Беларус, які ваяваў на баку Расеі, загінуў пад Харкавым
Адбылося гэта 2 тыдні таму
Загінулы – спецназавец Руслан Нікіцін. У Беларусі ён праходзіў тэрміновую службу ў выведцы спецназу ў 5-й асобнай брыгадзе. Вядома, што ён даўно ажаніўся з расейкай, паехаў жыць на яе радзіму і нават атрымаў пашпарт РФ.
Ва Украіну ён паехаў па ўласнай ініцыятыве. У Руслана засталася маці ў Беларусі і жонка з сынам у Расеі.
Спявак гурта Skynet Іван Панамароў нават прысвяціў яму верш.
Сёння – апошні дзень галасавання на выбарах у КР
За два дні амаль 5 тысяч беларусаў паўдзельнічалі ў выбарах. За першыя содні прагаласавала 2463 чалавекі.
Нагадваем, усяго для ўдзелу ў выбарах зарэгістравана 12 спісаў (спіс Азарава «Закон і правапарадак» пазней быў выключаны за неправамернае, на думку Выбарчай камісіі, выкарыстанне плана «Перамога» для агітацыі).
На платформу для галасавання пасля старту выбараў была зладжаная масавая DDoS-атака, але яе ўдалося адбіць. Пазней рэжым Лукашэнкі пачаў блакаваць інтэрнэт і VPN-сэрвісы ў Беларусі. Усіх удзельнікаў выбарчай кампаніі прызналі «экстрэмістамі».
💥 #галоўнае за 26 траўня
✔️ У Любані затрымалі махляроў, якія кармілі беларусаў мясам з жывёламагільнікаў
✔️ Мірсалімава расказала, што яшчэ аднаго ябацьку пасадзілі на содні і звольнілі з працы
✔️ Зяленскі заклікаў лідараў ЗША і Кітаю прыехаць на Саміт міру ў Швейцарыі
✔️ У бабруйскай калоніі адбыўся пажар
✔️ Ля амбасады Беларусі ў Вільні апаганілі народны мемарыял ахвярам рэпрэсіяў
✔️ Стэнд з беларускімі кнігамі на кніжным кірмашы ў Варшаве цягам трох дзён збіраў самую вялікую колькасць наведнікаў
✔️ «Хамас» учыніў ракетную атаку на Ізраіль
✔️ Каманда Паўла Латушкі атрымала кантроль над Дзяржаўным каталогам Музейнага фонду Беларусі
✔️ Кіраўніца Еўракамісіі заклікала ЕЗ падрыхтавацца да магчымай вайны
✔️ Вырасла колькасць ахвяраў расейскага ўдару па гіпермаркеце «Эпіцэнтр» у Харкаве
❓ Пры якіх умовах Польшча і краіны Балтыі накіруюць войскі ва Украіну?
Крыніцы Der Spiegel сцвярджаюць, што можа адбыцца, калі расейцы дасягнуць стратэгічнага прарыву на фронце.
☝️ Нагадаем, абмеркаванне магчымасці накіравання войскаў краінаў NATO ва Украіну вядзецца ўжо даўно.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😢 Колькасць загінулых ад расейскага ўдару па гіпермаркеце «Эпіцэнтр» у Харкаве дасягнула 16 асобаў
Больш за 40 асобаў атрымалі раненні.
Гэта лічба можа быць не канчатковай, бо разбор завалаў на месцы трагедыі трывае.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоў «Тыдзень»
У сённяшнім выданні:
🔸 Вынікі выбараў у Каардынацыйную Раду
🔸 Што засталося з плану «Перамога»
🔸 У Музей Вольнай Беларусі перададзены дзяржаўны каталог музейнага фонду Беларусі
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/ZNNUeV3bUTs
📸 Шматтысячныя пратэсты ў Тайвані і развітанне з загінулым прэзідэнтам Ірану
Сабралі фота за тыдзень ☝️
📖 Беларуская кніга запатрабаваная
Стэнд незалежных беларускіх выдаўцоў «Вольная Беларусь» на міжнародным кніжным кірмашы ў Варшаве цягам трох дзён збіраў самую вялікую колькасць наведнікаў.
☝️ Таццяна Нядбай, кіраўніца Беларускага ПЭНу, прадавала «Зэкамерон» Максіма Знака і кажа, што распрадалі ўсё, што было ў наяўнасці.
Што паказаў кніжны кірмаш у Варшаве 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
⚡️ Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь перайшоў у распараджэнне Музею Вольнай Беларусі і НАУ
Ад сённяшняга дня, калі хтосьці вырашыць знішчыць музейныя прадметы, або нанесці ім шкоду, прадаць, перадаць трэцім асобам і краінам, то ён павінен разумець, што мы дакладна ведаем стан музейных прадметаў, месца іх захоўвання і адказных за гэта асобаў.
📌 У бабруйскай калоніі адбыўся пажар
Узгаранне здарылася ў будынку, дзе знаходзіцца турэмная крама для асуджаных.
Яно было хутка патушанае, аднак пажарныя забаранілі карыстацца памяшканнем.
Праваабаронцы адзначаюць, што ў апошнія два гады ў бабруйскай ПК-2 сіламі зняволеных і за іх кошт вядзецца бясконцы рамонт.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😡 Беларусам замежжа пачалі пісаць у прыват з крымінальнага вышуку
Жыхарка Салігорску паведаміла, што ёй напісаў следчы крымінальнага вышуку Салігорскага РАУС. Супраць жанчыны нібыта завялі крымінальную справу за абразу Лукашэнкі.
Яе просяць даслаць актуальны адрас за мяжой і свой фотаздымак.
#рэпрэсіі
💔 «Мне не хапае мамінай ласкі»
21 траўня Паліна Шарэнда-Панасюк мелася адбыць пакаранне, але яе перазатрымалі за два дні да вызвалення.
Як сям'я праходзіць праз гэтыя выпрабаванні апавялі ў праграме «Беларус беларусу» ейны муж Андрэй і сын Славамір.
🫤 У крамах сеткі «Востраў чысціні» «сітуацыя сумная»
Шмат якія крамы сеткі проста зачыненыя. Паставак тавараў няма. Супрацоўнікі часам проста сядзяць удома і не выходзяць на працу.
☝️ Але больш за ўсё працаўнікоў абурае тое, што ім «ніхто нічога не кажа». І што пра ўсе важныя навіны яны даведаюцца з інтэрнэту.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔶 «Мусіла бы адбыцца шмат чаго, каб нас чымсьці здзівіць»
Апошнім часам у Польшчы адбылося некалькі моцных пажараў. І ходзяць чуткі, што гэта можа быць расейская дыверсія.
Польская рэдакцыя «Белсату» запытала прэс-сакратара Галоўнай дзяржаўнай пажарнай службы ці сапраўды гэта магла быць расейская дыверсія і ці гатовая Польшча да такога сабатажу?
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
👆Мірсалімава расказала, што яшчэ аднаго прыхільніка Лукашэнкі пасадзілі на содні і звольнілі з працы
Прыхільніца «русского мира» і Z-актывістка з Віцебску Эльвіра Мірсалімава працягвае распавядаць, як у Беларусі прыхільнікі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі самі сутыкаюцца з рэпрэсіямі з боку сілавікоў.
Гэтым разам яна распавяла, што то сустрэла «публічнага чалавека ў горадзе» – прадзяржаўнага «ябацьку», які адбыў 15 содняў за «экстрэмізм».Паводле Мірсалімавай, яму прысудзілі 15 содняў за «старыя падпіскі на каналы, якія цяпер прызнаныя экстрэмісцкімі». Таксама Мірсалімава сцвярджае, што яго звольнілі з працы.
У сакавіку Мірсалімава двое содняў правяла ў ізалятары часовага ўтрымання за ілюстрацыйныя фотаздымкі «да антынацысцкіх і антызмагарскіх» допісаў. Пасля гэтага яна трапіла ў базу «Беспорядки».
🇱🇹 Дзейны прэзідэнт Літвы атрымаў 74,43% галасоў на выбарах
Цяпер Гітанас Наўседа пойдзе на другі тэрмін.
Ягонай суперніцай была прэм'ер-міністарка Інгрыда Шыманіце, якая атрымала падтрымку 24,06% выбаршчыкаў.
Першая перамога на выбарах у Наўседы была ў 2019 годзе. Тады за яго аддалі галасы 65,68 % выбарцаў (ён таксама перамог у другім туры).
☕️ Вітаем, сябры!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺Каталог Музейнага фонду Беларусі больш не ў руках Лукашэнкі
Праз VPN
Каманда Паўла Латушкі заявіла, што атрымала кантроль над Дзяржаўным каталогам Музейнага фонду Беларусі. Цяпер усе беларусы мець доступ да ўсіх звестак аб музейных прадметах. Што гэта азначае, чытайце па спасылцы.
🔺Прадпрымальнік з Беларусі зʼехаў у Амерыку і падзяліўся адчуваннямі
Праз VPN
«Амерыка – іншы свет», – так кажа беларус Сяргей Скулавец, які цяпер жыве ўсяго 300 кіламетраў да Атлантычнага акіяну. Пагаварылі з ім пра тое, як даліся першыя 9 месяцаў эміграцыі і ці варта гнацца за амерыканскаю мараю.
🔺Беларуская кніга стала лідарам на Міжнародным кірмашы ў Варшаве
Праз VPN
Аўтар кнігі — палітвязеньі, але вы дакладна яго ведаеце. Што гэта за кніга і чаму яна такая папулярная, чытайце на нашым сайце.
📌 Еўразвяз павінен падрыхтавацца да магчымай вайны
Кіраўніца Еўракамісіі Урзуля Фон дэр Ляен падкрэсліла важнасць паслядоўнай падтрымкі Украіны, але і заклікала ЕЗ падрыхтавацца да магчымай вайны.
Той, хто гаворыць і дзейнічае, як Пуцін, не хоча міру, а мае намер працягваць
📌 Олаф Шольц супраць выкарыстання Украінай зброі, якую ёй паставілі заходнія партнёры
Канцлер Нямеччыны падкрэсліў, што палітыка, якую ён праводзіць у дачыненні да Украіны, накіраваная на перадухіленне «вельмі вялікай вайны».
Раней супраць адмены забароны выступіў міністр замежных спраў Італіі.
🇦🇲 У Ерэване праходзіць шматтысячны мітынг за адстаўку Нікола Пашыняна
Спачатку мітынг праходзіў на галоўнай плошчы Ерэвана, але людзей было столькі, што яна апынулася перапоўненая.
Пазней пратэстоўцы рушылі ў бок дому прэм'ер-міністра. Апазіцыя планавала сустрэцца з Пашынянам, аднак у той момант ён быў у іншай частцы Арменіі, пацярпелай ад патопу. Між тым, сотні сілавікоў ужо сабраліся каля дому прэмʼера ў чаканні мітынгоўцаў.
😍Ого, якая прыгажосць!
Мастачка з Пекіну стварае сапраўдныя карціны на... бутэрбродах.
Паглядзіце, што ў яе атрымліваецца!
❗️ Як паведамляе нам чытач, у Курапатах зноў паламалі крыжы
Гэтым разам знеслі крыжы з надпісамі «Беларускім сялянам», «Беларускай інтэлігенцыі» і інш., а таксама імянныя крыжы ахвярам, якія ставілі родзічы, у тым ліку на польскай мове.
Яшчэ раней з вялікага крыжа, пастаўленага ў 1989 годзе на ўваходзе ў Курапаты, адбілі абраз Маці Божай Курапацкай, намаляваны А. Марачкіным
☝️ Калі вам нешта вядома пра гэта напішыце калі ласка ў наш бот. Гэта ананімна!
😲Горад, які... асвятляецца люстэркамі
Нарвежскі Рукан знаходзіцца ў цені гор з верасня да сакавіка. Раней жыхары не бачылі сонца па паўгода.
Вось, як вырашылі гэтую праблему👆
📌 Па цэнтральных раёнах Ізраілю з боку гораду Рафах было выпушчана 8 ракетаў
Частка з іх была збітая сістэмай СПА «Жалезны купал».
Адказнасць за гэта ўзяла на сябе групоўка «Хамас».
🤬 Каля амбасады РБ у Вільні зноў разграмілі Мемарыял «Варта святла»
Паведамляецца, што ў нядзелю вандал перакуліў шэраг партрэтаў ахвяр рэжыму Лукашэнкі і разбіў некаторыя лампады.
Паліцыя ўжо затрымала зламысніка.
💻 «Нам паведамляюць падпісчыкі з Беларусі, што блок датычацца мабільнага трафіку. На стацыянарных камп’ютарах усё працуе»
«Кіберпартызаны» пацвердзілі «Белсату» звесткі пра блакаванні інтэрнэту ў Беларусі, якія ўзніклі ў дзень пачатку галасавання на выбарах у Каардынацыйную раду трэцяга склікання.
Яны распавялі, як абыходзіць гэтыя блакаванні👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📌 Уладзімір Зяленскі заклікаў лідараў ЗША і Кітаю прыехаць на Саміт міру ў Швейцарыі
Я звяртаюся да лідараў свету, якія пакуль што ў баку ад глабальных намаганняў па падрыхтоўцы саміту свету: да прэзідэнта Байдэна, лідара Злучаных Штатаў, да прэзідэнта Сі, лідара Кітая. Мы не хочам, каб, гэтак жа як гэтыя кнігі, згарэў Статут ААН. Спадзяюся, не хочаце і вы. Калі ласка, праявіце ваша лідарства ў набліжэнні міру – сапраўды міру, а не паўзы паміж ўдарамі
💔 Вольныя Купалаўцы прадставілі новы праект «Слова з-за кратаў»
Гэта стужка жывых малюнкаў, заснаваная на шэрагу твораў і лістоў беларускіх палітвязняў. Гэты праект пра наша яднанне. Яднанне тых беларусаў, што апынуліся ў няволі, і тых, што былі вымушаныя з’ехаць за мяжу, тых, хто намагаецца жыць далей ў роднай краіне, і тых, каго, на жаль, мы страцілі назаўжды
📌 У Беларусі пачалі блакаваць VPN–сэрвісы
Імаверна, гэта звязана з выбарамі ў Каардынацыйную раду.
Вось тут сабраныя некаторыя сэрвісы, якімі можна скарыстацца 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
«Цябе ў ліпені збіраюцца браць. Рыхтуйся. А лепш – уцякай»
Прадпрымальнік Сяргей Скулавец у Беларусі меў фермерскую гаспадарку ды займаўся журналістыкай, але пасля 2020 году вымушаны быў з'ехаць з краіны. Так ён апынуўся ў Амерыцы. Як цяпер выглядае ягонае жыццё?
Чытайце гісторыю Сяргея на нашай старонцы:
✅Праз VPN ❎Без VPN