😢 Беларуса затрымалі па вяртанні з Польшчы
На відэа, знятым сілавікамі, малады чалавек кажа, што яго завуць Уладзіслаў і «сазнаецца», што браў удзел у пратэстах у 2020 годзе.
Пазней малады чалавек пераехаў у Польшчу, дзе вучыўся ва ўніверсітэце і працаваў ахоўнікам.
Пасля заканчэння ўніверсітэту ён вырашыў вярнуцца на радзіму і быў затрыманы на мяжы.
У паведамленні сілавікоў гаворыцца, што хлопец «бліжэйшую будучыню будзе праводзіць за кратамі». Пакуль невядома, якія абвінавачанні выстаўленыя Уладзіславу.
👏 Беларусы зноў даказалі сваю еднасць
Гэтым разам яны згуртаваліся дзеля дапамогі пацярпелым птушкам пасля моцнага ўрагану 13 ліпеня. Пачытайце, як гэта было:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️ Збіраць ураджай на Гомельшчыне будуць прымушаць беларусаў на «хіміі»
✔️ Больш за палову беларусаў жыве ад заробку да заробку: апытанне Нацбанку
✔️ Камала Гэрыс заклікала спыніць вайну ў Газе
✔️ У Францыі за некалькі гадзінаў да пачатку Алімпіяды адбылася масавая дыверсія
✔️ У Расеі анансавалі змены ў працы YouTube
✔️ Гаспадароў усіх небяспечных сабакаў у Беларусі абавяжуць праходзіць спецыяльнае навучанне
✔️Затапленне ў Берасцейская вобласці: пашлі пад ваду некалькі паселішчаў
Гэта і шмат іншых цікавых навінаў – глядзіце ў кароткім выданні на Белсаце 💻
🤯 Яшчэ адна беларуска збітая ў цэнтры Варшавы
Увечары 25 ліпеня беларуска Вольга ішла на сустрэчу са знаёмым.
«За мной ішоў нейкі мужчына і гучна размаўляў па тэлефоне, крычаў на кагосьці. Я азірнулася, ён гэта заўважыў. Яму гэта не спадабалася. Ён пачаў крычаць ужо мне, каб не паварочвалася. Неўзабаве я адчула, як ён плюнуў мне ў спіну»
📌 На Дзень гораду ў Лідзе правядуць «ХарчФэст»
Упершыню гэты фестываль правялі ў мінулым годзе паралельна з Lidbeer.
Аднак у гэтым годзе Lidbeer не быў анансаваны, паведамляе Reform.
У фестывалі «ХарчФэст» будуць удзельнічаць прадстаўнікі харчовай прамысловасці: Лідскі малочнакансервавы камбінат, Лідскае піва, Лідахлебпрадукт, Лідскія харчаканцэнтраты, Белсалттрэйд, Гарадзенскі мясакамбінат, Лідскі хлебазавод.
У праграме - фудкорты, канцэрты кавер-гуртоў, тэматычныя лакацыі, канцэрт. Хто будзе хэдлайнерам трымаюць у сакрэце.
📌 Кіеўскі апеляцыйны суд зняў арышт з часткі актываў даччынай кампаніі «Беларуснафты» «Сэрвіс Ойл»
Гэта можа прывесці да страты Украінай не менш за 1,5 мільярдаў грыўняў (36 мільёнаў долараў), зазначае выданне «Обозреватель».
Такім чынам, паводле выдання, Украіне хочуць перашкодзіць нацыяналізаваць буравыя станкі і іншае беларускае абсталяванне.
👉 Актывы «Сервіс Ойл» былі арыштаваныя ў чэрвені 2022 года. Акрамя ўстаўнога фонду, гэта рухомая і нерухомая маёмасць кампаніі, якая знаходзілася ва ўкраінскай Палтаве. Даччынае прадпрыемства «Беларуснафты» займалася бурэннем нафтавых свідравінаў у Палтаўскай вобласці.
🐕 Гаспадароў буйных сабакаў прымусяць праходзіць спецыяльнае навучанне
На пачатку 2025 года ў Беларусі ўступіць у сілу закон «Аб адказным абыходжанні з жывёлінамі».
☝️ Закон уводзіць новы панятак – сабака, які патрабуе асаблівай адказнасці. Размова не ідзе пра канкрэтную пароду. Па словах чыноўнікаў, «гэта асабліва буйныя пароды, якія насамрэч вымагаюць ад чалавека нейкіх навыкаў, каб гэтага сабаку выхаваць». Гаспадары такіх жывёлінаў мусяць праходзіць навучанне на спецыяльных курсах.
Сам курс пакуль яшчэ на стадыі распрацоўвання. Таксама не вызначанае месца, дзе ён будзе праходзіць.
👉 Акрамя таго, у новым законе ўзмацняецца забарона на шум – гаспадарам трэба будзе сачыць, каб сабака не брахаў з 23:00 да 07:00.
📚 26 ліпеня Дзень эсперанта
Адзначаецца ў гонар выхаду ў 1887 годзе першай кнігі на эсперанта. Гэтая мова закліканая служыць універсальнай міжнароднай мовай, другой (пасля роднай) для кожнага адукаванага чалавека.
Як гэта звязана з Беларуссю, глядзіце ў відэа!
А яшчэ больш цікавага кантэнту – у нашым belsat_tv">TikTok ✔️
☝️ Асуджаных да «хіміі», прыцягнуць да ўборкі ўраджаю
Кіраўнік Гомельскай вобласці Іван Крупко звярнуўся да Міністра ўнутраных справаў Івана Кубракова з просьбай дапамагчы шэрагу сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, у тым ліку, жывёлагадоўчым комплексам.
У выніку па загадзе Кубракова асуджаных адправяць на ўборку ўраджаю ў Лельчыцкі, Рэчыцкі і Калінкавіцкі раёны.
Яны будуць працаваць паводле 8-гадзіннага графіку. Іх абяцаюць забяспечыць жытлом, харчаваннем і «годнай зарплатай».
💥 #галоўнае за 25 ліпеня
✔️ Служба «Хуткай гуманітарнай дапамогі» абвесціла для дзяцей палітвязняў збор у дзіцячы садок і школу
✔️ Лукашэнка і Пуцін сустрэліся на Валааме - ужо трэці раз
✔️ Мінпрам адсправаздачыўся пра аднаўленне паставак на 15 рынкаў
✔️ Беларусы сталі купляць менш гарэлкі – цяпер больш аддаюць перавагу каньяку
✔️ У Калужскай вобласці разбіўся расейскі баявы верталёт Мі-28
✔️ Беларусь збіраецца адпраўляць студэнтаў у Паўночную Карэю
Алёна Карпенка зрабіла відэа з выбарчага ўчастку і даслала сяброўцы
За гэта суд абвінаваціў яе паводле ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) і асудзіў на 1,6 гадоў калоніі.
Дзяўчына працавала архітэктарам і мастачкай. Яна робіць розныя ўпрыгожанні ды посуд з керамікі, а таксама займаецца каліграфіяй і роспісам.
Падтрымайце Алёну: Турма №4, вул. Крупскай, 99А, 212011, г. Магілёў. Алена Анатольеўна Карпенка
Што адбываецца цяпер у Палку Каліноўска?
Часовы камандзір каліноўцаў Павел Шурмей 23 ліпеня заявіў, што ў палку «страцілі элементы кіравання» два чалавекі: Арцём Войніч (Ваніш) і Мікалай Дземідзенка (Мікола).
Мы спыталі ваяра Дземідзенку, як менавіта ён бачыць сітуацыю ў палку, якія канфлікты там адбываюцца і наколькі змянілася вайсковае фармаванне за апошні час:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Праваабаронцы назвалі імёны жанчынаў, якіх выпусцілі 3 ліпеня.
🔸Кіраўнік МЗС Польшчы: Беларусь ведае, выкананне якіх патрабаванняў залагодзіць стасункі паміж краінамі.
🔸Што адбываецца на рынку нерухомасці? Чаму расце продаж кватэраў
🔸Візіт Лукашэнкі ў Расею.
🔸Парыж напярэдадні найвялікшага спартовага свята – Алімпіяды.
https://www.youtube.com/watch?v=_anKQkw3b30
☺️ Паглядзіце, як папрыгажэў Юпітэр
Яго, «апранутага» у маляўнічыя аблокі, сфатаграфаваў касмічны апарат НАСА «Юнона» падчас свайго 61-га блізкага пралёта.
А навуковец-аматар Гэры Ісан апрацаваў здымак, выкарыстоўваючы метады лічбавай апрацоўкі для паляпшэння колеру і выразнасці ды апублікаваў у сеціве.
Дарэчы, пабачыць неапрацаваныя здымкі можаце і вы: яны даступныя для шырокай публікі і жадаючыя могуць стаць навукоўцамі-валанцёрамі.
☝️ Парушэнні пры размеркаванні сабраных сродкаў фондам «21 траўня» не пацвердзіліся
«Аказалася, што літоўская бухгалтарская фірма, якая прадстаўляе паслугі фонду «21 траўня», апублікавала справаздачу з тэхнічнай памылкай, праз якую частка балансу фонду была адлюстравана няправільна.«Запэўніваем вас, што грошы людзей, якія падтрымалі марафон, не пайшлі на агульныя выдаткі фонду. 99,9% сабраных сродкаў было перададзена арганізацыям і фондам і накіравана на дапамогу палітвязням. Банкаўская камісія склала 0,1%. Ніякія адміністрацыйныя выдаткі не былі пакрытыя сродкамі марафону»
📌 Палітвязням, тэрміны якіх блізкія да завяршэння, прапанавалі пісаць просьбы аб памілаванні на імя Лукашэнкі
Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на сваякоў асуджаных, якія адбываюць пакаранне ў калоніі №15 пад Магілёвам.
Колькасці тых, каму было прапанавана пісаць прашэнні аб памілаванні, суразмоўца выдання не ведае, але ўдакладняе, што «сярод іх дакладна няма тых, каму выходзіць на волю яшчэ няхутка».
🫤 У беларусаў спраўдзяць, якія ў іх духоўна-маральныя каштоўнасці
Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі правядзе апытанне беларусаў па сацыяльна-эканамічных і палітычных пытаннях па тэлефоне і падчас пакватэрнага абходу.
🤦♀️ Да 8 жніўня 2024 года сацыёлагі будуць хадзіць па кватэрах, каб правесці «маніторынг сацыяльна-эканамічнай і палітычнай сітуацыі» у Беларусі.
Пытанні складаюцца з трох блокаў:
▪️ духоўна-маральныя каштоўнасці і грамадскае жыццё;
▪️сродкі масавай інфармацыі;
▪️размеркаванне абавязкаў у сям’і.
Да 26 ліпеня праходзіла тэлефоннае сацапытанне «Меркаванне насельніцтва па актуальных пытаннях жыцця».
🤬 На электронныя таргі пляцоўкі «Белюр» выставілі матацыкл Suzuki і аўтамабіль Mercedes-Benz, якія належаць палітвязню Эдуарду Бабарыка
Таргі прызначаныя на канец жніўня, піша «Зеркало». Першапачатковы кошт матацыклу – 5100 рублёў, аўтамабіля – 118 000 рублёў.
💔 Эдуард Бабарыка быў затрыманы 18 чэрвеня 2020 года разам з бацькам, калі ішоў у ЦВК здаваць сабраныя подпісы. Быў асуджаны да 8мі гадоў зняволення. Аднак 9 ліпеня 2024 г. у Бабруйску палітвязня зноў судзілі за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі» і прызначылі яшчэ 2 гады зняволення.
#рэпрэсіі
🏆 Польская прэмія імя Леха Валенсы прысуджана палітыку Паўлу Латушку
Узнагароджданне абудзецца на цырымоніі 18 верасня ў Варшаве. Прысуджэнне прэміі спадару Паўлу было прапанаванае кіраўніком МЗС Польшчы Радославам Сікорскім.
«Успрымаю гэта як важны палітычны мэсідж з боку Польшчы наконт. Гэта прызнанне дзейнасці ўсёй нашай каманды, якая вядзе барацьбу за свабодную, дэмакратычную, еўрапейскую і незалежную Беларусь. Гэта вялікі гонар, але гэта і вялікая адказнасць», – заявіў Латушка.
☝️ Прэмія Леха Валенсы прысуджаецца на знак прызнання заслугаў у прасоўванні і падтрыманні дэмакратычных каштоўнасцяў.
💱 Курсы валютаў на 26 ліпеня
Долар і рубель крыху падраслі. А вось еўра працягвае падаць.
#курсывалютаў
📝 Сёння нарадзіўся стваральнік моўнай службы «Белсату» Зміцер Саўка
Зьміцер Саўка – беларускі лінгвіст, выкладчык, аўтар праграмы «Моўнік» на тэлеканале «Белсат». Адзін з распрацоўнікаў сучаснай версіі «тарашкевіцы».
У супрацы з праграмістам Алесем Булойчыкам заснаваў адмысловы сэрвіс, «Добрапіс». Гэта сістэмна створаная база, дзе можна праверыць напісанне беларускіх словаў і якая дапаможа пры адаптацыі найменняў з самых розных сфераў жыцця. Цяпер сэрвіс знаходзіцца тут.
☝️ Таксама на пачатку 2021 года пабачыла свет кніга Саўкі «Іншамоўныя найменні ў беларускім тэксце» – першы беларускі дапаможнік практычнай транскрыпцыі. Кніга змяшчае тры дзясяткі зручных і простых у выкарыстанні табліцаў для адаптацыі іншамоўных імёнаў з самых розных моваў.
А яшчэ да дня народзінаў Саўкі стварылі лічбавы архіў. Ён будзе паступова абнаўляцца.
🫣 Увага, ад гэтага відэа у вас замрэ сэрца
У Берліне з'явіліся самыя высокія арэлі ў Еўропе. Паспрабавалі бы пакатацца?
🐈🐕 Каб вывезці сабаку ці ката ў ЕЗ, спатрэбіцца тэст на колькасць антыцелаў да віруса шаленства
ЕЗ перастаў лічыць Беларусь краінаю, дзе сітуацыя з шаленствам у жывёлінаў не выклікае асцярогі, і ў хуткім часе для паездак за мяжу спатрэбіцца адмысловы тэст акрэдытаванай лабараторыі.
Праблема ў тым, што такіх лабараторыяў у Беларусі няма. Якое ёсць выйсце?
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔸 Сікорскі пра закрыццё мяжы: Беларускі рэжым можа не пакінуць нам іншай магчымасці
У Польшчы можа не застацца іншага выйсця, акрамя поўнага закрыцця мяжы.
🔸 «Гэта не акт гуманізму, а акт прэсінгу»
Сузаснавальнік фонду «By_help» Аляксей Лявончык пра апошнія тэндэнцыі ў палітычных рэпрэсіях
🔸 Попыт на кватэры ў Беларусі рэкордны, але гэта дрэнная інвестыцыя
Куды інвеставаць беларусу ў Беларусі?
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 25 ліпеня
🔻 Італьянская паліцыя затрымала беларуса, які быў абвешчаны ў вышук у Беларусі
🔻 Супраць маці анархіста Аляксандра Францкевіча завялі крымінальную справу
🔻 Супраць журналіста Змітра Панкаўца распачалі крымінальную справу
🔻 У Беларусі затрымалі адміністратарку польскага чату «Беларусы Каліша». Яна ненадоўга вярнулася дадому
🔻 На прадпрыемствах «БелОМА» і «Пеленг» масава прэсуюць працаўнікоў
Беларус, як збег ад рэжыму ў Польшчу, памёр на працоўным месцы
Мужчыну звалі Дзмітрый Гарэлка. Яму было ўсяго 42 гады.
Вядома, што ён удзельнічаў у пратэстах 2020 у Гомлі. Дзмітрый быў у першых шэрагах з нацыянальным сцягам.
Польская паліцыя цяпер шукае кантакты ўсіх, хто ведаў беларуса.
💊 Схавайце гаманцы падалей. У нашай краіне дазволілі прадаваць БАДы. І гэта вельмі кепска
Раней біялагічна актыўныя дадаткі забаронена прадаваць па-за аптэкамі. Самі па сабе БАДы рэдка калі шкодныя і часам нават карысныя, але небяспечна тое, што іх могуць пераблытаць з лекамі.
Мінздароўя ў сваім Telegram-канале патлумачыла, што такія захады ўладаў як дазвол на продаж, «гарманізуе» беларускія нормы з расейскімі.
✅ Чытаць праз VPN ❎ Без VPN
🏠 Беларусы сталі купляць болей нерухомасці. Адмыслоўцы лічаць, што гэта фатальная памылка
❓ Чым некаторыя беларускія гарады падобныя да амерыканскага Дэтройта?
❓ У якім выпадку выгадна набываць нерухомасць у нашай краіне?
❓ У што беларусу лепей укласці «вольныя» грошы?
Чытайце ў нашым матэрыяле:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
⏯ У Расеі пакрысе зводзяць рахункі з YouTube?
Дэпутат тамтэйшай Дзярждумы Аляксандр Хінштэйн заявіў, што да канца тыдня хуткасць загрузкі YouTube можа знізіцца да 40%, а ў канцы наступнага тыдня – да 70%.
Гэта датычыцца толькі дэсктопных версіяў і пакуль не закране мабільныя прылады.
🤔 Беларусі падрыхтавацца?
Ледзь не забыліся распавесці вам, што там з валютамі. Дык вось...
💱 Курсы валютаў на 24 ліпеня
Даляр і еўра бесперапынна падаюць (падсцяліць бы ім там недзе саломкі), а расейскі рубель зноў умацоўваецца.
Але мы та з вамі разумеем, што гэта ненадоўга. Так што не спяшайцеся з сумным тварам ісці ў абменнік. Усё яшчэ будзе. Захавайце пакуль далярчыкі з еўрыкамі.
#курсывалютаў