🔺Беларускі добраахвотніцкі корпус прымае ўдзел у абароне Ваўчанску
Стала ввядома, што беларускія добраахвотнікі з яшчэ аднаго падраздзялення абараняюць Украіну на харкаўскім напрамку.
Раней заяўлялася, што беларускія добраахвотнікі з палка Каліноўскага разам з байцамі Міжнароднага Легіёна ГУР МА Украіны таксама ваююць на Харкаўскім кірунку.
🤬У Расеі пацвердзілі, што наўмысна абстралялі гіпермаркет у Харкаве – там загінулі 12 асобаў
Расейскія медыі са спасылкай на «сілавыя структуры», заяўляюць, што ў гандлёвым цэнтры ўкраінскія вайскоўцы «зладзілі вайсковы склад і камандны пункт», які быў выяўлены расейскай выведкай.
Нагадаем, учора расейцы пацэлілі ў буйны будаўнічы гіпермаркет у Харкаве. На цяперашні момант вядома пра 12 загінулых і 43 пацярпелых.
🗣«Жыве Беларусь!» — гукае зал
У Варшаве адбываецца канцэрт Naviband. Cёлета гурт адзначае сваё 10-годдзе.
📍Прыгожын рэкламуе вандроўкі чыгункаю
📍Жорсткая пасадка борта Герасімава ў Беларусі
📍Бабы яшчэ генералаў наражаюць: чысткі ў расейскім Мінабароны
📍«Мальчик в трусиках». Новы сезон!
🥳 Як звычайна па суботах, на YouTube-канале «Вот Так» з'явіўся чарговы выпуск сатырычнага шоу «Вячэрні шпіль». Прыемнага прагляду 🤗
🐢 У гомельскім вадаёме выявілі чырвонавухіх чарапах
Арэал для іх зусім нетыповы, аднак пакуль жывёлкі адчуваюць сябе няблага.
Праўда, ставяць пад пагрозу здаровае функцыянаванне ўсёй экасістэмы ☝️
💬 «Калі я кажу "Пуцін", я маю на ўвазе ўсю сістэму. Калі я кажу Лукашэнка, маю на ўвазе канкрэтнага чалавека. Бо калі ў Расеі памірае Пуцін, там не зменіцца нічога, калі ж у Беларусі памірае Лукашэнка, абрынецца абсалютна ўсё»
Госць новага выпуску праграмы Meet – вядоўца і шоўмэн Дзяніс Дудзінскі.
📍Як змяніўся светапогляд пасля пачатку поўнамаштабнай вайны?
📍Што лічыць найвялікшай каштоўнасцю?
📍Калі разлічвае вярнуцца ў Беларусь і ці будзе там каму яго сустрэць?
🔍 Глядзіце і слухайце размову Дзяніса Дудзінскага з вядоўцай Таццянай Іванскай у новым выпуску праграмы «Meet».
📍На Змітра Дашкевіча завялі яшчэ адну крымінальную справу
У ліпені 2022-га актывіста накіравалі ў калонію на 1,5 года, аднак калі яны скончыліся, на волю Зміцер не выйшаў. Яму дадалі яшчэ год за «непадпарадкаванне адміністрацыі», пазней завялі новую справу паводле артыкулу 342, а цяпер да яе дадалі яшчэ адну крыміналку за «непадпарадкаванне».
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😮 Дзеля вызвалення палітвязняў прыкаваць Святлану Ціханоўскую кайданамі да чыгункі?
Менавіта такі план у ток-шоу «План: Б» прапанаваў палітолаг Дзмітрый Балкунец. Паслухайце, хто ў Еўропе займаецца тэма палітвязняў і ці можа спрацаваць гэтая тактыка ☝🏻
🎥 Выданне цалкам глядзіце на YouTube-канале Белсат NEWS
☝️ «Прылёт» па будаўнічым гіпермаркеце ў Харкаве: шмат людзей пасля ўдару зніклі без вестак
Папярэдне вядома пра двух загінулых, аднак гэтая лічба, імаверна, вырасце. У момант абстрэлу ў гіпермаркеце знаходзіліся не меней за 200 чалавек.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💰 А вы заўважылі, што ваш заробак расце?
Дзяржаўная статыстыка ізноў справаздачыцца пра рост сярэдняга заробку па краіне. У красавіку ён склаў ажно 2182,5 рублі.
Аднак гэтым разам у лічбах ёсць цікавая дэталь. У красавіку разрыў паміж Менскам і рэгіёнамі крыху зменшыўся. Але адбылося гэта не за кошт вялікага росту ў рэгіёнах, а за кошт змяншэння заробкаў па Менску 💁🏻♂️
🤦♀️ Рубрыка «Крынжачок»: пры любой нагодзе беларусаў прымушаюць маршыраваць
Маршы праходзяць і на спаборніцтвах, і ў школьных летніках.
Вось як гэта выглядае 💁🏻♂️
📍Краіны Еўразвязу, якія мяжуюць з РФ, плануюць стварыць сістэму абароны з беспілотнікаў
«Сцяна дронаў» мусіць расцягнуцца ад Нарвегіі да Польшчы. Пра план расказала кіраўніца МУС Літвы Агне Білатайце.
Чытайце падрабязней:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☝️Беларусы ўнутры краіны атрымліваюць падазроную рассылку з заклікамі галасаваць на выбарах у КР. Хутчэй за ўсё, гэта правакацыя сілавікоў
Старшыня выбаркама КР Алена Прыходзька падкрэслівае, што Каардынацыйная рада не мае да гэтай рассылкі ніякага дачынення.
Будзьце пільныя!
Чытайце болей:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
👀 Калі ўчора вы не глядзелі ў нашым эфіры дэбаты да выбараў у Каардынацыйную раду, а паглядзець запіс таксама няма магчымасці – то маем для вас тэкставы пераказ таго, што адбывалася ў студыі
Прэзентацыі спісаў, адказы на пытанні ад выбарнікаў і фінальныя прамовы. Усё ў адным матэрыяле:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☝️Скандальны закон «аб замежных агентах», які прынялі ў Грузіі, можа паўплываць і на беларусаў, якія збеглі ад рэжыму Лукашэнкі
💬 «Пад вызначэнне «замежная сіла» у гэтай фармулёўцы трапляюць, напрыклад, беларусы – сябры Беларускай дыяспары Аджарыі, якія скідваюцца па 5-10 лары на нейкія патрэбы арганізацыі – такім чынам яны, паводле закону, аказваюць уплыў як «замежная сіла».
Вось што яшчэ тлумачыць наш эксперт, юрыст і праваабаронца Раман Кісляк:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😬У Любані затрымалі махляроў, якія прадавалі людзям мяса з жывёламагільнікаў
У схеме было задзейнічана шмат людзей – ад ветэрынара ў гаспадарцы да прадаўцоў у краме. Гэтак, пасля гібелі жывёлы фельчар не разбіраўся ў прычынах смерці і не ўтылізоўваў тушу, а выклікаў траіх жыхароў Любані, якія расчлянялі мерцвячыну проста на жывёламагільніках.
Мяса яны маглі прадаваць звычайным грамадзянам, выдаючы яго за хатняе. Але часам яно паступала і на прылаўкі крамаў, дзе кавалкі пратухлага мяса «рэанімавалі» для продажу, а пазней змешвалі з добрай прадукцыяй.
Затрыманым пагражае да 10 гадоў зняволення.
Вітаем, сябры!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць. Пачытайце!
🔻Гайд: як прагаласаваць на выбарах у КР
Праз VPN
Распавядаем, як прагаласаваць з Беларусі і з-за мяжы.
🔻«Тое, што нас не знішчае, ператварае нас у кінцугі»
Праз VPN
Правілы жыцця палітзняволенага журналіста Паўла Мажэйкі
🔻Пад удар трапяць найперш НДА
Праз VPN
Як закон «аб замежных агентах» у Грузіі паўплывае на беларусаў?
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 25 траўня
✔️Галасаванне на выбарах у Каардынацыйную раду распачалося з маштабнай DDoS-атакі
✔️Гайд: як прыняць удзел у выбарах у КР (і калі вы ўнутры Беларусі, і калі за мяжою)
✔️Беларусы ўнутры краіны атрымліваюць падазроную рассылку з заклікамі галасаваць на выбарах у КР. Хутчэй за ўсё, гэта правакацыя сілавікоў. Таксама лукашэнкаўцы спрабуюць «глушыць» у Беларусі інтэрнэт
✔️«Прылёт» па будаўнічым гіпермаркеце ў Харкаве: шмат людзей пасля ўдару зніклі без вестак
✔️Скандальны закон «аб замежных агентах», які прынялі ў Грузіі, можа паўплываць і на беларусаў, якія збеглі ад рэжыму Лукашэнкі
✔️Школьнікі і студэнты, якія вучацца ў Польшчы, змогуць рэгістравацца ў візавых цэнтрах гэтай краіны праз асобны спіс
✔️На мяжы Еўразвязу з Расеяй можа з'явіцца «сцяна з дронаў»
#рэпрэсіі:
▫️На Змітра Дашкевіча завялі яшчэ адну крымінальную справу
▫️КДБ затрымаў не менш за шэсць чыгуначнікаў за фота аварыі цеплавозу ў перапісках
▫️Сёння споўнілася 46 гадоў палітзняволенаму журналісту і грамадскаму дзеячу Паўлу Мажэйку
🤯 «Мошкапакаліпсіс» на поўдні Беларусі працягваецца
Гамяльчанка з'ехала і пакінула вакно сваёй кватэры адчыненым. А калі вярнулася, яе чакаў «сюрпрыз».
Глядзіце які ⬆️
☝️А яшчэ пачытайце нашыя парады, як змагацца з нашэсцем мошак
КДБ затрымаў не менш за шэсць чыгуначнікаў за фота аварыі цеплавозу ў перапісках
«Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі» даведалася пра хвалю затрымання калегаў, якая трывае ад 20 траўня. Толькі ў лакаматыўным дэпо Менск 21 траўня схапілі шэсць машыністаў і памочнікаў машыніста.
Падрабязней на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Як прайшоў першы дзень галасавання на выбарах ў Каардынацыйную Раду
🔸 Пра падзеі вакол выбараў у КР гаворым з Аленай Прыходзька
🔸 Памежны пераход «Баброўнікі» на мяжы з Польшчай адновіць працу? Каментуе палітолаг Анатоль Котаў
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=V-UFHIM4GOo
🔍 Гайд: як прыняць удзел у выбарах у КР (і калі вы ўнутры Беларусі, і калі за мяжою)
Найважнейшае для вас, калі вы ў Беларусі: абавязкова галасуйце з выкарыстаннем VPN-сэрвісу!
Вось што яшчэ варта ведаць:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💁🏻♂️ Дэфіцыт супрацоўнікаў медычнай сферы ў Беларусі становіцца ўсё больш заўважным
Станам на канец траўня ў краіне бракуе пад 4800 дактароў-спецыялістаў і яшчэ каля 4 тысячаў медсёстраў.
Гэта вынікае са звестак, даступных у агульнарэспубліканскай базе вакансіяў.
#лічбадня
🫠 «Mikropipiska» атрымала экстрэмісцкі статус у Беларусі
🫠 Карпянкоў прайграў у змаганні з матэматыкай
🫠 «Імяніны ў Кацярыны» на Гомельшчыне
🫠 Унікальны слонімскі «ёгурт»
Вядоўцы нашага гумарыстычнага шоу «Хай Так TV» абмяркоўваць найбольш крынжовыя беларускія навіны апошняга тыдня. Хто-хто, а лукашэнкаўцы плынь такіх навінаў забяспечваюць без перабояў!
👀 Глядзіце свежы выпуск на канале «Белсат LIFE»
🌐 У дзень галасавання на выбарах у Каардынацыйную раду лукашэнкаўцы «глушаць» у Беларусі інтэрнэт
Нашыя крыніцы паведамляюць пра тое, што некаторыя старонкі не загружаюцца зусім альбо загружаюцца павольна.
Таксама паведамляецца пра збоі ў працы VPN-сэрвісаў.
Разам з тым пра поўнае блакаванне інтэрнэту, як гэта было 9 жніўня 2020-га і ў наступныя пару дзён, гаворка пакуль не ідзе.
💬 «Я ведаю і бачу ўсе хібы і недасканаласці выбараў і сістэмы галасавання. Але гэта першая спроба Каардынацыйнай рады арганізаваць незалежны выбарчы працэс, чаго беларусы пазбаўленыя былі дзесяцігоддзямі»
Святлана Ціханоўская выказалася пра выбары ў Каардынацыйную раду. Яна падкрэсліла, што рэжым Лукашэнкі спрабуе запалохаць людзей і сарваць дэмакратычны працэс, бо бачыць у гэтым пагрозу для сябе.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🥰 На міжнародным варшаўскім кніжным кірмашы сёлета ёсць і беларускі стэнд
А сярод навінак на беларускай мове там можна купіць «Ззянне» Стывена Кінга ад выдавецтва «Янушкевіч». Мы пабывалі на кірмашы і пагутарылі з выдаўцамі.
Паглядзіце, што там адбываецца!
📍Школьнікі і студэнты, якія вучацца ў Польшчы, змогуць рэгістравацца ў візавых цэнтрах гэтай краіны праз асобны спіс
Опцыя даступная ў Менску, Гомлі ды Магілёве.
Чытайце падрабязней:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔹Сёння спаўняецца 46 гадоў палітзняволенаму журналісту і грамадскаму дзеячу Паўлу Мажэйку
Гэты дзень ён сустракае ў бабруйскай калоніі № 2.
Прыгадваем гісторыю жыцця і дзейнасці Мажэйкі, які прыкладаў шмат намаганняў для ператварэння сваёй роднай Горадні ў па-сапраўднаму еўрапейскі горад. І, можна не сумнявацца, працягне прыкладаць гэтыя намаганні пасля выхаду на волю:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📍У Расеі затрымалі за карупцыю яшчэ аднаго вайсковага чыноўніка
Чаму адбываюцца сур'ёзныя чысткі ў Мінабароны РФ? Разважаюць нашыя эксперты ☝️