📍Масіраваны ракетны абстрэл Украіны: у Кіеве вядома пра 10 ахвяраў, у Крывым Розе – пра 11
На тэрыторыі дзіцячай лякарні «Охматдит» працягваюць разбіраць завалы, там знайшлі ўжо два целы загінулых.
Пасля «прылёту» па Крывым Розе загінулі 11 чалавек, яшчэ 42 атрымалі раненні. Лічбы могуць вырасці. На заўтра ў горадзе абвешчаная жалоба.
З Дняпра прыходзяць звесткі пра адну ахвяру абстрэлу, яшчэ мінімум шасцёра пацярпелі.
🔹Стала вядома пра прысуд, які год таму быў вынесены лукашэнкаўскім судом грамадзяніну Польшчы – 14 гадоў зняволення
Томаш Бяроза быў прызнаны вінаватым у шпіянажы ды вядзенні агентурнай дзейнасці. Працэс разглядаўся ў закрытым рэжыме, а вырак быў агучаны яшчэ ў чэрвені 2023 года.
Чытайце падрабязнасці на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☝️«Прылёты» ў Кіеве: пашкоджаны будынак бізнес-цэнтру і дзіцячая лякарня, ёсць загінулыя
Шмат аскепкаў упала ў раёне станцыі метро «Лук'янаўская».
Таксама абломкі ракеты ўпалі на дах жылога дому, часткова разбурыўшы яго.
Пашкоджанні атрымала і дзіцячая лякарня «Охматдит» (на першым здымку). На гэты момант вядома пра мінімум 9 параненых, 1 чалавек загінуў.
📍Акрамя Кіева, ракетамі былі атакаваныя Дняпро і Крывы Рог. Інфармацыі пра пацярпелых ці загінулых у гэтых гарадах пакуль няма.
UPD. Колькасць загінулых у Кіеве вырасла да 7 чалавек
❤️🩹 «З вуліцы з'ехалі, кінулі ўсіх... Яны ж жывыя. Як я, настаўніца, паеду?»
Жыхарка Тарэцку Валянціна пахавала ўсіх блізкіх, але зʼязджаць з роднага гораду ўсё адно не хоча, бо даглядае кінутых суседзямі жывёлаў.
У гэты ж час расейскія акупанты ўсё бліжэй падыходзяць да гораду, таму мясцовыя ўлады заклікаюць жыхароў выязджаць.
Паглядзіце, як перажывае вайну Тарэцк.
🥳 А ў нас сёння невялічкае свята – 8 ліпеня 2008 года тэлеканал «Белсат» пачаў вяшчанне са спадарожніка Sirius
З гэтай нагоды мы хочам нагадаць, як глядзець «Белсат».
Акрамя гэтага, заставацца з намі можна і ў сацыяльных сетках:
🟧 Тэлеграм: /channel/belsat
🟧Facebook: https://www.facebook.com/BELSAT.TV
🟧Twitter: https://twitter.com/Belsat_TV
🟧Аднакласнікі: https://ok.ru/belsat
🟧Іnstagram: https://www.instagram.com/belsat
🟧YouTube: https://www.youtube.com/c/ibelsat
🟧Threads: belsat" rel="nofollow">https://www.threads.net/@belsat
📌 Пампуйце BelsatSmart (заблакаваць яго ўвогуле немагчыма):
🟦 Android – тут (https://play.google.com/store/apps/details?id=eu.belsat)
🟦 IOS – тут (https://apps.apple.com/us/app/belsatnews/id1353736929)
🟦 Таксама Smart TV (https://play.google.com/store/apps/details?id=eu.belsatlive)
☀️ Добры дзень усім, хто пачынае яго разам з Белсатам! Трымайце самыя цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:
🗞 Батулізм – смяротна небяспечная хвароба «з бляшанкі». Што гэта і як яе пазбегчы
«Белсат» пагаварыў з хімікам і экспертам у хімічнай і біялагічнай бяспецы Сяргеем Бесарабам і даведаўся, як засцерагчы сябе ад батулізму, адкуль ён з’яўляецца і чаму батулатаксін можна набыць у краме.
🗞 Як зрабіць, каб пад падляскіх «гангстараў» скакалі аж у Бразіліі. Вялікае інтэрв’ю з Niczos
Падляшанка Ніка Юрчук вывучыла беларускую і падляскую, спявае «po svojomu» ў чатырох стылях.
🗞 «Зніклыя, але не забытыя»: «The Washington Post» нагадала пра беларускіх палітвязняў
Мноства беларускіх палітвязняў трымаюць без сувязі з вонкавым светам – гэта завецца рэжымам інкамунікада. Амерыканская газета «The Washington Post» у рэдакцыйнай калонцы нагадала, што гэта негуманна і забаронена Генасамблеяй ААН.
#штопачытаць
🎧 Гіпнатызуючай беларускай музыкі вам на добры сон
Свежы трэк гурту «Homebound», які стварылі два беларусы, што жывуць у Польшчы, так і называецца – «Сон». У жніўні гурт плануе выпусціць міні-альбом, куды ўвойдзе ў тым ліку і гэтая песня.
#штопаслухаць
☝️Пасля аварыі на атракцыёне ў парку Чалюскінцаў цяжка параненых няма
Людзі ўпалі з вышыні каля трох метраў, аднак, на шчасце, шпіталізацыя нікому не спатрэбілася.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📍Палітзняволенай, якая мае зрок -17, не даюць у калоніі акуляраў. І пры гэтым прымушаюць працаваць швачкаю
Акуляры можна было б перадаць у перадачы, аднак для Алены Лазарчык яны забароненыя.
😔 Чытайце іншыя гісторыі няпростага побыту палітзняволеных беларусак у калоніях у нашай размове з журналісткаю ды праваабаронцаю Яўгеніяй Доўгай.
#рэпрэсіі
🇫🇷 Французы галасуюць у другім туры парламенцкіх выбараў. Яўка – найвышэйшая за 40 гадоў
У першым туры, які адбыўся тыдзень таму, перамогу атрымала ўльтраправая партыя «Нацыянальнае аб’яднанне» Марын Ле Пэн і Жардана Бардэля.
Чытайце падрабязней:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😮 За чырвона-зялёны сцяг у Беларусі цяпер таксама караюць?
Альбо ў гэты раз усяму віною прыдуркаватасць і адвага? А можа і тое, і другое?
Герою гэтага відэа не пашанцавала: абярэг у выглядзе лукашэнкаўскага сцяга не ўбярог яго ад штрафаў ды канфіскацыі. Глядзіце самі.
🛞 П.С. А машыну, канешне, шкада... Такой эпічнай канцоўкі яна не заслужыла.
🚈 Памятаеце арт-аб’ект «Цягнік» менскага мастака HUTKASMACHNAA?
Цяпер ён зʼявіўся ў Тбілісі!
Гэтым разам вагоны пафарбаваныя ў колеры мясцовага метро ⬆️
📢 Не паспелі ўсачыць за навінамі на выходных?
У нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноўных падзеяў ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.
Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia
#галоўнае
🔹Меў свой «Шэўрале», калекцыянаваў каменьчыкі, шмат курыў. Малавядомае з жыцця Янкі Купалы
У дзень народзінаў паэта прыгадваем у нашым відэа факты з біяграфіі «песняра», пра якія вам наўрад ці казала настаўніца «бел.літу» ў школе ☝️
📍«Белгазпрамбанк» распрадае будынкі на менскай вуліцы Кастрычніцкай
У складзе лоту – тры колішнія вытворчыя корпусы Менскага заводу Кастрычніцкай рэвалюцыі. Раней там размяшчаўся вядомы культурны хаб «Ок16», аднак на пачатку 2021 года ён спыніў сваё існаванне.
Чытайце болей на сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📍Спецслужбы Лукашэнкі набылі ды зарэгістравалі ў Еўразвязе два аўтамабілі на імя Рамана Пратасевіча
Гэта было зроблена праз падстаўных асобаў яшчэ ўвосень 2020 года. Навошта – да канца не зразумела. Магчыма, каб нейкім чынам падставіць Пратасевіча праз штрафы ці ДТЗ.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☝️У выніку «прылёту» па Крывым Розе загінулі 10 чалавек, яшчэ каля 30 атрымалі раненні
Там ракета патрапіла ў адміністрацыйны будынак прамысловага прадпрыемства.
▪️У Пакроўску Данецкай вобласці ракетны абстрэл забраў жыцці трох мужчынаў, якія працавалі на адным з прадпрыемстваў (на фота – наступствы ўдару).
▪️Лічба загінулых у Кіеве вырасла да 7 чалавек. Працягваецца разбор завалаў на месцы прылёту ў дзіцячую лякарню «Охматдит». На месца прыехаў мэр украінскай сталіцы Віталь Клічко.
❗️ Праваабаронцы: «Некаторыя палітвязні адмовіліся выходзіць на волю, бо не пагадзіліся на ўмовы вызвалення»
Частка палітзняволеных не захацела пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі. Замест гэтых людзей выйсці на волю прапанавалі іншым палітвязням.
Увогуле, вызвалялі палітзняволеных вельмі спешна: некаторым нават не дазволілі сабраць свае рэчы.
Агулам праваабаронцам вядома пра 18 палітзняволеных, якія вызваліліся 3 ліпеня: гэта 4 жанчыны і 14 мужчын.
❓ Як ствараюць культ асобы Лукашэнкі?
❓ Ён ужо сфармаваны, ці яшчэ не?
❓ Навошта гэта самому дыктатару і да чаго можа прывесці?
🗞 Адказы шукайце ў нашым адмысловым матэрыяле.
✅ Чытаць праз VPN ❎ Без VPN
☝️ На выбарах у Францыі больш за ўсё мандатаў атрымалі левыя
Аднак абсалютнай большасці няма ні ў каго.
Па выніках другога тура ў «Новага Народнага Фронту» 182 месцы ў парламенце, у цэнтрысцкага аб'яднання прэзідэнта Эмануэля Макрона – 168 месцаў, у «Нацыянальнага абʼяднання» – 143 месцы.
Вынік выбараў пакінуў Францыю ў нявызначанасці, паколькі парламент выйшаў раздробнены. Гэта аслабіць ролю Францыі ў Еўрапейскім Саюзе і за яго межамі, а таксама абцяжарыць правядзенне ўнутранай праграмы, адзначае «Reuters».
💥 #галоўнае за 7 ліпеня
✔️У сталічным парку Чалюскінцаў абрынуўся атракцыён: людзі ўпалі з трохметровай вышыні. На шчасце, нікога шпіталізаваць не давялося
✔️«Белгазпрамбанк» распрадае будынкі на менскай вуліцы Кастрычніцкай
✔️Гэтая полька вывучыла беларускую мову, а цяпер стварае песні на «памежнай» падляскай гаворцы. Знаёмцеся – Ніка Юрчук aka Niczos
✔️У гэты дзень у 1882 годзе нарадзіўся Янка Купала, а ў 1887 годзе – Марк Шагал. Таксама роўна 24 гады таму знік відэааператар Дзмітрый Завадскі
✔️Павук пазваніў сілавікам з Маскоўскага РУУС Менску, якія маюць дачыненне да катаванняў затрыманых у 2020-м годзе
✔️У Францыі адбыўся другі тур галасавання на парламенцкіх выбарах, яўка пабіла 40-гадовы рэкорд
⚽️ Чарговая траўма праз небяспечны стадыён
Падчас гульні ФК «Менск» – «Нёман» Горадня на поле САК «Алімпійскі» абаронца Андрэй Васільеў вылецеў з поля і ўдарыўся галавой у металічную агароджу
Гульцу пашчасціла, што праз старую траўму ён гуляў у адмысловым шлеме.
🎙 На слых і па-беларуску: чаму падкасты зрабіліся папулярнымі?
«Гэта ідэальнае радыё, радыё па жаданні»
Глядзіце ў відэа ☝️
💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоў «Тыдзень»
У сённяшнім выданні:
🔸 Беларуска-польская мяжа: чэргі застаюцца, кіроўцы самі намагаюцца рэгуляваць рух
🔸 Вызваленыя палітвязні – ці гэта акт гуманізму?
🔸 Як дыпсервіс са службай бяспекі куплялі адмысловую прадукцыю для... шпіца Умкі
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/rv_HOjRr35w
🖼 Сёння дзень народзінаў не толькі ў Янкі Купалы, але і ў Марка Шагала ☝️
Мастак нарадзіўся на 5 гадоў пазней за паэта. Праўда, пра дакладную дату ягонага нараджэння дагэтуль вядуцца спрэчкі – гэта можа быць як 6-га, так і 7-га ліпеня.
🔸Шагал любіў Віцебск так моцна, што напісаў гораду ліст. Але пасля ад’езду больш туды не вярнуўся. У 1973 годзе яго запрасілі ў СССР, тады ён пабываў у Маскве ды Ленінградзе, але ў родныя мясціны не паехаў. У інтэрв'ю пракаментаваў гэта так:
«Я бязмежна люблю свой родны Віцебск не проста таму, што там я на ўсё жыццё набыў фарбу свайго мастацтва… Таму і адмовіўся ехаць, што прыгадваю. Бо там, напэўна, я ўбачыў бы іншую абстаноўку, чым тую, якую я памятаю, іншае жыццё. Гэта было б для мяне цяжкім ударам. Як цяжка назаўжды разлучацца са сваім мінулым!»
🕷 Павук вырашыў паразмаўляць з сілавікамі, якія (паводле інфармацыі расследавальнікаў) датычныя да катаванняў людзей у Маскоўскім РУУС сталіцы
Некаторыя адмаўлялі свой удзел у катаваннях, некаторыя наадварот вясёлым голасам пацвярджалі гэты факт без ценю шкадавання.
А за кагосьці адказвалі маці ды былая жонка 💁🏻♂️
👀 Глядзіце (а галоўнае – слухайце) новы выпуск «Шухер-шоу» на канале «Белсат LIFE»
📷 Фатаграфіі тыдня: сушэнне дываноў у Турэччыне, паводкі ў Індыі, лясныя пажары ў Каліфорніі
Болей цікавых кадраў з усяго свету ў традыцыйнай падборцы на нашым сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😇 Добрыя навіны тыдня
Сярод таго трэшу, які адбываецца навокал, можна не заўважыць, што здараецца і нешта прыемнае. Каб вы не прапусцілі, мы зрабілі невялікую падборку:
🔅 Як мінімум 18 палітвязняў выйшлі на волю
🔅 У Полацку паўстаў мурал з выяваю князя Усяслава Чарадзея
🔅 Ва ўніверсітэце Даўгаўпілса вылучылі бюджэтныя месцы для беларусаў
🔅 У Беластоку хочуць заснаваць Інстытут беларускай мовы
🔅 Энергетыкі дапамаглі буслянятам вярнуцца дадому пасля буры
🔅 Археолагі падчас раскопак на Менцы знайшлі ўнікальную драўляную фігуру
🔅 У Вроцлаве з'явілася кнігарня «NookBook», якую адкрыла беларуская акторка
💬 «...А вось як не любіць гэта поле, і бор,
І зялёны садок, і крыклівую гусь!..
А што часам тут страшна заенча віхор,—
Гэта енк, гэта крык, што жыве Беларусь»
Янка Купала напісаў гэтыя радкі на пачатку XX стагоддзя. Апошняя фраза з вершу ў выніку стала лозунгам шматлікіх пакаленняў беларусаў, якія марылі бачыць сваю краіну вольнай. Дайшло да таго, што ў нашую эпоху фраза наогул стала «экстрэмісцкай».
📍Сёння – 7 ліпеня – чарговая гадавіна з дня народзінаў Івана Дамінікавіча Луцэвіча. Тое, што гэта сапраўднае імя паэта, ведаюць, напэўна, усе. А вось менш вядомыя факты з біяграфіі Купалы/Луцэвіча мы ўключылі ў наш квіз, на пытанні якога прапануем вам адказаць 🔍
▪️Пайшоў з жыцця беларускі грамадскі дзеяч у Літве Віталь Каракорскі
Ён нарадзіўся ў Бабруйску, аднак пражываў у Вільні ад 1990 года. Каракорскі працаваў на літоўскім радыё і тэлебачанні, стварыў тэлешоў пра літоўскіх габрэяў, перадачы пра беларусаў і расейцаў у Літве, быў аўтарам шэрагу дакументальных фільмаў.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN