Былы дэпутат Вярхоўнага Савету Сяргей Навумчык выступіў у абарону «Белсату»
«Белсат быў (і, будзем спадзявацца, застанецца) аб'ектыўным каналам. Ён даваў слова і прыхільнікам Пазняка, і ягоным апанэнтам, і прыхільнікам Ціханоўскай, і яе праціўнікам, і правацэнтрыстам, і левацэнтрыстам, і якую б сфэру грамадзкага (ды і эканамічнага, сацыяльнага жыцця) вы не ўзялі – ён падаваў праблему з розных бакоў, прадстаўляючы гледачу магчымасць зрабіць высновы.
Адзінае, чаго не рабіў Белсат – ён не прапагандаваў дыктатуру, антычалавечую ідэалёгію камунізму, нарэшце, ідэю інтэграцыі з Расеяй, якая для беларускай нацыі тоесная смерці.
Хоць адным сказам варта прыгадаць пра той каласальны масіў фільмаў пра беларускую гісторыю і культуру, які створаны Белсатам – ні адзін з гэтых сотняў і сотняў фільмаў ня мог быць зняты на БТ».
Цалкам чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
🐶 На адным з каліфарнійскіх пляжаў незвычайныя серферы асядлалі хвалі
Паглядзіце, якія класныя!
🇳🇪 Нігер абвясціў аб спыненні дыпламатычных адносін з Кіевам
Улады афрыканскай краіны лічаць, што Украіна падтрымлівае «тэрарыстычныя групы». Вайсковая хунта, якая кірае Нігерам, цяпер збіраецца звярнуцца ў Раду Бяспекі ААН з мэтай абмеркаваць «агрэсію» Украіны.
5 жніўня дыпламатычныя адносіны з Кіевам разарвала хунта Малі з-за меркаванай датычнасці Украіны да разгрома калоны «вагнераўцаў» у Афрыцы.
У ліпені 2024 года Нігер, Малі і Буркіна-Фасо заявілі аб стварэнні Канфедэрацыі дзяржаў Сахеля.
💥 #галоўнае за 6 жніўня
✔️У Польшчы асудзілі ўкраінца за напад на беларусаў
✔️Дэмакратычныя сілы выступілі ў падтрымку «Белсату»
✔️«Пакаяльныя» відэа цяпер здымаюць і з затрыманымі не за палітыку?
✔️ Валерый Кавалеўскі пра канферэнцыю «Новая Беларусь»: Я не заўсёды чуў адказы, якія прасіліся
✔️Топ-5 папяровых кніг і аўдыёкніг паводле версіі «Белсату»
✔️У Польшчы патлумачылі, чаму не забараняюць уезд аўтаў з беларускімі нумарамі
✔️На магіле беларускі Лізы, згвалтаванай і забітай у цэнтры Варшавы, усталююць помнік
✔️Польшча можа папрасіць дапамогі ЗША ў вызваленні Пачобута
✔️Літва плануе зменшыць колькасць аўтобусных рэйсаў у Беларусь
✔️Бацька баксёра Іман Хеліф даказвае, што яна заўсёды была дзяўчынай
#рэпрэсіі:
▫️Сілавікі затрымалі адміністратара групы «Дапамога беларусам за мяжой» пасля вяртання ў Беларусь
▫️Палітзняволенага анархіста Міколу Дзядка амаль два месяцы ўтрымліваюць у ШІЗА
▫️Ігара Аліневіча перавялі з лякарні ў Калядзічах у жодзінскую турму
📈 У Беларусі адзначаецца рост.
Толькі тычыцца ён спажывецкага крэдытавання і афіцыйных прыбыткаў.
А вось палове беларусаў не стае грошай ад заробку да заробку.
🤔 Спыталі экспертаў, што адбываецца
◾️ 79 гадоў таму жудасная трагедыя забрала жыцці 70 тысяч чалавек
Гэта адбылося, калі ЗША скінулі атамную бомбу на Хірасіму. Цяпер ужыванне такой зброі забароненае, але некаторыя краіны ўсё роўна ёй валодаюць і нават пагражаюць.
Лукашэнка таксама заяўляў, што ўжо мае ядравыя ракеты.
Чаму гэта небяспечна - глядзіце ў відэа ☝️
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Польшча не апускае рукі і спадзяецца вызваліць Пачобута
🔸 Міністр энергетыкі патлумачыў навошта Беларусі другая АЭС
🔸 Уладзімір Мартаў паспяхова эвакуяваны з Беларусі
🔸 Алесю Пушкіну магло б споўніцца 59 гадоў
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/bUin2WG8EWk
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
🐂 У Тайландзе прайшлі гонкі вадзяных буйвалаў
Гэтак мясцовыя фермеры абвясцілі пачатак сезону вырошчвання рысу
Паглядзіце!
🪦На магіле беларускі, згвалтаванай і забітай у цэнтры Варшавы, усталююць помнік
Пра гэта паведаміла журналістка «Белсату» Валярына Кустава.
На Лізавету напалі ўначы 25 лютага, нападнік згвалтаваў і збіў дзяўчыну. Праз некалькі дзён яна памерла ў бальніцы. На яе пахаванне сабралася некалькі соцень чалавек.
📚6 жніўня 1517 года Францішак Скарына выдаў «Псалтыр» – першае ў гісторыі друкаванае выданне на старабеларускай мове
З таго часу па-беларуску былі надрукаваныя яшчэ дзясяткі тысячаў кніг. Усе, напэўна, прачытаць нерэальна, аднак мы сабралі для вас невялікую падборку, якую асіліць хто заўгодна. Галоўнае – жаданне і цікавасць да беларускамоўнай літаратуры!
🌧 У Менску зноў залева з наступствамі ў выглядзе падтапленняў
Жыхары сталіцы могуць назіраць звыклае відовішча👆🏻
🥅 СК распачаў крымінальную справу па факце траўмавання хлопчыка
Інцыдэнт здарыўся ў «СДЮШАР «Камсамолец» у Віцебску.
5 жніўня на полі крытага манежа трое дзяцей гулялі ў футбол. Калі мяч трапіў у сетку варот, 8-гадовы хлопчык палез яго даставаць, у выніку чаго брама ўпала на дзіця, прычыніўшы цялесныя пашкоджанні.
🏥 Хлопчыка шпіталізавалі, у яго зафіксаваная цяжкая чэрапна-мазгавая траўма, пералом асновы чэрапа, удар грудной клеткі.
📹«Пакаяльныя» відэа цяпер здымаюць і з затрыманымі не за палітыку?
Сілавікі пачалі пераследаваць людзей і за жарты. Напрыклад, затрымалі хлопцаў, што зладзілі сябру «фэйкавае затрыманне» на дзень народзінаў, ці дзяўчат, што ездзілі на матацыклах у цішотках з прынтам «Мілфіцыя».
➡️ Разбіраем з экспертамі, з якой мэтаю яны гэта робяць
📌 Не адкрываецца тэкст? Уключыце VPN
💬 У смерці хлопчыка ў лагеры вінавацяць адміністрацыю
Трагедыя здарылася 14 ліпеня пад Рэчыцай падчас магутнага ўрагану. У выніку падзення дрэваў загінуў хлопчык 13 гадоў і яшчэ шасцёра дзяцей атрымалі траўмы.
«Згодна з вывучанымі відэазапісамі загінулае дзіця накіравалася ў спальны корпус не да бліжэйшага галоўнага ўваходу, а да запаснога, з тыльнага боку будынка, дзе на лесвіцы было смяротна траўмаванае»
📑У праекце дэкларацыі аб падтрымцы працы незалежных медыя «Белсат» згадваецца асобным пунктам
Дакумент быў ухвалены падчас канферэнцыі «Новая Беларусь», якая праходзіла ў Вільні 3-4 жніўня.
«Мы асобна падкрэсліваем важнасць захавання і падтрымкі тэлеканала «Белсат» – унікальнага праекта польскай дапамогі, дзякуючы якому мільёны беларусаў і беларусак атрымліваюць доступ да непадцэнзурнай інфармацыі»
Эксперты не прызналі абвінавачанага ў забойстве беларускі Лізы псіхічна хворым
Падазраваны ў стане свядомасці і здольны паўстаць перад судом. Абвінаваўчае заключэнне павінна быць абвешчана 9 жніўня.
«Эксперты не ставяць пад сумнеў яго стан свядомасці і не ўстанавілі, што быў момант або абмежаванне яго свядомасці. Так што ён будзе адказваць перад судом. Ён не з'яўляецца псіхічна хворым», – сказаў Белсату прэс-сакратар акруговай пракуратуры Варшавы.
Нагадваем, 25-гадовая Ліза была згвалтаваная і забітая ў цэнтры Варшавы ў ноч на 25 лютага. У гэтым абвінавачваюць 23-гадовага Дарыяна С., які быў затрыманы неўзабаве пасля таго, што здарылася. У яго ў доме знайшлі асабістыя рэчы Лізы.
😡 За 4 гады рэжым Лукашэнкі зліквідаваў больш за 1700 НКА
Сярод іх былі розныя аб'яднанні, прафсаюзы, фонды, недзяржаўныя ўстановы і асацыяцыі. У канцы ліпеня ў працэсе ліквідацыі знаходзілася не менш за 1086 НКА. Астатнія самі прынялі рашэнне зачыніцца.
«Рашэнне аб самаліквідацыі прымаецца перш за ўсё з-за ціску на членаў, супрацоўнікаў НКА і грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне», – падкрэсліваюць праваабаронцы з «Lawtrend».
Паводле іх, чакаецца яшчэ большае закрыццё НКА ў Беларусі. Хто яшчэ цяпер падпадае пад ліквідацыю, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺Топ-5 кніг паводле версіі «Белсату»
Сабралі самыя цікавыя папяровыя кнігі, якія абавязкова вас спадабаюцца. Выбар рэдакцыі «Белсату».
🔺ЗСУ спрабуе прарвацца ў Расею?
Губернатар Курскай вобласці РФ заявіў, што ўкраінскія вайскоўцы спрабуюць узяць штурмам расейскі рэгіён. Сабралі ўсё, што вядома пра новы раптоўны фронт.
🔺Літва плануе зменшыць паток аўтобусаў у Беларусь
Пра новыя абмежаванні ў бок Беларусі распавяла кіраўніца МУС Літвы Агне Білатайце. А як выглядае сёння выглядае сітуацыя з аўтобусамі - прыводзім лічбы ў артыкуле.
💔 Марэк Сірадзэ
Стаў фігурантам справы аб масавых беспарадках у Брэсце 10 жніўня.
Першы раз быў затрыманы 9 верасня па месцы вучобы. Тады яго адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. 26 лютага 2021 года яго затрымалі ізноў, падпіску аб нявыездзе змянілі на ўтрыманне пад вартай і накіравалі ў СІЗА да суда.
12 ліпеня 2021 года ў судзе Ленінскага раёна Брэста Марэка Сірадзэ прысудзілі да 4 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба
🇺🇸Камала Гарыс выбрала кандыдата ў віцэ-прэзідэнты. Чаму гэта важна
Прэзідэнцкія выбары ў ЗША адбываюцца такім чынам, што перамога кандыдатаў у многім залежыць ад выбару паплечніка.
➡️Распавядаем, хто такі Тым Ўолз і як яго асоба можа паўплываць на вынікі выбараў
📚6 жніўня адзначаецца гадавіна з'яўлення «Псалтыра» – першай у гісторыі друкаванай кнігі на старабеларускай мове
Каб выдаць яе, кнігадрукар Францыск Скарына карыстаўся найсучаснейшымі на той момант тэхналогіямі. Цяпер, у адрозненні ад сярэднявечча, друкаванай кнігаю нікога ўжо не здзівіш.
А яшчэ ўсё большую папулярнасць набываюць аўдыёкнігі, пра якія Скарына ў сваю эпоху не мог нават і марыць.
🎧Мы сабралі для вас топ-5 аўдыёкніг па-беларуску, якія можна слухаць не адрываючыся ад гатавання ежы, кіравання аўтамабілем ці іншых справаў
🚌 Магчымасцяў ездзіць праз мяжу стане яшчэ меней
Кіраўнік МУС Літвы Агне Білатайце заявіла, што краіна плануе скараціць паток аўтобусаў у Беларусь, за гэта прызначылі адказным Міністэрства транспарту.
Прадстаўнік Мінтранса Літвы Станісловас Лінгіс дадаў, што зараз міністэрства рэалізуе прынятае ўрадам у сакавіку рашэнне, па якім колькасць рэйсаў скараціцца ўдвая.
🛂 На мяжы з ЕЗ па-ранейшаму вялізныя чэргі
Вялікая колькасць транспарту сабралася па абодва бакі мяжы, прапускная здольнасць моцна запаволілася. Уезд у Беларусь таксама могуць затрымліваць сілавікі.
➡️ Разабраліся, што адбываецца на мяжы і які з памежных пераходаў працуе найхутчэй
📌 Не адкрываецца тэкст? Уключыце VPN
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Вынікі даследвання: большасць палякаў падтрымлівае закрыццё мяжы з Беларуссю
✔️Віцебскага доктара Уладзіміра Мартава паспяхова эвакуявалі ў Літву.
✔️Магутныя выбухі у Курскай вобласці Расеі
✔️Пяць дзён да цырымоніі закрыцця летніх Алімпійскіх гульняў: што з беларусамі?
✔️Стала вядомая прычына цяжкіх траўмаў выхаванца спартовай школы ў Віцебску
✔️У Мазыры працягваюць пошукі трынаццацігадовай дзяўчынкі Мілены Флярко
✔️У Варшаве ў Музеі Вольнай Беларусі адкрываецца выстава мастака Алеся Пушкіна ⬆️
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
💥Улады Курскай вобласці РФ заяўляюць, што прадухілілі спробу ЗСУ прарвацца ў рэгіён
Выконваючы абавязкі губернатара Курскай вобласці Аляксей Смірноў паведаміў, што «байцы пагранічнай службы ФСБ Расеі і Узброеных сілаў РФ не дапусцілі прарыву мяжы».
Разам з тым, кіраўнік Цэнтру супрацьдзеяння дэзінфармацыі пры РНБА Украіны Андрэй Каваленка паведаміў, што гэта зусім не так.
➡️Чытайце падрабязней па спасылцы
📌 Не адкрываецца тэкст? Уключыце VPN
✍🏻 Найбуйнейшыя арганізацыі беларускага медыясектара звярнуліся да ўладаў Польшчы
Зварот адрасаваны прэм'ер-міністру Польшчы Дональду Туску і міністру замежных справаў Радаславу Сікорскаму. У ім БАЖ і Прэс-клуб выказваюць удзячнасць за падтрымку дэмакратычнага руху і заклікаюць захаваць тэлеканал «Белсат».
«Мы, незалежныя беларускія медыяарганізацыі, спадзяемся, што высілкі Польшчы, якая ў свой час дала пляцоўку для выказвання беларусам у краіне і за яе межамі, не будуць змарнаваныя. І тэлеканал «Белсат» працягне сваю працу на карысць беларускага грамадства і дэмакратычнай Еўропы»
👨🏻🎨 6 жніўня 1965 года нарадзіўся Алесь Пушкін
Мастак, перформер і палітвязень, які памёр ў зняволенні. Алесь Пушкін быў адной з самых яскравых асобаў сучаснага беларускага мастацтва.
Менавіта ён зладзіў вядомы перформанс «Гной для прэзідэнта», а таксама на сцяне царквы намаляваў Лукашэнку ў пекле.
🎨 Якім быў Алесь Пушкін, глядзіце ў нашым відэа☝🏻
💱 Курсы валютаў на 6 жніўня
Сёння на таргах змены ў коштах усіх трох валютаў былі невялікімі. Долар і расейскі рубель крыху падаражэлі, еўра - патаннеў.
#курсывалютаў
👮🏻♂️Майка-пола, кепка і красоўкі
Такім чынам будзе выглядаць новая форма супрацоўнікаў ДАІ ў Менску☝🏻
«Яна распрацоўвалася спецыяльна для менскіх праваахоўнікаў»
🤔 Мастак banksy, які стварае правакацыйныя малюнкі, здзівіў усіх апошняй працай
На будынку ў Лондане з'явіўся горны казёл, які стаіць на вузкім выступе, з якога сыплюцца камяні. Для фота мастак накіраваў на казла камеру. Прыхільнікі сталі гадаць, што гэта значыць.
Ёсць тры папулярныя думкі наконт малюнка:
▫️Адныя лічаць, што малюнак паказвае, наколькі людзі пагоршылі навакольнае асяроддзе (жывёлам ужо няма куды дзявацца).
▫️Іншыя бачаць тут чалавецтва, якое стаіць на «мяжы вымірання». «Мы проста чакаем падзення», — каментуюць у сацсетках.
▫️Трэція звяртаюць увагу на камеру і лічаць, што малюнак паказвае немагчымасць адзіноты ў сучасным грамадстве.
А як думаеце вы?