☕️Добры дзень, шаноўныя!
Сёння, 87 год таму нарадзіўся адзін з аўтараў сучаснага гербу «Пагоня» Уладзімір Крукоўскі. А мы працягваем прыносіць вам цікавае, каб пачытаць раніцою:
🔺З 2020 года за палітыку пакаралі «крыміналькамі» 1030 жанчын
Праз VPN
Лукашэнка заяўляў, што «не ваюе з жанчынамі», аднак статыстыка кажа іншае. Рэжым караў іх на 15 і нават на 20 гадоў калоніі. Сабралі самыя жорсткія прысуды.
🔺У Беларусі прыдумалі, як забіраць больш хлопцаў у армію
Праз VPN
SMS-прывітанне ад ваенкамата, велізарныя штрафы для «ўхілістаў» і кантракты для ўсіх – коратка распавядзем пра новыя змены ў законе аб нацбяспецы.
🔺Беларусы глядзяць на будучыню эканомікі з аптымізмам?
Праз VPN
Толькі 26 % рэспандэнтаў лічаць, што стан эканомікі «хутчэй дрэнны». Людзі цяпер менш зберагаюць грошы, купляюць валюту і масава ўкладаюць іх у нерухомасць. А што на гэта кажуць міжнародныя эксперты?
#штопачытаць
🔹Грамадзянін РФ збег у Грузію пасля пераследу з боку расейскай паліцыі. Аднак там яго затрымалі і выдалі назад у Расею
Ількін Мелікаў сцвярджае, што ў гэтым бралі ўдзел грузінскія паліцэйскія.
Мужчыну вінавацяць ва «ўдзеле ў дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі “Нижневартовский джамаат”».
Чытайце падрабязней:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💁🏻♂️ Лукашэнкаўцы працягваюць «наезды» на ідэалагіна блізкую ім прыхільніцу «русского мира» з Віцебска
Цяпер Эльвіра Мірсалімава паскардзілася, што яе ўключылі ў сумнавядомую базу «Беспорядки».
Чытайце болей на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔴 «Аб’ектыў» + «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Пра сапраўдную ролю жанчын у палітыцы ў Беларусі
🔸 Новыя крымінальныя справы супраць ужо асуджаных ды тых, хто выехаў
🔸 Польшча, Літва, Латвія збіраюцца абмежаваць увоз сельгаспрадукцыі з Беларусі і Расеі
🔸 Украінскія марскія дроны патапілі чарговы расейскі карабель
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/OZVGuHnoyqI
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 па менскім часе запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
🔍 Аналізуем, што адбываецца на мяжы Беларусі з Еўразвязам пасля закрыцця Літвою чарговых КПП
Чэргі фураў растуць, таксама растуць і кошты квіткоў на аўтобусы.
Выглядае, што з чэргамі на выезд і ўезд сітуацыя падобная, але не зусім прадказальная. Зрабілася горш, але праехаць, добра пачакаўшы, яшчэ можна.
Чытайце падрабязна на нашым сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤔 Польскія фермеры ўжо некалькі месяцаў блакуюць мяжу з Украінай, а вось на мяжы з Беларуссю не ладзяць ніякіх акцыяў. Чаму?
Насамрэч, акцыя каля КПП «Кукурыкі» на беларуска-польскай мяжы планавалася. Яе хацелі правесці з 26 лютага па 31 сакавіка.
Чаму яна ўсё ж не адбылася, чытайце ў матэрыяле:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😲 Вядоўца «Мовы нанова» мяняе прафесію
У новым выпуску праграмы ён не толькі засвоіць прафесію барыста, але і распавядзе шмат цікавостак пра каву. А ўладальніца кавярні «Just coffee» у Варшаве дапаможа яму ў гэтым.
☕️ P.S. Піце каву з філіжанак, а не «кофе из чашек»!
❤️ У онлайн-святкаванні Дня волі сёлета возьмуць удзел гурты J:Морс і NaviBand
Акрамя музычнага блоку будзе таксама інфармацыйны. У ім эксперты абмяркуюць падзеі 1918 года ды іхнае значэнне для сучаснай Беларусі.
Чытайце болей:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
Прыёмны бацька з 2018-га гвалтаваў дзяўчынку, якой тады споўнілася 10 гадоў
Дзіця цярпела ад сексуальнага гвалту чатыры гады. У 2023-м мужчыну асудзілі на 19 гадоў пазбаўлення волі. Начальніцу аддзелу адукацыі, якая перадала дзіця ў сям’ю, зараз будуць судзіць.
Дарэчы, пазней высветлілася, што гвалтаўнік раней быў асуджаны за забойства і меў непагашаную судзімасць.
🏄♂️ Ці шмат адпачываюць беларусы?
Паводле новых дадзеных Белстата, цягам 2023 году 1759,2 тыс. беларусаў вандравалі па турах у межах краіны, але пры гэтым 1620,3 тыс. з іх – аднадзённыя экскурсіі.
У замежныя адпачынкі з’ездзіла яшчэ меней беларусаў – усяго 501,2 тыс. чалавек, з сярэдняй працягласцю адпачынку каля тыдня.
🤩 Калі ісці ў кіно на «Дзюну», то толькі так
Глядзіце, як арыгінальна можна падрыхтавацца да звычайнага паходу ў кінатэатр
❌ «Быў аб'яўлены кошт за маё жыццё». Як шукаюць Паўла Латушку
У даркнэце размясцілі абвестку, датычную палітыка.
«Да пагрозаў прызвычаіліся, і спробы запалохвання не ў стане спыніць працу супраць дыктатара» – кажа спадар Латушка.
❓Як спрабавалі вярнуць у Беларусь Паўла Латушку, і як дзеюць у дачыненні іншых палітэмігрантаў?
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🇺🇦 ЗСУ атакавалі расейскі карабель «Сергей Котов»
Паведамляецца, што адбылося гэта каля Керчы. Карабель патануў, лёс экіпажу – невядомы. На відэа паказаны момант атакі.
На борце «Сяргея Котава» маглі знаходзіцца да 60 чалавек. Карабель быў узброены гранатамётнымі комплексамі, артылерыйскай устаноўкай і зенітнымі сістэмамі.
💪 Беларускую актывістку ўзнагародзілі прэміяй ЗША за пашырэнне правоў жанчын
Прадстаўніца АПК Вольга Гарбунова стала лаўрэаткай прэміі «International Women of Courage Awards». Яе прысуджаюць жанчынам з усяго свету, за выключную мужнасць, моц і лідарства.
Нагадваем, у Беларусі Вольга была кіраўніком недзяржаўнай арганізацыі «Радзіслава», якая дапамагала тысячам жанчын і іх дзецям ад хатняга гвалту.
Прэмію беларусцы уручылі дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкенам і першая лэдзі ЗША Джыл Байдэн.
💥 #галоўнае за 4 сакавіка
🔸 35 000 камер сочаць за беларусамі штодзень па ўсёй краіне;
🔸 Новыя падрабязнасці пра забойства беларускі ў Варшаве. Шпіталь мае намер звярнуцца ў беларускую амбасаду ў пытанні аплаты. У сераду ў Варшаве пройдзе марш у памяць аб згвалтаванай і забітай беларусцы;
🔸 Лукашэнка падпісаў указ аб пераводзе дзяржаўных органаў на працу ва ўмовах ваеннага часу;
🔸 У МУС заявілі, што «наступная рэвалюцыя будзе рэвалюцыяй TikTok»;
🔸 Польшча ініцыюе забарону на ўвоз у ЕЗ сельскагаспадарчай прадукцыі з РФ і Беларусі;
🔸 У Казахстане адбыўся моцны землятрус;
🔸 Вярхоўны суд ЗША дазволіў Доналду Трампу балатавацца ў прэзідэнты. Адзінагалосна;
🔸 Вынікі 740-х содняў поўнамаштабнай вайны, распачатай Расеяй ва Украіне.
💥 #галоўнае за 5 сакавіка
✔️ Людзям, якія данацілі на рэабілітацыю згвалтаванай у Варшаве беларускі, сталі вяртаць грошы назад. У той жа час распачаўся новы збор – на пахаванне дзяўчыны
✔️ Вольга Гарбунова атрымала міжнародную ўзнагароду ў Белым доме
✔️ Украінскія вайскоўцы падбілі яшчэ адзін расейскі карабель
✔️ Разбіраем, чаму польскія фермеры блакуюць мяжу з Украінай, але не блакуюць мяжу з Беларуссю
✔️ Аналізуем, што адбываецца на мяжы Беларусі з Еўразвязам пасля закрыцця Літвою чарговых КПП
✔️ У працы Facebook ды Instagram адбыўся глабальны збой. Сэрвісы былі недаступныя прыкладна пару гадзінаў
#рэпрэсіі (сёння месцамі нечаканыя):
▫️У Крупках судзілі вайскоўца за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Раптоўна суд вынес апраўдальны вырак
▫️Прыхільніца «русского мира» з Віцебску ўнесеная ў базу «Беспорядки»
▫️Галоўную бухгалтарку магілёўскага прадпрыемства затрымалі за 800 каментароў з крытыкай «прадстаўнікоў улады». А ў Горадні быў затрыманы мужчына, якому закідаюць удзел у паслявыбарчых пратэстах
💔 Дзмітрый Халяўкін
Пра затрыманне траіх удзельнікаў гурта Nizkiz стала вядома 6 студзеня 2024 году. Тады ў Магілёве былі затрыманыя вакаліст і аўтар песень Аляксандр Ільін, бас-гітарыст Сяргей Кульша і бубнач Зміцер Халяўкін. Яны працягвалі жыць у Беларусі, часам выязджаючы ў іншыя краіны на канцэрты, але пры гэтым вяртаючыся на радзіму.
ГУБАЗіК апублікаваў «пакаяльнае відэа» з затрыманымі музыкамі гурта. Іх вымусілі сказаць, што яны «выйшлі на вуліцу для ўдзелу ў беспарадках і спявалі песні для пратэстуючых, у тым ліку для Белсат», і што яны «бліжэйшыя 5 гадоў будуць спяваць у месцах пазбаўлення волі». Затрыманых таксама прымусілі праспяваць радок са сваёй знакамітай песні «Правілы», кліп на якую знялі падчас акцый пратэстаў.
📩 Падтрымайце палітвязня: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А
📍Сэрвісы кампаніі Meta ачунялі пасля маштабнага збою. Яны былі недаступныя некалькі гадзінаў
Паводле інфармацыі з некаторых крыніцаў, збой быў справакаваны тым, што хусіты парэзалі кабель у Чырвоным моры. Але гэта недакладна.
Тым часам у «жывых» сацсетках (кшталту X) пасыпаліся мемасікі, прысвечаныя сітуацыі 🫠
🥷 Анархіст Вячаслаў Касінераў распавёў, як спрабаваў уладкавацца ў міліцыю
У нашай праграме «Шчыра кажучы» на дэтэктары хлусні Вячаслаў падзяліўся гісторыяй, як мог і чаму не захацеў працаваць у міліцыі. Чаму хлопец мог бы навучыць сілавікоў – даведайцеся, паглядзеўшы відэа.
Цалкам размову з Вячаславам глядзіце на YouTube-канале БЕЛСАТ NEWS.
☝️У працы Facebook ды Instagram адбыўся глабальны збой
Так што гэта не вас зламалі, гэта так ва ўсіх 🤨
Карыстальнікі Facebook скардзяцца на тое, што іх выкінула з акаўнтаў і зайсці ў профілі пакуль немагчыма.
У Instagram жа перастала абнаўляцца стужка і загружацца паведамленні.
🇫🇷 Парламент Францыі пастанавіў замацаваць права жанчын на аборт у Канстытуцыі краіны
Рашэнне было прынята ў панядзелак.
Францыя стане першай краінаю ў свеце, дзе права на аборт будзе замацаванае ў асноўным законе дзяржавы.
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️ Людзям, якія данацілі на рэабілітацыю забітай у Варшаве дзяўчыны, вяртаюць грошы
✔️ Лукашэнка заклікаў беларускіх жанчынаў змагацца з «ідэямі "чайлдфры"»
✔️ У Магілёве затрымалі жанчыну за сотні негатыўных каментароў пра «прадстаўнікоў улады»
✔️ Францыя стала першай краінаю ў свеце, якая замацавала права жанчынаў на аборт у Канстытуцыі
✔️ Украінскія вайскоўцы атакавалі расейскі патрульны карабель у Чорным моры
✔️ Літва можа цалкам забараніць увоз і транзіт сельскагаспадарчай прадукцыі з РФ і РБ
✔️ На беларуска-польскай мяжы зноў растуць чэргі
✔️ У Наваполацку за год скралі каля 60 тонаў нафты
✔️ У Жодзіне аўтобус сутыкнуўся з помнікам супрацьтанкавай гармаце
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
📷 Фотафакт: Вольга Гарбунова ў Белым доме
Тут былую палітзняволеную, праваабаронцу і сяброўку Аб'яднанага пераходнага кабінета ўзнагародзілі прэміяй «International Women of Courage Awards».
У цырымоніі ўзялі ўдзел дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен і першая лэдзі Злучаных Штатаў Джыл Байдэн.
🔹Хлопец загінулай у Варшаве беларускі абвесціў пра новы грашовы збор – на пахаванне дзяўчыны
Тым часам грошы, якія збіраліся на лекаванне ды рэабілітацыю Лізы, ужо пачалі вяртацца на рахункі ахвярадаўцаў. Выкарыстаць іх на пахаванне нельга, бо мэта першага збору заяўлялася іншая.
Чытайце падрабязнасці на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📍У Крупках судзілі вайскоўца за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Суд вынес апраўдальны вырак!
Суддзя не знайшла складу правапарушэння, а тэлефон у мужчыны канфіскоўваць не сталі.
Падрабязней пра надзвычай рэдкую гісторыю для сучаснай Беларусі:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
Людзі, якія данацілі на лекаванне ды рэабілітацыю памерлай у Варшаве беларускі, атрымліваюць свае грошы назад
Пра гэта паведаміла кіраўніца праекту «Беларус беларусу» Валярына Кустава. Яна трымае кантакт з хлопцам загінулай дзяўчыны.
Чытайце болей на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
❌Урад Літвы выступіў супраць увозу і нават транзіту беларускай прадукцыі
Гэтак, пад часовую забарону хочуць унесці кармы і сельгаспрадукцыю. Тэрмін плануюць выставіць на больш чым год.
Дарэчы, 4 сакавіка Дональд Туск заявіў аб намеры ініцыяваць увядзенне «поўных санкцый» на ўвоз у Еўразвяз сельскагаспадарчых і харчовых тавараў з Беларусі і Расеі. Паводле яго, агульная забарона будзе больш эфектыўнай, чым асобныя рашэнні краін рэгіёну».
Што зменіць для беларусаў новы закон аб занятасці?
Новыя квоты на працоўныя месцы, выплаты па беспрацоўі і старыя «савецкія практыкі» – пачытайце, што ўжо хутка з'явіцца ў жыцці працаўнікоў:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☕️ Добры дзень, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы, каб пачытаць раніцою:
🔺Эксперт з Нідэрландаў: у сучаснай вайне не будзе пераможцаў
Праз VPN
«Давайце не будзем пакідаць гэтай раны будучым пакаленням». Як лічыць эксперт, справа з суседнім канфліктам ідзе да дыпламатыі прымусу. Што гэта такое і як такім чынам можа скончыцца вайна ва Украіне?
🔺Чаму ў новай Беларусі варта будзе падвышаць нараджальнасць?
Праз VPN
Лукашэнка даўно марыць аб павелічэнні насельніцтва, але эміграцыя і татальны страх сур'ёзна прыпынілі нараджальнасць. Разабраліся, як вырашыць гэтую праблему ў вольнай Беларусі?
🔺Новая масавая акцыя беларусаў, але ў сеціве
Праз VPN
Пасля смерці беларускі ў Варшаве праз згвалтаванне, зʼявілася акцыя, да якой кожны дзень далучаюцца дзясяткі і сотні жанчын. Сутнасць яе ў асуджэнні сексуальнага і сексуалізаванага гвалту. Пачытайце, як зноў абʼядналіся беларускі.
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 4 сакавіка
📌 Звыш за 1100 чалавек затрыманыя за 2023 год па справах, звязаных з палітыкай;
📌 Затрыманыя як найменей чацвёра жыхароў Бярозы;
📌 Затрымалі мужчыну за ўдзел у акцыі пратэсту. На «пакаянным відэа» ён кажа, што кадры з ім былі знятыя іншым чалавекам, а пазней нібыта з'явіліся ў сеціве;
📌 Мастачка-керамістка Алена Карпенка, якую затрымалі ў «адзіны дзень галасавання», знаходзіцца ў ІЧУ;
📌 СК распачаў спецвытворчасць супраць былога палітвязня, праваабаронцы Леаніда Судаленкі і сябры забітага ў Кіеве Віталя Шышова;
📌 Яшчэ 8 чалавек прызнаныя палітычнымі зняволенымі ў Беларусі;
📌 Абнавіўся спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў»;
📌 Палітвязень Максім Сяргеенка выйшаў на волю. Ягоная жонка знаходзіцца ў СІЗА;