💁🏻♂️ Украінскія памежнікі затрымалі мужчыну ў латэкснай масцы. Ён хацеў збегчы ў Малдову
Жыхар Адэсы планаваў пераплысці раку Турунчук, а далей Днестр, для чаго апрануўся ў гідракасцюм.
👺 А маска, у якой мужчына нагадваў галоўнага злыдня з раманаў пра Гары Потэра, верагодна, спатрэбілася, каб яго не апазналі па відэакамерах.
Віктар Орбан заявіў, што «вайна скончыцца», калі пераможа Дональд Трамп
Паводле прэм'ер-міністра Вугоршчыны, ЗША тады не дасць «ні цэнта» ваеннай дапамогі Украіне.
Трамп, як сцвярджае Орбан, лічыць, што Еўропа ў адзіночку не зможа аказваць дастатковую падтрымку Украіне і канфлікт завершыцца. Орбан адзначыў, што пазіцыя Трампа ў гэтым пытанні «шмат у чым супадае з венгерскімі планамі».
Дзяўчынкі, які прапалі ў Пухавіцкім раёне – знойдзены
Маленькія Дарына (4 гады) і Валерыя Багдзевічы (2 гады) былі дома ў бабулі ў вёсцы Рыбцы Пухавіцкага раёна. Вечарам, у 17:30 яны пайшлі ў бок дома і зніклі. Хутка была дадзена абвестка пра іх вышук.
МНС разам з атрадам «Анёл» знайшлі ноччу дзяцей. Паглядзіце, як гэта было.
🍿 Адбылася 96-я цырымонія ўручэння прэміі «Оскар»
Вось, хто там перамог:
🔸Найлепшы фільм – «Апенгеймер» (рэж. Крыстафер Нолан).
🔸Найлепшы дакументальны фільм – «20 дзён у Марыупалі».
🔸Найлепшая мужчынская роля – Кіліян Мёрфі («Апенгеймер»).
🔸Найлепшай актрысай прызнана Эма Стоўн.
🔸Адзіным «Оскарам», які дастаўся фільму «Барбі», стала ўзнагарода за лепшую арыгінальную песню «What Was I Made For». Яе напісала Білі Айліш разам з братам.
Дарэчы, стужку «Апенгеймер» можна лічыць сапраўды трыумфальнай. Фільм атрымаў сем «оскараў»: як найлепшы фільм, за галоўнага героя, актора другога плану, музыку, рэжысуру, аператара і мантаж.
💥 #галоўнае за 10 сакавіка
🔸 За ўдзел у пратэстах-2020 асудзілі беларускую спартоўку – два гады «хатняй хіміі»
🔸 Ва Ўроцлаве ў беларуса скралі дарагі БЧБ-мабіль. Гэты Porsche каштуе каля $200 тысяч
🔸 У Польшчы перахапілі паветраны шар з кантрабанднымі цыгарэтамі з Беларусі
🔸 Беларуская асацыяцыя журналістаў зрабіла заяву, датычную Зміцера Панкаўца
🔸 «Кіберпартызаны» ўзламалі сайт «ДОСААФ»
🫣 Мы можам неўзабаве даведацца пра асобу мастака Бэнксі!
Усё праз судовы пазоў, які можа раскрыць імя cамага сакрэтнага мастака свету. Два калекцыянеры падалі ў суд на кампанію Pest Control, якая належыць Бэнксі, з-за адмовы пацвердзіць сапраўднасць працы Monkey Queen.
Калекцыянеры Нікі Кац і Рэй Хаўз купілі працу Monkey Queen за амаль $40 тысячаў у 2020 годзе. Тры гады яны спрабавалі атрымаць ад кампаніі Бэнксі сертыфікат сапраўднасці на гэтую працу, але беспаспяхова. The Guardian піша, што пасля разбору мастаку, магчыма, давядзецца раскрыць сваё сапраўднае імя.
Pest Control – гэта адзіная кампанія, упаўнаважаная сведчыць сапраўднасць твораў Бэнксі.
Думаеце, сярод вашых знаёмых няма гвалтаўнікоў?
Паслухайце, што кажа пра маштабы хатняга гвалту журналістка Алена Дубовік ды якое выйсце з сітуацыі бачыць псіхолаг.
👀 Цалкам выданне пра праблему хатняга гвалту ў Беларусі глядзіце на YouTube-канале Белсат NEWS
🐳 Навукоўцы, якія назіраюць за марской фаўнай, заўважылі надзвычай рэдкага кіта каля берагоў Амерыкі
На пачатку сакавіка група супрацоўнікаў арганізацыі New England Aquarium вяла назіранні за акваторыяй Атлантычнага акіяну каля выспы Нантакэт. У нейкі момант навукоўцы пабачылі незвычайнага кіта, які «ўзлятаў» над паверхняю вады, а потым зноў ныраў (хутчэй за ўсё, збіраючы такім чынам сабе ежу).
Спецыялісты зрабілі фатаграфіі марской жывёлы, і пазней удалося вызначыць, што гэта не проста кіт, а вельмі рэдкі шэры кіт. Апошні раз ягоную прысутнасць у водах Атлантыкі каля берагоў ЗША фіксавалі яшчэ ў XIX стагоддзі.
🔹На Нямізе ў Менску здарылася аварыя – у аўтамабіля адарваліся колы
Так адбылося, бо 48-гадовы мужчына, які кіраваў KIA, адчуў сябе за рулём кепска. Ён наехаў на дарожны знак са святлафорам пасярод праезнай часткі, у выніку чаго машына атрымала сур'ёзныя пашкоджанні.
На шчасце, людзі (а ў машыне акрамя кіроўцы былі і пасажыры) не пацярпелі.
💭 Што азначае заява Зяленскага пра «дыпламатычную акупацыю» Беларусі?
Спыталі экспертаў ☝️
📍Беларуская асацыяцыя журналістаў зрабіла заяву, датычную Зміцера Панкаўца
Панкавец быў сябрам камісіі па этыцы БАЖ. Аднак не ўзначальваў яе (ды нават не атрымліваў такой прапановы, як сцвярджала ягоная былая жонка):
«БАЖ падкрэслівае, што Зміцер Панкавец ніколі не быў старшынём Камісіі па этыцы БАЖ.
Зміцер Панкавец не атрымліваў і не мог атрымліваць такую прапанову ад кіраўніцтва БАЖ, бо сябры камісіі абіраюцца выключна з’ездам БАЖ, а старшыня камісіі – выключна сябрамі самой камісіі. Гэта прапісана ў Статуце БАЖ.
Камісія па этыцы БАЖ вымушана спыніла сваю працу ў 2021 годзе ў сувязі з юрыдычнай ліквідацыяй арганізацыі.
Беларуская асацыяцыя журналістаў рашуча асуджае любы хатні гвалт і разлічвае на ўсебаковае расследаванне агучанага інцыдэнта».
🔹Ва Ўроцлаве ў беларуса скралі дарагі БЧБ-мабіль. Гэты Porsche каштуе каля $200 тысяч
Уладальнік спадзяецца, што машыну ўдасца хутка знайсці, бо яна мае досыць прыкметны выгляд.
Чытайце падрабязнасці на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☝️«Кіберпартызаны» «перадалі прывітанне» беларускаму ДОСААФ, узламаўшы сайт гэтай арганізацыі
На старонцы яны размясцілі віншаванне для Палка Каліноўскага, які быў створаны роўна два гады таму.
📍За ўдзел у пратэстах-2020 асудзілі беларускую спартоўку – два гады «хатняй хіміі»
Трыятланістка Валянціна Зелянкевіч пасля падзеяў лета-восені 2020 года нейкі час жыла і трэнавалася ў Расеі. Не так даўно яна вярнулася ў родную краіну і неўзабаве пасля гэтага была затрыманая.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🇱🇹 Літоўскіх публічных асобаў хочуць абавязаць дэклараваць сувязі свайго бізнесу з РФ і РБ
Пытанне разгледзяць на вясновай сесіі Сейму, на пасяджэнне плануецца запрасіць усе зацікаўленыя бакі і прадстаўнікоў Міністэрства фінансаў Літвы.
Чытайце болей на сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
Пачынаецца суд над экс-старшынёй незалежнага прафсаюзу «Нафтан»
Сёння лукашэнкаўскі суд у Віцебску пачынае судзіць палітзняволеную Вольгу Брыцікаву. Паседжанне будзе ў закрытым рэжыме. Жанчыну абвінавачваюць у «распальванні сацыяльнай варожасці».
Вольгу затрымалі яшчэ ў жніўні 2023 года. Яна адпрацавала на «Нафтане» 16 гадоў, але яе звольнілі праз выказванне сваёй пазіцыі.
Суд ліквідаваў інфармацыйнае агенцтва «БелаПАН»
Позва пракурора Першамайскага раёну была цалкам ухваленая. У 2021-м агенцтва ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў».
Нагадваем, «БелаПАН» – адно з першых прыватных інфармацыйных агенцтваў у Беларусі. У кастрычніку 2022-га рэжым Лукашэнкі асудзіў супрацоўнікаў «БелаПАНа» да тэрмінаў ад 4 да 14 гадоў.
Андрэй Аляксандраў атрымаў 14 гадоў калоніі, ягоная жонка Ірына Злобіна – 9 гадоў, Дзмітрый Наважылаў – 6 гадоў, Ірына Леўшына – 4 гады калоніі.
🇺🇦 Уладзімір Зяленскі адрэагаваў на прапанову Папы Рымскага ўзняць «белы сцяг»
«Калі расейскае зло 24 лютага пачало гэтую вайну, усе ўкраінцы сталі на абарону. Хрысціяне, мусульмане, габрэі – усе. І я дзякую кожнаму ўкраінскаму капелану, які з войскам, у сілах абароны. Падтрымліваюць і малітвай, і размовай, і справай.
Вось што такое царква – з людзьмі. А не за дзве з паловай тысячы кіламетраў – дзесьці там займацца віртуальным пасярэдніцтвам паміж тым, хто хоча жыць, і тым, хто хоча цябе знішчыць», – заявіў прэзідэнт Украіны.
Нагадваем, раней Папа Рымскі прапанаваў Расеі і Украіне сесці за стол перамоваў і ў якасці мужнасці падняць «белы сцяг».
☕️ Добры дзень, шаноўныя!
Прынеслі вам 3 найбольш цікавыя матэрыялы, каб пачытаць раніцою:
🔺Папа Рымскі ведае, як можна скончыць вайну ва Украіне
Праз VPN
Украіна і Расея мусяць сесці за стол перамоваў, нават калі гэта будзе прызнаннем паразы. Так заявіў кіраўнік Ватыкану. Пачытайце, хто, паводле пантыфіка, павінен мець мужнасць узняць «белы сцяг».
🔺Два гады Палку Кастуся Каліноўскага
Праз VPN
Беларускія ваяры ўжо два гады змагаюцца супраць расейскіх агрэсараў пад сцягам палка Каліноўскага. Распавядаем пра гераізм і ахвяру самага вядомага фармавання беларусаў.
🔺У Польшчу прыляцелі цыгарэты на паветраным шары
Праз VPN
Кантрабанда рэжыму Лукашэнкі выходзіць на новыя ўзроўні. Пра чарговы дзіўны «крэатыў» паведамілі польскія памежнікі.
#штопачытаць
🙀 Гэта коцікі, якія чыталі навіны апошніх дзён. І яны заклікаюць перастаць сварыцца!
Будзем верыць у меншую колькасць спрэчак і кепскіх навінаў на наступным тыдні 🫶🏻
🕺Вечар нядзелі – не найлепшы час для тусовак, але мы вам прапануем хуценька прайсціся па Зыбіцкай
Калісьці гэтая вуліца была цэнтрам гандлю ў Менску. Забудова тут з'явілася на працягу XVI-XVII стагоддзяў і была драўлянай. А назва «Зыбіцкая» ўзнікла з-за балоцістай (зыбкай) глебы.
Падчас археалагічных даследаванняў у раёне вуліцы была знойдзена піўная XVIII стагоддзя. Так што, здаецца, тут ужо даўно прынята праводзіць вечарыны ў барах.
Да 2000-х гадоў Зыбіцкая танула ў зеляніне, а зараз тут сканцэнтраваныя бары ды клубы – гэта самая папулярная вуліца сталіцы.
🔹Хтосьці «вынаходлівы» запусціў з Беларусі ў Польшчу паветраны шар з кантрабанднымі цыгарэтамі. Але не «пракаціла»
Нелегальны тавар памежнікі знайшлі 8 сакавіка каля вёскі Мінькоўцы на Падляшшы.
Чытайце болей на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоў «Тыдзень»
У сённяшнім выданні:
🔸 Ці дэмсілы сапраўды ў крызісе, ці варта ігнараваць выбары 2025?
🔸 Што адбываецца на літоўска-беларускай мяжы
🔸 Як псуе паветра і як намагаецца абысці санкцыі «Горадня-Азот»
🔸 Хваля прызнанняў жанчын, што перажылі гвалт
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/ZawRAhoUHnA
📷 Марш памяці забітай беларускі, чарговы пратэст фермераў у Варшаве, робатасабака 🤖 Тыдзень у фатаграфіях
Болей кадраў на нашым сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
⚽️ Беларус Ілля Шкурын забіў свой 12-ты гол у чэмпіянаце Польшчы
Цяпер ён ідзе на другой пазіцыі ў гонцы бамбардзіраў польскай лігі, саступаючы толькі іспанцу Эрыку Экспазіта (той адзначыўся 14-цю забітымі мячамі).
Сёння Шкурын дапамог свайму клубу «Сталь» (Мелец) перамагчы «Рух» (Хожуў) з лікам 3:1.
📹 Відэа: Ekstraklasa/videos">Ekstraklasa
😨 Гнілы слуп трохі сапсаваў святкаванне Масленіцы ў Берасці
Слуп, які паставілі ў берасцейскім Парку культуры і адпачынку (таксама вядомы як Парк «1 мая»), прызначаўся для традыцыйная масленічнай забаўкі – ахвочыя маглі ўскараскацца на яго ды атрымаць нейкі прыз.
Аднак у выніку драўляная канструкцыя павалілася, і гэты конкурс давялося выкрэсліваць з праграмы святкавання. Пацярпелых няма.
💬 «24 лютага прачнуўся ад выбуху. Паглядзеў стужку навінаў – нічога, нуль. Лёг спаць... І яшчэ адзін выбух»
Чарговы герой нашай праграмы «Ваяры» – аператар дронаў у Другім інтэрнацыянальным легіёне ЗСУ. Гэта беларус, які з'ехаў ад пераследу за пратэсты-2020: на Радзіме яму пагражала тры гады турмы.
Ваяр расказаў пра тое, як прачнуўся 24 лютага, пра значэнне беспілотнікаў у сучаснай вайне ды пра гумар, які ратуе ў цяжкіх сітуацыях на фронце.
👀 Глядзіце проста цяпер
📍У Воршы падлетак уварваўся ў краму з нажом і скраў грошы з касы
Гэта здарылася ўчора каля 21-й гадзіны. На кадрах з камеры відэаназірання відаць, што хлопец падбягае да касіркі, трымаючы ў руках нож. Жанчына вымушаная адбегчы ад касы, а рабаўнік (якому ўсяго 14 гадоў) пачынае збіраць грошы ў пакет.
Праўда, вытраціць скрадзеныя 450 рублёў школьнік усё роўна не паспеў. Па гарачых слядах яго затрымалі, адмаўляць сваю віну хлопец не стаў.
👑 Сёлетні тытул «Міс свету» дастаўся чэшцы Крыстыне Пышкавай
Дзяўчыне 23 гады, яна студэнтка юрыдычнага факультэту і мадэль.
Конкурс у гэтым годзе праходзіў у індыйскім горадзе Мумбаі. Прадстаўніцы Беларусі ды Расеі ўдзелу ў ім не бралі.
🏠 Рынак арэнды жытла ў Менску сціскаецца трэці год запар
У студзені 2022 года ў базе кватэраў для доўгатэрміновай арэнды было каля 5,7 тысячы прапановаў. З таго часу колькасць аб’ектаў стала зніжаецца, за выняткам некалькіх усплёскаў.
Чытайце аналітыку на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN