🤷♀️ Юрыю Губарэвічу адмовілі ў рэгістрацыі ў кандыдаты на прэзідэнцкі пост
Фармальная прычына: Губарэвіч адправіў заяву электроннай поштай, што, паводле ЦВК, забаронена заканадаўствам. Нефармальную прычыну вы і самі разумееце.
Таксама адмовілі і Аляксандру Драздову. Ён, нібыта, не падаў спіс членаў ініцыятыўнай групы.
А вось Лукашэнку зарэгістравалі (хаця, тут усё прадказальна).
У імаверных кандыдатаў яшчэ ёсць шансы — рэгістрацыя працягнецца да 1 лістапада.
❗️ Ніна Багінская выйшла з плакатам з надпісам «БНФ». Цяпер яе будуць судзіць
Увечары 19 кастрычніка спадарыня Багінская мела намер дайсці да будынку, на першым паверсе якога некалькі гадоў запар месцілася Управа БНФ – самай масавай партыі канца 1980-х – пачатку 2000-х гадоў. Актывістка хацела нагадаць грамадству, што менавіта з Беларускага народнага фронту пачаўся сучасны апазіцыйны рух у Беларусі.
Сілавікі затрымалі Ніну Багінскую, надзелі ёй кайданкі і закруцілі рукі за спіну, як небяспечнай злачынцы. У РУУС здзекі з жанчыны працягнуліся.
🤯 Град з курынае яйка выпаў у Іспаніі
Спадзяемся, гэтыя аўты былі застрахаваныя…
Паглядзіце!
💰 А вось і навіны з беларускай валютна-фондавай біржы
Там усё прадказальна: беларускі рубель аслаб да ўсіх валютаў. Вось як гэта выглядае.
#курсывалютаў
Гэта была самая страшная ноч для беларускай літаратуры
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Менску былі расстраляныя 108 беларускіх дзяржаўных і культурных дзеячаў, навукоўцаў. Сярод іх 22 літаратары: паэты, празаікі, перакладнікі, крытыкі. Штогод напрыканцы кастрычніка беларусы ладзяць вечары памяці ахвяраў рэпрэсіяў.
Вось тут расклад імпрэзаў памяці, якія адбудуцца ў гэтым годзе па ўсім свеце.
🙄 Беларускі дыктатар працягвае раздаваць пустыя абяцанкі
На гэты раз 70-гадовы пажылы чалавек сказаў, што «трэба будзе скакаць вышэй».
Насамрэч ён меў на ўвазе развіццё агра-прамысловага комплексу, але нашую з вамі фантазію ўжо не спыніць!
Вось як прагучала ягонае абяцанне:
«Поэтому мы научились это делать. Но пока мы вот вышли на какую-то горизонтальную прямую и выше прыгать не можем. А надо будет прыгать. И это главная наша задача и обещание белорусскому народу в этот предвыборный период».Читать полностью…
Украінскія дроны даляцелі да Чачэніі: «пацярпела» нешта з імём Пуціна
Прылёт адбыўся сёння раніцай — украінскі беспілотнік атакаваў будынак на тэрыторыі расейскага ўніверсітэта спецназа імя Пуціна ў Гудэрмесе, пра гэта паведаміў у сваім тэлеграм-канале Рамзан Кадыраў.
Кіраўнік Чачні заявіў, што будынак пуставаў і што пажар, які ўзнік у выніку атакі, быў адразу патушаны і ніхто не пацярпеў.
На фота — пажар (як бачыце — палала добра) пажару ў галоўным будынку ўніверсітэта.
🚁 Машыны паляцяць па небе. Ужо ў 2026 годзе
Чаму мы так упэўненыя? Глядзіце ў нашым відэа.
🤔 Цікава, як хутка гэтая тэхналогія даляціць да нашай роднай Беларусі?
💥 #галоўнае за 28 кастрычніка
✔️Юрый Губарэвіч збіраецца прыняць удзел у «выбарах»
✔️За ноч і раніцу мінімум 3 «шагэды» заляцелі на тэрыторыю нашай краіны
✔️Малады хлопец памёр у калоніі ў Івацэвічах
✔️У Расеі двух беларусаў асудзілі за «дыверсію». Ім прысудзілі па 12 гадоў зняволення
#Рэпрэсіі:
✔️Затрымалі актора Уладзіслава Ліпоўскага
✔️У Беларусі заблакавалі сайт праекту «Тузін Гітоў»
🔺На радзіме гэты даслужыўся да віцэ-палкоўніка Міністэрства абароны, а да ЗСУ далучыўся як шараговец
Іраклі служыць у войску з 1992 года. Ён нават кіраваў вайсковаю выведкаю Грузіі. А ў 2014 годзе Іраклі пайшоў абараняць Украіну.
Пачатак поўнамаштабнай вайны для яго быў асабліва цяжкім – яму давялося біцца на фронце, не ведаючы, што здарылася з ягонай сям’ёй у Марыупалі.
Гісторыю Іраклі глядзіце ў нашай праграме «Ваяры».
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
📌 Анансаваныя новыя сумесныя вучэнні расейскіх і беларускіх вайскоўцаў. Падчас мінулых вучэнняў здарыўся напад на Украіну
📌 Выбары ў Беларусі: спецназаўцы заяўляюць, што гатовыя, а таксама з’явіўся чарговы кандыдат
📌 Апазіцыя ў Грузіі не згодная з вынікамі парламенцкіх выбараў, а прэзідэнтка заклікае да пратэстаў
📌 У Літве адбыўся другі тур парламенцкіх выбараў — сацыял-дэмакраты ў лідарах
📌 Польшча гатовая да «жалезнай заслоны» на ўсходзе краіны
📌 Расследаванне пра «чалавека Лукашэнкі ў Варшаве» — хто такі Машэньскі і чаму ён не пад санкцыямі?
📌 З’яўляецца ўсё больш паведамленняў пра злачынствы расейскіх вайскоўцаў у Курскай вобласці
Далучайцеся да эфіру ⤵️
🔺Беларусаў у Літве будуць правяраць больш грунтоўна?
На парламенцкіх выбарах у Літве перамаглі сацыял-дэмакраты. Якога палітычнага курсу ў дачыненні да беларусаў, украінцаў і расейцаў яны будуць прытрымлівацца?
Разважаем у нашым артыкуле, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
😲 Метро ў Смалявічы будзе будаваць «беларускі Ілан Маск»?
Лукашэнка запатрабаваў пабудаваць наземнае метро да Смалявічаў, а выкарыстоўваць прапанаваў струнныя тэхналогіі. Што гэта за «тэхналогія», адкуль яна ўзялася, і чаму ўсё гэта - вялікая афера, распавядаем ў нашай праграме «Атмасфера» з Аляксандрам Кныровічам.
Паглядзіце!
📺 Навіны за 5 хвілінаў
🔻Беларускія памежнікі выявілі 15 мігрантаў паблізу польскай мяжы. СК абвінавачвае Польшчу ў ксенафобіі і генацыдзе
🔻Еўрапейскі чыноўнік прыедзе ў Менск. Хто ён?
🔻ГУБАЗіК ладзіць зачыстку актораў
🔻Без ліставання і сувязі з сям’ёй. Сяргей Ціханоўскі 600 дзён у поўнай ізаляцыі
🔻Суд над былым актывістам Руху за свабоду: маладзёну пагражае да 12 гадоў
🔻ЗША могуць прызнаць пратэрмінаваныя пашпарты беларусаў
🔻У Харкаве ў выніку абстрэлу пашкоджаны будынак Усясветнай спадчыны ЮНЭСКО
🔻ДТЗ у цэнтры Менску: аўтамабіль сутыкнуўся з гарадскім аўтобусам
🎃 Гэлаўін ужо хутка. А гэта значыць, што час заняць нашыя ўмелыя ручкі
Расказваем і паказваем як зрабіць ліхтар Джэка.
Дзяліцеся ў каментарах вашымі Джэкамі, а таксама ўражаннямі ад працэсу.
❌ Вучэнні «Захад 2025» пройдуць у верасні
Мінулыя стратэгічныя вучэнні ў выніку скончыліся поўнамаштабным уварваннем ва Украіну
Паслухайце, што кажуць эксперты ☝️
☝️ Дарэчы, наконт абяцанняў… Чаму ў Беларусі не адбылося абяцаных «папіццот»?
Тлумачыць Аляксандр Кныровіч. Паслухайце!
💔 Ад Сяргея Ціханоўскага няма звестак 600 дзён
Палітзняволены Сяргей Ціханоўскі ў рэжыме інкамунікада ўжо 600 дзён – ён у поўнай ізаляцыі ад свету, нагадвае прэс-служба лідаркі дэмакратычных сілаў, жонкі Сяргея Святланы Ціханоўскай.
Сяргей Ціханоўскі за кратамі без магчымасці бачыць сям'ю, абменьвацца лістамі ці атрымаць хоць бы слова падтрымкі ад сяброў.
«Святлана Ціханоўская часта кажа, што менавіта муж дае ёй сілы. І гэтая сувязь, нягледзячы на ўсё, не перарываецца», – адзначае прэс-служба Ціханоўскай.Читать полностью…
😮 Як беларускаму дрэву «прырабляюць» кітайскія ногі: новыя падрабязнасці абыходу санкцыяў Еўразвязу
Схема з пастаўкамі беларускай драўніны пад выглядам кітайскай з Беларусі ў краіны Еўразвязу працягвае набіраць абароты. Людзі, знаёмыя з сітуацыяй, расказваюць, што ў яе ўцягваецца ўсё больш кампаніяў, гатовых укладацца ў імпарт падсанкцыйных тавараў з мэтай эканоміі.
Як працуе схема і колькі каштуе абысці санкцыі Еўразвязу — чытайце ў нашым матэрыяле (праз VPN)
❗️ ЗША могуць прызнаць пратэрмінаваныя беларускія пашпарты – законапраект
Кангрэс ЗША апублікаваў законапраект, які прадугледжвае падтрымку грамадзян Беларусі і Расеі, якім давялося з'ехаць з дому праз рэпрэсіі і вайну.
Плануецца, што пратэрмінаваныя пашпарты такіх беларусаў будуць прыдатнымі для паездак у ЗША і ў іх можна будзе ставіць візы.
Акрамя таго, беларусаў у выгнанні могуць прызнаць асобамі «бяздомнай нацыянальнасці». Гэта азначае, што яны змогуць падавацца на амерыканскія візы з любой краіны свету, або ў нейкіх канкрэтных краінах.
Яшчэ адна прапанова – даваць беларусам статус часовай абароны, які можна атрымаць па запыце. Гэта дае права жыць і працаваць у ЗША, здзяйсняць міжнародныя паездкі.
Добрага дзянёчка, дарагія чытачы!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
⭕️ «Гэта або крывадушнасць, або недагляд з польскага боку». Чаму набліжаны да Лукашэнкі бізнесовец жыве ў Польшчы?
«Чалавек Лукашэнкі», алігарх з Беларусі Аляксандр Машэнскі, жыве на дзве краіны: у працоўныя дні – у Беларусі, у выходныя – у Польшчы.
⭕️ Чаго чакаць беларусам ад перамогі сацыял-дэмакратаў у Літве?
У нядзелю, 27 кастрычніка, у Літве прайшоў другі тур парламенцкіх выбараў. Па яго выніках перамагла Літоўская сацыял-дэмакратычныя партыя: яна зрабілася самай вялікай фракцыяй у Сейме, атрымаўшы 52 мандаты са 141. Вектар улады зараз зменіцца. Як гэта можа адбіцца на палітычных эмігрантах з Беларусі?
⭕️ Цэнтр BEROC палічыў непазбежным павышэнне пенсійнага веку для жанчын
#штопачытаць
😮 «Чалавек Лукашэнкі», алігарх з Беларусі Аляксандр Машэнскі, жыве на дзве краіны. Адна з іх — еўрапейская
Па працоўных днях Машэнскі — у Беларусі, па выходных — у Польшчы. Гэта ў той час, калі шараговыя беларусы з цяжкасцямі атрымліваюць візы.
Чаму дэмакратычная Польшча дае дазвол на свабоднае перамяшчэнне ды знаходжанне на сваёй тэрыторыі прыбліжанаму да Лукашэнкі алігарху?
Падрабязнасці — у нашым сюжэце.
👆Латышскі суд абвесціў у вышук журналіста Юрыя Аляксеева, які ўцёк у Беларусь
Латышскае выданне LETA паведамляе, што 28 кастрычніка Аляксееў не з’явіўся на судовае паседжанне ў працэсе, у якім ён мае статус падсуднага. Суддзя прызнаў няяўку неабгрунтаванай і вынес пастанову аб прымяненні меры працэсуальнага прымусу. Разгляд справы адкладзены да 4 лістапада.
🌈 Мост з аголеных людзей
Не, яны не звар'яцелі. Гэта акцыя, аўтарам якой стаў фатограф Спэнсэр Тунік.
Што яна азначае – глядзіце ў відэа.
Гумар, які ацаніў ваенкамат
У Смалявіцкім раёне хлопец прыйшоў на праверку дакументаў вось у такой майцы.
Ваенкаму жарт спадабаўся:
«Призывники Смолевичского района – ребята с отличным чувством юмора, которое пригодится им и в службе в армии»,
◽️У Расеі двух беларусаў асудзілі за «дыверсію»
Арцёму Брэскаму і Кірылу Баську прысудзілі па 12 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму.
Пракурор прасіў для беларусаў больш жорсткае пакаранне: Арцёму Брэскаму – 14,5 года калоніі, Кірылу Баську – 14 гадоў.
Арцём Брэскі і Кірыл Басько – нарадзінцы Віцебску. Яны прыехалі ў Маскву на заробкі ў снежні 2022 года. Пасля затрымання на мужчынаў спачатку склалі пратаколы аб дробным хуліганстве і аштрафавалі за лаянку ў грамадскім месцы. Пазней суд арыштаваў беларусаў паводле артыкулу аб наўмысным псаванні маёмасці, а пасля гэтага абвінавачванне было перакваліфікаванае ў артыкул аб дыверсіі.
Паводле следства, Басько і Брэскі за ўзнагароду падпалілі электравоз у лакаматыўным дэпо «Арэхава-Зуева» пад Масквой.
🤬 У Лукашэнкі не выходзіць гандляваць людзьмі (а так хацелася б)
Ці прывялі да чагосьці памілаванні і змякчэнне рыторыкі ў бок Захаду?
Паглядзіце!