🤦♂️ Міліцыя працягвае крыўдаваць: на гэты раз абразіліся на дзяўчат з Магілёва, якія ездзілі на матацыклах у цішотках з надпісам «мілфіцыя»
На дзяўчат склалі ажно чатыры адміністрацыйныя пратаколы, прымусілі прасіць прабачэння на камеру і канфіскавалі матацыклы.
❗️ Сайт «Белсату» часова перастае дзейнічаць
Дарагія чытачы, ад сёння, 1 жніўня, сайт «Белсату» часова прыпыняе сваю працу праз тэхнічныя праблемы, якія мы стараемся як мага хутчэй вырашыць.
Мы працягнем працаваць для вас. Кожны дзень мы будзем рабіць якасную аналітыку, шукаць цікавых герояў, каб паразмаўляць з імі і прапанаваць вам фантастычныя інтэрв’ю, якія даўно ўжо варта было б сабраць у кнігу (акурат, мабыць, цяпер і настаў час заняцца гэтым), а таксама здабываць для вас эксклюзівы. Сачыце за нашымі старонкамі ў сацыяльных сетках, дзе мы будзем публікаваць для вас матэрыялы.
Мы абавязкова вернемся да вас па прывычным адрасе – belsat.eu.
Гастарбайтары, ліквідацыя ўніверсітэту і вязні на жніве – што чакае беларусаў у жніўні?
Сабралі як пазітыўныя, так і сумныя планы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
На Блізкім Усход можа развязацца вялікая вайна
Так лічыць прафесар міжнароднага права Фрэнсіс Бойл. Ён звязаў ізраільскі ўдар па Бэйруце і забойства кіраўніка палітбюро ХАМАСу, а таксама намер Ірану атакаваць Ізраіль. Усё гэта можа прывесці да яшчэ адной вялікай вайны ў свеце.
«Сітуацыі зусім не здаецца добрай. Увесь Блізкі Усход можа быць ахоплены агнём. І я ведаю, што ў Расеі ёсць вайсковыя сілы, размешчаныя ў Сірыі, якія могуць быць уцягнутымі ў гэты пажар».
Прафесар дадаў, што Расея будзе вымушаная прыняць удзел і там.
💥 #галоўнае за 31 ліпеня
✔️ Сын Прыгожына ўзначаліў кампанію бацькі ў Беларусі – дачку расейскага «Канкорду»
✔️ Пяць расейскіх дронаў заляталі ў Беларусь
✔️ Крыгер невінаваты, заявіў «BELPOL» у выніку ўласнага расследавання «тэракту» на чыгунцы
✔️ Ці распачнецца вайна ў Ліване? Тлумачым, што адбываецца паміж Ізраілем і «Хізбулой»
✔️ Ва ўкраінскі палон трапіў яшчэ адзін беларус. Хто гэта?
💔 Мікалай Хіла
Прапаведнік царквы ЕХБ «Дабравесце», быў затрыманы 24 красавіка 2024 года.
Спачатку быў у ІЧУ на Акрэсціна, затым яго перавялі ў СІЗА.
Па папярэдняй інфармацыі, яго могуць абвінавачваць у абразе Лукашэнкі
📩 Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Менскі раён, Менская вобласць
🤬 Канфіскаваны ўчастак Віктара Бабарыка сышоў з малатка
31 ліпеня «Белюразабеспячэнне» правяло аўкцыён, на якім быў праданы зямельны ўчастак, які належыць палітвязню Віктару Бабарыку.
Маёмасць размешчаная ў вёсцы Мачаны Лагойскага раёну.
Пачатковы кошт у выніку таргоў узрос больш, чым у два разы: з 152 695 да 331 647 рублёў (101,4 тысячы долараў).
🐯 У Менскім заапарку пасялілася амурскае тыграня з няпростым лёсам
Паглядзіце на гэтую мілату!
🎣 Вы толькі паглядзіце, якога сома вылавіў беларус!
Ён паказаў сам працэс у alexastik">TikTok і за дзень сабраў амаль 700 тысяч праглядаў. Паказваем і вам!
☕️ Кава ўжо не тая. Што здарылася са смакам – ды яшчэ й за такія грошы.
А адмыслоўцы прагназуюць, што неўзабаве за кубачак нясмачнага капучына давядзецца плаціць яшчэ даражэй!
🤔 Здаецца, Расея плануе абмяняць палітвязняў. Ці магчыма такое і ў Беларусі?
Расейскія апазіцыянеры пачалі масава знікаць з калоніяў. Адвакаты і родныя не могуць іх знайсці. Адзін са сцэнароў развіцця падзеяў – абмен. Ці можа ён закрануць і беларускіх вязняў.
Пачытайце наш адмысловы артыкул 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💱 Курсы валютаў на 31 ліпеня
Даляр зноў крыху абваліўся, затое еўра някепска набраў. Расейскі рубель адправіўся за далярам і таксама трошкі скінуў.
#курсывалютаў
😮 Дзіўная гісторыя: беларусы ў Падмаскоўі выкралі беларуску і патрабавалі за яе грошы
Нападнікі выкралі 33-гадовую грамадзянку Беларусі з гатэлю, пасадзілі яе ў машыну і з надуманай нагоды патрабавалі ад яе 700 тысячаў расейскіх рублёў (каля 8100 долараў). Яе, паводле каналу, давезлі да канцэртнай залі «Крокус Сіці Хол» каля самай Масквы, перасадзілі ў іншую машыну.
Паліцыянтам удалося вызваліць пацярпелую на 111-м км дарогі «М4 Дон». Выкрадальнікамі, як сцвярджаецца, аказаліся 26-гадовы і 37-гадовы жыхары Беларусі.
Што праўда, адзіная крыніца, дзе ўдалося знайсці інфармацыю пра здарэнне – «Рен ТВ». Таму, хочаце – верце, хочаце – не.
«Cмерць Амерыцы і Ізраілю» – пад такія заклікі прыняў прысягу Масуд Пезешкіян
Новы прэзідэнт Ірану заступіў на пасаду пасля смерці Ібрахіма Раісы, які разбіўся на верталёце 19 траўня.
У сваёй прамове Масуд заявіў, што хоча палепшыць сувязі з замежнымі краінамі і аслабіць абмежаванні свабодаў. Расею ён назваў «каштоўным хаўруснікам», а таксама выказаў «імкненні да міру для расейцаў і ўкраінцаў». ЗША ён абвінаваціў у дапамозе «ізраільскімі злачынствамі ў Газе».
На цырымоніі прысутнічалі лідары ХАМАС і «Ісламскага джыхаду», а таксама прадстаўнікі «Хезбалы».
☝️Чытайце нас у сацыяльных сетках:
📌 Тэлеграм 📌Facebook
📌Twitter 📌belsat_tv">Tiktok
📌Укантакце 📌Аднакласнікі
📌Іnstagram 📌YouTube
📌belsat">Threads
◼️ 1 жніўня Раман Бандарэнка мог бы адзначаць дзень народзінаў
11 лістапада ён апошні раз напісаў «Я выходжу» у дваровым чаце, а потым ужо не вярнуўся. Сілавікі Лукашэнкі забілі яго за запыт наконт срэзаных бела-чырвона-белых стужак.
Разбор справы па даручэнні Лукашэнкі ўзяла на сябе Генпракуратура, аднак крымінальнай справы дагэтуль няма. Паводле розных незажелных расследаванняў, датычныя да забойства Дзмітрый Баскаў і Дзмітрый Шакута.
З'явілася медаль у гонар Ларысы Геніюш
Узнагарода будзе мець назву Медаль Няскораных і атрымаць яе можна будзе толькі аднойчы: пры жыцці ці пасмяротна. Заснавальнікам такой медалі выступае АПК Беларусі.
Плануецца, што Медаль Няскораных будзе ўручацца беларускім і замежным грамадзянам, якія «спрыялі абароне і ўмацаванню ў Беларусі ідэалаў дэмакратыі і правоў чалавека, развіццю грамадзянскай супольнасці або праявілі асабістую адвагу, стойкасць і ахвярнасць у дзейнасці на карысць прасоўвання ідэалаў дэмакратыі і правоў чалавека».
Пастанову аб заснаванні медаля ў гонар Ларысы Геніюш падпісала 30 ліпеня Святлана Ціханоўская.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺Што стаіць за памілаваннем Рыка Крыгера?
Званок з Берліну і танная расейская нафта: разбяром, якія «плюшкі» атрымаў Лукашэнка за вызваленне нямецкага закладніка.
🔺Расея рыхтуецца вызваліць палітвязняў для абмену з Захадам?
У расейскіх калоніях зніклі 7 палітвязняў, адначасова Лукашэнка памілаваў Рыка Крыгера. Падобна на тое, што рыхтуецца абмен. Спыталі эксперта, ці ўдасца разам з расейскімі палітвязнямі выцягнуць і беларускіх.
🔺Ва ўкраінскі палон трапіў яшчэ адзін беларус
Украінскія войскі ўзялі ў палон 25-гадовага нарадзінца Бабруйску Яўгена Камянькова, які ваяваў на баку Расеі. Гэта магло адбыцца яшчэ вясной 2024 года ў часе баёў пад Ваўчанскам. Распавядзем, што пра яго вядома.
#рэпрэсіі Асноўнае за 31 ліпеня
🔻 Канфіскаваны ўчастак Віктара Бабарыкі прадалі на аўкцыёне
🔻 Паліна Шарэнда-Панасюк знайшлася ў гомельскім СІЗА. Жанчыну чакае новы суд
🔻 Праваабаронцы прааналізавалі рэпрэсіі ў Беларусі ў 2024 годзе: затрыманняў менш, «крыміналак» – больш
🔻 Чалага, Івашкевіча і трох былых журналістаў БРЦ абвясцілі ў міждзяржаўны вышук
🔻 Затрыманы дырэктар магілёўскай фірмы «Трансмайстаральянс»
❌ У сучаснай Беларусі ёсць гандаль людзьмі?
Паводле справаздачы Дзярждэпу ЗША, рэжым Лукашэнкі акрамя ўсяго ладзіць і гэтае міжнароднае злачынства.
У чым гэта выяўляецца – глядзіце тут☝️
☝️ Ва ўкраінскі палон трапіў яшчэ адзін беларус. Ён ваяваў на баку Расеі, а цяпер хоча застацца ва Украіне
Ягонае імя – Яўген Камянькоў, яму 25 гадоў і ён родам з Бабруйску. Пра Яўгена вядома, што ён грамадзянін Беларусі, мае прыёмных бацькоў, братоў і сясцёр, з якімі не падтрымлівае кантактаў, апошнім часам бадзяжнічаў, жыў у манастырах. З адукацыі ён ветэрынар. У палон трапіў у выніку ранення ад падзення дрона.
У Расею Камянькоў ездзіў, каб знайсці працу. З апошняй працы на цагляным заводзе ў Дагестане ён вымушаны быў уцякаць без дакументаў. На адным з памежных пастоў яго затрымалі для высвятлення асобы. Адзін з мясцовых паліцыянтаў паабяцаў яму дапамагчы і прапанаваў яму працу. Аднак потым, калі Яўген выкраў у яго пасведчанне, той нібыта адвёз яго ў суд, які пастанавіў выправадзіць Яўгена ў Беларусь.
Пасля года ў ізалятары Яўген Камянькоў падпісаў кантракт у «спецпрыёмніку» у канцы красавіка 2024 года: яму паабяцалі добры заробак і грамадзянства Расеі.
«У будучыні я б хацеў застацца на тэрыторыі Украіны і не вяртацца на вайну, таму што тое, што яны робяць, – гэта вар’яцтва. Хацеў бы папрасіць прабачэння ва ўкраінскага народу, што я пагадзіўся на гэтую вайну»,
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Крыгер стаў пешкай у гульні беларускіх спецслужбаў
🔸 Што хацеў данесці мастак Кузьміч, раскопваючы магілу Ван Гога
🔸 Пенсіянер прыйшоў з муляжом выбухоўкі адстойваць справядлівасць
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/ZNw9gYA_ZLo
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
❗️ Славенскі тэлеканал N1: «Маштабны абмен зняволенымі паміж Расеяй, ЗША, Германіяй і Беларуссю адбудзецца ў бліжэйшыя гадзіны»
Медыя паведаміла, што ўдзельнікамі абмену будуць асуджаныя ў Славеніі за шпіянаж Ганна і Арцём Дульцавы, затрыманыя ў студзені 2023 года.
Таксама чакаецца, што грамадзяніна Нямеччыны Рыка Крыгера абмяняюць на меркаванага супрацоўніка ФСБ Вадзіма Красікава, асуджанага ў Германіі за забойства палявога камандзіра Зелімхана Хангашвілі.
Яшчэ адным удзельнікам абмену можа быць карэспандэнт The Wall Street Journal Эван Гершковіч.
🎧 20 беларусаў і беларусак узялі ўдзел у агучванні кнігі. Далучыцца мог кожны жадаючы
Больш за 9 месяцаў працы, дзясяткі гадзін запісаў, правак ды мантажу – і вось: кніга «Мальцы выходзяць з-пад кантролю» даступная для праслухоўвання.
Гэта стала магчымым дзякуючы праекту «Народная аўдыёкніга», аўдыёвыдавецтву audiobooks.by і выдавецтву «Скарына».
Слухайце!
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️ Рэжым гатовы разгледзець выдачу Рыко Крыгера Нямеччыне. Тым часам BELPOL даказвае невінаватасць немца
✔️ Іранскія дроны «Шагэд» зноў лёталі над Беларуссю
✔️ Сотні затрыманых: у Венесуэле трываюць пратэсты пасля прэзідэнцкіх выбараў
✔️ Забіты адзін з лідараў «Хамасу» Ісмаіл Ганія
✔️ Кім Чэн Ын на дзіўным транспарце працягвае інспектаваць затопленыя раёны
✔️ Вайсковы ўлік стане абавязковаю ўмоваю для атрымання расейскага грамадзянства
✔️ Беларуская плыўчыха Аліна Змушка не трапіла ў паўфінал Алімпіяды
✔️ У Салігорску пенсіянер гразіўся ўзарваць разлікова-касавы цэнтр
✔️ З першага жніўня ў Беларусі стартуюць продажы новай калекцыі дзелавой вопраткі для школьнікаў
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
❗️ «BELPOL» правёў асабістае расследаванне «тэракту» на чыгунцы. Крыгер не вінаваты
Аб'яднанне былых сілавікоў Беларусі BELPOL знайшло шэраг нестыковак у гісторыі з «тэрактам», які здзейсніў грамадзянін Нямеччыны Рыка Крыгер.
Пачытайце, чаму ў арганізацыі сцвярджаюць, што насамрэч немец не вінаваты і асуджаны на смерць незаконна.
✅ Чытаць праз VPN ❎ Без VPN
🥳 Сёння дзень народзінаў беларуса, які стаў сваім для чылійцаў
Геній, навуковец, філамат ды нацыянальны герой Чылі Ігнат Дамейка нарадзіўся 31 ліпеня 1802 года.
Яго імем названыя від дыназаўра, астэроід, кветка, населеныя пункты і горны ланцуг. Ён знайшоў у Чылі карысныя выкапні, якія абагацілі гэтую краіну.
🤔 Што трымала Дамейку на чужыне і ці ўдалося яму ўсё ж вярнуцца на радзіму, глядзіце ў праграме «Вусы Скарыны» на ютуб-канале «Belsat History».
☝️ «280 чалавек пры публічным хэйце, балатаваліся на 80 неаплочваемых месцаў працы»
❓ Як і для чаго працуе Каардынацыйная Рада?
❓ Чаму новай віцэ-спікерцы КР Стасі Гліннік было крыўдна за Латушку і Азарава?
❓ Які заробак атрымліваюць чальцы КР?
❓ Якія запыты ад беларускага грамадства паступаюць у КР?
Пра гэта Белсат гутарыў з віцэ-спікеркаю Каардынацыйнай Рады Стасяй Гліннік. Пачытайце, што яна адказала.
✅ Чытаць праз VPN ❎ Без VPN
Невядомыя падпалілі машыну экс-міліцыянта, адказнага за масавыя арышты
Адбылося гэта 30 ліпеня ў Навагрудку. Уладальнікам пашкоджанай «Audi 80» зʼяўляецца Віктар Машчар – ідэолаг «Наваградскага заводу газавай апаратуры».
Раней мужчына служыў у міліцыі, але ў 2022 годзе пайшоў у адстаўку. Пасля прызначэння ідэолагам на заводзе, Віктар пачаў выяўляць працоўных, у якіх былі падпіскі на «экстрэмісцкія каналы». Людзей затрымлівалі, а потым звальнялі з працы.