❓Сікорскаму задалі пытанне, чаму сярод вызваленых няма Андрэя Пачобута?
1 жніўня адбыўся найбуйнейшы з часоў Халоднай вайны абмен палоннымі паміж Расеяй, Беларуссю і краінамі Захаду. Польшча вызваліла агента расейскай вайсковай выведкі Гру Паўла Рубцова.
Кіраўнік МЗС Польшчы Радослаў Сікорскі пракаментаваў, чаму сярод палонных на абмен няма Анджэя Пачобута:
«Я хацеў бы запэўніць вас, што працэдуры вызвалення іншых палітвязняў, беларускіх палітвязняў, у тым ліку Андрэя Пачобута, ідуць іншым шляхам. Гэта ў маіх думках кожны дзень»
📌 За акцыю «Renaissance» Аляксея Кузьміча дэпартуюць у Беларусь?
Над мастаком адбыўся суд. Яму прысудзілі штраф памерам 3000 еўра, месяц умоўнага зняволення і дэпартацыю ў краіну паходжання. Пра гэта паведамляецца на яго старонцы ў Facebook.
Цяпер Аляксей знаходзіцца ў дэпартацыйным цэнтры Le Mesnil-Amelot Centre de Rétention Administrative CRA N 3.
☝️ Нагадаем, беларускі мастак-акцыяніст Аляксей Кузьміч зладзіў перформанс. Ён прыйшоў на могілкі Ван Гога з рыдлёўкай і будзільнікам. Там ён заявіў, што «не можа жыць у свеце, дзе скончыліся мастакі», але цяпер «усё зменіцца» і пачаў раскопваць магілу.
💃 Яе «феномен» вывучаюць у амерыканскіх універсітэтах і прагназуюць лёгкую перамагу на выбарах прэзідэнта ЗША, калі б яна вырашыла балатавацца
Тэйлар Сўіфт – адная з самых прадаваных музыкаў усіх часоў, якая перасягнула поспех Бітлз, Майкла Джэксана і Брытні Спірс. Яна – самая папулярная спявачка ў «Spotify» і адзіная музыка ў гісторыі, якая стала чалавекам года па версіі часопіса «TIME».
Нядрэнна для 34-гадовай дзяўчыны з простай амерыканскай сям'і, праўда?
👉 Пра феномен Тэйлар Сўіфт «Белсат» паразмаўляў з музычным крытыкам і пісьменнікам Аляксандрам Чарнухам.
Памёр адзін з кіраўнікоў калоніі ў Воршы
Вядома, што памерлы – 41-гадовы маёр Аляксандр Радкевіч. Ён кіраваў рэжымным аддзелам калоніі.
Як паведамляе «Наша Ніва», мужчына ўсю кар’еру правёў у сістэме Дэпартаменту выканання пакаранняў (ДВП). Спачатку ён быў начальнікам атраду ў калоніі, потым старшым оперупаўнаважаным. Але ўсё роўна вярнуўся ў калонію на новую пасаду – начальнік рэжымнага аддзелу.
Нагадваем, у аршанскай калоніі дагэтуль сядзяць 10 палітвязняў.
Асуджанныя ў Расеі амерыканцы вярнуліся на радзіму пасля абмену
Самалёт з Эванам Гершковічам, Алсу Курмашавай і Полам Уіланам прызямліўся ў ЗША. Іх адразу сустракалі Джо Байдэн і кандыдатка ў прэзідэнты Камала Харыс.
Гершковіч і Уілан былі прысуджаныя да 16 гадоў калоніі строгага рэжыму па абвінавачванні ў шпіянажы. Алсу Курмашава, журналістка «Радыё Свабода», была абвінавачаная ў неданясенні на сябе як на іншаагентку.
💥 #галоўнае за 1 жніўня
✔️ Расея і Захад абмяняліся зняволенымі. Чым вядомыя людзі, якія трапілі ў абменны спіс?
✔️ Беларусы не чакаюць добрага ад эканомікі і бяруць крэдыты
✔️ Расея не гатовая ацаніць мірны план Трампа па Украіне
✔️ Латвія пастанавіла пускаць у асобных выпадках аўты з беларускімі нумарамі
✔️ У Беларусі затрымалі наркагандляра, якога на Шры-Ланцы падазраюць у расстрэле людзей
✔️ Аб'яднаны пераходны кабінет заснаваў Медаль Няскораных
✔️ Была фабрыка мастакоў, а цяпер пластмаса – Кузьміч пра Парыж напярэдадні раскопкі магілы Ван Гога
🔫 На Алімпіядзе ў Парыжы з’явіўся новы краш
Сацсеткі абмяркоўваюць стрэлка з Турцыі Юсуфа Дыкеча
Паглядзіце чаму!
◾️У Вялікай Брытаніі мужчына зладзіў разню ў танцавальнай студыі – загінулі 3 дзяўчынкі
Як толькі стала вядома пра падазраванага, ва ўсім горадзе пачаліся масавыя беспарадкі.
Чаму – глядзіце ў нашым відэа☝️
❓ Чаму расейскіх палітвязняў абмянялі, а беларускіх – не?
❓ Хто тыя людзі, якіх абмянялі?
❓ Ці быў наогул шанец выцягнуць палітвязняў з беларускіх турмаў?
Гэтыя пытанні мы задалі беларускім палітыкам. Пачытайце, што яны адказалі.🤔
☝️ Палітвязня Пачобута абвясцілі ганаровым грамадзянінам Варшавы
Цырымонія адбылася ўчора. Родныя Анджэя не змаглі прыехаць з мэтаў бяспекі.
«У такой сітуацыі, калі мы не можам прымусіць рэжым яго вызваліць, мы можам зрабіць так, каб вакол яго справы не было цішыні, каб быў розгалас, каб рэжым Лукашэнкі не мог быць спакойным і думаць, што ўсе забыліся пра такія выпадкі. Мы будзем выступаць за Пачобута, за ўсіх вязняў сумлення ў Беларусі і будзем спрабаваць падтрымліваць іх сваякоў і людзей, якія змагаюцца за іх вызваленне»,
🤔 На будынку ЕГУ ў Вільні напісалі «Ціханоўская, прэч з нашага гораду»
Гэты надпіс, як і «пасланне», пакінутае на беларускай краме Kropka, зроблены з памылкамі.
Між іншым, у Літве распачалі следства, каб усталяваць і пакараць таго, хто пашкодзіў краму Kropka.
👍 Латвія пастанавіла пускаць у асобных выпадках аўты з беларускімі нумарамі
Хаця, такі варыянт не пасуе для частых паездак.
У індывідуальным парадку дазвол на ўезд у Латвію можа даць Служба фінансавай выведкі – адмысловае ведамства, што сочыць за выкананнем міжнародных санкцыяў. Менавіта гэты орган разглядае хадайніцтвы.
Як паведамілі «Белсату» у гэтай установе, дазвол можна атрымаць пры ўмове, калі аўтамабіль з беларускімі нумарамі ўвозіцца ў Латвію не для продажу.
Прасіць дазволу могуць:
• грамадзяне Латвіі, якія хочуць заехаць на сваім легкавіку, зарэгістраваным у Беларусі;
• грамадзяне Латвіі, якія хочуць прыехаць на аўтамабілі, што належыць блізкаму сваяку (рэзідэнту Беларусі) і зарэгістраваны ў Беларусі;
• грамадзяне Беларусі, якія маюць дзейсную візу або від на жыхарства і хочуць заехаць на ўласнай машыне, зарэгістраванай у Беларусі.
Абавязковая ўмова ва ўсіх гэтых выпадках – выкарыстанне транспартавага сродку толькі ў асабістых мэтах.
Быццам пасля абстрэлу: у Ніжнім Тагіле абрынулася частка дому
Амаль 15 кватэраў разбурана ў выніку выбуху газу. Пацярпела 7 чалавек, адзін у цяжкім стане.
Разбураны дом быў пабудаваны ў 1971 годзе. Ён знаходзіўся ў спраўным стане, знос будынку не перавышаў 30%. Паглядзіце, як ён цяпер выглядае.
☝️ Мастака Аляксея Кузьміча адправілі ў СІЗА на месяц. Яму пагражае дэпартацыя
Учора акцыяніста судзілі за перформанс, падчас якога Аляксей раскопваў магілу Вінсэнта Ван Гога. Кузьміча на месяц адправілі ў СІЗА для іншаземцаў, але могуць перавесці на ўмоўнае пакаранне, калі ён аплоціць штраф у 1500 еўра.
Таксама стала вядома, што мастака могуць выдварыць з Еўропы: зараз адвакаты спрабуюць аспрэчыць рашэнне пра дэпартацыю.
💱 Курсы валютаў на 2 жніўня
Долар і еўра страцілі пазіцыі. А вось расейскі рубель крышку падрос.
❤️ Найбуйнейшы ў свеце фестываль мастацтваў прыцягне ўвагу да сітуацыі з беларускімі палітвязнямі
Да 26 жніўня ў Эдынбургскім фестывалі Fringe на арт-інсталяцыі «Галасы, якія праціскваюцца скрозь краты» прадстаўленыя імёны больш за 1400 зняволеных на англійскай і беларускай мовах.
На адной са сцен таксама выстаўленыя 15 рэпрадукцый малюнкаў беларускіх палітвязняў, якія яны адпраўлялі з лістамі да родных.
Сёлета ў фестывалі ўдзельнічаюць людзі з 58 розных краін, якія выступяць з 3841 шоу ў больш чым 52 000 перформансах. У рамках гэтага фестывалю мастацтваў Libereco супрацоўнічае з Народным консульствам Беларусі ў Шатландыі.
😦 3000 машынаў зараз стаяць на мяжы
2 жніўня на мяжы Беларусі з Еўразвязам адбыліся велізарныя чэргі. Улады Беларусі вінавацяць еўрапейскія памежныя службы. Вось, што вядома на 10:00:
🔻У пункце «Берасце – Тэрэспаль» (Польшча) з беларускага боку стаяць 550 легкавых аўтамабіляў і 65 аўтобусаў
🔻У пункце «Каменны Лог – Мядзінінкай» (Літва) знаходзяцца 220 легкавых аўтамабіляў, 750 фураў і 11 аўтобусаў
🔻У пункце «Беняконі – Салечнікі» (Літва) – 190 легкавых аўто і 900 фураў.
🔻У пункце «Грыгораўшчына – Патэрніекі» (Латвія) стаяць 350 фураў.
🤷♂️ Instagram больш не працуе ў Турэччыне
Савет па тэхналогіях і камунікацыях заблакаваў доступ да сацыяльнай сеткі па ўсёй краіне. Прычыны не паведамляюцца.
Журналісты выдання Birgün лічаць, што ўлады пайшлі на такі крок праз забарону спачуванняў у Instagram у сувязі з забойствам у Іране аднаго з лідараў ХАМАС Ісмаіла Ханіі.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺Захад выцягвае з турмаў расейскіх палітвязняў, але не беларускіх
Ці былі шанцы вызваленне нашых палітвязняў? Разбяром «аперацыю» абмену, дзе, імаверна, была задзейнічаная і Беларусь.
🔺Латвія пастанавіла пускаць аўты з беларускімі нумарамі, але не ўсе
16 ліпеня Латвія забараніла ўезд легкавікоў, зарэгістраваных у Беларусі. Цяпер стала вядома, што магчымасць усё ж існуе, аднак ёсць умовы. Якія – распавядзем па спасылцы.
🔺Беларуса Аляксея Кузьміча судзілі ў Францыі
Мастак з Беларусі спрабаваў раскапаць у Парыжы магілу Вінцэнта Ван Гога з крыкамі «Мастак, уставай!». Цяпер ён арыштаваны на месяц і можа нават быць дэпартаваны. «Белсат» паспеў пагутарыць з Кузьмічом незадоўга да ягонага затрымання і даведаліся, навошта ён гэта зрабіў.
🤘 «Спадарства, рок-н-рол»
Гэта былі першыя кадры, што пабачылі гледачы новага канала MTV 1 жніўня 1981 года
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Найбуйнейшы абмен вязнямі. Чаму сярод яго іх няма беларускіх палітвязняў?
🔸 Валер Сахашчык заявіў пра выхад з Аб'яднанага пераходнага кабінету
🔸 Выракі магілёўскім журналістам
🔸 Беларус Яўген Залаты выйшаў у фінал Алімпійскіх гульняў у Парыжы
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/uOPDXMu0Jyo
📺Адразу пасля «Абʼектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
🎵 На мяжы Беларусі і Еўразвязу цяпер такая атмасфера
Падчас чакання сваёй чаргі, беларус узяў мікрафон і тут пачалося...
🧐 Немец Рыка Крыгер, асуджаны за тэракт, насамрэч яго не здзяйсняў
Паводле ініцыятывы «BELPOL», замежнік стаўся ахвярай гульні спецслужбаў☝️
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️ У Лукашэнкі забралі закладніка, каб абмяняць на расейца
✔️ Сумная статыстыка: за паўгоддзе звольнілі на 30 тысячаў больш людзей, чым прынялі на працу
✔️ У Магілёве асудзілі журналістаў
✔️ Катастрафічная сітуацыя на мяжы
✔️ F-16 ужо ва ўкраінскім небе
✔️ Іран рыхтуецца да ўдару па Ізраілю
✔️ Менскае «Дынама» не прайшло ў Лігу чэмпіёнаў, але працягне барацьбу за еўракубкі
✔️ Вынікі беларусаў на Алімпіядзе
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
◼️ Сёння Раману Бандарэнку магло б споўніцца 35 гадоў. Але назаўжды застанецца 31
11 лістапада 2020 года ён апошні раз напісаў «Я выходжу» у дваровым чаце, а потым ужо не вярнуўся. Абслуга Лукашэнкі забіла яго за спробу абараніць бела-чырвона-белыя стужкі.
☝️ Паглядзіце, якім беларусы запомняць Рамана.
☝️ Частка міжнароднага абмену зняволенымі адбылася
На волю выйшлі зняволеныя ў Расеі журналіст Эван Гершковіч і былы марпех ЗША Пол Уілан, піша Bloomberg.
Тым часам пракрамлёўскі ТГ-канал Mash паведаміў, што на мяжы з Калінінградам Расеі выдалі раскрытых у Славеніі шпіёнаў Арцёма і Ганну Дульцавых.
Лёс зняволенага ў Беларусі Рыка Крыгера пакуль невядомы.
💱 Курсы валютаў на 1 жніўня
Долар і еўра крыху скінулі, а расейскі рубель умацаваўся адносна беларускага.
#курсывалютаў
«Сілавікі» пайшлі з ператрусамі па сем'ях прадстаўнікоў незалежных медыяў
Вядома пра як мінімум 21 вобшук, які адбыўся ў чэрвені-ліпені 2024 года: прыходзілі да сваякоў журналістаў, якія вымушаныя былі выехаць з Беларусі і працягваюць працу за мяжою.
Пастановы, якія паказвалі «сілавікі», спасылаюцца на заведзеныя на медыйшчыкаў крымінальныя справы. У некаторых выпадках сваякоў журналістаў прымушалі здымацца ў «пакаянных» відэа.