📍Падводзім вынікі нашых «онлайн-выбараў» у Каардынацыйную раду
У галасаванні ўзялі ўдзел амаль 8 тысяч чалавек. Безумоўным пераможцам стаў спіс №9 «Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”», які набраў 81%.
Па 3% набралі «Блок Пракоп'ева-Ягорава», «Наша справа» і варыянт «супраць усіх».
Па 2% маюць «Воля», «Еўрапейскі выбар», «Краіна для жыцця» і варыянт «іншы спіс» (г.зн. нейкі са спісаў, якія не патрапілі ў фінал з паўфіналаў).
☝️Нагадаем, што сёння ў нашым вечаровым эфіры адбудуцца дэбаты ўдзельнікаў выбараў у КР, глядзіце іх па гэтай спасылцы
🥳 Легендарны гурт J:МОРС адсвяткуе 25-годдзе ў Варшаве грандыёзным канцэртам
Гэта будзе адзіны вялікі электрычны канцэрт у гэтым годзе. Абавязкова будуць найлепшыя песні, новыя песні, цікавыя госці і прыемныя неспадзяванкі
😱 Які жах. У Мексіцы мітынг скончыўся смярцямі
Падчас перадвыбарчага мітынгу кандыдата ў прэзідэнты Хорхэ Майнэза абрынулася сцэна.
Дабрыдзень, дарагія чытачы!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔹Пра што сведчаць чысткі ў мінабароны РФ
Праз VPN
Арыштаваныя чатыры генералы. Ці ёсць сувязь паміж гэтымі арыштамі, пра што яны сведчаць і ці зможа гэта паўплываць на ход падзеяў на фронце? Пра гэта «Белсат» паразмаўляў з экспертамі.
🔹Як выдаліць ботаў у Telegram, каб не было слядоў і сюрпрызаў?
Праз VPN
Каб боты дакладна не напісалі зноў і не пакінулі слядоў, давядзецца выдаліць стары і ствараць новы акаўнт або заводзіць «Партызанскі Telegram».
🔹Выбары ўжо блізка. Прайдзі тэст і абяры свайго кандыдата ў Каардынацыйную раду
Праз VPN
Да выбараў у Каардынацыйную раду «Белсат» падрыхтаваў адмысловы тэст, які мае дапамагчы зрабіць выбар на галасаванні ў беларускі протапарламент.
#штопачытаць
😱 Поўдзень Беларусі стаў выглядаць як нейкі хорар-фільм
Край проста атакуюць мошкі. Паглядзіце!
📌 У Палату прадстаўнікоў унесены законапраект аб амністыі
Кубракоў назваў галоўнай асаблівасцю 2024 года амністыю жанчын з няпоўнагадовымі дзецьмі, а таксама мужчынаў, на выхаванні якіх застаюцца няпоўнагадовыя.
😡 Палітычным зняволеным амністыя на жаль не свеціць, бо па словах Кубракова, «яны не ўсвядомілі, што здзейснілі».
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📌 Выбары ў КР: спіс «Наша справа» мусіць выдаліць са сваёй каманды двух мужчын, каб захаваць гендарную квоту
Паводле патрабаванняў, кожны спіс мусіць захоўваць гендарную квоту.
Аднак са спісу «Наша справа» выходзіць адна з удзельніц, а гэта парушае юрыдычныя патрабаванні і ставіць пад пытаннем удзел усяго спісу ў выбарах.
«Я не згодна з такім рашэннем і не лічу гендарныя квоты дэмакратычнымі. Цяпер двое мужчын з нашага спісу будуць прынесеныя ў ахвяру. Але яны ўжо ахвяры, бо супраць іх заведзеная крымінальная справа», – пракаментавала рашэнне былая выкладчыца БДУ Роза Турарбекава, якая ўзначальвае спіс.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤬 ГУБАЗіК заявіў пра затрыманне яшчэ двух беларусаў, якім прыйшла рассылка плану «Перамога»
Адзін з затрыманых – настаўнік гісторыі адной з менскіх школаў. Другі – мужчына, які працуе будаўніком у энергетычнай сферы.
Невядома, ці сапраўды сілавікі знайшлі на тэлефонах затрыманых рассылку ад плану «Перамога» ці проста хочуць пасеяць паніку сярод беларусаў.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#рэпрэсіі
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 КДБ затрымаў афіцэра міліцыі, які ачольваў банду
🔸 Неабвешчаны візіт Пуціна да Лукашэнкі
🔸 Еўразвяз рыхтуе чарговыя санкцыі супраць рэжыму
🔸 Нашэсце мошак. Чым небяспечныя ўкусы і як ратавацца?
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/64PLNGBhXT0?si=TbtASlZj0W8iuVQe
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 па менскім часе запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
✍🏻 24 траўня – «Выбарчы вечар» на «Белсаце»!
✔️ Каб трапіць на дэбаты гледачом, калі ласка, запоўніце форму.
✔️ Вось тут прыгадваем усе спісы.
✔️ А калі вы дагэтуль не ведаеце за каго галасаваць, то вось вам тэст, які пакажа вашага кандыдата.
👀 Глядзіце ў нашым эфіры, а таксама на канале «Белсат NEWS»
📌 Распачатае спецыяльнае вядзенне ў дачыненні да заснавальніка клінікі «Новы Зрок»
Алега Каўрыгіна абвінавачваюць аж па 9 артыкулах КК.
👉 55-гадовага мужчыну будуць судзіць завочна, але заклікаюць яго вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ва Упраўленне СК па Менску.
🫠 Сын Кадырава стаў кіраўніком чачэнскага футбольнага клуба «Ахмат»
Старэйшы сын кіраўніка Чачэніі і міністр спорту рэгіёну Ахмат Кадыраў стаў прэзідэнтам футбольнага клуба «Ахмат».
«Упэўненыя, што пад кіраўніцтвам Ахмата Рамзанавіча каманду чакаюць новыя дасягненні, перамогі і добрыя вынікі», – напісаў клуб у сваіх сацсетках.
На гэтай пасадзе Ахмат змяніў паплечніка Кадырава Магамеда Даудава.
😮 Нацыянальны мастацкі музей Беларусі стаў адным з самых багатых на постсавецкай прасторы
І ўсё гэта дзякуючы адной жанчыне – дырэктарцы музею Алене Аладавай, якая амаль што з нуля стварыла багатую калекцыю.
У новым выпуску «Вусаў Скарыны» распавядаем, чаму імя гэтая жанчыны мусіць ведаць кожны мянчук.
Глядзіце ў нашым новым выданні на YouTube-канале «BELSAT HISTORY»!
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Супрацоўнік вышуку кіраваў бандаю, што рабавала фуры
✔️Лукашэнка прызначыў новага старшыню Генштабу збройных сілаў
✔️За шпіянаж у Беларусі будуць судзіць грамадзянку Літвы
✔️Мінздароўя вызначыла новыя кошты на платныя медпаслугі
✔️У Расеі арыштавалі яшчэ аднаго генерала з каманды Шайгу
✔️Нарвегія ўвяла забарону на ўезд турыстаў з Расеі
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
📌 У Беларусі абмежавалі доступ да сайту для прызыўнікоў
Доступ да сайту для прызыўнікоў povestka.org абмежавалі на патрабаванне пракуратуры ў Беларусі.
На думку чыноўнікаў, на сайце публікавалася інфармацыя «якая прапагандуе спосабы ўхілення» ад службы, а гэта «супярэчыць нацыянальным інтарэсам дзяржавы».
👉 На галоўнай старонцы сайту напісана «Замоў кансультацыю па легальных спосабах адтэрміноўкі ў войска», такім чынам, на думку пракуратуры, партал парушыў закон аб СМІ.
🔺«Закон і правапарадак» адхілілі ад удзелу ў выбарах у КР
Такое рашэнне выбарчая камісія прыняла пасля разгляду ліста ад спісу «Закон і правапарадак».
Таксама камісія разгледзела запыты некаторых чальцоў спісу «Наша справа» на выдаленне. У выніку са спісу былі выдаленыя Віктар Саскевіч і Андрэй Жукавец.
📍Выбарчы спіс «Закон і правапарадак» вырашыў пакінуць Аляксандра Азараваў у спісе
Чальцы спісу далі адказ на ўльтыматум, які ўчора выбарчая камісія паставіла Азараву:
«Каманда «Закон і правапарадак» правяла нараду і большасцю галасоў прыняла рашэнне падтрымліваць Аляксандра Азарава і пакінуць яго ў спісе»
«Сябры выбарчай камісіі не растлумачылі, у адпаведнасці з якімі правіламі яны прынялі такое рашэнне, якія канкрэтна правілы парушыў Азараў, у чым заключаецца гэта парушэнне і не падалі ніякага юрыдычнага абгрунтавання. Рашэнне было прынята на эмоцыях у адпаведнасці з асабістым меркаваннем і прэтэнзіямі да Аляксандра Азарава».Читать полностью…
🤷♀️Лукашэнка амаль уночы правёў перамовы з Пуціным, які нечакана прыляцеў у Менск
Пра прылёт расейскага дыктатара было паведамлена а 23:14 паводле менскага часу. У аэрапорце адбылася кароткая размова Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.
Перамовы будуць працягвацца два дні. Загадзя візіт ніяк не анансаваўся, а тэматыка сустрэчы падаецца афіцыёзам як «шырокая».
💥 #галоўнае за 23 траўня
✔️ Ці захоўваюць на выбарах у КР асабовыя звесткі выбарнікаў і ці могуць сілавікі могуць даведацца, хто галасаваў
✔️ Супрацоўнік крымінальнага вышуку кіраваў бандай, якая рабавала дальнабойнікаў
✔️ Лукашэнка прызначыў новага начальніка Генеральнага штабу Узброеных Сіл
✔️ ЕЗ можа забараніць экспарт у Беларусь люксавых аўтамабіляў, бо яны перапрадаюцца ў РФ
✔️ Цяпер для людзей старэйшых за 60 гадоў, якія ездзяць у Польшчу да дзяцей і ўнукаў будзе асобная рэгістрацыя ў візавых цэнтрах
✔️ Як выдаліць ботаў у Telegram, каб не было слядоў
✔️ У Палату прадстаўнікоў унесены законапраект аб амністыі
✔️ Выбары ў КР: спіс «Наша справа» мусіць выдаліць са сваёй каманды двух мужчын, каб захаваць гендарную квоту
#рэпрэсіі:
▪️ Грамадзянку Літвы будуць судзіць у Беларусі за шпіянаж
▪️ СК распачаў спецыяльнае вядзенне супраць заснавальніка клінікі «Новы зрок»
▪️ Жыхара Віцебску асудзілі да 3,5 гадоў калоніі і 16000 рублёў штрафа
▪️ За «экстрэмізм» затрыманы Язэп Дулеба, былы партыец БНР
▪️ Мінчанку асудзілі на 3,5 гады «хатняй хіміі» за 21 каментар пра Лукашэнку і сілавікоў
▪️ Сілавікі затрымалі мужа і жонку з Брэста
▪️ У кватэру бацькоў Крысціны Ціманоўскай прыйшлі з ператрусам
▪️ Адзін з топ-менеджараў «Контэ» затрыманы за «нацысцкую агітацыю»
▪️ ГУБАЗіК заявіў пра затрыманне яшчэ двух беларусаў, якім прыйшла рассылка плану «Перамога»
⚡️ Аляксандру Азараву паставілі ўльтыматум
Ён мусіць зняць сваю кандыдатуру з выбараў да 9:00 24 траўня, інакш будзе зняты ўвесь спіс «Закон і правапарадак»
☝️ Прычына такога рашэння — рассылка ў чат-боце плана «Перамога»
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📌 Знак бяды: улады анансавалі ўнясенне зменаў у закон «Аб правах дзіцяці»
Віцэ-прэм’ер Ігар Петрышэнка падкрэсліў, што апошнія змены ў закон «Аб правах дзіцяці» былі ўнесены яшчэ ў 2016 годзе і цяпер дакумент патрабуе абнаўлення.
🤷♀️ Аднак, якія канкрэтна змены плануецца ўнесці, Петрышэнка не ўдакладніў.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📌 Польскія візавыя цэнтры ўвялі асобную рэгістрацыю для людзей старэйшых за 60 гадоў, якія ездзяць у Польшчу да дзяцей і ўнукаў
☝️ Аднак, VFS Global папярэджвае, што калі падчас праверкі рэгістрацыі ў візавым цэнтры будзе выяўлена неадпаведнасць пазначанай катэгорыі, дакументы ў візавым цэнтры не прымуць.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💔Арцём Лябедзька
Сын палітыка Анатоля Лябедзькі. Арцёма затрымалі напрыканцы сакавіка 2023 г. і потым двойчы асудзілі на 15 сутак арышту. Пазней ён быў змешчаны пад варту паводле абвінавачання ў фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэксу.
24 жніўня 2023 г. палітзняволенаму прызначылі 3,5 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.
📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20
❗️ Як выдаліць ботаў у Telegram, каб не засталося слядоў?
Рассылка агітацыі праз бот плану «Перамога» зноў узняла тэму бяспекі палітычных Telegram-ботаў для беларусаў.
Пачытайце, што трэба зрабіць, каб бот зноў не напісаў і не пакінуў слядоў 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📌 Чым «злівы» персанальных звестак небяспечныя для беларусаў
У Беларусі здарыўся масавы выцек персанальных звестак з базы буйной фірмы. Гэта далёка не адзіны выпадак і, хутчэй за ўсё, не апошні.
Скарыстацца «злітымі» дадзенымі могуць як махляры, так і сілавікі.
Паглядзіце, што трэба ведаць і якія захады бяспекі прымаць, каб пазбегнуць ☝️
🥷 «Беларуская мова – гэта мірная зброя»
Пасля ўдзелу ў акцыях пратэсту 2020 года Аляксандр з’ехаў у Літву, а з пачаткам вайны – ва Украіну. Прайшоў цяжкія баі і быў камісаваны паводле стану здароўя. Цяпер у Вільні піша кнігу «Быць беларусам»: пра сваіх суайчыннікаў у палку Кастуся Каліноўскага і ўдзел у вайне.
«Я не ваяваў за Украіну, я ваяваў супраць Расеі», – кажа Аляксандр Кусь. А яшчэ Аляксандр Клачко патрыёт і папулярызатар роднай мовы.
▶️ Глядзіце ў праграме «Беларускі свет» на YouTube-канале «Белсат Life».
🇱🇹 Грамадзянку Літвы Эляну Раманаўскене будуць судзіць у Беларусі за шпіянаж
Суд будзе праходзіць у закрытым рэжыме. Ёй пагражае ад 3 да 7 гадоў пазбаўлення волі.
МЗС Літвы паведамляе, што ведае пра сітуацыю і аказвае ёй дапамогу.
☝️ Таксама літоўскія ўлады нагадваюць пра рэкамендацыі сваім грамадзянам не ездзіць у Расею і Беларусь.
🤬 Сілавікі прыйшлі з ператрусам у кватэру бацькоў спартсменкі Крысціны Ціманоўскай
Пра гэта спартоўка паведаміла ў сацсетках.
За гэта мая плата – крымінальныя справы, запалохванні і ператрусы. У мяне забралі дом, а цяпер дабраліся да маёй сям’і...
❗️ Швецыя спрасціла працэдуры легалізацыі для беларусаў і больш не лічыць нашую краіну бяспечнай
Святлана Ціханоўская спаткалася з міністрам замежных справаў Швецыі Тобіясам Більстромам.
Дэмакратычная лідарка падзякавала палітыку за запуск працэдураў па спрашчэнні працэдуры легалізацыі для беларусаў. Цяпер атрымаць шведскія дакументы можна і з пратэрмінаваным беларускім пашпартам.
☝️ Да таго ж Швецыя змяніла ацэнку Беларусі – краіна больш не лічыцца бяспечнай. Раней гэта служыла прычынай для адмоваў нашым грамадзянам у легалізацыі.
Акрамя таго, Швецыя папоўніць на 470 000 долараў Міжнародны гуманітарны фонд у падтрымку беларускіх палітвязняў, які быў створаны ў Нарвегіі.
🤔 «Галасаваць на выбарах у Каардынацыйную раду будуць адзінкі»
Гісторык Андрэй Бодзілеў у ток-шоу «План: Б» выказаўся, чаму выбары ў Каардынацыйную раду беларусам непатрэбныя. Паслухайце, ці згодныя вы з ім?
Поўнае выданне прысвечанае гэтым выбарам глядзіце на youtube-канале Белсат NEWS.