🫤 «Эра 70-гадовых палітыкаў завяршаецца»
30 гадоў таму да ўлады прыйшоў Лукашэнка. Зараз яму амаль 70 гадоў...
🇭🇺 Урокі вугорскага паўстання для Беларусі
Вугорскае паўстанне 1956 года было патопленае ў крыві. Cмяротныя пакаранні, каля 200 тысячаў уцекачоў.
Чаму паўстанне пацярпела паразу і якія ўрокі з тых падзеяў можам вынесці мы?
▶️ Глядзіце ў праграме «Intermarium» на YouTube-канале «Белсат HISTORY».
❗️ Беларускія мытнікі заяўляюць, што польскі бок перастаў прапускаць фуры, якія ідуць праз «Казловічы»
«Польскі бок з 03.00 10 ліпеня не прымае грузавыя транспартныя сродкі. І калі ўчора тут грузавікоў у чарзе не было, то за мінулую ноч іх колькасць вырасла да 600. Са слоў кіроўцаў, якія перасякаюць беларуска-польскую мяжу, палякі ўзмацнілі кантроль» – паведамляе паблік Мытных органаў Беларусі.
Што датычыцца пропуску транспартных сродкаў у бок Беларусі – па словах мытнікаў рух ідзе значна павольней, чым звычайна.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🐛 Смачна есці: у Сінгапуры афіцыйна дазволілі есці цвыркуноў і мучных чарвякоў
Усяго ўлады Сінгапуру ўхвалілі 16 відаў насякомых для ўжывання ў ежу. Сярод іх цвыркуны, конікі, саранча, мучныя чарвякі, меданосныя пчолы і тутавыя шаўкапрады.
🥟 Акрамя магчымасці рыхтаваць стравы з гэтых насякомых, іх таксама дазволена імпартаваць у іншыя краіны.
Ідэя аб дазволе ўжывання насякомых у ежу ў Сінгапуры ўпершыню ўзнікла ў 2022 годзе. Тады былі праведзены першыя публічныя кансультацыі. Канчатковае ж рашэнне было прынята толькі ў сярэдзіне 2024 года.
📌 «Калі будзеце пісаць пра гэта, не забудзьцеся, калі ласка, напісаць галоўнае: Уладзімір Пуцін – забойца і ваенны злачынец»
Басманны суд Масквы па патрабаванні Следчага камітэту завочна арыштаваў Юлію Навальную – удаву лідара расейскай апазіцыі Аляксея Навальнага, які загінуў у турме. Жанчыну абвінавачваюць ва ўдзеле ў «экстрэмісцкай супольнасці».
☝️ У лютым 2024 году лідар расейскай апазіцыі Аляксей Навальны памёр у папраўчай калоніі № 3 у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе пры нявысветленых абставінах. Цела доўга не аддавалі сям’і. Расейскія апазіцыйныя палітыкі і міжнародныя дэмакратычныя лідары ўсклалі адказнасць за смерць палітвязня на Уладзіміра Пуціна.
Пасля гібелі мужа Юлія Навальная выступіла з заявай, што цяпер яна возьме на сябе місію мужа.
⚽️ На EURO-2024 вызначыўся першы фіналіст. Ім стала зборная Іспаніі
Іспанцы атрымалі валявую перамогу над зборнай Францыі з лікам 2:1.
Другі фіналіст будзе вядомы заўтра (10 ліпеня), калі а 22:00 (паводле менскага часу) адбудзецца другі паўфінал, Англія – Нідэрланды.
🏆А ўжо 14 ліпеня нас чакае фінал EURO-2024.
📸: uefa.com
💥 #галоўнае за 9 ліпеня
✔️ У Польшчу забаранілі правозіць алкаголь і цыгарэты
✔️ Лукашэнка патрабуе ад беларусаў паведамляць пра шлюб за мяжой
✔️ На саміце НАТО запрашэння Украіны ў альянс не будзе
✔️ На заснавальніцу і экс-дырэктарку «Белсату» падалі заяву аб злоўжыванні
✔️ Уступленне Грузіі ў ЕЗ прыпынілі
✔️ Пасажыры рэйса Анталья-Гомель у 40-градусную спёку гадзіну правялі без кандыцыянеру
✔️ Беларусь афіцыйна ўвайшла ў спіс дзяржаваў, што займаюцца гандлем людзьмі
✔️ Фільм «Белсату» трапіў на еўрапейскі фестываль
✔️ Што такое амністыя і як яна праходзіць у Беларусі? Хто і як прымае рашэнне па ёй?
✔️ Расея і Беларусь плануюць абменьвацца інфармацыяй аб мігрантах
✔️ Валер Кавалеўскі абвесціў пра стварэнне новай ініцыятывы
✔️ Беларускага вытворцу медычных прыбораў ператвараюць у вытворцу прыцэлаў для расейскага войска
✔️ «The Washington Post» апублікаваў сумесную калонку Святланы Ціханоўскай і Нэнсі Пэлоўсі
💔 Павел Севярынец
Апазіцыйны палітык, сузаснавальнік партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, пісьменнік. Асуджаны да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Былы зняволены распавядаў пра Паўла:
«Вязні неяк паскардзіліся адміністрацыі, што Павел Севярынец у царкве збірае гурткі палітзняволеных на беларускай мове. Пасля гэтага на царкоўныя службы пачалі прыходзіць супрацоўнікі. Ідзе служба, а ў іх рацыя гарлапаніць і яны жуюць семкі. Павел заўсёды гаварыў па-беларуску»
📩 Падтрымайце палітвязня: Турма № 1. 230023, г. Горадня, вул. Кірава, 1
🎠 З каруселі – у машыну хуткай дапамогі
Аварыйныя каруселі ў парку Чалюскінцаў спынілі працу пасля абурэння менчукоў і апраўданняў чыноўнікаў ☝️
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Падвышэнне заробкаў настаўнікам ды медыкам – падрыхтоўка да выбараў?
🔸 Стаў вядомы пералік тавараў, якія патрапілі пад забарону на вываз з Польшчы
🔸 Абстрэл дзіцячага шпіталя ў Кіеве – якая рэакцыя міжнароднай супольнасці?
🔸 Аляксей Дзікавіцкі пра сітуацыю вакол Белсату
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/-EIrtqbQXD8
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
🤯 Беларускага вытворцу медычных прыбораў ператвараюць у вытворцу прыцэлаў для расейскага войска
Прынамсі так сцвярджае «BELPOL».
Паводле ініцыятывы, прадпрыемства «Цэйс-БелОМА» займаецца вытворчасцю медычных прыбораў. А адзін з сузаснавальнікаў гэтага прадпрыемства – вытворчасцю прыцэлаў для расейскіх танкаў.
☝️І цяпер гэты сузаснавальнік хоча ліквідаваць прадпрыемства, а ўсю вытворчую базу і спецыялістаў перавесці ў да сябе, каб павялічыць прадукцыйнасць.
Падрабязней👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🫤 Расея і Беларусь плануюць абменьвацца інфармацыяй аб мігрантах
Праект падрыхтаваны ў рамках пагаднення паміж урадамі краінаў «аб узаемным прызнанні візаў і па іншых пытаннях, звязаных з уездам замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства на тэрыторыі дзяржаваў».
☝️ Адсочваць мігрантаў будуць праз інфармацыйную сістэму міграцыйнага ўліку «Мір», якая была створаная ў Расеі ў 2015 годзе для барацьбы з незаконнай міграцыяй.
Плануецца, што дадзеныя будуць перадавацца толькі па запыце – свабоднага доступу да іх не будзе.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
Дзіцячая больніца «Ахматдыт» у Кіеве пацярпела ад паветранай атакі
Сярод 27 загінулых ёсць чацвёра дзяцей
📌 «Я не лічу амністыю ў Беларусі «праявай гуманізму»»
2 ліпеня ў Беларусі выйшаў чарговы закон аб амністыі, які даў надзею ў тым ліку цяжкахворым праціўнікам рэжыму, якія знаходзяцца ў зняволенні.
❓ Дык што такое амністыя і як яна праходзіць у Беларусі? Хто і як прымае рашэнне па ёй? Ці могуць яе адмяніць і чаму шмат палітвязняў яна не закранае?
«Белсат» паразмаўляў пра гэта з юрыстам праваабарончага цэнтру «Вясна» Паўлам Сапелкам 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😮 У беларусаў, якія прыехалі з Польшчы, знайшлі 1,3 тысячы куль і гільзаў
👉 У пункце пропуску «Казловічы» знайшлі тысячу куль «амерыканскай вытворчасці» у грузавіку 55-гадовага беларуса. Яны былі схаваныя ў дзвюх скрынках тэхналагічных нішаў.
👉 А праз пасажырскі пункт пропуску «Брэст» спрабаваў уехаць у краіну 49-гадовы беларус, які прыматаў скотчам да ног больш за 200 куль і 100 гільзаў. Таксама ў яго ўласным Volkswagen знайшлі незадэклараваныя аптычны прыцэл, лазерны далямер, трыног да яго, тактычныя жгуты.
У адносінах да грамадзян распачатыя адміністрацыйныя працэсы, якія прадугледжаны штраф у памеры да 30 базавых велічыняў з канфіскацыяй утоеных тавараў.
😱 У сасісках Жлобінскага мясакамбінату знайшлі кішэчную палачку
Пасля ўвядзення санкцый на беларускія прылаўкі значна радзей сталі трапляць імпартныя прадукты сапраўды добрай якасці.
А надоечы ў беларускіх крамах выявілі буракі з Узбекістану з павышаным утрыманнем нітратаў.
Што яшчэ можна набыць у беларускай краме👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤔 Каб змагацца з карупцыяй – трэба думаць, як карупцыянер?
Імаверна, такім прынцыпам кіраваўся Лукашэнка, але ў гэтай гульні прага да грошаў яго перайграла. Пачытайце, як дыктатар ператварыў сваю сям'ю ў галоўны карупцыйны клан Беларусі.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🥷 Вайсковыя базы ЗША ў Еўропе прывялі ў стан падвышанай баявой гатоўнасці
Усё праз тое, што іх разглядаюць як магчымую мэту дыверсіі з боку «суб’ектаў, якіх падтрымлівае Расея».
«Звесткі выведкі за апошнія два тыдні былі трактаваныя як «даволі трывожныя», таму была прынятая пастанова аб увядзенні дадатковых пратаколаў бяспекі»
☀️ Добры дзень усім, хто пачынае яго разам з Белсатам! Трымайце самыя цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:
🗞 «The Washington Post» апублікаваў сумесную калонку Святланы Ціханоўскай і Нэнсі Пэлоўсі
Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская і экс-спікерка Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Нэнсі Пэлоўсі ў сумесным артыкуле для «The Washington Post» зазначаюць, што Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка настолькі ж небяспечныя для сусветнага парадку, як Адольф Гітлер у свой час.
🗞 Заробкі ляцяць угару. Спроба ўтрымаць людзей ці падрыхтоўка да выбараў?
Рэальныя заробкі беларусаў імкліва растуць другі год запар. Прычым у 2024 годзе хутчэй, чым у мінулым.
🗞 Што такое амністыя і як яна праходзіць у Беларусі
«Белсат» разам з юрыстам праваабарончага цэнтру «Вясна» Паўлам Сапелкам нагадвае, як праходзіць амністыя ў Беларусі – хто і як прымае рашэнне па ёй, ці могуць яе адмяніць і чаму шмат палітвязняў яна не закранае.
#штопачытаць
🥳 Сёння адзначае дзень народзінаў Уладзімір Некляеў
Уладзімір Пракопавіч — беларускі паэт, празаік і грамадска-палітычны дзеяч.
Зрабілі для вас падборку трэкаў на яго вершы:
🎶Naka, «Разбітае Сэрца Пацана», «Петля Пристрастия», Dzieciuki і Rostany – «Вам»
🎶«Сябры» – «Гуляць дык гуляць»
🎶Зміцер Вайцюшкевіч і «WZ-orkiestra» – «Сцяг»
🎶Анжэліка Агурбаш – «Белае вiно i чырвонае»
🎶Вольны хор — Жыве Беларусь
🎶Зміцер Вайцюшкевіч – «На каляды»
#штопаслухаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 9 ліпеня
🔻 Пачынаецца новы суд над Эдуардам Бабарыкам
🔻 Сілавікі затрымалі сястру байца палка імя Кастуся Каліноўскага
🔻 За татуіроўку «АСАВ» затрымалі жыхара Жабінкі
🔻 Актывіста Андрэя Кудзіка будуць судзіць за дыскрэдытацыю Беларусі
🔻 Па вяртанні ў Беларусь затрымалі адміністратара чатаў «Беларусы ў Партугаліі» і «Беларусы на Мадэйры»
🔻 З пачатку года пракуроры Берасцейскай вобласці выявілі амаль 200 «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
📌 «Пуцін і Лукашэнка ўяўляюць такую ж небяспеку для сусветнага парадку, як Адольф Гітлер у свой час»
Святлана Ціханоўская і экс-спікерка Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Нэнсі Пэлоўсі выдалі сумесны артыкул для «The Washington Post».
У ім гаворыцца, што Лукашэнка з'яўляецца «найбліжэйшым паплечнікам Пуціна», а «у самой Беларусі амаль усе жывуць у страху перад грукам у дзверы».
☝️ Аўтаркі артыкулу заклікаюць забяспечыць прытулак для беларускіх дэмакратычных актывістаў, аказаць усебаковую дапамогу беларускаму свабоднаму руху, у тым ліку незалежным медыям, арганізацыям грамадзянскай супольнасці, праваабаронцам і рэпрэсаваным.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😡 «Пуцін наўмысна рыхтаваў вялікае злачынства, каб праявіць сваю сілу, прадэманстраваць яе свету»
Трапленне ў кіеўскую лякарню ў час расейскай атакі 8 ліпеня не было выпадковасцю ці віною супрацьпаветранай абароны.
☝️ Украінскі вайсковы эксперт Ігар Раманенка кажа, што відэазапісы ўдараў і маршруты ракетаў паказваюць, што высокадакладныя ракеты заходзілі на цэль і пікіравалі.
Акрамя таго, расейскія войскі наносілі так званы зорны ўдар: ракеты заходзілі з розных бакоў, з розных вышыняў і з рознымі хуткасцямі.
Як на гэта адкажа саміт NATO?👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😡 Пад Пінскам затрымалі сястру байца палка імя Кастуся Каліноўскага Кірыла Іванова
Гэта адбылося падчас «хапуна» на рок-канцэрце.
У чым абвінавачваюць сястру беларускага добраахвотніка і дзе яна цяпер – невядома.
☝️ Паводле звестак медыяў, Кірыл Іваноў з’яўляецца байцом батальёну «Волат» палка імя Кастуся Каліноўскага. Вядома, што напрыканцы 2022 году ён атрымаў раненне на фронце.
🤷♀️ «Тое, якія ўмовы склаліся ў беларускіх дэмакратычных структурах, не зусім мне падыходзяць»
Валер Кавалеўскі заявіў, што стварае «Агенцыю еўраатлантычнай супрацы». Яна будзе займацца праблемамі замежнай палітыкі.
☝️ Нагадаем, напрыканцы чэрвеня Кавалеўскі сышоў у адстаўку з пасады прадстаўніка ў міжнародных справах Аб’яднанага пераходнага кабінету.
«У мяне былі спробы штосьці памяняць, але яны не былі падтрыманыя, таму я прыняў рашэнне пачаць сваю справу»
🇵🇱 Без цыгарэт і алкаголю: новыя правілы ўезду ў Польшчу
У памежных чатах з’явілася інфармацыя, што з 9 ліпеня на беларуска-польскай мяжы ўведзеныя новыя правілы.
☝️ Цяпер перасякаць мяжу на аўтамабілі можна толькі ў тым выпадку, калі ўладальнік машыны знаходзіцца ўнутры, даверанасці дзейнічаць не будуць.
Акрамя таго, не атрымаецца правезці алкаголь і цыгарэты.
«Белсат» разбіраўся ў новых правілах 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Эдуарда Бабарыку судзяць у новай крымінальнай справе
✔️Пад Пінскам сілавікі разграмілі кемпінг, дзе моладзь сабралася на рок-канцэрт
✔️У Беларусі пачнуць праводзіць конкурсы ваенрукоў
✔️Працэс інтэграцыі Грузіі ў Еўразвяз прыпынілі
✔️Расея датэрмінова звольніць са службы грамадзянаў Індыі, якія былі адпраўленыя на вайну супраць Украіны
✔️У Осла затрымалі беларуса, які кінуў два кактэйлі Молатава ў Каралеўскі палац
✔️У аўторак адбудзецца паседжанне Рады бяспекі ААН у сувязі з расейскім ударам па Кіеве
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🏆 Дакументальная стужка «Белсату» трапіла на Замойскі кінафестываль «Сустрэчы з гісторыяй»
Дакументальны фільм «Развітанне» рэж. Якуба Станкевіча пазмагаецца за ўзнагароды ў дзвюх намінацыях – «Найлепшы фільм» і «Найлепшыя здымкі».
Фестываль адбудзецца адбудзецца 22-24 жніўня ў польскім горадзе Замасць.
💔 «Развітанне» – гэта тыповая беларуская гісторыя цяперашняга часу. Гісторыя вымушаных эмігрантаў. Ці можна жыць далей з такім вострым болем? Ці можна сапраўды расстацца з тым, што любіш больш за ўсё на свеце?
👉 Паглядзець фільм можна тут
💱 Курсы валютаў на 9 ліпеня
Еўра страціў амаль 2 капейкі. Долар таксама патанеў. А вось расейскі рубель трошкі падрос.
#курсывалютаў