💥 #галоўнае за 28 траўня
✔️Спіс Паўла Латушкі перамог на выбарах у Каардынацыйную раду
✔️Чаму ў галасаванні ўзялі ўдзел так мала людзей? Выбарчая камісія КР расказала сваю версію
✔️Меркаванні беларусаў адносна выбараў у КР істотна падзяліліся
✔️Зноў транспартны калапс на мяжы – гэтым разам літоўска-беларускай
✔️Мігрант параніў нажом польскага памежніка
✔️Прааналізавалі сетку чатаў, дзе мігранты абмяркоўваюць, як ім нелегальна патрапіць у Еўразвяз. Вось пра што там пішуць
✔️Спецслужбы Польшчы затрымалі ў Варшаве падазроны Renault з беларускімі нумарамі
✔️У сталічным спальным раёне немаўля выпала з 11-га паверху і разбілася насмерць
✔️Дор'яну С., які падазраецца ў забойстве беларускі ў Варшаве, правялі псіхіятрычную экспертызу
#рэпрэсіі:
▫️Палітвязня Міхаіла Тарасевіча, асуджанага на 6 гадоў, будуць зноў судзіць
▫️Спявачку Ляўчук і блогера Павука будуць судзіць паводле 14 артыкулаў Крымінальнага кодэксу
▫️У Берасці асудзілі яшчэ пяцёх чалавек за ўдзел у пратэстах 2020 года
💬 «Людзі ўнутры Беларусі лічаць, што гэта орган дыяспары, які ніяк не будзе ўплываць на ўнутрыпалітычнае жыццё»
Беларусы (публічныя і не толькі) абмяркоўваюць вынікі выбараў у Каардынацыйную раду. Меркаванні істотна падзяліліся:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 «БелДжы» прадэманстраваў новую мадэль аўто
🔸 Вынікі выбараў у Каардынацыйную раду
🔸 Травень стаў самым «гарачым» па спробах незаконнага пераходу мяжы з беларускага боку
🔸 Зубры, рысі, мядзведзі і барсукі пад пагрозаю выключэння з Чырвонай кнігі
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/AMMn9y1fYCQ
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
🫤 На жаль, брудная вада ў дамах беларусаў дасюль застаецца нормаю
Чаму чыноўнікі бяздзейнічаюць і як у такой сітуацыі адстаяць свае правы?
Глядзіце ў відэа!
😳 Як быць, калі ў Беларусі цалкам абмяжуюць доступ да VPN-сэрвісаў?
У планах лукашэнкаўцаў на 2024-25 гады – фільтраванне трафіку з мэтай супрацьдзеяння ананімайзерам, VPN і проксі-серверам, якія выкарыстоўваюць «у супрацьпраўных мэтах». Выканаўцамі гэтай задачы прызначаныя міністэрствы сувязі і ўнутраных справаў, КДБ, ААЦ пры Лукашэнку ды іншыя органы.
Падставаў лічыць, што VPN заблакуюць найбліжэйшым часам, пакуль няма. Аднак недаацэньваць рызыкі ўсё роўна не варта:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📍Дор'яну С., які падазраецца ў забойстве беларускі ў Варшаве, правялі псіхіятрычную экспертызу
Пракуратура чакае вынікаў гэтага даследавання. Калі ў хлопца знайдуць псіхічныя захворванні, ён можа пазбегчы турэмнага пакарання.
Чытайце падрабязней:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💬 «Хутчэй тут страх людзей, недавер. Можа, стомленасць і проста нежаданне»
Віртуальная «яўка» на выбарах у Каардынацыйную раду атрымалася на дзіва нізкай. Выбарчая камісія патлумачыла, чаму так:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🐶 «Нелегальныя мігранты», якім памежнікі радыя
Гэта сабачкі, якія часам таксама пераходзяць беларуска-польскую мяжу. Іх, у адрозненні ад людзей, памежнікі не дэпартуюць, а прымаюць у сябе ды клапоцяцца пра іх.
За апошні час было некалькі такіх выпадкаў, паглядзіце гэтыя гісторыі ⬆️
📍Дарэчы, сёння ў Беларусі (а таксама ў Расеі) адзначаецца Дзень памежніка. Зычым беларускім памежнікам клапаціцца пра сваіх службовых сабак так, каб у іх не ўзнікала жадання ўцякаць у іншыя краіны.
💱Курсы валютаў на 28 траўня
Еўра зусім трохі дадаў у вартасці, расейскі рубель дадаў трохі болей, а вось долар мінімальна страціў пазіцыі.
#курсывалютаў
❔Як адрадзіць беларускую мову на прыкладзе ідышу?
❓Што такое «апароць» і «спанатрыць»? Ці гэта ўвогуле па-беларуску?
❔Якая кніга – найлепшы падручнік па беларускай мове?
☝️Вельмі цікавыя і нечаканыя адказы на гэтыя пытанні знойдуцца ў нашай праграме «Мова нанова» на YouTube-канале «Belsat LIFE»
☝️Пры размеркаванні мандатаў у КР адбылася памылка
Адзін мандат налічылі памылкова. Каму менавіта і чаму так здарылася?
Чытайце, у чым справа:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😉 Будзьце асцярожныя, калі выбіраеце пакой на Airbnb
Турыстка даплаціла за шыкоўную панараму з балкону. І вось што атрымала....
Палітвязня Міхаіла Тарасевіча, асуджанага на 6 гадоў, будуць зноў судзіць
Раней яго абвінавачвалі паводле шасці крымінальных артыкулах. Мужчыну затрымалі ў траўні 2022-на і асудзілі праз 8 месяцаў. Прысуд – шэсць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф 49 тысяч рублёў.
Цяпер Міхаілу хочуць дадаць яшчэ тры артыкула: «распальванне варожасці», «абраза прадстаўніка ўлады» і «абраза Лукашэнкі». Яго можа чакаць павелічэнне тэрміну пакарання.
Новы суд адбудзецца 29 траўня.
❗️Спіс Паўла Латушкі перамог на выбарах у Каардынацыйную раду
Паводле вынікаў, кааліцыя «Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”» атрымала 35% галасоў. На другім месцы – Блок Пракоп’ева-Ягорава з 15,7%.
Усяго на выбарах прагаласавалі 6723 чалавекі.
Месцы ў Каардынацыйнай Радзе размеркаваліся наступным чынам:
▫️Каманда Латушкі і Рух «За свабоду» – 28 мандатаў (2358 галасоў).
▫️Блок Пракоп’ева – Ягорава – 13 мандатаў (1050 галасоў).
▫️«Незалежныя беларусы» – 8 мандатаў (616 галасоў).
▫️«Еўрапейскі выбар» – 8 мандатаў (605 галасоў).
▫️«Моладзевы наступ» – 7 мандатаў (598 галасоў).
▫️«Наша справа» – 7 мандатаў (489 галасоў).
▫️«Воля» – 6 мандатаў (432 галасы).
▫️«Хопіць баяцца» – 3 мандата (226 галасоў).
▫️«Голас дыяспар – Адзінства па-над межамі» – 0 мандатаў (184 галасы).
▫️«Салідарнасць» – 0 мандатаў (104 галасы).
▫️«Краіна для жыцця» – 0 мандатаў (61 голас).
💔 Павел Прохараў
Затрыманы разам з сям'ёй – маці Ларысай, бацькам Васілём, сястрой Анастасіяй (якую пазней адпусцілі без прадʼяўлення абвінавачвання). Іх абвінавацілі ў «здрадзе дзяржаве».
Вядома, што Павел да затрымання працаваў на будоўлі.
📩 Падтрымайце палітвязня: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А
🛩 З беларускага ў самалёце будзе толькі назва і корпус
Авіярамонтны завод у Баранавічах будзе выпускаць лёгкія турбавінтавыя самалёты ЛМС-192 «Асвей»
Разбіраемся ў відэа ☝️
🇬🇪 Грузінскія дэпутаты здолелі пераадолець вета, накладзенае прэзідэнткай – скандальны закон «Аб замежных агентах» застаецца ў сіле
Цяпер у Саламе Зурабішвілі ёсць 5 дзён, каб падпісаць дакумент. Вось што будзе, калі яна адмовіцца:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🇵🇱 МЗС Польшчы працуе над тым, каб «праязны дакумент» для беларусаў выдаваўся тэрмінам на тры гады
Цяпер яго выдаюць толькі на адзін год. Таксама ў міністэрстве шукаюць рашэнні для спрашчэння легалізацыі ў краіне дзяцей беларусаў.
Чытайце болей на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💬 «Такую мяжу адгрохалі, а толку няма. 7 каналаў у кожным кірунку, а працуюць толькі 2»
На выездзе з Літвы ў Беларусь – транспартны калапс.
Журналіст «Белсату» пад выглядам чалавека, які стаіць у чарзе, спытаў на гарачай лініі Дзяржпамежкамітэту Беларусі, чаму так адбываецца.
«Мы не ведаем. У нас усё працуе штатна», – адразаюць там.
Чытайце агляд на сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🫠 Зноў не атрымалася схуднець да лета? А мо і не варта было?
У свежым выданні ток-шоу «План: Б» разбіраемся, што рабіць, калі набралі лішнюю вагу.
Размаўляем з гасцямі студыі пра тое, што такое бодынейтральнасць, дзе мяжа паміж бодыпазітывам і хваробаю, ці варта сядаць на дыету, і як знайсці адпаведны спосаб схуднення.
▶️ https://youtu.be/DjqLSxgr9dc
▪️У сталічным спальным раёне немаўля выпала з 11-га паверху і разбілася насмерць
Трагедыя здарылася сёння ў Фрунзенскім раёне Менску. 1,5-гадовая дзяўчынка абапёрлася на маскітную сетку і выпала з вакна разам з ёю.
Чытайце падрабязней:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️ Чэргі на літоўска-беларускай мяжы расцягнуліся да трох кіламетраў
✔️ Польскі вайсковец паранены нажом на мяжы з Беларуссю
✔️ Новая схема інтэрнэт-махлярства ў Беларусі. Што гэтым разам?
✔️ «Беларусьфільм» прэзентаваў новы ідэалагічны праект – анімацыю для дзяцей
✔️ Скончыліся выбары ў Каардынацыйную раду
✔️ ЕЎРА-2024 на БТ не пакажуць. Чыноўнікі раяць глядзець у інтэрнэце
✔️ У Флорыдзе спаборнічалі ў гонках на самаробных лодках
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🤔 Спецслужбы Польшчы затрымалі ў Варшаве падазроны Renault з беларускімі нумарамі
У багажніку аўтамабіля перавозілі буйныя сумы грошай у розных валютах, а таксама рэчы, якія могуць выкарыстоўвацца для рознага кшталту дыверсіяў.
Чытайце болей:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤔 Ніхто не разумее, чаму ў Брытаніі абвясцілі выбары на 4 ліпеня. Што вядома?
Кіроўную Кансерватыўную партыю амаль дакладна чакае разгром.
Прэм’ер не стаў чакаць зімы, бо стаміўся ад сваёй працы? Ці не абваліцца брытанская двухпартыйная сістэма і ці не скінуць Сунака з прэм’ерскага крэсла яшчэ да галасавання?
Чытайце разбор на нашым сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤗 Запрашаем на Падляшша на фестываль SONCAHRAJ
Штогод фестываль SONCAHRAJ вандруе па Падляшшы, каб як мага больш людзей сустрэліся з беларускай музычнай традыцыяй.
Сёлета фестываль наведае чатыры гарады: Беласток, Вітава, Супрасль і Навасады.
Падрабязнасці 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📍Прааналізавалі сетку чатаў, дзе мігранты абмяркоўваюць, як ім нелегальна патрапіць у Еўразвяз. Вось пра што там пішуць 🔍
Мяркуючы з пастоў, «госці з усходу» масава атрымліваюць расейскія візы, а далей рушаць у бок Беларусі ці Фінляндыі. Фатаграфіі візаў у якасці рэкламы і справаздач часта публікуюцца ў тых самых чатах.
Чытайце наш аналіз на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
Мігрант, які ішоў з Беларусі, напаў на памежніка Польшчы
Паведамляецца, што жаўнера ўдарылі нажом. Яго шпіталізавалі з сур'ёзным раненнем.
Намеснік кіраўніка польскага МУС заявіў, што міграцыйны ціск на мяжы нарастае, а самі мігранты становяцца ўсё больш агрэсіўнымі.
❌ EURO-2024 не будзе транслявацца ў Беларусі
Ні адзін беларускі аператар не набыў правы для паказу матчаў чэмпіянату Еўропы, падзяліўся намеснік АБФФ Андрэй Васілевіч.
Шукаць матчы фанатам ён параіў у Інтэрнэце.
«Што ж, будзем глядзець праз інтэрнэт-рэсурсы. Гэта афіцыйны сайт УЕФА і нейкія іншыя крыніцы, якія нашы заўзятары спрытна знаходзяць», – адзначыў Васілевіч.
Чэмпіянат Еўропы па футболе сёлета пройдзе ў Германіі з 14 чэрвеня па 14 ліпеня.
🐴 У ЗША кабыла навучылася адчыняць дзверы з дапамогай сваіх вуснаў
І цяпер амаль кожны дзень заходзіць пагасціць да гаспадыні
😁 Жанчына спачатку спрабавала замыкаць дзверы, але жывёліну гэта не спыніла.