😨 На горнай дарозе ў Перу на машыны ўпалі гіганцкія камяні
Здарэнне трапіла на запіс відэарэгістратара ў адной з машын. На шчасце, ніхто з людзей не пацярпеў
😳 У тры з паловай разы выраслі цэны на паездкі «Ecolines»
У прыватнасці – між Менскам і літоўскай Коўнай (Каўнасам). У бліжэйшыя дні квіток на аўтобус Менск–Коўна з выездам у 15:00 каштуе 150 рублёў. Але на аўтобусы па тым самым маршруце і тым самым часам у дарозе, толькі з выездам у 00:30 ці 12:30 каштуюць ужо 525 рублёў.
🤷🏻♀️ Высветліць прычыну не ўдалося: «проста перавознік так вырашыў»
#грошы
💬 «Мы ходзім з ключамі ў руках уначы, не заходзім у ліфт, калі там мужчына»
Феміністка, нізавая актывістка Наста Базар пасля смерці згвалтаванай у Варшаве беларускі Лізаветы запусціла ў сацсетках хэштэг #хопіцьгвалціць і заклікала пісаць пад ім свае гісторыі і заявы аб непрыняцці гвалту.
☝️ Яна адзначае, што была ўражаная тым, колькі гісторый убачыла пад ім.
У каментары «Белсату» Наста разважае, што мы можам зрабіць ужо цяпер, каб спыніць гвалт
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#штопачытаць
☝️ Сузалежныя адносіны паміж людзьмі і дзяржавай
❓Чаму беларусы ўскладаюць адказнасць за сваё жыццё на палітыкаў?
❓Як пазбавіцца ад сузалежных адносінаў з дзяржавай?
Паслухайце, як на гэтыя пытанні ў нашай праграме «Трэба пагаварыць» адказала псіхалагіня Паліна Кавальчук.
@pahavaryc #штопаглядзець
🔻 Мастачка-керамістка Алена Карпенка, якую затрымалі ў «адзіны дзень галасавання», знаходзіцца ў ІЧУ
Пра гэта паведамляюць праваабаронцы @MAYDAYMog.
Алена Карпенка ў дзень выбараў 25 лютага зняла відэа пра тое, што выбарчы ўчастак №87 (быў размешчаны на тэрыторыі Магілёўскай абласной псіхіятрычнай лякарні) закрыўся раней за афіцыйны час. Затрымалі Алену каля ўчастку.
💬 «Я зняла відэа і даслала сяброўцы, якая жыве за мяжой», – тлумачыла дзяўчына ў відэа, якое было размешчана на адным з праўладных тэлеграм-каналаў. Прапагандысты сцвярджалі, што яна нібыта пераслала здымкі ў «экстрэмісцкі рэсурс».
#рэпрэсіі
На мяжы з Латвіяй знайшлі траіх уцекачоў. Адзін з іх быў нежывы
💁 Дзяржаўны памежны камітэт і шматлікія прапагандысцкія СМІ Беларусі сцвярджаюць, што уцекачоў затрымалі вайскоўцы на тэрыторыі Латвіі, пасля з іх нібыта здзекваліся, збівалі дубінкамі і прымянялі электрашокеры. У выніку адзін з мужчын сканаў. Пасля гэтага латвійскія вайскоўцы нібыта вывезлі групу з целам на мяжу і праз брамку для жывёлаў выціснулі на тэрыторыю Беларусі.
🚧 Тым часам на мяжы з Літвой - каля 1,5 тыс. фураў
Беларускі бок сцвярджае, што Польшча і Латвія афармляе фуры значна хутчэй: яны прапусцілі за выходныя 62% і 50% машынаў адпаведна.
☝️ Адзін з першых прыхільнікаў тэорыі Дарвіна быў з-пад Маладзечна
Удзельнік паўстання 1863–1864 гадоў, асуджаны на павешанне, але ўратаваны Бісмаркам. Яго саслалі ў Сібір, якую ён актыўна даследаваў, найперш Камчатку і возера Байкал.
Гісторыю жыцця Бенедыкта Дыбоўскага глядзіце ў новым выданні праграмы «Вусы Скарыны» Цімоха Акудовіча на YouTube-канале «Белсат LIFE» 🎞
#штопаглядзець
🕯 Памёр беларускі актор Дзмітрый Малашчыцкі. Яму было 45 гадоў
Пра смерць актора паведаміла акторка Наста Шпакоўская. Пра прычыны смерці пакуль нічога невядома.
📷 @zerkalo_io
😬 У польскім сэкандзе знайшлося такое
Знаходкай падзяліўся беларус Дзмітрый Антончык, які жыве ў Беластоку. У каментарах да публікацыі прапанавалі скарыстаць кофту на святкаванні Масленіцы
💁 Цана – 4 злотыя ($1)
🔻 Шпіталь мае намер звярнуцца ў беларускую амбасаду ў пытанні аплат
Прэс-сакратарка шпіталю Барбара Мяткоўска пракаментавала «Белсату», што гэта прадыктавана ўсталяванымі працэдурамі:
Гэтае рашэнне [пра аплаты рахункаў] не будзе прынятае хутка, і, напэўна, гэтага не адбудзецца бліжэйшымі днямі, бо тут трэба правесці шмат юрыдычных дзеянняў
☝️ Праз 10 гадоў пасля знікнення рэйса MH370 Малайзія можа аднавіць пошук
Амерыканская кампанія, якая спрабавала знайсці самалёт у 2018 годзе, прапанавала распачаць этап пошуку ў паўднёвай частцы Індыйскага акіяну, дзе, як мяркуецца, 10 гадоў таму разбіўся самалёт Malaysia Airline.
Самалёт Boeing 777 знік з радараў неўзабаве пасля ўзлёту 8 сакавіка 2014 года. На борце знаходзіліся 239 чалавек. Спадарожнікавыя звесткі паказалі, што самалёт адхіліўся ад траекторыі і паляцеў над паўднёвай часткай Індыйскага акіяну, дзе, як мяркуецца, ён і разбіўся.
Абломкі выкінула на бераг Індыйскага акіяну, аднак ані шматнацыянальныя пошукі, ані прыватныя пазней, у 2018 годзе, не змаглі знайсці ніякіх падказак, дзе можа знаходзіцца самалёт.
📌 Эксперты па авіяцыйных катастрофах пасля аналізу спадарожнікавых даных самалёта прыйшлі да высновы, што да змены маршруту маглі быць датычныя зламыснікі.
💬 «Не важна, 10 гадоў, 20 гадоў ці больш, пакуль мы жывыя... мы не перастанем дамагацца праўды. Мы верым, што праўда нарэшце выявіцца», – сказаў Бай Чжун, жонка якога была ў самалёце.
📷 AP Photo/FL Wong
😔 Гэта Ганна з нованароджаным сынам Цімафеем
Праз чатыры месяцы пасля здымкі гэтага відэа яны загінуць пад заваламі свайго дому. Муж Ганны і дачка Лізі ў момант атакі таксама былі ўдома. На шчасце, ім удалося выратавацца.
🔻 Увага, гэтае відэа можа вас устурбаваць
☝️ Беларускую ўдзельніцу конкурсу прыгажосці звольнілі з працы пасля скандалу з відэа
Вядзецца пра ролік, у якім прадстаўніца Беларусі накінулася з абразамі на ўкраінку пасля фіналу конкурса «Міс Еўропа – 2024».
Беларуску Ірыну Максімовіч (на фота злева) звольнілі з мадэльнага агенцтва, расказала яна сама ў эфіры тэлеканалу «Беларусь 1», заўважыла выданне «Зеркало». Пры гэтым адзначыла, што ёй ужо шлюць свае прапановы іншыя агенцтвы, а сама яна хацела б і надалей прадстаўляць Беларусь у розных конкурсах.
💁 Што да відэа канфлікту, то дзяўчына патлумачыла сваю рэакцыю тым, што доўга цярпела і маўчала:
Зняла яна толькі мой адказ, а свой, натуральна, не здымала. Паслалі на тры вясёлыя літары вось такім жа мацюком маю краіну, маю сям’ю і ўсіх нашых беларусаў
Лукашэнка даўно марыць, каб насельніцтва вырасла ў разы, але штосьці не атрымліваецца
З аднаго боку – зніжэнне нараджальнасці, з іншага – эміграцыя. Але справа не толькі ў самаабвешчаным: праблемы ёсць па ўсім свеце і нават там, дзе самыя шчодрыя выплаты за дзяцей.
Разам з экспертам абмяркуем, як у новай Беларусі павысіць нараджальнасць:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤡 Сілавікі бачаць пагрозу рэжыму Лукашэнкі з TikTok
«Рэвалюцыя зусім не такая бяскрыўдная. Год таму ў Расеі па пстрычцы ў TikTok 40 тысяч маладых людзей выйшлі на вуліцы, і яны біліся з АМАПам. Хлопчыкі і дзяўчынкі, якім 14 гадоў і вышэй. Іншымі словамі, тэхналогіі ў дзеянні».
Паводле Казакевіча (намеснік кіраўніка МУС), акрамя TikTok, ёсць пагрозы рэжыму яшчэ ад штучнага інтэлекту і нейрасетак.
Міліцыянт таксама заявіў, што «беглыя цяпер не разлічваюць на масавыя акцыі пратэсту», але ёсць «крайняя радыкалізацыя».
💔 Аляксандр Ільін
Пра затрыманне траіх удзельнікаў гурта Nizkiz стала вядома 6 студзеня 2024 году. Тады ў Магілёве былі затрыманыя вакаліст і аўтар песень Аляксандр Ільін, бас-гітарыст Сяргей Кульша і бубнач Зміцер Халяўкін.
Яны працягвалі жыць у Беларусі, часам выязджаючы ў іншыя краіны на канцэрты, але пры гэтым вяртаючыся на радзіму.
На «пакаянным відэа» музыкаў вымусілі сказаць, што яны «выйшлі на вуліцу для ўдзелу ў беспарадках і спявалі песні для пратэстуючых, у тым ліку для Белсат», і што яны «бліжэйшыя 5 гадоў будуць спяваць у месцах пазбаўлення волі». А таксама прымусілі праспяваць радок са сваёй знакамітай песні «Правілы», кліп на якую знялі падчас акцый пратэстаў.
Праваабаронцы прызналі музыкаў палітычнымі зняволенымі. Сілавікі пагражаюць музыкам 5 гадамі турмы
📩 Падтрымайце палітвязня: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А
#рэпрэсіі
🎥 Дэлегацыя БРСМ адправілася ў Сочы, дзе юным розумам настойліва расказваюць, як «NATO вядзе вайну супраць Расеі рукамі Украіны»
Без лішніх словаў, глядзіце відэа 😳
🇺🇸 Вярхоўны суд ЗША дазволіў Доналду Трампу балатавацца ў прэзідэнты
Адзінагалосна.
Пра гэта паведамляе «The Washington Post».
☝️ У снежні 2023 году суд штату Каларада забараніў Трампу ўдзел у выбарах на падставе таго, што палітык правакаваў паўстанне, распаўсюджваў непраўдзівую інфармацыю і заклікаў сваіх прыхільнікаў здзейсніць марш на Капітолій.
📷 REUTERS / Brendan McDermid
🔴 «Аб’ектыў» + «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Улады выставілі на продаж самую вялікую ў Беларусі сонечную электрастанцыю, у якую інвеставала Вялікая Брытанія
🔸 Дзень беларускай міліцыі – каму служаць сілавікі?
🔸 Беларускую ўдзельніцу «Міс Еўропа» Ірыну Максімовіч звольнілі з мадэльнага агенцтва
🔸 Рост беларускай эканомікі запавольваецца
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/TbY8lqUgGVA
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 па менскім часе запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
👀 Вялікі брат сочыць за табой
Намеснік міністра ўнутраных спраў Генадзь Казакевіч у размове з прапагандыстамі расказаў, колькі камер сочыць за намі штодзень.
☝️ Ён адзначыў, што сістэма маніторынгу будзе развівацца далей. Кажуць – эфектыўная:
Система включает 35 тыс. камер по всей стране и дает возможность эффективно коммуницировать, взаимодействовать с другими техническими системами, которые есть в распоряжении правоохранительных органовЧитать полностью…
❓ Чаму полька пастанавіла дапамагаць беларусам?
Калі рэпрэсаваныя беларусы пачалі масава пакідаць радзіму – Катажына не змагла застацца ў баку. Яна і яе дабрачынная арганізацыя «HUMANOSH» вырашылі дапамагаць.
☝️ Паглядзіце наш сюжэт з праграмы «Беларус беларусу» пра тое, што «HUMANOSH» паспела зрабіць для нашых суайчыннікаў за гэтыя чатыры гады і як можна дапамагчы самой арганізацыі цяпер
#штопаглядзець
🔻 Лукашэнка падпісаў указ аб пераводзе дзяржаўных органаў на працу ва ўмовах ваеннага часу
Як паведамляе прэс-служба самаабвешчанага прэзідэнта, выданне Указа дасць магчымасць забяспечыць сістэмнае і бесперабойнае функцыянаванне дзяржаўнага апарату ў перыяд нарастання ваеннай пагрозы і ў ваенны час.
Поўнага тэксту ўказу ў адкрытым доступе няма.
🔻 СК распачаў спецвытворчасць супраць былога палітвязня, праваабаронцы Леаніда Судаленкі
Яму выстаўленае абвінавачанне адразу паводле ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».
Таксама спецвытворчасць распачатая ў дачыненні да Юрыя Шчучко - сябра загінулага ў Кіеве беларуса Віталя Шышова.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📷 Андрэй Стрыжак / Facebook
#рэпрэсіі
😉 Пенсіянер абхітрыў тэлефонных махляроў
Жыхару Менска на хатні тэлефон патэлефанаваў невядомы, які прадставіўся праваахоўнікам. Ён паведаміў, што сястра мужчыны нібыта трапіла ў ДТЗ. Але каб не прыцягваць яе да адказнасці, следчы запатрабаваў у менчука 40 тысячаў долараў.
Мужчына зразумеў, што гэта падман, але зрабіў выгляд, што згодны
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📺 Асноўнае на гэтую гадзіну
✔️ Лукашэнкаўскія сілавікі рыхтуюцца да «рэвалюцыі TikTok»;
✔️ Прыйшлі з тэрыторыі Беларусі і планавалі забіць Зяленскага – Хрысто Грозеў распавёў аб планах расейскага ГРУ ў першыя дні поўнамаштабнай вайны;
✔️ «Яе звалі Ліза». Марш памяці згвалтаванай і забітай беларускі пройдзе ў Варшаве;
✔️ У Самарскай вобласці падарвалі чыгуначны мост. ГУР Украіны намякае на сваю датычнасць да дыверсіі;
✔️ Землятрус у Алматы;
✔️ Рэферэндум здаровага чалавека: швейцарцы прызначылі сабе дадатковую пенсію;
Глядзіце кароткае выданне навінаў на «Белсаце» 🎞
☝️ Дзве жанчыны сталі сведкамі нападу на 25-гадовую беларуску Лізавету ў цэнтры Варшавы
Яны патлумачылі свае дзеянні тым, што не зразумелі, што з’яўляюцца сведкамі злачынства, паведамляе TVN24.
😳 Акрамя таго, з неафіцыйных крыніц сталі вядомыя матывы нападу Дор'яна С. на беларуску. Як сцвярджаецца, 23-гадоваму хлопцу тэрмінова спатрэбіліся грошы, і ён вырашыў іх атрымаць такім чынам.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☝️ Затрыманыя як найменей чацвёра жыхароў Бярозы
У «пакаянных» відэа яны гавораць пра свой удзел у пратэстах 2020 года. Аднаму на шыю павязалі шалік хакейнага клубу «Дынама» (Менск).
У канцы відэа губазікаўцы анансуюць новыя затрыманні: на відэа паказаныя аператыўныя здымкі хапуна ў дачыненні яшчэ некалькіх асобаў.
😡 Тым часам відэа беларускіх сілавікоў дасягаюць верху цынізму. У гэтым выпадку відэа суправаджалася вясёленькай музыкай, а сілавікі кажуць, што «экстрэмізм – гэта хвароба», а яны – дактары, і ўжо ідуць на «дапамогу»
#рэпрэсіі
💁 Сёлета «Беларусьфільм» адзначыць сваёй 100-годдзе
З чым кінастудыя падыходзіць да юбілею? З падборкай кіно пра вайну і партызанаў ды майстар-класам «Як зарабіць на савецкім кіно»
Падрабязней у нашым сюжэце ☝️
Расея лічыць, што Арменія паводзіць сябе «не па-саюзніцку»
«Патрэбна палітычная смеласць, каб казаць, што з 1991 г. Арменія ўзяла ва ўсім памылковы курс у адносінах з Расеяй. Калі гэта ацэнка ўсяго кіраўніцтва, то неабходна перагледзець адносіны», – пракаментаваў Лаўроў рашэнне Арменіі наконт АДКБ.
Кіраўнік МЗС Расеі таксама заявіў, што ў пагаршэнні стасункаў Арменіі і РФ зацікаўлены Захад.
Нагадваем, у 2023-м Арменія зацвердзіла Рымскі статут, праз які можа арыштаваць Пуціна. У 2024-м афіцыйны Ерэван замарозіў свой удзел у АДКБ.
◾️ У Варшаве пройдзе марш у памяць аб згвалтаванай і забітай беларусцы
«Тое, што здарылася з Лізай, магло адбыцца з любой з нас. Яе згвалціў і забіў «звычайны» чалавек. Мы выходзім на вуліцы, каб Ліза не была забытая. Каб вуліцы нарэшце сталі бяспечнымі для нас», – гаворыцца ў заяве арганізатараў.
Акцыя «Яе звалі Ліза» распачнецца ў 18:00 6 сакавіка на месцы злачынства – ul. Żurawia 47 у Варшаве.