рэпрадукцый малюнкаў беларускіх палітвязняў, якія яны адпраўлялі з лістамі да родных.
Сёлета ў фестывалі ўдзельнічаюць людзі з 58 розных краін, якія выступяць з 3841 шоу ў больш чым 52 000 перформансах. У рамках гэтага фестывалю мастацтваў Libereco супрацоўнічае з Народным консульствам Беларусі ў Шатландыі.
😦 3000 машынаў зараз стаяць на мяжы
2 жніўня на мяжы Беларусі з Еўразвязам адбыліся велізарныя чэргі. Улады Беларусі вінавацяць еўрапейскія памежныя службы. Вось, што вядома на 10:00:
🔻У пункце «Берасце – Тэрэспаль» (Польшча) з беларускага боку стаяць 550 легкавых аўтамабіляў і 65 аўтобусаў
🔻У пункце «Каменны Лог – Мядзінінкай» (Літва) знаходзяцца 220 легкавых аўтамабіляў, 750 фураў і 11 аўтобусаў
🔻У пункце «Беняконі – Салечнікі» (Літва) – 190 легкавых аўто і 900 фураў.
🔻У пункце «Грыгораўшчына – Патэрніекі» (Латвія) стаяць 350 фураў.
🤷♂️ Instagram больш не працуе ў Турэччыне
Савет па тэхналогіях і камунікацыях заблакаваў доступ да сацыяльнай сеткі па ўсёй краіне. Прычыны не паведамляюцца.
Журналісты выдання Birgün лічаць, што ўлады пайшлі на такі крок праз забарону спачуванняў у Instagram у сувязі з забойствам у Іране аднаго з лідараў ХАМАС Ісмаіла Ханіі.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺Захад выцягвае з турмаў расейскіх палітвязняў, але не беларускіх
Ці былі шанцы вызваленне нашых палітвязняў? Разбяром «аперацыю» абмену, дзе, імаверна, была задзейнічаная і Беларусь.
🔺Латвія пастанавіла пускаць аўты з беларускімі нумарамі, але не ўсе
16 ліпеня Латвія забараніла ўезд легкавікоў, зарэгістраваных у Беларусі. Цяпер стала вядома, што магчымасць усё ж існуе, аднак ёсць умовы. Якія – распавядзем па спасылцы.
🔺Беларуса Аляксея Кузьміча судзілі ў Францыі
Мастак з Беларусі спрабаваў раскапаць у Парыжы магілу Вінцэнта Ван Гога з крыкамі «Мастак, уставай!». Цяпер ён арыштаваны на месяц і можа нават быць дэпартаваны. «Белсат» паспеў пагутарыць з Кузьмічом незадоўга да ягонага затрымання і даведаліся, навошта ён гэта зрабіў.
🤘 «Спадарства, рок-н-рол»
Гэта былі першыя кадры, што пабачылі гледачы новага канала MTV 1 жніўня 1981 года
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Найбуйнейшы абмен вязнямі. Чаму сярод яго іх няма беларускіх палітвязняў?
🔸 Валер Сахашчык заявіў пра выхад з Аб'яднанага пераходнага кабінету
🔸 Выракі магілёўскім журналістам
🔸 Беларус Яўген Залаты выйшаў у фінал Алімпійскіх гульняў у Парыжы
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/uOPDXMu0Jyo
📺Адразу пасля «Абʼектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!